epub
 
Падключыць
слоўнікі

Цішка Гартны

Да жаўранкі

Жаўранка, жаўранка, пташачка вольная,

Дзетка шчаслівая волі святой,

Доляй прастору і свету бязмежнага

Душу пакутную мне ты напой.

 

Цёплымі бляскамі сонейка яснага

З ночы цямлівай знімі ты пакроў,

Сілай магучаю песні вясёлае

Шчасця будовіну ёй прыгатоў.

 

Шпарка на крылейках ў даль паднябесную

К зорам бліскучым душу падымі,

Ў зелень цвітучую краскамі радасці,

Як галаву дзеўчу, ў венчык абві.

 

Ў сіняй пасцелі прастору шырокага

Землю халодну навекі схавай...

Жаўранка, жаўранка, пташачка вольная,

Просьбу пачуй ты, хутчэй прылятай!..

 

1912




Крыніца: скан

Беларуская Палічка: http://knihi.com