epub
 
падключыць
слоўнікі

Цішка Гартны

Дзяўчыне-таварышу...

Я, як друга, цябе пакахаў

І таварыша маю ў табе,

Бо ў любоў да цябе я ўліваў

Свой гарачы прызыў к барацьбе.

 

Я у думках гарачых гадаў

Аб нядолі краіны свае,

І цябе я каханым прызваў

Са мной жыцце аддаць за яе.

 

Вось, дзяўчынка, ты любка мая,

Будзь таварышам вечна ты мне,

І хай праца з маёю твая

Йдзе на шчасце маёй старане.

 

1912


1912

Тэкст падаецца паводле выдання: Збор твораў. У 4 т. Т. І: Вершы, 1909—1935. Апавяданні 1909—1927 / Аўт. прадм. С. Александровіч.— Мн.: Маст. літ., 1987.— 438 с.
Крыніца: скан