Многа працы ў мяне —
Хоць ўсю пору працуй!
Грэй жалеза ў агне,
Вымай з горыну й куй.
Молат важкі трымай
Над кавадлам якраз,
Знізу ўверх паднімай,
Зверху ўніз, раз у раз.
Адвярніся наспех,
Як сумееш урваць —
Не забыцца, каб мех
У свой час паддуваць.
Адно іскры ў бакі
І да верху лятуць,
Як паважна з рукі
Малаты важка б’юць.
Раз — другі, і сашнік
Можа ў поле ўжо браць
Гарацешны мужык,
Сваю ніву араць.
Трэба шворан у воз —
Я згатую як след;
Абіць буксу калёс —
Я й да гэтага мэт.
Рукі знаюць настрой,
Молат ўслушны ка мне.
На ўсё жыцце цяжкой
Працы хопіць ў мяне.
Магілёў, 1911