epub
 
падключыць
слоўнікі

Цішка Гартны

Мая стыхія

Ў буры, ў навальніцы,

Ў громе, ў бліскавіцы,

У сіберным гуле

Ветранае сілы,

Ў хваляванні мора,

Ў калыханні бора —

Многае мне міла,

Многае мне блізка.

Ўсё вакол трасецца,

Ўсё кудысь нясецца,

Ломіць і знішчае

Вокала прашкоды.

І няма ні звання

Сілам тым стрымання,

Як яны гуляюць,

Як яны бушуюць...

Хочацца пусціцца

З імі мне й пазбыцца,

Што я чую, бачу,

Ведаю і знаю.

І ламаць паломам

З ветрам, з бурай, з громам

Ўсю бяду людскую,

Што ў жыцці пануе

З краю і да краю...

 

Вількамір, 1912


1912

Тэкст падаецца паводле выдання: Збор твораў. У 4 т. Т. І: Вершы, 1909—1935. Апавяданні 1909—1927 / Аўт. прадм. С. Александровіч.— Мн.: Маст. літ., 1987.— 438 с.
Крыніца: скан