epub
 
падключыць
слоўнікі

Цішка Гартны

Многа сіл маладых

Многа сіл маладых

У грудзях у маіх,

Як прастору у полі.

 

Няма рады адно

Адчыніць ім акно

І даць поўную волю!

 

Я б тады ў адзін міг

Дабыў шчасце для ўсіх

І дабыў бы ўсім долю...

 

1913


1913

Тэкст падаецца паводле выдання: Збор твораў. У 4 т. Т. І: Вершы, 1909—1935. Апавяданні 1909—1927 / Аўт. прадм. С. Александровіч.— Мн.: Маст. літ., 1987.— 438 с.
Крыніца: скан