epub
 
падключыць
слоўнікі

Цішка Гартны

Мой верш

Мой верш — мая душа

І думка шчырая мая!

У кожным слове маё я.

Мой верш — мая душа.

Яго пяю ўсягды,

Бы толькі з жальбай расстаюсь,

Ці зноў калі да ёй вярнусь

Свой верш пяю тады.

Крышталь слязы у ём —

Гармонны рытм красы,

Спакою мне дае часы

Адблеск красы у ём.

У верш ўкладаю я

Істоты палкае быццё,

Душы хваленне, ўсё жыццё

У верш ўкладаю я.

Таемны выгляд слоў

Хавае шмат падчас

Цярпенняў цяжкіх без прыкрас,

Ў якіх і боль, і кроў.

А ўсё ж патрэбен ён,

Адбітак бурнае душы,

Што пэнт даволі узрушыў

А ўсё ж патрэбен ён!

 

Вількамір, 1913


1913

Тэкст падаецца паводле выдання: Збор твораў. У 4 т. Т. І: Вершы, 1909—1935. Апавяданні 1909—1927 / Аўт. прадм. С. Александровіч.— Мн.: Маст. літ., 1987.— 438 с.
Крыніца: скан