epub
 
падключыць
слоўнікі

Цішка Гартны

Паўстанне

Над светам рэе Сцяг Чырвоны,

Вакол ўздымаючы паўстанне

Супроць вяковага прыгону,

Супроць няволі панавання.

 

Пакорны раб ўстае да бою,

Рвучы вакол свае аковы,

І ўжо вітае над зямлёю

Жыцця уклад свабодны, новы.

 

Глыбокай ночы гінуць стоны,

І свет стары пры тым канае.

А Сцяг паборы, Сцяг Чырвоны,

Дарогу новаму ўбірае.

 

Настрэчу ж, гэй, яго прыходу

Нясеце шчырае вітанне,

Няхай вакола за свабоду

Расце кіпучае паўстанне!

 

Мінск, 1921


1921

Тэкст падаецца паводле выдання: Збор твораў. У 4 т. Т. І: Вершы, 1909—1935. Апавяданні 1909—1927 / Аўт. прадм. С. Александровіч.— Мн.: Маст. літ., 1987.— 438 с.
Крыніца: скан