epub
 
падключыць
слоўнікі

Цішка Гартны

Работніцкая і сялянская рэвалюцыя

Яна прыйшла ад цяжкіх сох,

Яна прыйшла з цямні куткоў,—

Хто ў муках дні жыцця правёў

І ў жыцці цяжкім век знямог —

Той к нам яе з сабой прывёў.

 

Пад свіст гудкоў, пад вёрт калёс,

Пад голад-холад, недасон,

Адвагай гордай абнясён —

Ваяк чырвоных легіён

Для бойкі слаўнае узрос!

 

І грымнуў гром наўкол-наўкруг,

Раздаўся зычны, горды кліч,

І звіс буржуяў з’ядлых біч,

І спаў абцягнуты ланцуг

З тых плеч, каго скаваў паніч.

 

Гары ж, агонь Кастрычніка, гары!

Свой промень зыркі раздувай.

Няхай ён ззяе з краю ў край!

Хто спіць да гэтае пары —

Уставай!

 

Пецярбург, 1918


1918

Тэкст падаецца паводле выдання: Збор твораў. У 4 т. Т. І: Вершы, 1909—1935. Апавяданні 1909—1927 / Аўт. прадм. С. Александровіч.— Мн.: Маст. літ., 1987.— 438 с.
Крыніца: скан