(На выстаўцы)
Адзін ля другога —
Ў рады павільёны —
І іскрамі ў сэрца
Ўдараюць аншлагі,
Будоўлі вялікай,
Будоўлі развойнай
Вяшчаюць паспехі
Чырвоныя сцягі.
На цвёрдым падмуры
Калгаснага руху
Узростае буйная
Скрозь гаспадарка;
Мінулыя з’явы —
Іх вецер раздзьмухаў,
Ім песню адходжую
Воран адкаркаў.
Разгорнутым строем,
Сустрэчнасцю планаў
Ўсё вышай ды вышай
Растуць дасягненні.
Іх зрокам празрыстым
Увечар і ўранне
Аглядае мудра
Важаты наш
Ленін.
Указна рукою
Ён шлях адмячае:
Наперад!
Наперад!
З ваёўным задорам!
Разворвайце межы,—
Хай трактар ступае,
Распальвайце
Працы натхнення
Горан...
Адзін ля другога
Ў рады павільёны
У высі кідаюць
Жывыя імкненні...
Мы чуем твой голас
Прызыўны,
Кіроўны,
Наш мудры настаўнік,
Важаты наш —
Ленін!
Мінск, 12/ІХ-1930