epub
 
падключыць
слоўнікі

Дылан Томас

Каб з глузду не паехаць

Каб з глузду не паехаць, я сядаю пры адчыненым вакне,

Гляджу на неба, крэмзаю пра месяц ненавязьлівы радок,

Сядаю пры адчыненым вакне ў самой кашулі

І сузіраю рух машын і сьвятлафоры,

Маторы цягнуць, духавы аркестар складна грае,

Бо розум трэба зьберагчы.

 

Я думаю пра сьмерць і сузіраю парк,

Дзе забаўляецца нявінная дзятва

І бабы на засьмечанай траве

Глытаюць сонца дзённы пай.

 

Салодкія напевы з сотні траўнікаў прадмесьця

Лашчаць вушы. Ангельскія касілкі косяць без упыну.

 

Я адзначаю пары, што ідуць пад ручку,

Сачу за іхнімі сьмяшкамі,

І абяцанкамі-цацанкамі,

Я бачу, як каханьні

Размахваюць рукамі і скрыўляюць твар.

Гляджу на іх зь цікаўнасьцю — пад іхнім сьмехам

Бруіць журба, прыцьмёная зьбянтэжанасьць,

Што справы йдуць ня ў лад.

 

Сядаю пры адчыненым вакне ў самой кашулі,

Сачу — Ягова із заходняй стараны —

За тым, што дзеецца, каб з глузду не паехаць.



Пераклад: Хрысьціна Граматовіч
Крыніца: Правінцыя