epub
 
падключыць
слоўнікі

Джаўэн Роўлінґ

Байкі барда Бідля

Прадмова
Чараўнік і Гаршчок-гарцунок
Фантан феі Фартуны
Валасатае сэрца чараўніка
Зайчыха Жартаўніца і яе балбатлівы пень
Казка пра трох братоў


 

Прадмова

“Байкі барда Бідля” – гэта зборнік, адрасаваны маленькім чараўнікам і чараўніцам. На працягу стагоддзяў іх чыталі  дзецям перад сном, і таму большасці вучняў школы Хогвартс “Гаршчок-гарцунок” і “Фантан феі Фартуны” гэтак жа добра вядомыя, як “Папялушка” і “Спячая Прыгажуня” – дзецям маглаў (гэта значыць нечараўнікам).

Байкі Бідля шмат у чым падобныя з нашымі казкамі: напрыклад, дабро ў іх звычайна ўзнагароджваецца, а злосць – караецца. Аднак ёсць даволі відавочнае адрозненне. У маглаўскіх казках магія – прычына ўсіх бед галоўнага героя або гераіні: злая ведзьма атруціла яблык, або пагрузіла прынцэсу ў сон на сто гадоў, або ператварыла прынца ў выродлівую пачвару. Паміж тым героі “Баяк барда Бідля” самі валодаюць чараўніцтвам, і тым не менш, ім зусім не лягчэй , чым нам.

Байкі барда Бідля дапамаглі шматлікім пакаленням бацькоў-чараўнікоў растлумачыць сваім маленькім дзецям суровую праўду: чараўніцтва пазваляе вырашаць шмат праблем, але і стварае іх не менш.

Яшчэ адна прыкметная розніца паміж гэтымі казкамі і іх маглаўскімі двайнікамі ў тым, што чараўніцы з аповедаў Бідля значна актыўней шукаюць сваё шчасце, чым гераіні нашых казак. Аша, Альтэда, Амата і зайчыха Жартаўніца – чараўніцы, якія ўзялі свой лёс у свае рукі замест таго, каб доўга спаць, або чакаць, калі хто-небудзь верне табе страчаны чаравічак. Адзінае выключэнне з правіла – безыменная дзяўчына з казкі пра валасатае сэрца. Яна паводзіць сябе як прынцэса з нашых казак, толькі ў канцы гэтай казкі ніхто не жыве “доўга і шчасліва”.

Бард па імі Бідль жыў у пятнаццатым стагоддзі. Большая частка яго жыцці ўтоеная пад полагам таямніцы. Вядома, што ён нарадзіўся ў Ёркшыры, і, судзячы па адзінай гравюры на дрэве, якая захавалася да нашых дзён, у яго была выключна пышная барада. Калі яго казкі пэўна адлюстроўваюць яго меркаванне, то ён хутчэй любіў маглаў, якіх ён лічыў хутчэй невуцкімі, чым непрыязнымі. Ён не давяраў Цёмнай Магіі і верыў, што горшае ў чарадзейным народзе бярэ пачатак з звычайных чалавечых рыс характару: жорсткасці, апатыі і напышлівага злоўжывання сваімі талентамі. У казках Бідля перамагаюць не самыя магутныя чараўнікі, а самыя добрыя, разумныя і знаходлівыя.

Гэтыя погляды падзяляюць некаторыя сучасныя чараўнікі, і адзін з іх – вядома ж, прафесар Альбус Персіваль Вульфрык Браян Дамблдор, кавалер ордэна Мерліна першай ступені, дырэктар школы Чараўніцтва Хогвартс, прэзідэт Міжнароднай канферэнцыі чараўнікоў і Галоўны чараўнік Візенгамота.

Тым не менш для ўсіх было сюрпрызам, калі сярод мноства папер, якія Дамблдор завяшчаў Архіву Хогвартса, выявілі каментарыі да “Баяк барда Бідля”. Мы ніколі не пазнаем, ці былі гэтыя каментарыі напісаныя для ўласнага задавальнення, ці для публікацыі. Аднак прафесар МакГонагал, дырэктар школы Хогвартс у гэты момант, ветліва дазволіла нам апублікаваць у гэтай кнізе запісы Дамблдора разам з абсалютна новым перакладам казак, які выканала Герміёна Грэнджэр.

Мы спадзяемся, што нататкі прафесара Дамблдора па пытанням гісторыі магічнага свету, яго асабістыя ўспаміны, а таксама тлумачэнне ключавых момантаў кожнай казкі дапамогуць новаму пакаленню як чытачоў-чараўнікоў, так і чытачоў-маглаў зразумець і ацаніць “Байкі барда Бідля” .

Усе, хто ведаў яго асабіста, упэўнены, што прафесар Дамблдор быў бы рады падтрымаць гэты праект, улічваючы, што ўсе прыбыткі будуць  перададзеныя ў дабрачынную арганізацыю Children’s High Level Group, якая дапамагае дзецям, якія адчайна патрэбныя ў дапамозе.

Лічым неабходным зрабіць маленькую зацемку да нататак прафесара Дамблдора. Наколькі нам вядома, яны былі напісаныя прыкладна за паўтара года да трагічных падзей, якія адбыліся на вяршыні Вежы Астраноміі Хогвартса. Чытачы, знаёмыя з гісторыяй апошняй вайны чараўнікоў (напрыклад, тыя, хто прачытаў ўсе сем тамоў пра Гары Потэра), адразу зразумеюць, што прафесар Дамблдор раскрывае трохі менш, чым ведае (або падазрае) пра апошнюю казку гэтай кнігі. Мабыць, прычыну гэтага могуць растлумачыць словы, якія сказаў шмат гадоў прафесар Дамблдор свайму любімаму і самаму знакамітаму вучню:

“Праўда – гэта самая цудоўная, але адначасова і жудасная рэч, і таму да яе трэба падыходзіць з вялікай асцярожнасцю”.

Вядома, мы можам і не згадзіцца з прафесарам Дамблдорам. Аднак не трэба забываць пра тое, што ён перш за ўсё жадаў абараніць будучых чытачоў ад тых спакус, ахвярай якіх стаў ён сам, за што затым заплаціў такую жудасную цану.

Дж. К. Роўлінг, 2008 г.

 

Нататкі да каментарыяў

Прафесар Дамблдор, магчыма, пісаў свае каментарыі ў разліку на магічную аўдыторыю, таму я дазволіла сабе дадаткова растлумачыць некаторыя тэрміны і факты, якія могуць быць незразумелыя чытачам-маглам.

Дж. К. Р.

 

Чараўнік і Гаршчок-гарцунок

Жыў-быў на свеце добры стары чараўнік. Чараваў ён мудра і шчодра і ніколі не адмаўляў у дапамозе суседзям. Не жадаючы адкрываць ім сапраўдную крыніцу сваёй сілы, ён рабіў выгляд, нібы гаючыя лекі, чарадзейныя зеллі і проціяддзі з’яўляюцца самі з маленькага гаршчка, які ён называў сваім шчаслівым гаршчком. Людзі са сваімі праблемамі шлі да яго са ўсіх бакоў, а чараўнік з радасцю памешваў змесціва гаршчка і імгненным дапамагаў ім.

Усе любілі добрага чараўніка, і жыў ён да самай старасці, а потым памёр, пакінуўшы ўсю сваю маёмасць сыну. У сына характар быў зусім не той, што ў яго высакароднага бацькі. Сын лічыў, што ўсе, хто не ўмее чараваць, нічога не каштуюць, і ён часта сварыўся з бацькам з-за яго звычкі дапамагаць суседзям.

Пасля смерці бацькі сын знайшоў у гаршчку невялікі скрутак, на якім было напісана яго імя. Малады чараўнік развярнуў скрутак, у надзеі ўбачыць золата, а замест гэтага знайшоў пушысты дамашні тапак, такі маленькі, што яго нельга было надзець, і да таго ж у яго не было пары. У тапку быў  кавалачак пергаменту са словамі: “Спадзяюся, мой сын, што ён табе не спатрэбіцца”.

Сын аблаяў бацьку, які ад старасці звар’яцеў, і бросіў тапак у гаршчок – ён вырашыў выкарыстоўваць гаршчок замест вядра для смецця.

У тую ж ноч да маладога чараўніка пастукала старая сялянка.

- Маю ўнучку абсыпала ўсю барадаўкамі, сэр. Ваш бацька заўсёды змешваў асаблівую прыпарку вось у гэтым старым гаршчку – сказала старая.

-  Сыходзь! – крыкнуў чараўнік-сын. – Якая мне справа да барадавак твайго вырадку?

І ён зачыніў дзверы перад носам у старой.

І ў гэты ж момант  з кухні данёсся гучны ляск і грукат. Сын запаліў святло, адчыніў дзверы і… У бачыў стары гаршчок свайго бацькі, які адрасціў медную нагу і цяпер з жудасным грукатам скакаў на месцы пасярод  кухні.

Чараўнік ад здзіўлення падышоў да яго, але паспешна адступіў назад, калі ўбачыў, што гаршчок быў пакрыты барадаўкамі.

- Агідна! – крыкнуў сын чараўніка.

Спачатку ён паспрабаваў прымусіць гаршчок знікнуць, потым спрабаваў ачысціць яго з дапамогай магіі і, нарэшце, выгнаць з хаты.  Аднак ні адзін заклён не дапамагаў.

Калі чараўнік выйшаў з кухні, гаршчок паскакаў следам за ім і нават падняўся разам з ім па лесвіцы, грукочучы і ляскаючы аб кожную драўляную ступеньку.

Усю ноч малады чараўнік не мог заснуць, таму што гаршчок скакаў і грымеў каля яго ложку, а раніцай гаршчок паскакаў за ім на кухню і пачаў скакаць каля стала – ляск, бум, ляск! Не паспеў чараўнік пачаць есці кашу, як у дзверы зноў пастукалі.

На парозе стаяў драхлы стары.

- У мяне з асліцай бяда! – растлумачыў ён. – Ці заблудзілася яна, ці яе выкралі, а я без яе не змагу тавар на рынак адвесці. І тады сёння мая сям’я застанецца галоднай.

- А я галодны зараз! – зароў чараўнік і зачыніў дзверы перад носам старога.

Ляск, бум, ляск, - загрымеў гаршчок меднай нагой, ды толькі цяпер да гэтага грукату дадаліся асліныя крыкі і стогны галодных людзей.

- Цішэй! Замоўкні! – крыкнуў чараўнік, але ніякая магічная моц не магла супакоіць гаршчок з барадаўкамі. Гаршчок скакаў увесь дзень па хаце за гаспадаром і ўвесь час стагнаў, грымеў і крычаў: “І-а! І-а!”

Гэтым вечарам у дзверы пастукалі у трэці раз. На парозе стаяла маладая жанчына, якая плакала так, быццам у яе вось-вось разаб’ецца сэрца.

- Маё дзіця захварэла,  - сказала яна. – Ці не дапаможаце вы нам? Ваш бацька запрашаў мяне, калі ў мяне былі непрыемнасці…

Але чараўнік і перад ёй зачыніў дзверы.

Тады гаршчок напоўніўся салёнай вадой і, скачучы, расплюхваў слёзы па ўсім палу, крычаў па-аслінаму, енчыў і яшчэ больш акрыўся барадаўкамі.

Больш ніхто не звяртаўся да калдуна за дапамогай, але гаршчок паведамляў яму пра ўсе беды, якія здарыліся ў суседзяў, а бед гэтых было не мала. Праз некалькі дзён гаршчок не толькі стагнаў, крычаў па-аслінаму, енчыў і расплюхваў слёзы і скакаў, але і затыхаўся, хрыпеў, плакаў, як дзіцё, выў, як сабака і выплёўваў сапсаваны сыр, скіслае малако і цэлую кучу смаўзнякоў.

Чараўнік не мог не есці, ні спаць з-за жудаснага гаршчка, які не жадаў сыходзіць, і яго нельга было прымусіць ні замоўкнуць, ні супакоіцца.

Урэшце рэшт чараўнік не вытрымаў. Сярод ночы выбег ён з хаты разам з гаршчком і закрычаў на ўсю вёску:

- Прыходзьце да мяне са сваімі праблемамі і бедамі! Я вас усіх вылечу і супакою! Ад бацькі мне дастаўся цудоўны гаршчок, і я дапамагу вам!

І пабег па вуліцы, пасылаючы заклёны ва ўсе кірункі, а выродлівы гаршчок скакаў следам за ім.

У адной хаце у маленькай дзяўчынкі ў сне зніклі барадаўкі; асліца, якая пасвілася ў зарасніках цярноўніку, вярнулася ў сваё стойла; хворага дзіцяці абрасіла настоем бадзяна, і раніцай ён прачнуўся здаровым і вясёлым.

Малады чараўнік стараўся з ўсіх сіл, і гаршчок паступова перастаў енчыць і ванітаваць, стаў ціхім і чыстым.

- Ну што, гаршчок? – спытаў чараўнік раніцай.

Тут гаршчок выплюнуў пушысты тапак і дазволіў надзець яго сябе на медную нагу.

Разам з чараўніком яны вярнуліся дадому. Гаршчок нарэшце супакоіўся і больш не грымеў.

Але з гэтага дня чараўнік, па прыкладу бацькі, заўсёды дапамагаў жыхарам вёскі – ён вельмі баяўся, што гаршчок зноў скіне свой тапак і пачне грымець і скакаць па ўсёй хаце.

 

Фантан феі Фартуны

На высокім узгорку ў зачараваным садзе, за высокімі сценамі, абаронены моцнай магіяй, біла крыніца, якая прыносіла поспех: Фантан феі Фартуны.

Адзін раз у год, у самы доўгі дзень, у сад дазволена было ўвайсці аднаму няшчаснаму чалавеку. Калі паспее ён  ад узыходу сонца да закату дабрацца да крыніцы і выкупацца ў яе водах, ён здабудзе вечны поспех.

У гэты прызначаны дзень сотні людзей з’язджаліся са ўсяго каралеўства, каб дабрацца да сцен цудоўнага саду. Мужчыны і жанчыны, багатыя і бедныя, маладыя і старыя, чараўнікі і маглы – усе яны збіраліся ў цемры, і кожны спадзяваўся, што менавіта ён зможа ўвайсці ў сад.

Тут былі і тры чараўніцы, кожная – з уласнай ношай няшчасця. Чакаючы, пакуль узыдзе сонца, расказалі яны адна іншай пра сваё гора.

Першая, якую звалі Аша, пакутавала ад невылечнай хваробы. Яна спадзявалася, што  Фантан пазбавіць яе ад хваробы і падарыць ёй доўгае і шчаслівае жыццё.

У другой, якую звалі Альтэда, злы чараўнік выкраў хату, грошы і чарадзейную палачку. Яна спадзявалася, што Фантан дапаможа ёй зладзіцца з бяссіллем і беднатой.

Трэццю, якую звалі Амата, кінуў мужчына, якога яна вельмі кахала, і яна думала, што рана ў яе сэрцы ніколі не зажыве. Яна спадзявалася, што Фантан пазбавіць яе ад гора і смутку.

Тры чараўніцы пашкадавалі адна другую і дамовіліся, што калі ў іх з’явіцца магчымасць, яны аб’яднаюцца і паспрабуюць дабрацца да Фантана разам.

Як толькі першыя промні сонца заблішчалі ў небе, у сцяне з’явілася расколіна. Людзі кінуліся наперад, і кожны громка крычаў пра сваё гора. З-за сцяны выпаўзлі доўгія, гнуткія парасткі, праслізнулі скрозь натоўп і апавіліся вакол першай чараўніцы - Ашы. Яна схапіла за руку другую чараўніцу – Альтэду, якая моцна ўхапілася за мантыю трэцяй чараўніцы – Аматы. А Амата выпадкова ўчапілася за даспехі панурага рыцара, які сядзеў на худым каню.

Магічныя парасткі ўцягнулі іх, і тры чараўніцы разам з рыцарам, якога яны пацягнулі за сабой, зніклі ў расколіне ў сцяне.

Расчараваны натоўп пачаў крычаць, але расколіна ў сцяне зноў знікла і ўсе замоўклі.

Аша і Альтэда раззлаваліся на Амату за тое, што яна выпадкова прывяла з сабой рыцара.

- Толькі адзін зможа выкупацца ў Фантане! І без чацвёртага чалавека будзе складана вырашыць, хто з нас зробіць гэта!

Рыцар, па імі сэр Няўдачлівы, убачыў, што гэта былі чараўніцы, і паколькі сам ён чараваць не ўмеў, да і мечам валодаў не зусім добра, то вырашыў, што не зможа абыйсці гэтых трох жанчын , і таму ён абвясціў, што жадае вярнуцца назад, за сцяну.

Тут ужо раззлавалася Амата.

- Які баязлівец! – крычала яна. – Вазьмі свой меч, рыцар, і дапамажы нам дабрацца да мэты!

І вось тры чараўніцы разам з няшчасным рыцарам пайшлі па залітай сонцам сцяжынцы ў глыб зачараванага сада. Вакол раслі рэдкія травы, садавіны і кветкі. Ніякіх перашкод не сустрэлася на іх шляху, пакуль яны не падышлі да падножжа ўзгорка, на вяршыні якога стаяў Фантан.

Вакол узгорка абвіўся вялізарны белы змей, тоўсты і сляпы. Калі яны падышлі бліжэй, ён павярнуў да іх сваю гідкую пысы і вымавіў:

Адплаціцеся доказам вашага болю.

Сэр Няўдачлівы выцягнуў меч і паспрабаваў забіць пачвару, але толькі зламаў клінок. Затым Альтэда стала кідаць ў змея камянямі, Аша і Амата, тым часам, выпрабавалі ўсе заклёны, з дапамогай якіх яго можна было б падпарадкаваць сабе, або зачараваць. Але д сілы чарадзейных палачак было не больш карысці, чым ад камянёў іх сяброўкі або мяча рыцара: змей ўсё-роўна не прапусціў іх.

Сонца падымалася ўсё вышэй. Ад адчаю Аша пачала плакаць. 

Тады вялізарны змей паднёс сваю пысу да яе твару і выпіў слёзы з яе шчок. Ён задаволіў сваю смагу, і таму адпоўз прочкі і знік ў адтуліне ў зямлі.

Абрадаваліся тры чараўніцы і рыцар і пайшлі далей, упэўненыя, што яшчэ да поўдня дабяруцца да крыніцы.

Аднак на паўдарогі да вяршыны ўзгорка яны ўбачылі надпіс, які быў высечаны на зямлі:

Адплаціцеся плодам вашых прац.

Сэр Няўдачлівы палажыў на зямлю сваю адзіную манету і паклаў яе на траву ўзгорка, але яна пакацілася па схілу і знікла ў траве. Тры чараўніцы і рыцар працягнулі караскацца ўверх па ўзгорку. Яны шлі яшчэ некалькі гадзін, але не прасунуліся ні на крок. Вяршыня была ўсё гэтак жа далёкая, і ўсё той жа надпіс быў перад імі.

Сонца ужо схілялася да да заходу, і усе ўпалі духам. Адна толькі Альтэда рашуча шагала ўперад і клікала за сабою іншых. Але і яна ні на крок не наблізілася да вяршыні зачараванага ўзгорка.

- Смялей, не здавайцеся, сябры! – выклікнула Альтэда, выціраючы пот са лба.

Як толькі блішчалыя кроплі ўпалі на зямлю, надпіс, які загароджваў ім шлях, знік, і яны зразумелі, што зноў могуць ісці наверх.

Цешачыся перамогай над чарговай перашкоды, яны з усіх сіл паспяшаліся да вяршыні, пакуль да іх не данёсся мяккі плёскат Фантана.

Але не паспелі яны дайсці да яго – дарогу ім заступіў ручэй. У празрыстай вадзе ляжаў вялікі гладкі камень з надпісам:

Адплаціцеся скарбам вашага мінулага.

Сэр Няўдачлівы паспрабаваў пераплыць ручэй на шчыце, але той патануў. Чараўнікі выцягнулі рыцара з вады, а затым самі паспрабавалі пераскочыць праз ручэй, але ў іх нічога не атрымалася. Сонца паміж тым апускалася ўсё ніжэй да лініі гарызонта.

Тады яны пачалі разважаць: што ж азначае надпіс на камяні?

Амата першай знайшла адказ. Яна ўзяла чарадзейную палачку і выцягнула з галавы ўсе ўспаміны пра радасныя імгненні, праведзеных з яе каханым, і кінула іх у бурныя воды. Вада панесла іх і з’явіліся камяні, па якіх можна было перайсці на іншы бок, і тры чараўніцы і рыцар, нарэшце, змаглі дабрацца да вяршыні ўзгорка.

Перад імі сярод рэдкіх траў і кветак зіхацеў Фантан. Неба асвяцілася лалавым ззяннем, і прыйшоў час вырашаць, хто з іх выкупаецца ў водах Фантана. Аднак перш чым яны змаглі прыняць рашэнне, Аша звалілася на зямлю.  Цяжкі шлях да вяршыні адабраў у яе ўсе сілы, яна была ледзь  жывая ад стамлення.

Трое яе сяброў аднеслі яе да Фантана, але яна ўжо білася ў перадсмяротнай агоніі і ўмольвала іх не чапаць яе.

Тады Альтэда паспешна сабрала самыя карысныя па яе меркаванню травы і змяшала іх у пасудзіне з вадой сэра Няўдачлівага, а затым напаіла зеллем Ашу.

Аша тут жа змагла падняцца на ногі. Больш таго, зніклі сімптомы яе смяротнай хваробы.

- Я вылечылася! – выклікнула яна. – Фантан мне не патрэбен. Хай Альтэда выкупаецца ў яго водах.

Але Альтэда была занятая – яна збірала яшчэ больш травы ў свой фартух.

- Калі я змагла вылечыць гэтую хваробу, я змагу заработаць многа грошаў! Хай Амата выкупаецца ў Фантане!

Сэр Няўдачлівы жэстам запрасіў Амату да Фантана, але яна пакруціла галавой. Яе ўспаміны пра былога казанага ўнеслі воды, і цяпер яна зразумела, якім жорсткім і няслушным ён быў, і пазбавіцца ад яго было для яе шчасцем.

- Добры сэр, ва ўзнагароду за ваша рыцарства выкупацца павінны вы! – сказала яна сэру Няўдачліваму.

І вось рыцар з апошнямі прамянямі сонца пабег насустрач Фантану феі Фартуны і выкупаўся ў яго водах, дзівячыся ўласнаму неверагоднаму поспеху і таму, што сярод сотняў людзей быў абраны менавіта ён.

 

Валасатае сэрца чараўніка

Жыў-быў на свеце чараўнік – малады, багаты, таленавіты. Заўважыў ён, што яго сябры, закахаўшыся, станавіліся дурнямі – пачыналі прыхарошвацца, губляюць апетыт і пачуцце ўласнай вартасці. Юны чараўнік цвёрда рашыў, што з ім такога не здарыцца, і звярнуўся да Цёмных Мастацтваў, каб ахаваць сабе.

Не ведаючы пра яго сакрэт, сям’я чараўніка смяялася яго безуважлівасці і халоднасці.

- Усе зменіцца, - прадракалі яны, - калі яго думкі захопіць юная панна!

Ішоў час, але малады чараўнік заставаўся да ўсіх абыякавым. Яго фанабэрыстасць спачатку прыцягвала дзяўчын, шматлікія спрабавалі заваяваць яго самымі майстэрскімі спосабамі, каб толькі яму спадабацца, але ні ў адной не атрымалася крануць яго сэрца. Чараўнік святкаваў і цешыўся ўласнай прадбачлівасці.

Калі першая свежасць маладосці сышла, яго сябры пачалі жаніцца, у іх з’яўляліся дзеці.

- Трэба думаць, іх сэрцы пустыя, - усміхнуўся ён пра сабе, назіраючы за недарэчнасцю маладых  бацькоў вакол, - і зморшчыліся ад патрабаванняў гэтых хныкаючых атожылкаў!

І ён зноў віншаваў сабе з мудрасцю ранняга выбару.

З часам бацькі чараўніка састарэлі і памерлі. Іх сын не гараваў па ім. Наадварот, ён палічыў іх скон выгодаю. Цяпер ён правіў іх замкам адзін. Перамясціўшы свой самы дарагі скарб у самае глыбокае падзямелле, ён пачаў жыць лёгка і раскошна. Адзінай мэтай яго шматлікіх служак быў яго камфорт.

Чараўнік быў упэўнены, што яму моцна зайздросцяць тыя, хто бачыць яго пышную і некранутую адзіноту. Ён быў вельмі раззлаваны, калі даслухаў гутарку двух сваіх лакеяў, якія аднойчы абмяркоўвалі свайго гаспадара.

Першы служка пашкадаваў чараўніка, якога, нягледзячы на ўсё яго багацце і сілу, ніхто не кахаў.

Але яго таварыш з’ядліва спытаў, чаму чалавек з такой колкасцю золата і раскошным замкам не можа зачараваць жанчыну.

Іх словы балюча закранулі гонар чараўніка.

Ён адразу ж вырашыў ажаніцца на жанчыне, якая б пераўзыходзіла ўсіх астатніх: з незямной прыгажосцю. Якая б выклікала зайздрасць і жаданне ў кожным мужчыне, які яе ўбачыць; з чарадзейнага роду, каб іх атожылак успадкаваў магічныя здольнасці; і багатая не менш яго, каб забяспечыць яго нябеднае існаванне незалежна ад таго, колькі ў яго будзе дамачадцаў.

Прайшло б, мабыць, пяцьдзесят гадоў, перш чым чараўнік знайшоў бы такую жанчыну, але так здарылася, што ў той самы дзень, калі ён вырашыў адправіцца на яе пошукі, дзяўчына, якая ідэальна падыходзіла яму, прыехала наведаць радню, якая жыла ў наваколлях замка.

Яна была чараўніцай з дзіўнымі навыкамі, і золата ў яе было вельмі шмат. Яна была настолькі прыгожай, што раздзірала сэрца кожнага мужчыны, які бачыў яе. Кожнага, акрамя аднаго. Сэрца чараўніка нічога не адчула. Тым не менш, яна была той узнагародай, якую ён шукаў, таму ён пачаў даглядаць за ёй.

Усе, хто заўважыў змены з паводзінах чараўніка, здзівіліся і сказалі дзяўчыне, што яна перамагла там, дзе сотні іншых дзяўчын пацярпелі няўдачу.

Саму дзяўчыну ласкі чараўніка і вабілі, і палохалі. Яна адчувала, якім халодным ён быў за цеплынёй ліслівасці, і ніколі яна яшчэ не сустракала такога чужога і далёкага ёй чалавека. Аднак яе сваякі лічылі, што яна была для яго годнай кандыдатурай, таму, каб дапамагчы  ёй, яны прынялі запрашэнне чараўніка на багаты баль у гонар юнай панны.

Стол быў абстаўлены срэбным і залатым посудам з самымі лепшымі вінамі і самымі цудоўнымі стравамі. Менестрэлі гулялі на лютнях і спявалі пра каханне, якое іх гаспадар ніколі не адчуваў. Юная дзяўчына сядзела на троне побач з чараўніком, які даліката шаптаў ёй словы, выкрадзеныя ў паэтаў, пры гэтым чараўнік паняцця не меў, што яны азначаюць.

Юная панна слухала яго ў здзіўленні, пакуль нарэшце не сказала:

- Ты гаворыш хораша, чараўнік, і я бы цешылася тваёй увазе, калі б ведала, што ў цябе ёсць сэрца!

Чараўнік усміхнуўся і сказаў ёй, што пра гэта ён не трэба турбавацца. Ён адвёў яе з балю і павёў уніз да зачыненага падзямелля, дзе ён захоўваў самы каштоўны свой скарб.

Тут, у зачараванай крыштальнай скрыначцы ляжала жывое сэрца чараўніка.

Даўно разлучыўшыся з вачыма, вушамі і пальцамі, яно не магло захапіцца прыгажосцю або пявучым голасам, адчуваннем шаўковай скуры. Убачыўшы яго, юная панна прыйшла ў жах, таму што сэрца зморшчылася і акрылася доўгімі чорнымі валасамі.

- Ах, што ты нарабіў! – выклікнула яна. – Вярні яго на месца, умольваю цябе!

Разумеючы, што толькі так ён зможа ён дагадзіць, чараўнік выцягнуў чарадзейную палачку, адкрыў крыштальную скрыначку, рассёк уласныя грудзі і вярнуў валасатае сэрца туды, дзе яно калісьці было.

- Цяпер ты вылечаны і спазнаеш сапраўднае каханне! – сказала дзяўчына і абняла яго.

Дакрананне яе далікатных белых рук, гук яе дыхання, пах яе густых светлых валасоў, 0 усё гэта пранізала сэрца, якое ачнулася, нібы дзіда. Але за час свайго доўгага выгнання, сэрца пачужэла, зрабілася сляпым і жорсткім з-за цемры, сказілася і прагаладалася.

Госці на балі заўважылі адсутнасць гаспадара і юнай панны. Спачатку гэта нікога не турбавала, але прайшло некалькі гадзін, і ўрэшце рэшт яны вырашылі абшукаць замак.

У выніку, яны знайшлі тое самае падзямелле, і прад імі паўстала жудасная карціна.

На падлозе ляжала мёртвая дзяўчына, яе грудзі былі рассечаныя, а побач з ёю на карачках стаяў звар’яцелы чараўнік, у адной скрываўленай руцэ якога было вялікае гладкае зіготкае пунсовае сэрца, якое ён гладзіў і аблізваў, абяцаючы абмяняць яго на ўласнае.

У іншай руцэ ён трымаў чарадзейную палачку, спрабуючы выцягнуць з грудзей зморшчанае валасатае сэрца. Але валасатае сэрца было мацней яго не жадала ні вярнуць яму пачуцці, ні вярнуцца ў скрыначку, у якой яно так доўга было зачынена.

На вачах у напалоханых госцяў чараўнік адкінуў палачку і схапіў срэбны кінжал. Даўшы клятву ніколі не падпарадкоўвацца ўласнаму сэрцу, ён выразаў яго з грудзей. На секунду чараўнік пераможна падняўся на калены, сціскаючы па сэрцы ў кожнай далоні, а затым зваліўся на нежывое цела юная дзяўчыны і памёр.

 

Зайчыха Жартаўніца і яе балбатлівы пень

Жыў-быў ў адной далёкай краіне дурны кароль і вырашыў ён аднойчы, што толькі ён адзін ва ўсім свеце павінен валодаць магічнымі здольнасцямі.

Ён загадаў галоўнакамандуючаму арганізаваць Брыгаду Паляўнічых на Чараўнікоў і выдаў ім цэлую зграю лютых ганчакоў. У той жа час па волі караля ў кожнай вёсцы і кожным горадзе па ўсёй краіне з’явілася аб’ява: “Каралю патрабуецца выкладчык чараўніцтва”.

Ніхто з сапраўдных чараўніц і чараўнікоў не адважыўся ўзяцца за працу, таму што ўсе яны хаваліся ад Брыгады Паляўнічых на Чараўнікоў.

Аднак адзін шарлатан без магічных здольнасцяў вырашыў, што гэта нядрэнная магчымасць пажывіцца. і прыбыў у замак, заявіўшы, што ён – чараўнік з велізарнымі здольнасцямі. Шарлатан паказаў некалькі простых фокусаў і пераканаў дурнога караля, што ў яго ёсць магічныя сілы, пасля чаго тут жа быў прызначаны Галоўным Вярхоўным Чараўніком і Асабістым Настаўнікам Караля па Чараўніцтву.

Шарлатан папрасіў у караля вялікі мяшок золата, каб купіць чарадзейныя палачкі і іншае прыладдзе для чараўніцтва. Ён таксама папрасіў некалькі вялікіх лалаў для выканання гаючых заклёнаў і парачку срэбных кубкаў для магічнага зелля. Дурны кароль ні ў чым яму не адмаўляў.

Шарлатан надзейна схаваў скарбы ў сваёй хаце і вярнуўся ў палац.

Ён не ведаў, што яго бачыла старая жанчына, якая жыла ў адрыне на самым боку валадарстваў. Звалі яе Жартаўніца, і была яна прачкай, і дзякуючы ёй бялізна ў палацы была мяккай, белай і пахучай.

Аднойчы Жартаўніца, развешваючы бялізну, убачыла, як шарлатан адламаў дзве галінкі ад аднаго з дрэў караля і пайшоў у палац.

Шарлатан даў адну галінку каралю і запэўніў яго, што гэта была чарадзейная палачка неверагоднай сілы.

- Але яна будзе працаваць, - сказаў шарлатан, - толькі калі ты яе годны.

Кожную раніцу шарлатан і дурны кароль выходзілі ў сад, размахвалі чарадзейнымі палачкамі і выкрыквалі ў неба ўсякае глупства. На ўсякі выпадак шарлатан працягваў паказваць фокусы, каб кароль не ўсумніўся ў сваім Вярхоўным Чараўніку і сіле чарадзейных палачак, якія каштавалі столькі грошаў.

Аднойчы раніцай, калі шарлатан і дурны кароль размахвалі галінкамі, скакалі па крузе і спявалі бессэнсоўныя песні, да караля данёсся гучны рогат.  Прачка Жартаўніца назірала за каралём і шарлатанам у акно сваёй маленькай халупы і смяялася так моцна, што ў яе падкасіліся ногі, і яна спаўзла на падлогу.

- Мабыць, я паводжу сябе вельмі непрыстойна, раз нават старая прачка засмяялася! – сказаў кароль. Ён перастаў скакаць і размахваць галінкай і нахмурыўся. – Мне ўжо надакучыла навучанне! Калі я буду гатовы, каб ствараць чараўніцтва перад маімі служкамі па-сучаснаму, Чараўнік?

Шарлатан паспрабаваў супакоіць свайго вучня, запэўніўшы яго, што хутка ён зможа чараваць з незвычайнай лёгкасцю, але смех Жартаўніцы задзеў дурнога караля так моцна, што шарлатан і прадставіць не мог.

- Заўтра, сказаў кароль, - мы запросім увесь двор паглядзець, як іх кароль чаруе!

Шарлатан зразумеў, што настаў час хапаць скарбы і ўцякаць.

- На жаль, Ваша Вялікасць, гэта немагчыма! Я забыўся сказаць Вашай Вялікасці, што заўтра я павінен адправіцца ў доўгае вандраванне…

- Калі ты пакінеш палац без майго дазволу, Чараўнік, мая брыгада Паляўнічых на Чараўнікоў з іх ганчакамі асочаць цябе! Заўтра раніцай ты дапаможаш мне чараваць перад маімі лордамі і лэдзі, і калі хтосьці будзе нада мною смяяцца, я загадаю адсекчы табе галаву!

Кароль пайшоў у палац, пакінуўшы напалоханага шарлатана ў адзіноце. Цяпер яго хітрасць яго не выратуе, таму ён не мог ні ўцячы, ні дапамагчы каралю з чараўніцтвам, таму што ні той, ні другі ім не валодалі.

Не ведаючы, на кім спагнаць сваю злосць, шарлатан падышоў да акна прачкі Жартаўніцы. Зазірнуўшы ўнутр, за сталом ён убачыў бабульку, якая паліравала чарадзейную палачку. У куце ззаду яе ў драўлянай кадцы прасціны караля сціраліся самі сабой.

Шарлатан адразу зразумеў, што Жартаўніца была сапраўднай чараўніцай, і што яна не толькі стварыла яму праблемы. але і магла іх вырашыць.

- Старая! – закрычаў шарлатан. – Твой рогат дорага мне абышоўся! Калі ты не дапаможаш мне, я скажу, што ты – чараўніца, і цябе раздзяруць ганчакі караля!

Старая Жартаўніца ўсміхнулася шарлатану і запэўніла яго, што яна зробіць усё, што ў яе сілах, каб дапамагчы яму. 

Шарлатан сказаў ёй схавацца ў кустах, пакуль кароль будзе чараваць перад публікай, і рабіць гэта замест яго так, каб ён не ведаў. Жартаўніца пагадзілася, але задала адно пытанне.

- Сэр, а што, калі кароль паспрабуе стварыць заклён, якога Жартаўніца не зможа зрабіць?

Шарлатан усміхнуўся.

- Уяўленне гэтага дурня побач не стаяла з тваім чараўніцтвам, - запэўніў ён яе і вярнуўся ў палац, задаволены сваёй кемлівасцю.

На наступную раніцу  ўсе лорды і лэдзі каралеўства сабраліся ў садзе палаца. Кароль улез на памост у суправаджэнні шарлатана.

- Спачатку я прымушу знікнуць капялюш гэтай дамы! – закрычаў кароль, паказваючы галінкай на капялюш дваранкі.

У кустах Жартаўніца накіравала чарадзейную палачку на капялюш і прымусіла яго знікнуць. Натоўп дзівіўся і захапляўся, гучна пляскаючы свайму радаснаму каралю.

- А цяпер я прымушу гэтага каня лётаць! – закрычаў кароль, галінкай паказваючы ў бок уласнага каня.

Жартаўніца паказала палачкай на каня з-за куста, і той падняўся высока ў паветра. Натоўп здзівіўся яшчэ больш, і ў гонар караля-чараўніка раздаліся захопленыя воклічы.

- А цяпер, - сказаў кароль, аглядаючыся ў пошуках ідэй. Тут наперад выбег Начальнік Брыгады Паляўнічых на Чараўнікоў.

- Ваша Вялікасць, - сказаў Начальнік, - гэтай раніцай Сэйбр з’еў атрутную паганку і памёр! Уваскрэсіце яго сваёй чарадзейнай палачкай, Ваша Вялікасць!

І Начальнік зацягнуў на памост нежывое цела самага вялікага ганчака Паляўнічых. Дурны кароль узмахнуў галінкай і паказаў на мёртвага сабаку. але ў кустах Жартаўніца ўсміхнулася і нават не стала падымаць палачку, таму што магіяй нікога ўваскрэсіць нельга.

Калі сабака не паварушыўся, натоўп перш зашаптаў, а затым засмяяўся. Яны пачалі думаць, што два першых караля былі ўсяго толькі фокусамі.

- Чаму нічога не выходзіць? закрычаў кароль на шарлатана, які пусціўся на апошнюю хітрасць.

- Там, Ваша Вялікасць, там! – закрычаў ён, паказваючы на куст, дзе хавалася Жартаўніца. – Я бачу яе! Злая чараўніца, якая мяшае вашаму чараўніцтву сваімі цёмнымі заклёнамі! Хапайце яе! Хто-небудзь, хапайце яе!

Жартаўніца ўцякла з-за кустоў, і за ёй, спусціўшы сваіх ганчакоў, пагналася Брыгада Паляўнічых на Чараўнікоў. Але дабраўшыся да нізкай загарадзі, маленькая чараўніца знікла з выгляду, а калі кароль, шарлатан і служкі апынуліся па іншым боку, яны ўбачылі, як ганчакі яхкаюць і рыюць зямлю вакол старога дрэва.

- Яна ператварылася ў дрэва! – закрычаў шарлатан і, баючыся, як бы Жартаўніца  зноў не стала жанчынай і не выкрала яго, дадаў: - Ссячэце яго, Ваша Вялікасць! Толькі так трэба звяртацца са злымі чараўніцамі!

Тут жа ім прынеслі сякеру, і старое дрэва было ссечана пад гучныя радасныя воклічы служак і шарлатана.

Аднак калі яны ўжо збіраліся вярнуцца ў палац, іх спыніў гучны рогат.

- Дурні! – данёсся з пня крык Жартаўніцы.

- Нельга забіць чараўніка, рассёкшы яго напалову! Калі вы мне не верыце, рассячыце  напалам Вярхоўнага Чараўніка!

Начальніку Брыгады Паляўнічых на Чараўнікоў не жадаў хутчэй гэта праверыць, але ледзь ён занёс сякеру, як шарлатан зваліўся на калены, умольваючы пашкадаваць яго, і прызнаўся ў сваіх злачынствах. Калі яго цягнулі ў падзямелле, пень рагатаў яшчэ гучней, чым раней.

- Рассёкшы чараўніцу папалам, ты наклікаў на сваё каралеўства жудасны праклён! – сказаў ён здранцвеламу каралю. – З гэтага часу, хоць пальцам крані чараўніцу, ці чараўніка – тады табе будзе здавацца, нібы сякера ўразаецца табе ў бок, і будзе здавацца пакуль ты не захочаш памерці!

Тут кароль таксама зваліўся на калены і сказаў пню, што ён тут жа абвесціць пра тое, што будзе абараняць усіх чараўніц і чараўнікоў каралеўства і дазволіць ім спакойна чараваць.

- Выдатна, - сказаў пень, - але ты яшчэ не аддаў належнае Жартаўніцы!

- Што заўгодна! – закрычаў дурны кароль, заломліваючы рукі перад пнём.

- Ты ўзвядзеш на мне статую Жартаўніцы у памяць аб тваёй беднай прачцы і каб ты заўсёды памятаў пра сваю дурасць! – сказаў пень.

Кароль тут жа пагадзіўся і паабяцаў паклікаць самага выдатнага скульптара ў краіне, каб той зрабіў статую з чыстага золата. Затым аганьбаваны кароль і ўсе дваране і дваранкі вярнуліся ў палац, а пень рагатаў ім услед.

Калі сад зноў спусцеў, у прасвет меж каранямі пня вылезла тоўстая і вусатая старая зайчыха з чарадзейнай палачкай у зубах. Жартаўніца паскакала далёка-далёка прочкі з валадарстваў палаца, і з тых часоў на пні стаяла залатая статуя прачкі, і ніколі ў гэтым каралеўстве больш не палявалі на чараўнікоў.

 

Казка пра трох братоў

Жылі былі тры браты, і вось аднойчы адправіліся яны вандраваць. Шлі яны ў змярканні далёкай дарогай і прыйшлі да ракі. Была яна глыбокай - для таго каб яе можна было перайсці ўброд, і вельмі хуткай, каб пераплысці. Аднак браты былі знаўцамі чарадзейных мастацтваў. Узмахнулі яны чарадзейнымі палачкамі – і вырас над ракою мост. Браты былі ўжо на сярэдзіне маста, як раптам глядзяць – стаіць пасярод дарогі хтосьці ў каптуры.

І Смерць загаварыла з імі. Яна вельмі раззлавалася з-за таго, што яе абдурылі тры новыя ахвяры, бо звычайна вандроўцы танулі ў рацэ. Але Смерць была хітрая. Яна зрабіла выгляд, быццам віншуе трох братоў з іх магічным Трыюмфам, і сказала, што кожны з іх заслугоўвае прыз за тое, што змог яе абхітрыць.

І вось старэйшы брат, які валодаў духам ваяра, папрасіў чарадзейную палачку, самую магутную на свеце, каб яе гаспадар заўсёды перамагаў у паядынку. Такая чарадзейная палачка годная чалавека, які перамог саму Смерць! Тады Смерць адламала галінку з куста бузіны, які рос на беразе ракі, стварыла з яе чарадзейную палачку і аддала яе старэйшаму брату.

Другі брат быў чалавекам напышлівым. Ён захацеў яшчэ больш зняважыць Смерць і папрасіў у яе моц выклікаць тых, хто памёр. Смерць падняла каменьчык, які ляжаў на беразе, і дала яго другому брату. Гэты Камень, сказала яна, валодае сілай вяртаць тых, хто ўжо мёртвы.

Спытала Смерць малодшага брата, што ён жадае. Малодшы брат быў самы сціплы і самы разумны з усіх братоў, і ён не давяраў Смерці. Таму ён папрасіў тое, што дало б яму магчымасць сысці так, каб Смерць не змагла б яго дагнаць. Незадаволена была Смерць, але нічога не зробіш – аддала яму свой ўласны Плашч-Нябачнік.

Тады адступіла Смерць і прапусціла трох братоў праз мост. Пайшлі яны далей сваёй дарогай і здзіўлена абмяркоўвалі сваю прыгоду ды любаваліся цудоўнымі падарункамі Смерці.

Але неўзабаве кожны з братоў пайшоў сваёй дарогай.

Першы брат вандраваў тыдзень, а можа і больш, і прыйшоў у адну далёкую вёску. Адшукаў ён там чараўніка, з якім ён быў у не ў ладу. Вядома, узброены Старэйшай Палачкай, ён не мог не выйграць двубой, які рушыў за сваркай. Пакінуўшы саперніка мёртвым на зямлі, старэйшы брат адправіўся ў карчму, у якой стаў гучна выхваляцца сілай чарадзейнай палачкі, якую ён адабраў у Смерці, і тым, што з ёю яго ніхто не пераможа.

У тую ж ноч адзін чараўнік пракраўся да старэйшага брата, які ляжаў у сваім ложку і храпеў, наскрозь прасякнуты выпітым віном. Злодзей узяў палачку, і заадно перарэзаў старэйшаму брату горла.

Так Смерць забрала першага брата.

Тым часам другі брат вярнуўся да сваёй роднай хаты, у якой жыў у адзіноце. Узяў ён Камень, што мог вяртаць мёртвых, і тры разы павярнуў  яго ў руцэ. Да яго здзіўлення і захаплення, адразу перад ім з’явілася дзяўчына, на якой ён марыў ажаніцца, але тая памерла вельмі маладой.

Але яна была сумная і халодная, быццам бы была аддзеленая ад яго нябачнай завесай. Хоць яна і вярнулася ў мір жывых, не было ёй тут месца, і пакутавала ад гэтага. Урэшце рэшт, другі брат, ашалеўшы ад безнадзейнай нуды, забіў сябе, каб толькі быць разам з каханай.

Так Смерць забрала да сябе другога брата.

Трэцяга брата шукала Смерць шмат гадоў, ды так у яе гэта не атрымалася. А калі малодшы брат дасягнуў глыбокай старасці, ён сам зняў Плашч-Нябачнік і аддаў яго свайму сыну. Сустрэў ён Смерць як даўняга сябра і ахвотна рушыў услед за ёю, і як раўныя ушлі яны з гэтага свету.



Пераклад: праект БелPotter
Крыніца: http://books.belpotter.by/belarusian/