epub
 
падключыць
слоўнікі

Джон Кітс

Ода восені

Пара туманоў і спелай плоднасці

Шчырая сяброўка заходзячага сонца,

Мяркуеш, як не шкадуючы шчодрасці,

Вінаград блаславіць, каб ён радзіў бясконца.

 

Як яблыні сагнуць пад грузам яблыкаў,

Наскрозь плады напоўніць спеласцю,

Гарбуз надзьмуць як мяч, гарэхам даць дасхочу

Ядронай слодчыны, ды з тваёй шчодрасцю

У кветачкі ўдыхнуць яшчэ нектар для пчолкаў,

Каб думалі яны, што сонейка не скончыцца,

Бо ў сотах запасы летнія ляжаць.

 

І хіба хто не бачыў твае чары?

Сёй-той шукаў цябе далёка;

А ты сядзіш бяспечна ў амбары

З прычоскаю ад веялкі-цырульніка.

Або на баразне заснула моцна,

Нанюхаўшыся макавага водару.

(А серп не жне травы апошнія палосы).

 

Часам глядзіш задумліва ў нябёсы,

Або стаіш над ручайком задумліва,

Або сядзіш ты каля прэсу ў бровары,

Ды сочыш, як ільюцца з яблык слёзы.

 

Дзе песенькі Вясны? Ну дзе ж яны?

Не думай ты пра іх. Ў цябе свая мелодыя -

Дзень памірае, і аблокі-дываны

На пожні фарбы льюць - ружовая рапсодыя!

Жалобным хорам камарыкі смуткуюць

У вербах ля ракі, ляцяць увысь,

То долу падаюць клубком - залежыць ад надвор'я.

 

Ягняты па пагорках шпацыруюць.

І цвыркуны стракочуць у кустоўі; малінаўка наўмысна

Дыскантам заліваецца. Ды як раней калісь,

Шчабечуць ластаўкі, свідруючы нябёсы.



Пераклад: Алена Таболіч