epub
 
падключыць
слоўнікі

Эдуард Акулін

Элегія

Залачае... Гэта восень

вераснёвым свеціць лісцем.

І душа адпачывае

між Наступным і Калісьці.

 

У супольнасці з Сусветам

бусел - шчыры служка Бога -

адпусціў грахі ўсе Лету

з купала рудога стога.

 


1990-1995?

Тэкст падаецца паводле выдання: Акулін Э. Святая ноч: Выбранае. - Мінск: Медысонт, 2013. - 542 с.