epub
 
падключыць
слоўнікі

Эва Мэрыям

Вершы

Асеннія лісточкі
Кіска


Асеннія лісточкі

 

Уніз,

         Уніз,

                  Уніз

Золатам, меддзю кідаюцца,

З клёну майго асыпаюцца,

Галоўкамі долу куляюцца.

За рукі і ногі чапляюцца,

Сняжынкамі прытвараюцца

Асеннія лісточкі.

 

У паветры імглістым лятаюць,

Як матылькі, мільгаюць,

Шамацяць, усміхаюцца,

Кудысьці, чагосьці спяшаюцца,

Кужляюць пад павеццю

У яркім асеннім букеце

Кляновыя лісточкі.

 

Бяжыце за імі, лавіце,

Бяжыце хутчэй ды лавіце

Матылёчкі з лісточкаў,

Ветразі з лісточкаў.

Але ж ці спаймаеце?

Хапайце,

Складайце,

Раўняйце,

Гуляйце,

Скок!

         Скок!

                  Скок!

 

 

Кіска

 

Ці бачыў ты кіску,

Што залезла ў калыску?

Кіска, якую я бачыў,

Не сядзіць на дачы.

Яна па дрэвах скача,

Ніколі не плача,

Клубочкам лятае,

За ногі хапае,

Мурлыча, вачамі косіць -

Прысмакаў просіць.

 



Пераклад: Алена Таболіч