epub
 
Падключыць
слоўнікі

Фёдар Цютчаў

***Зіма дарма злуецца...

Зіма дарма злуецца:

Прайшла яе пара –

Вясна ў акно імкнецца

І гоніць са двара.

 

Каму старая трэба?

Яе ўсё турыць вон –

І лье жаўрук з-пад неба

Наўкола перазвон.

 

Зіма ўцякаць не хоча

І на вясну бурчыць,

А тая ў твар рагоча:

Маўляў, хай пакрычыць...

 

Шалее ведзьма злая,

Хаця дае трусца:

Апошні снег шпурляе

Ў цудоўнае дзіця...

 

Вясне бяды той мала:

Абцёрлася рукой

І чырванюткай стала

Карзе наперакор.



Пераклад: Пятро Макарэвіч

Беларуская Палічка: http://knihi.com