Ёсць незабыўны, развітальны
Час восеньскай кароткае пары —
Ўвесь дзень стаіць нібы крыштальны,
І чысцінёй чаруюць вечары...
Дзе завіхаўся серп і падаў колас,
Паціху зрэдку ветрык уздыхне,
І павуціны тонкі волас
Трымціць на позняй баразне.
Спусцеў прастор, замоўкла наваколле,
І хоць далёка да зімовых завірух,
Зямля рупліва ашчаджае цёплы дух —
Адпачываць кладзецца поле...