epub
 
падключыць
слоўнікі

Фёдар Цютчаў

Лісце

З рускай — Ф. Цютчава

 

Мы, лісце, лісточкі,

Цвіцём і блішчым,

Да часу дні, ночкі

На суччы вісім.

 

Праз цёплае лета

Былі мы ў красе,

Гулялі з праменнем,

Яснелі ў расе.

 

Дый знікнуў час ласкі.

Птушыны сціх спеў,

Пасохнулі краскі,

Луг зелен счарнеў.

 

Ну, што ж нам дарэмна

Вісець і жаўцець,—

Ляпей жа з вятрамі

І нам паляцець!

 

О буйныя ветры,

Хутчэй к нам з вышын!

Хутчэй нас сарвіце

З санлівых галін.

 

Сарвіце, памчыце,

На крыллі сваім;

Ляціце, ляціце,

Мы з вамі ляцім!

 

1925


1925

Пераклад: Янка Купала
Тэкст падаецца паводле выдання: Янка Купала. Поўны збор твораў. У 9 т. - Т. 4. Вершы, пераклады 1915 -1929. - Мн.: Маст. літ., 1997. - 446 с., [4] л. іл.
Крыніца: скан