epub
 
падключыць
слоўнікі

Фёдар Цютчаў

Вясновая навальніца

Люблю я навальніцу ў маі,

Калі вясенні, першы гром,

Прабегшыся па небакраі,

Грукоча раптам за сялом.

 

Грымяць раскаты маладыя,

Вось дожджык пырскнуў, пыл курыць,

Павіслі перлы дажджавыя,

І сонца ў ніцях зіхаціць.

 

З гары бяжыць паток бурлівы,

Струменіць палявы ручай,

І ўтораць грому бор шумлівы

І радасны птушыны грай.

 

Ты скажаш: ветраная Геба,

Што корміць Зеўсава арла,

Громакіпучы кубак з неба

Дадолу жартам праліла.



Пераклад: Васіль Вітка