epub
 
падключыць
слоўнікі

Фёдар Янкоўскі

Беларуская фразеалогія. Фразеалагізмы, іх значэнне, ужыванне

ПРАДМОВА
  Замест уступу
  Змест кнігі
  Крыніцы кнігі
  Фразеаграфічны артыкул
  Пра падачу ілюстрацыйных прыкладаў
СКАРАЧЭННІ І ЎМОЎНЫЯ АБАЗНАЧЭННІ
  1. Крыніцы
  2. Скарачэнні геаграфічных назваў (вёсак, мястэчкаў і г. д.)
  3. Шкала стылістычных паметак
  4. Іншыя скарачэнні


Памяці дарагіх родных

Карпа, Савы, Вольгі, Інэсы Янкоўскіх,

якія загінулі ад рук фашыстаў

 

ПРАДМОВА

 

Замест уступу

Задума збіраць і ў пэўнай меры адлюстраваць у кніжках беларускую народную фразеалогію з’явілася ў аўтара гэтай працы ў дні апошняй сусветнай вайны. Вынішчэнне здабыткаў народа (а яно бязлітаснае, жорсткае вынішчэнне, прыходзіла за доўгую гісторыю на зямлю Беларусі многа разоў і з розных бакоў), вялікія страты краю (ад спальвання гарадоў, мястэчкаў, вёсак, пасёлкаў да людаедскага забойства гітлераўцамі ляснічых і настаўнікаў, пчаляроў і плытагонаў, бабулек і ўнукаў-неўмалятак <sic.—MR.>) клікалі да дзеяння і да настойлівага роздуму, непазбыўных клопатаў розуму, душы і сэрца: невымерна цяжкі быў лёс роднай Беларусі, а яна стварыла неацэнную культуру, вартую замілавання і захаплення, высокага гонару і найвышэйшай ацэнкі. Гэта перш за ўсё — няпісаная культура беларусаўх, толькі часцінка якой занатавана і надрукавана, захавана, такім чынам, ад беззваротнай страты.

Не раз здавалася, што перажыць вайну, дачакацца міру і спакою наўрад ці давядзецца. А ўцалею, выжыву, адно будзе — няспынная праца чорнарабочага на ніве роднай філалогіі.

Каля дарогі з Лагойска ў Плешчаніцы, недалёка ад Гарбатага маста на Дзвінасе, ідучы ў разведку ў час навальнай блакады ўвесну 1944 года, я закапа*ў на паляначцы між дзьвюх хвоек старонкі майго дзённіка і першы агульны сшытак народных выслоўяў, якія запісаў у вёсках Маладзечанскага, Мінскага і Лагойскага раёнаў.

У блакаду на абшары між Вілейкаю, Докшыцамі, Лепелем, Халопенічамі, Барысавам і Мінскам загінулі тысячы людзей, звалены і знявечаны незлічоныя дрэвы і дрэўцы, а паляны ўзаралі міны, снарады і шыны смертаносных машын. Мірным часам не раз ездзіў на Дзвінасу, як заўсёды — чыстую, крыштальную, толькі крыху абмялелую, шукаў свой скарб. І не знайшоў.

Аднавіць памяццю запісы ўдалося толькі часткова. Яны і з’явіліся пачаткам маёй картатэкі, у якой налічваюцца сёння тысячы разнастайных і разнамасных народных фразеалагізмаў, прыказак, прымавак, вітанняў, пажаданняў.

Гэтая друкаваная праца з’яўляецца працягам двух выданняў кніжкі “Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы”, а таксама публікацый у розных зборніках і ў любімым “Полымі”.

Вайна адышла, хоць і не забылася. Ніякі аптымізм не загоіць усіх цяжкіх ранаў, не ўсё страчанае вяртаецца і аднаўляецца. Але мая задума пакрысе ажыццяўляецца, і гэта прыносіць задавальненне. Ідуць гады імклівага жыцця. Наш час вымагае не бясследнага існавання, а жыцця, запоўненага клопатам і проацаю, жыцця для Радзімы-Бацькаўшчыны.

 

Змест кнігі

Фразеалагізмы (фраземы, фразеалагічныя адзінкі) — гэта спалучэнні,

- якія складаюцца не менш як з двух слоў і ўтвараюць словазлучэнні (даць перуноў, хварэць на пана);

- якія маюць адзіны, цэласны сэнс; сказаць інакш, фразеалагічную адзінку характарызуе семантычнае адзінства, цэласнае лексічнае значэнне; так, фразеалагізм у свіныя галасы складаецца з трох слоў, але значэнне яго не вынікае са значэння слоў у, свіныя, галасы, яго сэнс: позна, запознена; лі*са фарбаваць — выкручвацца, хітраваць;

- якія маюць значэнне слова ці словазлучэня: а) ездзіць бачком — хітраваць, прыстасоўвацца, пірагі адпячы — адпомсціць, не дараваць, ра*дзіць ра*ды — раіцца, казу пасвіць — адставаць, спа*сці з цела — схуднець, чортам падшыты — хітры, вірутнік, негадзівец; б) як за сябе закінуць — хутка з’есці, хутка выпіць, як пані (бабе) сесці — вельмі мала зямлі, плошчы;

- якія не ўтвараюцца ў працэсе маўлення (у гутарцы, размове), а ўзнаўляюцца як гатовыя моўныя адзінкі;

- якія не падзяляюцца ў сінтаксічных адносінах (сінтаксічна непадзельныя) і выступаюць — незалежна ад колькасці слоў-кампанентаў — у ролі аднаго члена сказа;

- якія ў большасці выпадкаў характарызуюцца экспрэсіўна-эмацыянальнаю ацэначнасцю: блынды правіць — з адценнем асуджэння, дакору, казу пасвіць — з адценнем іранічнасці, танок вадзіць — з адценнем паэтычнасці.

Фразеалагізмы маюць свае разнавіднасці. Не ўсім ім уласцівы адзначаныя асаблівасці.Ёсць, напрыклад, фразеалагізмы, што складаюцца з двух слоў, з якіх адно не самастойнае: пад носам, а*т сабе, на* табе. Выслоўі рэбры ды скура (вельмі худы), ціха і свята (таемна, таямніча) уласна словазлучэннямі не з’яўляюцца, але яны таксама належаць да фразеалагізмаў. А фразеалагізмы тыпу куды ногі нясуць, куды вочы глядзяць структурна маюць выгляд сказаў.

“Беларуская фразеалогія” — гэта фразеаграфічная праца, якая з’яўляецца кнігай фразеалагізмаў, тлумачальным слоўнікам фразеалогіі народнай беларускай мовы. Такую фразеалогію называюць народнай. Яна складае істотную часціну багаццяў беларускай нацыянальнай мовы. Народныя фразеалагізмы ствараюцца і жывуць у мове народных мас. Адны з гэтых фразеалагізмаў трапляюць у літаратурна-кніжную мову і замацоўваюцца ў ёй, другія застаюцца па-за кніжнаю моваю. Ні фразеалогія беларускай літаратурнай мовы, ні народная фразеалогія пакуль што яшчэ спецыяльна не збіралася, не сістэматызавалася, а значыць — і не размяжоўвалася. Таму могуць быць памылкі з аднясеннем некаторых фразеалагізмаў да народных (ці наадварот). Кніга “Беларуская фразеалогія”, зразумела, адлюстроўвае толькі частку народных фразеалагізмаў, пачэрпнутых з мовы носьбітаў традыцыйных беларускіх народных гаворак канца XIX — першай паловы XX ст.

Адбіраючы з сваёй картатэкі народныя фразеалагізмы на гэтую кнігу, аўтар не браў пад увагу: ужываецца або не ўжываецца той ці іншы фразеалагізм у беларускай літаратурнай мове, сустракаецца ці не сустракаецца ён у суседніх славянскіх мовах — рускай, украінскай, польскай. Хацелася паказаць не толькі багацце, а і разнамаснасць, разнастайнасць і самабытнасць народнай фразеалогіі беларусаў.

 

Крыніцы кнігі

Асноўных крыніц матэрыялу гэтай кнігі тры:

- аўтарскія запісы;

- надрукаваныя тэксты жывой народнай мовы і фальклорныя творы;

- зборнікі беларускіх народных прыказак і прымавак.

Коратка пра кожную з крыніц.

У гэты, першы выпуск “Беларускай фразеалогіі” трапіла толькі частка матэрыялаў, што занатоўваліся аўтарам амаль усе пасляваенныя гады (больш інтэнсіўна — з 1950 года).

Збіранне фразеалагізмаў мае сваю спецыфіку, прыкметна адрозніваецца ад збірання лексікі. У першым выпадку “на ўзбраенні” збіральніка шматлікія варыянты пытанняў: “Як у вас называюць гэтую рэч?”, “Што абазначае слова гузяка?”, Ці кажуць у вас так?”, “У вёсцы Палужжа ёсць слова дамоўніца. А ў вас?” Такіх і падобных пытанняў, збіраючы фразеалагічныя матэрывялы не выкарыстаеш. Цярплівае і засяроджанае слуханне трэба спалучаць з уменнем весці і ажыўляць гутарку, размову. І толькі добра ўчуўшы фразеалагізм, зважаючы на тое, з кім гутарыш, як успрымае субяседнік пытанне і ці зможа на яго адказаць, можна спытацца, каб дакладней высветліць значэнне выслоўя. Дзве ілюстрацыі.

Жанчына прадае каштэлі, салодкія яблыкі, і расказвае:

— У нас гэ*дакіх каштэ*ляў — мы стаўпе*цкія, недалёка ля Сто*ўпцаў, — мо’ тон тры будзя. Прые*дзяця — яшчэ й на стол зьбяру. А яблыкаў таньне*й прадамо*.

Сэнс спалучэння на стол сабраць [збіраць] быў зразумелы, але пачутая ілюстрацыя — не дастатковая.

— Як гэта “зьбераце на стол”?

— Ці сваяк які, ці чалавек харошы трапіцца, то трэба сабраць на стол: кап чыста заслаць, паставіць чаго ёсць.

2. — Я ж адрэзанаю лустаю жыла.

— Чаму адрэзаная скіба? (Я ведаў, што ў раёне бытуюць словы луста і скіба з адным значэннем.)

— І ў бацькоў не была сірата, й гаспадара [мужа] мала [мела], а ўсю жытку адна, — век сама сабою.

— А нашто так кажаце: “Адрэзаная луста”?

— А што з адрэ*занае лу*сты, ці, хай сабе, скібкі? Як ні ссо*хня, то зьяду*ць…

Так весці размову можна далёка не з кожным субяседнікам, ад якога робіш запісы.

Пашпартызацыя сабраных матэрыялаў у аўтарскіх запісах не заўсёды дакладная: пэўную колькасць фразеалагізмаў, ілюстрацыйных прыкладаў запіса*ў у аўтобусе, у вагоне (напрыклад, у дарозе з Мінска на Лагойск, з Гродна на Ваўкавыск, Слонім, Баранавічы, з Глуска на Любань), на базары (Глуск, Ра*дашкавічы, мінская Камароўка, Навагрудак, Ву*шач (Ушачы), Ракаў, Валожын), на беразе ракі, возера (Астрашыцкі Гарадок, Пціч, Бяроза, Свіцязь, Нёман). Зразумела, што ў такіх абставінах не заўсёды можна было высветліць, адкуль аўтары фраз, дыялогаў. Таму да часткі ілюстрацыйных прыкладаў падаецца паметка тыпу “У дарозе з Любані на Глуск”; паметка “Глуск”, “Ра*дашкавічы”, “Ракаў” паказвае, дзе запісаў прыклад, але не абавязкова сведчыць, што запісаў ад чалавека з Глуска (Радашкавічаў, Ракава).

Запісванне фразеалагізмаў з жывой размовы мае яшчэ свае цяжкасці. Я не раз сустракаўся з такою сітуацыяй. Мая субяседніца захапілася апавяданнем, успамінамі адной гісторыі ці адказам на пытанне; яе мова нікім і нічым не звязваецца і не абмяжоўваецца; апавядальніца занятая толькі тым, каб як лепш і жвавей расказаць, паведаміць, адказаць на пытанне. Праходзіць нейкі час, звяртаешся, каб дакладней высветліць значэнне пачутага фразеалагізма. І тут мая “карміцелька і паіцелька” здзіўлена пазірае, спрабуе растлумачыць і ніяк не можа. А здаралася не раз і так, што з усёю шчырасцю і вінаватасцю гаворыць, што “не кажуць так”.

Аднойчы ў сяброўстве двух братоў, дзяцінства і юнацтва якіх прайшло ў адной хаце, ішла гутарка пра суседзяў і іх вяскоўцаў. Адзін з братоў прыгадвае “на зле” непрыемную гісторыю, за якую варта з вінаватага сырыцу выкруціць (фразеалагізм я чуў да гэтага). А калі прайшло з гадзіну пасля размовы, я паспрабаваў высветліць значэнне сырыцу выкруціць у таго брата, ад якога не чуў гэтага выслоўя. Апошні катэгарычна запярэчыў: “Я ніколі не казаў і не чуў “сырыцу выкручваць”.І толькі ўсёю сямейнаю радаю, прыгадваючы сітуацыі ўжывання гэтага фразеалагізма і тлумачачы, што ён абазначае, які мае сэнс, мае гаспадары паказалі жыццёвасць фразеалагізма, яго неаказіянальнасць.

У ліку маіх “карміцеляў” былі розныя людзі: гаваркія і маўчуны, адказчыкі (як на рэцэпт у аптэцы) на мае пытанні і схільныя перабіць сваімі пытаннямі маю спробу спытацца. Сустракаюцца на дзіва адрозныя гутаркі: у аднаго мова насычана фразеалагізмамі, у другога супрацьлегласць — амаль “дыстыляванасць” ад фразеалагізмаў, ад пераноснага ўжывання слоў.

За апошнія дзесяць год у розных выданнях аўтар надрукаваў частку фразеалагіяных матэрыялаў, што паступова рыхтаваліся, каб зрабіць спробу стварыць даведнік з беларускай фразеалогіі. Побач з народнымі прыказкамі, прымаўкамі змясціў у дадатку да першага выпуску “Дыялектнага слоўніка” (Мінск, 1959) фразеалагізмы з дакладнаю пашпартызацыяй. Большасць з іх запіса*ў спрошчанаю транскрыпцыяй, якая забяспечвае адлюстраванне фанетычных і марфалагічных асаблівасцей той гаворкі, з якой пачэрпнуў фразеалагізмы. Прыкладна столькі сама фразеалагізмаў і з такою самаю падачаю змясціў у дадатку да кожнага наступнага выпуску “Дыялектнага слоўніка” (II — Мінск, 1960; III — рукапіс, 1963; IV — рукапіс, 1966), а таксама ў калектыўным зборніку “Матэрыялы для слоўніка народнадыялектнай мовы” (Мінск, 1960). Не абышоў фразеалагізмаў і пры складанні зборніка прыказак і прымавак. У надрукаванай кнізе “Беларускія народныя прыказкі” (Мінск, 1957) народныя фразеалагізмы падаюцца асобна, як раздзел “Устойлівыя спалучэнні слоў — фразеалагізмы”. Зразумела, што ў такім зборніку не магло быць паслядоўнага тлумачэння фразем і пада*чы ілюстрацыйнага матэрыялу. Толькі да асобных з іх ёсць самыя сціслыя каментарыі. Каментарыі не аднастайныя сваім зместам. Да адных фразеалагізмаў падаецца сэнс, значэнне.

Як га!

Да другіх, апрача раскрыцця сэнсу, змяшчаецца тлумачэнне асобных слоў. Гізунты выцягнуць — наздзекавацца, змучыць, выесці вантробы, душу выняць. Гізунты — ад нямецкага Gesundheit (здароўе), gesung — здаровы.

Да трэціх — самая сціслая даведка пра ўзнікненне фразеалагізма. Смаргонская палітыка — няўмелае абыходжанне, няўклюднасць. Узнікла ў сувязі з утаймаваннем мядзведзяў у Смаргоні.

Другое выданне гэтай працы атрымала змененую назву — “Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы” (Мінск, 1962). Аб’ём раздзела “Фразеалагізмы”, у параўнанні з адпаведным раздзелам у першым выданні, пашырыў. Адпаведна пашырыліся “Заўвагі і тлумачэнні”.

Публікацыі фразеалагічных матэрыялаў і разведцы ў галіне беларускай фразеалогіі і фразеаграфіі прысвячаюцца падборкі і артыкулы, тэзісы дакладаў і выступленняў, змешчаныя ў зборніках і часопісах, у кніжках аўтара:

<Бібліяграфія ў кніжцы падаецца ў падбор; дзеля зручнасьці агляду даю кожную публікацыю асобным абзацам. — МР>

Пра слоўнік-даведнік “Беларуская фразеалогія”. — Пытанні культуры мовы. Мінск, 1961, стар. 77—100;

Да паведамлення “Змест і будова даведніка “Беларуская фразеалогія”. — Тези доповідей IV міжвузівсько? республікансько? славістично? конференці? . Одеса, 1961, стар. 65—66;

Да вывучэння народнай фразеалогіі. — Навуковая канферэнцыя па пытаннях лексікалогіі і лексікаграфіі. Тэзісы дакладаў. Мінск, 1963, стар. 32;

З народнай фразеалогіі. — “Полымя”, 1966, № 2, стар. 183—187;

Народная фразеалогія. — “Полымя”, 1966, № 9, стар. 172—179;

З нататкаў пра афарызмы. — Материалы научно-теоретической конференции. Минск, 1966, стар. 40—41;

Народная фразеалогія. — “Полымя”, 1966, № 10, стар. 178—182;

Народная фразеалогія. — “Полымя”, 1966, № 11, стар. 175—179;

Народная фразеалогія. — “Полымя”, 1964, № 1, стар. 179—182;

З нарысаў беларускай фразеалогіі. — Лінгвістычны зборнік. Мінск, 1965, стар. 193—203;

З народнай фразеалогіі. — “Полымя”, 1965, № 6, стар. 166—176;

Беларускі фразеалагічны слоўнік (спробныя артыкулы). — Материалы научно-теоретической конференции. Минск, 1965, стар. 282—287;

З праблемы беларускай фразеалогіі. — Тыпалогія і гісторыя славянскіх моў і ўзаемасувязі славянскіх літаратур. Мінск, 1967, стар. 40—42;

Народная фразеалогія. — “Полымя”, 1967, № 5, стар. 244—248;

Беларуская фразеалогія. — Роднае слова. Мінск, 1967, стар. 7—23;

Пра фразеалагічныя даведнікі. — Материалы научно-теоретической конференции. Минск, 1967, стар. 4—5;

З народнай фразеалогіі. — “Полымя”, 1968, № 2, стар. 235—245; <Пасьля лічбы 1968 праўлю кропку з коскай на коску. — МР>

Из мира фразеологии. — “Неман”, 1968, № 1, стар. 173—175;

З народнай фразеалогіі. — “Полымя”, 1968, № 5, стар. 340—343;

О словаре белорусской народной фразеологии, 3 стар. (у друку);

Фразеалагізмы ў чацвёртым томе “Люду беларускага на Русі літоўскай” М. Федароўскага, 8 стар. (у друку);

Фразеалагізмы ў зборніку народных прыказак І. Насовіча (у друку).

З пэўнаю агаворкай сюды аднясём кнігу “Крылатыя словы і афарызмы” (Мінск, 1960, стар. 135) і публікацыю “Крылатыя словы” (“Полымя”, 1959, № 12, стар. 181—184).

Гэтыя публікацыі з’явіліся своеасаблівай апрабацыяй матэрыялу, формы яго падачы і праверкай “на людскім воку” перад тым, як выдаваць асобнаю кнігай беларускую фразеалогію.

Другая крыніца — друкаваныя тэксты жывой народнай мовы і фальклорныя творы. Гэта галоўным чынам зборнікі Е. Раманава, З. Радчанкі, А. Сержпутоўскага, І. Сербава, М. Федароўскага, “Хрэстаматыя па дыялекталогіі”. Да тэкстаў, змешчаных у гэтых зборніках, быў дыферэнцыяваны падыход, пры якім перавага аддавалася тэкстам з жывой гутаркі, з бытавых апавяданняў, гістарычных успамінаў. З паэтычных твораў (напрыклад, з песень) звычайна бяруцца і скарыстоўваюцца такія фразеалагізмы, якія бытуюць і ў гутарковай мове; сказаць інакш, прыклады з паэтычных твораў, як правіла, прыводзяцца не як адзіныя сведчанні ўжывання фразеалагізма, а як дадатковае пацверджанне да цытаты (цытатаў) з гутарковай мовы.

Трэцяя крыніца — зборнікі беларускіх прыказак і прымавак. Прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы належаць да самых яркіх сродкаў выразнасці беларускай мовы.Як і ў іншых мовах, гэтыя моўныя адзінкі даўно сталі на ўвазе філолагаў і ўвогуле дапытлівых людзей. З’яўляліся парэміяграфічныя зборнікі, пісаліся заўвагі і артыкулы пра іх змест, гучанне, будову. Праўда, найперш збіранню, сістэматызацыі (тэматычнай, ідэалагічнай класіфікацыі) падпалі прыказкі і прымаўкі. Зборнікі і называліся зборнікамі прыказак. У іх траплялі і фразеалагізмы, якія не толькі ў XIX ст., а і да зусім нядаўняга часу не ўсведамляліся як нейкія асобныя моўныя адзінкі. Змяшчэнне фразеалагізмаў (вадзіць дзяды*?, даць цягу, падтуліць хвост, запала клямка, разінькі прадаваць, чуй дух, у свіны голас) у зборніках прыказак сведчыць пра наяўнасць таго агульнага, што маюць прыказкі, прымаўкі і фразеалагізмы: устойлівасць, бытаванне (ужыванне) як “гатовых” спалучэнняў і сказаў з “гатовым” зместам і сэнсам, з іх стылістычным гучаннем.

Гэтую (трэцюю) крыніцу складаюць зборнікі Івана Насовіча і Міхала Федароўскага.

 

Фразеаграфічны артыкул

Фразеалогія вывучае фразеалагізмы. Іх апісаннем, сістэматызацыяй і тлумачэннем, падачай у выглядзе даведнікаў (умоўна — слоўнікаў) займаецца фразеаграфія. Слоўнікавым артыкулам у працах лексікаграфічных адпавядаюць <праўлю з: апавядаюць. — МР> фразеаграфічныя артыкулы ў працах фразеаграфічных.

Фразеаграфічны артыкул у “Беларускай фразеалогіі” складаецца з наступных часцін:

- загаловак, у якім падаюцца (у дужках) разнастайныя варыянты кампанентаў фразеалагізма, паказанні на сувязі фразеалагізма з кантэкстам пры дапамозе слоў (чый, каго, у каго; каму, чаму; з кім, з чым і падобн.);

- стылістычная паметка — як эмацыянальна-экспрэсіўная ацэнка фразеалагізма (зразумела, не кожнага);

- тлумачэнне сэнсу, значэння фразеалагізма,

- ілюстрацыйныя прыклады (цытаты).

Спынімся на асобных часцінах артыкула.

У першым (рукапісным) варыянце “Беларускай фразеалогіі” да фразеалагізмаў прыводзіўся шырокі граматычны кваліфікатар, які паказваў: а) парадак кампанентаў у фразеалагізме, б) пранікальны ці непранікальны фразеалагізм, в) змяняюцца ці не змяняюцца кампаненты фразеалагізма, г) сінтаксічная роля фразеалагізма.

Аўтар пераканаўся, што пры амаль поўнай адсутнасці беларускай фразеаграфічнай практыкі і нераспрацаванасці граматычнай характарыстыкі фразеалагізмаў немагчыма на сучасным этапе забяспечыць даведнік грунтоўнай граматычнай кваліфікацыяй.

Дыялектная адменнікавасць (варыянтнасць) асобных фразеалагізмаў досыць разнастайная. Зразумела, усіх адменнікаў аўтар не мог сабраць. У адных раёнах Беларусі — веку прыкараціць, у другіх — веку ўкараціць, у трэціх — жыцця прыкараціць, у чацвёртых — жыцця ўкараціць. У аўтаравай картатэцы ёсць усе чатыры згаданыя адменнікі, але ілюстрацыйныя прыклады з пашпартызацыяй маюцца толькі да першых двух. У кнізе і прыводзяцца не ўсе, а два першыя. Толькі адзін, першы, прыводзіцца з чатырох наступных адменнікаў: выпінацца са скуры, лезці (вылазіць) са скуры, дзерціся са скуры, вылузвацца са скуры. Іншы раз фразеалагізм аднолькавага кампанентнага складу і аднолькавых лексіка-граматычных сувязей у розных гаворках мае рознае значэнне: першы лепшы — найлепшы, самы лепшы (у адных гаворках) і любы (у другіх гаворках). Вока мець і вока не мець у адных гаворках — два фразеалагізмы, у другіх гаворках узаемаадносіны паміж вока мець і вока не мець зусім іншыя. Так, у шмат якіх вёсках Валожынскага раёна фразеалагізм вока не мець мае дакладна тое самае значэнне, што і вока мець у гаворках Слонімшчыны: быць незадаволеным кімсьці, мець прыхаваную злосць і гатоўнасць папомсціцца, панасміхацца. Усю гэтую стракатасць народнай фразеалогіі пакуль што не ўдалося не толькі пада*ць, паказаць у кнізе, а нават сабраць, выкласці ў картатэцы.

У частцы артыкулаў маюцца кароткія этымалагічныя меркаванні, звернута ўвага на “ўнутраную форму” асобных фразеалагізмаў. Іншы раз даведка пра ўзнікнене фразеалагізма адначасова з’яўляецца і тлумачэннем яго сэнсу.

Да некаторых фразеалагізмаў змешчаны пад сігналам “параўнайце” фразеалагізмы рускай мовы. Адны з іх раўназначныя прыведзеным беларускім, другія зусім блізкія значэннем і афарбоўкай да беларускіх, трэція адрозніваюцца афарбоўкай, чацвёртыя — тымі вобразамі, якія пакладзены ў аснове беларускіх і рускіх фразеалагізмаў. Параўнанне беларускіх фразеалагізмаў з польскімі, украінскімі на гэты раз проста апушчана.

 

Пра падачу ілюстрацыйных прыкладаў

Пры вывучэнні фанетыкі, марфалогіі, гаворак, зразумела, патрэбна дакладная перадача дыялектнай мовы, яе асаблівасцей. А ці абавязкова перадаваць усе дыялектныя асаблівасці ў фразеалагічным слоўніку — у яго ілюстрацыйных прыкладах? Тут, мабыць, трэба ўлічваць перш за ўсё, каму адрасуецца фразеалагічны слоўнік, каму ён прызначаецца. Калі толькі лінгвістам-дыялектолагам, толькі на навуковыя патрэбы, тады вымагаецца найбольш поўнае адлюстраванне ўсіх дыялектных, фанетычных і граматычных, асаблівасцей. А калі слоўнік народнай фразеалогіі адрасаваць не толькі лінгвісту, а і журналісту, пісьменніку, настаўніку, шырокаму чытачу, тады перадача дыялектных асаблівасцей наўрад ці абавязковая. Ці не падаваць тэксты, запісаныя ад сялян, з арфаграфічнаю аформленасцю?

Каб чытач ішоў разам са мною ў гэтым разважанні, прапаную параўнаць тыя самыя тэксты, але аформленыя розна: у левым слупку запісы тэкстаў, што ўключаюць фразеалагізмы, досыць поўна адлюстроўваюць фанетычныя і граматычныя асаблівасці дыялектнай мовы; у правым слупку тыя самыя тэксты падаюцца арфаграфічна.

 

1. Му*ся, як сьвет сьветам, чалавека цягня туды, дзе на сьвет пашоў. Малад. р., ст. Дубр. 1. Мусіць [мабыць], як свет светам, чалавека цягне туды, дзе на свет пайшоў.
2. Малы*, а карузьлівы такі! Лe сьцімя, лe сьцімя, по*куль хто ю*шку спу*сьціць. Гл. р., пас. Я. Куп. 2. Малы, а карузлівы такі! Лезціме, лезціме, пакуль хто юшку спусціць.
3. Яны ўсё маёй дачу*сцы сэ*рца гнайі*лі, маё*й Рэ*няццы сэ*рцайка згнайі*лі. З прычытання. Дзярж. 3. Яны ўсё маёй дачушцы сэрца гнаілі, маёй Рэнечцы сэрцайка згнаілі.
4. Прышo ў Кандрат і пута*яцца: “Мо наву*чыце, пано*чку, як жыць бага*то — каб ма*ло рабі*ць і бага*то жыць. А то я вe к гару*ю і смаку* не чу*ю”. Гл. р., Кл. 4. Прыйшоў Кандрат і пытаецца: “Мо’ навучыце, паночку, як жыць багата — каб мала рабіць і багата жыць. А то я век гарую і смаку не чую”.

 

У згаданых (левы слупок) урывачках выкарыстоўваецца спрошчаная сістэма запісвання, што не абцяжарвае разумення тэксту. І самі ўрывачкі-тэксты не рэзка адрозніваюцца ад літаратурнае мовы. Гэтыя запісы можна было б так і падаваць, не “падраўноўваючы” пад арфаграфію.

Далей. Для беларускага слоўніка народнай фразеалогіі абавязкова трэба выкарыстаць матэрыялы і факты з друкаваных тэкстаў, асабліва з тых зборнікаў, якія выдаваліся ў XIX — пачатку XX ст. Нават без паглыбленага аналізу даўніх запісаў (Е. Раманава, З. Радчанкі, А. Сержпутоўскага і іншых збіральнікаў фальклорных, моўных і этнаграфічных матэрыялаў) лёгка ўбачыць, што:

- першае, зборнікі XIX — пачатку XX ст. не маюць якое-небудзь адзінае сістэмы запісаў; так, у тэкстах, запісаных на Мсціслаўшчыне, сустракаем абазначэнне ненаціскнога этымалагічнага о то літараю о (дорогая), то літараю а (дарагая), то літараю ы ці ъ (дырыгая, дыръгая); ненаціскное е абазначаецца то літараю е (не слухаешь), то інакш (не слуха*іш, ня слу*хаіш, ня слу*хайіш);

- другое, ёсць на Беларусі гаворкі, у якіх многа выразных, рэзкіх адрозненняў ад літаратурнае мовы; запісаныя без адзінай сістэмы, такія тэксты цяжка ўспрымаюцца, а прыведзеныя ў слоўнікавых артыкулах, яны могуць стварыць у лінгвістычна не дасведчанага чытача ўражанне бязладдзя, хаатычнасці; такому чытачу цяжка будзе ўлавіць выразнасць гучання і яркасць зместу, уласцівых беларускім народным фразеалагізмам.

Некалькі прыкладаў.

Давъ закуску нема знаць одкуль и съ чого и досъ усимъ. Е. Рам., Сен. п.Идзець дорогою, стречаець Миколу. Микола гавориць: “Добрый дзень!” — Доброе здоровъя”. Е. Рам., Гор. п.Ёнъ яго, бачъ, подвышуя, чины накладая, штобъ ни якъ, а яго спихнуть. Е. Рам., Гом. п.Ну и што ш вы саб’е думайиц’и, йаны сам’и чуц’ ног’и ц’игал’и, а дз’ец’и пам’ирал’и каждый гот. Хрэстаматыя па беларускай дыялекталогіі, Пол. р.Собака сяйчасъ, довго ня думаючи, ёнъ знаа ўсихъ, в€ домо, побывъ уже, да ёнъ чалов€ къ, дак ёнъ знаа ўсихъ, — привъёвъ ихъ къ имъ у комлаты. Е. Рам., Гом. п.Живъ саб€ б€ дный чалов€ къ. И на яго м€ въ злосць панъ, што каждый дзень наказувавъ. Черезъ ето той чалов€ къ: “Пойду дожду рябиновыя ночи, як будзець дожджъ, молодня и громъ, и спалю пана!” Е. Рам., Гор. п.Въ город€ пшеница колосом стояла. З. Радч.Взв€ й в€ церъ. Вочей не поставишъ. Якъ за языкъ пов€ шенный. Подл€ зъ съ солодкою грыззю. І. Нас. 

А калі ўлічыць, што вялікая частка запісаў, у якіх адлюстроўвалася беларуская фразеалогія, зроблена лацінкаю (працы Я. Чачота, В. Дыбоўскага, М. Федароўскага, Ч. Пяткевіча), то лёгка ўявіць, якія стракатыя і “неарганізаваныя” будуць фразеалагічныя артыкулы.

Прыходжу да вываду, што цытаты-ілюстрацыі ў фразеалагічным слоўніку трэба падаваць з захаваннем іх лексікі, сінтаксісу, націску ў словах, нярэдка захоўваць дыялектныя граматычныя формы; так, у звароце розум прыходзе па шкодзе нельга “паправіць” канчатак дзеяслова (у вымаўленні “прыходзя — пашкодзя”), бо разбурыцца рыфма, разбурыцца і фразеалагізм.

Дзве заўвагі пра адбор ілюстрацыйных цытат-прыкладаў. 1. Аўтар не ўключаў у кнігу знявечаных пераробкаю (“пад гарадскога”) тэкстаў тыпу “Я на Вра*ля відзял на свае со*псцянныя гла*зы” (Асіповічы). 2. Уключаны ў кнігу ўрыўкі з жывой мовы, якія на першы погляд здаюцца няправільнымі, асабліва, калі разглядаць іх з пазіцыі ведання сінтаксісу на ўзроўні школьнага падручніка. Напрыклад: Паны ў навуку ішлі, за грошы слодыч ужывалі: паненкі, віно, катацца. Цёплых водаў (курортаў) шукалі (Малад. р., Бак.); Яму трэба што — ён табе скажа, што хочаш, дакляруе: “Асыплю золатам”. А потым: “Што ад мяне хочаш?” Во як “золатам асыплю” (Малад. р., Радашк.); Рабы толькі страшыць, а брацца ў рожкі баіцца. Той бы даў так, што зараве (Гл. р., Кл.); Летам — са*ма поле, дыхнуць табе не дае (Мін. р., Нялід.). Некаторыя прыклады паўтараюцца.

*

Працу “Беларуская фразеалогія” аўтар, вядома, не лічыць дасканалаю і бездакорнаю. З часам высветляцца пэўныя хібы і недакладнасці.

Аўтар будзе вельмі ўдзячны, калі чытач напіша любыя заўвагі: і пра аснову будовы даведніка, і пра тлумачэнне сэнсу выслоўяў, і пра іх адбор, і пра спробы выказаць меркаванне наконт узнікненя таго ці іншага выслоўя, і пра падачу нават асобных выслоўяў. Просьба дасылаць заўвагі, а таксама пажаданні ўключыць тыя ці іншыя фразеалагізмы ў чарговы выпуск “Беларускай фразеалогіі” на адрас: Мінск, 5, вул. Чырвоная, д. 16, к. 24.

*

Дапісваючы апошнія радкі прадмовы, лічу прыемным абавязкам шчыра падзякаваць акадэміку Кандрату Крапіве за заўвагі і пажаданні, накіраваныя на палепшанне гэтай кнігі. З прыемнасцю дзякую членам кафедры беларускай мовы, членам кафедры рускай мовы Мінскага педінстытута, навуковым супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР А. Баханькову і І. Яшкіну за ўдзел у абмеркаванні маёй працы. Выказваю шчырую падзяку і ўдзячнасць Я. Адамовічу, В. Астроўскай, В. Бекішу, Э. Блінавай, Я. Брылю, Н. Бурака, М. Васілеўскаму, М. Вашчанцы, М. Ваўчок (Паўлоўскай), Н. Гаўрош (Калошы), Н. Давідоўскай, Л. Духовіч, М. Кавалёвай (Ралавец), М. Каваленку, Ул. Калесніку, Н. Мацяш, А. Міхану, Л. Падгайскаму, К. Панюціч (Клопавай), В. Рабкевічу, А. Рагойшу, М. Салаўю, М. Янкоўскаму, М. Яўневічу і іншым маім сябрам, маім калегам, маім вучням, якія дапамагаюць папаўняць маю картатэку беларускай народнай фразеалогіі.

25 сакавіка 1966 года ў Мінску

 

СКАРАЧЭННІ І ЎМОЎНЫЯ АБАЗНАЧЭННІ

 

1. Крыніцы

А. Сержп. Грам. нарыс

А. Сержп., КАБСП

А. Сержп., СРБП

БППФ

Г. Юрч., Пол.

Е. Рам., БНК, 1962

Е. Рам., БС, IV

З. Радч., ГНП

І. Нас., СБП

І. Серб., БС

Лінг. зб.

Матэр. для сл.

М. Гар., НП

М. Фед., ЛБ, I (II, III, IV)

ПБН

Пол.

П. Ст., Пол.

П. Шэйн, БНП, 1874

П. Шэйн, БНП, 1962

П. Шэйн, II

П. Ахр., БК

Р. Шырма, БНП, I (II, III)

С. Некраш., Да характ. гавор.

Хрэстам.

Ч. Пятк., КДПР

Я. Чач.

 

2. Скарачэнні геаграфічных назваў (вёсак, мястэчкаў і г. д.)

Былыя паветы і сучасныя раёны тэрытарыяльна, сваімі межамі не супадаюць. Выкарыстоўваючы матэрыял з друкаваных крыніц (напрыклад, кнігі А. Сержпутоўскага, Е. Раманава, М. Федароўскага, дыялекталагічную хрэстаматыю), аўтар захоўвае геаграфічныя паметы (павет, вёска), якія зроблены ў кнігах звычайна пад тэкстам. Вось чаму тут падаюцца побач павет і раён, потым пералічваюцца вёскі, якія ўваходзяць ці ўваходзілі ў пэўны павет і раён. Гл, напрыклад: Аршанскі павет, Аршанскі раён, Высокае, Копысь, Пугляі, Талачын. Скарачэнне агульных назваў: вол. — воласць, п. — павет, пас. — пасёлак, пп. — паветы, р. — раён, рр. — раёны, ст. — станцыя.

Акцябр. р.

Арш. п.

Асіп. р.

Ашм. п.

Бабр. п.

Баран. р.

Барыс. п.

Беласт. п.

Бешанк. р.

Буд. -Каш. р.

Бых. п.

Бял. р.

Бяроз. р.

Бярэз. р.

Валож. р.

Ваўк. п.

Верхнядз. р.

Віл. п.

Вілен. п.

Віцеб. п.

Воран. р.

Ганц. р.

Гарад. п.

Гл. р.

Глыб. р.

Гом. п.

Гор. п.

Гродз. губ.

Дзіс.

Дзярж. р.

Докш. р.

Ельскі р.

Жлоб. р.

Зэльв. р.

Ігум. п.

Іўеўскі р. — Іўеўскі р., Іўе, Маг. — Магенцы.

Калінк. р.

Кап. р.

Карэл. р.

Касцюк. р.

Кл. р.

Клім. р.

Круп. р.

Крыч. р.

Лаг. р.

Лельч. р.

Лёзн. р.

Леп. п.

Лід. п.

Літ. ССР

Лоеўскі р.

Люб. р.

Лях. р.

Магіл. п.

Маз. п.

Малад. р.

Маст. р.

Мін. п.

Мсц. п.

Мядз. р.

Навагр. п.

Нараўл. р.

Нясвіж. р.

Палес.

Пар. р.

Паст. р.

Петрык. р.

Пол. р.

Пруж. п.

Пух. р.

Рагач. п.

Рад. р.

Ружан.

Рэч. п.

Сак. п.

Саліг. р.

Светл. р.

Свісл. р.

Сен. п.

Скід. р.

Сл. п.

Слон. п.

Смал. р.

Смарг. р.

Старадар. р.

Стаўб. р.

Увар. р.

Уздз. р.

Уш. р.

Хойн. р.

Хоцім. р.

Чач. р.

Чашн. р.

Чэрвен. р.

Чэрык. р.

Шкл. р.

Шуміл.

Шчуч. р.

 

3. Шкала стылістычных паметак

З адцен.

З адцен. абыяк.

 

4. Іншыя скарачэнні

 

Бібл. — біблейны выраз. Гл. — глядзіце. Параўн. — параўнаем. У руск. — у рускай мове. Кніжн. — кніжны выраз.

Дзве кропкі (...) паказваюць на скарачэнне цытаты.

(sic!) — звярніце ўвагу на граматычную асаблівасць.

— абыякавасці, асудж. — асуджэння, грэбл. — грэблівасці, жартаўл. — жартаўлівасці, зламоўн. — зламоўнасці, зняважл. — зняважлівасці, іран. — іранічнасці, незадавальн. — незадавальнення, непаш. — непашаны, пагардл. — пагардлівасці, паэтычн. — паэтычнасці, пяшчотл. — пяшчотлівасці, узнёсл. — узнёсласці.— з адценнем.— Шчучынскі р., Будр. — Будраўцы, Вял. Б. — Вялікія Баяры, Маск. — Маскалі, Раж. — Ражанка.— Шуміліна, Лас. — Ласвіцкія.— Шклоўскі р., Фашч. — Фашчаўка.— Чэрыкаўскі р., Чэрык. — Чэрыкаў.— Чэрвеньскі р., Карз. — Карзуны, Чэр. — Чэрвень, Чэрвен. — Чэрвеншчына.— Чашніцкі р., Краснал. — Красналукі, Латыг. — Латыгаўка, Чашн. — Чашнікі.— Чачэрскі р., Гоц. — Гоцкае, Чач. — Чачэрск.— Хоцімскі р., Ял. — Ялавец.— Хойніцкі р., Алекс. — Алексічы, Вал. — Валяцін.— Ушацкі р., Арэх. — Арэхаўна, Вашк. — Вашкава, Вял. Д. — Вялікія Дольцы, Лут. — Лутава, Лясн. Аз. — Лясныя Азёры, Навас. — Наваселле, Слаб. — Слабада, Судзіл. — Судзілавічы, Уш. — Ушачы, Чэр. — Чэрсвя.— Уздзенскі р., Маг. — Магільнае, Цепл. — Цеплень.— Уваравіцкі р., Гус. — Гусевіца.— Стаўбцоўскі р., Ак. — Акінчыцы, Бераж. — Беражное, Заям. — Заямнае, Мікал. — Мікалаеўшчына, Рубяж. — Рубяжэвічы, Сверж. — Свержань, См. — Смольня, Стоўб. — Стоўбцы.— Старадарожскі р., Н. Дар. — Новыя Дарогі, Палаж. — Палажэвічы, Пас. — Пасека, Паськ. Г. — Паськова Горка, Стар. Дар. — Старыя Дарогі.— Смаргонскі р., Смарг. — Смаргонь.— Смалявіцкі р., Малін. — Малінаўка, Пятр. — Пятровічы, Смал. — Смалявічы.— Слонімскі п., Слон. р. — Слонімскі р., Слонімшч. — Слонімшчына, Горка, Моўч. — Моўчадзь, Радзівіл. — Радзівілавічы, Студар. — Студароўшчына, Ст. С. — Старое Сяло.— Слуцкі п., Сл. р. — Слуцкі р., Бох. — Бохава, Вял. Рож. — Вялікі Рожан, Гаўрыльч. — Гаўрыльчыцы, Гр. — Грэск, Млын. — Млынок, Пас. — Пасека, Пярэвал. — Пярэвалака, Семеж. — Семежава, Сл. — Слуцк, Случ. — Случчына, Трухан. — Труханавічы, Цал. — Цалевічы, Чудз. — Чудзін, Чуч. — Чучавічы, Шантар. — Шантароўшчына, Шышч. — Шышчыцы, Яск. — Яскавічы.— Скідэльскі р., Бабр. — Баброўня, Гал. — Галавачы, Жыт. — Жытомля, Лун. — Лунна, Чарл. — Чарлёна. — Сенненскі п., Сен. р. — Сенненскі р., Андр. — Андрэйчыкі, Бар. — Барок, Дварч. — Дварчаны, Клім. — Клімавічы, Расн. вол. — Раснянская воласць, Сянно, Ульян. — Ульянавічы, Шарн. — Шарнёва, Шэмет. — Шэметаўка.— Свіслацкі р., Бераст. — Берастовіца, Кват. — Кватэры, Свісл. — Свіслач.— Светлагорскі р., Асташк. — Асташкавічы, Казл. — Казлоўка, Рас. — Расава, Чырк. — Чыркавічы, Чэр. — Чэрнін.— Салігорскі р., Краснад. — Краснадворцы, Паг. — Пагост.— Сакольскі п., Дрыга, Жух. — Жухава, Мінк. — Мінкаўцы, Сух. — Сухаволя, Хадар. — Хадароўка.— Рэчыцкі п., Рэч. р. — Рэчыцкі р., Рэч. — Рэчыца.— Ружаншчына, Руж. — Ружаны.— Радунскі р., Рад. — Радунь, Чыж. — Чыжэвічы.— Рагачоўскі п., Рагач. р. — Рагачоўскі р., Нісім. — Нісімкавічы, Рагач. — Рагачоў, Шарах. Б. — Шарахоўскія Буды.— Пухавіцкі р., Бал. — Балачанка, Бл. — Блужа, Верк. — Веркалы, Гар. — Гарэлец, Дук. — Дукора, Жыц. — Жыцін, Мар. Гор. — Мар’іна Горка, Пух. — Пухавічы, Рудз. — Рудзенск, Рус. — Русаковічы, Скобр. — Скобраўка, Суц. — Суцін, Хід. — Хідра, Шал. — Шалягі, Шацк, Шчытк. — Шчыткавічы.— Пружанскі п., Пруж. р. — Пружанскі р., Выс. Гр. — Высокі Груд, Вял. С. — Вялікае Сяло, Горск, Пруж. — Пружаны, Пружаншч. — Пружаншчына, Шак. — Шакуны.— Полацкі р., Гомля, Сал. — Саламір’е.— Петрыкаўскі р., Агол. — Аголічы.— Пастаўскі р., Воцк. — Воцкавічы, Луж. — Лужкі.— Парыцкі р.— Нясвіжскі р., Гарадз. — Гарадзея, Нясвіж, Сейл. — Сейлавічы, Сноў.— Палессе. — Нараўлянскі р., Верб. — Вербавічы, Нар. — Нароўля. — Навагрудскі п., Навагр. р. — Навагрудскі р., Вал. — Валеўка, Ваўк. — Ваўкавічы, Зуб. — Зубкова, Любча, Мон. — Мондзін, Навагр. — Навагрудак, Навас. — Навасады, Падкас. — Падкасоўе, Радаг. — Радагошч, Свіц. — Свіцязь, Скрыш. — Скрышава, Тур. — Турэц, Усел. — Уселюб, Чар. — Чарэсля, Ярэм. — Ярэмічы, Ят. — Ятра.— Мядзельскі р., Аз. — Азаркі, Аз. -Пуд. — Азаркі-Пудавінка, Купа, Мац. — Мацясы, Мядз. — Мядзел, Нар. — Нарач, Слаб. — Слабада.— Мсціслаўскі п., Мсц. р. — Мсціслаўскі р., Багацьк. —Багацькаўка, Зар. — Зарэчча, Каўш. — Каўшова, Кр. Г. — Красная Горка, Пуст. — Пустынкі, Пяч. — Пячкоўка, Ход. — Ходасы. — Мінскі п., Мін. р. — Мінскі р., Астр. Гарад. — Астрашыцкі Гарадок, Астр. — Астрошыца, Бараўл. — Бараўляны, Белар. — Беларусь (станцыя), Буц. — Буцавічы, Відаг. — Відагоршч, Вос. — Восава, Ган. — Ганалес, Гат. — Гатовіна, Гуя*, Даўб. — Даўбарова, Даш. — Дашкі, Двор. — Дворышча, Дзехн. — Дзехнаўка, Дуды, Дук. — Дукора, Засл. — Заслаўе, Казек. — Казекава, Клад. — Кладачкі, Койд. — Койданава, Коўш. — Коўшава, Круп. — Крупіца, Куты, Лекар. — Лекараўка, Луск. — Лускава, Лыс. Г. — Лысая Гара, Масл. — Маславічы, Ма*цкі, Мач. — Мачаны, Мін., Камар. — Мінск, Камароўка, Н. Двор — Новы Двор, Нялід. — Нялідавічы, Пап. — Паперня, Пільн. — Пільніца, Пухл. — Пухлякі, Раг. — Рагава, ст. Радашк. — ст. Ра*дашкавічы, Раўб. — Раўбічы, Раўк. — Раўкуцевічы, Рахм. — Рахманькі, Салом. — Саломерычы, Сен. — Сенніца, Сёмк. Гарад. — Сёмкаў Гарадок, Слаб. — Слабада, Стар. С. — Старое Сяло, Стр. — Строчыцы, Угл. — Угляны, Шап. — Шапялі, Шарш. — Шаршуны, Чуч. — Чучаны, Чыр. — Чыравічы.— Мастоўскі р., Граб. — Грабава, Дзяр. — Дзярэчын. — Маладэчанскі р., Аляхн. — Аляхновічы, Бак. — Бакшты, Бар. — Бараны, Баяры, Бор, Валодз. — Валодзькі, Вал. — Валокі, Гаішча, Гран. — Гранічы, Дубр. — Дуброва, Заг. — Загорцы, Клім. — Кліманты, Кр. — Краснае, Крас. — Красоўшчына, Малад. — Маладэчна, Міг. — Мігаўка, Пор. — Поравічы, Радашк. — Ра*дашкавічы, Раёўка, Сыч. — Сычавічы, Удр. — Удранка, Улан. —Уланаўшчына, Уша, Хаж. — Хажова, Шал. — Шалу*хі. — Мазырскі п., Маз. р. — Мазырскі р., Гаўр. — Гаўрыльчыцы, Луч. — Лучыцы, Міх. — Міхалкі, Запол. — Заполле, Юр. — Юравічы. — Магілёўскі п., Магіл. р. — Магілёўскі р., Еліз. — Елізава.— Ляхавіцкі р., Кур. — Куршынавічы, Ліпск, Лях. — Ляхавічы, Мін. — Мінічы.— Любанскі р., Гарадз. — Гарадзяцічы, Жалы, Заб. — Забалацце, Заг. — Загалле, Крацк. — Крацкоў, Люб. — Любань, Ляск. — Ляскавічы, Паг. — Пагост, Трайч. — Трайчаны, Ям. — Яменск.— Лоеўскі р., Лоеў, Руд. — Рудня.— Літоўская ССР, Свянц. — Свянцяны.— Лідскі п., Лід. р. — Лідскі р., Жалуд. — Жалудок, Хільч. — Хільчыцы.— Лепельскі п., Леп. р. — Лепельскі р., Вор. — Ворань, Леп. — Лепель, Ст. Леп. — Стары Лепель.— Лёзненскі р., Глод. — Глоданкі, Шэрк. — Шэркіна.— Лельчыцкі р., Лельч. — Лельчыцы, Сін. П. — Сініцкае Поле.— Лагойскі р., Бел. — Беларуч, Кор. — Корань, Лаг. — Лагаза, Лаг. — Лагойск, Мач. — Мачаны, Юр. — Юр’ева, Янушк. — Янушкавічы.— Крычаўскі р., Губ. — Губеншчына, Каран. — Каранец, Крыч. — Крычаў, Ціньк. — Цінькава.— Крупскі р., Круп. — Крупкі.— Клімавіцкі р., Клім. — Клімавічы.— Клецкі р., Кл. — Клецк, Мер. — Мервін, Сін. — Сіняўка.— Касцюковіцкі р., Ял. — Ялавец.— Карэліцкі р., Дзяляц. — Дзяляцічы, Заг. — Загор’е, Карэл. — Карэлічы, Крын. — Крынкі, Лукі, Любан. — Любанічы, Мірат. — Міратычы, Пагар. — Пагарэлка, Палуж. — Палужжа, Райца, Сін. Слаб. — Сіняўская Слабада, Тур. — Турэц, Цыр. — Цырын, Ярэм. — Ярэмічы.— Капыльскі р., Аксам. — Аксаміты, Ванел. — Ванелевічы, Кап. — Капыль, Макр. — Макраны, Пук. — Пукава, Пясоч. — Пясочнае, Рус. — Русакі.— Калінкавіцкі р., Калінк. — Калінкавічы, Ліц. — Ліцвінавічы, М. Аўц. — Малыя Аўцюкі, Юр. — Юравічы.— Ігуменскі п., Ігуменшч. — Ігуменшчына. — Зэльвенскі р., Зэльва, Зэльвеншч. — Зэльвеншчына.— Жлобінскі р., Жлоб. — Жлобін, Кр. Бер. — Красны Бераг. — Ельскі р., Зос. — Зосінцы, Махн. — Махнавічы.— Докшыцкі р., Докш. — Докшыцы, Бяг. — Бягомль, Глін. — Гліннае, Даўг. — Даўгінава, Забор. — Заборцы, Карал. — Каралеўшчына, Пустас. — Пустаселле, Шкл. — Шклянцы.— Дзяржынскі р., Валяр. — Валяр’яны, Дзярж. — Дзяржынск, Маг. — Магільнае, Путч. — Путчына, Фан. — Фаніпаль, Цепл. — Цеплень, Чарк. — Чаркасы.— Дзісна.— Горацкі п., Гор. р. — Горацкі р., Горкі.— Гродзенская губерня, Гродз. п. — Гродзенскі п., Гродз. р. — Гродзенскі р., Аз. — Азёры, Бел. — Белая, Гродз. — Гродзеншчына, Гродна, Канч. — Канчаткі, Лаша, Пальн. — Пальніца.— Гомельскі п., Гом. р. — Гомельскі р., Бел. — Беліца, Дзятл. вол. — Дзятлавіцкая вол., Выл. — Вылеў.— Глыбоцкі р., Глыб. — Глыбокае, Лаз. — Лазічы.— Глускі р., Ад. — Адэль, Бабр. — Бабровічы, Байл. — Байлюкі, Балаш. — Балашэвічы, Барб. — Барбароў, Баян. — Баянаў, Бер. — Бервы, Блізн. — Блізніцы, Бяроз. — Бярозаўка, Бярэж. — Бярэжкі, Вайц. — Вайцяхоў, Весн. — Веснаў, В. — Вільча, Вольн. — Вольніца, Гарад. — Гарадок, Гл. — Глуск, Глушч. — Глушчына, Дак. — Даколь, Дубр. — Дуброва, Жаўвін. — Жаўвінец, Згода, Зубар. — Зубарэвічы, Касар. — Касарычы, Кл. — Клетнае, Ключ, Луч. — Лучкі, Малін. — Малінаў, Н. Жыц. — Новае Жыццё, Побл. — Поблін, Пяц. — Пяценка, Слаўк. — Слаўкавічы, Стар. — Старына, Стражы*, Сымон. — Сымонавічы, Сял. — Сялец, Хал. — Халопічы, Хваст. — Хвастовічы, Цясн. — Цясноў, пас. Чыр. — пасёлак Чырвоны, пас. Я. Куп. — пасёлак Янкі Купалы.— Гарадоцкі п., Гарад. р. — Гарадоцкі р., Гарад. — Гарадок, Вараўл. вол. — Вараўлянская вол.— Ганцавіцкі р.— Воранаўскі р., Чыж. — Чыжуны.— Віленскі п., Вільня.— Віцебскі п., Віцеб. р. — Віцебскі р.— Вілейскі п., Віл. р. — Вілейскі р., Вілейка, Будсл. — Будслаў, Буцькі, Завід. — Завідонне, Задуб. — Задубенне, Зім. — Зімодры, Ілья, Карп. — Карпавічы, Раёўка, Слаб. — Слабодка.— Верхнядзвінскі р., Н. Лад — Новы Лад.— Ваўкавыскі п., Ваўк. р. — Ваўкавыскі р., Аз. — Азяранкі, Астр. — Астроўчыцы, Бераст. — Берастовіца, Верашч. — Верашчакі, Відз. — Відзейкі, Вільч. — Вільчукі, Вішн. — Вішневічы, Вял. Гр. — Вялікія Грынкі, Ган. — Ганевічы, Ганч. — Ганчары, Гн. — Гнезна, Дварч. — Дварчаны, Дыхн. — Дыхноўцы, Ізаб. — Ізабэлін, Кавал. — Кавалёўцы, Кр. — Крэсла, Кук. — Кукелкі, Кукл. — Куклічы, Кус. — Кусінцы, Лыск. — Лыскава, М. Азяр. — Малыя Азяранкі, Мсціб. — Мсцібава, Новікі, Пач. — Пачуі, Рось, Радз. — Радзевічы, Руд. — Рудаўка, Свісл. — Свіслач, Струбн. — Струбніца, Утк. — Утканы, Хоцьк. — Хоцькаўцы, Шандры, Шыл. — Шылавічы, Ял. — Ялаўка, Ян. — Янышы.— Валожынскі р., Валож. — Валожын, Вішн. — Вішнева, Выг. — Выганічы, Дзесятн. — Дзесятнікі, Івен. — Іве*нец, Пярш. — Пяршаі, Пярэж. — Пярэжары, Рак. — Ракаў, Сак. — Сакаўшчына.— Бярэзінскі р., Бераз. — Беразіно, Бл. — Блеўчыцы, Бярэз. — Бярэзань (так здаўна называюць на Бярэзіншчыне мястэчка, якое носіць афіцыйную назву Беразіно), Дул. — Дулебы, Кук. — Кукарава, Лыс. — Лысуха, Паг. — Пагост, Чыр. Бер. — Чырвоны Бераг.— Бярозаўскі р., Вос. — Восаўцы, Хр. — Хрыса, Белаз. — Белазёрск.— Бялыніцкі р., Бял. — Бялынічы, Кл. — Кліны.— Быхаўскі п., Бых. р. — Быхаўскі р., Бых. — Быхаў.— Буда-Кашалёўскі р., Гус. — Гусевіца.— Бешанковіцкі р., Брасл. — Браслаў, Бардз. — Бардзенічы, Ік. — Іказнь, Перабр. — Пераброддзе.— Беластоцкі п., Беласт. — Беласток, Гарад. — Гарадок, Гарад. Беласт. — Гарадок Беластоцкі, Пясч. — Пясчанікі.— Баранавіцкі р., Гарадз. — Гарадзішча, Каўп. — Каўпакі, Кут. — Кутаўшчына, Моўч. — Моўчадзь, Серамавічы.— Барысаўскі п., Барыс. р. — Барысаўскі р., Барыс. — Барысаў, Вял. Трасц. — Вялікая Трасцяніца, Стах. — Стахава.— Бабруйскі п., Бабр. р. — Бабруйскі р., ст. Бабр. — станцыя Бабруйск, ст. Бераз. — ст. Беразіна, Бр. — Брожа, Гл. — Глуша, Міхал. — Міхалёва, Пл. — Плёсы, Сычк. — Сычкава.— Ашмянскі п., Ашм. р. — Ашмянскі р., Гальш. — Гальшаны.— Асіповіцкі р., Асіп. — Асіповічы, Вер. — Верайцы, Вяз. — Вяззе, Гоман. — Гоманаўка, Дрыч. — Дрычын, Дубр. — Дуброўка, Кар. — Караны, Карыт. — Карытнае, Лап. — Лапічы, Тат. — Татарка, Яс. — Ясень. — Аршанскі п., Арш. р. — Аршанскі р., Высок. — Высокае, Коп. — Копысь, Пугл. — Пугляі, Талач. — Талачын. — Акцябрскі. р., Акцябр, Воземля, Забал. — Забалацце, Ляск. — Ляскавічы, Парэч. — Парэчча, ст. Рацм. — станцыя Рацміравічы. — Ян Чачот. Песенькі сялянскія з-пад Нёмана і Дзвіны, некаторыя прыказкі і ідыёмы. Вільня, 1846. — Чэслаў Пяткевіч. Культура духова Палесся рэчыцкага. Варшава, 1938.— Хрэстаматыя па беларускай дыялекталогіі. Пад рэд. Р. Аванесава і М. Бірылы. Мінск, 1962. — С. Некрашэвіч. Да характарыстыкі беларускіх гаворак Парыцкага раёна (Кароткі этнаграфічна-лінгвістычны нарыс). Зап. аддз. гуман. навук. Працы класа філалогіі, т. 2, кн. 9. Мінск, 1929. — Беларускія народныя песні. Запіс Р. Шырмы, т. I, Мінск, 1959; т. II, Мінск, 1960; т. III, Мінск, 1962. — Беларускія казкі. Зборнік склаў П. Ахрыменка. Мінск, 1963. — Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края, собранные и приведенные в порядок П. В. Шейном, т. II, Спб., 1893. — Са зборнікаў П. Шэйна. Мінск, 1962.— Белорусские народные песни. Сборник П. В. Шейна. Спб., 1874.— Павел Стэцка. З народнай гаворкі. — “Полымя”, 1966, № 8; Народная фразеалогія. — “Полымя”, 1967, № 2.— часопіс “Полымя”.— Песні беларускага народа. Мінск, 1959.— Міхал Федароўскі. Люд беларускі на РУсі літоўскай, т. I, Кракаў, 1897; т. II, Кракаў, 1902; т. III, Кракаў, 1903; т. IV, Варшава, 1935.— М. Гарэцкі, А. Ягораў. Народныя песні з мелодыямі. Мінск, 1928.— Матэрыялы для слоўніка народнадыялектнай мовы. Пад рэд. Ф. Янкоўскага. Мінск, 1960. З гэтай калектыўнай працы браліся фразеалагізмы і ілюстрацыі да іх з лексічных і фразеалагічных падборак В. Бекіша, Г. Варавы, С. Зубрыцкага, Н. Калошы-Гаўрош, С. Прача, В. Рабкевіча, М. Ралавец-Кавалёвай, Ф. Янкоўскага, М. Яўневіча.— Лінгвістычны зборнік. Артыкулы, паведамленні матэрыялы. Пад рэд. Ф. Янкоўскага і А. Саладухі. Мінск, 1965. З гэтага зборніка выкарыстоўваюцца фразеалагічныя назіранні К. Клопавай-Панюціч і Л. Падгайскага.— И. А. Сербов. Белорусы-сакуны. Краткий этнографический очерк. — ОРЯС, т. 94, № 1, Спб, 1915.— Сборник белорусских пословиц, составленный И. И. Носовичем. Спб., 1874. — Гомельские народные песни. Записаны в Дятловицкой волости Гомельского уезда Могилевской губернии Зинаидой Радченко. Спб., 1888. — Белорусский сборник, выпуск четвертый. Сказки космогонические и культурные. Собрал Е. Р. Романов. Витебск, 1891. — Беларускія народныя казкі (са зборнікаў Е. Раманава). Мінск, 1962. — Георгі Юрчанка. Скарбы — побач. — “Полымя”, 1965, № 1. — Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы. Склаў Ф. Янкоўскі. Мінск, 1962. — А. К. Сержпутовский. Сказки и рассказы белорусов-полешуков (Материалы к изучению творчества белорусов и их говора). Спб., 1911.— А. Сержпутоўскі. Казкі і апавяданні беларусаў з Слуцкага павету. Мінск, 1926.— А. К. Сержпутовский. Грамматический очерк белорусского наречия дер. Чудин Слуцкого уезда Минской губернии. — ОРЯС, т. 89, № 1. Спб., 1911.

 

АБ'ЕСЦІ З ВУШАМІ каго. Гл. З ВУШАМІ АБ'ЕСЦІ каго.АБМЫВАЦЬ ЯЗЫКАМІ

каго. З адцен. асудж., дакору. Абгаворваць каго.Каб што людскае гаварылі, а то паселі і давай абмываць языкамі. Гл. р., Слаўк. За так не абмывалі б языкамі. Нештась ды ёсць такое. Навагр. р., Свіц. А вы каго языкамі не абмывайце, то і вам лягчэй будзе. Мін. р.,. Угл.АБРОСТАЦЬ (абрасці) У ПЕР'Е.

АБУХ АБУХОМ.

Нігоднага [ніводнага] чалавека людскага ў іхай [іхняй] паліцыі не было. Вунь той Мікалайчык дурны, ён жа абух абухом. Нап'ецца і страшыць людзей на вуліцы. Гл. Такога абуха абухом яшчэ не бачыў. Бялын. р., Кл. АБЦІРАЦЬ ВУГЛЫ.

АБЫ (толькі б) ДЗЕНЬ ДА ВЕЧАРА.

Рабілі? Абы дзень да вечара. А дзе ж тое, што нарабілі? Толькі што рабілі… Гл. р., Сымон. Робіце абы дзень да вечара. Бабр. р., Гарб. Абы дзень да вечара. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Каб стараліся, а то, мусіць, толькі б дзень да вечара каля гумна. Гл. р., Кл. АБЫ З РУК.

Хіба так рабіць? Прыбілі падноскі так, што назаўтра і адарваліся. Робіць абы з рук толькі. Мін. р., ст. Бел. Ламашка ўсё робіць, як толькі ўмее. Ён абы з рук не зробіць. Хораша ці зробіць, але совесна робіць. Гл. р., пас. Я. Куп.АГІНАЦЦА Ў ЦЯНЬКУ (у цяньках).

Што ў мяне е [ёсць] і было ў хаце, то яно не чужое, запрацаванае і заробленае. Усё яно загараванае. Маю і мела, бо ніколі ў цяньку не агіналіся. Гл. р., Кл. Хай робіць, хай робіць! Хапіла агінацца ў цяньках. Тамсама. Каб з'есці смачна і ў цяньку агінацца?.. Гл. р., пас. Я. Куп.АГНЁМ ГАРЭЦЬ (палаць). 1.

Мусіць, з папяросы, — удзень нехта кінуў, — тлела, тлела, а ўвечары стала агнём гарэць. Толькі заснулі — стала палаць агнём. Гл р., пас. Я. Куп.2.

Як ноч доўгая, дык усю ночачку ў гарачцы кідалася. Усю ночку агнём гарэла. Мая ты дачушка!.. Гл. р., Зубар. Васіль наш расказваў пра Мішу. Гадзюка за ножку ўкусіла. Дык так агнём гарэла ножка, што абкладалі кіслым малаком, дык адбягала малако. Абкладуць — і адкіпіць. Гл. р., Кл. Бач, гарыць агнём. Другі дзянёк агнём палае. Доктара зваць. Тамсама.АДБОЮ НЯМА

ад каго. 1. Не адбіцца, не справіцца адганяць каго ад чаго.Як на ліха, у мяне ўрадзіла [у садзе], а больш ні ў кога. Дык адбою няма ад дзяцей: дзеці як дзеці, хочацца яблыка. Гл. р., Кл. 2.

От, сталі яны таргаваць. Чужыя балаганы пустыя, а яго дык адбою няма ад людзей. Гом. п., Бел. (Е. Рам., БС, ІV). Выгадаваў ён такога каня, што проста як лялька, глядзі і не наглядзішся. Паехаў ён на тым кані да Капыля на кірмаш, дык адбою не было ад людзей, агарнулі каня з усіх бакоў дый стаяць. Сл. п., Бох. (А. Сержп., КАБСП).АД ВЕКУ ДА ВЕКУ.

Аддаюць ім апошняе, а самі ходзяць галодныя, халодныя ды толькі за працаю свету божага не бачаць. Гэ [гэтак] і жывуць яны ад веку да веку. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП, 1911). Жонка плачаць — ад году да году, сястра плачаць па бел целу, мамка плачаць ад веку да веку (П. Шэйн, БНП, 1962). Маці плача па дзіцяці ад веку да веку, а жонка па мужу — ад рання да вечара. Брасл. р., Бар., Ік.АД ВІДНОГА ДА ВІДНОГА. АД ВІДНА ДА ВІДНА.

Ад віднога да віднога спалі. Гл. р., Кл. Хіба лёгка? Ад віднога да віднога ў кажусе ноч у ночку? Ды ўсю зімачку! Вот вам і старажоўства. У дарозе са Слуцка ў Мінск. Былі такія ночы, што ад відна да відна сядзіць [піша ўсю ноч]. Нясвіж. р., Сейл. (Хрэстам.).АДДАВАЦЬ У ЛЮДЗІ

Жыў колісь круглы сірата Іванчык. Яшчэ маленькі астаўся ён без айца [бацькі] і без маткі. Узяла яго хрышчоная маці, падгадавала трохі дый аддала ў людзі пасвіць гусі. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Слаўкаўцы [слаўкавец — жыхар вёскі Слаўкавічы] і даўней, бывала не любілі аддаваць дзяцей у людзі; цяжка ці лёгка, а самі сабою жылі, не вельмі аддавалі ў пастухі багатым. Гл. р., Слаўк. А ў нас як? Ні мы не наймалі чужых, ні нашы не аддавалі дзяцей у людзі. Гл. р., Кл.АДДАВАЦЬ ДОБРЫ ДЗЕНЬ (дабрыдзень, дзяньдобры)

каму. Вітаць добрым днём каго.Прыходзіць туды Пятро, аддаў дабрыдзень. Гом. п. (Е. Рам., БС, ІV). Раненька ўстань ды добры дзень аддай. Гом. п. (П. Шэйн, БНП, 1962). Ходзіць яна па рыначку так, як каралеўна: а ні з ёю стаці, ні паразмаўляці, толькі шапачку зняўшы ды дзень добры даці. Пруж. п., Шак. (Р. Шырма, БНП, ІІ). Яны Іваньку добры дзень не далі. Сенн. п., Андр. (Е. Рам, БНК, 1962). Дабрыдзень даць. Гом. п., Дзятл.вол. (З. Радч., ГНП). Па вадзіцу йдзе, дзень добры дае, сэрданьку майму жалю задае. Карэл. р., Дзяляц. (Р. Шырма, БНП, І). Па ваду ідзе, дзень добры дае, маё сэрданька як нажом крае. Пруж. п., Шак. (Р. Шырма, БНП, 1).АДДАЦЬ ДУШУ ЧОРТУ.

АД ДОШЧАЧКІ ДА ДОШЧАЧКІ, АД ДОШКІ ДА ДОШКІ.

А нас вучыў, то кожненькі раз казаў нам: “За ўсю пілу грошы плацілі — на ўсю пілу і цягай, як дровы рэжаш. За ўсю кніжку плацілі, то і вывучы ад дошчачкі да дошчачкі”. Гл. р., Вольн. Фразеалагічнае cпалучэнне ўваходзіць у прыказку: Ад дошкі да дошкі, а ў сярэдзіне ні крошкі. І. Насовіч: як кпіны з хлапчукоў, якія хваляцца, што ўмеюць чытаць, а таксама як насміханне ў выпадках, калі выкананне работы толькі павярхоўнае, для віду. (І. Нас., СБП). Такое тлумачэнне І. Насовіча, мабыць, збедненае. Ад дошкі да дошкі, а ў сярэдзіне ні крошкі (я занатаваў таксама варыянт: Ад дошчачкі да дошчачкі, а ў сярэдзіне ні крошачкі — значыць: знешне вартаснае, знешне “пыха”, а сутнасці няма, сутнасць нікчэмная. Паходзіць з тых даўніх часоў, калі акладкі кніжкі рабілі з дошчачак.

АДЗІН-АДЗІНЮСЕНЬКІ (адна-адзінюсенькая, адно-адзінюсенькае).

АДЗІН-АДНЕНЬКІ (адна-адненькая, адно-адненькае).

АДЗІН-АДНЫМ (адным-адзін).

АДЗІН-АДНЮСЕНЬКІ (адна-аднюсенькая, адно-аднюсенькае).

АДЗІН-АДНЮТКІ (адна-аднюткая, адно-аднюткае). АДЗІН-АДНЕНЬКІ (адна-адненькая, адно-адненькае). АДЗІН-АДНЮСЕНЬКІ (адна-аднюсенькая, адно-аднюсенькае). АДЗІН-АДЗІНЮСЕНЬКІ (адна-адзінюсенькая, адно-адзінюсенькае).

Ні бацькі, ні маткі, — адна-адненькая. Малад. р., Радашк. Адну-аднюткую дачку гадавала, і тая, бачылі, захварэла бедненькая. Тамсама. Адно-аднюсенькае толькі і было. Гл. р., Кл. Знайшла адзін-адзінюсенькі грыбочак. Тамсама.Параўн. (у руск.): один-единственный, один-одинешенек (одинехонек).

АДЗІН ДАБРЫДЗЕНЬ, АДЗІН ДЗЯНЬДОБРЫ.

Ці старайся табе, ці не — адзін дабрыдзень. Навагр. р., Свіц. Перамяніць хочуць, а нам адзін дзяньдобры. Навагр. р., Падкас.АДЗІН

Не дай, божа, нікому добраму, як наша Марына, жыве адна душою. Міхась летась памёр, а сыны ў войну [вайну] прапалі. Цяжка аднаею [адною] душою жыць. Так і Поля засталася адна душою. Гл. р., Кл. Адна душою ўвесь век жыла. Асіп. р., Гоман. Хадзіў, хадзіў — не знайшоў нікога. Прыйшоў адзін душой. Клім. п. (Е. Рам., БС, ІV). Маладому — адзін душою! — яшчэ думаць, як жыць? Аднаму клопату ніякага. Баран. р., Гарадз. Служыў салдат дваццаць пяць гадоў, — без роду без пароду, адзін душой. Гор. п. (Е. Рам., БС, ІV).АДЗІН ПЕРАД АДНЫМ.

Усе ў нас за соткі ўзяліся. У брыгадзе ўсё пасеялі, дык на сотках адзін перад адным стараюцца ды спяшаюцца. Гл. р., пас. Я. Куп. Куды гэта вы так адзін перад адным працёся? Мін. р., Астр. Гарад. Як сёння, дык ціха ходзіце, а ўчора на вечарынцы адзін перад адным насіліся. Тамсама. Пайшла з дзецьмі [у ягады], дык малайцы, так стараліся адно перад адным. Гродз. р., Бел. Абедзве разумніцы такія! Адна перад адною стараецеся сабраўшыся. Гл. р., Балаш. Адна перад аднаею. Тамсама.АДЗІН У АДЗІН.

Мех яблык, і ўсе адзін у адзін. Мін., Камар. Пабачце: яблык адзін у адзін. Адзін у адзін чыстыя, сакаўныя. Ні аднаго не забракуеце. Малад. р., Пор. Гаспадар рад, што мае трох парабкоў — адзін у адзін. Ваўк. п., з-пад Лыск. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Змітравы сыны — адзін у адзін, падгалістыя, кучаравыя. Гл. р., Кл.

АДЗІН ЧОРТ. Гл. АДНА ТРАСЦА (халера). З адцен. зніжальн., асудж. Аднолькавыя (пра людзей), з адмоўнымі ці заганнымі якасцямі, схільнасцямі.

АДЗІН ЧОРТ (д'ябал) МАЛЯВАЎ. АДЗІН ЧОРТ (д'ябал) НАМАЛЯВАЎ.

Плачаш, жалішся [скардзішся]. А ты лепшы хіба? А чаго ж прыставаў? Адзін чорт маляваў! Расколы, а не ўнукі. На кару мне вас бог паслаў. Гл. р., пас. Я. Куп. Ну, от, ты на яго, а ты на яе. А як мне — роўныя яны, адзін іх д'ябал маляваў, адзін аднаго не пераважаць, Тамсама. Адзін чорт маляваў. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).Параўн. (у руск. кніжн.): одним миром мазаны.

АДЗІН ЧОРТ (адна халера). Гл. АДНА ТРАСЦА.Адзін-адзінюткі, адзіноцтва.

АДЗІН (адна, адно), ЯК ВОКА Ў ЛОБЕ.

Аднаго разу поп, спавядаючы слабога чалавека, пачаў намаўляць, каб ён ахвяраваў карову на царкву. Дык гаспадар кажа: “А прычым я, ойча духоўны, пакіну жонку дый дзеці альбо і сам буду, калі яшчэ не памру? То ж [дык жа] у мяне ўсяго адна жывінка [адна жывёліна], як вока ў лобе. Ваўк. п., Дварч. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Куды ты пойдзеш? Здурэў! Адзін як вока ў лобе, і мы це [цябе] пусцім? Ваўк. п., Кукл. (М. Фед., ЛБ, І). А чаму вы так? Хоць троячка [форма ацэнкі ад трое], хай двоячка [форма ацэнкі ад двое], а то — адно дзіця, як вока ў лобе? Гл. р., Н. Жыц.АД КАНЦА ДА КАНЦА.

Ну, ужо я пану раскажу ад канца да канца, як гэта было. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). І расказаў ад канца да канца. Тамсама. Так ён стаў усенечка расказваць ад канца да канца. Тамсама.АДКАСНУЦЦА (адчапіцца) АД МАЁЙ (яго, яе) ГАЛАВЫ.

Вечарынку скакаць вунь у клуб ідзіце. Кажу, не пушчу і не пушчу, адчапіцеся ад мае галавы. Гл. р., пас. Я. Куп. І калі яны адкаснуцца ад твае галавы? Каму толькі што трэба — усе ідуць і едуць. Гл. р., Кл. Лілька, сціхні ўрэшце, адчапіся ты ад маёй старой галавы! Мін. р., Радашк.АДКУЛЬ (скуль) НІ ВОЗЬМЕЦЦА (ні возьмуцца, ні ўзяўся, ні ўзяліся).

Стрэльбу на плячо я, а скуль ні возьмецца — воўк. Гродз. р., Бел. Пасталі і глядзім, як будзе. Аж адкуль ні возьмуцца — ідуць брыгадзір і з млячарні адзін. Навагр. р., Навас. Так панапужаліся, столькі страху набрался, адале [раптам] адкуль ні ўзяліся леснікі ўдваіх. Гл. р., Стражы.

АДНА ТРАСЦА (халера), АДЗІН ЧОРТ. З адцен. незадавальн. Аднолькава, аднолькавыя; усё адно, тое самае.

Паспрабавалі копамі [насіць сена] і вязкамі насілі — адна трасца, вады па пояс, то і не знасілі. Гл. р., Кл. Ці казённая, ці свая самагонка — адна халера. Атрута толькі на чалавека. Тамсама. Ці старалася ля [для] вас, ці не — адна трасца, тая самая падзяка. Гл. р., пас. Я. Куп. Мне ці за шофера [шафера], ці за трактарыста — адзін чорт. Я лепш на кані рабіцьму. Гл. р., Кл. Ці поп, ці ксёндз — адзін чорт. Баран. р., Гарадз. Не адзін чорт? Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).АДНО ПЯТКІ ЗАБЛІШЧЭЛІ (забліскацелі).

АДНО ШЧАСЦЕ.

Чаго там не бачыла? За свет на вечарынку… Там, а тут — адно шчасце. Гл. р., Весн. Ці на каксагыз, ці на лён — адно шчасце. Куды скажаце, туды пойдзем і рабіцьмем. Палоць умеем, а ў канцылярыі е [ёсць] каму без нас, нявывучаных. Гл. р., Кл.АДНЫМ-АДЗІНІЦА. АДЗІН-АДНЫМ (адным-адзін).

У яе была дачка адным-адзініца. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Быў у іх адзін-адным сын. Сл. п., Вял. Рож. (Тамсама). Нарэшце асталася адным-адна дачка і тая якаясь няўдалая. Сл. п., Чуч. (А. Сержп., СРБП).АДНЫМ ДУХАМ.

Скажаце, то адным духам зробіць усё гэта. Мядз. р., Бр. Тут няма як марудзіць. Пастарайся адным духам. Тамсама.Гл.: як стаць. Гл.: як “га!” Гл.: як бачыш (бач, байч).

АДНЫ ГАДЫ (гадкі). У АДНЫХ ГАДАХ (гадках).

А ты ж з ім хіба не адны гады? Гл. р., Кл. Мне і нябожчыцы Ганне адны гады. Тамсама. Ці вам з Петрусём не адны гады? Гл. р., Кл. А я з сваім дзедам [мужам] — адны гадкі. Гл. р., Згода. Яськаў Юзік і Гэлька Тамашова ў адных гадах. Малад. р., ст. Уша. У адных гадах. Бярэз. р., Кукар. (Хрэстам.). Мы… у адных гадах, разам у школу, разам прызываліся, а сталі няроўныя. Кап. р., Рус.АДНЫ ВОЧЫ ЗАСТАЛІСЯ ў

З хваробы выйшла [пасля хваробы] такая, што толькі адны вочы ў яе засталіся. Мін. р., Сёмк. Гарад. Ну і замуж твой! Зімку перазімавала — і ссохла, адны вочы засталіся. Гл. р., Слаўк.АДНЫМ ВОКАМ.

Тым часам той хлапчук шляўся, шляўся па свеце, надаела яму ў чужых краях вуглы абціраць і захацелася хоць адным вокам зірнуць на сваю родную вёску. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Пастойма мінютку [мінутку, хвілінку], гляньма адным вокам на такое дзіва і пойдзем. Асіп. р., Кар. Ідзеш — то хоць на двор Грышаў адным вокам зірнеш. Гл. р., Слаўк.АДНЫМ СЛОВАМ. 1.

А той з Бабруйску разумны і харошы, адным словам чалавек. Акцябр. р., ст. Рацм. Сваты [сват, сваха, радня свата і свахі] — адным словам людзі. Гл. р., Хал. Памучыўся, але хата, браце, — адным словам. Гл. р., Слаўк. 2.

Сяргей адным словам жыве. Мін. р., Гат. Як рабілі, доўга рабілі — хай сабе, але зрабілі ўсё адным словам, усе зрабілі адно да аднаго. Гл. р., Кл.3.

Увогуле, карацей кажучы. Са значэннем пабочнага словазлучэння.У аднэй [адной] кузні толькі нас, чатырох кавалёў, рабілі. Адным словам, багаты быў калхоз [калгас], хлеба заўсёды хапала. Мін. р., Раўб. (Хрэстам.).АДНЫМ ЦЯГАМ.

А злодзея з пакражай такой дык дагоніш нават пехатой, адным цягам. Малад. р., Вал. (Хрэстам.). За паўдня адным цягам дайшлі. Малад. р., Радашк.АДНЫМ ШВОМ.

Сабакі як зветрылі яе на хвойцы, дык адным швом брэшуць і брэшуць. Дык той кажа: “Ідзіце а пагляньце, што там такое?” Калі слугі глянуць, аж там паненачка сядзіць. Ваўк. п., Пач. (М. Фед., ЛБ, 1). А перуны адным швом б'юць ды б'юць у выварат. Ваўк. п., Шыл. (М. Фед., ЛБ, 1). Адным швом брэшуць. Адным швом люлькі кураць. Нашы калі-нікалі, а тыя адным швом страляюць. Ваўк. і Слон. пп. (М. Фед., ЛБ, ІV). АДПАЛІЦЬ ШТУКУ. Гл. Гл. ЗАТЫЧКА АД (з) ПУСТОГА ДВАРА (хлева). Гл. ШАРВАРКУ АДРАБЛЯЦЬ. каму. Ударамі ці падаючы пашкодзіць вантробы [унутраныя органы]; моцна збіць.

АД (з) ПУСТОЙ БОЧКІ (хаты) ЗАТЫЧКА.

АДРАБЛЯЦЬ ШАРВАРКУ.

АДСАДЗІЦЬ ПЕЧАНЦЫ (печані)

Пойдуць нашы бабы ў лес па грыбы ці рваць ягады, дык ось адкуль ні возьмецца той стражнік ды не то адбярэ грыбы ці ягады, але і хусткі паздзірае ды яшчэ наздзекуецца. Ужо не раз збіраліся нашы дзецюкі адсадзіць яму печанцы, ды ніякім правам не могуць яго злавіць, бо ён, злодзей, вельмі хітры. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Якіх толькі дактароў не справаджалі — нічога не парадзяць, бо яму [пану], мабыць, Рымша адсадзіў печанцы. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., СРБП). От ён падсек яе [галіну] ды раптам і грымнуўся далоў разам з галінаю. Чуць печанцоў не адсадзіў цыган. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП). От, глядзі! За агуркі — як зловіць — адсадзіць печанцы. Малад. р., Радашк. Як забралі майго сыночка на пастарунак, дык усе печані адсадзілі. Ад таго і кроўю харкае. Карэл. р., Лукі. бэбахі адбіць. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). вантробы адбіць. Слон. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).АД ЦЁМНАГА ДА ЦЁМНАГА. Гл. З (ад) ЦЁМНАГА ДА ЦЁМНАГА. каму. Гл. ВОЧЫ АДЧЫНІЦЬ каму.АД'ЯДА (пераяда) ДУШЫ (сэрца).

З такім ад'ядай душы хіба зладзіш? Малад. р., Радашк. Ён толькі ад'яда душы, на ліха такі зяць? Тамсама. Ён чалавек як чалавек, а жонка — то добрая ад'яда сэрца. Малад. р., ст. Уша. Няма чаго і табе хваліцца, і сама пераяда сэрца. Мін. р., Папер. пераесці душу (вантробы).

Параўн.:

АЖ ВОКА РВЕ.

Заўсёды сонца свеціць..., грэе як трэба, ды не чутно ні грому, ні бліскаўкі не відно. Усюды зелена, аж вока рве. Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР). Прыйшла... пакрова, усе жыты заскарадзелі, што аж вока рве, як глянеш, а на палянцы чорт мае, не ўзышло. Тамсама.АЖ З ГОРЛА ПРЭ (лезе).

Пан багаты, усялякага ў яго дабра многа, аж з горла прэ, а нам няма чаго, каб душу падперці. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Няма праўды, калі ў аднаго з горла лезе, а другі дохне з голаду. Тамсама.АЖНО ПЯТКІ ЗАБЛІШЧЭЛІ (заблішчалі, забліскацелі).

АКУНІ ВУДЗІЦЬ (цягаць).

Ваш брыгадзір ужо акуні вудзіць. Гл. р., Хал. А ты, “кавалерчык”, у кіне акуні вудзіш? Спаць ідзі, кажу. Гл. р., Кл. Сеў ля печы і на сход забыўся. Толькі акуні цягае. Тамсама.АНІ ЛАДУ АНІ СКЛАДУ

АНІ Ў ПЯЦЕ АНІ Ў ГАЛАВЕ

АНІ Ў ТОЙ БОК НЕ ГЛЯДЗЕЦЬ.

АПУСЦІЎШЫ ХВОСТ.

АПУСЦІЦЬ ХВОСТ.

АРАЦЬ ДАРОГІ.

Каб свінні рогі — арала б дарогі (БППФ). Стань гаварыць яму, як трэба жыць, дык ён і папёр араць дарогі, крычыць, што кіне сям'ю, што паломіць усё чыста. Гл. р., Зубар. Слухаю і думаю: нашто тут араць дарогі? Што ты арэш дарогу? Сам не разабраўся і давай біць у хамут. Апомніся, схамяніся, браце ты мой, а то наробіш і сабе і ўсім чорт ведае чаго. Гл.АСАКОЮ СКАКАЦЬ (лезці) У ВОЧЫ.

Асакою скача ў вочы. Лезе ў вочы асакою. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).Гл.: лезці ў вочы. Гл.: сляпіцаю лезці ў вочы.

АСВОЮ ЛЕЗЦІ Ў ВОЧЫ. Гл. СЛЯПІЦАЮ (слепнем) ЛЕЗЦІ Ў ВОЧЫ. З адцен. зняважл. Няздара, дурань. Можна меркаваць, што выраз “асёл маляваны” пайшоў ад вандроўных цыркаў.

АСЁЛ МАЛЯВАНЫ.

Колісь на вучанікоў [вучняў] казаў настаўнік, як хто не вучыцца, тупы ці непаніматны [няздатны], — дык ён: “Ах ты асёл маляваны!” Гл. р., Кл. На іхніх хлопцаў гаварылі “аслы маляваныя”. Тамсама. Што з тым аслом маляваным зробіш? Тамсама.Параўн. (у руск. кніжн.): олух царя небесного.

АСІНКАЮ (асінкі) ЗАЛАМАЦЬ. 1.

Не, я дарогу асінкаю заламаў, болей век не пайду. Буд. -Каш. р., Гус. (Хрэстам.). Як цяпер Зося адкажа і не пойдзе [замуж], то трэба асінкі заламаць. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Хоць я яго люблю, але што зробіш? Трэба заламаць асінкаю. Слон. п. (Тамсама). Мусіць, ужо ён ад тае пары асінкаю заламаў касцёл — тыле (толькі) яго там бачылі. Сак. п., Хадар. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2).2.

У кленічы: Каб (цябе) асінкаю заламалі — каб [на цябе] смерць. Слонімшч., Зэльвеншч., Ружаншч.АСОЮ ЛЕЗЦІ Ў ВОЧЫ.

АСТАТКІ З ХАТКІ.

Гл. СЛЯПІЦАЮ (слепнем) ЛЕЗЦІ Ў ВОЧЫ. Усё дарэшты. І. Насовіч: кажуць жартоўна, калі хто і апошняга пазбаўляецца або калі хто ў гульні ставіць на кон апошні грош ці прапівае. (І. Нас., СБП).А нашто мне гэткі зяць? Ён астаткі з хаткі выцягае. Бераз. А няўжо ж! Уздумаў купіць машыну. Каб гарэла! Збудзе астаткі з хаткі за машыну. Зарабляць жа не вельмі, а фарсець толькі любіць. Малад. Бяры мае астаткі з хаткі: два рублі з палавінаю. І кішэню, глядзі, вывернуў. Мін.АСЫПАЦЬ ЗОЛАТАМ. АСЫПАЦЬ ЗОЛАТАМ.

Каб так дыхаў, як тое праўда. Яму трэба што — ён табе скажа, што хочаш, дакляруе асыпаць золатам. А потым: “Што ад мяне хочаш?” Во як “золатам асыплю”. Малад. р., Радашк. Даведаўся кароль, пачуў неяк і сказаў: “Зробіш так, каб дачка падужала, — асыплю золатам”. Тамсама. За такую помач я золатам асыпала б. Гл. р., В. АТ САБЕ. 1.

Які там ён добры! Ат сабе садок дый усё. У людзей не такія сады. Карэл. р., Мірат. Ат сабе сець. Лепшае нямаш [няма], то хоць такая хай будзе. Гл. р., Кл.2. Не вельмі, не зусім добра, не зусім як трэба.

Там недалечка жыў мельнік, не то штоб [каб] вельмі, але ат сабе. Сл. п., Чуч. (А. Сержп., СРБП). Рабіць, дык не вельмі ўжо робіць, ат сабе, калупаецца. Карэл. р., Заг.Параўн. (у руск.): не ахти какой, не ахти как.

АХІНУЦЬ (атуліць) КРЫЛОМ (крылейкам, крылечкам).

А ЯК ЖА!

— І вы там будзеце? — А як жа! буду! Гл. р., Кл. — А тое сена растрэсці? — А як жа! Усе копачкі растрасі. Гл. р., Хал. — Вы і сеццю ловіце? А як жа! Хіба так, як ты аўтаматам [спінінгам]? Што дзень махае і хваста [ні аднае рыбіны] не мае? Гл. р., Сымон. — А што, — пытаецца, — ці аддаў коней? — А як жа! Аддаў. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП).

Гл. КРЫЛОМ (крылейкам) АХІНУЦЬ (атуліць). Як пацверджанне: але (ага, так), інакш нельга, не інакш.

 

Не зусім добры, не вельмі вартасны, не вельмі што.

Абдорваць грашыма, дарагімі, каштоўнымі рэчамі.

Даць самому сабе зарок, прыняць цвёрдае, беспаваротнае рашэнне — не хадзіць, нагою не ступіць (куды, да каго, па нейкай дарозе).

Назойліва прыставаць, невыносна дакучаць.

Гл. І (ані) У ТОЙ БОК НЕ ГЛЯДЗЕЦЬ. Гл. ПАДТУЛІЦЬ ХВОСТ. Гл. ПАДТУЛІЦЬ ХВОСТ. Рабіць неразумнае, несусветнае глупства. Параўн. з намінатыўным, звычайным значэннем “араць дарогі”: рабіць шкоду (дарога трэба ўсім), рабіць цяжкую працу (убітае дарогі плуг не бярэ). хто, што каму. Гл. НІ (ані) У ПЯЦЕ НІ (ані) У ГАЛАВЕ хто, што каму. дзе, у каго. Гл. НІ (ані) ЛАДУ НІ (ані) СКЛАДУ дзе, у каго.

Гл. ТОЛЬКІ (адно, ажно) ПЯТКІ ЗАБЛІШЧЭЛІ (заблішчалі, забліскацелі). З адцен. жартаўл. Драмаць, спаць (седзячы, “клюючы” носам).

З адцен. пагардл. Празмерная сытасць, перанасычанасць.

Вельмі яркая, сакаўная (зеляніна, рунь).З адцен. асудж. Нікчэмны і нягоднік.

АДЧЫНІЦЬ ВОЧЫ

Параўн.:

Параўн.:

Несупынна, без перапынкаў.

Не спяшаючыся, але заложна, без перадышкі, настойліва [ісці, ехаць, працаваць].

Увогуле добра, ва ўсіх адносінах добра.

Добры, адмысловы, вартасны ва ўсіх адносінах.

Хутка, нядоўга разглядаючы (зірнуць, глянуць, паглядзець).

каго. Пра вельмі схуднелага, змарнелага чалавека, якога пазнаць можна толькі па вачах.

Аднолькавы ўзрост, аднагодкі, равеснікі.

Хутка, спрытна (зрабіць штосьці, збегаць кудысьці).

Толькі адзін (адна, адно), зусім адзін (адна, адно).

Гл. ТОЛЬКІ (адно, ажно) ПЯТКІ ЗАБЛІШЧЭЛІ (забліскацелі). ШТУКУ ЎРЭЗАЦЬ (адпаліць). З адцен. абыяк., незадавальн. Тое самае, усё адно, аднолькава.

Раптоўна, нечакана, невядома адкуль (з'явіцца).

З адцен. дакору, папроку. Перастаць непакоіць, турбаваць, дакучаць.

Усё, усё чыста, па парадку (расказаць, пераказаць, перадаць і падобн.).

Аднолькавыя (якасцю, памерам, вартасцю прадметы, людзі).

Не адстаючы; стройна, як спаборнічаючы.

(адна, адно) ДУШОЮ. Пра адзінокага чалавека, пра адным-аднаго.

Тое самае, няма розніцы (калі параўноўваць людзей, людскія справы, людскія адносіны ці што іншае).

Гл. АДЗІН-АДЗІНЮТКІ (адна-аднюткая, адно-аднюткае). Гл. АДЗІН-АДНЮТКІ (адна-аднюткая, адно-аднюткае). Гл. АДНЫМ-АДЗІНІЦА. АДЗІН-АДНЫМ (адным-адзін). Гл. АДЗІН-АДНЮТКІ (адна-аднюткая, адно-аднюткае).З адцен. спагады, паэтычн. Толькі адзін (адна, адно), зусім адзін (адна, адно). Гл. ЧОРТУ ДУШУ АДДАЦЬ. Усё ад першай да апошняй старонкі ў кнізе (прачытаць, вывучыць).

каго. АДДАЦЬ У ЛЮДЗІ каго. Пасылаць (дзіця) у парабкі (батракі), аддаваць парабкаваць, служыць.

Усю ноч (ночку), ад змяркання да світання.

З адцен. паэтычн. Усе жыццё, вечна.

Вялікая цяга да каго, чаго.

Быць у гарачцы, з высокаю тэмператураю.

Палымнець, палаць.

З адцен. асудж. Ухіляцца ад працы, не быць старанным, працавітым; гультаяваць.

Абыякава, неахвотна (рабіць, зрабіць).

Гл. ВУГЛЫ АБЦІРАЦЬ. Неахвотна, абыякава, ані не стараючыся.

Гл. У ПЕР'Е АБРОСТАЦЬ. З адцен. пагардл. Тупіца, няздара.

БАГІ (яго, яе, іх) МЕЛІ!

Бядуе мужык: няма дзецям малака, а каб другую карову купіць, грошай багі іх мелі. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., СРБП).

Гл.: чорт (яго, яе, іх) мае (меў).

БАКІ (бокі) РВАЦЬ. БАКІ (бокі) ЗРЫВАЦЬ. БАКІ (бокі) ПАЗРЫВАЦЬ. БАКІ (бокі) ПАПАДРЫВАЦЬ. БАКІ (бокі) САРВАЦЬ. 1.

Выйшаў, дык усе бокі рвалі. Гл. р., Кл. Усе там бакі парвалі ад смеху. Вял. р., Кл. (Матэр. для сл.). Расказваў, што мы з іх бакі парвалі. Тамсама. Такая смешная, што бокі сарваць. Гл. р., Слаўк. Бокі сарвалі, — так смешна было. Гл. р., Кл. Артыст не зраўняецца з ім. А былі, як за бабу ён на спектаклі быў? Усе папарэгтвалі, пападрывалі бакі з яго. Гл. р., пас. Я. Куп.

2.

А гаварыць стане, дык бакі сарваць, жывыя смехі. Гл. р., Хал. Ватэты [вось гэты] Зміцер — бокі пападрываць з яго. Гл. р., пас. Я. Куп.

БАРАНАВАЦЬ НАГАМІ (дарогу). БАРАНУЮЧЫ НАГАМІ (дарогу).

Бачылі мы, бачылі! Ты ці сам бачыў, а мы бачылі: ішоў і дарогу баранаваў нагамі. Стоўб. Я іх у цверазілаўку (параўн.: штучнае кніжнае выцвярэзнік), во гэтакіх во, што ідзе барануючы нагамі. Тамсама.

БАЧ (бачыш) ТЫ ЯГО!

Бач ты яго! У новых [ботах] тавар пасціць [статак пасвіць]! А лапці хіба ліхо? Паадвыкалі і плесці паразвучваліся. Гл. р., Кл. Бач ты іх! Унадзіліся ў гуркі, хоць ты пільнуй увесь дзень. Тамсама. Бачыш ты іх: “Вучыцца не будзем!” Я вас “не буду”! Вельмі нешта рана вечарынак захацелася. Гл. р., В. Ты — бач ты яе! — раздурэла лішняга. Гл. р., пас. Я. Куп. Пабач, зірні, глянь, звярні ўвагу. Са значэннем пабочных слоў. Ганна, бач ты, кросны ставіцьме. Я, бач ты, хацеў не так рабіць. Гл. р., Вайц.

БАЧЫЦЦА З ШКЛЯНЫМ БОГАМ. БАЧЫЦЬ ШКЛЯНОГА БОГА. БАЧЫЦЬ ШКЛО. ПАБАЧЫЦЦА (убачыцца) З ШКЛЯНЫМ БОГАМ. ПАБАЧЫЦЬ (убачыць) ШКЛЯНОГА БОГА. ПАБАЧЫЦЬ (убачыць) ШКЛО.

Бачыўся з шкляным богам. Шклянога бога бачыў. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Едуць, едуць, ажно пры дарозе стаяла карчма, дык яны дзеля рызыкі ўвайшлі пабачыцца з шкляным богам. Ваўк. п., Рось (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). І Гануля з мужыком не жыве, а бацька яго штодзень бачыцца з шкляным богам. Сак. п., Сух. (Тамсама). Не паспеў з шкляным богам пабачыцца. Ваўк. р., Рось. Так і нішто сабе чалавек, а пабачыцца з шкляным богам, то бяда. Малад. р., Радашк. Ты — хіба — бачыў шкло з самае раніцы? Нясвіж. р., Сноў. А ўчора не ўбачыў шкла? Тамсама. каго. Вельмі добра ведаць каго; разумець намеры, спадзяваниі, задумы чые.Я чую, што паны гавораць, знаю, што яны думаюць: я бачу іх навылет. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Добрая жонка гаспадара навылёт бачыць. У дарозе з Мін. у Сл. Нашто ты хітруеш, калі я цябе навылет бачу? Гл. р., Кл.

БАЯЦЦА

Хай не страшыць: баяцца яны яго як леташняга снегу. А што ён нам? Гл. р., Кл. Я цябе баюся як леташняга снегу. Рудз. Баішся яго як леташняга снегу. Пух.

БЕДНЫ ДЫ СТРАДНЫ.

Бедная ды страдная! Чаму я не скінула з воза [мяхоў], — усе змокла. Гл. р., Кл. І чаму я, бедная ды страдная, пусціла? Дзень ждала, ноч ждала — няма хлопца. Гл. р., Байл. Нашто ей, беднай ды страднай, было тыя картоплі цягаць? Пацягала, а цяпер бачыш… Гл. р., Стар. Гл.: горкі ды няшчасны.

БЕЗ ДУХУ. 1.

Як стрэліў, дык мы і без духу. Мін. р., Дуды.

2. Вельмі спалоханы.

Кот гэта прыбег без духу... у поўнач. Мін. п., Койд. (П. Шэйн, БНК).

БЕЗ ДУШЫ. 1.

Злавілі катка і здзекуюцца. Вагэтыя [вось гэтыя] хлопцы без душы. Пух. р., Дук.

2.

Наехала [карнікаў у час Айчыннай вайны] поўна. Мы стаім, дальбог, без душы. Мін. р., Даўбар. Закрычаў, дык яно ўжо і без душы. Віл. р., Слаб.

БЕЗ КАНЦА. 1.

Без канца разумныя хлопцы, а паглядзець — ат хлапчукі сабе. Гл. р., пас. Я. Куп. У Слаўкаўшчыне нарвалі б арахоў, але туды без канца далёка. Гл. р., Кл. Які ён добры, калі без канца скупы? Параўн.: Прагналі немца [акупантаў], а ў нас адно жарабятка і тое бясконца вашывае. Малад. р., Бак. Бясконца глыбока ў тым скарбцы. Тамсама.

2.

Нябожчык Яўтух, прыйдзе вяселле, то пее (спявае) без канца. Гл. р., Кл.

3.

За Малінаў лес ідзе без канца. Тамсама.чыё, каму. Гл. СЭРЦА КРОІЦЬ БЕЗ НАЖА чыё, каму.

БЕЗ НІЧОГА НІЯКАГА. 1.

Стаім, дык на нашых вачах давай ён чапляцца без нічога ніякага. Стар. Дар. Здала [заяву], а ён без нічога ніякага парваў. Такога закону няма. Не рады ён будзе з естага [з гэтага, праз гэта]. Гл. р., Сл.

2.

Возьме круглае шкло..., дык і закурыць люльку без нічога ніякага. Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР). Пераехалі з цаліны без нічога ніякага. Грошы, праўда, былі. А за два гады ўсё, што трэба е [ёсць]. Гл., Н. Жыц.

БЕЗ РОДУ БЕЗ ПАРОДУ.

Служыў салдат дваццаць пяць гадоў, без роду без пароду — адзін душою. Гор. п. (Е. Рам., БС, IV).

Параўн.: ні роду ні плоду.

Параўн. (у руск.): без роду без племени.

БЕЗ РУК БЕЗ НОГ.

Тры гады ў больніцы [бальніцы] без рук без ног пралежаў. Мін. р., Буц. Не жартачкі дагледзець! — ляжыць без рук без ног. Малад. р., ст. Уша. Параўн.: Як не еў — не мог, як пад’еў — то ні рук ні ног. Карэл. р., Мірат.

БЕЛЫ СВЕТ 1.

Прачніся, ужо ж на дварэ белы свет. Асіп. р., Раж. Скора і свет белы. Гл. р., Дак. З белым светам зімою ўстаюць… Гаспадыні!.. Люб. р., Ям. Лажыся, доню, і спі, доню, да белага свекту. Гом. п., Дзятл. вол. (З. Радч., ГНП). Цёмна ночачка праходзіць, а на дварэ белы свет. Тамсама.

БЕЛЫ СВЕТ 2.

Насварылася за нешта, дык ён пакінуў запіску і пайшоў у белы свет. Гл. р., Барб. На якое ліха вм ён — валацуга з белага свету? Гл. р., Вайц. З белага свету прыехаў і круціць тут. Гл. р., Кл. Нідзе, мабыць, на белым свеце няма так хораша ды так прыгожа, як на Іслачы ў нас. Валож. р., Пярэж. Чаго толькі вы не чулі ды не бачылі па белым свеце! Лаг. р., Юр. Гадоў мо’ сорак, казалі, з’ехаў у белы свет, а летась прыехаў, дык ніхто не пазнаў, з дачкою і ўнучкаю. Акцябр. р., ст. Рацм. Усяк бывае на свеце белым. Пух. р., Дук. Ну і прымака ўзялі! Нейкі валацуга з белага свету, толькі і глядзіць, каб дзе чарку самагонкі. Гл. р., Барб. Восем пайшлі шукаць шчасця ў белым свеце, па Дзвіне, за Дняпром ды за мяжою, а тыя ўсе і цяпер жывуць тут, пашуць [аруць] і скародзяць зямельку. Рагач. п. (Е. Рам., БС, IV).

БІЦЦА ЗА ПУСТЫ МЕХ.

Нашто вам біцца за пусты мех? Чаго там? Мы ўпяцёх усё адно страхі не спусцім, — ці так рабіцьмем, ці сяк чыніцьмем. Бабр. р., Вайц. Б'юцца за пусты мех. Сак. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Адзін — хоць трэсні — ехаць, гэты — хоць ты што — ісці. Б'яцеся за пусты мех, і толькі. Як гэта ехаць? Машыны ж няма, машыны не ідуць. “Ехаць, ехаць…” А на чым, каб спытаўся? Гродна.

БІЦЦА Ў ЗАКЛАД.

БІЦЬ ТЫЛЫЛЫ.

БІЦЬ (кулаком) У ГРУДЗІ.

Нашто там і чаго там біць кулаком у грудзі? Калі твая праўда, то праўда выйдзе наверх. А то ўсім расказвае без патрэбы… Што з гэтага? Валож. р., Рак. Ён, бедны, кляўся, біў у грудзі: “Я богу душою нявінны”. Гл. р., Зубар.

БІЦЬ У ЗВАНЫ

БІЦЬ ЛЫНДЫ (тылылы).

Такі ўжо хлопец. Анічога не хоча дзелаць [рабіць]: во б'е лынды цэлы дзень, цягаецца па хатах. Бял. р., Кл. Бачыць — ...дзяўчына лынды б'е па мяккай траўцы ды хістаецца на гольцы. Сл. р., Чуда. (А. Сержп., СРБП). Даволі табе лынды біць, ідзі на поле. С. Некраш. Да характ. гавор. Цэлы дзень недзе лынды біў. Бялын. р., Кл. (Матэр. для сл.). Нічога не робіш. Толькі лынды б'еш. Калінк. р., Ліцвін. Яна ўвесь век лынды б'е, дык якой вы работы з яе хочаце?! Кап. р., Аксам. Дзе ты цэлы дзень тылылы б'еш? Леп. р., Арэх. (Лінг. зб.). Часцяком твой брат тылылы б'е, табе нічым не памог. Тамсама. Слова “тылылы”, можна меркаваць, ад іграць на язык “ты-лы-лы”; у некаторых беларускіх гаворках ёсць “тылілікаць”, “тылілі”.

Параўн. (у руск.): баклуши бить.

БІЦЬ У ХАМУТ. ДАЦЬ У ХАМУТ.

Сам не разабраўся, як і што, і давай біць у хамут! А нашто ўсім назло рабіць? Апомніся, братка ты мой, а то наробіш і сабе і ўсім чорт вед [ведае] чаго. Гл. Няма тут чаго яму біць у хамут. Нідзе не дзенецца, схамянецца і астадоліцца. Нагарачыўся, накрычаў, але на тым самым месцы сядзе. Гл. р., Кл. Эйч ты яго! Сказаў праўду, дык ён у хамут даў: “Кіну! Не буду!” Тамсама.

Параўн. (у руск. кніжн.): удариться (вломиться) в амбицию.

БЛІЗКІ СВЕТ.

— Трэ' схадзіць у мястэчка, купіць ...солі. — Што ж ты пхнешся пешкі? Блізкі свет цягчыся [цягнуцца]. Хіба шкадуеш кабылы? Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Не ідзі, унучак, — блізкі свет! Цёмна, чорна. Хіба дня мала будзе? Гл. р., Кл. Ці варт [варта] блізкі свет ехаць на два дзянькі? Гл. р., Барб.

БЛЫНДЫ

Што тут блынды правіць? Людзі ж купляць прыйшлі! Мін., Камар. Дзень блынды правілі, а, называецца, на работу хадзілі… Тамсама. Бярыся, няма чаго блынды правіць. Тамсама.

БРАЗГАЦЬ НА ВОЧЫ (на вока).

БРАЦІТКА З СЯСТРЫЦАЙ (брацятка і сястрыца). Назва расліны — браткі.

А завуць іх брацітка з сястрыцай. Баран. р. Гарадз. Гэта тая травіца... брацятка й сястрыца. Віл. п., Задуб. (Р. Шырма, БНП, І). А вот тая травіца, — ...брацітка з сястрыцай. Леп. р. (П. Шэйн, БНП, 1962).

Параўн. (у руск.): Иван-да-Марья.

БРАЦЦА ЗА ГАЛАВУ.

БРАЦЦА ЗАГРУДКІ. ПАБРАЦЦА ЗАГРУДКІ.

Рыгоравы ўсё жыццё да калгасу браліся загрудкі; ні абуць, ні адзець, толькі сварыліся. Гл. р., Кл. За зямлю і браты загрудкі браліся. Адзін паўбаразны адарэ ад другога — і загрудкі браліся. Тамсама. Нашто ж гэтак, каб аж загрудкі брацца? Не люблю, як так робіць хто. Тут пасварышся — дык і то не рады. Як сварышся, дык, здаецца, прыкупіў бы слова, а як пасварышся, дык прадаў бы, здаецца. І слова ліхога не трэба. Сл. р., Чыж. Як тыя хлапчукі: слова па слове і загрудкі пабраліся. Думаеце што? Гарэлка ўсякае ліха робіць. Гл. р., Кл.

БРАЦЦА ЗА РОЗУМ (за галаву). УЗЯЦЦА ЗА РОЗУМ (за галаву).

Прыганялі вучыцца — не хацеў. Як мо' ў салдатах паслужыць, то за розум возьмецца. Асіп. р., Тат. Ты ж не маленькі! За розум бярыся! Валож. р., Выган. Як бы тады ўзяўся за розум ды зробіў [зрабіў] так, як мы паддукоўвалі, то, дальбог, усё было б добра. А то прадаў, паехаў, кінуў… Докш. р., Бяг. Ажэніцца, то, можа, за галаву возьмецца. Уш. р., Вашк. Вазьміся за розум, пакуль не позна. Тамсама.

БРАЦЦА (хапацца) У РОЖКІ. УЗЯЦЦА (схапіцца) У РОЖКІ. 1.

Рабы толькі страшыць [другога быка], а брацца ў рожкі баіцца. Той бы даў так, што зараве! Гл. р., Кл. Бугаі іншы раз возьмуцца ў рожкі, то мо' паўдня вадзіцьмуцца. Тамсама.

2.

Колісь Цімох і Сцяпан схапіліся ў рожкі, дык і празвалі Калчак і Дзянікін. Смяяліся з іх: Калчак з Дзянікіным у рожкі браліся. Гл. р., Кл.

3.

Каб ціха на свеце было, неяк жылі б людзі. А то зноў недзе далёка схапіліся ў рожкі. Гл. р., Кл.

БРАЦЬ ВЕРХ. УЗЯЦЬ ВЕРХ.

Хай і ён хоць раз верх возьме. Мін. р., Буц. Ці доўга, ці мала яны біліся, толькі змей пачаў над бортнікам браць верх. Бачыць бортнік, што яму прыходзяць канцы. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., СРБП). Мой як бачыш [хутка] верх стаў браць. Гл. р., Кл. А неяк счапіліся, дык Цімох узяў верх. Тамсама. Той хітры вельмі: “Бяры верх тут, а там як будзе?” Малад. р., Радашк.

БРАЦЬ ДА ГАЛАВЫ (у галаву)

Яшчэ з вайны ўзяў у галаву: як уцалею, у навуку пайду. Гл. р., Кл. Узяла ў галаву, што хворая, і ей-богу захварэе, хоць і не хворая. Сл. р., Гор. А нашто так да галавы браць? Малад. р., Радашк. Дзе той галавы набярэшся, як усё да галавы будзеш браць? Малад. р., Бак. І я ж кажу: не бяры ты гэтак да галавы. Тамсама. У нас толькі Франя чуць што: “А ты перастань браць да галавы ўсё”. Гл. р., пас. Я. Куп. Ты, Кароцця, занадта не бяры ўсяго да галавы. Малад. р., Радашк. — Да галавы возьме? — Як на падушку, дык і храпе. А на людзях: “Як узяла мая Ганька да галавы…” А тая Ганька таўсцее і таўсцее. З чаго б гэта? Дык матка: “Ды гэта яна ўбачыла поезд і вельмі спалохалася. З гэтага і захварэла”. Ст. Аляхн.

Гл.: прыняць да галавы.

БРАЦЬ ДА ДУШЫ

што. Гл. БРАЦЬ ДА СЭРЦА (да душы) што.

БРАЦЬ

ЗАМУЖ каго. Гл. ЗАМУЖ БРАЦЬ каго.

БРАЦЬ ЗА СЯБЕ

Дзе гэта відана, каб каралевіч ды браў за сябе простую дзеўку. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). А каго ён за сябе ўзяў? Гл. р., Барб.

БРАЦЬ ЗА ШЧЭЛЕПЫ

А ўзялі б яго добра за шчэлепы — сказаў бы. Гл. р., Кл. Судзілі ж таго паліцэйскага. Вельмі не чалавек! З гадаў гад і гад печаны. А на судзе і так і так, круціўся, вылузваўся. Хваробы вылужацца, калі ўзялі за шчэлепы. Гл. А яго раз [вельмі проста] браць за шчэлепы. Тамсама.

Параўн. (у руск.): брать за жабры.

БРАЦЬ ДА СЭРЦА (да душы)

Гэта яе ў вайну надта напалохалі: сына забралі ў паліцыю, а яе застрэліць хацелі. Яна і прыняла, так прыняла да душы, што бачыце, што зрабілася? Жыве, а каму трэба такая жытка? Дзяцей сваіх не пазнае. Малад. р., Вал. Ці так усё прымаць да сэрца, што не п’е, не есць, заснуць не засне? Малад. р., Радашк. — Твая Сонька — гэткая малайчына! Яна браць да сэрца не будзе, — хоць няхай што. Дык і на: маладая, здаровая і не старэе. Мін. р., Лекар. — Не надта і ты бярэш да сэрца. Тамсама. Як ты не возьмеш да сэрца? Тваё дзіцё — твой і клопат. Мін. р., Пільн. Ды яна ж толькі крычыць, галосіць, а як адвернецца — на ўсё забылася, пра ўсё чыста, бо да душы не бярэ, не бярэ да сэрца. Мін. р., Лыс. Г.

БРАЦЬ НА ВУС.

А той ужо і ўзяў сабе на вус: на думах стала, якраз як ён сваю жонку браў. Рагач. р., Нісім. (Е. Рам., БНК). А ён толькі слухае і бярэ сабе на вус. Жлоб.

Параўн. (у руск.): мотать (себе) на ус.

БРАЦЬ НА ЎСЕ ЗАСТАЎКІ.

Бяры, брат, на ўсе застаўкі, грабі пад бераг. Мін. р., Астр. Гарад.

БРАЦЬ НОГІ НА ПЛЕЧЫ.

Пакуль няпозна, бяры, хлопец, ногі на плечы, каб і духу не было! Зловяць, то і вудкі адбяруць і штрафу дадуць. Да пятага [чэрвеня] няможна лавіць [рыбу]. Лаг. А што было рабіць яму? Бяры ногі на плечы — і гайда! Асіп. р., Яс.

БРАЦЬ ПРАЗ СЯБЕ.

БРАЦЬ РАДУ. УЗЯЦЬ РАДУ.

Сабраліся... укруг, сталі браць раду, як збыць такую бяду. Барыс. п. (П. Шэйн, II). Гэта ж прыехала да вас раду ўзяць: ці падаваць на суд, ці так. Як вы мне скажаце? Мін. р., Лек. А ў каго ўзяць раду, як не ў вас? Віл. р., Буцькі.што. Гл. БРАЦЬ ДА ГАЛАВЫ што.

БРАЦЬ У ПРЫМЫ

 

БРАЦЬ СВАЁ. УЗЯЦЬ СВАЁ.

Хай прыйдзе зіма. Як пойдзе мянёк — я сваё вазьму. Два ж нераты! Гл. р., Ад. Прайшло лета, а я свайго не ўзяў, ані не перадыхнуў. Мін. р., Астр. Гарад. — Вазьму сваё! — Вазьмі!.. Чаго ж не браў свайго? Мін. р., Нялід.

БРАЦЬ У АБЦУГІ (у шчыпцы)

Раздураны — страх як! Няма каму ўзяць у абцугі, каб перайначыўся. Люб. Такое маленькае, такое кволенькае, а ты яшчэ: “У абцугі яго добра ўзяць!” І не грэх табе за яго? Яго шкадаваць трэба, глядзець яго трэба. Каго тут караць?! Гл. р., Вольн. Каб узяў у шчыпцы, што і не страпянуўся, то перайначыўся б. Не такіх астадольваюць. Гл. р., Сымон.

БРАЦЬ ШЛЮБ. УЗЯЦЬ ШЛЮБ.

Ці ўсе тыя... шлюб бяруць, што верненька кахаюць? Палавіну шлюб бяруць, палавіну раскідаюцца. Сл. п. (П. Шэйн, БНП, 1962). Як маладыя бяруць шлюб, то ўсе ўважаюць на свечкі. Ваўк. п., з-пад Свісл. (М. Фед., ЛБ, І). Узялі яны шлюб, тады ён кажа: “Трэба ўжо нам ехаць дахаты”. Ваўк. п., Ган. (Тамсама). Як ты выздаравееш, возьмем шлюб з табою! Слон. п. (П. Шэйн, БНП, 1962). Тады, як мы яшчэ шлюбу не бралі. Гродз. р., Парэч.

БРАЦЯТКА І СЯСТРЫЦА.

БРЫДЗІЦЬ СВЕТ.

Не брыдзь ты лепей свету. Каму трэба твае такія заварухі? На ўсіх ты, усе ў цябе пачэрненыя. А сам горшы за каго. Валож. р., Рак. А як жа! Добра кажаш, хай перастаў бы свет брыдзіць. Тамсама.

БУБЕН НАБІЦЬ.

А яму што? Найперш, каб бубен набіць і гуляць. Літ. ССР, Свянц. Толькі і клопату — бубен набіць. І сораму няма… Вільня. Усяго і назвіска [назвы], што інтэлігент: наб'е бубен — і ўсё. Тамсама.Гл. ЯК (бы, быццам) У ЗЯМЛЮ (праз зямлю) ПРАВАЛІЎСЯ. Гл. ЯК (бы, быццам) У ЗЯМЛЮ (праз зямлю) ПРАВАЛІЎСЯ. Бывалы. І. Насовіч: кажуць пра таго, хто бываў у розных жыццёвых абставінах (І. Нас., СБП).Ён быў усюды, усяго ўсякага навідзеўся [набачыўся], — быў і ў коле і ў мяле. Такога ў ступе таўкачом не прыціснеш. Уш. р., Лясн. Аз.

БЫЦЦАМ ПРАЗ ЗЯМЛЮ (у зямлю) ПРАВАЛІЎСЯ.

БЫЦЬ НА

Архіпу стала цяжкавата: без доктара, а цэлая ж гаспадарка — конь, поле, бальніца. Цяпер усё на яго галаве. Гл. р., Кл. На маёй галаве ўсё — і дзеці, і хата, і на работу, а яму, каб дапамагчы, то ўсё “няма часу”. Мін. р., Угл. А на маёй галаве нічога не было? Тамсама.

БЫЦЬ НА

Ён нешта быў на зле. Асіп. Ён на зле што хочаш скажа. Адале [а потым] — як нічога не было. Тамсама. Гена на зле рашаецца, а пройдзе злосць — і ўсё прашчае [даруе]. Тамсама.

БЫЦЬ НА

Засталася адна-адненькая. Няма што, давай як рабіць: гаспадарка на маіх руках. Скід. р., Гал. Ці хіба лёгка? Уся ферма была на сынавых руках. Адных квіткоў усякіх — каб бачылі! — назбіраецца куча. То кармоў, то таго, то чаго. Мін. р., Астр. Гарад. Паўміралі бацькі, зразу бацька, тады матка. Усё чыста: і гаспадарка, і дзеці — былі на маіх руках. Малад. р., Радашк. Цэлую печ дзяцей выгадавала на сваіх руках. Глыб. р., Лаз. (Хрэстам.).

БЫЦЬ НА СВАІМ ХЛЕБЕ.

Прыехала і гасцінцаў навезла: “Ну, татка, усе мы ўжо на сваім хлебе, свой хлеб ядзім”. Як каму, а бацьку радасць. Гл. р., В. На сваім хлебе будзе, то перастане раскідацца. Гл. р., Н. Жыц. А я дык быў не на сваім хлебе? Тамсама.

БЫЦЬ У ЖЫЦЦІ.

Тады яшчэ быў ў жыцці мой дзед. От і прычапіліся мы, каб ён расказаў пра разбойнікаў. Сл. п., Бох. (А. Сержп., КАБСП). А ці-бо Васюта, цётка, ‘шчэ ў жыцці? Ці жыве? Гл. р., Кл. Покуль буду ў жыцці — не забудуся на тое. Тамсама.

Параўн. (у руск.): (быть) в живых.

БЫ ЯЗЫКОМ ЗЛІЗАЛА.

БЯРОЗАЮ ЛІЦЦА. ЯК БЯРОЗА ЛІЦЦА.

Мужчына, — а каб бачылі, як ён ды, бедны, бярозаю ліўся, як дзетак страцілі? Пабілі ўсю сямейку. Дык плакаў плачам. Мін. р., Луск. У аконца глядзіць, як бяроза льецца. Гом. п., Дзятл. вол. (З Радч., ГНП).

БЫ ПРАЗ ЗЯМЛЮ ПРАВАЛІЎСЯ.

БЫ Ў ЗЯМЛЮ ПРАВАЛІЎСЯ.

БЫЎ І Ў КОЛЕ І Ў МЯЛЕ.

БРАЦЬ У ГАЛАВУ

БЕЗ НАЖА СЭРЦА КРОІЦЬ

БАЧЫЦЬ НАВЫЛЕТ (навылёт)

ВАДЗІЦЬ ДЗЯДЫ.

Вадзіць дзяды. Сак. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Бывае, што другі на сходзе сядзе і давай вадзіць дзяды. Беласт. п. Піва выпіў, дык у кіно дзяды вадзіў. Тамсама.Паралізаваць чыю самастойнасць муштроўкаю, недаверам, пазбавіць каго ўпэўненасці, вол

ВАДЫ ПРАМЫТАЕ НЕ ДАЦЬ. 1.

Такая ліхая, такая ліхая свякруха, што вады прамытае не дасць. З ёю быць — ох і цяжка, вады прамытае не дасць. Гл. р., Кл. Пабачыш: табе яны вады прамытае не дадуць: што зробіш — “не так!”, што скажаш — “не тое!”, падумаеш — “няпраўда!” Хто, а я іх чула і бачыла. Тамсама.Не мець спакою, ходу, праходу. 

2.

За воўкам няма прамытае вады, што паганец збыту не дае, прамытае вады не дае, хоць і пастухі пільнуюць худобу. Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР). Жыла, а як жыла?!. Нявестка ёй вады прамытай не давала. Мсц. р., Зарэч.Гл. ІСЦІ ВАЙНОЮ. Гл. З БЛЫХІ РАБІЦЬ ВАЛА. Гл. З НОГ ВАЛІЦЦА. чые, каму. ВАНТРОБЫ АД'ЕСЦІ (выесці, дастаць, пераесці) чые, каму. З адцен. пагардл., асудж. Мучыць, даводзіць да знямогі, тэрарызаваць каго.— Пачакайце, хай толькі падрасце, хай толькі ў сілу ўбярэцца, ён з вас, такі халера, вантробы дастане. — Дастане? Ён і цяпер штодня, што ў бога дзень да слёз усіх даводзіць. Казала, пайду, пайду ў Савет, хай пазавуць і пагавораць. Гл. р., Кл. Пайшоў за бургомістра ў вайну, то ўсяму сялу вантробы выеў. Тамсама. Твае хлопцы мне, дальбог, выелі вантробы: іду — абсміхаюць. У двор палак накідалі; ‘шчэ толькі завязь [агуркоў], а ўскочылі і сцерлі ўсю граду. Светл. р., Чэр. Хіба, думаеш, гарэлка на карысць? Яна чалавеку вантробы выядае. Малад. р., Радашк. За гэтыя канькі то ён мне вантробы ад'еў. Тамсама. Калі ўжо штосьці надумаецца, то зрабі, а не — вантробы пераесць. Малад. р., Кр.

Параўн. (у руск.): кишки выматывать.

ВАСТРЫЦЬ (гастрыць) ЗУБЫ

на каго, што. 1. Мець жаданне і быць гатоваму нашкодзіць, нарабіць непрыемнасцей каму.Памочнік даўно на яго вострыць зубы, каб як самому за ляснічага стаць. Навагр. р., Мон. Што там ён зубы вострыць? Праўду сказаў, то і баяцца няма чаго. Гл. р., В.Мець намеры і імкненне захапіць што, авалодаць чым

2.

Доўга вастрылі зубы на гэты [Свіцязянскі] лес: “Дубоў бы тых сотню!” Навагр. р., Навас. Камбінатаўцы ўсё вастрылі на яго [млын] зубы і не аддалі. Гл. р., Кл. І давай гастрыць зубы на яго. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП).Векаваць, жыць усе жыццё. 

ВЕК ВЕКАВАЦЬ. ВЕК ЗВЕКАВАЦЬ.

Маладзенькую мяне замуж аддалі. Я і не думала тут век векаваць. Мо' дваццаць гадкоў глядзела ды чакала, калі дадомку [форма суб'ектыўнай ацэнкі ад дадому] вярнуся. Ажно тут звекавала век. Акцябр. р., Забал. Табе, сынок, з жонкаю жыць і век векаваць, а не мне. Сл. п. (А. Сержп., КАБСП). Тут ён і век звекаваў. Уш. Тут нарадзіўся, тут і век звекаваў, тут я і ў вырай збіраюся. Гл. р., Вольн. Знаць, ...век мне з горам векаваць. Леп. п. (П. Шэйн, БНП, 1962). Маё ўшула [шула] ужо свой век звекавала, мяняць трэба. Гл. р., Кл. Вельмі моцнае, трывалае, носкае (адзенне, начынне, прыладдзе); вельмі трывала, моцна. 

ВЕК ВЕКУ ПАДАСЦЬ (і на другі застанецца).

Во боты! Век веку падасць. Кап. р., Аксам. Ну, брат, прыклеіў — век веку падасць і на другі застанецца. Тамсама. Любіць купіць такое, што век веку падасць і на другі застанецца. Карэл. р., Лукі.Заўсёды, з самых даўніх часоў, спрадвеку. Як засведчыла людская памяць. 

ВЕК ВЯКОМ. 1.

Наша Вольніца [вёска] век вяком тут стаяла. Гл. р., Вольн. Тут багата ніколі не жылі, багатырамі [багатымі, багачамі] не былі, але век вяком кавалак хлеба быў. Голадам ніколі не зміралі. Тамсама.

Параўн. (у руск.): испокон века (веков).

2.

Мы век вяком вас не забудзем, каб толькі нашай дочачцы ў людзі выйсці. Гл. р., В.Скараціць век, скараціць жыццё (заўчасная смерць, знясіленне ўмовамі, цяжкаю працаю і падобн.). 

ВЕКУ ЎКАРАЦІЦЬ (прыкараціць).

Багата каму вайна веку ўкараціла. Гл. р., Зубар. Покуль людзі, дык ты сам сабе зубленкамі [цыгарэтамі, цыгаркамі, увогуле курэннем] укароціш веку. Гл. р., пас. Я. Куп. А завод не ўкарочвае веку? Дым, браце, нідзе не дзяецца. Нясвіж. р., Сноў. Што цяпер! Пільшчык з машынаю, то лёгка і спрытна. А як бывала — пацягні пілу ды пацягні. Піла, брат, прыкароціць веку. Гл. р., Стар.З адцен. жартаўл. ці іран. Вельмі мелка (пра глыбіню ракі, возера, сажалкі). 

ВЕРАБ'Ю ПА (самае) КАЛЕНА.

Ого рака! Хіба ж там купацца? Вераб'ю па калена. Мін. р., Сеч. Вот судзьба [лёс]: вады вераб'ю па калена, а чалавека няма. Мсц. р., Пуст. Такая глыбіня, што вераб'ю па калена. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).

Параўн.: кату* па пяту.

ВЕРЗЦІ ГРУШКІ (грушы) НА ВЯРБЕ.

Дык і ён, во гэтак смеючыся: “Вярзеш ты грушкі на вярбе”. Стаўб. р., Мікал. Мо' перастаў бы верзці грушкі на вярбе? Стаўб. р., См.

Гл.: грушкі (грушы) на вярбе.

Гл.: плесці смаловага (смольнага…) дуба.

ВЕРУ МЕЦЬ

на каго. Гл. МЕЦЬ ВЕРУ на каго.ВЕРХ БРАЦЬ (узяць).

ВЕРЫ ДАВАЦЬ (даць)

Гл. БРАЦЬ ВЕРХ. каму. Гл. ДАВАЦЬВЕРЫ каму.ВЕРЫ НЕ ПАНЯЦЬ.

Яны прыехалі. у сваты... дачку сватаць. Яна плача: “Не аддавайце, — кажа, — гэта ваўкалакі!” Яны ёй веры не панялі, узялі яе аддалі. Гом. п. (Е. Рам., БС, ІV). А чаго ж вы ёй не панялі веры? Рэч.Аднастайна і працягла муркаць (пра кацінае мурканне). 

ВЕСЦІ КУРНУ (курню*). ЗАВЕСЦІ КУРНУ (курню). 1.

Добра кату: прыгрэецца, наеўшыся, і вядзе курну*. Асіп. р., Лап. Што ты рассеўся [на ката] і вядзеш сваю курню*? Уш. р., Арэх.Пра дзіця-немаўлятка, якое, дрэмлючы, засынаючы, ціха мармыча. 

2.

Соску ў рот і давай курну* весці, як той каток харошанькі. Асіп. р., Дубр.Аднастайна хныкаць, паўтараць крыўды, нездавальненне. 

3.

Ну, што за дзіця — горкая бяда! Як устане, як завядзе курну, то на цэлы ў бога дзень. Асіп. р., Лап. Перастань курну* весці. Тамсама. Ай, малец, што ты завёў сваю курню*? Звягаеш дзень без канца: “Канфет, канфет!” А дзе я табе вазьму? Уш. р., Арэх. Абманваць, зводзіць. 

4.

Курню* нейкую вядзе: кажа, не пажаніліся яны, а тыя даўно разам жывуць. Уш. р., Арэх.З адцен. зніжальн. ці абыяк. Ветраўны, нясталы паводзінамі і лёгкі на слова. 

ВЕТРАМ ПАДШЫТЫ (падбіты).

А думаеце ўсе такія ветрам падшытыя? Усе такія маладыя пустыя? Ну, а Пятроў Віктар чым не хлопец? А Хведзяў Віктар? Адным словам хлопцы. А на ўсіх, што ветраныя ўсе, што ветрам падшытыя, няма як [казаць, гаварыць]. Ст. Бабр. Рукі ў яго як рукі, зрабіць умее. Але ж вельмі ветрам падшыты. Гл. р., Кл. Вятрамі падшыты (І. Нас., СБП).Нюхаць, чуць нюхам. 

ВЕТРЫЦЬ НОСАМ. ПАВЕТРЫЦЬ НОСАМ.

Глухі не чуе, але ён бачыць, бы арол, і ветрыць носам, бы сабака. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Утоміцца, ляжа аддыхаць [адпачыць], а сабачка не спіць, ветрыць носам ды настаўляе вушы то ў адзін, то ў другі бок. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Выйшлі дзве яшчэ якіясь нечысці ў пастаці чалавека, ...паветрылі насамі, бы сабакі, ці няма чаго непатрэбнага і леглі. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., СРБП).Гл. ВЕЦЕР НОСІЦЬ. каго. ВЯТРЫ ГАНЯЮЦЬ каго.ВЕЦЕР (вятры) ЗНЁС (знеслі) каго. З адцен. асудж., дакору. Пра таго, хто невядома дзе ходзіць, а не дома, не на месцы. 

ВЕЦЕР ЗНЁС.

ВЕЦЕР НОСІЦЬ

Скажы, а дзе цябе вецер насіў? Мсц. Як устане — і няма. Куды яго вецер носіць? Тамсама. А дзе вас вятры ганяюць? Уш. р., Лясн. Аз. Прывезлі яблыкі, бульбы. Дык не каб як памагчы, а пабег па горадзе. Бадзяецца недзе. Якая пара! І не прыходзіць. Дзе яго вятры ганяюць? Мін., Камар. Калі ні прыйдзеш — няма іх і няма. Недзе ж вятры знеслі. За дзень кіёск той мо' і паўдня не адкрыты. Уш. р., Вашк.Не наўмысна, без віны (забыць, забыцца на што, пра што). 

ВЕЧНЫМ ПРАВАМ.

От гэта якась [неяк, яксьці] на вялікдзень, ці што. А мо' і не. От, вечным правам забыў. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Мы і забыліся на іх вечным правам. Гл.Гл. У ТРУБЫ (у трубу) ВІЦЦА. Упрыгожваць да вяселля кучаравае дрэўца (яно ставілася на покуці). 

ВІЦЦА ТРУБОЮ (у трубу, у трубы).

ВІЦЬ ЕЛКУ, ЗВІЦЬ ЕЛКУ.

Маладая бярэ сабе дружак, і яны ўюць елку і спяваюць песні. Ельскі р., Зос. (Хрэстам). Елку ўюць, на пасад ставяць, а пасля маладых на пасад садзяць. Маз. р., Міх.на каго. Мець незадаволенасць, непрыхільнасць да каго і мець схільнасць зрабіць непрыемнае. Можна меркаваць, што “вока не мае” — з “вока (-ам) не мае глянуць”. 

ВОКА НЕ МЕЦЬ

З чаго ён на нашу радню вока не мае? Узда. На гэтага лесніка даўно, кажа, вока не маем. Навагр. р., Мірат. Ну, як гэта? Калі жывуць суседзі — усяк бывае. Наш гэты [пра суседа] во на іх даўно, яшчэ з давайны (sic!), вока не мае. Валож. р., Вішн. Што такое не мае вока? Як ненавідзіць каго, як каму хоча нядобрага. Навагр. р., Зубк. Вока не мець на каго — гэта не цярпець кагось. Баран. р., Моўч. Ты скажы, ты мне скажы проста: за што ты, Зося, вока на мяне не маеш? Баран. р., Гарадз. Нешта ды ёсць, калі вока, кажаш, на цябе не мае. Валож. р., Пярэж. Не маюць вока адзін на другога Ілья і Пятро, сярдзітыя, баяцца, каб і не сустрэцца. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП).

Параўн. (у руск.): иметь зуб (против кого), иметь зуб (на кого).

ВОКАМ КІНУЦЬ.

ВОКАМ НЕ ЗГЛЕДЗЕЦЬ.

Што так высока, што так высока [ляцяць самалёты], што і вокам не згледзець! Гл. р., Кл. А ты кінеш [камень] так, штоб [каб] вокам не згледзець? Тамсама. А спутніка [спадарожніка] вокам не згледзіш. Тамсама. Знешне зусім аднолькавыя (пра братоў, сясцёр, падобных людзей). 

ВОЛАС У ВОЛАС.

Два мальцы і як вытачаныя. Абодва волас у волас. Як іх пазнаюць? Леп. р., Лясн. Аз.

Гл.: голас у голас.

Гл.: голас у голас, волас у волас.

ВОСЬ (вот, от) ТАБЕ І МАЕШ! ВОСЬ ТАБЕ І РАЗ! ВОСЬ ТАБЕ І НА! ВОСЬ ТАБЕ І ГАЦАЦА!

Вось табе і маеш! Беглі, беглі, папатнелі, ажно а чацвёртай [гадзіне] і поезда няма, адмянілі, кажуць. Малад. р., Дубр. Той пайшоў — чаравіка няма, прыходзіць — ажно і вала нямашака! — От табе, кажа, маеш! — і пайшоў небарака дахаты. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, III? 2). Вот табе і раз! Усё прыгатавалі вяселле рабіць, аж раскідалася [вяселле]. Гл. р., пас. Я. Куп. От табе і раз! Касілі, касілі, а дождж панёс усе чысценечка, і сянінкі не асталося. Гл. р., Хал. От табе і на! Сець развешаў высушыць, прыйшоў, а сеці няма. Тамсама. Адно думалі, а другое зрабілася. Вось табе і гацаца! Мін.ад каго, чаго. Пра вялікае жаданне глядзець з замілаваннем на каго, што (на прыгожага чалавека, прыгожы кругагляд, прыгожую рэч). 

ВОЧ (аччу, вачэй) НЕ АДАРВАЦЬ

Трэ' ісці туды, але не мажэ [не можа] ён адарваць аччу ад тае паненкі. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Вашы мацяркі такія дываны ткалі, такія дываны, што глядзіш і воч не адарвеш! А вы хваліце крамнае ды шоўкавае… Гл. р., Кл. Да смерці не забываўся на яе. Як ідзе — стане і будзе глядзець. І на людзях, глядзецьме, не адарве воч. І яна шкадавала, што не за яго пайшла [замуж]. Гл. р., Слаўк. Расце хлопец на падзіў усяму свету. Хто яго ні ўбачыць, то не мажэ [не можа] адарваць аччу. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Вашы крамныя не зроўніш з нашымі. Бывала выткуць дыван, а зірнеш — дык аччу не адарвеш. От-бок ткалі! Гл. р., Слаўк. Па горадзе, у Бабруйску, хадзіла цыганка. Дык людзей тых ля яе! Такая харошая [гожая, прыгожая], што не адарваць воч! Акцябр. р., Рацм.з каго, чаго. ВОЧ (аччу, вачэй) НЕ ЗВЕСЦІ з каго, чаго. Пільна, уважліва, не адрываючы воч, глядзець на каго, што.Пачала скакаць і тая дзеўка, ды так спадабалася яна..., што ён і аччу не мажэ [не можа] з яе звесці. Сл. п., Бох. (А. Сержп., КАБСП). Вечар [каля тэлевізара] і воч ні адна не звядзе. Навагр. р., Скрыш. Усей [увесь] вечар на яе глядзеў і воч не звёў. Навагр. р., Свіц.

ВОЧЫ АДЧЫНІЛІСЯ каму, чые, у каго. 1. Зразумець сутнасць чаго, убачыць тое, чаго нейкі час не бачыў.

Пажыў, то на ўсё яму вочы адчыніліся. Асіп. р., Дубр. Я і дзеткам кажу: маніць не трэба: на ману ўва ўсякага вочы адчыняцца. Гл.Стала лягчэйшае каму жыццё, свет убачыў. 

2.

Без свякрухі і заўвіц мне вочы адчыніліся. Жыла і радавалася з яго. Гл. р., В. Паездзіла, наслухалася, навучылася, дык ёй вочы адчыніліся: усё стала лепшае. Акцябр. р., Рацм. Тут мне вочы адчыніліся. Гл. р., Кл.

Параўн. (у руск.): глаза открылись.

ВОЧЫ АДЧЫНІЦЬ

каму, чые. Дапамагчы каму ўбачыць, уразумець праўду пра каго, паказаць сутнасць каго, чаго.Жыў і не ведаў. А тады людзі яму адчынілі вочы. Ваўк. п., Дварч. (М. Фед., ЛБ, ІІ, 1). ...Як ён мужыку вочы адчыніў. Тамсама. Прыйшла тут мне паддобрыцца… “Я табе вочы адчыню”. І давай расказваць. А я слухаю толькі. Адале [а потым]: “А табе нашто? Ну, скажы проста: нашто табе?” Гл. р., Кл.

Параўн. (у руск.): открыть глаза.

ВОЧЫ ВЫБІРАЦЬ (выймаць, дзёрці; драць, калоць, пароць)

Пачалі з яго смяяцца людзі, пачалі вочы выбіраць. Горка яму стала, што што б ён ні зрабіў, дык усё кепска, за ўсё яго бэсцяць. Сл. р., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Аддам сваё дзіцятка, каб яны яму вочы выбіралі? Тамсама. Як ні зраблю — не так. За ўсё, за ўсё чысценька лезуць, вочы выймаюць. От сямейка! Гл. р., Кл. Што вы мне вочы колеце? Хіба вінаваты? Хіба я хацеў, каб так выйшлася? Гл. р., Кл. Няма чаго рабіць, пайшоў жабраваць у далёкі край, каб знаёмыя людзі не бачылі і вачэй не калолі яму тым, што ён хваліўся сваім багаццем. Сл. р., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Ну, за што ты, скажы, вочы пораш? Такое бяды! Схадзіла на вяселле, дык дзень пры дні вочы пароць? Асіп. р., Лап. Яны ж гэтакія. Ці ёсць за што, ці няма за што — будуць вочы пароць. Навагр. р., Свіц. Не хачу яе дапамогі: за яе тады будзе вочы мне дзёрці. Малад. р., Радашк. Паддасіся — выдзера табе вочы, не адкаснуцца, не адкараскацца. Гл. р., Кл. Хоча замуж, а малайца няма. Бо не вочы ж драць, калі не хочуць браць. Сл. п., Чуч. (А. Сержп., СРБП). Каб аччу не павыбіралі. Глядзі з імі!.. Ганц. р., Чудз. Вочы павыколваюць. Гл. р., Кл. Павыпорваюць вочы, толькі маўчы ім… Тамсама. Не дам, каб майму дзіцяці павыдзіралі вочы каршакі тыя. Тамсама.каму. Гл. ВОЧЫ ВЫБІРАЦЬ каму.ВОЧЫ ЗАМЫЛЬВАЦЬ (замыліць)

каму. Гл. ЗАМАЗВАЦЬ ВОЧЫ каму.ВОЧЫ ЗАМАЗВАЦЬ (замыльваць)

Перастаньце замазваць мне вочы: сама чую і бачу, як робіце; гаворыце добра, а робіце ліха ведае што. Мін. р., Астр. Гарад. Мы першы раз прыехалі, сталі пытацца ў іх, як тут на работу, каб дзе рабіць. А ён ды думаў, што — во! — мы жыць хочам у іх. Яны і тое, яны і сёе, каб не прыязджалі. Выйшлі, дык Язэпаў Грышка на нас: “Паверылі яму? Ён вам толькі вочы замазваў”. Мін. р., Гат. Ты нам, Сцяпан, воч не замазвай, мы ўжо чулі, што сотак з пяць [канюшыны] у вас было. Ты скажы лепей, адкуль тое сена, што ў тынянцы? Твайго ж не хапіла б так набудаваць [накласці поўна]. Уш. р., Арэх. Каб замыліць вочы солтысу, я шаль цёплы на шыю. Да доктара, скажу, трэба. Малад. р., Бар. Што ты мне вочы замыльваеш? Хіба, думаеш, не бачу? ‘Шчэ і як бачу! Малад. р., ст. Уша.

Параўн. (у руск.): втереть (втирать) очки.

ВОЧЫ ЗАЧЫНІЛІСЯ.

Міхась нядоўга мучыўся, а то лёг, кінуліся, а ў яго і вочы зачыніліся. Гл. р., Кл. Схамянуліся па доктара — а трэба было ехаць аж у Глусак [Глуск] ці ў Клетнае, — аж бачым, у яго і вочы зачыніліся. Гл. р., Стр.Ледзь-ледзь задрамаць, крышачку заснуць. 

ВОЧЫ (вочкі) ЗВЕСЦІ.

Як толькі вочы звяду — і сню іх. Гл. р., пас. Я. Куп. За ўсю-ўсюсеньку ноч воч не звяла. Тамсама. Ужо пеўні заспявалі, як ён звёў вочы. Але ж затое як заснуў, дык як убіты. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП). Ідзі, раніца ўжо, хоць вочкі звядзі. Гл. р., Хал. З адцен. пагардл., асудж. Выклікацьзайздрасць. 

ВОЧЫ КАЛОЦЬ.

Што ў каго дзеткі чысценькія і харошанькія, і тое ёй вочы коле. Гл. р., пас. Я. Куп. Нашто гусяняткі пабіў? Табе чужыя вочы колюць? Гл. р., Кл. Гэта сусед хіба? Яму ўсё мае вочы коле, хоча, каб нічога ў мяне не было. Гл. р., Весн. Заўжды коле вочы тым людзям, у каторых ад гультайства скура пукаецца. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Як на мяне [як па-мойму], дык маё ліхое [кепскае, дрэннае] мне, а людское добрае — іхае [іхняе]. А ёй заўсяды [заўсёды] чужое вочы коле. Люб. р., Ляск.каму. Гл. ВОЧЫ ВЫБІРАЦЬ каму.ВОЧЫ ПАДНЯЦЬ.

ВОЧЫ ПАДЫМАЦЬ.

ВОЧЫ (вочкі) ПРАГЛЕДЗЕЦЬ.

Убачыла і падумала: мусіць, ты ідзеш. От будзе рады бацька! А маці — дык тая не нажджэцца! Столькі ўсяго ўсякага [за вайну] перажыўшы… Па сынах яна вочы выплакала. А як прыслалі, што ты жывы, яна, яй-богу, вочы прагледзела: ці не ідзеш ты? Гл. р., Кл. Куды з'еду на дзень, дык стане ля хаты і нікуды! За дзень вочкі прагледзіць свае. Гл. р., В. Там дзеткі прагледзелі вочкі свае, што так доўга не было. Бабр. р., Бр.

Параўн. (у руск.): высмотреть глаза.

ВОЧЫ (вочкі) ПРАПЛАКАЦЬ (выплакаць).

Матка па ёй вочы праплакала, не знала, дзе дзелася. Воран. р., Чыж. (Хрэстам.). Вочкі праплакала. Віл. р., Ілья. Што кажаце! Яна з вайны свае вочы выплакала, — два сыны застрэлілі [акупанты]. Гл. р., Кл. Па сынах яна вочы выплакала. Тамсама. Не плач, маладзіца, ты і так выплакала свае вочкі. Ганц. р., Чудз.

Параўн.: Толькі ты не плач, бо выплачаш свае ясныя вочкі. Спалохалася дзяўчынка дый годзе плакаць. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП).

Параўн. (у руск.): выплакать все глаза.

ВОЧЫ ПРАЦЕРЦІ.

Надзі троху працёрлі вочы: на ткачыху вывучылася, а цяпер на бухгалтара. А Іван наш не паступіў сёлета, на той год паедзе [паступаць вучыцца]. Уш. р., Судзіл. Другая вочы крыху працёрла, дык на калхознікаў [калгаснікаў] ужо і глядзець не хоча, вынослівая [ганарыстая] стала: не пайду, кажа, за невучонага. Тамсама. Даўней горы [горш] было: бабы кры*ччу сядзелі над кроснамі. А цяперака ва ўсіх вочы працёртыя — то настаўніца, то заатэхнік, а наша во бухгалтарам, лягчэй кусок хлеба заробяць. Уш. р., Вял. Д.

ВУГЛЫ АБЦІРАЦЬ. З адцен. дакору, абыяк. Туляцца, бадзяцца як непатрэбніку.

Як вуглы абціраць ды ў чужыя грады лазіць, хай лепей — каласы збіраць. Гл. р., Слаўк. А твае ж дзе? Абціраюць вуглы толькі. Гл. р., Кл. Тым часам той хлапчук шляўся, шляўся па свеце, надаела яму ў чужых краях вуглы абціраць і захацелася яму хоць адным вокам зірнуць на сваю родную вёску. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП).Гл. ВЯЗАЦЬ ВУЗЛІК (вузлікі).Вельмі стамляцца, зморвацца, знясільвацца. 

ВУЗЛІК (вузлікі) ВЯЗАЦЬ (завязваць).

ВЫБІВАЦЦА З СІЛЫ. ВЫБІЦЦА З СІЛЫ.

Каб трохі падсілкавацца, выбіваюся з сілы. Стаўб. р., Сверж. Так пазморваліся, так выбіліся з сілы, што ног не пацягнуць, — здаецца, не свае ногі. Гл. р., Кл. Зайшоў у хату і просіцца, каб пераначаваць: з сілы выбіўся зусім. Яны і пусцілі. Дык наляцелі рана, схапілі і расстралялі — і яго і іх [з успамінаў пра фашысцкую акупацыю]. Пух. р., Скобр.

Параўн. (у руск.): выбиться из сил.

ВЫБІВАЦЦА (выбіцца) НА ГАСПАДАРКУ.

ВЫБІРАЦЬ ВОЧЫ.

Гл. УЗБІВАЦЦА (выбівацца) НА ГАСПАДАРКУ. Гл. ВОЧЫ ВЫБІРАЦЬ каму.ВЫБІЦЦА З СІЛЫ.

ВЫБІЦЬ ДУРЫКІ.

ВЫВЕСЦІ З САРОЧКІ

Гл. ВЫБІВАЦЦА З СІЛЫ. Гл. ВЫГНАЦЬ (выбіць) ДУРЫКІ. каго. Гл. З САРОЧКІ ВЫВЕСЦІ каго.ВЫВЕСЦІ НА ЧАЛАВЕКА

Бацька з вайны не вярнуўся. А іх трое і дзеўка чацвёртая. У каго бацька, таму сына лягчэй на чалавека вывесці. Гл. р., Бервы. Ён жа цябе на чалавека вывеў. А ты што нагаварыў на яго? Мін. р., Масл. Пусці*ць на свет кожны дурань пу*сціць. А ты выгадуй, выведзі на чалавека, тады звацьмешся [будзеш звацца] бацька і матка. Акцябр. р., ст. Рацм.каму, з каго. Правучыць каго пакараннем ці якім іншым заходам, адвучыць ад дрэннага нахілення, дрэннай звычкі. 

ВЫГНАЦЬ (выбіць) ДУРЫКІ

Ат, не хоча, дык і не вучыцца. Каб добры бацька, выгнаў бы яму дурыкі. Бял. р., Кл. Не слухаюць, дурэюць. Зачапі, дык дурнем прыкінецца, так стане гаварыць! Няма каму выгнаць дурыкаў. Бярэз. р., Папл. — Скора людзі на пальцах будуць тыркаць, што малец зусім ніякі стаў. — Пагадзіце, цётка, прыедзе бацька — выганіць з яго дурыкі. Уш. р., Арэх. От, няма каму з вас выбіць дурыкі!.. Гл. р., Кл.

ВЫГНАЦЬ МАТЫЛІЦУ

ВЫЙСЦІ (вылецець, выпасці) З ГАЛАВЫ.

Зусім забыцца на каго, што, пра каго, што.Падумай! Цэленькі дзень хадзіла, а пра дрожджы выйшла з галавы. Тады на памяць прыйшло, як села ў аўтобус. Лаг. р., Кор. З галавы вылецела. Бял. р., Кл. Грыбы твае выпалі мне з галавы. А пастаялі, дык чэрві стачылі. Гл. р., Кл.Гл. НА ПРАЎДУ ВЫХОДЗІЦЬ. Гл. ВЫХОДЗІЦЬ НАТОЕ, ШТО. (з думкі) каго, што. Перастаць думаць пра каго, што, забыцца пра каго, што, на каго, што. 

ВЫЙДЗЕ (выйшла) НА ПРАЎДУ.

ВЫЙСЦІ НАТОЕ, ШТО.

ВЫКІНУЦЬ З ГАЛАВЫ

Дурная ж ты, дачушка. Ці без працы можна жыць? Выкінь з галавы гэтую думку. Хойн. р., Валяц. (Хрэстам.). Яна і забылася на ўсё тое, даўно з галавы выкінула. Сеетл. р., Чэрн. А ты і з галавы выкінуў пра іх? Мін. р., Угл. Слухаць не хацеў. А стала, стала на сваім: хутар той, кажу, выкінь з думкі. Купіш, а ці разжывешся на хутары? І бачылі? Спраўдзілася. У дарозе з Баран. на Навагр. Я, табой, Стэфка, быўшы, і з думкі выкінула б. Як кідаць? А дзе ты будзеш рабіць? Робіш — і рабі. Малад. р., Радашк.з каго. ВЫКРУЦІЦЬ СЫРЫЦУ з каго. З адцен. асудж. Здзекавацца з каго, муштраваць каго; абязвольваць каго. Сырыца [у беларускіх гаворках яшчэ сырамец, сырамяць] — саматужна апрацаваная скура, пры апрацоўцы яе доўга вымочваюць, мнуць, выкручваюць. 

ВЫКРУЧВАЦЬ СЫРЫЦУ

Выб'ецца наверх і давай выкручваць сырыцу, ды з каго? З кім разам гадаваўся. Зрабілі [нямецкафашысцкія акупанты] сабаку таго за бургамістра, дык ён і пачаў. Дараваць яму? Ніколі. Гл. Пападзецца ў мае рукі — выкручу сырыцу. Гл. р., Кл. Яго жонка не такая, з яе сырыцы не выкруцяць. Тамсама.

Параўн. (у руск.): вить (из кого) веревки, душу доставать.

ВЫЛЕЦЕЦЬ З ГАЛАВЫ.

ВЫНЕСЦІ ЗА НОГІ

Няўжо ж! Смех яму з хворага чалавека. Што думае? Калі здаровы такі, дык і смерць не возьме? Мо' раней за каго вынесуць за ногі. Гл. р., Кл. Нічогая [слабая, нядужая, хворая]. Ці дажыву да вялікадня? Мусіць, да цяпельца вынесуць за ногі. Тамсама.Гл. ВЫЙСЦІ З ГАЛАВЫ. Вельмі старацца, старацца на ўсю сілу. 

ВЫПАСЦІ З ГАЛАВЫ.

ВЫПІНАЦЦА СА СКУРЫ.

А ты ж крычаў, ты ж выпінаўся са скуры, што ён за ўсё вінаваты. Карэл. р., Тур. Ты не вельмі выпінайся са скуры зраўняцца з імі. Малад. р., ст. Уша. Ты са скуры не выпінайся. Узяўся даказваць!.. Хіба твая праўда? Тамсама.

Параўн. (у руск.) : из кожи лезть.

ВЫПІНАЦЬ ЖЫЛЫ.

ВЫПЛАКАЦЬ ВОЧЫ (вочкі).

ВЫПРУЦІЦЬ НОГІ.

ВЫСОКА НОС НЕСЦІ.

ВЫТВАРАЦЬ (вычвараць) ШТУКІ (штучкі).

Ужо сабраліся вытвараць штукі. Бял. р., Кл. Выпіў мо з пляшку дый пачаў вычвараць розныя штукі. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Добры быў князь Каханка, толькі ён вельмі любіў шуткаваць да вычвараць розныя штукі. Сл. п., Бох. (Тамсама). Яго дражнілі Штукар, затым што... такія вычвараў штукі, што і не прыдумаць. Сл. п., Вял. Рож. (Тамсама). І пайшлі штучкі вытвараць. Пух. р., Шацк.Гл. ВЫТЫКАЦЦА З ЯЗЫКОМ. З адцен. асудж., дакору. Нечакана і недарэчы казаць штосьці, выскокваць са словам; выдаваць сябе. 

ВЫТКНУЦЦА З ЯЗЫКОМ.

ВЫТЫКАЦЦА З ЯЗЫКОМ. ВЫТЫКАЦЬ ЯЗЫК. ВЫТКНУЦЦА З ЯЗЫКОМ. ВЫТКНУЦЬ ЯЗЫК.

А ты там не вытыкайся са сваім языком. Малад. р., Удр. Каб не выткнуўся з языком, даўно дома быў бы. А так — рабі. Гл. р., Сымон. Ты малы ‘шчэ і не вельмі вытыкайся з языком. Без цябе ведаюць. Гл. р., Кл. Чорт мяне пацягнуў выткнуцца з языком. Кап. р., Ванел. Выткне язык, а тады цмакае: “Ах, нашто? Які я дурань!” Падумай і скажы. А то… Малад. р., Шал. Не вытыкай языка, дзе не просяць. Мін. р., Даўб.на каго. Гл. ПАЛЬЦАМ ВЫТЫКАЦЬ на каго.ВЫХОДЗІЦЬ НАВЕРХ. ВЫЙСЦІ НАВЕРХ.

Больш за дваццаць з вайны прайшло, а і цяпер выходзіць наверх, як рабілася. Малад. р., Радашк. От, такі і выйшла наверх. Ваўк. п., Мал. Азяр. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Як ні круцілі з насеннем, але наверх выйшла. Асіп. р., Дубр. Хацеў начальнікаў падкупіць, аднаго, нейкага сквапнага, падкупіў, а другога і не ўзяў. Во гэтта і наверх выйшла. Махлюй — а наверх выйдзе хоць калі. Навагр. р., Свіц. Праўда, як аліва, выйдзе наверх. Праўда заўсёды наверх выйдзе. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Як ні хавай — як што зробіш, — а наверх усё адно выйдзе. Гл. р., Сымон.

Параўн. (у руск.): выйти наружу.

ВЫХОДЗІЦЬ НА ПРАЎДУ.

ВЫХОДЗІЦЬ НАТОЕ, ШТО. ВЫЙСЦІ НАТОЕ, ШТО.

Як чую, што ты кажаш, дык выходзіць натое, што ты адзін усё ўсякае нажываў, а я не? Гл. р., Вольн. Сварыліся, сварыліся, а выйшла натое, што ні адной. Так і ў вас выйдзе натое, што нікому не будзе. А некаму спадзе. Малад. р., Радашк. — От, — кажа, — мусіць, Клін украў, то яго работа. Што тут рабіць? Рада ў раду, выйшла натое, што пайшлі на скаргу... Ваўк. п., з-пад Росі (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2).(гізунты, жылле) чые, з каго. ВЫЦЯГНУЦЬ ЖЫЛЫ (гізунты, жылле) чые, з каго. Мучыць каго працяглаю і цяжкаю працаю, здзекавацца з каго.Выцягвалі з нас усе жылы. Налогі [падаткі] былі вялікія. Ельскі р., Зос. (Хрэстам.). Які пан, такі і падпанак. Бацькавы цягнулі жылы, і я батракаваў, за парабка быў да самай барады. Малад. р., Бак. Годзе мне ўжо работаць [рабіць, працаваць] на цябе! Ты і так ужо жылле павыцягваў з мяне. Бых... п. (Е. Рам., БС, ІV). Стаў некалі на сходзе: “Вы ж, багацеі, жылле з нас выцяглі”. Гл. р., Кл. З ім звяжыся — гізунты выцягне. Светл. р., Чырк. (Матэр. для сл.). Каб яму воля — ён гізунты з цябе выцяг бы (выцягнуў бы). Гл.

Гізунты — ням. gesund — здаровы, die Gesundheitздароўе.

ВЫЦЯГНУЦЦА ЯК ЛУТ. ПАВЫЦЯГВАЦЦА ЯК ЛУТЫ.

Пабачце, які наш Толік! Выцягнуўся хлопец як лут. — А чые такія падгалістыя два [хлопцы]? — Разам з Толем вучацца. Усе ўтрох выцягнуліся як луты. Гл. р., Кл. Па адным [сыну] у хаце, дык у доглядзе і выцягнуліся як луты. Тамсама. Хлопцы павыцягваліся як луты. Тамсама.Гл. НОГІ ВЫПРУЦІЦЬ (выцягнуць). З адцен. дакору. 1. Ускладняць справу, адносіны, збіваць з панталыку. 

ВЫЦЯГНУЦЬ НОГІ.

ВЯЗАЦЬ ВУЗЛІК (вузлікі). ЗАВЯЗАЦЬ ВУЗЛІК (вузлікі).

Было ўсё як трэба: надумалі і рабілі. Ніхто нічога. Дык не ж! Разумны знайшоўся, прыехаў, усё перакруціў, усё скруціў. Завязаў вузлік і паехаў, а вы тут ламацьмеце галаву: ці прадаць зруб, ці канчаць [будаваць хату]. Трасца яго ведае! Гл. р., Кл.Зводзіць, сварыць (людзей) нагаворамі, пляткарствам, пляткарыць. 

2.

Алесь — кажуць, даўно няма, памёр, — седзячы ў нас ватэттах [вось тут], казаў: “Гушча — на ўсе Блізніцы [назва вёскі] чорт. Ці рабіць што рабіў, а ціхенька вузлікі вяжа, каб мы сварыліся”. А ў вайну зусім скруціўся. Гл. р., Кл.(далёкая, доўгая) ПЕСНЯ. Тое, што няскора здзейсніцца, збудзецца, ажыццёвіцца; вельмі працяглая справа. 

ВЯЛІКАЯ

Прыдумаў ты вялікую песню: пакуль даб'ешся свайго, і жыць не будзе калі. Малад. р., Радашк. Рабіць масты на канаве, на гаці, браце, вялікая песня: нарэж лесу, павывозь яго, пазабівай палі — о-о-о-о! Гл. р., Кл. Калі, хлопча, думаеш пра хату [набыць хату, дом], то чым меў будавацца, лепш гатовую купі. Будавацца — дык хата з цябе кішкі выцягне, паставіць хату табе вялікая песня. Тамсама. Хочаце самі ехаць, сядайце і едзьма, а ехаць па ўсё вашае, грузіць там, назад ехаць, — то доўгая песня. Клецк. Дамоў бегчы — доўгая песня, мо' цётка Ганна дасць нам мех. Ушац. р., Арэх. Бацьку сынаў хлеб — далёкая песня. Ст. Орша. Прызнацца, хлеба ўмалення, новага выжыдаць няскора, ‘шчэ далёкая песня. Арш. п. (Е. Рам., БС, ІV). Гл. ШТУКА ВЯЛІКАЯ! Вялікія гады каму — шмат год каму (з нараджэння). 

ВЯЛІКАЯ ШТУКА!

ВЯЛІКІЯ ГАДЫ. 1.

А яму хіба вялікія гады? Барада сівая, а гады не такія вялікія. Гл. р., Кл. Яму ўжо вялікія гады. Гл. р., пас. Я. Куп.

Гл.: у вялікіх гадах.

2.

А з таго ўжо вялікія гады. Гл. р., Кл. Як Бараноўскі тут быў за настаўніка — ужо вялікія гады, мала хто і помніць пра яго. Тамсама.на каго. Гл. ГОРЫ ВЯРНУЦЬ на каго.ВЯТРЫ ГАНЯЮЦЬ

каго. Гл. ВЕЦЕР НОСІЦЬ каго. 

ВЯРНУЦЬ ГОРЫ

Шмат год прайшло (пасля здарэння, выпадку, падзеі). 

Хутка, за кароткі час вырасці, стаць высокім, доўгім на рост, але тонкім (пра дзяцей, юнакоў). Лут — маладзенькая ліпка, гонкі парастак на ліпе. 

ВЫЦЯГВАЦЬ ЖЫЛЫ

Гл. НА ПРАЎДУ ВЫХОДЗІЦЬ. Атрымліваецца, што; так атрымліваецца, што. 

Выяўляцца, станавіцца вядомым [пра тое, што рабілася, дзеялася патаемна]. 

ВЫТЫКАЦЬ ПАЛЬЦАМ

Гл. ПЯЦЬ ЖЫЛЫ. Гл. ВОЧЫ ПРАПЛАКАЦЬ (выплакаць). Гл. НОГІ ВЫПРУЦІЦЬ. Гл. НОС ВЫСОКА НЕСЦІ.Выдумляць, камеднічаць, гарэзаваць, жарты строіць, кепікі строіць. 

Гл. ВЫЙСЦІ З ГАЛАВЫ. каго. Пахаваць каго. Фразеалагізм ад старадаўняга звычаю: нябожчыка выносяць з хаты нагамі наперад. 

з каго. Гл. МАТЫЛІЦУ ВЫГНАЦЬ з каго. каго. Вывесці ў людзі, дапамагчы стаць чалавекам, заняць месца ў грамадзе, у грамадстве. 

Падвучыцца, вывучыцца, атрымаць любую адукацыю, хоць якую спецыяльнасць. 

Многа, доўга плакаць. 

Гл. ПАДЫМАЦЬ ВОЧЫ. Гл. ПАДЫМАЦЬ ВОЧЫ. Змучыцца доўгім чаканнем; стаміць зрок, вочы, доўга і напружана ўзіраючыся. 

ВОЧЫ ПАВЫДЗІРАЦЬ

Памерці, жыццё скончылася. 

каму. ВОЧЫ ЗАМАЗАЦЬ (замыліць) каму. Уводзіць у зман, свядома няпраўдзіць. 

ВОЧЫ ДЗЁРЦІ (драць)

каму. ВОЧЫ ПАВЫБІРАЦЬ (павыймаць, павыдзіраць, павыколваць, павыпорваць) каму. З адцен. асудж., дакору. З'едліва ўпікаць, здзекліва дакараць. 

ВОЧ (аччу, вачэй) НЕ ЗВОДЗІЦЬ

Як вокліч з выпадку чагосьці нечаканага, дзівоснага, выказванне здзіўлення, расчаравання. 

Гл. КІНУЦЬ ВОКАМ. Вельмі цяжка ўбачыць ці зусім не ўбачыць, не заўважыць, не разабраць. 

Не паверыць, не даць веры. 

Гаварыць несусвеціцу, небывалае, абы-што. 

Ніколі (не забыцца — у абяцанні, клятве). 

ВАЙНОЮ ІСЦІ (пайсці).

ВАЛА З БЛЫХІ РАБІЦЬ.

ВАЛІЦЦА З НОГ.

ВАНТРОБЫ АД'ЯДАЦЬ (даставаць, пераядаць)

ГАД ПЕЧАНЫ.

Пазабіралі сынкоў маіх гады печаныя, і не вярнуліся, а паліцаі памагалі ім [нямецкім акупантам]. Гл. р., Кл. На памінках напіўся — і спяваць. Спяваў бы ты на хлеб, гад печаны. Навагр. р., Свіц. У нас так і не кажуць, а тыя разы блізніцкія [з вёскі Блізніцы]: “Куды, гад печаны, ты прыгнаў тавар [жывёлу] пасвіць?” Гл. р., Кл.Гл. ВЯЛІКІЯ ГАДЫ. Вельмі рэдка, з вялікімі, працяглымі прамежкамі. І. Насовіч: кажуць пра рэдкаснае з'яўленне чагосьці (СПБ).Гады ў рады. Ваўк. і Слон. пп. (М. Фед., ЛБ, ІV). Ён не вельмі што аказваецца: напіша гады ў рады, што жыве на свеце, — і маўчыць. Асіп. р., Лап. Як там часта? От! Зазірне гады ў рады на дзень, а то і не на ўвесь. Віл. р., Буцькі.

Параўн. (у руск.): в кои веки.

ГАЛАВОЮ ЗАХАДЗІЦЬ.

ГАЛАВОЮ КРУЦІЦЬ.

ГАЛАВОЮ НАЛАЖЫЦЬ.

Налажыў галавою. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Тут баба варажыла, галавою налажыла, тут будзе кут [так званая лічылачка — вершык у дзіцячай гульні]. Мін. Каб ён пайшоў ды не вярнуўся! Каб ён галавой налажыў, такі бацька, што дзяцей сваіх не глядзіць. Малад. р., Радашк. Швэндаўся, пакуль недзе галавой налажыў. Дзярж. р., Фан.Гл. НА ГАЛАВЕ (на галавах) ХАДЗІЦЬ. Засумаваць, замаркоціцца, затужыць. 

ГАЛАВОЮ ХАДЗІЦЬ.

ГАЛАВУ ЗВЕСІЦЬ (павесіць).

Чаго галаву звесіў? Ці грошай не ўзяў? Мін. р., Засл. Няшчасны Егар... задумаўся і галаву павесіў. Рагач. п., Шарах. Б. (Е. Рам., БНК). А ты б не звесіў галавы, каб так у цябе было, як у мяне? Віл. р., Раёўка.Гл. ГАЛАВУ ЗВЕСІЦЬ (павесіць). Мець дзе галаву прытуліць — мець прытулак, не мець дзе галаву прытуліць — не мець прытулку. 

ГАЛАВУ ПАВЕСІЦЬ.

ГАЛАВУ ПРЫТУЛІЦЬ (дзе, няма дзе).

Як у цябе, бабка, [ёсць] дзеці, то не журыся: не шукацьмеш, дзе галаву прытуліць. Гл. р., пас. Я. Куп. А хаты, хоць і старая, не прадавайце. Ці мала як? А мо' і трэба будзе каму галаву прытуліць? Усяк бывае, дзеткі. Гл. р., Кл. Павыходзілі з лесу [з часоў вайны], і ні ў кога няма дзе галавы прытуліць. Гл. р., Хал. Зарана ты клапоцішся, што няма дзе галавы прытуліць. У такіх гадах бедаваць? Баран. р., Кут. Не мае дзе галавы прытуліць. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Загінуць, знявечыцца, скалечыцца. 

ГАЛАВУ СКРУЦІЦЬ.

Запрэгчы такога гарачага жарабка? Дык ён кагосьці растрасе і сабе галаву скруціць. Гл. р., пас. Я. Куп. Ідзе, спатыкаецца на каладдзё ды на завалы. Узбіўся на выскаць, чуць галавы не скруціў. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП). Бяжыць, ляціць, як галавы не скруціць. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП).

Параўн. (у руск.): свернуть шею.

ГАЛАВУ СУШЫЦЬ. 1.

Гуляй, донька, пакуль гуляецца. А там дзеткі, клопат усякі, будуць табе галаву сушыць. Стаўб. р., Сверж. Галоў [галаву] сушыць. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Працягла і настойліва вучыцца. 

2.

А ці стоіць [варта] столькі сабе галаву сушыць? Пасля школы ў інстытут, а тады ‘шчэ тры ці чатыры гады? Ого! Дваццаць гадоў сушыць галаву з кніжкамі? Жыў бы, як жывуць. Год чытае, на месяц нейкі прыедзе — і зноў чытае. Тамсама.

Параўн. (у руск.): мозги сушить.

ГАЛАВЫ НЯМА.

Што з таго, што харошы [гожы, прыгожы], а галавы няма? Гл.Няздатны (да навукі, вучобы чалавек). Як галавы няма, то нашто той дзесяты клас? Вучыцца няхай той, каму навука ідзе. Дзярж. р., Чарк. 3.

Слабая, кепская памяць. У мяне так цяпер галавы няма, так няма! Што дзе дзену, дык паўдня шукацьму. Гл. р., Кл.ГАЛАСОК ПРАВЕСЦІ.

Як памёр мой хлопец, і галаска чатыры гады нідзе не правяла. Люб. р., Чыж. (Лінг. зб.). Як хто жалобу носіць, то няможна і галаска правесці. Гл. р., Слаўк.каму, чаму. Гл. ДАВАЦЬ ГАНЬБУ каму, чаму.ГАРАДЗІЦЬ ПЛОТ.

ГАРАМ ГАРЭЦЬ.

Абрыдалі мне гэтыя соткі [прысядзібны ўчастак]. Хай яны гарам гараць. Валож р., Пярэж. Гараць яны гарам гэтыя твае заработкі: зарабляць зарабляеш, а толку з гэтага? Мін. р., ст. Белар. Усяк бывае: робіш другі раз, а не так: “Каб гарам гарэла!” Карэл. р., Сін. Слаб. Ну і дарожка! Каб гарам гарэла. Кап. Хай яны гарам гараць, усе вашыя прыстройствы! Праз іх нагу збіла. Уздз. р., Маг.Уз'язджаць (на цяжка нагружанай машыне, падводзе; на веласіпедзе, матацыкле) на гару. 

ГАРУ БРАЦЬ. ГАРУ ЎЗЯЦЬ. 1.

Такія горы, што адну чуць узяў: крутая, мокрая, слізкая. Бераз. Як гару возьмеш, то, лічы, мы прыехалі дахаты. Мін. р., Лек. Выяўляць сілу, моц (пра чалавека). 

2.

Гэты слабы, а ты дык гару ўзяў бы? Абодва вераб'ёвая сіла. Малад. р., Вал. Такі малады, гэтакі спрытны! Ён гару возьме. Малад. р., Радашк.Гл. СКУРА ГАРЫЦЬ. Гл. АГНЁМ ГАРЭЦЬ (палаць). Гл. ГАРАМ ГАРЭЦЬ. на каго, што. Гл. ВАСТРЫЦЬ ЗУБЫ на каго, што.ГАСЦІНУ МЕЦЬ.

Кум у кума гасціну меў. Ваўк. п., Лыск. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). І я там калісь меў гасціну. Ваўк.чые, з каго. Гл. ВЫЦЯГВАЦЬ ЖЫЛЫ (гізунты, жылле) чые, з каго.ГЛАДЗІЦЬ ЗА ШЭРСЦЮ

Як цябе гладзіш па шэрсці, то сяк-так, а як чуць што малечку не па табе, дык хэўры канец. Акцябр. р., ст. Рацм. Разбудраў [раздурэў], бо разбудрылі [раздурылі], усё па шэрсці гладзілі, дагаджалі ўсе ўсімі. Гл. р., Кл.Не ведаць, не разабраць; розуму не дабраць. 

ГЛУЗДУ НЕ ПРЫЛАЖЫЦЬ.

От жа дзякуй табе, сябра, што навучыў мяне ды памог, як ратавацца ў бядзе, а то б я і глузду не прылажыў. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Сяджу, во, маракую, ніяк глузду не прылажу. Лях. р., Мін.З адцен. асудж., папроку. Гаварыць неразумнае. 

ГЛУПСТВА ПЛЕСЦІ.

Была і ў нас такая спрэчка. Я не стрымала: кінь, кажу: пляцеш глупства нейкае. Віл. р., Будсл. Ведаць не ведае, а бярэцца. Выйшаў гэткае глупства плесці, што сорам слухаць. Тамсама. Ат! Не пляці ты глупства. Абы што… Малад. р., Радашк.

Параўн. (у руск.): плести чепуху, молоть вздор.

ГЛУХАЯ ЦЯЦЕРА.

ГЛУХІ ЦЕЦЯРУК.

ГЛЯДЗЕЦЬ НА ПАПОВЫ САНІ.

І мне ж было цяжка. Так што глядзеў на паповы сані. Кап. р., Аксам. Ужо глядзіць на паповы сані, а кепства людзям робіць. Тамсама.Рупіцца пра свой выгляд, пра здароўе; берагчы сябе, сваё здароўе. 

ГЛЯДЗЕЦЬ СЯБЕ.

Разумны, харошы [прыгожы]. Скажыце, такі спакойны і вельмі глядзіць сябе, шануецца. Дзіва, што дзеўкі аж растаюць. Гл. р., Слаўк. Ты, мае дзеткі, глядзі хоць сябе. Я — старая, як е [ёсць], так і добра, а табе жыць трэба, слабы ты. Глядзеў бы сябе, а не мне слаць вагэтае [вось гэтае]. Гл. р., Кл. Самой трэба глядзець сябе. Мо’ ж не маленькая, што і сябе не глядзіш! А то апусцілася, што скора з цябе смяяцца стануць. Малад. р., Радашк.

Параўн. (у руск.): следить (смотреть) за собой.

ГЛЯДЗЕЦЬ УГАРУ.

ГЛЯДЗЕЦЬ У ЧАРКУ (глыбока). ЗАГЛЯДАЦЬ У ЧАРКУ (глыбока).

Ці не чула? Прыязджалі ж сыны нашага. Адзін, большы, Іван, — ого! Жонка харошая, сыны два харошыя, вельмі адзетыя. А меншы — той што? Той любіць глядзець у чарку глыбока. Бабр. р., Міхал. Дужа глыбока глядзеў у чарку. І дзе іх [грошай] набрацца? Мсц. р., Ход. Глядзіць у чарку глыбока. Мсц. р., Баг. (М. Гар., НП). Перастаў бы ў чарку заглядаць. Мсц. р., Зар. Э, кумок-галубок, няхай той серадзіць [посціць у сераду], хто ўгору глядзіць. Арш. р., Выс. (Е. Рам., БНК). Зачаста глядзеў угару, а і служба не любіць гэтакіх. Докш. р., Даўг. каго, што ЯК ВОКА. Вельмі старанна і беражліва даглядаць, рупліва зберагаць, ахоўваць каго, што.Дзіцятка тое глядзяць як вока. Асіп. р., Лап. Мо ж не забыўся: у нас быў пастушок, Марцін з Бабровіч, ото старанны і разумны хлопчык. Тавару глядзеў як вока. Гл. р., Кл. Прыедзе, дык усякі раз з кніжкамі і паперкамі. Што як што, а паперкі свае кладзе і накажа [загадае, папярэдзіць]: “Глядзі, мамка, іх як вока!” Тамсама.

Параўн. (у руск. кніжн.): беречь как зеницу ока.

ГНАЦЬ У СУГОН

каго куды. Гл. ГОНАМ ГНАЦЬ каго куды.ГОД АД ГОДУ.

За маёю памяццю не было пяску. Год ад году пяску болей, голы сыпучы пясок. Нараўл. р., Даўл. (Хрэстам.). Пасёлак [імя] Янкі Купалы год ад году большае і большае. Там і вуліца простая, шырокая. А нашае Клетнае меншае, бо гразі на вуліцы багата. Гл. р., Кл. Не то валоў — і коней у нас год ад году меней. Бо ім рабіць няма чаго. Столькі машын! Тамсама.Прычытваючы, голасна плакаць. 

ГОЛАСАМ ГАЛАСІЦЬ.

Хавалі, дык голасам галасіла, а схавалі і забылася. Малад. р., Вал. Яны ўжо голасам галосяць, баяцца тае бяды, якое яшчэ і не бачна. Сл. п., Пярэвал. (А. Сержп., КАБСП). Прыхіліўшы галовачку, голасам галосіць. Гом. п., Дзятл. вол. (З. Радч., ГНП). Азывацца, заяўляць пра сябе, пра сваю прысутнасць, пра тое, што жывеш. 

ГОЛАС (галасок, галасочак) ПАДАВАЦЬ. ГОЛАС (галасок, галасочак) ПАДАЦЬ.

Гадоў з дваццаць голасу не падаваў. Ато, бач, пасылкі шле. Пух. р., Жыц. Як нарвецца, што багата грыбоў, то голасу не падасць. Крычы ці не крычы — маўчацьме. Хітрасць такая. Гл. р., Кл. Можа каму голас падавала, а цябе і не чакала? Віл. р., Раёўка. Тонкі голас падавала. Баран. р., В. Чарн. Падай, мілы, галасочак. Карэл. р., Лукі. Маўчыць, хоць бы галасок падала. Дзярж. р., Чарк.Зусім аднолькавыя (пра голас, тэмбр голасу, манеру гаварыць, спяваць). 

ГОЛАС У ГОЛАС.

Меншая — голас у голас як большая [пра сясцёр]. Гл. р., Кл.

Гл.: волас у волас.

ГОЛАС У ГОЛАС, ВОЛАС У ВОЛАС.

Голас у голас, волас у волас. Лід. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). А калі возьмеш мяне замуж, дык я дванаццаць сыноў спараджу — голас у голас, волас у волас. Гарад. п., Вараўл. вол. (Е. Рам., БНК). Дванаццаць малайцоў голас у голас, волас у волас. Сен. п. (Е. Рам., БС, ІV).

Гл.: голас у голас.

Гл.: волас у волас.

ГОЛАСУ (галасочку) ДАЦЬ.

ГОЛЫ ГАЛЬЦОМ. 1.

Мо’ і гэта ваш вучаны розум? Голыя гальцом дзень на сонцы пякуцца!.. Гл. р., Бяроз.Такі, у якога анічога няма, ніякае маёмасці. 

2.

Прыйшоў з вайны голы гальцом. Зразу абпазычыўся вельмі, а ўзяўся, узяўся і абжыўся. Гл. р., Бабр. А ці чулі? Смеху было! Сталі ўсе ўсімі крычаць на прымака, сталі сварыцца на яго ды казаць на яго, што такі ды сякі, што голы гальцом прыйшоў, дык ён што? Дык ён, доўга не думаючы, усё скідаў у кучу, і з сябе ўсё ў кучу, тады: “Наце вам усё вашае і дачку вашу!” І пайшоў. Бабр. р., Брожа.каго куды. каго куды. Настойліва, неадступна прымушаць, выпраўляць кагосьці кудысьці.Гонам гоняць з хаты, (І. Нас., СБП). Прыходзіць кажанны [кожны] вечар, сядзіць, курыць, даядае [дакучае], хоць яго гонам гані. Уш. р., Арэх. Большую, дальбог, гонам гнала замуж, пакуль не збыла з бацькавае хаты. Ст. Бабр. Я ж зусім сходалася, а вы гонам гоніце — рабіць і рабіць. Ці мне палячыцца не трэба? Леп. р., Вор. Хто цябе гоніць у сугон? Заўтра дакосім. Мсц. р. (Г. Юрч., Пол.).Нагаравацца, намучыцца, набрацца мукі. 

ГОРА ПРЫНЯЦЬ.

Цяпер — дзякуй богу. А колькі яна прыняла гора, удавою астаўшыся з вайны!.. Гл. А я ж табе гаварыў...: пацярпі, гора прымі. Гор. п. (Е. Рам., Б С, ІV).Вельмі горбіцца, гнуцца; мець выгляд аслабленага, знясіленага, бездапаможнага. 

ГОРБІЦЦА Ў ТРЫ ПАГІБЕЛІ. ЗГОРБІЦЦА Ў ТРЫ ПАГІБЕЛІ. 1.

Як скажуць [мядзведзю]: “Пакажы, як ідуць на прыгон!” — дык згорбіцца ў тры пагібелі і чуць ногі перастаўляе. Глыб. р., Лаз. (Хрэстам.). Чаго ж так згорбіўся ў тры пагібелі, як свіны татка? Малады, называецца. Мо’ каго б пагрэў, то ссінеў, скурчыўся… Гл. р., Кл.Стаць празмерна паслухмяным і пакораю. 

2.

А я не люблю такіх: трэба што папрасіць, дык пойдзе, стане, згорбіцца ў тры пагібелі, — пашкадуйце яго! Гл. р., Ад. Яна і век так: як хто са сваіх прыйдзе, пачынае горбіцца ў тры пагібелі. І ўсё просіць, усё просіць. Гл. р., Кл.Як спагада, спачуванне (камусьці, самому сабе), як роспач (пры няўдачы, памылцы, няшчасці). 

ГОРКІ ДЫ НЯШЧАСНЫ.

— Я ж горкі ды няшчасны, — закрычаў Нічыпар, — прапала мая галоўка! Гэта ж укралі маё сена. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Горкая ды няшчасная я! Нашто пусціла адно [дзіця] такога холаду?! Гл. р., Кл.

Гл.: бедны ды страдны.

ГОРКІ ХЛЕБ.

Што з дастатку? Мала што мелі, — ёй да сівой галавы, да ўнукаў быў горкі хлеб. Гл. р., Сымон. Мая мама ўсё казала: “Не аддай сілаю, бо дасі дзіцяці горкі хлеб”. Дык я сваіх — як хочуць, хай самі сваёю галавою; як зробяць — так і будзе. Гл. р., Стар. У нашай хаце хлеб не быў горкі. Ці было цяжка, ці было лягчэй, а жылося ў хаце [у сям’і] хораша. Стаўб. р., Мікал.на каго. З адцен. асудж. Вельмі няславіць каго, гаварыць пра каго многа кепскага, непрыемнага. 

ГОРЫ ВЯРНУЦЬ

А ты лепей [лепш] не чапайся з ёю. Хай яе сарочка не чапае! Ты азавешся, а яна на цябе горы вярнуць будзе. Гл. р., Н. Жыц. Яна ж на вас тут горы вярнула. Акцябр. р., Воземля. З адцен. іран. Недарэчнасць, несусвеціца, небывалае. 

ГРУШКІ (грушы) на ВЯРБЕ.

Ат! Грушы на вярбе… Карэл. р., Заг. Усё гэта ваша выдумлянне — толькі грушкі на вярбе. Стоўб.Гл. ЗА ЛОКАЦЬ (локці) (сябе) КУСАЦЬ (грызці). Гл. ЗУБЫ ГРЭЦЬ (на сонцы).З адцен. асудж., дакору. Доўга, бесклапотна гуляць, анічога не рабіць, ні пра што не клапаціцца. 

ГРЫЗЦІ (сябе) ЗА ЛОКАЦЬ (локці).

ГРЭЦЬ ЗУБЫ (на сонцы).

ГУЛЬМА ГУЛЯЦЬ. ГУЛЬМА ГУЛЯЮЧЫ.

Яна ўсё лецечка гульма гуляла, то хай хоць добра вучыцца. Гл. р., Кл. Гульма гуляючы нічога не будзе [не будзеш мець]. Гл. р., Барб. З адцен. жартаўл. ці кпінаў. Ісці хістаючыся, ісці ўлукаткі, хадзіць убакі. 

ГУСІ (качкі) ГАНЯЦЬ. ГУСІ (качкі) ЗАГАНЯЦЬ.

Бачыце, як ідзе? Пабачце, ужо гусі ганяе, у бакі ходзіць. Гл. р., Сымон. У рацэ вада лялее, пісар гусі ганяе, эй, эй, охохо, пісар гусі ганяе. Бабр. п., Гарад. (Лінг. зб.). Заганяць гусі. Гусі эаганяць. Слон. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Качкі заганяць. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). З адцен. паэтычн. Незвычайны — вясёлы, кемлівы, славуты. 

ГУЧНЫ (ды) ШТУЧНЫ.

Вяселле было гучнае і штучнае, адно [толькі] птушынага малака не было. Ваўк. п., Дварч. (М. Фед., ЛБ, І). Дык от які то быў князь Каханка — гучны ды штучны. Сл. п., Бох. (А. Сержп., КАБСП).

Кепскае (у сям’і, у асяроддзі) жыццё, у нязгодзе, з упіканнямі, недаверам, калі “кавалак хлеба ў рот не лезе”. 

ГНАЦЬ У СУГОН 

ГОНАМ ГНАЦЬ

Гл. ДАЦЬ ГОЛАСУ (галасочку). Зусім голы. 

Літаральна, зусім аднолькавыя (пра знешнасць, голас людзей; звычайна — братоў, сясцёр). 

З кожным годам. 

ГЛЯДЗЕЦЬ

Гл. ГЛЯДЗЕЦЬ (заглядаць) У ЧАРКУ (глыбока). З жартаўл., іран. Выпіваць. 

Гл. ЦЕЦЯРУК ГЛУХІ. ЦЯЦЕРА ГЛУХАЯ. Гл. ЦЕЦЯРУК ГЛУХІ. Вельмі кепска пачуваць сябе (пра хворага), рыхтавацца да смерці. 

каго. ПАГЛАДЗІЦЬ ЗА ШЭРСЦЮ каго. Паблажліва гаварыць, рабіць камусьці, залагоджваючы яго; улічваць настрой, пажаданні. 

ГІЗУНТЫ ВЫЦЯГНУЦЬ

Гасцяваць. 

ГАРЫЦЬ СКУРА.

ГАРЭЦЬ (палаць) АГНЕМ.

ГАРЭЦЬ ГАРАМ.

ГАСТРЫЦЬ ЗУБЫ

Гл. ПЛОТ ГАРАДЗІЦЬ. З адцен. дакору, нясцерп. Як кленіч, як зламоўнае пажаданне: каб гарэла, няхай гарыць. 

ГАНЬБУ ДАВАЦЬ (даць)

Заспяваць, паспрабаваць спяваць. 

2.

1. Неразумны (пра чалавека). 

Жыць у клопаце. 

Гл. НА ГАЛАВЕ (на галавах) ХАДЗІЦЬ. Гл. КРУЦІЦЬ ГАЛАВОЮ. Загінуць, прапасці, згінуць (пра чалавека). 

ГАДЫ ВЯЛІКІЯ.

ГАДЫ Ў РАДЫ.

Вылюдак, нягоднік, негадзівец.

ДА АБУХА ДАБІЦЬ

ДА АБУХА ПАДАБІВАЦЬ

што. Гл. ДАБІВАЦЬ ДА АБУХА што.ДАБІВАЦЬ ДА АБУХА

Што вы малатарню дабіваеце да абуха? Не бачыце: шасцярні знасіліся. Бабр. р., Гарб. Каб не Чарнагубаўскі, дык яны дабілі б “Спатры” [арцель] да абуха. Гл. Брыгадзіра такога назначылі, — сані, збрую падабівалі да абуха, а строіць [рамантаваць] ніхто не строіць. Гл. р., Кл. Не тады ж брацца, як даб'яцё да абуха. Мсц. р., Пуст. Гл. АДДАЦЬ ДОБРЫ ДЗЕНЬ (дабрыдзень, дзяньдобры). каму. ДАЦЬ РАДУ каму. Раіць, падказваць (як зрабіць штосьці). 

ДАБРЫДЗЕНЬ АДДАЦЬ.

ДАВАЦЬ РАДУ

— Даніла, братка! Ты ўсім нам галава. Дай ты нам раду, што тут рабіць з панам? Заморыць ён нас гэтым аўсом. — Э, Сцяпане! Якую я тут дам раду? Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Мо' вы раду дасце, як зрабіць? — Не мне вам даваць раду. Тамсама.каму. ДАЦЬ ВЕРЫ каму. Верыць каму.Каб былі сведкі, дык табе веры дадуць. Мін. п., Койд. (П. Шэйн, ІІ) — Эх ты! У мяне ж там дзядзькі, бацькі, дзяды, прадзеды, сёстры..., усе па слову скажуць, дык мне і веры дадуць. Тамсама. Тады яны далі веры, што гэта праўда. Ваўк. п., Радз. (М. Фед., ЛБ, I). Яны зусім бедныя: ось адно яечка і тое на два разы дзеляць. Але яна не дае веры. Ваўк. п., Бераст. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). А пакуль багаты хварэў, гаспадарка заняпала, і стаў ён зусім бедны, але ніхто таму не даваў веры. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП).каму, чаму. ДАЦЬ ГАНЬБУ (загану, згану, загуду) каму, чаму. Лічыць каго, што нягодным, малагодным; знайсці ў кім, у чым загану. 

ДАВАЦЬ ГАНЬБУ (загану, загуду, згану)

Сам які, а ўсім дасць ганьбу: той ходзіць не так, а той стаіць не так. Гл. р., Кл. Мо' пахвалімся, а вы нам ганьбу дасце. На ўсё глядзіце. Што хваліце, а з чаго і смейцеся, але ганьбы не давайце. Кап. р., Ванел. Не паспыталі маіх яблыкаў і даяцё ганьбу. За што ім ганьбу даваць? Мін., Камар. Ганьбу даць. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Купец той памёр, а дачка асталася свайму дзядзьку на выхаванне. Як вырасла яна вялікая, дык дужа не любіла мальцаў. Хто толькі ні прыйдзе..., дык яна ўсякаму давала згану. Сян. А нядужа спяшайся даваць загану. Мсц. (Е. Рам., БС, ІV). А бялянка грыбу ды загану дае. Шкл. р., Фашч. (Хрэстам.). Харошая яварынка ў лесе была, усім яварочкам загуды дала. Харошая Вольгачка ў таткі жыла, усім яна хлопчыкам загуды дала, аднаго... аднаго палюбіла. Гом. п., Дзятл. вол. (З. Радч., ГНП). каму, чаму. Гл. ДАВАЦЬ ГАНЬБУ каму, чаму.ДАВАЦЬ ПАПУСКУ

Вельмі ж вялікую папуску дала свайму сыну, нават у школе не слухае. Сл. р., Трух. Ззамаладу не даваў папускі — чалавекам выйшаў. Тамсама.

Гл.: Пол., 1966, № 9, стар. 177.

ДАВАЦЬ ПЕРУНОЎ

каму. ДАЦЬ ПЕРУНОЎ каму. Гняўліва, з пагрозамі гаварыць, крычаць, ускідвацца на каго.Хай толькі нап'ецца — пабачыць! Жонка дасць яму перуноў, што не рады будзе той гарэлцы! Шчуч. р., Будр. Прыехала матка — а ўсё недагледжанае. Ох і дала ж перуноў бацьку! Тамсама. Ледзь-ледзь дачакаліся: урэшце дзесь чорт знёс, — тут агент некалісь быў, — уляціць у хату, так стане даваць перуноў, што, здаецца, збег бы са свету. Гэткі ж нягодны ды ліхі быў. Тамсама. Ці што, а перуноў даваць майстар! Тамсама.

Параўн. (у руск. кніжн.): метать громы и молнии.

ДАВАЦЬ ФАЕРУ

Ён і старшыні дасць хваеру. Гл. р., Кл. Нямаш [няма] ужо Амілі, што ўсім фаеру давала. Чуць малячку што: “Я табе дам фаеру!” Гл. р., пас. Я. Куп.

Параўн. (у руск.): задать жару.

ДАВАЦЬ ЦУБА (цубака). ДАЦЬ ЦУБА (цубака).

Неяк [аднойчы] бабу аблічыў на базары. Як нарабіла крыку! Ён бачыць — непярэліўкі ды ў ногі. Во даў цуба! Гл. А не выкруцішся — то што? — цубака давай. Тамсама.каго. Збедніць, зрабіць каго жабраком. Адлюстроўвае свет уласніцтва. 

ДАВЕСЦІ ДА ТОРБЫ

Карты і пана давялі да торбы. Акцябр. р., Воз. Такі гаспадар да торбы давёў бы. Стар. Дар.

Параўн. (у руск.): пустить по миру.

ДА ГАЛАВЫ БРАЦЬ (узяць)

ДАГАРЫ НАГАМІ. 1.

Зачапіўся за нештась і так паляцеў дагары нагамі, што чуць узгробся. Навагр. р., Свіц. Паляцеў дагары нагамі з воза. Карэл. р., Мірат. Не лезь, бо загрыміш дагары нагамі. Гл. р., Кл. Яна брык дагары нагамі. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2).  У беспарадку, у бязладдзі. 

2.

Схадзіце ў клас, паля*ньце [пагляньце, паглядзіце], што робіцца: усё дагары нагамі. Малад. р., Радашк. Прыйшла з Валеўкі, а тут усё чысценька дагары нагамі. Навагр. р., Свіц. Свавольнічаць. 

3.

Ходзіць дагары нагамі. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Назбіралася поўная хата і пайшлі дагары нагамі. Гл. р., Кл.Усё не так, а насуперак (чаканням, намерам, спадзяванням). 

4.

Думалі, што будзе так і так, а яно ўсё дагары нагамі. Малад. р., Уша. Наадварот. 

5.

А ў затоне адбіваюцца тоўстыя, старыя дубы, курэнь дзеда Ахрэма каля перавозу, стог леташняга сена з плотам кругом і нават каровы суседняе вёскі, што пасуцца на беразе. Толькі ўсё гэта дагары нагамі. Задумаўся пастушок, чаму гэта ў вадзе адбіваецца ўсё дагары нагамі... Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Перавярнуў дагары нагамі. Ваўк. п. (М. Фед., Лр. ІV).што. Гл. БРАЦЬ ДА СЭРЦА (да душы) што.ДАЙСЦІ ДА ПУГІ.

Бач, на вацетым [вось гэтым] селішчы яшчэ і як [добра!] жылі Хвойкі. Адале [а потым] падзяліліся маладыя, што і дайшлі да пугі, толькі ў калгасе паратаваліся. Гл. р., Кл. Костусь Крацкоўскі ўсё на сваіх казаў: “Так рабіцьмеце, то да пугі дойдзеце”. Гл. р., Байл. Не рабіся, кажу, вельмі за начальніка, бо мо' і да пугі дойдзеш. Гл.З адцен. асудж. Вельмі збяднець, стаць жабраком (праз бесклапотнасць, неахайнасць). 

ДАЙСЦІ ДА ТОРБЫ.

Гулямі да торбы дойдзеш. Гл. р., Ад. Ужо багата гадоў, як старца [жабрака] бачылі. Цяпер ніхто да тае торбы не дойдзе. А колісь маладыя — гуляць, а бацька: “Ходзіце, покуль да торбы дойдзеце”. Вотбок пераменьваецца! І старцоў [жабракоў] тых няма. Гл. р., Кл.

Параўн. (у руск.): пойти по миру.

ДАЙЦЕ СВЕТ!

Дайце мне свет! Прыстаюць і прыстаюць. Таму тое, таму тое. Свету не бачу праз вас. Мін. р., Засл.Ішоў час, праходзіў час. 

ДАЛЕЙ НА ДАЛЕЙ.

Ён павінны быў прыехаць змярком. А тут — сцямнелася, і ноч найшла, і агні ў людзей патухлі. Далей на далей — а іх няма. Дзеці ўголас, плачуць, і я не ведаю, што рабіць, што чыніць. Гл. р., Н. Жыц. Пабраліся [пажаніліся], а ладу няма. Далей на далей, я і кажу: “Як вы думаеце жыць так?” Гл. р., Кл.Гл. ВЯЛІКАЯ (далёкая, доўгая) ПЕСНЯ. Да аднаго, усіх да аднаго. 

ДАЛЁКАЯ ПЕСНЯ.

ДА НАГІ.

З вечарынкі дзяцей — да нагі! Каб ніводнага не было. Гл. р., Вольн. Каб нашыя варагі выкаціла [смерць узяла, загінулі] да нагі. Гл. р., Кл.Гл. ДАЙСЦІ ДА ПУГІ. Няхай (хай) сабе. 

ДА ПУГІ ДАЙСЦІ.

ДАРМА ШТО, АЛЕ (а).

Дарма што нехарошая [непрыгожая], але разумная, ручая [умелая, залатыя рукі], совесная [сумленная]. Гл. р., Кл. Дарма што стары, але здаровы. Тамсама. Дарма што нявучаны, але пра ўсё вам раскажа. Гл. р., Зубар. Дарма што сівы, а мае сілы. Бабр. р., Міхал.Гл. АРАЦЬ ДАРОП. каму. Гл. ДАЦЬ ДАРОГУ каму.ДАРОГУ ПЕРАСЯКЕРЫЦЬ

— Ты ж мне дарогу перасякерыў. — Нічога я не зрабіў, і дарогі табе я не перасякерыў; ты, кажуць, не хацеў, то я і згадзіўся. Мін. р., Засл.каму. Гл. ПРЫПАСЦІ (прыйсціся) ДА СПАДОБЫ каму.ДА СЭРЦА БРАЦЬ (прымаць, узяць).

Гл. БРАЦЬ ДА СЭРЦА (да душы) што.ДА ТОРБЫ ДАВЕСЦІ

каго. Гл. ДАВЕСЦІ ДА ТОРБЫ каго.ДА ТОРБЫ ДАЙСЦІ.

ДАСТАЦЬ ЛАЗНЮ.

Глядзі! А то дастанеш лазню. Малад. р., Радашк. Дастаў лазню. Ваўк. п. (М. Фед., Л Б, ІV).

Гл.: даць лазню. Гл.: даць прыпаркі.

ДАТРЫМАЦЬ СЛОВА.

Сказаў — то датрымай слова. Гродна. Брыдка слова не датрымаць. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Я цябе і забраў за тое, што не датрымала слова. Ваўк. п., Вішн. (М. Фед., ЛБ, I).З адцен. асудж., прыкрасці. Запамятацца, апрыкраць. 

ДАЦЦА Ў ЗНАКІ (у знакі*, у знак).

Каму, а нам далася ў знакі вайна. Малад. р., Сыч. Слухаю і думаю: далося ў знакі мне вучэнне ваша. А што мне з вашага вучэння будзе? Стаўб. р., Акінч. Толькі табе так? І мне даліся ў знакі! Гл. р., Кл. Плюнуў парабчук і пайшоў па сваім дзеле. — Ну, пачакайце, хварэць вашай матары, — мырчыць ён сабе над нос, — дамся я вам у знак. Сл. п., Бох. (А. Сержп., КАБСП).

Параўн. (у руск.): запомниться, надоесть.

ДАЦЬ ГАНЬБУ

каму, чаму. Гл. ДАВАЦЬ ГАНЬБУ каму, чаму.ДАЦЬ (задаць) ГАРТУ

каму. З адцен. іран. (гл.: М. Фед., ЛБ, ІV, стар. 105). Набіць, пакараць каго.Ну, я яму больш даў; ён што завіне [замахнецца], то не міне па галаве..., а я яго капялюшам гоп! бах! — гоп! бах! От даў гарту! Ваўк. п., Кукл. (М. Фед., ІІІ, 2). Задаць гарту. Слон. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).Вельмі голасна заспяваць. 

ДАЦЬ ГОЛАСУ (галасочку). 1.

Яна як дасць голасу, то за паўвярсту чуцён. Люб. р., Чыж. (Лінг. зб.). Бывала Яўтуховы ў ягадах як дадуць голасу, дык і ў Вайцяхове, і ў Барбарове, і ў нас — кругом чуваць. Во-бок прырода галасістых! Гл. р., Кл. Не жыла і зжыла. Я ж адна. Ніхто ў хаце — ні сынок, ні дачка — не дасць галасочку. Тамсама. Нарабіць крыку, падняць гвалт. 

2.

Не чапай ты іх, хай іх сарочка не чапае. Зачэпіш, дык голасу як дасць — хоць ты з селішча ўцякай. Гл. р., Кл.каму. 1. Сысці, з'ехаць з дарогі, прыбраць штосьці з дарогі (каб праехаць, прайсці). 

ДАЦЬ ДАРОГУ

Дарогу дайце! Пікніце (пасігнальце), хай дадуць дарогу. Валож. р., Рак.Саступіць камусьці пры супадзенні ці разыходжанні намераў, думак, планаў. 

2.

Спадабалася яна [дзяўчына двум хлопцам] ім вельмі моцна, але не ведаюць яны, катораму яна мае дастацца. І парашылі ісці ў свет, мо' там хто стрэне другую дзяўчыну, а мо' дзе загіне, то дасць дарогу другому. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП).З адцен. іран. Імкліва, без аглядкі, баязліва ўцячы, збегчы; кінуцца ўцякаць. 

ДАЦЬ ДЗЁРУ (дзерака).

Як толькі да яго дайшлі, што трэба яму брацца, дык лахі пад пахі ды дзёру даў. Мін. р., Засл. Бачаць, што і сець адбяром, дык далі дзёру. Мін. р., Ган. Хто ваяваў, а ён дзерака даў, шынель узяўшы. З ім не так гаварыць трэба! Гл. р., Хал. Даў дзерака. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).З адцен. непаш. Памерці, загавець душою, адубець. 

ДАЦЬ ДУБАРА.

Так піў, што праз гарэлку і даў дубара. Мін. р., Н. Двор. Ты так перамёрз, што я ўжо думаў, дубара дасі. Мін. р., Шарш.каму. Пакараць; прабраць, выгаварыць з дакорам. 

ДАЦЬ (задаць) ДЫХТУ

— Глядзі ў мяне! — закрычаў Нічыпар, — я дам табе такога дыхту, што з цябе і духі выпра. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., СРБП). Толькі ён адышоў, як закрычаць, што вельмі блохі кусаюць. А гэта ім так задалі дыхту мурашкі. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП).

Параўн. (у руск.): задать жару, дать нагоняй, задать взбучку.

ДАЦЬ ЗГАНУ

каму, чаму. Гл. ДАВАЦЬ ГАНЬБУ каму, чаму.ДАЦЬ ЛАД

Я яшчэ не дала ладу свайму ва*рыву: не пахарашыла капусты, а буракі ў кучу зваленыя. Гл. р., пас. Я Куп. Кабанчыка закалолі. Дык сала спарадкавала, а вантробы ляжаць, яшчэ не далі ладу. Люб.Паставіць на ногі, уладкаваць у жыцці, вывесці ў людзі, давесці да ладу (дзіця, дзяцей). 

2.

Каб дзецям даць лад, трэба і галавою і рукамі рабіць. Самі сабою толькі хвоі растуць. А дзеці — ведама, дзеці! Гл. р., пас. Я. Куп.каму. Пакараць каго.Мабыць, такі добра спалохаўся, як далі яму такую лазню, спалохаўся дый уцёк. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП). Глядзі, каб самому не далі лазні! Малад. р., Радашк.

Параўн.: дастаць лазню.

Параўн.: даць прыпаркі.

ДАЦЬ ЛАТАТЫ.

Бачыць, што трудна будзе, дык лататы даў. Гл. р., Вольн. Павучыліся з месяц, ён і ну падвучваць: “Давай, хлопцы, дадзім лататы з вучылішча”. Збівае дзецюкоў. Ст. Бабр. Гл.: даць дзёру, даць дзерака.

ДАЦЬ МАХУ.

Бачым, што немцы блізка. Ну во-во! Мы пакідалі ўсё чысценечка, што было ў нас, і як далі маху! Як пабеглі! Дык і ўцалелі. Пух. р., Хід. А астальныя [астатнія ваўкі з воўчай зграі] як убачылі, што гэты мяне вязе, дык, брат, так далі маху, што толькі я іх і бачыў. Пух. р., Гарэл. (Хрэстам.).Правучыць, правучыць пакараннем. 

ДАЦЬ НАВУКУ (навучку).

Прызнацца табе праўду, то я калісьці быў разбойнікам, але як мне якісьці чалавек даў навучку, то я ад тае пары стаў чалавекам. Ваўк. п., Свісл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Які, пытаешся, Гірша? Той, што даў калісь твайму бацьку навучку, што спрабаваў насміхацца з яго. Малад. р., Радашк.

Параўн. (у руск.): дать урок.

ДАЦЬ ПАПУСКУ

каму. Гл. ДАВАЦЬ ПАПУСКУ каму.ДАЦЬ ПОЛЬЗЫ

І прыйшоў гэты ляснічы... і стаў кланяцца яму ў ногі: “Дай мне пользы” [дапамажы пазбавіцца ад немачы, ад болю: ляснічага ўкусіла гадзюка]. Чэрык. п. (Е. Рам., БС, ІV). І што далей, шыя больш распухае і распухла ў хатняе бервяно і зраўнавалася з галавой роўна. Як ён ні лячыўся — ніхто не даў пользы. Тамсама.каму. Ушчуць, насварыцца, пакараць каго.Каб даваў прачуха*нкі, не былі б такія (дзеці) балаўныя. Бял. р., Кл. (Матэр. для сл.). — Вучыцца слабавата. Не вельмі чытае. — То каб далі прачуханкі! — Ой, Міша, каму там? Малое, слабенькае… Каму там прачуханкі дасі?.. Бял. р., Ал.Не пацэліць, прамахнуцца (страляючы, кідаючы), спудлаваць. 

ДАЦЬ ПУДЛА. 1.

— Страляй, дзядзька, — кажа стралец, — мабыць, я даў пудла. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП).Памыліцца, зрабіць памылку. 

2.

Тут мы пудла далі, — не вучылі хлопца. Гродна. Гэтакага куды хочаш, ён не дасць пудла нідзе. Навагр.

Параўн. (у руск.): дать маху.

ДАЦЬ ПЫТЛЮ.

Напасці з вымовамі, дакорамі, абвінавачваннем, даць прачуханкі, даць наганяй. Як разыдзецца, як дасць пытлю мужыку, дык той месца сабе не ведае дзе знайсці. Ну і жонка! Ну і дабраў прыдачу! Валож. р., Пярэж. За што як за што, а за гэта варта даць пытлю, прабраць, каб больш гэтага не рабіў. Валож. р., Міхал.ДАЦЬ РАДЫ (ра*дачкі, ра*данькі). 1.

Я знаю, кажа, што ты дужэйшы, але няма ніц, я табе дам рады. Ваўк. п., з-пад Росі (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Ажно і мядзведзь, не даўшы рады..., ускочыў на той самы стог... Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Не даў рады выняць. Тамсама. Там сёння старасту абіралі дый не далі рады. Ваўк. п., Мсціб. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Дапамагчы. 

2.

Мела быць у дварэ вяселле, ды паненкі пахварэлі, і ніхто раданькі не дасць. — Я ім, ка', дам рады. Ваўк. п., з-пад Свісл. (М. Фед., ЛБ, І). Быў вельмі хворы на пранцы. Ён да знахароў ездзіў, да дактароў усюды — ніхто радачкі даць не мог. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, 1). Потым захварэла аканомская дачка, маладая дзяўчына..., і той рады не далі, тае самае ночы памерла. Тамсама.Даваць рады — рабіць спробу, шукаць выйсця. 

3.

Пайшла прачутка, што ў пана ў пакоях атубаваўся чорт дый не дае панам жыць. Якое толькі рады не даваў пан: ён і прасіў ксяндза, свяціў пакой свянцонаю вадою, курыў рознымі свянцонымі зёлкамі, прасіў знахароў, але нічога не памагае. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., СРБП). А як жа, не давядзі госпадзі, чорная гадзюка ўкусіць, то... ніхто і нішто не дасць рады. Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР).каму. Пакараць, усыпаць, даць лазню, даць пытлю. 

ДАЦЬ (усыпаць, увярнуць) У КОСЦІ

За што як за што, а за такое ворыва трэба даць у косці. Гл. р., Балаш. — Праз цябе мне зноў уверне ў косці? Гл. р., Слаўк. — А за што тут у косці ўверне? Табе не пазбіралі — ты і не напісаў. Тамсама. Мне ў косці ўсыплюць? А табе? Ты ж брыгадзірам, а не я. Бабр. р., Сычк.Гл. БІЦЬ У ХАМУТ. Паспешна, імкліва ўцячы, збегчы. 

ДАЦЬ У ХАМУТ.

ДАЦЬ ЦЯГУ (цягі).

Абстралялі [партызаны] машыну, а самі цягу далі: гарнізон во-во [блізка], мо' кіламетры два якія. Мін. р., Мац. Нейкі тут пасля вайны за зборшчыка быў, нарабіў чорт ведама чаго і цягі даў. А міліцыя такі знайшла. Мін. р., ст. Белар. Адзін зайшоў раз да бабы: “Звары, бабка, есці”. — “Дык комін заваліўся, цягі няма”. — “Дай мне пяцёрку, а я цягу дам”. Дала баба, а ён з хаты. Злавілі ўжо на дарозе. А ён і кажа: “А мы ж так згаварыліся: мне пяцёрку і я дам цягу. Я ж, кажа, нічога ніякага”. Мін. р., Вос. Звянчаць. 

ДАЦЬ ШЛЮБ.

Як не дасі ксяндзу два злоты, то не ахрысціць дзіцяці, не дай рубля — не дасць шлюбу. Сак. п., Жух. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Так ксёндз разазлаваў [раззлаваўся] і прагнаў, не даўшы шлюбу. Ваўк. п., з-пад Свісл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2).

Параўн. (у руск.): обвенчать.

ДА ШПІКУ.

Прамок да шпіку. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Дзе ж бачылі, мама, ісці ў такі дождж? Не ідзіце, мамка! Так лье, што чуць адыдзеце і прамокнеце да шпіку. Зэльва.Толькі ўдваіх, усяго толькі два чалавекі (у сям'і). 

ДВАІХ ДУШОЮ.

Дваіх душою жывуць, усяго ўсякага хапае. Дзіва! Ці багата трэба на дваіх душою. Гл. р., Кл. Жывуць дваіх душою. Тамсама. Жывучы дваіх душою і бедаваць: “Чуць стачылі канцы”? То, мусіць, у вас ні ладу ні складу. Акцябр. р., ст. Рацм.Устаўны зварот, якім сцвярджаецца немагчымасць чаго.— Ён — дзе бачылі! — не пойдзе ўночы. Навагр. р., Вал. За дзень — дзе бачыла! — не зробім. Барыс. р., Вял. Трасц. Прасіла просам, але — дзе бачылі! — не ўпрасіла. Малад. р., Радашк. Хіба сказала зайсці? Дзе бачыў! Ці яна рабіцьме такі наклад? Проста дарогаю пойдзе. Гл. р., Слаўк.Устаўны зварот. 1. Неўзабаве, нядоўга счакаўшы. 

ДЗЕ БЫЎШЫ.

Адзін хлопец пайшоў у прымы. Ну, дзе быўшы, па вяселлі... паехалі маладыя да бацькоў. Ваўк. п., з-пад Лыск. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Дзе быўшы, той, што не быў так цяты, кажа да яго... Тамсама. — Ну, то клікні яе! — Дзе быўшы, прыходзіць. Слон. п., з-пад Моўч. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2).Нядоўга думаючы, не разважаючы. 

2.

Ехаў зімою адзін чалавек, ...ажно ў лесе заступаюць яго ваўкі. Ён, дзе быўшы, скочыў з санак, схапіўся на дрэва... Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Гл. КУДЫ (дзе) ВОЧЫ ПАНЯСУЦЬ. Гл. РАБІЦЬ ДЗЕЛА. Штодзень, кожны дзень. 

ДЗЕ ВОЧЫ ПАНЯСУЦЬ.

ДЗЕЛА РАБІЦЬ.

ДЗЕНЬ ПРЫ ДНІ.

Больш навіноў ніякіх не пасылаю, бо і ты сам ведаеш, як у нас е [ёсць] і пры чым мяне, бяздольніцу, пакінуў [муж — салдат царскай арміі], адно дзень пры дні мушу слязьмі залівацца дый тым згарняцца. Сак. п., з-пад Сух. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). У адным дварэ [маёнтку] была пані вельмі скупая дый усё давала людзям жур дзень пры дні. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Дзень пры дні на цяпліцу ідзе. Смал. р., Пятр. Я за Слуцкам жыву. Дык у нас адзін вельмі крэпка вучаны. Дык што? Прыедзе ў госці і дзень пры дні чытае і піша. Я смяюся: госці ў хаце, а чаркі сухія! У дарозе з Мін. на Сл. У лесе хлеб вельмі цяжкі. Дзень пры дні на сіле і на сіле. Лес здароўе адбірае. Гл. р., Слаўк. Гл. ДАЦЬ ДЗЕРАКА. Гл. ДАЦЬ ДЗЁРУ. каму Гл. ВОЧЫ ВЫБІРАЦЬ каму.ДЗЕСЯТАМУ ЗАКАЗАЦЬ.

Яшчэ Міхасёў бацька жыў. Якуб зваўся. Улезем мы ў сад, дык мала што нарвём [яблыкаў, груш], дык яшчэ, каб абтрэсці на зямлю. Ось злавіў ён раз Рыгора, але не біў, а назрываў крапівы ды ў штонікі, дый зашпіліў: “Бяжы цяпер, сукін кот!” Ну, з таго ні раз Рыгор не лазіў. І дзесятаму заказаў. Гл. р., Кл. Так правучу за сад, што дзесятаму закажаш, як галлё ламаць. Гл. р., Слаўк. З таго [пасля таго выпадку] і дзесятаму заказаў. Сл. р., Пас. Такі хоньдзю [у гаворках яшчэ: трасцу, хіньцю, малярыю] схапіў, а як вылечыўся, дык дзесятаму заказаў, як хадзіць шукаць грошай. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП).Лёгка і хутка, не чуючы ног пад сабою. 

ДЗЕ ЎЗЯЛІСЯ (і) НОГІ.

Ён, прыцэліўшы (sic!), стрэліў, а сам на дрэва. Глядзіць — тая свіння як пайшла ў лес, дзе ўзяліся ў яе ногі. Іўеўскі р., Маг. (Хрэстам.). Усё стагнаў, што хадзіць цяжка, а як застралялі — дзе ўзяліся і ногі. Я за ім. А дзе там! Мін. р., Двор.Глядзець з захапленнем, са здзіўленнем. 

ДЗІВАМ ДЗІВІЦЦА (дзівавацца).

Яна ж, тое ўбачыўшы, дзівам дзівіцца і надзівіцца не можа. Слон. п., з-пад Моўч. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Людзі прыходзілі і дзівам дзівіліся. Ваўк. п., Шандры (М. Фед., ЛБ, І). Цыбуля ў парніках парасла, што на выстаўку вазілі, грам восемсот адна, як кружка, бабы дзівам дзіваваліся. Люб. р., Чыж. (Лінг. зб.).З адцен. жартаўл. Пра таго, хто, калі есць, абліваецца, аблівае сабе бараду. 

ДЗІРАВАЯ БАРАДА.

Дзіравая барада. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Ды ў яго дзіравая барада: увесь абальецца, пакуль паесць. Малад. р., Радашк.Гл. ВАДЗІЦЬ ДЗЯДЫ. Аддзяка як помста, кепства за кепства, злом — на зло. 

ДЗЯДЫ ВАДЗІЦЬ.

ДЗЯКАВАНЫ ХЛЕБ.

Гэта табе дзякаваны хлеб. Гродз. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Гэта табе дзякаваны хлеб. Кажуць пры адплаце за зло (кепства). (І. Нас., СБП). Як гэтак зрабіў яму, то і ты атрымай дзякаваны хлеб. Гродз. р., Бел.

Гл.: хлеб адданы.

Параўн. (у руск. кніжн. бібл.): око за око, зуб за зуб.

ДЗЯНЬДОБРЫ АДДАЦЬ.

ДНІ (дзянькі) ЗВОДЗІЦЬ.

ДНІ (дзянькі) ЦЕРЦІ.

ДОБРА І ЧЫНІЛІ!

Добра і чынілі, што на суд на яго падалі. Гл. р., пас. Я. Куп. На нас ён усяк кажа: на яго казаў “рабы”, на Колькаву сястру — “каза”. Дык баба сказала: “Добра і чынілі, што прагналі, што ў хэўру не бераце гуляць”. Асіп. р., Вяз. А ён добра і чыніць, што сынам на вечарынку грошай не дае. Акцябр. р., ст. Рацм.Устаўны зварот. Як выказванне згоды, салідарнасці (з тым, хто кажа штосьці, пра штосьці); сапраўды, праўда, праўду кажаш. 

ДОБРА КАЖАШ.

Тут, добра кажаш, насення шкода, высыплеш, а ці вернеш? Гл. р., Байл. Ён, добра кажаш, і без вас прыдумае. І без вас ладу дасць. Гл. р., пас. Я. Куп. Нашто, добра кажаш, тыя кватаранцы [кватаранты]? Гл. р., Кл.Час (адрэзак часу), калі ў кагосьці ўсё добра, няма бяды, няшчасця, непрыемнасцей. 

ДОБРАЯ ГАДЗІНА.

Яна такая, што ёй ніколі няма добрае гадзіны, хоць і вунь як добра, а яна будзе толькі ныць. Навагр. р., Навас. У добрай гадзіне то і кум па браціне. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).

Гл.: ліхая гадзіна.

ДОБРАЯ РУКА.

ДОБРЫ ГАНДАЛЬ.

Добры гандаль! Хто касіў, таму атавы, а хто не — таму сена? Нашто такі парадак? Ці ўсім сена, ці ўсім атавы! Гл. р., Кл. Добры гандаль! Едзь у Маладэчна за свае грошы! Ды каб у Маладэчна, а то яшчэ за Маладэчнам чорт ведае дзе!.. Вілейка.Гл. АДДАЦЬ ДОБРЫ ДЗЕНЬ (дабрыдзень, дзяньдобры). Гл. ВЯЛІКАЯ (далёкая, доўгая) ПЕСНЯ. у каго. Балбатлівасць, схільнасць гаварыць лішняе. 

ДОБРЫ ДЗЕНЬ (дабрыдзень, дзяньдобры) АДДАЦЬ.

ДОЎГАЯ ПЕСНЯ.

ДОЎГІ ЯЗЫК

У яго жонкі язык доўгі. Слон. р., Моўч. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). У яго язык доўгі. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Баба мела доўгі язык. Слон. п. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Калі доўгі язык, то яго можна ўцяць. Карэл. р., Крын. За доўгі язык не хваляць. (БППФ). З тваім доўгім языком табе не ўбыць на службе. На якое ліха каму такая, што ўсё ведае, усё і расплешча ўсім? Гл. р., Зубар.

Параўн. (у руск.): длинный язык.

ДОШКІ ЗРАБІЦЬ (сабраць)

Бункераў нарабілі. Каб ім [акупантам, паліцэйскім] дошкі зрабілі! Гл. р., Кл. Рабіў людзям [многа кепства], пакуль яму дошак не зрабілі. У дарозе з Гл. у Люб. Каб яму дошкі сабралі! Кап. р., Аксам.каму. Гл. ДОШКІ ЗРАБІЦЬ каму.ДРОЗДЗІКА ПАСКАКАЦЬ.

ДРУГАЯ БАРАДА.

Аляксей за калгасам [пры калгасным ладзе] пажыў. Дваіх душою жывуць, усяго-ўсякага хапае. Чысты, поўны стаў. Пабрэіцца сабе. І другая барада адвісла. Гл. р., Кл. Яно і відаць, што яму цяжка-важка жывецца... бач, другая барада адпусцілася. Гл. р., Слаўк.Гл. НАСІЦЦА ЯК ДУРАНЬ (дурны) з ДЗВЯРМІ (са ступаю). Гл. ВЫБІЦЬ ДУРЫКІ. (выпра) з каго. З адцен. пагардл., груб.З Гітлера дух вон і кішкі на тэлефон. Гл. р., Кл. Ого! Страх як бораюцца бугаі! Помніш, як даў адзін аднаму — і дух вон. Тамсама. От раз штось зрабілася таму чалавеку. Быў баццэ [быццам] здаровы, а назаўтра і дух вон. Сл. п., Бох. (А. Сержп., КАБСП). — Глядзі ў мяне! — закрычаў Нічыпар, — я дам табе такога дыхту, што з цябе і духі вон выпра. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., СРБП). Хваціў гэта ён самага старшага разбойніка за ногі ды як махнуў кругом сябе, дык з усіх разбойнікаў і дух выперла. Тамсама. Крыкнула тут царыца, а з яе і дух вон выперла. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП).Спыняецца дыханне (пры спалоху, усхваляванасці, знясіленні ад хуткіх рэзкіх рухаў і падобн.). 

ДУХ ЗАЙМАЕ. ДУХ ЗАНЯЛО.

Кінулася — а тут дух займае. Гл. р., Байл. Раз укалю [вазьму сахор гною], і дух зойме. Няма з мяне, хлопча, рабоцька. Гл. р., Кл. Ось падыходзіць ён к капцу і толькі чапнуў жалезняком зямлі, аж як загрыміць штось..., у Нічыпара і дух заняло. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП).Прытаіцца (стаіцца), не дыхаць. 

ДУХ УТАІЦЬ.

Мядзведзь прыйшоў да яго, а ён дух утаіў, дык паварочаў яго, панюхаў... дый пайшоў. Ваўк. п., Астр. (М...Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Сяджу я, утаіўшы дух, — ні жывы ні ўмерлы. Скід. р., Гал. Нашкодзіў, дык і дух утаіў. Малад. р., Радашк.каму. 1. Вельмі захацелася есці, выгаладаўся хто.— Ото ж дарам прапаў дзень, быццам свінні з'елі, — кажуць людзі дый цягнуцца хто ў карчму, а хто да гасподы, бо ўжо духі падвяло. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Аж духі падцягло [падцягнула]. Ці скора есцімем? Так выгаладаўся, што духі падцягло. Гл. р., Зубар. Як і ты пабудзеш дзень не еўшы, то і табе духі падцягне. Тамсама. Пра таго, хто схуднеў, спаў з цела (з хваробы, перамены ўмоў жыцця, працяглай цяжкай працы). 

2.

Тыя гады [калісьці] прыедзеш з таго Крацкова, дык за месяц духі падцягне, без сілы… Гл. р., Кл. З блакады [з часоў партызанскай вайны] выйшаў — дык чуць ногі перастаўляў: духі падвяло, састарэў. Гл. р., Слаўк.Вельмі дружна, у поўнай згодзе (жыць). 

ДУША Ў ДУШУ.

Яны вельмі моцна таварышавалі адзін з другім, і не было на свеце нічога такога, каб яно магло разлучыць іх таварыства. Жылі яны душа ў душу, што ніколі не жывуць так і родныя браты. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП).у каго, чыя. Вялікі спалох (пры нечаканым, знянацку, страху). 

ДУША Ў ПЯТКІ (схавалася)

А ў самой душа ў пяткі схаваецца, як убачыш пень. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Гарэй [горш] спалохаўся: думае, едуць разбойнікі. Залез у канаву, ляжыць, а душа ў пяткі схавалася. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП). Так ён спалохаўся мядзведзя, што душа ў пяткі... схавалася. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., СРБП).Памерці, сканаць, загінуць. 

ДУШОЮ ЗАГАВЕЦЬ.

Звезлі ў тую Нямеччыну. Там і душою загавела. Яна ж хварэла, тады ёй палепшала. А тут вайна, а тут бяда. Завезлі, і ніхто не ведае, дзе загавела душою. Гл. Як дзеўка душою загавела. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2).

Параўн. (у руск. кніжн.): отдать богу душу.

ДУШУ АДДАЦЬ ЧОРТУ.

ДУШУ ВЫНЯЦЬ (выцягнуць, дастаць)

Гл. ЧОРТУ ДУШУ АДДАЦЬ.з каго. З адцен. асудж., пагардл. Чымсьці непрыемным, дакучлівым і працяглым змучыць каго.Жартачкамі ды жартачкамі… А гэтымі жартачкамі ён душу выняць можа. Малад. р., Бор. Казала і казаць буду: не чалавек, што ў вочы лістом, а пападзіся, то ён з цябе душу выйме, ён душу з цябе дастане. Тамсама. Хоць з нашае [вёскі], але ён нягоднік: умее душу выцягнуць. Кап.Гл. АД'ЯДА (перая*да) ДУШЫ (сэрца). З усёю шчырасцю, як змога, старанна (працаваць, рабіць). 

ДУШЫ АД'ЯДА (перая*да).

ДУШЫ ПАСЛУХАЮЧЫ.

Робім [працуем] душы* паслуха*ючы. Гл. р., Кл. І бацька і сыны шчырыя на рабоце. А тая ж — усё жыццё робіць душы паслухаючы. Гл. р., Ад. Усё лецечка ўсе ўсімі [уся сям'я] рабілі [працавалі] душы паслухаючы. Гл. р., Н. Жыц.

Параўн. (у руск.): от души, не покладая рук.

ДРЫГАВІЦА Ў НАГАХ.

Слабасць; слабы, няўстойлівы (пра чалавека). Куды яму гуляць? У яго ўжо дрыгавіца ў нагах. Гл. р., Кл. Ці цеперся было!.. Тады, брат, у цябе дрыгавіцы ў нагах не было. Тамсама. ДЫК І НЕ ЖЫЎ.

ДЫХАЦЬ НЕ ДАЦЬ

Летам сама поле, дыхнуць табе не дае. Мін. р., Нялід.Не даваць жыцця каму, тыраніць каго.Ой, мая родная, нойдзе на яго якаясь хвароба, дык ён табе дыхнуць не дасць: то лаецца, то зневажае. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Усюды пастаўлялі стражнікоў, яны табе і дыхаць не даюць. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП).З адцен. прыкр. Перад людзьмі, на людскіх вачах сцвярджаць тое, чаго нельга сцвярджаць, на сцверджанне чаго няма ні фактаў, ні лагічных ходаў. 

Д'ЯБЛА (чорта) НАРАДЖАЦЬ (раджаць).

Пачуй жа, Федзечка, што я табе, старая Франя, скажу: не хто, а і родны брат, нябожчык Ян, на Амілю казаў: “Ты д'ябла на людзях нараджаеш, даказвацьмеш, чаго не было і не будзе”. А нябожчык Волесь, дык той: “Аміля, а чорт — дык два”. Рады ён быў, што даўно знесла яе некуды; даўно памерла, старая ўжо была. Гл. р., пас. Я. Куп. А не раджай тут мне чорта! Не купляеш — не купляй. А не вярзі мне. Мін., Камар.

2.

Гл. І НЕ ЖЫЎ. каму. ДЫХНУЦЬ НЕ ДАЦЬ каму. 1. Не даваць перадышкі, не даваць спакою. 

ДУХІ ПАДВЯЛО (падцягнула)

ДУРАНЬ ДЗВЕРЫ.

ДУРЫКІ ВЫБІЦЬ (выгнаць).

ДУХ (духі) ВОН

Гл. ПАСКАКАЦЬ ДРОЗДЗІКА. З адцен. жартаўл. ці іран. Поўны, сыты падбародак. 

ДОШКІ САБРАЦЬ

каму. З адцен. груб., зламоўн. Пахаваць, зрабіць труну. 

З адцен. дакору. Як выказванне нязгоды. Гл. ЛЁГКАЯ (добрая) РУКА ў каго

Гл. АДДАЦЬ ДОБРЫ ДЗЕНЬ (дабрыдзень, дзяньдобры). Гл. ЗВОДЗІЦЬ ДНІ (дзянькі). Гл. ЗВОДЗІЦЬ ДНІ (дзянькі). Правільна! Так і трэба! Добра і зрабілі! 

 

ДЗЕРАКА ДАЦЬ.

ДЗЁРУ ДАЦЬ.

ДЗЁРЦІ (драць)

ДЗЕ БАЧЫЛІ!

Вельмі моцна, наскрозь, да ніткі, да самых касцей. Шпік — косны мозг. 

Змагчы што, справіцца з кім, чым

ДАЦЬ ПРАЧУХАНКІ

каму. Дапамагчы, аблегчыць (становішча, стан). Параўн.: аднаго кораня з польза — ільгота, палёгка, палягчэнне, аблягчэнне. 

Кінуцца (махануць, рвануць) уцякаць, наўцёкі. З адцен. жартаўл. ці іран. Імкліва, без аглядкі, баязліва ўцячы, збегчы, кінуцца ўцякаць. 

ДАЦЬ ЛАЗНЮ

каму, чаму. 1. Спарадкаваць, давесці да ладу што

Стрымаць слова, выканаць абяцанне. 

Гл. ДАЙСЦІ ДА ТОРБЫ.З адцен. жарт. ці кпінаў. Быць пакаранаму. 

ДА СПАДОБЫ ПРЫЙСЦІСЯ (прыпасці)

каму. Перашкодзіць камусьці (у нейкай справе). 

ДАРОГІ АРАЦЬ.

ДАРОГУ ДАЦЬ

Досыць трывожыць, непакоіць, турбаваць, дакучаць, патрабаваць. 

З адцен. зніжальн. Зусім збяднець, астацца без нічога, стаць пастухом праз неахайнасць, безгаспадарчасць, бесталковасць. Фразеалагізм узнік у былыя часы і выказваў былыя сацыяльныя адносіны: ганьба таму, хто быў гаспадаром, але ўсё страціў. 

ДА ДУШЫ БРАЦЬ (прымаць, узяць)

што. Гл. БРАЦЬ У ГАЛАВУ (да галавы). Уверх нагамі (упасці, бразнуцца, паляцець). 

З адцен. жартаўл. ці іран. Уцякаць, кідацца ўцякаць, даваць дзёру, даваць цягу. 

каму. ДАЦЬ ФАЕРУ каму. Караць, даваць у косці, даваць лазню. Фаеру — з ням. мовы: das Feuer — агонь. 

каму. каму. Паслабляць патрабаванне, увагу, адступаць ад патрабаванняў, увагі.ДАЦЬ ПАПУСКУ 

ДАВАЦЬ ЗАГАНУ (згану, загуду)

ДАВАЦЬ ВЕРЫ

што. што. што. З адцен. асудж., дакору. Даводзіць (гаспадарку, машыну, рэч) да поўнай непрыгоднасці, разладжанасці.ПАДАБІВАЦЬ ДА АБУХА ДАБІЦЬ ДА АБУХА што. Гл. ДАБІВАЦЬ ДА АБУХА што.

Ніколі не паўтарыць, не зрабіць (чагосьці кепскага) і другіх папярэдзіць (каб не зрабілі чагосьці такога ці падобнага). Заказаць, можна думаць, — былое забараніць.ВОЧЫ. 

ЕДУЧЫ БАЧКОМ.

ЕЛКУ ВІЦЬ (звіць).

ЕСЦІ ПРОСЯЦЬ.

Так яму капялюш падыходзіць, як свінні набэдрыкі: на галаве капялюш, а на нагах чаравікі есці просяць. Гл. р., пас. Я. Куп. Во, братка, твае чобаты [боты] есці даўно просяць. Гл. р., Кл.Жыць самастойна, зарабляючы самому на сябе. 

ЕСЦІ СВОЙ ХЛЕБ.

Як есцімеш свой хлеб, то ўспомніш бацькаў. Хіба ці раз? Гл. р., Кл. Прыехала і гасцінцаў навезла: “Ну, татка, усе ўжо на сваім хлебе, свой хлеб ядзім”. Гл. р., В.

Гл.: пайсці на свой хлеб.

Гл.: свой хлеб.

ЕХАЦЬ БАЧКОМ. ЕДУЧЫ БАЧКОМ.

Ён прывык, — усё жыццё ездзіў бачком, ціха і хітра. Мін. р., Сен. Едзь бачком — ні з кім не зачэпішся. Лід. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). А ён завельмі хітрун: едзе бачком, а ходзіць цішком. Навагр. р., Чар. Едучы [ехаўшы] бачком — хітруючы, прыстасоўваючыся да абставін. Ехаўшы бачком, ні з кім не зачэпішся. (І. Нас., СБП). Едучы бачком, сам не наскочыш, дык на цябе наскочаць. Навагр. р., Свіц.

Хітраваць; прыстасоўваючыся да абставін, хітруючы, старацца не трапляць у кепскае становішча. 

Гл. ЕХАЦЬ БАЧКОМ. Гл. ВІЦЬ ЕЛКУ. З адцен. жартаўл. ці іран. Падраныя, з адарванаю падэшваю [боты, чаравікі].

ЖАРТАЧКІ СТРОІЦЬ

з каго. Гл. КЕПІКІ СТРОІЦЬ з каго.ЖАРЫЦЬ У СКУРУ

Як мужык пачуў, што той гаворыць, як пачне жарыць яму ў скуру. Ваўк. п., з-пад Свісл. А бацька яе... штодзень бачыцца з шкляным богам дый жарыць... у скуру. Сак. п., з-пад Сух. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Біў, біў, скуру яму зжарыў. Ваўк. п., з-пад Свісл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Аконам [аканом] зжарыў яму [пастушку] скуру. Ваўк. п., Вішн. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2).куды. Гл. ЗАПУСКАЦЬ ЖУРАЎЛЯ куды.ЖЫВЫМ БОГАМ.

Прасіла, прасіла іх удава..., прасіла жывым богам, аж у зямлю кланялася. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП).

Гл.: напрамілы бог.

Параўн. (у руск.): Христом богом, ради бога.

ЖЫВЫЯ СМЕХІ.

З яго век жывыя смехі. Гл. р., Кл. З нашае мамы, як стане расказваць, ей-богу жывыя смехі. Гл. р., Слаўк. А гаварыць стане, дык бакі сарваць, жывыя смехі. Гл. р., Хал. Жывыя смехі з яго! Выпіў і лезе борацца. Той грабане — дык і ляціць носам у зямлю, устане — і зноў: “Давай борацца”. Гл. р., Кл. Гл. ПЯЦЬ ЖЫЛЫ. чые, з каго. Гл. ВЫЦЯГВАЦЬ ЖЫЛЫ (жылле) чые, з каго. 

ЖЫЛЫ ВЫПІНАЦЬ.

ЖЫЛЫ (жылле) ВЫЦЯГВАЦЬ (выцягнуць)

ЖЫЛЫ ПЯЦЬ.

ЖЫЎЦУ ДАСТАЦЬ.

Злавілі б, то дасталі б жыўцу і адвету [адказнасці] не мелі б. Ну як толькі! Прышлі гуляць, ды не гулялі, а во гэтак усе маладзенькія яблынькі абкалацілі і галлё паламалі. Ст. Жлоб.

Гл. ПЯЦЬ ЖЫЛЫ. Збіць, ссекчы да крыві.Вельмі смешна. 

Вельмі шчыра (прасіць, прасіцца). 

ЖУРАЎЛЯ ЗАПУСКАЦЬ (запусціць)

каму. каму. Біць, паласаваць, даваць лупцоўкі. Параўн.: жарыць — літаральна пячы, смаліць, біць, каб скура, цела гарэла.ЗЖАРЫЦЬ У СКУРУ

ЗА АДНЫМ ДОБРЫМ днём (дабры*днем).

За адным добрым днём і ў нас нечага пабылі, — ехалі і да нас завярнулі. Навагр. р., Падкас. За адным дабрыднем. Тамсама. Давай! За адным добрым днём адбуду. Карэл. р., Цыр.Гл. НОСАМ ЗААРАЦЬ. Вельмі энергічна, да болі ў жываце смяяцца, рагатаць, бокі зрываць. 

ЗААРАЦЬ НОСАМ.

ЗА БАКІ (за бокі, за жываты) БРАЦЦА (хапацца, хватацца).

Вельмі любіла на вячоркі хадзіць. За вечар і напрадзешся, і наслухаешся. А другі раз як стануць прыдумляць ды выдумляць, дык вечар за бокі бярэшся. Гл. р., Кл. Як стане расказваць, дык, мусіць, і мёртвы за бокі брацьмецца. А то хлопцы?.. Тамсама. Мы з яго аж за бокі хапаліся. Пух. Зміцер скажа, ды прыкажа [прыгаворыць, пажартуе], а паны толькі за бокі хватаюцца. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., СРБП). Чытаў, дык усе за жываты бяруцца. Мін. р., Бараўл. Такі і бацька ў іх быў: стане казаць, то за жываты бяруцца. Навагр. р., Ят. Каля яго [з яго] за жываты браліся. Бых.

Параўн. (у руск.): надрываться со смеху.

ЗА БОКІ ХАПАЦЦА (хватацца).

ЗА ВАДОЮ ІСЦІ (пайсці).

ЗАВЕСЦІ КУРНУ (курню).

ЗА ВОЧЫ.

Я казала за вочы, я і ў вочы скажу табе: няможна разбіваць чужое сям'і. Гл. р., Кл. За вочы і ты смелы. Стаўб. р., Мікал. У вочы ён адзін, а за вочы другі. У вочы які “добранькі”!.. А як за вочы, то сабака сабакам. А той, што забілі на вайне, — той не такі. Кап. р., Пясоч. Гаварыла за вочы, то скажу і ў вочы. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).

Параўн.: У вочы — то “саколю”, а за вочы — соллю. (БППФ).

Параўн.: У вочы лісам, за вочы воўкам. (БППФ).

Параўн. (у руск.): за глаза.

ЗАВЯЗАЦЬ (завязваць) ВУЗЛІК (вузлікі).

ЗАВЯЗВАЦЬ СВЕТ

Гл. ВЯЗАЦЬ ВУЗЛІК (вузлікі). каму. Гл. СВЕТ ЗАВЯЗВАЦЬ (засланяць) каму.ЗАГАВЕЦЬ ДУШОЮ.

ЗА

— Покуль жывы быў бацька, дык за бацькаваю галавою і сыны былі разумныя. — А што нам за бацькаваю галавою? Хіба ета [гэта] даўней, што кожны — гаспадар? Рабі — і жыві сабе. Гл. р., Хал. Слабы ён чалавечак, але за жончынаю галавою ліпіць на свеце. Гл. р., Сымон. За яго галавою і нам лацвей. Навагр. р., Ваўк. За дзядзькаваю галавою і ты вывучылася. Гл. р., Кл.Гл. БРАЦЦА ЗА РОЗУМ (за галаву). каму, чаму. Гл. ДАВАЦЬ ГАНЬБУ каму, чаму.ЗАГЛЯДАЦЬ У ЧАРКУ (глыбока).

ЗАГНАЦЬ У КАЗІНЫ РОГ

У навуцы ён любога настаўніка загоніць у казіны рог. Ого! Папавучыўся, і галава! Гл. р., Байл. Ты са мною ў шахматы гуляць? Гулёк такі!.. Я цябе як бачыш у казіны рог заганю. Раз-два і каралеву забяру, тады туру і афіцэраў. Гл. р., Кл. У чым хочаш [ва ўсім] цябе загоніць у казіны рог. Нясвіж. р., Сноў. Нядужа збірайся ў казіны рог заганяць. Мсц. Вы не глядзіце, што Мікалай стары, — ён яшчэ маладога ў казіны рог загоніць! Кап. р., Аксам. Загнаць у казіны рог. Заганю яго ў казіны рог. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).Гл. БРАЦЦА ЗАГРУДКІ. чые. З адцен. жалю, смутку. Пахаваць. 

ЗАГРУДКІ БРАЦЦА (пабрацца).

ЗАГРЭБЦІ КОСЦІ (костачкі)

Перанеслі такое пекла, такое пекла! Сядзім раз і кажа яна: “Загінем, што і касцей не будзе каму загрэбці”. Гл. р., Слаўк. Гадавала матка, гадавала, а вайна — каб яе пе*рун [пяру*н] спаліў! — прыйдзе, што не ведацьме [матка], дзе і костачкі сынавы загрэблі. Гл. У тую блакаду, дайце рады, столькі загінула [людзей], што не было каму загрэбці костачак. Акцябр. р., ст. Рацм.каму, чаму. Гл. ДАВАЦЬ ГАНЬБУ каму, чаму.ЗАГУЛЯЦЬ НА ВЯРОЎКАХ.

Дзе ты быў? Гуляў? Штоб [каб] ты загуляў на вяроўках! Гл. р., Кл. Не забыліся: тут газетку на машынцы [лістоўку, напісаную на машынцы] расклейвалі. Дык пісалі, што вы, паліцаі, п'яце і гуляеце, — на вяроўках загуляеце. А прыйшлі партызаны ў Глуск і, такі, павесілі двух, ці што. Гл. р., Хваст.каму. Гл. ДАЦЬ ДЫХТУ каму.ЗА ДЗЕДАМ ШВЕДАМ.

Хата іхняя яшчэ за дзедам шведам строілася [будавалася], старая ўжо. Мсц. р., Зар. (Лінгв. зб.). Гэта было за дзедам шведам, не за маёй памяццю. Тамсама.

Гл.: не за нашим богам.

ЗА ЖЫВАТЫ БРАЦЦА (хапацца, хватацца).

ЗАЙМАЦЦА НА ДЗЕНЬ.

ЗАЙМАЦЬ СВЕТ.

ЗАИСЦІ Ў ГАЛАВУ

І што яму зайшло ў галаву? Малад. р., Радашк. А ці мала што яму ў галаву зойдзе! А як зойдзе ў галаву, то не выб'еш. Мін. р., Клад.каго. ЗАКАВАЦЬ У КАЛОДКІ каго. Гістарычн. Закаваць у калодкі — надзець, прымацаваць на каго кайданы з дрэва. 

ЗАКОЎВАЦЬ У КАЛОДКІ

Тут колісь хадзіў разумны ды вельмі харошы чалавек. А бедны быў, як і ўсе. А неяк узяў і расказаў, што ён вучаны вельмі, што з Каліноўскім знаўся і на царскае войска нападаў. Дык закавалі ў калодкі — усіх, казаў, мяцежнікаў [паўстанцаў] у калодкі закоўвалі — і сперлі аж у той (sic!) Сібір. — А памру, сказаў, дома. Гл. р., Зубар. Закавалі гэта таго хаджаіна [гаспадара] ў калодкі і павялі ў астрог. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП, 1911).каго. Гл. ЗАКОЎВАЦЬ У КАЛОДКІ каго.ЗАКРУЦІЛА (закруціць) У ГАЛАВЕ

Закруціла ў галаве, дык хату прадаў. Кап. р., Ванел. Яго не ўгадаеш: раз добра, а другі — як у галаве закруціць. Мін. р., Раг.

Параўн. (у руск.): взбрело (взбредет) в голову.

ЗАКУСВАЦЬ ЯЗЫКОМ. ЗАКУСІЦЬ ЯЗЫКОМ.

Мусіць, ніхто такі не праціўны і гідкі, як п'яніца. Вып'е, а закусіць языком. А тады глядзіш — ужо чуць грабецца. Гл. р., Хал. Бо, ведама, у малых карчомках заўжды нічога няма. Мужыкі п'юць гарэлку ды закусваюць языком. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Як будзеш піць і языком закусваць, дык нейкая хвароба, пабачыш, укінецца. Гл.Гл. АСІНКАЮ (асінкі) ЗАЛАМАЦЬ.ў каго, чые. З адцен. захапл. Умелы, ручы, умее рабіць добра і хутка. 

ЗАЛАМАЦЬ АСІНКАЮ (асінкі).

ЗАЛАТЫЯ РУКІ

Тая, што за Іванам, — дык у яе залатыя рукі, нічога, што з твару не вельмі. У дарозе з Тур. у Ярэм. (Карэл. р.). А ты б хацеў, каб і паглядзець — хоць вады напіся і каб рукі залатыя? Тамсама.Дакараць сябе, вельмі шкадаваць, што не так зрабіў, не выкарыстаў мажлівасцей. 

ЗА ЛОКАЦЬ (локці) (сябе) КУСАЦЬ (грызці).

Сказалі, што нібыта майго Алеська прыгналі [немцы ў гады вайны] у лагер, недзе ля Бабруйска, я кажу: “З'ездзі, Аляксейка, ці схадзі — як можаш! — бо баронь божа што, да смерці за локці кусацьмеш сябе”. Гл. р., Кл. За локаць укусіў бы, але позна, назад ужо не вернеш. Тамсама. Каб ты не гэтакі быў, каб вар'ята таго не слухаў, то не кусаў бы сябе за локці, жыў бы з дзеткамі, як жыў. Мін. р., Салом. Прыязджаў мужык, дык пабаялася хату, карову кідаць, думала, ён сюды вернецца. А цяпер чуем: з другой ён сышоўся. Вольга за локці кусала: “А хай бы ж я ехала!” Уш. р., Арэх. За локці грызла, бабачкі, валасы на сабе драла. А што зробіш? Не вернеш дзіцяці, рук сваіх не падложыш. Карэл. р., Лукі.каму. Гл. ВОЧЫ ЗАМАЗВАЦЬ каму.

ЗАМУЖ БРАЦЬ

каго. ЗАМУЖ УЗЯЦЬ каго. Жаніцца з кім. Яна ўжо была ў лецях, а замуж ніхто не бярэ. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., СРБП). А каго ж Змітраў Толя бярэ замуж? Гл. р., Кл. Каб хто замуж узяў, то не шкадаваў бы: хай сабе не вельмі з пагля*ду, але — чалавек!.. Малад. р., Радашк. Дзе мне? Ніхто замуж не бярэ. Барыс. р., Вял. Трасц.ЗА НЯМА НІШТО (што). 1.

Перастань ты ў вочы лезці. Каб за што, а то за няма нішто лезе сляпіцаю ў вочы. Гл. р., Барб. А чаго там за няма нішто гвалт падымаць? Светл. р., Асташк. А давайце пагаварыце з вока ў вока. Чаго там? Ці гэдак [гэтак] бэсціць за няма нішто? Малад. р., Радашк. Сварыліся за няма што. Тамсама. Не сышліся за няма што. Мін., Камар. Усяк у іх бывае. Калі дружаць, а калі за няма нішто ў казлы гуляюць. Мін. р., Астр. Гарад. За няма нішто змяшае з гразёй. Малад. р., Радашк.Вельмі танна, за нішто (прадаць, купіць). 

2.

Аддала [прадала] цыбулю за няма нішто: вельмі навезлі багата [на базар]. Гл. р., Кл.

Параўн.: Як аддаваць [прадаваць] за нішто, то павязу дадому. Тамсама.За нішто (мець кагосьці, ставіцца да кагосьці), не лічыцца з кімсьці.Яна [нявестка] у іх за няма нішто, не любяць, не шануюць. Гл. р., Слаўк.Гл. ЗА НЯМА НІШТО.З адцен. асудж. Скончылася, канец чаму для каго.Запа*ла ёй кля*мка ў мяне жывіцца! Карэл. р., Лукі. Пачакайце ж! Вось стане новы [старшыня], западзе вам кля*мка! Не будзеце рабіць так, што ўсё каб сабе. Тамсама. Не цягайце скварку. Кончыцца [не стане сала] — западзе клямка, будзеце аб адным хлебе сядзець. Кап. р., Аксам.З адцен. асудж. Занатурыцца, закапрысіць і без падставы, прычыны выказваць нязгоду ў нейкіх дзеяннях, у нейкай справе. 

2.

З Дзюдзюном калі — дык і пагамоніш, ён і зрабіць умеў, а калі як западзе клямка — што ні зробіш, хоць здохні, “не так!”. Слова яму не ўласціш. Расказвалі ж, з сынам стога кідаў. Як ні падасць сын [пярэбірак сена на стог], то ён граблямі ўвесь пярэбірак ссуне дадолу, на зямлю. Гл. р., Кл. Што? Ужо клямка запала? Занатурыўся? Усё табе аднаму не так!.. Тамсама.Па-свойску, як з раўнёю (размаўляць, абыходзіцца з кімсьці). 

ЗА ПАНЕ-БРАТА. ЗА ПАНЕ-БРАЦЕ.

Рад..., што такія важныя гавораць з ім за пане-брата, дый вушы развесіў. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Ды я з ім за пане-брата! Давай сходзім. Асіп. р., Дубр.

Гл.: на пане-брат.

ЗА ПЛОТ

Яго работы ніхто за плот не валіць, [каваль] ён добры, а людзі яны — хай бог крые! Уш. р., Вашк. Цыган сваё хваліць, а чужое пад плот валіць. Бабр. р., Гл. Сваё хвалі, а чужое за плот валі? І ў людзей жа ёсць вочы, убачаць самі. Асіп. р., Вер. Сваё хваліць, а чужое за плот валіць. Гл. р., Стражы*. Першае цялятка гаспадар за плот валіць. Гл. р., Кл. Сваё як толькі хочаш хвалі, а майго не гань..., пад плот не валі. Мін. р., Салом. Першае шчанятка за плот кідаюць. (І. Насовіч, СПБ). І цыган свайго каня хваліць, пад плот валіць, але хваліць ды яшчэ і кажа: “Памажы падняць, дык будзем мяняць”. Кап. р., Аксам.За нішто, без прычыны, без патрэбы (біцца, сварыцца, спрачацца і падобн.). 

ЗА ПУСТЫ МЕХ.

Ці ты забыўся? Такія ж яны: пасварацца, а то дык і паб'юцца — так, за пусты мех. Гэта ўжо ў іх з дзядоў, муся. Віл. р., Раёўка. Гэтак жа! Дзе б падумаў, разважыў, дык не! Сварыцца!.. А каб за што? За пусты мех, далібог! Я і не бачылася, не тое, што нагаварыла. Тамсама.куды. ЗАПУСЦІЦЬ ЖУРАЎЛЯ куды. Зазіраць, заглядаць, падглядаць. 

ЗАПУСКАЦЬ ЖУРАЎЛЯ

А ты смела прайдзі і запусці жураўля, раз так хочацца [ведаць], што там такое. Рагач. Нас вучыў стары-старэнькі з-пад Мінска. Падгледзець ніколі не даваў. Толькі… — а ён: “Ужо запусціў жураўля? Ужо жураўля запусціў? Няма чаго запускаць жураўля!” Нар. А помніш, як Пётр Аляксандравіч: “Не запускай жураўля!”? Рагач.

Параўн. (у руск.): запустить (запускать) глаза.

ЗАРАБІЦЬ НА АБАРАНКІ.

ЗАРАЎЦІ РОВАМ.

ЗА РОЗУМ БРАЦЦА (узяцца).

ЗА РОЗУМ УЗЯЦЦА.

ЗА СВЕТ.

Чаго там не бачыла? За свет [у вёску за некалькі кіламетраў] на вечарынку… Там, а тут — адно шчасце. Гл. р., Кл. Вы, хлопцы, не ганіце за свет. Блізка мо' і не так паядаюць [каровы], а малака больш прынясуць. Тамсама. Бывала дзівіліся: “І трэба? За свет замуж ідзе!..” А цяпер… Мін. р., Дук.Далёка (жыць, працаваць, быць). 

ЗА СВЕТАМ.

За светам тыя соткі! Нашто мне яны? Хай бы тут пры хаце, як у людзей. Гл. р., Сымон. Дзеці за светам, на цаліне, а мы ўдваіх толькі. Навагр. р., Вал.Гл. ЧОРТАМ СВІСТАЦЬ. Гл. У ДЗЕЎКАХ ЗАСЕДЗЕЦЦА.каму. Гл. СВЕТ ЗАВЯЗВАЦЬ (засланяць) каму. каго. Гл. БРАЦЬ ЗА СЯБЕ  Гл. РУКУ ЗАСТРАМІЦЬ. З адцен. груб. Зусім нявартаснае штосьці; няўмелы, няўдалы працаўнік.каго. 

ЗАСВІСТАЦЬ ЧОРТАМ.

ЗАСЕДЗЕЦЦА Ў ДЗЕЎКАХ.

ЗАСЛАНЯЦЬ СВЕТ

ЗА СЯБЕ БРАЦЬ (узяць)

ЗАСТРАМІЦЬ РУКУ.

ЗАТЫЧКА АД (з) ПУСТОГА ДВАРА (хлева), ЗАТЫЧКА АД (з) ПУСТОЙ БОЧКІ (хаты).

Не жаніх, а з пустога двара затычка. Сл. р., Бох. А што з яго? Затычка з пустой бочкі. Чэр. Бо, ведама, без канякі, якая, табе ліха, гаспадарка, пустога хлева затычка. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Бо, вядома, гаспадар без бабы [гаспадыні] не гаспадар, а пустога двара затычка. Сл. п., Чудз. (Тамсама). Што зяць? Ён пустога хлева затычка. Ганц. р., Вял. Рож. Ці ж... гаспадар? Затычка з пустой хаты. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Гл. НА ГАЛАВЕ (на галовах, галавою) ХАДЗІЦЬ.Гл. ХВАРЭЦЬ НА КІШЭНЮ (на кішаню*).каму. Гл. СВЕТ ЗАВЯЗВАЦЬ (засланяць) каму.ЗА ШЧЭЛЕПЫ БРАЦЬ (узяць)

каго. Гл. БРАЦЬ ЗА ШЧЭЛЕПЫ каго.ЗБАВІЦЬ СА СВЕТУ

каго. Гл. СА СВЕТУ ЗБАВІЦЬ(збыць) каго.ЗБІВАЦЦА З ЛАДУ. ЗБІЦЦА З ЛАДУ.

Што за барабаншчык з цябе, што толькі пачалі граць, а ён ужо збіўся з ладу? Навагр. р., Мірат. Павер, Федзя, — то школа, то з гэтым лагерам, дык збіўся, браце, з ладу зусім. Схуднеў неяк. Каб хутчэй дачакацца: паеду па турысцкай. Навагр. р., Вал. З гэтымі яблыкамі мы ўжо з ладу збіліся: вельмі шмат, а прадаваць няма каму. Навагр. р., Скрыш.Стаміцца, змарыцца (ад беганіны, ад клопату). 

ЗБІЦЦА З НОГ.

Каб ведалі! Мы тут збіліся з ног шукаючы. Валож. р., Пярэж. Больш не пайду з ім у грыбы: за паўдня з ног збілася, за ім ідучы, ногі баляць, і грыбоў толькі на дне [у кашы]. Малад. р., Вал.

Параўн: (у руск.): сбиться с ног.

ЗБІРАЦЦА Ў ВЫРАЙ.

ЗБІРАЦЬ НА СТОЛ. САБРАЦЬ НА СТОЛ.

У нас гэтакіх каштэляў — мы стаўпецкія, недалёка ля Стоўпцаў, — мо' тон тры будзе. Прыедзеце — яшчэ і на стол збяру. А яблыкаў танней прадамо. — Як гэта збераце на стол? — Ці сваяк які, ці чалавек харошы трапіцца, то трэба сабраць на стол: каб чыста заслаць, наставіць, чаго ёсць. Мін., Камар. Бывала Янка, як хто зойдзе ў хату: “Збяры ты на стол”. Ад Ул. Фр. Луцэвіч.Гл. УПЕНЬ ЗБІЦЬ. Вельмі перабольшваць, драбніцу ўспрымаць, пераказваць як значнае, вялікае. 

ЗБІЦЬ УПЕНЬ.

З БЛЫХІ РАБІЦЬ ВАЛА.

Маны ў яго на ўвесь свет: ён з блыхі зробіць вала. Асіп. р., Гоман. Мо' і ў цябе столькі праўдачкі, як у большага брата? Той зробіць з блыхі вала. Люб. Ён з блыхі вала зробіць. Ваўк. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2).

Параўн. (у руск.): делать (сделать) из мухи слона.

З БОКУ НА БОК. 1.

А ён усе з боку на бок дзівіцца, што ў яго на стале дужа багата. Сян. (Е. Рам., БС, ІV). Увайшоў у пакой, залажыў рукі і ходзіць сабе ды ўсё з боку на бок пазірае. Сен. п., Ульян. (Е. Рам., БНК).Манера (ісці), пры якой тулава адхіляецца з кожным крокам то ўправа, то ўлева. 

2.

Параўн.: ідзе, як качка; качыная хада; валёхаецца, як качка. Гл. р., Кл.

От ты ўжо ходзіш! Каб хто перасміхаў!.. А то валёхаецца з боку на бок. Валёх-валёх... Гл. р., пас. Я. Куп. Цяжкі, тоўсты… Дык як ідзе — перакульваецца з боку на бок. Гл. р., Кл.з каго. Збыткавацца, глуміцца з каго, з чаго.Людзі ўжо надта хлеба наеліся [з папрокам і дакорам], калі ўжо збыткі чы*няць [з хлеба]. Ваўк. п., з-пад Свісл. (М. Фед., ЛБ, І). Меншы [брат], каб як дружна, каб як лепш, а большы толькі з яго збыткі чыніць. Гродна.Вызваліцца (ад клопату, які не даваў спакою, звязваў чалавека). 

ЗБЫЦЬ (клопат) З ГАЛАВЫ.

Сягоння грады кончыла палоць. Хоць гэту брыду* збыла* з галавы. Малад. р., Клім. (Матэр. для сл.). Каб хутчэй як збыць гэты клопат з галавы — бульбу выбраць ды ссыпаць. Малад. р., Радашк. Як аддала ўжо замуж, то, маеш, збыла з галавы клопат. Тамсама. Ніяк я гэтага клопату з галавы сваёй не збуду. Люб. р., Ям.каго. Гл. СА СВЕТУ ЗБАВІЦЬ (збыць) каго.ЗВАЛІЦЦА З НОГ.

ЗВАНІЦЬ ЗУБАМІ. 1.

Так страшна было, што зубамі званіла. У дарозе з Гродна ў Ваўк. Сядзіць баба пад кустом, звонячы зубамі. Сак. п., Мінк. (М. Фед., ЛБ, 1).Барабаніць (па жолабе, яслях), шукаючы ежы (пра каня). 

2.

Ой, Яначка, я ж і забылася, што каняка ў хлеве зубамі звоніць. Няхай бы звадзіў яе на начлег. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП).З адцен. грэбл., пагардл. Многа гаварыць пра пустое, пустазвоніць. 

ЗВАНІЦЬ ЯЗЫКАМІ. ПАЗВАНІЦЬ ЯЗЫКАМІ.

Як я і помню, бывала нашы мяшчане, як прыйдзе нядзеля, збяруцца ў доўгіх кажухах на базары і дзень звоняць языкамі. Гл. — А чаго я баяцьмуся? Пазвоняць языкамі і сціхнуць. — Звонячы, нешта вызваняць. Гл. р., Баян. Пайшлі дахаты! Чаго тут языкамі званіць? Малад. р., Кр.каго. ЗВЕСЦІ З РОЗУМУ каго. Даводзіць каго да вар'яцтва, да страты здольнасці цвяроза ўспрымаць, ацэньваць. 

ЗВОДЗІЦЬ З РОЗУМУ

Такім вучэннем ты сам сябе звядзеш з розуму; вучышся, што і сам з свае вучобы рады не будзеш. Гл. р., Кл. Як будзе так, дык гарэлка з розуму яго звядзе. Пух. р., Бал. Зачароўваць, паланіць. Вас вечарынкі і моды з розуму зводзяць. Мядз. р., Нар. Мяне маладу, як ягаду, з розуму зводзіш. (П. Шэйн, БНП, 1962).ЗВЕКАВАЦЬ ВЕК.

З ВЕК ВЯКОЎ. З ВЯКОЎ ВЕЧНЫХ.

Такая ў нас з век вякоў установа. Сак. п., з-пад Сух. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). От нашто, — каля Міжавіч у лесе ест [ёсць] пчолы, яны ўжо там з вякоў вечных сядзяць у зямлі, але абы падышоў, так і тнуць. Ваўк. п., Кук. (М. Фед., ЛБ, 1). Нёман з вякоў вечных быў чысценькі — як з расы. Гродна.Гл. ГАЛАВУ ЗВЕСІЦЬ (павесіць). Гл. 

ЗВЕСІЦЬ ГАЛАВУ.

ЗВЕСЦІ ВОЧЫ.ВОЧЫ ЗВЕСЦІ. каго. Гл. ЗВОДЗІЦЬ З РОЗУМУ каго.каго. Гл. СА СВЕТУ ЗБАВІЦЬ (збыць) каго.З ВЕТРУ ВЯРОЎКУ (вяроўкі) ВІЦЬ.

З ВЕТРУ ВЯРОЎКУ (вяроўкі) ЗВІЦЬ.

Погаласку пусцяць, з ветру вяроўку саўюць. Карэл. р., Лукі (Матэр. для сл.). Гэтая ваша ўмее з ветру вяроўкі віць, — нагаворыць, чаго ніколі не было. Карэл. р., Тур. Яны аднакавыя [аднолькавыя], сабраліся ўдзвюх, то з ветру вяроўкі віцьмуць. Люб.ЕЛКУ. Гл. ВІЦЬ ЕЛКУ.Марнаваць час. 

ЗВІЦЬ

ЗВОДЗІЦЬ (церці) ДНІ (дзянькі).

То адно — няўдача, то другое паднясе, — толькі дні трэш. Столькі дзянькоў сцерлі! Гл. р., Весн. Не той п'яніца, што дзень п'е, а той п'яніца, што дні трэ. Гом. п., Дзятл. вол. (З. Радч., ГНП). Дні сцёр, лапці здзёр — і не паспавядаўся! Карэл. р., Лукі. Ты з мацыклетам [матацыклам] толькі дні зводзіш. Дзе б зрабіў што, а ты ўсё то збіраеш, то разбіраеш. Гл. р., Сымон. Каб ты не зводзіў дзянькоў..., то зрабіў бы пограб, абгарадзіліся б, як усе людзі. Гл. Хацеў ісці на цянькі, але ўспомніў, людзі кажуць: цянькі зводзяць дзянькі, — дый пайшоў шукаць павароткі. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП).

Параўн. (у руск.): терять время, убивать время.

З ВОКА НЕ СПУСКАЦЬ (не спусціць)

каго. Гл. НЕ СПУСКАЦЬ З ВОКА каго.З ВУХА НА ВУХА.

А з вуха на вуха перадаюць весткі. Мядз. р., Будсл. (З успамінаў падпольшчыцы). Баяліся, каб не ўведалі ў пастарунку, то з вуха на вуха перадавалі. Тамсама.

З ВУШАМІ АБ'ЕСЦІ каго. Усё з'есці. Пра вялікія выдаткі на ўтрыманне, на корм.

Даўней на гаспадарцы глядзелі, каб канёк маленькі, спрытны. Купі вялікага — ён цябе з вушамі аб'есць. Гл. р., Кл. Дзе тае кормы [таго корму] набрацца на такую гаргару [вялікую карову]? Пакуль тое вялікае [многа] малако, яна цябе аб'есць з вушамі. Тамсама. Качка ненаедная [ненасытная]: колькі дасі, усё з'ядуць. На ферму навезлі качанят мо' тысячу. Яны, брат, цябе, кладаўшчык, з вушамі аб'ядуць. Тамсама. — Аж дзве свінні кідацьмем на гадоўлю? — Яны з вушамі цябе аб'ядуць. Гл. р., Стар.Гл. З ВЕК ВЯКОЎ. (вылецець, выпасці). Гл. ВЫЙСЦІ З ГАЛАВЫ. каго, што. Гл. ВЫКІНУЦЬ З ГАЛАВЫ каго, што.З ГАЛАВЫ НЕ ВЫХОДЗІЦЬ

Пайшоў Грышка даглядаць па гаспадарцы, але ўсё з галавы не выходзіць — што казаў убогі. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП). Што з нашым хлопцам рабіць — не выходзіць мне з галавы. Паехаць паехаў, але на што ён там навучыцца? Каб на што нядобрае не навучыўся… Гл. р., Зубар. Такі ра*ды з гасці*нца, што і спаць ляжа, дык з галавы не выходзіць. Гл. р., Кл. Табе хлопец той не выходзіць з галавы. Мін. р., Нялід.каму, чаму. Гл. ДАВАЦЬ ГАНЬБУ каму, чаму.ЗГАРНУЎШЫ РУКІ (сядзець).

Чаго вы седзіце*? Зараз снег напа*дае, а яны не капаюць, сядзяць згарнуўшы рукі! Слон. р., Ст. С. (П. Ст., Пол.). Можаце адпраўляцца. Усё роўна нічога не робіце, седзіце згарнуўшы рукі, як святыя. Маст. р., Граб. (П. Ст., Пол.).Знікнуць з поля зроку, з віду. 

ЗПНУЦЬ З ВАЧЧУ.

Пад'ехала яшчэ крыху, пасля згінула яму з ваччу. Ваўк. п., Азяр. (М. Фед., ЛБ, І). Сеў пад калясістым ядлаўцом, а разбойнікі пагналіся на конях каля яго. Як згінулі з ваччу, так вылез з-пад куста і далей памандраваў [павандраваў?] у свет. Ваўк. п., Вішн. (Тамсама). А ён, пакуль думалі, з ваччу згінуў. Тамсама.каго. Гл. СА СВЕТУ ЗБАВІЦЬ (збыць) каго.З ГЛУЗДУ (з глуздоў) З'ЕХАЦЬ (выбіцца).

А чаго так? Ці ты з глузду з'ехала? Уш. р., Чэр. На такой рабоце можна з глузду з'ехаць. Уш. А навошта гэтак? Ці ты з глузду з'ехаў? Уш. р., Лясн. Аз. Так седзячы дзень пры дні ды зіму і лета, то і з глуздоў можна з'ехаць. Докш. р., Карал. З гэтага пратакола з глуздоў з'едзеш. Уш. р., Чэр. Памерла жонка і пакінула малога хлапчука. Пахавалі жонку. Убіваецца шляхтун, з глузду выбіўся і розуму не прыложыць, што яму рабіць з малым дзіцем. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП). Ч. Пяткевіч: палешукі, калі хто захварэе..., калі хворы страціць прытомнасць, “калі з глуздоў сыдзе, прыстаўляюць п'яўкі”. Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР).

Параўн. (у руск.): рехнуться, спятить.

З ГОЛЫМІ (пустымі) РУКАМІ.

Не пойдзеш жа на вяселле з голымі рукамі. Бял. р., Кл. (Матэр. для сл.). У нас на вяселле з голымі рукамі не ідуць. Такі ў нас парадак. Сл. р., Шантар. Мы, цётка Уляна, і з пустымі рукамі прымем вас, прыходзьце толькі. Гл. р., Баян. Бегалі, бегалі, шукалі, шукалі і не знайшлі, паварочаліся з пустымі рукамі. Сен. п., Бар. (Е. Рам., БНК, 1962). Прыслугі паездзілі і вярнуліся дахаты з пустымі рукамі. Валож. р., Дзесят. (Хрэстам.). Прыехалі ў той (sic!) Сібір з голымі рукамі, але разжыліся, усё маюць. А цяпер на старасць, пісала, пераехаць: як ні е [ёсць], а цягне сваё. Гл. Толькі з лесу [выязджаюць], а яны [ваўкі] на дарогу. Што рабіць з голымі рукамі? Добра, што з саломы сядзенне было. Сталі паліць і жмукамі кідаць. Гл. р., Вольн.Гл. ГОРБІЦЦА Ў ТРЫ ПАГІБЕЛІ. Гл. АЖ З ГОРЛА ПРЭ (лезе). каго. Гл. СА СВЕТУ ЗБАВІЦЬ (збыць) каго.ЗДАВЕН-ДАЎНА.

Здавен-даўна людзі кажуць, што адзін хлопец, пасучы, насачыў маленечкія птушачкі... Ваўк. п., Шандры (М. Фед., ЛБ, І). І бацькі нашы, і мы тут гадаваныя, а каб тут ліцвіны, ці іх [завуць] літоўцы, то здавен-даўна іх не было. Гродз. р., Аз.Нечакана, без прычыны (пра смерць). 

З ДОБРАГА РАЮ. 1.

От раз зрабілася штось таму чалавеку. Быў быццам зусім здаровы, а назаўтра і дух вон. Памёр чалавек з добрага раю дый толькі. Сл. п., Бох. (А. Сержп., КАБСП). Чалавек..., паабедаўшы, лёг ...аддыхаць [адпачыць], ды не хварэючы, не стогнучы, от так з добрага раю ўзяў дый памёр. Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР).Па дабраволі, з хацення. Ч. Пяткевіч: старэйшыя палешукі лічаць за грэх замену валоў коньмі, ніколі не мяняюць валоў на коней “з добрага раю”. Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР).З ДУМКІ ВЫКІНУЦЬ

каго, што. Гл. ВЫКІНУЦЬ З ГАЛАВЫ (з думкі) каго, што.З ДУШЫ ВЕРНЕ

Тут панентак (sic!) хоць гаць гаці, самі яму чапляюцца на карак, але яго з душы верне. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). З вашае гутаркі мне з душы верне. У дарозе з Мін. на Сл. Ведама, пачвара, а не чалавек. На яго толькі зірнуць, дык з душы верне, а не то каб што. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Як не бачыць — душа мрэ, як убачыць — з душы прэ. (БППФ).

Параўн. (у руск.): с души воротит.

ЗДЫМАЦЦА НА КАРТАЧКУ. ЗНЯЦЦА НА КАРТАЧКУ.

А дзе ты здымалася на картачку? Гл. Паехалі мае госці ў Глуск, хочуць зняцца на картачку. Мала там — і тут хочуць. Гл. р., Барб. Хлопцы ў салдаты скора. Хай з'ездзяць здымуцца на картачку ўсе сваёю хэўраю. Гл. р., пас. Я. Купкаго. ЗНЯЦЬ НА КАРТАЧКУ каго. Фатаграфаваць. 

ЗДЫМАЦЬ НА КАРТАЧКУ

Папрасі: хай здымуць на картачку. Гл. р., Слаўк. Адзін рыбак тут ездзіў. Едзе на лодачцы і здымае на картачку. Нашто яму? Корч які, тавар [статак] ідзе, то дзеці бегаюць. Усё і трэба? Гл. р., Баян. Коля аднаго лета прыязджаў. Дык усіх зняў на картачку. Гл. р., Кл.Заняпасці (пра гаспадарку, справы), страціць вартасць. 

З’ЕХАЦЬ НА АДЗІН БОК (на адзін канец). 1.

Нешта, загадчык, твая ферма… Як так будзе, з'едзе на адзін бок. Гл. р., Кл. Пакуль бацька сам рабіў, быў парадак, а то на адзін бок у сына ўсё з'ехала. Тамсама. Будзеце ганяць столькі, за год з'едзе [машына] на адзін канец. Тамсама.Схуднець, спасці з цела, аслабець (пра чалавека). 

2.

Які здаровы быў Аляксей! А бач, хвароба, і з' ехаў на адзін бок. Гл. р., Кл. Захар'я як упаў тады — а які здаровы быў! — і з'ехаў на адзін канец. Злёг, злёг і памёр. Тамсама.

Параўн.: І. Насовіч так тлумачыць “з'ехаць на адзін канец”: разарыцца, зусім збяднець. (СБП).

Параўн. (у руск.): сойти на нет.

З ЖАБІНЫ ПРЫГАРШЧЫ.

А шчасця з жабіны прыгаршчы. (Матэр. для сл.). Яна, бедная, увесь век гаравала; замуж пайшла — а шчасця з жабіны прыгаршчы. Брасл. р., Бардз.каму. Гл. ЖАРЫЦЬ У СКУРУ каму.ЗЖЫЦЬ СА СВЕТУ

каго. Гл. СА СВЕТУ ЗБАВІЦЬ (збыць) каго.З (сырою) ЗЯМЛЁЮ (зямелькаю) АЖАНІЦЦА; З МАГІЛАЮ АЖАНІЦЦА; З (сырою) ЗЯМЛЁЮ (зямелькаю) ДЫ З МАГІЛАЮ АЖАНІЦЦА. Памерці, загінуць.

Куды яму? Хіба з сырою зямлёю ажэніцца. Гл. р., Хал. Не яму жаніцца. Хіба што з зямелькаю ажэніцца. Тамсама. Каб ты з магілаю ажаніўся! Гл. р., Слаўк. Каб яны [пра акупантаў і паліцыянтаў з апошняй вайны] з сырою зямелькаю да з магілаю ажаніліся. Гл. р., Кл.Ад пачатку да канца, на ўсім працягу (прасцягу). 

З КАНЦА Ў КАНЕЦ.

У нас загон [ніва, палоска поля] быў адзін, то з канца ў канец вярста. Гл. р., Кл. Дык ён ляда капаў цэлы дзень і выкапаў рэз з канца ў канец з вярсту ўдоўжкі... Гор. п. (Е. Рам., БС, ІV). Прыйшлі на той па*лядак — дзівіцца, што чыстае ляда стала з канца ў канец. Тамсама. З канца ў канец праехалі, адтуль завярнуліся, — так усё і ўзаралі. Тамсама. Пайшла каляда калядуючы, з канца ў канец жабруючы. Ваўк. П., з-пад Ял. (М. Фед., ЛБ, ІV). Я расказаў пану ўсё з канца ў канец, дык пан кажа... Ваўк. п., з-пад Мсціб. і Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Мне сёння такі сон сніўся, што няхай бог сцеражэ! Дый і стала расказваць усё з канца ў канец. Ваўк. п., з-пад Росі (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2).(прыстаць). Настойліва, неадступна (прыстаць, узяцца). 

З КАРОТКІМІ ГУЖАМІ

З кароткімі гужамі прыстаў. (І. Нас., СБП). Дзе ж! Як прыстала з кароткімі гужамі “дай!”, дык ніяк не адкараскалася. Мсц. Во як яна ўмее! Што ні здзелалася [зрабілася] у школе, а як прыстане з кароткімі гужамі [да вучняў], раскажуць. Тамсама.Гл. ЗБІЦЦА З ЛАДУ. З адцен. асудж. Навыдумляць, напляткарыць, нагаварыць абы-чаго, няпраўды. І. Насовіч: кажуць супраць паклёпу. (І. Нас., СБП).Людзі зложаць і смаленую кабылу. (І. Нас., СБП). Якая там праўда? Кабылу смаленую злажылі, а ты і пляцеш, не ведаючы нічога. Не знаеш — то і маўчы. Баран. р., Кут.

Гл.: плесці смаленага дуба.

ЗЛАМАНЫ ГРОШ.

Колькі ні працуй, то і то хвала богу, калі заробіш кавалак хлеба ды які зламаны грош на патрэбу. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). А ведама ў нашым стане, калі е [ёсць] хлеб, вядзецца гавяда... ды ляжыць дзе-небудзь у шчыліне які зламаны грош, дык ужо і лічаць багатым чалавекам. Тамсама. Трэба ж, каб у хаце быў які зламаны грош. Гл. р., Лл...

З ЛАСКІ НА ПАЦЕХУ.

— І навошта чалавека пакрыўдзіў? — А вот так сабе, з ласкі на пацеху. Малад. р., Клім. — А ты нашто іх падушыў? — З ласкі на пацеху. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Думаеш, ён так хацеў брыдка зрабіць? Сказаў з ласкі на пацеху, выйшла вунь што. Навагр. р., Скрыш.

Параўн. (у руск.): так вздумалось, так захотелось.

З ЛУБКІ ЖЫЦЬ.

Быць земляробам. Лубка — сявенька. І. Насовіч: так земляробы акрэсліваюць свой (сацыяльны) стан перад іншымі саслоўямі. (І. Нас., СБП).Каб жыў з лубкі, то і ён пазнаў бы, а то на ўсім гатовым, то ні знаць не знае, ні ведаць не ведае. Бабр. р., ст. Бр. Ужо мала тых асталося, што жылі з лубкі. Тамсама.Вельмі расці, вырасці, зарадзіць (пра збажыну). 

З МЯЖЫ (нівы) ВАЛІЦЦА.

Тут дагледзь [поле], то пшаніца будзе з мяжы валіцца. Бераст. Пасля ў таго, што зямля была кепская, з мяжы валілася, а ў таго, што добрая, адно [толькі] куколь ды мятліца. Ваўк. п., Астр. (М. Фед., ЛБ, І). Гнаіць не гнаілі, а хочуць, каб валілася з нівы. Леп. р., Ст. Леп. Як зарадзілася тое жыта, дык з нівы валіцца. Сен. п. (Е. Рам., БС, ІV).Гл. МЯНЯЦЬ БЫКА НА ІНДЫКА. У адзіноце, на самоце, калі побач ні жывое душы, няма з кім слова сказаць. 

ЗМЯНЯЦЬ БЫКА НА ІНДЫКА.

З НЕБАМ ГАВАРЫЦЬ ТОЛЬКІ.

З небам гаварыць толькі, нідзе нікога, ні душы. Слон. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). “З небам гаварыць толькі”, — кажуць у Гродзенскай губерні пра вялікія, неабсяжныя лясы. (І. Нас., СБП).З адцен. паэтычн. Вельмі высокі, выгоністы, стройны (лес). 

З НЕБАМ ГАВОРЫЦЬ (гавораць).

Слаўкаўскі лес — ого багацце! Дубоў тых, грыбоў, ліпы тае! Чаго хочаш! А хвоі там з небам гавораць: высокія, роўныя, адна ў адну. Гл. р., Байл. А вам далёка да Слаўкаўшчыны? От там лес! Проста з небам гаворыць; я там вайною быў. Там сталіца была [адзін з цэнтраў партызанскага руху на поўдні Беларусі]. Старадар. р., Н. Дар.Гл. З МЯЖЫ ВАЛІЦЦА. Адчуваць сябе знясіленым, вельмі слабым (праз хваробу, зморанасць, знясіленасць). 

З НІВЫ ВАЛІЦЦА.

З НОГ ВАЛІЦЦА.

Дзень снапы вазіў, а нанач — ля малатарні. Дык, ей-богу, з ног ва*ліцца. Гл. р., Барб. Так робячы, з ног павалішся. Тамсама. Е [ёсць] такія крыніцы, што з іх вада бяжыць мацуючая і слабая. Як чалавек напіўся б мацуючай, то проста зрабіўся б як мядзведзь дужы, а як слабой, то зваліўся б з ног як націна. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, I).Гл. ЗДЫМАЦЦА НА КАРТАЧКУ. каго. Гл. ЗДЫМАЦЬ НА КАРТАЧКУ каго.ЗОЛАТАМ АСЫПАЦЬ.

З-ПАД КАМАРОЎ.

Гл.:

З-ПАД (самых, саменькіх) НОГ.

Ішлі ў Пархачове [назва ўрочышча], дык цецярукоў багата. Ну, але з-пад самых ног пырх і паляціць. Гл. р., Вайц. Ну, што ён у цябе за сабака? Як з-пад ног, дык і ён пойдзе за зайцам. А так — толькі што ганчак… Люб. р., Ям.чыйго, каго, у каго. Зусім зблізку ад каго, у каго (узяць, схапіць, забраць). 

З-ПАД (самага,саменькага) НОСУ

Даўней ваўкоў было. А хіба забыўся? Пасвіў свінні ў карчах. Падпоўз [воўк] і з-пад носу ўхапіў парасятка. Гл. р., Кл. Ты ж у мяне з-пад саменькага носу грыбка ўзяў. Гл. р., Малін. А забыліся, як з-пад самага носу ад немцаў выбавіла вас? Мін. р., Лекар.З паляўнічай [лавецкай] фраз. Забіць звера (птушку) з-пад сабакі — забіць звера (птушку), якога гоніць сабака. 

З-ПАД САБАКІ.

За зіму падстрэліў сем зайцоў і ні аднаго з-пад сабакі. Гл. р.,Байл. Ля Мыслаціны з-пад майго сабакі не ты ліса забіў? Гл.

Гл.: з-пад камароў.

З ПЕКЛА РОДАМ.

Тыя з пекла родам, а ты — лепшая? Скід. р., Гал. Ён жа з пекла родам, далібог, і нашто займаць, і нашто чапаць было? Зачапіла — то не адчэпішся. Валож. Ён з пекла родам. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Наша маці на іх гаворыць: “Усе яны, уся радня з пекла родам”. З імі ж не зладзіш, не схаўрусуеш. Чуць што — вінаваты, а яны — не. Гл.Адразу, з першага ўражання. 

З ПЕРШАГА ПОГЛЯДУ.

Ось сустракае раз тую гожую дзяўчыну. Ды як убачыў, так і не жыў! З першага погляду так закахаўся, што і жыць без яе не мажэ [не можа]. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП).Безгаспадарліва, не клапоцячыся пра заўтра, наперад. 

З ПЛЕЧ У ПЕЧ.

Ці з цябе рыбак? Ты ўсё — з плеч у печ. Вунь Кузьма, той прынадзіць, пакорміць [рыбу], то і зловіць. А ты? Трэба ісці на раку, а вудка пераблытаная, перарваная ўся. Бераз. Я не люблю жыць з плеч у печ. Маёй гаспадыні на ўсю зіму сухіх дроў. Бярэз. р., Чыр. Бер.Сваёю працай, са сваёй працы, працаю ўласных рук (жыць, пражываць і падобн.). 

З ПРАЦЫ РУК.

Але ведама, з працы рук [на ўласнай, індывідуальнай гаспадарцы] многа не нажывеш, бо ў гаспадарцы адно прыбывае, а другое адбывае, от бы вада ў рацэ. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Жыў сабе адзін бедны кравец. Ведама, з працы рук многа не заробіш. Тамсама. Пытаецеся пра Яфіма? Надта добрыя і гожыя людзі. А жылі з працы рук. Зямлі было мала-мала, адна крыха тае зямлі. То так і жылі з працы рук сваіх. Каму што зробіць, — а такая ўмелая, а такая здатная! — людзі і дадуць хто што: страўнага чаго, скаромінкі якое. І жыла сабе. Гродз. р., Лаша.

Параўн.: з пяці пальцаў.

З ПУСТОГА ДВАРА (хлева) ЗАТЫЧКА.

З ПУСТОЙ БОЧКІ (хаты) ЗАТЫЧКА.

З ПЯЦІ ПАЛЬЦАЎ.

Нябожчык Анісь вучыў сыноў [аддаваў у навуку], а ці раз казаў: “Дзе бачыў, Міхале, каб жылі мае сыны з галавы, з пяці пальцаў? Без зямлі, каб без гаспадаркі? Без хаты, без каня? Не, браце!” Аж бачыш: толькі адзін Мікіта астаўся сядзець на селішчы. А ўсе пайшлі і жывуць як! Гл. р., Кл. Жыць з пяці пальцаў. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).Гл. РАБІЦЦА НА ЯБЛЫКІ. Гл. РАБІЦЬ ЛАД. каму. Гл. РАБІЦЬ ЛАСКУ каму.ЗРАБІЦЬ ЛІХА

каму. Гл. РАБІЦЬ ЛІХА ЗРАБІЦЬ СКЛАД.

ЗРАБІЦЬ ЦАЦКУ

Пайшла нажаць травы ды, бачыш, якую цацку зрабіла сабе? Да самаенькае касці палец парэзала. От зрабіла цацку на лета! Гл. р., пас. Я. Куп. Сек, сек, нарэшце ссек [змею] тры галавы, але і змей зрабіў яму добрую цацку. Ваўк. п., Ган. (М. Фед., ЛБ, 1).Звіхнупца, збіцца з патрэбнага, правільнага шляху. 

З РОЗУМУ ЗБІЦЦА.

Пата* [патуль, датуль] гуляў, пакуль з розуму збіўся. Гор. п. (Е. Рам., БС, ІV). Вучыцца някепска. Калі толькі з розуму не саб'ецца, чалавек будзе. Малад. р., Бак.каго. Гл. ЗВОДЗІЦЬ З РОЗУМУ каго.З РОЗУМУ ТРОНУЦЦА.

Даўно ўжо было (ніхто з вас ні ўпамятае), хадзіў малады і харошы [прыгожы] вельмі. Бачылі ў Курма*нцы, адале [потым] ля Адэлі на мастку. Казалі, з багатых, апра*нены хораша. Дык з навукі з розуму тронуўся. Вельмі крэпка паніма*тны і здатны быў і ўсё чытаў і чытаў. І ў Глуску ж быў інжынер, з навукі з галавою нешта нядобрае было. Гл. р., Кл. Так думаць дзень і ноч ды журыцца — можна тронуцца з розуму. Тамсама.Разыходзіцца (пра грошы, матэрыяльныя каштоўнасці). 

З РУК ПЛЫСЦІ. 1.

Грошы ў горадзе як вада, сюды-туды — і няма. Як бач з рук плывуць. Тое купіла, сёе купіла. Схамянулася, — а за што ехаць [дахаты]? Ст. Бабр. Як поўны засек, тады нішто. А як малавата, дык здэцца [здаецца], мука з рук плыве. Гл. р., Кл.Страчвацца, гінуць (пра матэрыяльныя каштоўнасці) з няшчасця, няўдачы. 

2.

А бедны больш гараваў, але што ні зрабіў — усё з рук плыве; так яму не пашанцавала. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП).каго. Зусім збедніць каго, давесці каго да беднасці, да жабрацкага становішча. 

З САРОЧКІ ВЫВЕСЦІ

Ты мяне згубіла навекі! От добрую жонку ўзяў, і з сарочкі вывела! Ваўк. п., з-пад Мсціб. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Папусціся дзецям, то выведуць з сарочкі. Які там дзіцячы розум? Тамсама. Цяпер і страшыць перасталі: “Вы з сарочкі выведзеце!” Мал. Бераст.Гл. ВЫБІВАЦЦА З СІЛЫ.Гл. ПАЙСЦІ З СЛЫХАМІ. Жаданне, імкненне, прагнасць (мець штосьці, авалодаць чымсьці). 

З СІЛЫ ВЫБІВАЦЦА (выбіцца).

З СЛЫХАМІ ПАЙСЦІ.

ЗУБ ГАРЫЦЬ.

Даўно ўжо ў мяне зуб гарыць на тую бярозу, — от былі б дровы, як цацкі! Вял. р., Кл. Сёння я абходзіў Янкаў сад. От яблыні харошыя! Зуб проста гарыць на іх. Трэба будзе ўшчапіць і нам такую. Маст. р., Граб. (П. Ст., Пол.).Гл. ЗВАНІЦЬ ЗУБАМІ. на каго, што. Гл. ВАСТРЫЦЬ ЗУБЫ на каго, што.ЗУБЫ ГРЭЦЬ (на сонцы).

Чаго тут стаіце*? Няма чаго рабіць, дык зубы грэюць. Адны толькі хі-хі-хі-хі. Гл. р., Кл. Пастануць ды толькі зубы грэюць на сонцы. Тамсама.За працяглую практыку атрымаць вывучку, навыкі, дасведчанасць (у пэўнай справе). 

ЗУБЫ З'ЕСЦІ. 1.

Ты, мусіць, не ведаеш Сашы глускага, што таргаваў. Яго ніхто, бывала, не ашукае: ён зубы ў той лаўцы з'еў. Гл. р., Кл. На кабанах і Коля і Якуб — абодва зубы з'елі. За зіму заб'е і разбярэ 30 — 40 кабаноў. Малад. р., Радашк.Састарэць, дажыць да старых гадоў на адным месцы. 

2.

Тут і нарадзіўся, тут і зубы з'еў. Мядз. р., Нар. Прыдумляў усяго, пакуль зубоў не з'еў. Тамсама. Мае дачушкі, я ўжо і зубы з'еў, і ногі сту*паў, ходзячы за статкам. Паст. р., Воцк. (Хрэстам.).З адцен. дакору, непаш. Смяяцца. 

ЗУБЫ ПРАДАВАЦЬ (лупіць).

Вы прыйшлі сюды не зубы прадаваць. Калінк. р., Ліц. Рабіць няма чаго, што пасталі і зубы прадаяце*? Гл. А дзяўчаты ўсё сабе пахіхікваюць, усё зубы прадаюць. Слон. п., з-пад Моўч. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Усё зубы лупяць. Тамсама. І не збрыдае ім зубы лупіць. Абы з чаго... Малад. р., Радашк.Цярпліва, напружваючыся, праз сілу. 

ЗУБЫ СЦЯЎШЫ.

Жыве сабе Ціхон у сваёй старэнькай хатачцы ды маўчыць зубы сцяўшы, хоць часамі няма за што рук зацяць. Сл. п., Пярэвал. (А. Сержп., КАБСП). Дык куды там! — маўчыць зубы сцяўшы. Не то штоб [каб] біць, дык ніколі пальцам не зачапіў. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Дык цесць слухаў зубы сцяўшы, а нарэшце, палку ўзяўшы, да зяця падаўся. Хойн. р., Вал. (Хрэстам.). Слёзы, далібог, як боб, сыплюцца, а ён сцяўшы зубы глядзіць толькі, ні войкне. Малад. р., ст. Уша.Доўгаю працаю, практыкаю набыць веды, дасведчанасць у нейкай справе. 

ЗУБЫ ПРЫЕСЦІ.

Дзіва што Сяргей усё ведае ды знае! Ён зубы прыеў на гэтых паперках ды на бумажках. Гл. р., Байл. Ян быў сярповік, на сярпах ён зубы прыеў, а плугоў не ўмеў [рабіць, рамантаваць]. Гл. р., Кл.

Параўн. (у руск.): зубы съесть.

З УСЁЙ (з усяе) МОЦЫ (сілы), З ЦЭЛАЙ МОЦЫ.

З усёй моцы пабеглі. Гродз. р., Бел. А нашы людзі дурныя, цягнуць жылы ды з усяе сілы пнуцца, дзела спраўляюць, а ліха маюць. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП, 1911). З усёй сілы па стале стукнуў. Паст. р., Луж. (Р. Шырма, БНП, І). Разганіся з усёй сілы і проста пераскочыш. Мядз. р., Нар. Як трэсне з цэлай моцы па лысіне. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Як уваліў [даў] з цэлай моцы, Тамсама.

Гл.: як моц (сіла).

Гл.: як моцы стае.

Гл.: як маеш (меў) моцы (сілы).

Гл.: колькі моцы.

Параўн. (у руск.): что было силы (сил), что есть силы (сил); изо всех сил; на всю силу.

З УСІХ ЛАПАТАК.

Бяжыць дый чуе, што дзяцел крычыць: цэх, цэх! І здаецца яму, што гэта яму грозіць яна. Ён далей прэ з усіх лапатак. Сл. (А. Сержп., КАБСП).

Параўн. (у руск.): во все лопатки.

З (ад) ЦЁМНАГА ДА ЦЁМНАГА. Ад світання да змяркання, да начное цемры; цэлы, увесь светавы дзень.

Ад цёмнага да цёмнага ў лодцы і злавіў нейкіх пяць плотачак, я і то б злавіла з цёмнага да цёмнага. Мін. р., Астр. Гарад. Работалі [працавалі, рабілі] з цёмнага да цёмнага. Лёзн. р., Глод. (Хрэстам.). Кажаце, тавар [статак] пасвіць не штука. А лёгка? Ад цёмнага да цёмнага на нагах і на нагах. Гл. р., Малін. Вельмі ўядлы Ламашка. За што возьмецца, то ад цёмнага да цёмнага рабіцьме. Гл. р., пас. Чыр. Пасля, пазней, з цягам часу. 

З ЧАСАМ.

З часам багаты агледзеўся... Ваўк. п., з-пад Свісл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). А з часам усё спатрэбіцца. Скід. р., Бабр. Не лянуйся пад'ехаць. З часам пад'едзь. Проста збярыся і пад'едзь. Гл. р., Кл.Гл. БАЧЫЦЦА З ШКЛЯНЫМ БОГАМ. Гл. ВЫТЫКАЦЦА З ЯЗЫКОМ. Недарэчы ўмяшацца ў размову, гутарку. 

З ШКЛЯНЫМ БОГАМ ПАБАЧЫЦЦА.

З ЯЗЫКОМ ВЫТЫКАЦЦА (выткнуцца).

З ЯЗЫКОМ УЛЕЗЦІ.

Нашто-бо кажуць: “Языча, языча, якое цябе ліха мыча?” А ён? Улез з языком, сам. Не каб хто нарабіў, а сам сабе. Гл. Меншы занадта рухавенькі і з языком любіць улезці. Стануць што гаварыць, і ён прыткне свае тры грошы. Стаўб. р., Мікал. Дый ты не ўлезь з языком, дзе не трэба. Бераз. Чаму? З чаго (штосьці дзеялася, рабілася, адбывалася)? 

З ЯКОЕ ПРЫЧЫНЫ?

А ці было чаго, каб спытаўся? З якое прычыны вы як у бубен білі? Лях. р., Чудз. А ты з якой прычыны не прыехаў? Валож. р., Рак.Гл. ЗЯМЛЮ (зямельку) ПАРЫЦЬ. Быць блізкім да смерці, быць адной нагою ў труне (пра вельмі хворага, пра зусім старога чалавека). 

ЗЯМЕЛЬКУ ПАРЫЦЬ.

ЗЯМЛЁЮ ПАХНУЦЬ.

Жонка багата старэйшая за яго, а яшчэ нішто сабе, лёгкая [рухавая, мае спрыт]. А ён маладзейшы, а ўжо зямлёю пахне. Акцябр. р., ст. Рацм. Гэткі дужы быў, а то паслабеў вочань [вельмі], ужо зямлёю пахне. Мін.

Параўн. (у руск.): быть одной ногой в могиле.

ЗЯМЛЮ ДЗЁРЦІ.

Яравое [ярына, яравыя палеткі] ля Глуска — там землі не такія, як нашыя! — зямлю дзярэ. Гл. р., Вольн. Пасеялі на канюшы*нішчы лён, дык, верыце, зямлю дзярэ, а чысты — як толькі вы*палалі. Гл. р., Байл. Халады даўно [былі і адышлі], мочыць, парыць, дык у агародзе зямлю ўсё дзярэ. Гл. р., пас. Я. Куп. Быць пахаванаму, ляжаць у сырой зямлі. 

ЗЯМЛЮ (зямельку) ПАРЫЦЬ.

Каб не яна, ты, братка, даўно б, кажу, зямлю парыў. Спасла [выратавала] яна цябе. У дарозе з Дзярж. у Мін. Прыйшла ў рэдакцыю, мо' б параілі мне: дзе пра спасоб'е [дапамогу, пенсію] заяву здаць? Гаспадара [мужа] 'шчэ зразу [на пачатку вайны] забілі. Два сыны, сынкі мае два, — і ніякае весткі, ніякае звесткі; мусіць, бедненькія, зямельку нейдзе [недзе] параць. Гл. Віру*тнік той даўно зямлю парыць, а мы намучыліся за вайну, але жывём. Круп. Той паліцай даўно зямлю парыць, а мы жывём і будзем жыць. Сл. р., Шантар.Вельмі многа, безліч. 

ЗЯМЛЯ НЕ ПАДЫМАЕ.

Вельмі народу размножылася, так размножылася, што зямля не падымае. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП, 1911). І што тут столькі войска? Зямля не падымала. Гл. р., Зубар. А багацця таго, багацця!.. Зямля, дальбог, не падымае. Глядзелі на той Мінск і дзівам дзівіліся: штоб [каб] столькі багацця, столькі хараства ўсякага ў ім!.. Гл. р., Кл. З адцен. пагардл. Вельмі прагнюка, ненасытны (пра чалавека). 

ЗЯМЛЯ НЕНАЕДНАЯ (ненаежная).

Не будзь ты зямля ненаедная. Гл. р., Кл. Ах, ты зямля ненаедная. Тамсама. Ды яна век зямля ненаежная. Карэл. р., Заг.

Вельмі добра расці (пра пашню). 

Як ёсць сілы (моцы), вельмі хутка (бегчы, гнаць). 

Максімальна напружваючыся; напружваючы ўсю моц, усю сілу. 

З адцен. дакору, асудж. Многа смяяцца, рагатаць. 

ЗУБАМІ ЗВАНІЦЬ.

ЗУБЫ ВАСТРЫЦЬ (гастрыць)

Звар'яцець, сысці з розуму. 

З РОЗУМУ ЗВОДЗІЦЬ (звесці)

Гл. СКЛАДАЦЬ (рабіць) СКЛАД. сабе, каму. Параніць, параніцца (тады “насіцца” з абвязанаю рукою, пальцам — “як з цацкаю”).каму. 

ЗРАБІЦЦА НА ЯБЛЫКІ.

ЗРАБІЦЬ ЛАД.

ЗРАБІЦЬ ЛАСКУ

Гл. ЗАТЫЧКА АД (з) ПУСТОГА ДВАРА (хлева). Гл. ЗАТЫЧКА АД (з) ПУСТОГА ДВАРА (хлева). Са сваёй працы, працаю сваіх рук, з працы рук (жыць, існаваць і падобн.). 

Люты, бязлітасны, круты ў адносінах да каго, задзірлівы; чорт, д'ябал. 

Зусім зблізку, з непасрэднай бліжніны ад каго, у каго (выбегчы, выскачыць, выгнаць). Гл. АСЫПАЦЬ ЗОЛАТАМ. З паляўнічай [лавецкай] фраз. Ч. Пяткевіч: калі ў лесе на зайца нападае многа камароў, ён выбягае на поле, кідаецца на зямлю, качаецца; а паляўнічы лёгка застрэльвае зайца. Такое паляванне мае асобную назву: забіць зайца з-пад камароў. Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР). з-пад сабакі. 

ЗНЯЦЦА НА КАРТАЧКУ.

ЗНЯЦЬ НА КАРТАЧКУ

Так уздумалася, так раптоўна захацелася, так сабе (зрабіць, сказаць). Малыя грошы, малая сума грошай. 

З ЛАДУ ЗБІЦЦА.

ЗЛАЖЫЦЬ СМАЛЕНУЮ КАБЫЛУ.

ЗЖАРЫЦЬ СКУРУ

Так мала, што ўсё адно як зусім няма (шчасця, радасці). 

Фатаграфавацца. 

(прэ). З адцен. непаш., пагардл. Становіцца моташна, агідна, невыносна. 

2.

З далёкіх часоў, ад старадаўнасці. 

ЗГОРБІЦЦА Ў ТРЫ ПАГІБЕЛІ.

З ГОРЛА ПРЭ (лезе).

ЗГУБІЦЬ СА СВЕТУ

Без нічога, нічога не маючы, нічога не атрымаўшы (прыйсці, пайсці, вярнуцца). 

З розуму тронуцца, звар'яцець; з розуму выбіцца. Глузд (глузды) — розум, мазгі. 

ЗГЛАДЗІЦЬ СА СВЕТУ

Анічога не рабіць. 

ЗГАНУ ДАВАЦЬ (даць)

хто, што. Карціць, непакоіць, трывожыць. 

З ВЯКОЎ ВЕЧНЫХ.

З ГАЛАВЫ ВЫЙСЦІ

З ГАЛАВЫ ВЫКІНУЦЬ

Пад сакрэтам, шэптам (расказваць, перадаваць, каб ніхто пабочны не чуў). 

З адцен. асудж. Пляткарыць, выдумляць. 

ЗВЕСЦІ З РОЗУМУ

ЗВЕСЦІ СА СВЕТУ

Гл. ВЕК ЗВЕКАВАЦЬ. Спрадвечна, заўсёды. 

2.

Гл. З НОГ ВАЛІЦЦА. Калаціцца, трэсціся (з холаду, страху). 

ЗБЫЦЬ CА СВЕТУ

ЗБЫТКІ ЧЫНІЦЬ

На бакі, па баках (пазіраць, паглядаць, глядзець). 

Гл. У ВЫРАЙ ЗБІРАЦЦА.Рыхтаваць гасцінны стол: накрываць абрусам, раскладаць відэльцы, лыжкі, ставіць на стол стравы. 

Страчваць стройнасць, зладжанасць; выходзіць, выбівацца з каляіны. 

ЗАХАДЗІЦЬ НА ГАЛАВЕ (на галовах).

ЗАХВАРЭЦЬ НА КІШЭНЬ (на кішаню).

ЗАЧЫНІЦЬ (зачыняць) СВЕТ

Гл. НА АБАРАНКІ ЗАРАБІЦЬ. Гл. РОВАМ РАЎЦІ. Гл. БРАЦЦА ЗА РОЗУМ (за галаву). Гл. БРАЦЦА ЗА РОЗУМ (за галаву). Далёка (ісці, ехаць, збірацца і г. д.). 

(пад плот) ВАЛІЦЬ (кідаць) што. Лічыць, прызнаваць як нявартаснае, кепскае (штосьці), мець за нішто (чыюсьці справу, працу, рэч). 

ЗА НЯМА ШТО.

ЗАПАЛА КЛЯМКА. 1.

3.

Без дай прычыны, без падставы, за нішто. 

ЗАМАЗВАЦЬ ВОЧЫ

З адцен. жартаўл. ці іран. Нічым не закусваць (п'ючы гарэлку). 

каму. Раптоўна прыйшло ў галаву (пра нечаканае, выпадковае рашэнне, пра нечаканы, выпадковы ход). 

ЗАКАВАЦЬ У КАЛОДКІ

Гл. ЗА БАКІ (бокі) БРАЦЦА. Гл. НА ДЗЕНЬ ЗАЙМАЦЦА. Гл. СВЕТ ЗАЙМАЦЬ. каму. Пра думку, намер, задуму, план, які даўно прыйшоў; карціць ажыццяўленне думкі, плана. 

Вельмі даўно. 

ЗАДАЦЬ ДЫХТУ

З адцен. зламоўн. (у кленічах). Быць павешанаму ці апушчанаму ў труне ў магілу. 

ЗАГУДУ ДАВАЦЬ (даць)

Гл. ГЛЯДЗЕЦЬ (заглядаць) У ЧАРКУ (глыбока). каго. Перамагчы, паказаўшы поўную перавагу. 

ЗА ГАЛАВУ БРАЦЦА (узяцца).

ЗАГАНУ ДАВАЦЬ

Гл. ДУШОЮ ЗАГАВЕЦЬ. чыёю Дзякуючы чыёйсьці галаве, розуму, толку, парадку, распарадлівасці, клапатлівасці.ГАЛАВОЮ. 

Гл. ЗА БАКІ БРАЦЦА. Гл. ІСЦІ ЗА ВАДОЮ. Гл. ВЕСЦІ КУРНУ (курню). Завочна, пры адсутнасці каго (гаварыць на каго, нагаворваць на каго, смяяцца з каго). 

За адным разам, адначасова, тым самым часам.

ІДЗЕ СЛІЗКА. ПАЙШЛО СЛІЗКА.З адцен. жартаўл. Ідзе слізка (страва) — са смакам, хутка есца.

У нас госці былі. Што думаеце? Наставіла катлетаў, дык не вельмі, а ўсмажыла дзве гусі, свае каўбасы настанавіла — дык пайшлі слізка. Добрае і з'ядуць добра. А вып'юць па чарцы — другой, то ўсё пойдзе слізка. Сл. Ідзе слізка, але дно блізка. Вял. р., Кл. (Матэр. для сл.). І не грыбы, а ўсё ідзе слізка! Тамсама.Гл. ДЗЕСЯТАМУ ЗАКАЗАЦЬ. Гл. НОГІ ВЫПРУЦІЦЬ. Выйсці са строю, страціць працаздольнасць, стаць аслабелым. 

І ДЗЕСЯТАМУ ЗАКАЗАЦЬ.

І НОГІ ВЫПРУЦІЦЬ.

І З КАПЫЛОЎ (з капылля) ДАЛОЎ. 1.

Надта ж рана!.. Няма і шэсцьдзесят, а ён, кажаш, і з капылоў далоў. У дарозе з Мін. на Лаг. Дзвесце выпіў — і з капылоў далоў. Слабец ён. Мін. р., Астр. Гарад. Адну ночачку не паспіць, а хай сабе і недаспіць — і з капылля далоў. Вагэтакі ён. Малад. р., Радашк.Збаяцца, спалохацца, здацца (перад нечаканасцю, перад нечаканым ускладненнем становішча, пры складанай сітуацыі). 

2.

Прасіўся: “Вазьмі, начальнік, у разведку”. Не ўзялі, бо чуць што, якое акружэнне ці другая бяда, дык ён табе і з капылоў далоў. Мін. р., Даш.З адцен. падкрэсл. Вельмі падобныя, аднолькавыя; як дзве кроплі вады (пра людзей). 

І КРОШКІ (крошачкі, ка*пачкі, брызачкі, кропелькі, парашы*нкі) ПАДАБРАЎ (пабраў).

Увесь бацька — і крошкі падабраў. Бял. р., Кл. (Матэр. для сл.). Васіль — увесь дзед, ён і крошкі дзедавы пабраў. Гл. р., Кл. І крошкі матчыны пабраў [пра сына, падобнага, як дзве кроплі вады, да маткі]. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). І брызачкі падабраў. Значыць: падобны ва ўсіх нават драбніцах. (І. Нас., СБП). Мой Васілёк увесь чысценька Сцяпан. Усе крошкі падабраў. Каб і не казаў — пазнаў бы. Слон. р., Ст. С. (П. Ст., Пол.) Ён і крошачкі падабраў: і вушы, і носік, і бародачка — ну ўсё, як у Сцяпана. Гл. р., Кл. Дачка — уся маці, і капачкі падабрала. Тамсама. І парашынкі падабраў. (І. Нас., СБП). І крошкі пабраў. Палес. (М. Фед., ЛБ, ІV). Увесь-увесь бацечка, і крошкі пабраў. Гл. р., пас. Я. Куп. І капелькі пабраў. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).З адцен. іран. І. Насовіч: кажуць пра беспадстаўную надзею. І лапкі палажыў — вельмі паспадзяваўся. (І. Нас., СБП). І лапкі палажыў — занадта паспадзяваўся, перабольшыўшы права на чыюсьці ласку, апе*ку. 

І ЛАПКІ ПАЛАЖЫЦЬ!

На рыбу разам схадзілі, дык і лапкі палажыў! Вельмі трэба ты яму!.. Гл. р., Кл. Я такіх не люблю. Зрабі яму дабро, дык і лапкі паложыць. Тады ўжо табе, знай, у вочы зазірае. Асіп.(ані) БЛІЗКА! 1. Ні ў якім разе, ні за што, поўная нязгода. 

І НІ

Хацелі, каб сталаваўся ў іх. Дык ён нічога, а жонка — і ні блізка! Сл. р., Шышч. Нашага [старшыню калгаса] хацелі перакінуць, але нашае праўленне і ні блізка! Кап. р., Ванел. Прасілася пад'ехаць, ды ён ані блізка! Чэр. Як ігнараванне. 

2.

Ён і вельмі каля яе [увіхаецца, заляцаецца], а яна і ні блізка, і глядзець не глядзіць. Пух. р., Хід. Хацела, каб зладзілі. Я і кажу: ці трэба вам сварыцца? Дык і ні блізка. Гл. р., Кл.

Параўн. (у руск.): ни в какую, ни за что.

І НЕ ЖЫЎ.З адцен. дакору. Жыць не можа (хтосьці, калі ён не атрымае чаго, калі не будзе задаволена яго пажаданне, калі не здзейсніць задуманага). 

Ось раз сустракае тую гожую дзяўчыну. Дык як убачыў, дык і не жыў! З першага погляду так закахаўся, што і жыць без яе не мажэ [не можа]. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Схадзіў неяк на вечарынку, агледзеўся, што ў хлопцаў касцюмы — дык і не жыў: хаць [хоць] трэсні, хаць лопні, але купі і яму такі дарагі. Гл. р., пас. Я. Куп. Не абма*ніць — і не жыў. Навагр. р., Падкас.Гл. ЯК НЕ ЛЫСЫ.Гл. НОСУ НЕ ЎБІЦЬ. Часам, калі, у некаторых выпадках. 

І НЕ ЛЫС.

І НОСУ НЕ ЎБІЦЬ.

ІНШЫ РАЗ, ІНШЫМ РАЗАМ.

У мяне іншы раз так галава баліць, што, здэцца [здаецца], во-во звар'яцею, во-во на сцяну кінуся. Мін. р., Раг. Як да году, — іншы раз поўна ў лесе [грыбоў], а сёлета не вельмі што. Малад. р., Удр. Іншым разам уздумаюць і прышлюць якую сотню мне на абходак. Мін. р., Відаг. А іншым разам мне лепш аднаму, без хаўрусу, у грыбы ісці. Малад. р., Радашк.каму. Усё — і прытулак, і сяброўства, і блізкасць. 

І ПЕЧКІ І ЛАЎКІ

Разгледзеўся ён каля агню, ажно гэта хлопцы з яго вёскі. От ён і пытае ў хлопцаў, ці не ведаюць яны, што ў яго робіцца дома, як там адна жонка спраўляецца з гаспадаркаю. — А якое ёй ліха, — кажуць хлопцы, — як цябе не было, дык дзяк зрабіў там і печкі і лаўкі. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Яго там і печкі і лаўкі. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).

Параўн.: і седала і едала.

І РУКІ АТРАПАЦЬ (атрэсці).Зусім сцурацца каго, чаго, зусім парваць з кім, катэгарычна адмовіцца ад каго, чаго.Рабіць з ім? Ці ты не ведаеш? Ты і рукі атрапі ад такое хэўры. Гл. р., Кл. “Я і не бачыла, я і не чула, я ведаць не ведаю”, — і рукі атрапала. Бач як! Разам усё рабілі, разам хадзілі, адале [а потым] і рукі ад тае* атрапа*ла. Гл. р., Барб. Як чуць што якое — ён і рукі атрасе: “Мая хата з краю…” Гл. р., Кл. Спачатку і я хацеў будавацца, а тады падумаў дый рукі атрос. Малад. р., Клім. Гл. САБАКАМІ ІРВАЦЬ. Гл. СЛЕД ЗАМЯЛО. Ваяваць, пачынаць ваяваць, пачынаць вайну. 

ІРВАЦЬ САБАКАМІ.

І СЛЕД ЗАМЯЛО.

ІСЦІ ВАЙНОЮ. ПАЙСЦІ ВАЙНОЮ.

Нашто так? Нашто адзін на аднаго ідзе вайною? Гл. р., Вольн. І ў чатырнаццатым, і цяпер [1941 — 1945 гг.] не хто, а Нямеччына вайною пайшла. Тамсама. Як японец ішоў вайной на расейскага цара — смеху было: малы, а на каго ты лезеш? Карэл. р., Мірат.Плысці з цячэннем. 

ІСЦІ ЗА ВАДОЮ. ПАЙСЦІ ЗА ВАДОЮ. 1.

За вадою лёгка ідзе, а прыгані ты яе [лодку] назад!.. Карэл. р., Ярэм. І плыт за вадою ідзе добра. Гл. р., Хал. Прывязалі б стары [човен], а самі пераселі б у адзін, за вадою лёгка пойдуць. Тамсама. Нехта сарваў замок і сапхнуў з берагу, — знайдзі, калі пайшла за вадою. Тамсама. Юзік казаў, як у Нёмане: за вадою [на лодцы] без вясла лёгка ідзеш, а проці вады і вясло не вясло. А ў нас хоць як гані. Гл. р., пас. Я. Куп.Ісці за вадою — рабіць, дзейнічаць без разважання, не думаючы; не кіравацца сваімі, самастойнымі разважаннямі; не ўлічваць, што будзе ў выніку дзеянняў, учынкаў. 

2.

За вадою пойдзеш, да дабра не дойдзеш. Мін. р., Чуч. Як гэта за вадой ісці? За вадой пойдзеш, дык не вернешся. Мсц. р., Кр. Г.

Параўн. (у руск.): плыть по течению.

ІСЦІ НА ДАБРО. ПАЙСЦІ НА ДАБРО. 1.Наладжвацца, ісці (пра справы) на лад. 

Пасварыліся, што расходзіліся, хацелі распісацца [скасаваць шлюб], але цяпер пайшло на дабро. Мін. р., Угл. Колісь, мае дзеткі, жылі вельмі пагана. Але як пайшло на дабро, то і ўсе мае дзеці вы*жылі. А дзед памёр, як была гражданская [грамадзянская] вайна. Нараўл. р., Верб. (Хрэстам). Дужэць, здаравець, папраўляцца. 

2.

Не спаў сутак трое, кідаўся надта. А гэта заснуў. Ноч усю спаў і цяпер спіць. Мусіць, пойдзе на дабро. Мін. р., Слаб. Ісці на карысць, на здароўе. 

3.

Як каму: каму піва на дабро ідзе, а каму — і чаркі не вып'еш. Мін.Пачынаць жыць самастойна, станавіцца на свае ногі, зарабляць на сябе. 

ІСЦІ НА СВОЙ ХЛЕБ. ПАЙСЦІ НА СВОЙ ХЛЕБ.

Пайшлі дзеўкі на свой хлеб. Навагр. (П. Шэйн, БНП, 1962). Гадкоў пяць..., і меншанькі пойдзе на свой хлеб. Баран. р., Кут. Як пойдзе на свой хлеб — не раскідацьмецца. Люб. І табе ўжо час на свой хлеб ісці. Малад. р., Радашк.

Гл.: есці свой хлеб.

Гл.: быць на сваім хлебе.

Гл.: свой хлеб.

ІСЦІ (пускацца) НА ХІТРЫКІ.Хітраваць, свядома абманваць. 

Дзе розум, а дзе і хітрасць трэба. А як вунь тады? Што ж, каб не пайшлі на хітрыкі? Там бы і амін ўсёй сям'і быў. Паліцай пра адно, а я — другое. Хіба ж ім праўду казаць? Малад. р., Бак. А хіба забыліся, як рэзалі лес лучкаўскі? Купец плаціў ад ме*тры [ад метра]. Дык ён з Хведарам пайшлі на хітрыкі: зверху і збоку метровыя, а ўсярэдзіне кароценькія цялешыкі. Хто пяць метраў [пяць кубаметраў ставіў за дзень], а ў іх — восем. Гл. р., Кл. А нашто на хітрыкі ішоў? Тамсама. Дзе б сказаў, як там, дык пусціўся на хітрыкі. Тамсама.Добра весціся, гадавацца, пладзіцца (пра жывёлу, птушку, пчолы). З даўняга веравання: купленае, узятае з добрае рукі гадуецца шчасліва, не хварэе, — ідзе рукою, вядзецца, а з ліхой рукі — не ідзе рукою, не вядзецца. (Ч. Пятк., КДПР).Двое парасятак купіла, і нешта не пайшлі рукой, — худыя, не хочуць есці. Малад. р., Радашк. Хацела!.. Купіць у Дварэцкіх і каб пайшлі рукой? Тамсама. Колісь як не пойдзе рукою — карова ці конь, ці што — перапрадаюць, каб пайшло рукою. Гл. р., Кл. У іх свінні вечна не ідуць рукою. Тамсама. Кармі парсюка мукою — пойдзе рукою. (БППФ). А як ёй пойдзе рукою, як [калі] лажыцца з курамі, а ўстае з панамі? Гл. р., Кл. Доўбіку вельмі свінні ішлі рукою. Тамсама. Усё яму ідзе рукою. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).Дзейнічаць насуперак звычаю ці чыйму жаданню, чыёй волі. 

ІСЦІ СУПРАЦЬ (проці) ВАДЫ. ПАЙСЦІ СУПРАЦЬ (проці) ВАДЫ.

Сустракае яго ландар дый кажа: от добры ты хлопец, толькі кепска робіш, што ідзеш проці вады. — Якое вады? Я ж нанасіў вады на цэлы тыдзень. — Я гавару, што калі чалавек ідзе з ветрам, то яму лёгка ісці, а калі пойдзе проці ветру, то вецер яго валяе. Сл. п., Бох. (А. Сержп., КАБСП). Як людзі, і ты з імі. А нашто супраць вады ісці? Малад. р., Радашк. Як усе так, а ты не так, — ой, цяжка проці вады ісці. Гл. р., Стар.

Параўн. (у руск.): идти против течения.

ІСЦІ (біцца) У ЗАКЛАД. ПАЙСЦІ (пабіцца) У ЗАКЛАД.Закласціся ў спрэчцы. 

Не будзь рызыкант такі. Ён ужо ў заклад біцца… Гл. р., Кл. Пойдзем, браткі, на места [горад], і вам скажу, калі будзе ў мае жонкі вячэра гатова, — і пайшлі ў заклад, бо браты не давалі веры. Ваўк. п., з-пад Росі (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Так слова па слове — і пайшлі ў заклад. Тамсама. Адзін пан пайшоў з пастухом у заклад. Тамсама. Раз пайшлі ў заклад тры дактары, адзін кажа... Сак. п., з-пад Сух. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). От і пайшлі тут дзецюкі ў заклад на гарнец гарэлкі. Сл. п., Маз. (А. Сержп., СРБП). Дурань, што ішоў у заклад. Гл. р., Хал. Хай пахваліцца, як з тым пабіліся ў заклад, але ніхто не спраўдзіў. Гл. р., пас. Я. Куп. Няма тут чаго ісці ў заклад. Гл. р., Сымон.

Параўн. (у руск.): биться (побиться) об заклад.

ІСЦІ Ў ПРЫМЫ. Гл. ПРЫМАЦЦА (прыставаць, ісці) У ПРЫМЫ.Рознымі спосабамі, прыёмамі, шляхамі, заходамі (спрабаваць зрабіць што, падысці да каго, схіліць каго да нейкага кроку). 

І ТАК І СЯК.

Прабаваў і так і сяк — ані спосабу ног дастаць. Ваўк. п., з-пад Свісл. (М. Фед., ЛБ. ІІІ, 2). Не хацеў, каб Кузёмка меў такую жонку, але нябожчыца, мая баба, — светлы ёй рай, — пачала і так і сяк гаварыць дый угаварыла. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Я і так, я і сяк знарок зневажаю яго або кляну, а ён хоць бы што, маўчыць бы вады ў рот набраўшы. Тамсама.Як дадатак, калі кажуць пра багацце нейкага прадукту (мяса, рыбы), пра багацце пачастунку. 

І ТАК КАВАЛКАМІ (кускамі).

На вяселлі ўсяго было: і паранае, і смажанае, і так кавалкамі. Карэл. р., Лукі. У мае дачкі рыбы як дроў. Якое хочаш: і смажанае, і варанае, і так кускамі. Гл. р., Кл. Зае*дзь — за госця прымуць. Як нідзе нагасцю*ешся, будзе табе і смажанага, і варанага, і так кускамі. Тамсама. Што толькі душа прымае: і яечня, і студзень, і мача*нне; тут сырое, смажанае і так кускамі. Тамсама.Як сцверджанне адсутнасці, невыканання. 

І ТО НЕ.

Хаця б цурка дроў было — і то не. Бял. р., Кл. (Матэр. для сл.). Мой нічогачка не згатуе. Гатаванага з печы дастаць — і то не. Мін. р., Вос.Пра такое развіццё [гародніны — бурака, радыскі,. рэдзькі], пры якім з'яўляецца ствол і кветкі [пры гэтым звычайна двухгадовая расліна развіваецца, як аднагадовая]. 

ІСЦІ Ў СТОЛЬ (у ствол). ПАЙСЦІ Ў СТОЛЬ (у ствол).

Уся мая рэдзька пайшла ў столь. Гл. р., пас. Я. Куп. Мусіць, насланнё якое ці мо' пара* такая, што які год ідзе ў столь. Гл. р., Кл. У нас кажуць, трэба берагчы, каб не падмерзлі высадкі, тады ў столь не ісціме. Гл. р., Баян. Сама радыска не расце, а толькі ў столь пайшла. Люб. Бачылі, мама, як мая рэдзька — проста ўся чыста — у столь пайшла? Гл. р., пас. Я. Куп. Пайшло ў ствол. Мсц.Гл. У ТАНОК ІСЦІ (хадзіць). Не хацець нават глядзець на каго, што, бачыць каго, што; поўнае ігнараванне. 

ІСЦІ Ў ТАНОК.

І (ані) У ТОЙ БОК НЕ ГЛЯДЗЕЦЬ.

Кажу яму: так і так. А ён, мае родненькія, мае каханыя, і ў той бок не глядзіць. Гл. Да салдатаў [да службы ў салдатах] гуляў з ёю. А прыйшоў — і ў той бок не глядзіць. Тамсама. Не купуе [купляе] хусток, ані стужок, ані пацерак, ані ў той бок не глядзіць ды ўсё хамуты, капузы*, уздэчкі, пасвісцёлы і ўсё мужчынскія рэчы таргуе. Слон. п., Студар. (М.Фед.,ЛБ,1).Гл ЗЛАЖЫЦЬ СМАЛЕНУЮ КАБЫЛУ. 

ЗЛАЖЫЦЬ.

ІСЦІ РУКОЮ. ПАЙСЦІ РУКОЮ.

КАВАЛАК (кусок) ХЛЕБА. Пражытак, харч.

Хлопцы пападросталі, усякі сабе на кавалак хлеба заробіць. Гл. р., Зубар. Хай кожын сабе зарабляе хлеба кавалак. Гл. р., Вольн. Усякаму свой кавалак хлеба. Валож. р., Пярш. Як у чалавека ёсць кавалак хлеба, дык гэта ж мала! “Масквіча” яму ці якое ліха трэба! Дзярж. Ён і небагаты быў, але не наракаў на бога: гараваў, меў кусок хлеба, нікога не крыўдзіў, ніякага ліха ў яго не было на сэрцы, от ён і шчасліва жыў. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП).

КАДУК НЕ БЯРЭ каго. Гл. ЧОРТ (кадук) НЕ БЯРЭ каго.

КАЗАНАЯ КАЗКА. Не раз чутае (гаворка, размова, наме*р, план, просьба) і не вартае ўвагі. І. Насовіч падае куды вузейшае значэнне: адмова на беспадстаўную, не раз паўтораную просьбу. (І. Нас., СБП).

Абрыдала мне гэта казаная казка. Баран. р., Кут. Як твой Федзя рабіць будзе, хай сам думае і сам робіць, а я слухаць, далібог, не хачу: гэта ўжо даўно казаная казка. Малад. р., Бак.

КАЗАНЬ КАЗАЦЬ. З адцен. дакору. Казань — пропаведзь у касцёле. 1. Гаварыць працягла, доўга, аднастайна і дакучліва.

Як стаў казань казаць — на ўвесь вечар. Докш. Ты вечна сваю казань кажаш. Тамсама. Пачне казань казаць, што аж нудна стане. Тамсама.

2. Гаварыць абы-што, гарадзіць.

Перастань ты сваю казань казаць, надаела ўжо слухаць. Докш. р., Пустас. (Матэр. для сл.). Ды яго ж слухаць — не дай божа! Як стане казань казаць, як стане абы-што верзці, дык аж агоркне табе. А ты і слова яму не скажы. Малад. р., ст. Уша.

КАЗАЎ ТОЙ. Гл. ЯК ТОЙ КАЗАЎ.

КАЗУ ПАСВІЦЬ. З адцен. іран. Адставаць на працы ад каго, цягнуцца ззаду.

Ды якая ты работніца? Ты ж вечна на жніве казу пасеш, дзе хто жне, а ты ззаду. Крыч. р., Губ. Маладая, а на пастаці казу пасе. Тамсама. Арыначка казу пасець, а Іванка абед нясець. Крыч. р., Губ. (З народнай песні). Такая з цябе ўмелая, заўсёды казу пасеш, — ці палолі, ці жалі. Чэрык. Лена сёння, знай, казу пасе, снапоў, можа, на дзесяць [адстала]. Крыч. р., Каран.

Параўн. (ва ўкр.): пасти задніх.

Параўн. (у руск.): плестись в хвосте.

КАЛАТУШЫ НАРАБІЛАСЯ. 1. Разгразілася (вуліца.дарога),

І машыны і тавар [жывёла], дык што так нарабілася калатушы — не прайсці. Гл. р., Кл.

2. Сваркі, нязладжанасць, нязгода (у калектыве, сям'і, групе).

Нешта ў школе калатушы нарабілася. Так дружна былі, а то перасталі ладзіць. Каб хіба новага [настаўніка] куды перакінулі. Ці не ён абгаварыў усіх. Няхораша, каб у настаўнікаў ды сварыліся. Неяк так не было ніколі. Гл. р., Кл.

КАЛАТУШЫ НАРАБІЦЬ. Калату*ша — 1) гразь; 2) зацірка; 3) беспарадак. Гл. р., Кл., пас. Я Куп. 1. Размясіць, разгразіць (дарогу, вуліцу, двор, пагон).

Машыны што так вуліцу разгрузілі!.. Па ўсёй вуліцы калатушы нарабілі. У вас стала — і прайсці няма як. Гл. р., пас. Я. Куп. Таварам [на прагоне] калатушы нарабілі. Гл. р., Кл.

2. Разбіць, змясіць, ператварыць што, каго ў калатушу.

Вельмі, кажуць, нарабілі калатушы з немцаў пад Бабруйскам. Абкружылі ды з усякага ўсяго [з розных відаў зброі] як сталі даваць, як сталі даваць! Гл. р., Ад.

3. Пасварыць каго з кім, выклікаць спрэчкі, узаемныя абвінавачванні, стварыць беспарадак у адносінах між людзей.

Ён такі! Як дзе толькі асядзе, і наробіць калатушы, усіх на сварку падыме. Адтуль, дзе ён цяпер робіць [працуе], ехалі і заходзілі піць, і кажуць на яго: “Які ж ён дзяркач! Як прыехаў, усіх пасварыў, кругом калатушы нарабіў. Такі ў нас не ўбудзе”. Гл. р., пас. Я. Куп.

КАЛІ ЛАСКА. Як ветлівы зварот, як ветлівая просьба, ветлівае пабуджэнне: прашу вас, проша.

— Жонка каўбасу спякла б. — То можа я? — То спячыце, калі ласка. — Жонка пасцель паслала б. — То можа я? — То пасцяліце, калі ласка. Ваўк. п., з-пад Гн. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). — Дай, кажа, мне, то я паднясу крыху, бо ты ўжо ўтаміўся. — То добра, ка [кажа], наце паднясіце, калі ласка. Слон. п., Студар. (М. Фед., ЛБ, ІІ, 1). — …я табе дзеўку высватаю прыгожую, багатую! — Добра, высватай, калі ласка. Я пашыю чаравікі. Сен. п., Ульян. (Е. Рам., БНК). Э, мамка, кажа ён, я да гарэлкі не вотто [не вельмі] лас, а калі твая ласка, дык няхай мой хлопец вып'е. Гом. п., Бел. (Е. Рам., БС, ІV). Падары, гаворыць, служывенькі! — гаворыць: адну аддаў убогаму, асталося дзве. ...табе адну падаць? — А падай, калі ласка твая! Магіл. п. (Е. Рам... БС, ІV). Калі ваша ласка, то на гэтым вялікі дзякуй скажу. Мін., Камар.

КАЛІВА Ў КАЛІВА (ка*ліўца ў ка*ліўца, ка*лівачка ў ка*лівачка). Вельмі добрае і роўнае (пра расліны, пра каласы адной урадлівасці, пра адборнае зерне).

Жыта стаіць каліва ў каліва, сцябло ў сцябло. Гл. р., Слаўк. На нашых шырокіх раза*х вельмі ячмень рос. Падгноіш — дык чысценькі, роўненькі. Зірнеш — каліўца ў каліўца. Гл. р., Кл. Вот-бок [ну, скажы, -ыце] урадзіла на балоце [пра пшаніцу]: калівачка ў калівачка. Тамсама.

КАЛІ ТОЕ. 1. Няма калі.

Калі тое ў ягады ісці! Тут грады дагледзець няма часу, плацця [бялізны] мо' воз сабралася. А ты пра ягады гаворыш. Гл. р., Слаўк. Калі тое гуляць, — за фермаю свету не бачыць; плацяць нішто сабе, дык і ідзе, робіць і робіць. Гл. р., Кл.

2. Позна.

Калі тое ў Глуск ехаць, — ужо сонечка на вечар, усё ўсюды пазачынянае будзе. Тамсама.

КАЛОМ (колам) СТАНАВІЦЦА. КАЛОМ (колам) СТАЦЬ. Не згінацца (пра ногі, рукі, шыю, спіну) пры стомленасці, захворванні.

З самага малку абы прастыў, дык шыя колам становіцца, і не паверне. Гл. р., Кл. Зразу, як праедзеш доўга [за рулём], дык усё цела калом станавілася. Мін. Не ідуць ногі ані: стамілася вельмі. Калом ногі сталі. Навагр. Прастыў, дык не павернецца, колам шыя стала. Гл. р., Ал. Доктар каб паглядзеў. Сяду, дык, дальбог, не разагнуцца, а буду стаяць — сесці не можна. Спіна колам. Гл. р., Н. Жыц. Змерзлася, што аж колам стаіць. Гл. р., В. Ой, бедная ж я! За дзень нарабілася [напрацавалася], што сярэдзіна колам стала. Гл. р., Хал. Пастой пры малатарні, дык і ты колам станеш. Гл. р., пас. Я. Куп. Язык колам стане. Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР). Ногі колам сталі. Тамсама. Брэшаш...! Няхай табе язык колам стане. Тамсама.

КАЛОЦЬ ВОЧЫ. Гл. ВОЧЫ КАЛОЦЬ.

КАЛЯ КІЛІШКА (міскі, пасудку, посуду, талеркі, чаркі) ЧЫСТА ХАДЗІЦЬ. Гл. ЧЫСТА КАЛЯ ПОСУДУ (пасудку) ХАДЗІЦЬ.

КАМАР НОСАМ НЕ ПАДЛЕЗЕ. Не падкапаешся, не прыдзярэшся, не знойдзеш няправільнасці. Мы так напішам, што і камар носам не падлезе. Гл. р., Слаўк. Камар носам не падлезе, а рэвізоры ўбачаць. Тамсама.

Параўн.(у руск.): комар носа не подточит.

КАНЕЦ КАНЦОМ (канцоў). Урэшце, нарэшце, урэшце рэшт.

І ты канец канцом паварушы глуздамі. Мін. Дык ён круціў, муціў, але такі канец канцом мусіў прызнацца. Ваўк. п., Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Усё ж канец канцоў дадумаліся. Слон. п., Студар. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2).

КАНЦЫ ПАДБІВАЦЬ. КАНЦЫ ПАДБІЦЬ. Заканчваць, закругляць працу, якая патрабуе параўнаўча мала часу, увагі.

Камусь трэба было пайсці і канцы падбіць. Касілі касілкай, а касой каб пападкошваць на заваротах. Гродз. р., Аз. Лічы, што кончылі лён [ірваць]. Заўтра падаб'ём канцы. Уш. р., Слаб. У мяне ў бухгалтэрыі да паўдня толькі, я канцы падаб'ю дый паеду, — што [дакументы] падшыць, што разнесці ў кнігі. Адным словам — падаб'ю канцы і паеду. Уиі. р., Лясн. Аз.

КАПЦЫ ПРЫЙШЛІ каму. Гл. ПРЫЙШЛІ КАПЦЫ каму.

КАРОТКІ ЗАВАРОТКІ. Не хапае сілы (умення, сродкаў), рукі кароткія.

Ты не возьмеш гэтага мяшка: кароткі завароткі! Бял. р., Кл. Куды табе брацца? У цябе кароткі завароткі. Тамсама.

КАСЦЬМІ БАРАБАНІЦЬ. Вельмі схуднелы.

Бывала блізніцкі шляхчыч [шляхціч] едзе — яны былі такія самыя мужыкі, толькі ганарыстыя, — конь касцьмі барабаніць, але з набэдрыкамі і гузікамі блішчустымі, аж зіхацяць. Гл. р., Кл. А ён неяк купіў кабылу — гарга*ра пад вільчык, а касцьмі барабаніць, такая худая ды сухая. Тамсама. З тае блакады, даражэнькія ды каханенькія, выйшлі слабыя, касцьмі, дальбог, барабанілі. Гл. р., Слаўк.

КАТОРАЯ ПАРА! Адносна працяглы час, адносна даўно, доўга, позна.

Каторая пара! А іх ні чуткі ні прачуткі. Гл. р., Хал. Гуляю каторую пару, а работа мая не роблена. Гл. р., Слаўк. Я прыйшла, сяджу каторую пару, а тут і ты следам за дзедам. Гл. р., пас. Я. Куп. У Глуску расказвала мне: “Каторая пара ўжо, як бацька іх у Амерыку з'ехаў. Павыросталі дзеці, пажаніліся, унукаў прычакаліся, а, скажы, ад яго ніякае весткі. Каб дзе быў, каб яму ўсё добра было, то некалі азваўся б”. Гл. р., Вольн.

КАТУ ПА ПЯТУ. З адцен. жартаўл. ці іран. Вельмі малы рост, недаростак.

Ого!.. Ты ўжо вялікі! Ты кату па пяту. Гл. р., Хал. У вашай Даколі збяруцца хлопцы кату па пяту, — называецца вечарынка!.. Гл... р., Кл. Ён малы, а ты? І ты кату па пяту. Тамсама.

КАЧКІ ПУСКАЦЬ. Гл. ПУСКАЦЬ КАЧКІ.

КЕПІКІ (кпінкі, кепінкі; смехі, смешкі, смешачкі, жартачкі) СТРОІЦЬ з каго. НА КПІНКІ ПРЫСТАВАЦЬ да каго. Кпіць, здзекліва насміхацца.

Кепікі строіць. (І. Нас., СБП). Жаліцца каваль мужчынам, а тыя ды строяць кепікі: — От дык каваль, і сарама* яму няма: жонка цягае за чупрыну. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП). Быў там п'янчужка Іванчык, ён да ўсяго здольны: што ні возьме, усё зробіць ды ўсё смяецца ды кепікі строіць. Тамсама. Перш з яго смяяліся ды строілі кпінкі. Сл. п., Чуч. (А. Сержп., СРБП). Збягуцца людзі, смяюцца ды кпінкі строяць, а бабы... сварацца ды зневажаюць адна адну. Сл. п., Млын. (А. Сержп., СРБП). Пасмяяліся мужыкі, пастроілі кепікі... з такое маладзіцы дый давай разыходзіцца. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП). Няма чаго з яго строіць кепінкі. Ваўк. Кепінкі строіш. Ваўк, п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Каб сказаў — як сказаў! А ты толькі на кпінкі прыстаеш. Лях. р., Мін. Убачаць людзі, як ён прэ дамоў рыбу, дый пачнуць на кпінкі прыставаць, каб ім закаштаваць тае рыбы. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). А ён п'е гарэлку ды ўсё строіць смешкі. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Ты разумнейшы, думаеш, над усіх? З кожнага смехі строіш!.. Гл. р., Кл. Ты строіш смешачкі, а дзіцяці дзецца няма дзе. Гл. р., пас. Я. Куп. Няма тут чаго строіць з яго смешкі. Тамсама. Ты думаў..., што я цябе люблю, каля цябе стаю, з цябе смешкі строю. Пруж. (Р.Шырма.БНП,1).

Параўн. (у руск.): трунить, подтрунивать.

КІДУН КІДАЕ. Прыпадак кіду*чае хваробы.

Ці казалі табе хто? Няма ўжо Паўла Хвядотавага. Намучыўся небарака. Быў пры конях, а холадна было, дык агню налажыў. А яго кідун кінуў. Дык абгарэў, намучыўся бедны. Гл. р., Кл. Кінуў свае [сваіх дзяцей], ды ідзе на чужыя. Штоб [каб] іх, такіх бацькоў, кідун кідаў за ватэтакае [за такія ўчынкі, паступкі]. Гл. р., пас. Я. Куп. Каб вас кідун кідаў! Што вы на ігрушу палкамі кідаеце? Гл. р., Кл.

КІЕМ РЭБРЫ ПАМАЦАЦЬ каму, чые. Гл. ПАМАЦАЦЬ КІЕМ РЭБРЫ каму, чые.

КІНУЦЬ ВОКАМ. Зірнуць, глянуць.

Кінуў на дзяўчыну вокам, — мабыць, закахаўся ненарокам. Сл. п., Пярэвал. (А. Сержп., КАБСП). Ідзе — дык і вокам не кіне! Гл. р., Побл. Я ж наеду, то хоць вокам кіньце на маю хату. Асіп. р., Яс. Кінь вокам! Бачыла, што зрабілася тут ды чаго нарабілася? Мін. р., Круп.

КІНУЦЬ ЗА САБОЮ. 1. Дапамагчы, падмагчы каму не за плату, не праз плату, а з сяброўства, добразычлівасці, пашаны да людзей (такая маральная рыса вельмі шануецца ў народзе; лічыцца, што, “кінуўшы за сабою”, чалавек зрабіў святую справу, што і яму з часам аддзякуюць).

Такі самалюбец, сарвіцель такі не кіне за сабою, — каб усё сабе, каб усё яму! Гл. р., Вольн. Не бойся кінуць за сабою: падможаш, то і ён не забывацьмецца на цябе. Гл. р., Зубар.

2. Прыняць папярэднюю меру.

На гаспадарцы робячы, так, хлопча: не кінеш за сабою, не знойдзеш перад сабою. Угной [пакладзі гною] — дык нажнеш, гадуй цяляткі — каровы будуць, а з каровы малако, а прадасі — грошы будуць. Гл. р., Кл. З людзьмі жыць трэба, людзей трымацца. Кінеш за сабою — возьмеш перад сабою. Карал. р., Лукі.

Параўн.: Кінь за сабою — знойдзеш перад сабою. (БППФ).

КІНУЦЬ НА ЎХАБУ каго. Гл. ПАНЕСЦІ (кінуць) НА ЎХАБУ каго.

КІНУЦЬ-РЫНУЦЬ што. КІНУЎШЫ-РЫНУЎШЫ што. Пакінуць без догляду, без падтрымкі.

Прасіла ж: дагледзь кураняткі, качаняты прасіцьмуць есці, каб куры гуркі не садралі. А яна, бач, кінула-ры*нула ўсё і гуляць пабегла. Гл. р., Кл. Браты былі разумнейшыя, багацейшыя, а сястру, бедненькую, кінулі-рынулі, як е [ёсць], хай так і будзе. Яна і векавала гаруючы ды бядуючы. Гл. р., Ад. Кінула-рынула і... спаць лягла. Ваўк. п., Дварч. (М. Фед., ЛБ, І). І кінуўшы-рынуўшы, дай бог ногі! Сак. п., Хадар. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Не пабягу ж я на той лён, кінуўшы-рынуўшы хату! Гл. р., Кл.

Параўн. (у руск.): бросить на произвол судьбы.

КІПЦЮРЫ ПАКАЗВАЦЬ. КІПЦЮРЫ ПАКАЗАЦЬ. Выяўляць варожасць, кепскі характар, паказваць гатоўнасць да адпору ці нападу.

Спярша лёстачкі ўсё ды лёстачкі [ліслівыя •словы, размовы], а тады і кіпцюры паказаў. Докш. р., Пустас. (Матэр. для сл.). Усе думалі, што новы — мяккі чалавек, а ён — на* табе — кіпцюры паказаў. Докш. р., Бяг. Вы яшчэ пачакайце хваліць яго. Зара*на з яго цешыцеся. Ён вам пакажа кіпцюры. І ў нас зразу быў мяккі, а пасля ці раз кіпцюры паказваў. Віл. р., Слаб.

КІШАНЬКОВЫЯ СУХОТЫ ў каго. Гл. СУХОТЫ КІШАНЬКОВЫЯ ў каго.

КІШКАЮ БРАЦЬ. КІШКАЮ ЎЗЯЦЬ. Настойліваю працаю (а не здатнасцю, здольнасцю), не шкадуючы здароўя (авалодваць навукаю ці іншаю складанаю справаю, асвойваць штосьці).

Не розумам, дык кішкаю браць. Карэл. р., Заг. У школе — каб вучыцца, то не надта, а там [у інстытуце], кажаце, добра ідзе [у вучобе]. Не галавою, дык можна кішкаю ўзяць. Карэл. р., Тур. Розуму не хопіць, то кішкаю возьме. Карэл. р., Сін. Слаб.

КІШКІ ПЕРАЯДАЦЬ каму. КІШКІ ПЕРАЕСЦІ каму. З адцен. асудж., дакору. Станавіцца непрыемным, абрыдлым (пра таго, хто вельмі дакучаў, пра тое, што дакучала).

Сышлася ўся дворня і жаліцца, што пан корміць толькі адным аўсом. — Гэты авёс ужо нам кі*шкі пераеў. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Мне той стагня*ка — прытном стогне і стогне — кі*шкі пераядае. Гл. р., Кл.

Гл.: вантробы ад'ядаць.

Параўн. (у руск.): кишки выматывать.

КІШКІ ПЕРАЕСЦІ каму. Гл. КІШКІ ПЕРАЯДАЦЬ каму.

КІШЭНЮ (кішаню*) ПАТРЭСЦІ (трэсці). Гл. ТРЭСЦІ КІШЭНЮ (кішаню*).

КЛЕЦ БАРАНАВЫ. Непамяркоўны, непрыхільны, упірысты (чалавек), з якім заўсёды і ўсюды нязручна, няўтульна, кепска. Клец — зуб у баране. Мсц.

Яны [браты] усе клецы баранавыя. Тамсама. З тым клецам баранавым не зладзіш. Як ні скажы, а ўсё не так. Тамсама.

КЛЯВАЦЬ НОСАМ. З адцен. жартаўл. Драмаць седзячы, пры гэтым то апускаць, то падымаць галаву.

— А дзе, — пытаюцца ў нас барбароўскія [дзяўчаты з вёскі Барбароў], — ваш той “кавалер”, што сеў на лаўцы з нашаю дзеўкаю ды носам давай кляваць? Гл. р., Кл. Хвядот добра старажуе. А некалі з Рыгорчыкам старажаваў, дык толькі прытуліцца да вугла, толькі чуць прысядзе, дык і клюе носам. Удзень болей за мяне спіць, а ўночы дрэмле і дрэмле. Тамсама. Ну і кіно! Сядзелі і клявалі носам. Тамсама.

КОДЛА ЧОРТАВА (-е). Гл. ЧОРТАВА КОДЛА.

КОЖНЫ ЎСЯКІ. З адцен.пагардл. Кожны, каму толькі хочацца; усякі няварты.

А ты так нарабіла, што кожны ўсякі на цябе пальцам паказвацьме. Акцябр. р., Ляск. Я буду проці [супраць] людзей, каб кожны ўсякі ў вочы мне лез? Гл. р., пас. Я. Куп. Кожнага ўсякага слухацьме? Гл. р., Кл.

Параўн. (у руск.): всякий (все) кому не лень; встречный и поперечный.

КОЛАСАМ СТАЯЦЬ. Нязжатая, на пні (збажына).

Усё жыта коласам стаіць. Лельч. Жыта стаіць коласам, а пшаніца спее, і ячмень. Тамсама. А ў гародзе пшаніца коласам стаяла, коласам стаяла, голасам крычала: “Хоць вы мяне сажніце, хоць у ствол пусціце”. Гом. п., Дзятл. вол. (З. Радч., ГНП).

КОЛЬКІ МОЦЫ. Максімальна напружваючыся, напружваючы ўсю моц, усю сілу.

Уцякай колькі моцы да бацькоў. Слон. п., з-пад Моўч. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2).

Гл.: моц (сіла).

Гл.: як моцы стае.

Гл.: як маеш (меў) моцы (сілы).

Гл.: з усёй (усяе) моцы (сілы).

Параўн. (у руск.): что было силы (сил), что есть силы (сил); изо всех сил; на всю силу.

КОНСКАЯ ЕЖА. Ненаеднасць, ненасытнасць, вялікі апетыт.

Як-бо кажуць, конская ежа напала на вас, толькі і знай: есці і есці. Гл. р., Кл. У нас смяюцца: “Што? На цябе конская ежа напала?” У дарозе з Мін. на Маг. Не ў свае духі ён есць — мусіць, конская ежа на цябе напала. Сак. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).

Параўн. (у руск.): волчий аппетит.

КОСТКА АДЫШЛА. З адцен. жартаўл. Падужэў, памацнеў фізічна; пазбавіўся худзізны.

Нашаму студэнту рабіць не давацьмеце? Не трэба: хай костка адыдзе. А то белы, худы. Хай адаспіцца. Гл. р., Кл. Пакуль на ім сала наросціш, то папакорміш [вельмі худога кабана], каб костка адышла, а тады ўжо сала нарошчвацьмеш. Тамсама.

КОСЦІ АБІРАЦЬ. З адцен. дакору, асудж. Жорстка ўпікаць, лаяць, бэсціць кагосьці.

І ён яшчэ табе косці абірае, як прывалачэцца. Маст. р., Граб. (П. Ст., Пол.). Каб як чалавек паталкаваў, але як звер да цябе, адно косці абірае. Слон. п., Ст. С. (П. Ст., Пол). Ды сціхніце! Узяўся тут косці абіраць!.. Навагр.

КОСЦІ ДЫ (і) СКУРА. Гл. СКУРА (рэбры) І (ды) КОСЦІ.

КОСЦІ (костачкі) ЗАГРЭБЦІ чые. Гл. ЗАГРЭБЦІ КОСЦІ (костачкі) чые.

КОСЦІ ПАРЫЦЬ У ЗЯМЛІ. Гл. У ЗЯМЛІ (у зямельцы) КОСЦІ ПАРЫЦЬ.

КОСЦІ (костачкі) РАЗНЕСЦІ (растрэсці) чые. Разарваць, расшматаць, пашматаць каго.

Як паедзе на ім [на кані] катацца, дык ён яго косці разнясе. Гом. п., Бел. (Е. Рам., БС, ІV). Калі б ты сеў на яго [на каня] уперад за мяне [раней за мяне], дык бы ён твае косці разнёс. Тамсама. Прывяжыце яе к конскаму хвасту і пашліце яе ў чыстае поле, і разнясіце вы яе косці і можджы. Рагач. п., Нісім. (Е. Рам., БНК). Лучкаўскі пастух — высокі, здаровы! — кажа на Рэйтанавага Андрэя: “Я і косці твае растрасу”. — “Пабачым, ‘шчэ паглядзім, хто чые костачкі растрасе!” Гл. р., Кл. Дзе бачылі! Запрэгчы такога гарачага [неаб'езджанага жарабца], дык ён драбінку табе паб'е, косці растрасе. Ён і сабе галаву скруціць. Гл. р., пас. Я. Куп. І костачкі разнясе. Тамсама. Каб касцей [костачак] не разнёс. Тамсама.

КПІНКІ СТРОІЦЬ з каго. Гл. КЕПІКІ СТРОІЦЬ з каго.

КРОІЦЬ СЭРЦ.А (без нажа) чыё, каму. Гл. СЭРЦА КРОІЦЬ (без нажа) чыё, каму.

КРОЎ З МАЛАКОМ. Прыгожы, дужы, з свежым румяным тварам.

Як бач стаў... проста кроў з малаком! Ваўк. п., Кукл. (М. Фед., ЛБ, ІІ, 1). Нарэшце прыязджае няведама скуль хлопец — харошы, проста кроў з малаком! Лід. п., Хільч. (М. Фед., ЛБ, ІІ, 1). Была ў яго дачка — харошая, чарнакосая, чарнабровая, кроў з малаком дзеўка, ды палюбіла найміта, а ён яе. Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР).

КРОЎ ПІЦЬ (смактаць). Гл. ПІЦЬ (смактаць) КРОЎ.

КРОЎЮ ЎМЫЦЦА. З адцен. дакору, асудж. Быць збітаму да крыві.

Будзеш такі задзірлівы, дык ці раз крывёй умыешся!.. Лаг. р., Лаг. Вельмі хай не пастаўляецца сілаю! А то нехта дасць, што кроўю ўмыецца. Тады і жаліцца [скардзіцца] не знойдзе каму. Гл. р., Вольн.

КРОШКІ ПАБРАЦЬ (падабраць). Гл. І КРОШКІ (крошачкі) ПАДАБРАЦЬ.

КРУКАМ ВІСЕЦЬ. З адцен. дакору, пагардл. Звышпільна назіраць, вартаваць, зберагаць.

Такі скупы, што шкадаваў нават людзям напіцца. ...крукам вісіць над кожным зярняткам і нікому не дасць і панюхаць. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП).

КРУЦІЦЦА НА ЯЗЫКУ (на канцы языка). Тое, што ў момант гутаркі забылася, але вось-вось успомніцца (назва, імя, прозвішча).

На языку круціцца, а не ўспомню [назву грыба]. Во як! У нас кажуць на гэтыя грыбы кабылкі, а ў іх — таўстушкі. Малад. р., Радашк. Тут, у нашай школе, першы настаўнік з вашага Побліна быў. Як яго, Хведзька? Круціцца на канцы языка, а ніяк не ўспомню. І ты забыўся? Ага! Дудар! Гл. р., Кл. Дзе гэта мы начавалі, як пасля вайны карову купляць хадзілі? На языку круціцца, а ўспомніць не магу. Можа якраз у тваёй [вёсцы], дзеўка? Уш. р., Арэх.

КРУЦІЦЬ ГАЛАВОЮ (мазгамі). ПАКРУЦІЦЬ ГАЛАВОЮ (мазгамі). Думаць, шукаць выйсця, кеміць.

Але колькі ён ні думаў, як ні круціў галавою — от хоць ты што, нічога не прыдумае. Сл. п., Бох. (А. Сержп., КАБСП). Круці галавою, каб не дастаць пятою. Навагр. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Так лёгка жыцця свайго не пражывеш. Ці раз трэба пакруціць галавой. Баран. р., Гарадз. Той — ці чуеш! Умее круціць галавою, з ім не справішся, ён не захоча з сабою браць нікога з вас. Пух. р., пас. Я. Куп. Кручу галавою і я, а што з таго круцення? Тамсама. Бывала, калі ўжо ніхто не зробіць, то бягуць. Ён пакруціць галавою ды калі нічога не зробіць, дык ужо ніхто не парадзіць. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Папаўся, то пакруціў галавою, дзесятаму закажа не брацца за спекуляцыю. Гл. р., Дубр. Круці яшчэ мазгамі. Слон. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).

Параўн. (у руск.): шевелить (прикидывать) мозгами.

КРЫВОЕ КОЛА. З адцен. асудж., пагардл. Праціўны, упарты, які сваімі ўчынкамі, паводзінамі ганьбіць, пляміць сам сябе, робіць супраць сябе. Можна меркаваць, што “крывое кола” — “усечанае”, скарочанае выслоўе “Крывое кола на сябе бруд (балота) кідае”. (БППФ).

Бацька такі быў, і ён такое крывое кола: на каго злуе, а сабе блага робіць. Мін. р., Дзехн. Вечна ты дзярэшся няма за што, усё напроці каму, а яно ўсё на цябе. Не будзь такое крывое кола. Лаг., аўтавакзал.

КРЫЖАВАЯ ДАРОГА (крыжавыя дарогі). Ростані (на ростанях).

Выйшлі яны ў поле, дзе крыжавая дарога. Рагач. п. (Е. Рам., БС, ІV). А! Там, дзе крыжавыя дарогі… Узда.

 

КРЫЛОМ (крылейкам, крылечкам) АХІНУЦЬ (атуліць). З адцен. пяшчотл. Прытуліць, сагрэць пяшчотаю, ласкаю.

Хадзі, мая лябёдачка [да маленькай дачушкі], мая ты ле*бедка, змерзла, е*стачкі нахацелася!.. Хадзі ж хуценька, я цябе крылечкам ахіну. Гл. р., Кл. Што табе даць? Хоць чаго? Накармлю і крылейкам атулю. Тамсама.

КРЫЧМА КРЫЧАЦЬ. Вельмі моцна і несціхана крычаць.

Усенькую ноч крычма крычала. Мо' і на хвілінку не сунімалася. Малад. р., Радашк. Біліся, біліся, а потым чалавек упаў на зямлю і давай крычма крычаць. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІ, І). Як пана чэрці галілі, то пан крычма крычаў. Слон. п., з-пад Моўч. (М. Фед., ЛБ, ІІІ. 2).

КРЭПКАЯ ГАЛАВА. Гл. МОЦНАЯ (крэпкая) ГАЛАВА.

КУДЫ ВІДА (від). Хто куды, у розныя бакі (бегчы, уцякаць, разбягацца і г. д.).

Паперліся куды віда. Сл. р., Трухан. Як застралялі, дык мы куды віда. Тамсама. З тых пор раі* сталі ўцякаць куды від. Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР). А... паны... бягуць куды від. Тамсама. Мы паўцякалі куды віда. Уздз. р., Цепл. (Хрэстам.).

Параўн. (у руск.): кто куда.

КУДЫ (дзе) ВОЧЫ ГЛЯДЗЯЦЬ (нясуць). КУДЫ (дзе) НОГІ НЯСУЦЬ. КУДЫ НОГІ ПАНЯСУЦЬ. Не выбіраючы шляху, дарогі, куды папала; без мэты.

Лепш я іх пражану [праганю], няхай ідуць, куды іх вочы панясуць. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Пайшоў, дзе вочы панеслі. Тамсама (М. Фед., ЛБ, ІV). Ідзі туды, куды цябе будуць вочы несці. Клім. п. (Е. Рам., БС, ІV). Сваю хату прадалі і ішлі туды, куды будуць вочы несці. Тамсама. Забрала яна свой клуначак, выйшла на бераг дый пайшла куды вочы глядзяць. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Убачылі людзі, спалохаліся ды наўцекача*. Пабеглі ўсе куды вочы глядзяць. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП). Пайду, дзе мяне вочы панясуць. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІV). Пайшоў, дзе вочы панеслі. Тамсама. Як стрэляць, дык бегчыме куды ногі панясуць. Гл. р., Хал. Тава*рына, мой ты браце, і тая ўсякая бывае. Адно грызе і грызе, з чарады не выйдзе, дзень пасеш — што і на вочы не нойдзе. А другое, халера такая, наставіць рогі і ідзе куды ногі нясуць. Ногі адаб'еш за дзень. Гл. р., Баян. Яны ўцякаюць куды ногі нясуць. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., СРБП).

КУДЫ НОГІ ПАНЯСУЦЬ. Гл. КУДЫ (дзе) ВОЧЫ ПАНЯСУЦЬ.

КУЛАКОМ (уцірацца) УЦЕРЦІСЯ. Гл. УЦІРАЦЦА КУЛАКОМ.

КУРНУ (курню) ВЕСЦІ (завесці). Гл. ВЕСЦІ КУРНУ (курню).

КУРЭЦ АД ЛАПЦЯ. З адцен. іран. ці жартаўл. Вельмі малы.

Злавіце таго курца ад лапця. Мсц. А дзе ваш курэц ад лапця? Тамсама.

КУСАЦЬ (сябе) ЗА ЛОКАЦЬ (локці). Гл. ЗА ЛОКАЦЬ (локці) (сябе) КУСАЦЬ (грызці).

КУСОК ХЛЕБА. Гл. КАВАЛАК (кусок) ХЛЕБА.

ЛАВІЦЬ РЫБУ Ў МУТУ. Гл. У МУТУ РЫБУ ЛАВІЦЬ.

ЛАД ЗРАБІЦЬ (рабіць). Гл. РАБІЦЬ ЛАД.

ЛАЖЫЦЦА ПЛАСТАМ. Гл. ПЛАСТАМ ЛАЖЫЦЦА.

ЛАЗНЮ ДАСТАЦЬ. Гл. ДАСТАЦЬ ЛАЗНЮ.

ЛАСКУ ЗРАБІЦЬ каму. Гл. РАБІЦЬ ЛАСКУ.

ЛАСКУ ПРЫМАЦЬ. ЛАСКУ ПРЫНЯЦЬ. Як ветлівыя запросіны на пачастунак, пагасцяваць.

Ну як жа ж? Трэба ж у хату зайсці, хоць ласку прыняць зайдзіце. Уш. р., Арэх. Хай сабе і елі дома, а ў нас, ну, хоць прыміце ласку, хоць прысядзьце з намі, хоць маленькую вазьміце. Уш. р., Лясн. Аз. Ну, то хоць ласку прыняць зайдзіце. Малад. р., Радашк. Сядайце, прыміце ласку. Віл. р., Раёўка.

ЛАСКУ РАБІЦЬ каму. Гл. РАБІЦЬ ЛАСКУ каму.

ЛАТА НА ЛАЦЕ (лапік на лапіку, лапінка на лапінцы). Вельмі зношаная і падраная, уся на латах (вопратка).

Адзежа тая абдзёртая, лата на лаце. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Лата на лаце, шва не знаці. (БППФ). Сярмяга — лата на лаце была, усё дабро пагарэла. Чашн. (П. Шэйн, БНП, 1962). Ведама пасля вайны: адзежа лапік на лапіку, на ногі, хоць плач, не было чаго набуць. Мсц. р., Зар. Зараз абдзіраных людзей няма. Бывала жабракі хадзілі, ды такія, што на іх лапінка на лапінцы. Навагр. р., Любча.

ЛАТАМІ (рыззем) ТРЭСЦІ. 1. Бедна жыць, хадзіць у падранай вопратцы.

Хто латамі трос, а каму ўсяго па горла. Гл. р., Кл. Бацькі рыззем трэслі, а вам цяпер няма чаго бе*дніцца. Гл. р., Хал. Латамі трасе, а апошняе на гарэлку нясе. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).

2. Наўмысна паказваць беднасць.

Яна, як толькі хто свой зойдзе, дык і трасе латамі: Пашкадуйце яе… Гл. р., Хал.

Гл.: Ры*зы ды латы.

ЛАХІ ПАД ПАХІ. Вельмі паспешліва, з вялікім паспе*хам, нядоўга збіраючыся (пабегчы, уцячы, кінуцца ўцякаць).

Лахі пад пахі і пайшлі. Гл. р., Вольн. Як толькі да яго дайшлі, што трэба брацца і яму, дык лахі пад пахі ды дзёру даў. Мін. р., Засл. Лахі пад пахі ды даў драла. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).

Гл.: ша*ркі на ба*ркі.

ЛЕДЗЬ (чуць) ДУХІ ПЕРАВОДЗІЦЬ. Ледзь здыхваючыся, не могучы дыхаць (пра шпаркі бег, цяжкую хаду).

Так цяжка было несці, што ледзь я духі пераводзіла. Малад. р., Радашк. Бягуць мужыкі, чуць духі пераводзяць. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП).

ЛЕДЗЬ (чуць) НОГІ ЦЯГНУЦЬ. ЛЕДЗЬ (чуць) НОГІ ПРЫЦЯГНУЦЬ. Ледзь ісці, ледзь ногі перастаўляць (пра хаду стомленага чалавека).

Ідзе шляхам ды чуць ногі цягне, утаміўся дый у жываце бурчыць, быццам там бубняць трывогу. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Дачка нішто [някепска] жыве, а матка ўжо ледзь ногі цягае, састарэла і саслабела. Мін., Камар. Ледзь ногі цягнеш, а сварыцца і не еўшы кідаешся. Малад. р., Радашк. Згаладаўся ў блакадзе, абдзёрся, ледзь ногі цягне. Гляджу, хто ідзе так? Пазнаць не магла. Малад. р., Заг. Я іду, іду. На сонечка пагляджу. Думаю, каб як хоць ногі зацягнуць дадому. Гл. р., Дубр. А з лагеру [з часоў апошняй вайны] ледзь-ледзь ногі прыцягнуў. Малад. р., Клім. Ягад багата, але вельмі далёка, чуць ногі прыцёг. І ўсе патаміліся. Гл. р., Стар. Хоць як каб сам ногі зацёг [зацягнуў], а ‘шчэ несці? Гл. р., Кл. І так умардаваў каня, што той насілу ногі прыцёг. Гом. п., Бел. (Е. Рам., БС, ІV). Малады, здаецца, здаровы, а з касьбы толькі чуць ногі цягне. Асіп. р., Вяз. А ён наастатку ідзе сагнуўшыся, ледзьве ногі цягне. Ваўк. п., Астр. (М. Фед., ЛБ, ІV).

ЛЕЗЦІ Ў ВОЧЫ каму. Назойліва прыставаць, дакучаць.

А чы [ці] ажаніўся б ты? — Хоць зара [зараз]. — А ўмееш пацеры? — Не лезь у вочы. Ваўк. п., Дварч. (М. Фед., ЛБ, ІІІ). Годзе яна з тых часоў [з таго часу] лезці гаспадару ў вочы. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). — Уставай, міла, прынёс табе мёду! — Не лезь ты мне ў вочы — галоўкі не зве*ду. Гродз. п., Лаша (Р. Шырма, БНП). А перастань ты лезці ў вочы, заладзіў: “Простая дарога, крывая дарога!” Якою хацеў, такою ішоў. А ты ідзі, якою ты хочаш. Гл. р., Стар. Ты ў вочы не лезь! Тамсама.

Гл.: сляпіцаю лезці ў вочы, гл.: асакою скакаць у вочы.

ЛЕЗЦІ СЛЯПІЦАЮ Ў ВОЧЫ. Гл. СЛЯПІЦАЮ (слепнем) ЛЕЗЦІ Ў ВОЧЫ.

ЛЕЗЦІ Ў ВОЧЫ СЛЯПІЦАЮ. Гл. СЛЯПІЦАЮ (слепнем) ЛЕЗЦІ Ў ВОЧЫ.

ЛЕЗЦІ Ў ВЯРОЎКУ. Гл. У ВЯРОЎКУ ЛЕЗЦІ.

ЛЕЙЦЫ ПАПУСКАЦЬ (папусціць). Гл. ПАПУСКАЦЬ ЛЕЙЦЫ.

ЛЁГЕНЬКІ ПЕТРАЧОК 1. З адцен. іран. Лёгкі на язык, на абяцанні чалавек. (І. Нас., СБП; БППФ).

ЛЁГЕНЬКІ ПЕТРАЧОК 2. З адцен. пашаны. Паслухмяны і спрытны чалавек, які ахвотна дапамагае другім.

Ён тут як лёгенькі Петрачок, дык і яго любяць. Мсц. Хацелі, каб і нявестка была за лёгенькага Петрачка… Мсц. р., ст. Ход.

ЛЁГКАЯ (добрая) РУКА ў каго. Пра таго, хто прыносіць поспех, удачу, шчаслівы зыход (з былога веравання; напр., пасля стрыжкі добра, хутка расце воўна, хутка ўзыходзіць і расце збожжа, пасля аперацыі хутка загойваецца рана). Ч. Пяткевіч: Паляшук верыць, быццам бы кожны чалавек мае добрую ці кепскую руку (добрая рука, ліхая рука); купленае з добрай рукі шчасліва гадуецца, не хварэе, а з кепскай рукі — не ідзе рукою, іншы раз гіне або перапрадаецца. Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР).

Тут у нас быў доктар. Дык у [доктара] Кухарэнкі ватэтага [вось гэтага] вельмі лёгкая рука: як ён зробіць аперацыю — усё добра, як другі хто — мучацца. Гл. Бывала хадзілі прасіць — у каго лёгкая рука, — каб лёну ці пшанічкі пасеяў. Гл. р., Кл. І ў цябе рука лёгкая. Тамсама. У Якуба не такая, як у Колі, лёгкая рука: Коля як кальне — і гатова, не страпянецца [кабан]. Малад. р., Радашк. Кіньце, мама! Якая гэта добрая рука? Я не веру, чаму так — у Дварэцкіх добрая рука, а ў іх нядобрая рука. Малад. р., Радашк. Даўней як купляюць, дык распытацца трэба, а ці добрая рука [у таго, хто прадае]. Гл. р., Слаўк.

Параўн.: ліхая рука.

Параўн.: ісці рукою.

ЛЁГКІ НА НОГІ (на нагу). З лёгкаю паходкаю; хто можа хутка, многа і без стомы хадзіць.

О! Пастух трэба, каб лёгкі на ногі быў. Адхадзі дзень!.. Гл. р., Кл. Дарашовы ўсе нейкія лёгкія на ногі. Тамсама. Міхалю пад семдзесят, а ‘шчэ, бач, які лёгкі на ногі. Тамсама. А што такому лёгкаму на ногі схадзіць да Глуска?! Тамсама. Хто лёгкі на нагу? Трэба збегаць у Ра*фалаў. Бял. р., Кл.

ЛЁГКІ НА СЛОВА (на язык). З адцен. асудж. Пра таго, хто не ўзважвае свайго слова, хто схільны да балбатлівасці, да хуткіх абяцанняў.

Ён такі, што лёгкі на слова, а рабіць яму цяжка. Малад. р., Радашк. Каця ў іх вельмі лёгкая на слова. Гл. Не будзь такі лёгкі на язык, то лепей табе будзе. Мін. р., Шап. Вельмі ж лёгкая на язык тая баба, у іх [на кватэры] вам не ўбыць. Гл. р., Стар.

ЛЁГКІ ХЛЕБ. Жыццё на лёгкай працы, без клопатаў, турбот, без напружання сілы.

Не будзь разумнейшы за каго. Усё глядзіш, каб знайсці лёгкага хлеба. Асіп. р., Дубр. Нам з бацькам цяжка было, дзеці хай разумней за нас жывуць, няхай шукаюць лягчэйшага хлеба. А гультаю ніякага не будзе. Валож. Пахадзіў у кузню: “Цяжкі хлеб”. І шукае лягчэйшага хлеба. Усё яму каб лёгкага хлеба. А каму цяжэйшы хлеб? Лянуецца!.. Дзе такому толк? Гл. р., Вер.

ЛЁГКІ ЯЗЫК. Балбатлівасць, нястрыманасць.

У яго лёгкі язык. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). За адзін твой лёгкі язык любіць цябе не будуць: аднаму адно, другому другое, — як цяля хвастом. Гл. р., Вольн. А ўсё ватэтае [вось гэтае] нарабілася цераз яе лёгкі язык. Гл. р., Хал.

ЛЁСТАЧКАМІ СЛАЦЬ. Лісліва гаварыць, мякка слаць.

Усё лёстачкамі сцеле. Карэл. р., Лукі. Вельмі ж нешта Соні лёстачкамі сцелеш. З чаго б гэта? Карэл. р., Крын.

ЛЁТАМ ЛЁТАЦЬ. ЛЁТАМ ЗЛЁТАЦЬ. Вельмі хутка збегаць (з радасці, з жадання як мага хутчэй збегаць, дагадзіць).

Дасцё грошы, дык Юзя лётам злётае. Мін. р., ст. Радашк. Мае [дзеці] убачаць, што ідуць хоць адкуль, дык лётам лятуць. У дарозе з Мін. да ст. Уша. Люда? Тая лётам ляціць, а Светка не вельмі, убачыць і тэпае паволі. Навагр. р., Свіц.

ЛІКУ НЯМА. Вельмі багата, незлічонае мноства.

Колісь зірнеш увосень на возера, дык качак тых чорна, ліку іх няма. Гл. р., Кл. Тры гадкі вайны, — думала мая старая галава, — ужо і ваяваць няма каму. Аж бач: як пайшлі аднаею [адною] нашаю дарогаю машыны з войскам, дык тых машын няма ліку. А на ўсякай машыне мо’ па шэсцьдзесят салдатаў. Тамсама. От сонейка схавалася за зямлю, на небе заблішчэлі зоркі ды толькі [столькі] іх там, што і ліку няма. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП).

Гл.: лічбы не мець.

Параўн. (у руск.): несть (нет) числа.

ЛІСА (лісу, лісіцу) ЗЛАВІЎ (спаймаў). З адцен. жартаўл. Прыпаліў ці прапаліў вопратку праз неасцярожнасць пры агні; прыпаленыя лапікі маюць падобны да ліса колер.

Чаго толькі колісь на той конніцы [на начлезе] не вырабляюць! А як засне каторы пры агні, падымецца, аж качаюцца: “Што? ліса злавіў!” Гл. р., Барб. Лісу злавіў. Тамсама (Матэр. для сл.). Лісіцу спаймаў. (І. Нас., СБП).

ЛІСА ФАРБАВАЦЬ. Быць няшчырым, выкручвацца хітруючы.

Няма чаго тут ліса фарбаваць; ужо калі пасварылася з братам, то так бы і сказала. Карэл. р., Лукі. Пайшла да Міці мёду, а ён мне стаў ліса фарбаваць: “...Няма…” А я ж ведаю, што пераганяў учора. Тамсама.

ЛІСТАМ ПАДАЦЬ. Гл. ПАДАЦЬ (слаць) ЛІСТАМ.

ЛІСТАМ СЛАЦЦА. ЯК ЛІСТАМ СЛАЦЦА. Вельмі дагаджаць каму, вельмі мякка і пакорна гаварыць. І. Насовіч: кажуць на таго, хто стараецца як толькі можна дагадзіць. (І. Нас., СБП).

Ён як лістам сцелецца, — такому не давай веры. Мін. р., Лекар. А ты ўжо тут лістам не сцяліся!.. Няма чаго падлізвацца. Мін. р., Відаг.

ЛІСТАМ СЛАЦЬ. Гл. ПАДАЦЬ (слаць) ЛІСТАМ.

ЛІХА ЗРАБІЦЬ (рабіць) каму. Гл. РАБІЦЬЛІХА каму.

ЛІХА СКАЧА ў кім. З адцен. асудж. Ліха — “чорт”, “шаленец”. Ліха скача (вытанцоўвае) — гарэзлівасць, дураслівасць, раздуранасць, схільнасць да нядобрых учынкаў.

У табе, хлопец, ліха скача. І слова табе не памагае. Гл. р., Кл. Ён і сядзе, дык у ім ліха скача. Гл. р., пас. Я. Куп.

Параўн. (зусім іншы сэнс у руск.): лихо плясать (отплясывать, вытанцовывать).

ЛІХА ЯГО (яе, іх, вас) ВЕДАЕ. З адцен. непаш., абыяк., дакору. Невядома.

Ліха іх ведае, дзе вашыя паперкі! Гл. р., Сымон. Ліха яго ведае, што яму ўроілася, таму мужыку. Гом. п. (Е. Рам., БС, ІV). Ліха яго ведае, што ён рабіў. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП).

Параўн. (у руск.): черт знает.

ЛІХАЯ ГАДЗІНА. Цяжкі, змрочны час, цяжкае становішча. Параўн.: ліхі — кепскі, дрэнны, нягодны. Гл. р., Кл., Барб., Байл., Ад.

Не мінула мяне ліхая гадзіна. (М. Фед., ЛБ, ІV). Прыйдзе і на яго калісь ліхая гадзіна. Ваўк. п. (Тамсама). Каб на цябе, жаўнер, ліхая гадзіна: выраклася мяне ўся мая радзіна. Віл. п., Завід. (Р. Шырма, БНП, І). Чаго тут ходзіце? Чаму на вас ліхая гадзіна не нойдзе? Няма на вас ліхое гадзіны. Гл. р., Кл. Пракляне ў ліхую гадзіну. Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР). Калі і пагаворыць, і пасмяецца, а калі — як на яго ліхая гадзіна нойдзе: слова не скажы, усе не так яму. Гл. р., Слаўк.

Параўн. (у руск.): черный день, трудные времена.

ЛІХАЯ (нядобрая) РУКА ў каго. Пра таго, хто не прыносіць поспеху, удачы, шчаслівага зыходу. З былога веравання.

Гл.: лёгкая (добрая) рука.

ЛІЧБЫ НЕ МЕЦЬ. Вельмі багата, незлічонае мноства.

Адны багаццю лічбы не маюць, другія з голаду падыхаюць. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП, 1911).

Параўн. (у руск.): несть (нет) числа.

Гл.: ліку няма.

ЛОБ У ЛОБ 1. Пра рух насустрач (дзвюх машын, двух чалавек, дзвюх сіл), пра стычку (дзвюх машын, двух чалавек, дзвюх сіл, якія рухаюцца насустрач).

Дарога вузенькая, а яны едуць лоб у лоб. І сталі. Чуць не стукнуліся. Адзін шофер [шафёр] не хоча задам ад’ехаць і другі не хоча... Бабр. р., Гарб. Я ж з ім у Асіповічах лоб у лоб сышліся, дык і слова не сказаў! Асіп. р., Карыт.

ЛОБ У ЛОБ 2. З адцен. непаш. Аднолькавыя (пра дужых рослых людзей).

Немцы ў дэсантнікі падбіралі гадаў, каб лоб у лоб — здаровыя, лёгкія. Асіп. р., Дубр. Дзе нам з імі сварыцца! Падышлі ўтраіх — высокія ды здаравякі, адзін у адзін, лоб у лоб. Ст. Бераз.

ЛЫНДЫ БІЦЬ. Гл. БІЦЬ ЛЫНДЫ.

ЛЫТКА (лыткі) ЗАКАЛАЦІЛАСЯ (закалоціцца; задрыжэла, задрыжыць; затрэслася, затрасецца). З адцен. жартаўл. ці іран. 1. Збаяцца, спалохацца, са страху закалаціцца.

На слове хваліўся, фарсеў, а як толькі — дык і лытка закалацілася. Малад. р., Бак. У паноў аж лыткі затрасуцца, а мароз бяжыць па спіне. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП). У нашага [дырэктара] аж лыткі задрыжалі, як пачуў, што едзе праверка. Кап. р., Аксам.

2. Не хапіла змогі, сілы; не па сіле.

Мо’ і ўзяўся б, мо’ і стаў бы за старшыню, але ж ведае сам: лытка задрыжыць. Гл. Паспрабаваў у акадэмію, палез, ажно лытка задрыжэла, на тым і сеў. Тамсама.

Параўн.: Не ступай надта шырока: лытка задрыжыць. (БППФ).

ЛЮДСКІ ЛЮД. Дружная, з’яднаная грамада [вёска, група людзей], калектыў, што ўмее адстойваць і адстойвае справядлівасць, агульныя інтарэсы [вёскі, групы людзей, калектыву].

Каб на людскі люд, дык яго б з гэтай вёскі вытурылі. Прынялі жыць са свету ў чорную часіну — жыві! Дык не, яшчэ красці стаў. Мін. р., Салом. Была я ў сваякоў, ажно за Ра*дашкавічамі, у Сы*чавічах і на Ву*шы. Дык у гэтай вёсцы, у Ву*шы, да чаго людскі люд! Пры панах не далі ні з кога воласа вырваць, А цяпер і немцу [фашысцкім акупантам] — трасцы з хваробай. Тамсама.

ЛЯПНУЦЬ ЯК З ПАСТАЛА. З адцен. асудж. Недарэчы, не да месца сказаць. Пасталы — лапці (поўдзень Беларусі); у некаторых гаворках пасталы — лапці са скуры.

Ляпне як з пастала. Сак. п., Жух. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Калі б змоўчаў, лепш было б. А то ляпнуў як з пастала, што больш і слухаць не слухалі. Гл. р., Слаўк. Ты заўсяды [заўсёды] такі: ляпнеш як з пастала, што слухаць сорам. Акцябр. р:, Ляск.

ЛЯЦЕЦЬ НОСАМ (у зямлю). ПАЛЯЦЕЦЬ НОСАМ (у зямлю). Упасці, бразнуцца; заараць носам.

Выпіў — і лезе борацца. Той грабане — дык ляціць носам у зямлю. Устане — і зноў: “Давай борацца!” Ізноў ляціць носам. Гл. р., Кл. Нездалетны вельмі. І чаго ён такі нездалетнік? Мяшочак той мо’ два пуды, а ўзяў — і паляцеў носам у зямлю. Тамсама.

МАЕ БЫЦЬ. Павінен быць.

Пабачыў хлопец, што дзевачка ад плачу стала такая брыдкая, што аж зірнуць гідка, дый думае: “І гэта яшчэ ма*е быць мне жонка?!” Ды недачаканне тваё! Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). А што з гэтага ма*е быць? Навагр.

МАЗГАМІ КРУЦІЦЬ (пакруціць). Гл. КРУЦІЦЬ ГАЛАВОЮ (мазгамі).

МАК ТАЎЧЫ. 1. Мітусіцца клубком (пра насякомых).

Бач, камары мак таўкуць, пацяплела, і парна стала. Гл. р., Кл. Мошкі мак таўкуць. Тамсама. Скача ўсё места [горад], бы мошкі мак таўкуць. Сл. п., Рож. (А. Сержп., КАБСП). Калі камары мак таўкуць — разнягодзіцца. Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР).

2. Мітусіцца, скакаць (пра дзяцей).

Ну і скачаце! Мак таўчаце*. Гл. р., Кл.

МАКАМ СЫПАЦЬ (насыпаць). Гл. СЫПАЦЬ МАКАМ.

МАЛАДЫ, а (але) СПЕЛЫ. Пра юнака, які рана і паспешліва праяўляе сябе, ставіць сябе як дасведчаны; звычайна ўспрымаецца як нестаноўчая ацэнка.

Ого! Не вельмі згаворышся [справішся ў гутарцы, у спрэчцы, у жартах] з гэткім. Бачу, малады, але спелы. Мін. р., Сёмк. Гарад. Малады, а спелы! Навучыш, як мне жыць — купляць вотруб’я ці мукі, прадаваць сала ці купляць? На ўсё табе дзела! Кабана выкармлю, то на базары і ты купіш. Занадта берацёся вучыць усіх. Малады, а такі спелы... Тамсама.

Параўн. (у руск.): молодой да ранний.

МАЛАНКАЮ СМАЛІЦЬ. МАЛАНКАЮ СМАЛЯНУЦЬ (смальнуць). 1. Вельмі хутка працаваць, рабіць што.

Ды яна проста маланкаю смаліць, — гэтак лоўка робіць. У дарозе з Мін. на Валож. Я не ўмею, а ты дык ужо маланкай смаліш? І ты не надта шмат зрабіла!.. Мін. р., Салом.

2. Востра гаварыць, сказаць, сказануць.

Ён, гэты Галу*б, так смальне маланкай, што яму і сказаць няма чаго. Язычок, каб яго… Мін. р., Салом. Ён хай скажа, хай толькі азавецца!.. То смаляну яму маланкаю. Тамсама.

Параўн. (у руск.): брить, отбрить.

МАЛАТАРНЯ ПУСТАЯ. З адцен. пагардл., асудж. Балбатун, меляя*.

Далі новага брыгадзіра, а хлопцы не ўзлюбілі: ведаць ведае [справу], але вельмі малатарня пустая: тарахціць, балбоча і балбоча, што толькі на язык. Такі, брат, у нас не ўбудзе. Люб. р., Жа*лы. Каб з кім, а з таею [тою] малатарняю рабіць разам не буду. Гл. р., Ад. А не тарабань ты — малатарня пустая. Каб толку, а то... Гл. р., Кл. Сціхні ты, пустая ты малатарня. Тамсама.

МАЛЕБНЫ ПРАВІЦЬ. 1. Набажэнства ў царкве.

Пазваў... папа, і сталі мале*бны пра*віць. Бых. п. (Е. Рам., БС, ІV).

2. Дакучлівае павучанне, дакучлівае разжоўванне кімсьці нейкай думкі, выпадку, здарэння.

Схадзілі на вечарынку, дык усю раніцу мале*бны пра*віш. Асіп. р., Дубр. Яму пападзіся, дык месяц будзе правіць малебны ды вучыць на ўсе лады. Навагр. р., Любча.

Гл.: ка*за*нь казаць.

МАЛОЦЬ (сыпаць) НЕ ПАДСЯВАЮЧЫ. Не задумваючыся, гаварыць абы-што, усялякае глупства; балбатаць, несці (малоць) лухту; маніць.

Вазьмі цябе такую за жонку, то рабіць ці рабіцьмеш, а век малоцьмеш не падсяваючы. Гл. Няма ніякага толку. Зачапі — дык сыпле не падсяваючы; не кінь, то дзень не перасціхне. Тамсама.

МАЛОЦЬ ПУСТОЕ. НАМАЛОЦЬ ПУСТОГА. З адцен. асудж. Гаварыць (казаць) абы-што, без толку; балбатаць, малоць языком.

Гадзіны дзве пустое малоў. Віл. р., Раёўка. Ага ж, намалоў пустога воз!.. Тамсама. Ён пустое меле, а ты? А ты дык разумнае кажаш? Ты ўжо вельмі золата награбаеш? Гл. р., Слаўк. Кінь малоць пустое. Тамсама.

МАЛОЦЬ ЯЗЫКОМ. ПАМАЛОЦЬ ЯЗЫКОМ. НАМАЛОЦЬ ЯЗЫКОМ. З адцен. асудж. Гаварыць (казаць) абы-што, без толку; балбатаць, малоць.

Малады це*сля гожа меле языком, але нічога яшчэ не будаваў, ды, мабыць, і не ўмее будаваць. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Не мялі сваім нямытым языком. Калінк. р., Ліц. Меле языком, як цяля хвастом. Лід. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Языком меле, як хвастом целя. (І. Нас., СБП).

Параўн: : языковае мліва, язык меле.

Параўн. (у руск.): трепать (болтать, чесать) языком.

МАТЫЛІЦУ ВЫГНАЦЬ з каго. Адвучыць каго ад дурыкаў, дураслівасці. Матыліца — хвароба авечак, коз; пры гэтай хваробе жывёліна круціцца. Тут матыліца — дурыкі, дураслівасць.

Не перастанеш, то рэмнем маты*ліцу выганю. Гл. р., Вайц. Ці з яго толк будзе? Чуць што — і закруціць, і пайшоў!.. Я з цябе маты*ліцу выганю! Гл. р., Кл. Перайна*чся, хлопча, бо так выгане нехта маты*ліцу, што… Тамсама. І ты з яго матыліцы не выгнаў. Тамсама.

МЕСЦА (сабе) НЕ ЗНАХОДЗІЦЬ. Пра стан моцнай усхваляванасці, устрывожанасці, болю.

А багаты Крыўда і месца сабе не знаходзіць, так яго распаляе зайздрасць. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Што так, што так балеў зуб!.. Ночачку месца сабе не знаходзіла. Малад. р., Радашк.

МЕСЦА НЕ САГРЭЦЬ. Гл. НЕ САГРЭЦЬ МЕСЦА.

МЕЦЬ ВЕРУ. Верыць.

Не маю на цябе веры. Пар. р. (С. Некраш., Да характ. гавор.). Як раз зманіш, то і на цябе веры не мецьмуць. Гл. р., Зубар. На цябе ён мае веру. Гл. р., пас. Я. Куп.

Параўн. (у руск.): верю (не верю) в тебя.

МЕЦЬ ГАСЦІНУ. Гл. ГАСЦІНУ МЕЦЬ.

МЕЦЬ ДАЧЫНЕННЕ. 1. Мець справу да каго, мець адносіны да каго.

Нічыпар мае дачыненне да коней. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Да гэтага я не маю дачынення. У дарозе з Мін. у Нясвіж.

2. Мець дачыненне з кім — мець справу з кім, мець інтымныя сувязі з кім.

Жыве малады пан з жонкаю дый рад, што і яна яго не займае, бо ён ужо не мажэ [не можа] мець з жанчынамі дачыненне. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП).

МЕЦЬ МУХІ Ў НОСЕ, МУХІ Ў НОСЕ ў каго. Пра ўпартага, узбаламучанага, капрызніка.

Той як калі: калі ўсё ідзе гладка, а калі прыйдзе з мухамі ў носе. Баран. р., Моўч. А ў цябе няма мух у носе? Стаўб. р., Мікал. Фанабэрысты, ма*е мухі ў носе. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).

Параўн. (у руск.): с норовом.

МЕЦЬ УВАГУ на каго, на што. Зважаць на каго, на што, на чыю просьбу, на чыё слова; звяртаць увагу.

Як будзе вучыцца паступаць, дык каб на яго мелі ўвагу. Баран. р., Каўп. Пачаў ён крычаць, зваць людзей на ратунак, але ніхто не памагае, бо людзі кінулі вёску, а непрыяцель, зрабіўшы сваё ліхое дзела, не мае ўвагі на сляпога, а хутчэй ідзе далей. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП).

Параўн.: Жаль увагі не мае (пра помсту скрыўджанага). Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).

МІЖ МОЛАТА І КАВАДЛА. У вельмі цяжкім, безвыходным становішчы, калі ў кагосьці адначасова дзве непрыемнасці, няўдачы, бяды; між двух агнёў.

Папаў між молата і кавадла. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).

Параўн.: Між дзвярэй пальца не садзі. Докш. р., Пустас.

Параўн. (у руск.): между молотом и наковальней.

МІНАЮ НАМАГАЦЬ. 1. Рабіць выгляд стараннага, стараннасці (быццам стараецца, напружваецца).

Мінаю намагаць. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Што ты лянуешся? Мы пром [цягнем], аж вочы на лоб лезуць, а ён толькі мінай намагае ды крэкча. Малад. р., Бак.

2. Уздзейнічаць выглядам, выразам твару, паста*ваю.

Расказаць, як прасіліся? Ось раскажу. Злавіў па*наў ляснік, прывёў да пана. Стаім, чакаем, як яно тут будзе. Бачу, трэба хіба прасіцца: бяда! Я і так, я і гэтак прашуся — нічога. А ён стаіць ціхенька ля мяне. Зірну — а ён так мінаю намагае! Так намагаў мінаю, што пан глядзеў, глядзеў ды як зарагоча. Ого! Ён умеў, як маладзейшы быў! Любога артыста скасаваў бы, — гэткі штукант! Мін. р., ст. Радашк.

МОКНУЦЬ У ГАРЭЛЦЫ. Гл. У ГАРЭЛЦЫ МОКНУЦЬ.

МОЦНАЯ (крэпкая) ГАЛАВА. Пра здольнага да навукі і нястомнага на разумовай працы.

У гэтых во Снітковых зяць занадта вучаны быў. Казалі, у яго надта моцная галава. Малад. р., Міг. Тарашкевіча я бачыць бачыў, але не ведаў. А як Міхайлоўскі, дык з ім ледзь не разам босыя бегалі. Каб майму ўнуку такую моцную галаву! Малад. р., Сыч. Не яму ў акадэмію, — туды трэба крэпкая галава. Гл. р., Кл.

МУХІ Ў НОСЕ ў каго. Гл. МЕЦЬ МУХІ Ў НОСЕ.

МЯККА СЛАЦЬ каму. Залагоджваць добрым словам каго. Ты так мякка не сцялі. Ты мне кажы зразу, чаго хочаш ад мяне. А то пачаў, пачаў..., што не дачакацца. Малад. р., Радашк. Яго ў нас багата хто не любяць. Стане гаварыць табе, дык ужо так мякка сцеле, здаецца во-во хвастом завіляе. Кап. р., Пясоч. А вы ведаеце яго? Стары ўжо. Недзе ў вашым Мінску, даўно ён там. Паслухаць — эх, мякка сцеле! А зробіць так, што не спацьмеш. Не люблю, хто хітруе. Нядобры, хто мякка сцеле. У дарозе з Пясоч. ва Узду.

Гл.: лёстачкамі слаць.

МЯНЯЦЬ БЫКА НА ІНДЫКА. ЗМЯНЯЦЬ БЫКА НА ІНДЫКА. З адцен. жартаўл. ці іран. Выбіраць горшае; мяняць лепшае на горшае.

Пераехаў у Загалле, — называецца, змяняў быка на індыка. Люб. р., Забал. А не мяняй ты быка на індыка. Чым табе тут нявыгада? Усе пад бокам. Тамсама. Вучыўся на інжынера, а тады кінуў, на бухгалтара пайшоў. Толькі што, — змяняў быка на індыка. Стар. Дар.

Параўн.: Змяняў быка ў Мінску на індыка ў Пінску. (БППФ).

НА АБАРАНКІ ЗАРАБІЦЬ. І. Насовіч: кажуць насмешліва пра пакаранага розгамі ці пугаю. (І. Нас., СБП). Дакладней: атрымаць пакаранне, быць пакаранаму.

Глядзі!.. Заробіш на абаранкі! Гл. Не лезь, а то на абаранкі заробіш. Гл. р., Кл.

НА АДЗІН БОК З'ЕХАЦЬ. Гл. З'ЕХАЦЬ НА АДЗІН БОК.

НА АДЗІН ГЛЫК (глэм). Гл. НА АДЗІН ЗУБ (глэм, глык).

НА АДЗІН ЗУБ (глэм, глык) што каму. Вельмі мала, крышачку, раз глынуць (ежы, стравы).

Тая яечня — два яечкі! — Віцю на адзін зуб. Мін. Яму блінчык той на адзін зуб. Мсц. Трус ільву на адзін глэм. Гл. р., Кл. На* кампоту. Тут яго на адзін глык табе. Мсц.

НА АДЗІН КАНЕЦ З'ЕХАЦЬ. Гл. З'ЕХАЦЬ НА АДЗІН БОК.

НА АДНОЙ НАЗЕ. Вельмі хутка (збегаць, злётаць).

Бяжы хуценька — на адной назе. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Мне толькі грошы — я на адной назе, як стой збегаю! Сл. р., Трухан.

НАБЕГЧЫ (набягаць) НА ВОЧЫ каму. Гл. НА ВОЧЫ НАХОДЗІЦЬ (набягаць, наскокваць) каму.

НАБІРАЦЦА (набрацца) РОЗУМУ. Гл. РОЗУМУ НАБІРАЦЦА.

НА ВАДУ БРАХАЦЬ. Бясконца піць, праганяць смагу.

Селядца наеўся, усю ноч на ваду брахаў. Кап. р., Аксам. Не вельмі старайся нанач салёныя грыбы [есці]. Будзеш усю ноч на ваду брахаць. Тамсама. Смажыць у роце, хоць ты на ваду брашы. Кап. р., Макр.

НАВАЖВАЦЬ НА СВАЁ. НАВАЖЫЦЬ НА СВАЁ. Настойваць, неадступна адстойваць (прапанову, просьбу і г. д.).

Так наважыў на сваё, што мусілі прадаць цялушку, — хай едзе хоць сёння. Гл. р., Вольн. А ён на сваё наважвае. Тамсама. Ты не вельмі так наважвай на сваё. Гл. р., Кл.

Параўн. (у руск.): настаивать на своем.

НА ВАЧАХ чыіх, у каго. 1. У полі зроку, на бачнасці, пры кім (пра здарэнне, падзею, дзеянне).

Вы ж на маіх вачах раслі і гадаваліся. Гл. р., Барб. Стаім, дык на нашых вачах давай ён чапляцца без нічога ніякага. Стар. Дар.

2. Відавочна.

А вада [у рэчцы] на вачах большае [павышаецца ўзровень вады]. Гл. р., Кл.

НАВЕРЗЦІ СЕМ КАРАБОЎ. З адцен. асудж., непаш. Нахлусіць, нагаварыць многа прыдуманага і абы-чаго, намалоць языком, намалоць лухты. І. Насовіч: кажуць, калі хто дакучыў сваёю хлуснёй. (І. Нас., СБП).

Не слухай яго, мой унучак, ён табе навярзе сем карабоў. Гл. р., Кл. Можа, што і не так. Паедзеце ды будзеце недзе смяяцца: “Стары Філіповіч навёрз сем карабоў…” Гл. р., Зубар.

НАВЕРХ ВЫХОДЗІЦЬ (выйсці). Гл. ВЫЙСЦІ НАВЕРХ.

НАВЕСЦІ (наводзіць) НА ДАРОГУ каго. Гл. НА ДАРОГУ НАВОДЗІЦЬ каго.

НА ВОЧЫ (на вока) БРАЗГАЦЬ. Гл. УСКІДАЦЬ (бразгаць) НА ВОЧЫ (на вока).

НА ВОЧЫ НАБЯГАЦЬ (наскокваць) каму. Гл. НА ВОЧЫ НАХОДЗІЦЬ каму.

НА ВОЧЫ НАХОДЗІЦЬ (набягаць, наскокваць) каму. НА ВОЧЫ НАЙСЦІ (набегчы, наскочыць) каму. Выпадкова сустракацца з кім.

Часам ідзеш, дык яны [дзікі] на вочы находзяць. Карэл. р., Мірат. А яму я стараўся на вочы не найсці: “А што?” “А чаго?” Малад. р., ст. Уша. Учора Гелеру на вочы наскочыла. Думала, што скажа, а ён як ішоў, так і пайшоў. Гл. р., Кл. Таварына, мой ты браце, і тая ўсякая бывае. Адно грызе і грызе, з чарады не выйдзе, дзень пасеш — што і на вочы не нойдзе. А другое, халера такая, наставіць рогі і ідзе куды ногі нясуць. Гл. р., Баян.

НА ВОЧЫ НЕ НАПУСКАЦЬ каго. НА ВОЧЫ НЕ НАПУСЦІЦЬ каго. Вельмі варожа ставіцца да каго. Не выносіць прысутнасці каго.

Рахманая і ціхая [карова], але чужога ў дварэ — не то ў хляве! — на вочы не напускае. Гл. р., Кл. Як знялюбіць каго, то і на вочы не напусціць. Тамсама.

НА ВОЧЫ ПАКАЗАЦЦА (паказвацца) каму. Гл. ПАКАЗВАЦЦА НА ВОЧЫ каму.

НА ВОЧЫ (на вока) УСКІДАЦЬ (ускінуць). Гл. УСКІДАЦЬ (бразгаць) НА ВОЧЫ (на вока).

НАВЫЛЕТ (навылёт) БАЧЫЦЬ. Гл. БАЧЫЦЬ НАВЫЛЕТ (навылёт).

НА ВЯРОЎКАХ ЗАГУЛЯЦЬ. Гл. ЗАГУЛЯЦЬ НА ВЯРОЎКАХ.

НА ЧЫЁЙ ГАЛАВЕ. Гл. БЫЦЬ НА ЧЫЁЙ ГАЛАВЕ.

НА ГАЛАВЕ (на галовах, галавою) ХАДЗІЦЬ. НА ГАЛАВЕ (на галовах, галавою) ЗАХАДЗІЦЬ. НА ГАЛАВЕ (на галовах, галавою) УСХАДЗІЦЦА. З адцен. дакору, асудж. Дурэць, сваволіць, гарэзаваць.

А ваш, думаеце, лепшы? Пабачылі б, што вырабляе! На пераменцы, далібог, на галаве ходзіць. Дзярж. Скажы ж-бо! І ўнімку на вас няма! Сабраліся і дзень ходзяць на галовах. Гл. р., В. Пазбіраюцца, то чаго толькі не навычаўпляюць! А тады раздурэюцца ды ходзяць на галаве. Гл. р., Кл. Хай бы вы сціхлі! За*ра [зараз] хадзіць на галаве будуць. Віл. р., Карп. Галавою хадзіць. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Малыя — то як малыя. Не ўшчувай, то і пайшлі на галовах хадзіць. Стаўб. р., Мікал. Ён добры, ласкавы, і дзеці пры ім не будуць хадзіць на галовах. Тамсама. ‘Шчэ рабіць нічога не рабілі, а на галовах захадзілі. Такіх рабоцькаў не трэба мне. Гл. Як сышліся, і захадзілі на галовах. Стаўб. р., Мікал. Каб бачыла, што з імі! Збяруцца, як заходзяць на галовах, — як тыя сцены стаяць! Гл. р., Кл. Сціхніце хоць на часіну. Ужо на галовах усхадзіліся. Тамсама. На галовах захадзілі. Тамсама.

НА ГАЛАВУ ЎССЕСЦІ каму. Жорсткім абыходжаннем, не маючы сумлення, прымусіць каго выконваць патрабаванні, скарыстоўваць чые паслугі.

Не вельмі папускайся яму, бо ён на галаву табе ўссядзе. Сл. р., Трухан. Во гэткая ды каб у жонкі [каб гэткая стала жонкаю], то ўссядзе на галаву і дыхнуць не дасць, камандаваць будзе, як дармавым канём. — Дый ты гатовы ўссесці на галаву!.. Цаца такая… Малад. р., Аляхн. А хлопцам толькі папусці лейцы — на галаву ўссядуць. Гл. р., Кл.

НА ГАРАЧЫ ЗУБ. На зле; у такі момант, у такую часіну, калі хто разгневаны, раззлаваны; пагарачыўшыся, не адумаўшыся (рэзка ці груба сказаць, адказаць, адмовіць).

А кароль быў вельмі злосны, на гарачы зуб ўзяўся каля іх: “Скасаваць, каб не было і следу”. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2).

Гл.: пад гарачы язык.

Параўн. (у руск.): под горячую руку.

НА ГАСПАДАРКУ ВЫБІВАЦЦА (узбівацца, узбіцца). Гл. УЗБІВАЦЦА (выбівацца) НА ГАСПАДАРКУ.

НАГУЛЬВАЦЬ (нагуляць) САЛА. Гл. САЛА НАГУЛЬВАЦЬ.

НА ДАБРО ІСЦІ (пайсці). Гл. ІСЦІ НА ДАБРО.

НА ДАРОГУ НАВОДЗІЦЬ каго. НА ДАРОГУ НАВЕСЦІ каго. Дапамагчы выбраць жыццёвы шлях, дарогу ў жыццё, дапамагчы ўладкавацца ў жыцці.

Хто гарэлку п'е — не навядзе на дарогу. І ты з ім не хаўрусуй, бо на добрае такі не навучыць. Гл. р., Кл. Сіротку тую выгадавалі і выхавалі, на дарогу навялі, а летась замуж аддалі. Малад. р., Радашк. Ён вас на простую дарогу наводзіць. Каб ішлі проста, а не круцячы. Навагр. р., Свіц.

НА ДЗЕНЬ (на свет) ЗАЙМАЦЦА. Світаць.

Стружа ён сабе стружа, дый падспёўвае. Чуць пачало на свет займацца, ажно чуе яшчэ здалёк, што нешта шуміць. Ваўк., Дварч. (М. Фед., ЛБ, ІІ, І). От толькі стала займацца на свет, птушачкі запелі ўсялякімі галасамі, лес ажыў, загаманіў. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП). Толечкі на свет занялося, і ідуць ланцугом, адзін за адным, а тады адзін паўз адзін. Гл. р., Хал. Як толькі стане займацца на дзень, мы і паедзем разам. Гл. р., Стар.

НА ДОБРЫМ СЛОВЕ. Як падзяка за пажаданне, спачуванне, за добразычлівасць.

Хоць вы за мяне сказалі. Каб вы здаровенькія былі на добрым слове. Гл. р., Зубар. — Няхай бы ты настраляў зверыны, каб пачаставаць старца [жабрака]. — Дзякуй вам на добрым слове, — кажа старац, — у мяне е [ёсць] хлеб, што добрыя людзі далі… І пачаў старац частаваць стральца ды рыбака. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП).

НА ДУМКУ ПРЫХОДЗІЦЬ што. НА ДУМКУ ПРЫЙШЛО (прыйдзе) што. Прыгадваецца, думаецца, прыпамінаецца.

А мне ўсё наша дачушка на думку прыходзіць. Малад. р., Удр. Хай вам не прыходзіць яно на думку. Віл. р., Слаб. І нікому на думку не прыйшло, што гэта ўсё робіцца..., каб людзей ашукваць. Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР) Так ты і ўгадала, што яму на думку прыйшло. Гл. р., Слаўк. Мо' прыйдзе калісь на думку, дык хай напіша. Тамсама.

НАД УСІМ СВЕТАМ. Няма (не было, не будзе) на свеце роўных каму, чаму, за ўсіх на свеце (разумнейшы і г. д.).

А яны пастроілі яму пакоі ды такія, што над усім светам, і абгарадзілі двор высачэнным тынам. Бых. п. (Е. Рам., БС, ІV). Ты не будзь над усім светам. Не такія разумныя і больш за цябе вучаныя е [ёсць]. Гл. р., Кл.

НА ЖАБІН СКОК. Вельмі мала (адлегласць, прастора).

Да паўдня выпалала на жабін скок. Мядз. р., Слаб.

НА ЖЫВОТ ПЛЯЧЫСТЫ. Гл. ПЛЯЧЫСТЫ НА ЖЫВОТ.

НА ЖЫТКУ (на жыццё) УЗБІЦЦА. Гл. УЗБІЦЦА НА ЖЫТКУ (на жыццё).

НА ЗВЕЙ (вей, узвей, узві) ВЕЦЕР (на вецер). Непрадумана, абыякава, без карысці (гаварыць, казаць).

На звей вецер гаворыш. На вей вецер гаворыць. Гаворыць на вецер. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Нашто абы-што кажаце? Яблыкі як яблыкі. А вы на ўзві вецер не кажыце. Мін., Камар. Ці слухаць? Меле на ўзві вецер. Стаўб. р., Акін.

НАЙСЦІ НА ВОЧЫ каму. Гл. НА ВОЧЫ НАХОДЗІЦЬ (набягаць, наскокваць) каму.

НА КАНЦЫ ЯЗЫКА. Як адказ таму, хто кажа, што не ведае кудысьці дарогі, не ведае, як праехаць, прайсці; спытайцеся (спытайся).

Пытаешся, як тую хату знайсці? А яна — на канцы языка! Віл. р., Раёўка. Няведамая дарога на канцы языка. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Дарога на канцы языка. Тамсама. Жыве на канцы языка. (І. Нас., СБП).

НА КАНЦЫ ЯЗЫКА КРУЦІЦЦА. Гл. КРУЦІЦЦА НА ЯЗЫКУ.

НА чыім КАРКУ СЯДЗЕЦЬ. Гл. СЯДЗЕЦЬ НА чыім КАРКУ.

НА КАРТАЧКУ ЗДЫМАЦА (зняцца). Гл. ЗДЫМАЦЦА НА КАРТАЧКУ.

НАКЛАСЦІ ПА ШЫІ каму. Гл. НАЛАЖЫЦЬ У КАЎНЕР (у каршэнь) каму.

НА КПІНКІ ПРЫСТАВАЦЬ да каго. Гл. КЕПІКІ СТРОІЦЬ з каго.

НАЛАЖЫЦЬ ГАЛАВОЮ. Гл. ГАЛАВОЮ НАЛАЖЫЦЬ.

НАЛАЖЫЦЬ У КАРШЭНЬ каму. Гл. НАЛАЖЫЦЬ У КАЎНЕР (у каршэнь) каму.

НАЛАЖЫЦЬ У КАЎНЕР (у каршэнь) каму. НАКЛАСЦІ ПА ШЫІ каму. Набіць, адлупцаваць, надаваць.

Раз Аляксандра [імя мужчыны] і Макар набралі два вазы чужога сена. Ды злавілі, налажылі ў каўнер, і сена адабралі, і — што толькі было — усё забралі. Гл. р., Кл. Мусіць, няма таго лесніка ліхога, што ўсё страшыў: “У каўнер налажу!” Гл. р., Вайц. Налажылі яму ў каршэнь. Пол. р., Сал. Багатыр [багаты чалавек]..., баючыся пакінуць грошай, як устане ад стала, каб... накласці па шыі дый прагнаць, з гарачкі схапіў кулідку хлеба дый кінуў старцу проста ў морду. Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР). Даўней на кірмашы хоць каму, а накладуць па шыі. Гл. р., Ад. Бывала, як паедуць на кірмаш сюды, у Бярэзань [так спрадвечна называюць на Бярэзіншчыне г. п. Беразіно], як вып'юць і паб'юцца, і накладуць у каршэнь адзін аднаму. Бярэз. р., Бл.

Параўн. (у руск.): намять шею.

НА ЛАСКАВЫМ ХЛЕБЕ. Быць нахлебнікам, жыць на ўтрыманні чыім, на ласцы чыёй.

Свае гаспадаркі ён не меў, а жыў так-сяк у свайго зяця на ласкавым хлебе. Вядома, што ласкавы хлеб горкі. Сл. п., Чудз. (А. Серж., КАБСП). Не дай бог на ласкавым хлебе дажываць. Мін. р., ст. Белар. Я ж не на ласкавым хлебе: не я ў іх, а яны ў маёй хаце. Кароўку трымала, яшчэ і ім помач даю. Малад. р., Радашк.

Параўн. (у руск.): быть приживальщиком, быть нахлебником.

НА ЛЕС ГЛЕДЗЯЧЫ (гледзя). 1. Пра высокі рост.

Ну і вырас ты на лес гледзячы. Навагр. р., Скрыш. Расці на лес гледзя. Шуміл. р., Лас. (Хрэстам.).

2. Пра жыццё, у якое ніхто не ўмешваецца, ніхто пабочны не парушае жыцця і спакою.

Жылі сабе там людзі на лес гледзячы, ніхто іх не чапаў, ніхто ім ніякае бяды не рабіў, бо мо' кругом на сарачню або копу [капу] вярстоў не было ні вёскі, ніжоднае [ніводнае, ніякае] сялібы. Сл. п., Бох. (А. Сержп., КАБСП). Было ў чым на людзі выйсці. Гл.

3. Пра дзяцінства, юнацтва без нагляду, без выхавання.

Хутка яны выраслі на лес гледзячы ды так пашлі вычвараць, што няможна і людзям сказаць. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Што з іх будзе? Ні бацька, ні маці на іх не глядзяць, растуць на лес гледзячы. Гл. р., Кл. Песціла дачку, рабіць не вучыла. Яна і вырасла на лес гледзячы. Светл. р., Казл. (Матэр. для сл.).

НА ЛІХА. Гл. НА ЯКОЕ ЛІХА.

НА ЛІХІ КАНЕЦ СЫСЦІ. Гл. СЫСЦІ НА ПУСТЫ (ліхі) КАНЕЦ.

НА ЛЮДЗІ. Паказацца (выйсці) на людзі — паказацца людзям, выйсці на вуліцу, завітаць у госці, зайсці на сход, на вечарынку ці іншае зборышча людзей.

Правінаваціўся, што і на людзі сорам паказацца. Гл. р., Баян. Хай бы вы — вы ж маладыя — хоць дзе на людзі выйшлі! А то сядзяць, толькі ў кніжкі глядзяць. Гл. р., Кл.

НАМАГАЦЬ МІНАЮ. Гл. МІНАЮ НАМАГАЦЬ.

НА МАЁ (тваё, яго, яе) ВЫЙШЛА. Так, як я (ты, ён) хацеў; па-мойму (па-твойму).

Тады я скажу, як на маё выйдзе. Пруж. п., Вял. С. (Р. Шырма, БНП). Конча, каб на тваё выйшла? Гл. р., Кл.

НА МАІХ (тваіх, яго, іх) РУКАХ. Пад чыімсьці наглядам, на чыёйсьці апецы.

Я і за дамоўніцу. Пытаецеся, хто [дамоўніца]? Ну, дома ўсё на мне, гаспадарка на маіх руках. Карэл. р., Палуж. Як быў Сава за шчатавода [рахункавода], усё было на яго руках. Гл. р., Кл. Што робіць? Ды трое дзяцей на яе руках! А вы — “што робіць?”. Валож. р., Сак.

НАМАЛОЦЬ ПУСТОГА. Гл. МАЛОЦЬ ПУСТОЕ.

НАМАЛОЦЬ ЯЗЫКОМ. Гл. МАЛОЦЬ ЯЗЫКОМ.

НА (усю) МОЦ (сілу), НА (усю) МОЦ-СІЛУ (сілу-моц, моч-сілу, сілу-моч), НА МОЦ НА СІЛУ (на сілу на моц).

 

На ўсю моц гнаў каня. Скід. р., Гал. Размахніся на ўсю сваю сілу і дашвіргнеш [дакінеш]. Гл. р., Кл. Рабіў як сіла, стараўся на ўсю сілу. Гл. р., Вольн. На сілу-моц ем. Слон. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). На сілу-моц раблю. На сілу-моц бачу. Тамсама. На сілу-моц знайшлі тое парасятка. Навагр. п. (Тамсама). На моц на сілу скончыла. На моц на сілу зрабіла... Бегла на ўсю моч-сілу. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).

Гл.: як моц (сіла).

Гл.: як моцы (сілы) стае.

Гл.: як маеш (меў) моцы (сілы).

Гл.: колькі моцы.

Гл.: з усёй (з усяе) моцы (сілы).

Параўн. (у руск.): что было силы (сил), что есть силы (сил); изо всех сил; на всю силу.

НА НОГІ (на ножкі) ПАДЫМАЦЦА (падняцца). Гл. ПАДЫМАЦЦА НА НОГІ (на ножкі).

НА НОГІ ПАСТАВІЦЬ. Гл. ПАСТАВІЦЬ НА НОГІ.

НА НОЧ ГЛЕДЗЯЧЫ. Позна, запознена, не лепшым (не належным) часам.

Куды, Манюся, выладзілася на ноч гледзячы? Гл. р., пас. Я. Куп. А што ехаць на ноч гледзячы? Цёмначы [папацёмку] на воз ускласці цяжка, ‘шчэ ногі паломіш сам сабе. Гл. р., Кл. Куды сабралася на ноч гледзячы? Мсц.

НА ПАДЗІЎ. Цудоўна, вельмі добра; на дзіва, на здзіўленне; так, што толькі падзівіцца.

Расце хлопец на падзіў усяму свету. Хто яго ні ўбачыць, то не мажэ [не можа] адарваць аччу. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Святкавалі — дафіляда была — ля гэтай агародкі на падзіў. З'язджаліся, гулялі, музы*кі былі. Баран. р., Каўп.

НА ПАДПІТКУ. Выпіўшы, падпіўшы, у стане лёгкага ап'янення.

Ён прыязджаў. Бачу, ён на падпітку, і не падышоў да яго. Навагр. р., Чар.

НА ПАНЕ-БРАЦЕ, ЗА ПАНЕ-БРАЦЕ (за пане-брат). Па-панібрацку, як роўныя.

Надта хітрай прыроды. Бацька калісь з падпанкамі гаварыў на пане-браце. Прыедзе начальнік, а ён з ім на пане-браце, як разам гадаваўся. Мін. р., ст. Белар. З ляснічым, бывала, за пане-браце не загаворыш. Стаўб. р., См. З кожным за пане-брат. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).

НА ПАРЫ ХАДЗІЦЬ. Гл. ХАДЗІЦЬ НА ПАРЫ.

НА ПАСАД САДЗІЦЬ. НА ПАСАД ПАСАДЗІЦЬ. 1. Рыхтаваць месца і садзіць (нявесту і жаніха) на вяселлі на покуці — пачэсным месцы.

Трэба, каб сваты выкупілі елку, а тады ўжо садзяць на пасад. Маз. р., Міх. Я і на тое не забылася, як на пасад садзілі. Ельскі р., Зос.

2. Аддаць замуж.

Я, мае даражэнькія, вельмі любіла вяселле. Забылася, як у нас рабілася. А як спамянулі — то нарасказваю. Я і спявала, і за шафірку ездзіла, і жартавала. Тут — пад Мінск — так не ўмеюць вяселле весяліць, як у нас. Звезлі мяне сюды… Напрацуешся, нагаруешся, то як ужо вяселле, то вяселле было. Раскажу, галубок, пра ўсё: і на пасад як садзілі, і каравай як дзялілі. Маладой месца ёсць, падвядуць і на пасад садзяць. А то кажуць: на пасад пасадзяць — ну, аддадуць замуж. Мін. р., Слаб. З народнага ў “Кургане” Я. Купалы: “На пасад дачку-княжну садзілі”. Е [ёсць] у мяне мамачка для таго. Яна мяне на пасад пасадзіць. Гом., п., Дзятл. вол. (З. Радч., ГНП).

НА ПЕНЬ (на сабак) БРАХАЦЬ. З адцен. асудж., пагардл. Казаць (гаварыць) кепства, непрыстойнасці, неразумнае.

Будзеш хадзіць да іх, то хіба толькі на пень брахаць навучышся. Леп. р., Лясн. Аз. А што з імі гуляць? І цябе вывучаць на пень брахаць. Магіл. р., Еліз. Каб на што добрае, а на пень брахаць — і без школы навучыцца. Вял. р., Кл. Ці на такое вас у школе вучаць? Урокаў не вывучваюць, а толькі навучыліся на сабак брахаць. Бабр. р., Глуша. Хіба на такое вас настаўнік вучыць? Яй-богу схаджу ў школу, пажалюся. Не глядзіць і не зважае — ці то старое, ці то малое, — а ўсяк гаворыць, аж слухаць няхораша. Вырас, у школу мо' сем гадкоў ходзіць, а толькі на сабак навучыўся брахаць. Гл. р., Кл.

Параўн.: нічога з такога [шчанюка] не будзе: пойдзеш з ім (на паляванне), дык ён на пень брахацьме. Гл. р., Байл.

Параўн. таксама: Дурны сабака і на пень брэша. Гл. р., пас. Я. Куп.

НА ПЕРАШКОДЗЕ СТАЯЦЬ. Займаць дарогу, перашкаджаць, замінаць.

Дапамагчы не дапаможа, але ніколі на перашкодзе не стане. Малад. р., Радашк. Як сыны хочуць, хай так робяць: хочуць вучыцца — хай вучацца, хочуць жаніцца — хай пажэняцца, нам няма чаго на перашкодзе стаяць. Навагр. р., Мон. Але ведаеш што — трэба страціць твайго сына, бо ён нам на перашкодзе стаіць. Ваўк. п., Дыхн. (М. Фед., ЛБ, ІІ, 1).

Параўн. (у руск.): встать (стоять) на пути.

НАПЛЕСЦІ ЛАПЦЕЙ (з кашалямі). Гл. ПЛЕСЦІ ЛАПЦІ (з кашалямі).

НА ПОЎНЫ РОТ, НА ПОЎНУЮ ГУБУ, ПОЎНАЮ ГУБОЮ. 1. Папоўніцы, колькі хочацца (есці).

Каб смачнага і на поўны рот? Як ёсць, так і жыць трэба. Стаўб. р., См. Загналі на Дзюдзюнову атаву. Давай наш тавар есці на поўны рот. Аж ён і ідзе!.. Гл. р., Кл. Трава добрая [густая, сакаўная], а з расою, дык на поўны рот [каровы елі]. Тамсама. Было што, дык і елі на поўную губу. Мін. р., Засл. Мы ў цябе не зналі, які то на свеце сыр, а цяпер поўнаю губаю ямо. Слон. п., Студар. (М. Фед., ЛБ, 1). Чалавек рэпы накапаў сабе дый есць поўнаю губаю, а чорт жарэ націну дый смаку не дойдзе і кажа да чалавека: “Дай ты мне пакаштаваць свайго карэння”. Слон. п., Студар. (М. Фед., ЛБ, I).

2. Прагна (есці).

Каб чуў, як смяяліся з яго! Прыйшоў на кірмаш, а ніхто не заве. Дык Васіль: “Ат, хай пад'есць”. І пазваў. Назбіраў, назгортваў з місак, даў чарку, дак усё — абы што! — без разбору на поўную губу давай есці, давай есці. А госці аж кладуцца з п'яніцы. Гл. р., Кл. Такія ж маладыя! Як смачнае што, дык каб поўнаю губою есці, і не сорам, адзін перад адным. Скід. р., Гал. Дома ў горадзе і тое, і тое [даюць есці], а тут нагуляўся ды набегаўся, ды бачыш — на поўны рот [есць] хлеб без нічога. Гл. р., пас. Я. Куп.

Параўн.: Столькі маючы, то на год хопіць есці папоўніцы. Карэл. р., Крын.

Параўн. (у руск.): за обе щеки.

НАПРАМІЛЫ БОГ. 1. Вельмі шчыра (прасіць, прасіцца; клясціся).

Той просіцца так і сяк, клянецца напрамілы бог, што ён не вінен, што гэта на яго паклёп. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Тым часам прыбягаюць з двара па Янку, каб ён ішоў напрамілы бог туды. Тамсама. А Ціхона не было дома, бо ён пачуў, што якісь чалавек за ракою гукае, просіцца напрамілы бог, каб яго перавезлі цераз раку. Сл. п., Пярэвал. (А. Сержп., КАБСП).

2. Роспачліва крычаць, клікаць на паратунак.

Пайшоў стражнік, а Алёкса паспрабаваў адвязацца, але нічога не зробіць: вельмі моцна яго ўкрампаваў стражнік. Пачаў гэта Алёкса крычаць напрамілы бог. Сл. п., Чудз. (А. Сержп..., СРБП). Крычыць баба напрамілы бог: “Людзі добрыя, ратуйце!” Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП). Калі месяц узышоў і стала відно, яго прабудзіў крык зайца напрамілы бог. Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР).

Гл.: жывым богам.

Параўн. (у руск.): Христом богом, ради бога.

НА ПРАЎДЗЕ СТАЯЦЬ. Трымаць слова, праўдзіць.

А цяпер во як на праўдзе стаіць: забыўся, як наеўся ды напіўся, — лёг і заснуў! Сен. п. (Е. Рам., БС, ІV). Во як пан на праўдзе стаіць: напіўся, наеўся і на басні забыўся. Тамсама. Сказаў, то, брат ты мой, стой на праўдзе. Уш. р., Лясн. Аз.

НА ПРАЎДУ ВЫХОДЗІЦЬ што. НА ПРАЎДУ ВЫИШЛА (выйдзе) што. Спраўджваецца, становіцца яваю, праўдаю (меркаванне, думка, размова).

Разумненькі вельмі… Усё каб яго на праўду выходзіла. Гл. р., Кл. І тваё ж не выходзіць на праўду. Тамсама. Добра казала: хай на праўду выйдзе. Смяяліся, ажно на праўду выйшла: па вясне пажаніліся. Тамсама. Дык тое на праўду выйшла. Сл. п., Чудз: (А. Сержп., КАБСП).

НА ПУСТЫ КАНЕЦ СЫСЦІ. Гл. СЫСЦІ НА ПУСТЫ (ліхі) КАНЕЦ.

НАПУСЦІЦЬ ЧМУТУ. Гл. ЧМУТ НАПУСЦІЦЬ.

НАРАБІЦЬ КАЛАТУШЫ. Гл. КАЛАТУШЫ НАРАБІЦЬ.

НАРАБІЛАСЯ КАЛАТУШЫ. Гл. КАЛАТУШЫ НАРАБІЛАСЯ.

НАРАДЖАЦЬ Д'ЯБЛА (чорта). Гл. Д'ЯБЛА НАРАДЖАЦЬ.

НАРВАЦЦА НА СВАЁ. Гл. НАСКОЧЫЦЬ (нарвацца) НА СВАЁ.

НА чыіх РУКАХ. Гл. БЫЦЬ НА чыіх РУКАХ.

НА РУКІ НЯЧЫСТЫ. Схільны, здатны красці, махляваць.

Мне сказалі, што дзеўчанё тое на рукі нячыстае. Уш. Як рабіць, то зробіць, але ж на рукі нячыстая. Малад. р., Радашк. Алтарысты і арганісты не ўсе на рукі чысты. (І. Нас., СБП).

НА СВАЕ ВОЧЫ. Непасрэдна сам (убачыў, упэўніўся, пераканаўся), непасрэдна самому (бачыць, упэўнівацца, пераконвацца).

Як слонка [сонейка] усходзіць, то танцуе, або, як людзі кажуць, “грае”. Мой бацька на свае вочы бачыў. Ваўк. і Слон. пп. (М. Фед., ЛБ, 1). Яго на свае вочы бачыў пастух у Лубянцы. Ваўк. п., Кукл. (М. Фед., ЛБ, 1). Калі не бачыла на свае вочы, то і маўчы. А што “казала” ды “казалі”... Гл. р., Байл. Я ўсё, проста ўсё чысценька бачыла на свае вочы! Дзярж. р., Путч.

НА СВАЕ ВУШЫ. Непасрэдна сам (пачуў, упэўніўся, пераканаўся), непасрэдна самому (чуць, упэўнівацца, пераконвацца).

Ці верце, не верце, — як сабе хочаце. А мой Аляксей на свае вушы чуў, што будзе новы ў нас у млыне. І млын адбяруць ад Глуска [ад Глускага райпрамкамбіната]. Гл. р., Кл. А ты ж на свае вушы не чула? Не чула! А гаварыцьмеш, што “так і так казалі…”. Сл. р., Казл.

НА СВАЁ НАВАЖВАЦЬ (наважыць). Гл. НАВАЖВАЦЬ НА СВАЁ.

НА СВАЁ НАРВАЦЦА (наскочыць). Гл. НАСКОЧЫЦЬ (нарвацца) НА СВАЁ.

НА СВАІМ ПАСТАВІЦЬ. Гл. ПАСТАВІЦЬ НА СВАІМ.

НА СВАІМ СТАЯЦЬ (стаць). Гл. ПАСТАВІЦЬ НА СВАІМ.

НА СВАІМ ХЛЕБЕ. Гл. БЫЦЬ НА СВАІМ ХЛЕБЕ.

НА СВАЮ ГАЛАВУ. Сабе, на сябе клопат (узяць, прыняць, прынесці, прывезці).

Прынесла на сваю галаву [гадаваць] куранят з фермы, бо дзе ж іх усіх там дагледзіш? Паразбіралі, то і я ўзяла на сваю галаву. Кармі іх, даглядай іх. Мін. р., ст. Белар. Нашто, кажу, нахабу на сваю голаў браць? А ён — не! “Вазьмі і вазьмі таго кватаранта”. Гл. р., Кл. Не купляй ты, хлопча, таго мацыклета [матацыкла]. Толькі возьмеш на сваю галаву ‘шчэ адзін клопат. Люб. р., Пач.

НА СВАЮ РУКУ. За сябе, на сваю карысць (казаць, гаварыць, даказваць і падобн.).

Ка*жан [кожны] на сваю руку гаворыць. Ваўк. п. (М... Фед., ЛБ, ІV). Ка*жан на сваю руку цягне. Тамсама.

НА СВЕТ ПАЙСЦІ. Гл. НА СВЕТ ПРЫЙСЦІ (пайсці).

НА СВЕТ ПРЫЙСЦІ (пайсці). 1. Нарадзіцца, з'явіцца на свет.

Было якраз тае зімы, як ты на свет прыйшоў. Думаеш не? І спірацца [спрачацца] хочаш? Ей-богу ж дваццаць гадкі [гадкоў]. Люб. А ты прыйшоў на свет, як немцы ў нас стаялі. Гл. р., Кл. Мусіць, як свет светам чалавека цягне туды, дзе на свет пайшоў. Малад. р., Дубр.

2. Пачаць існаваць.

Мазуры сталы народ тутэйшы [аўтахтоны]: мы разам з імі на свет прыйшлі. Ваўк. п., Ізаб. (М. Фед., ЛБ, І).

НА СВЕТ ПУСЦІЦЬ каго. Нарадзіць (дзіця), даць жыццё (дзіцяці).

Мяне матка, мусіць, у ліхую гадзіну на свет пусціла. Гл. р., Цясн. Не тая маці, што на свет пусціла, а тая — што выгадавала. Гл. Пусціць на свет кожны дурань умее, а ты выгадуй, на чалавека выведзі, тады і звацьмешся бацька і матка. Акцябр. р., ст. Рацм.

Параўн. (у руск.): произвести на свет.

НА СВОЙ КАПЫЛ. Як самому падабаецца, як. самому прывычна, зручна; на свой лад, па-свойму.

На свой капыл перарабіць. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Кожны на свой капыл. Тамсама. А ён зразу ўзяўся ўсё перарабляць, усё каб на свой капыл. Асіп. р., Дрыч.

НА СВОЙ ХЛЕБ ІСЦІ (пайсці). Гл. ІСЦІ НА СВОЙ ХЛЕБ.

НА СВЯТЫЯ НІКОЛІ. Аніколі.

Пазычаць умее, а каб аддаць — на святыя ніколі. Гл. р., пас. Я. Куп. Прыедзе ён на святыя ніколі… Кл. р., Сін. — І калі гэта ты аддасі, што пазычаў? — Аддам, цётка, як трохі зараблю. — Аддасі, мусіць, ты мне на святыя ніколі. Маст. р., Граб. (П. Ст., Пол.). Мусіць, я ўжо другі раз у цябе на святыя ніколі буду. Слон. р., Парэч. (Тамсама).

НА СІЛУ-МОЧ. Гл. НА СІЛУ-МОЦ.

НАСІЦЦА ЯК ДУРАНЬ СА СТУПАЮ. Гл. НАСІЦЦА ЯК ДУРАНЬ (дурны) З ДЗВЯРМІ (са ступаю).

НАСІЦЦА ЯК ДУРАНЬ (дурны) З ДЗВЯРМІ (са ступаю); ДУРАНЬ ДЗВЕРЫ. З адцен. груб. Мець недарэчны клопат, рабіць неразумнае. Паходзіць з народнага анекдота. Старэйшыя браты, разумныя, паехалі араць, а Івану, прастаку, сказалі, каб той прынёс ім полудзень на поле дый каб хаця не забыўся замкнуць дзверы. Як толькі паднялося высока сонца, дурань звязаў у пасціленка полудзень і хацеў замкнуць дзверы. А тут, як на тое ліха, нідзе замка няма. Іскаў [шукаў] ён, іскаў і не знайшоў. “Што ж рабіць? — думае Іван. — Раз няма замка, дык вазьму я дзверы на плечы: хай цяпер паспрабуе хто зайсці ў хату, калі дзверы будуць у мяне на плячах”. Так і зрабіў. Зняў дзверы з завесак, узваліў на плечы і пайшоў у поле. Во і носіцца як дурны з дзвярмі. Докш. р., Пустас.

Носішся ты з сваімі гайкамі ды ўсякімі штукамі як дурань з дзвярмі. Тамсама. Перастань ты насіцца як дурань са ступаю. Скід. Няма чаго спірацца і насіцца тут як дурань са ступай. Нясвіж. р., Гарадз.

Дурань дзверы — “усечаны” адменнік фразеалагізма насіцца як дурань з дзвярмі. Маўчы ты, дурань дзверы! Гэтага можна было ад цябе! Крыч. р., Каран.

НАСКОЧЫЦЬ (нарвацца) НА СВАЁ. Нарэшце (як чаканае, як заслужанае перад другімі) напаткаць кагосьці, хто дужэйшы ці дасціпнейшы, і пацярпець, быць пераможаным ці пакараным.

Павел усе хваліўся сілаю, — борацца! біцца! Нейдзе [недзе] наскочыць, казала, на сваё, — правучаць! Гл. р., пас. Я. Куп. Іграў, пакуль на сваё наскочыў, — дайграўся. Тамсама. Ой, нарвецца ён на сваё! Так нарвецца, што кроўю ўмыецца! Гл. р., Слаўк.

НА СКРУТ ГАЛАВЫ. Вельмі небяспечна, бязглузда, неабачна (ехаць, бегчы, ляцець, кідацца, несціся).

Сядзе на гэткага чорта [на матацыкл] і прэцца на скрут галавы. Гродз. р., Аз. Што з гэтымі хлопцамі? Мейсца [месца] няма ім, носяцца на скрут галавы. Грод.

Параўн. (у руск.): очертя голову.

НА СТОЛ ЗБІРАЦЬ (сабраць). Гл. ЗБІРАЦЬ НА СТОЛ.

НАСТУПІЎ НА НАГУ ЧОРНЫ ВОЛ. Гл. ЧОРНЫ ВОЛ НАСТУПІЎ НА НАГУ.

НА СУХІ ЛЕС. Не людзям, не каму добраму (пажаданне); няхай прападзе.

Ну, як жывеш, Сцяпан? — Ат, якая мая жытка? На сухі лес такую жытку [Сцяпан даўно хворы]. Кап. р., Макр. Такое шчасце, як маё, — на сухі лес. Тамсама. Мне, ты кажаш, добра. На сухі лес такое маё дабро. То ў салдаты выпраўляла, то звяшчэнні [паведамленні] палучала. А на старасці, каб не ўнукі, адна адною, як той кол. Сл. р., Гр. Збіраў, збіраў [грошы] — і ўсё на сухі лес пайшло. Хай яно на сухі лес пойдзе, такое тваё замуства. Уш. р., Арэх. На сухі лес няхай хвароба ідзе. Мсц. р., Зар. (Лінг. зб.).

Параўн.: на сухі лес, на ніцыя лозы. Гл. р., Кл. (Матэр. для сл.).

Параўн.: 1) Мацярынскі праклён на сухі лес не ідзе. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV); 2) На сухі лес ляці, крумкач. Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР). Ч. Пяткевіч дадае: крумкач — ненавісная ў народзе птушка, як вястун смерці на людзей і жывёлу; таму, пачуўшы крумканне крумкача, людзі кажуць: на сухі лес ляці, крумкач. Тамсама.

НАСЫПАЦЬ МАКАМ. Гл. СЫПАЦЬ МАКАМ.

НА ТАБЕ. Як выказванне неспадзяванкі, нечаканасці, здзіўлення, расчаравання.

Усю вайну мяне ні адна куля не кранула, а пад канец — на* табе! Нарваўся на міну, і нагу адарвала. Мядз. р., Аз. -Пуд. (Хрэстам.). Хату збудавалі, сыны — мае ўнукі — пайшлі вучыцца, аж у Менску [Мінску], на інжынераў абодва. А тут — на* табе! — вайна. Пух. р., Шал.

НА ТРЫ ПОЛКІ. Вялікі, ненаедны, ненасытны (пра жывот; у гаворках яшчэ — пуза, юкла). Параўн.: мяшкі звычайна шыюцца з дзвюх полак, толькі часам, на штосьці лёгкае і аб'ёмнае, шыюць з трох полак, шырокія.

Хіба ў мяне жывот на тры полкі, што прыганяеш: “еж!”, “еж!..”. Хлеб на стале, рукі свае, нашто прынука*ць? Гл. р., Кл.

НА ТЫМ САМЫМ МЕСЦЫ СЕСЦІ. Нічога не дабіцца, не змяніць чагосьці па-свойму, пагадзіцца з пэўным становішчам і станам рэчаў.

Няма тут чаго яму біць у хамут. Нідзе дзенецца, схамянецца і астадоліцца. Нагарачыўся, накрычаў. А нашто? Паскача, але на тым самым месцы сядзе. Гл. р., Кл. Вельмі так няхай не бярэцца. Каб усё так, як яму ў галаве закруціць, выходзіла? Такі ён знайшоўся гаспадар!.. Пабудзе і на тым самым месцы сядзе. Мудрэй за ўсіх не станеш. Тамсама.

НА ЎВЕСЬ ГОЛАС. Гучна, громка, як ёсць сілы-моцы (казаць, сказаць, заспяваць, закрычаць).

Яна ‘шчэ і цяпер, дарма што восемдзесят, на ўвесь голас запе*е. Наталля, як і бацька — Яўтух, вельмі пе*е. Бывала запе*е жнучы за грэбляю, то і тут чуваць. Гл. р., Кл. Клікай на іх на ўвесь голас. Навагр. р., Свіц. Мы ж на ўвесь голас крычалі. Тамсама. Такая, братка, прырода ў нас: баімося на ўвесь голас сказаць, а ўсё саступаем. І браты, і дзядзькі — усе такія. Клецк.

Параўн. (у руск.): во весь голос.

НА ЎВЕСЬ РОСТ. 1. Выпрастаўшыся.

Стань на ўвесь рост, то і столь дастанеш галавою, — такая ў іх хатка была з вайны. Гл. р., Гарадз.

2. На ўсю фігуру (сфатаграфаваць, сфатаграфавацца).

Прыслаў жа Юзеў [сын] картачку на ўвесь рост. Ён стаіць высокі, і яна ля яго на ўвесь рост. Малад. р., Уша.

Параўн. (у руск.): во весь рост.

НА ЎСЕ ЗАСТАЎКІ. Вельмі моцна (храпці, захрапці).

Так заснуў, што аж захроп на ўсе застаўкі. Мін. р., Слаб. Спіць сабе, храпе на ўсе застаўкі. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП). А жонка храпе на ўсе застаўкі. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП).

НА ЎСЁ ГОРЛА. Вельмі громка, моцна (крычаць, гукаць).

І давай на ўсё горла крычаць: “Людзі, ратуйце!” Ваўк. п., Кус. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). На ўсё горла дралася. Ваўк. п., Відз. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Крычыць на ўсё горла. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Яшчэ гарэй [горш] пачаў сцёбаць кабылу ды гікаць на ўсё горла. Сл. п., Пярэвал. (А. Сержп., КАБСП). Гукні на ўсё горла — пачуюць, а то памалу гукаеш. Гл. р., пас. Я. Куп. Цябе не паважаюць твае? А за што? Выйдзе на вуліцу і на сваіх дзяцей на ўсё горла крычыць... Карэл. р., Мірат.

Параўн. (у руск.): во все горло, во всю глотку.

НА ЎСЮ МОЦ. Гл. НА СІЛУ-МОЦ.

НА ЎСЮ МОЧ-СІЛУ. Гл. НА СІЛУ-МОЦ.

НА ЎСЮ СІЛУ. Гл. НА СІЛУ-МОЦ.

НА ЎХАБУ КІНУЦЬ каго. Гл. ПАНЕСЦІ (кінуць) НА ЎХАБУ каго.

НА ЎХАБУ ПАНЕСЦІ каго. Гл. ПАНЕСЦІ (кінуць) НА ЎХАБУ каго.

НА (якую) ХАЛЕРУ хто, што каму. Гл. НА (якое) ЛІХА хто, што каму.

НА ХВАСЦЕ СТАНАВІЦЦА. Варожа, раз'ятрана ставіцца да каго; паходзіць выраз з уяўлення, быццам бы гадзюка, вельмі раз'ятраная, мае здольнасць падняцца, стаўшы на хвасце, і кінуцца на чалавека, на якую іншую жывую істоту.

Сунімуць, ой, сунімуць!.. З людзьмі не вельмі на хвасце станавіся. Гл. р., Кл. Я ж паспрабавала, каб як добра, каб як з чалавекам зладзіць. Толькі азавуся, дык ён на хвасце становіцца, чортам свішча. Тамсама.

НА ХЛЕБ СПЯВАЦЬ. З адцен. зламоўн. Жабраваць з песняю.

Каб вы на хлеб спявалі! Ніяк не сці*хнеце. Карэл. р., Заг. На памінках напіўся — і спяваць. Спяваў бы ты на хлеб, гад печаны. Навагр. р., Свіц.

НАХОДЗІЦЬ НА ВОЧЫ каму. Гл. НА ВОЧЫ НАХОДЗІЦЬ (набягаць, наскокваць) каму.

НА чыім ХЛЕБЕ СЯДЗЕЦЬ. Гл. СЯДЗЕЦЬ НА чыім ХЛЕБЕ.

НА ЧАЛАВЕКА ВЫВЕСЦІ каго. Гл. ВЫВЕСЦІ НА ЧАЛАВЕКА каго.

НАША (маё, тваё, ваша) УЗЯЛО! Мы (я, ты, вы) перамаглі! Выйшла па-нашаму (па-мойму, па-твойму, па-вашаму).

А такі наша ўзяло. Слон. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). — Давай на заклад, што маё возьме. — Не, пабачыш, наша возьме (спрэчка: адзін лічыць, што слабенькі мост вытрымае воз, не праваліцца, а двое — наадварот). — Што ж? Ваша ўзяло? Нікуды не дзенешся! Гл. р., Кл.

Параўн. (у руск.): наша взяла (жан. род).

НА ШЧУПАКОВА КАЗАННЕ. Само сабою, цудам.

Гэта ўсё, братка, не будзе на шчупакова казанне. Малад. р., Бак. На шчупакова казанне няхай гэта печ за мною ідзе да двара. Так як бач і стаў серад двара. Ваўк. п., Кукл. (М. Фед., ЛБ, ІІ, 1).

Параўн. (у руск.): по щучьему велению.

НА ЯБЛЫКІ ЗРАБІЦЦА (рабіцца). Гл. ЗРАБІЦЦА НА ЯБЛЫКІ.

НА ЯГО (яе, іх) ЛІХА (ліхачка, ліханька). 1. Як вокліч, якім выказваецца незадавальненне, абурэнне, зламоўнае пажаданне.

Дарагая ж [рыба], на яе ўсё ліха! Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Не шкадуе каваліха, на яе ліха, свайго дзіцяці [калекі], бо, кажа, якая з яго карысць. Тамсама. Абазлілася ведзьма-караліха, на яе ліха, дый пачала разнюхоўваць, чаму гэта каралевіч не слухае ні яе, ні караля. Тамсама. Ку*ры, на іх ліха, жаруць, а несціся не нясуцца. Гл. р., пас. Я. Куп.

2. Як выказванне непажаданасці (стану, сітуацыі).

І дзе той, на яго ліха, баран? Гл. р., Кл. Загубіла [згубіла], на яго ліха, ключ і дзень шукаю. Тамсама. От разбалелася, на яе ліха, галава. Тамсама. Акыш! На вас ліхачка! Тамсама. І што з ёй? Ліханька на яе! Вяне [бульба]. Дзярж.

Параўн. (у руск.): черт возьми (дери, побери, подери).

НА ЯЗЫК (языкі) ПАПАДАЦЦА (папасціся) каму. Гл. ПАПАДАЦЦА НА ЯЗЫК (языкі) каму.

НА ЯЗЫКУ КРУЦІЦЦА. Гл. КРУЦІЦЦА НА ЯЗЫКУ.

НА ЯКОЕ ЛІХА хто, што каму. НА ЯКУЮ ХАЛЕРУ хто, што каму. Як сцверджанне непатрэбнасці; з адценнем катэгарычнасці, пратэсту.

На якое ліха мне вашыя граблі ці што? Свае ёсць і граблі, і вілкі. Валож. р., Пярш. Ну, скажыце: на якое ліха вам тая карова? Толькі клопату па вушы. Гл. р., Кл. Цяпер у прымы? На якое ліха гэтыя прымы? Як некалі — ну, зямля, сядзіба. А што?.. Малад. р., Кр. А на ліха было ўлазіць з языком? Мін. р., Пухл. А на якую халеру куплялі падлу такую [кепскую, худую карову]? Малад. р., Радашк. Я даўно перастала прасці. Бо на якую, скажыце, халеру? Усё ж таннае ў крамах ёсць. І мы, як стаўпецкія мяшчане [карэнныя жыхары Стоўбцаў], адвучыліся ўсе. Стоўб. Пытаюся: на халеру было браць? Малад. р., Кр.

Параўн. (у руск.): на черта, на кой черт.

НЕ АДАРВАЦЬ ВОЧ (аччу, вачэй), ад каго, чаго. Гл. ВОЧ (аччу, вачэй) НЕ АДАРВАЦЬ ад каго, чаго.

НЕ БАЧЫЦЬ СВЕТУ. Гл. СВЕТУ НЕ БАЧЫЦЬ.

НЕ БАЧЫЦЬ (белага, божага) СВЕТУ. Гл. СВЕТУ (белага, божага) НЕ БАЧЫЦЬ.

НЕ ВЕЛЬМІ ШТО. 1. Не зусім (добры, вартасны чалавек, прадмет, стан).

Рабіць умее, а чалавек ён не вельмі што. Валож. р., Пярэж. Туды дарога не вельмі што, але даедзеце. Барыс. р., Вял. Трасц. Сёлета была бульба не вельмі што, але на зіму з нас будзе [хопіць]. Мін. р., Лекар.

2. Не мала, але і не багата.

— А ці шмат людзей? — Не, людзей не вельмі што. Малад. р., Удр.

3. Не спадзявай(це)ся, не здарыцца гэтак!

На каго кажа, што браў, а сам — ці чуеш! — прыкладзе каму? Не вельмі што! Гл. р., пас. Я. Куп.

Гл.: невялікае што.

Параўн. (у руск.): не очень-то.

НЕ ВЫХОДЗІЦЬ З ГАЛАВЫ хто, што. Гл. З ГАЛАВЫ НЕ ВЫХОДЗІЦЬ хто, што.

НЕВЯЛІКАЕ ШТО. 1. Не зусім (добры, вартасны чалавек, прадмет, стан).

І ты невялікае што! Каго перасміхаеш, а не бачыш, якая сама. Тая няўмека, а ты?.. Гл. р., пас. Я. Куп. З мяне ўжо рабоцька невялікае што. Гл. р., Кл.

2. Не мала, але і не багата.

— Як грыбы? Ці багата? — Не, невялікае што. Хіба што на вячэру і на снеданне насмажыць. Гл. р., пас. Я. Куп.

3. Нічога асаблівага, няма асаблівай радасці, поспеху, перавагі.

Збіраліся пераязджаць з Новага Жыцця ў Клетнае, адале [але, а потым] перадумалі: невялікае што ў тым і ў Клетным, гарод добры, але гразі там не вылезці. Гл. р., Кл. Невялікае што за шофера, але на хлеб зарабляцьме. Тамсама.

Гл.: не вельмі што.

НЕ ВЯЛІКАЯ ШТУКА. Нядзіўна, нядзіва, нічога дзіўнага.

Не вялікая штука, што [дачка] жаць умее. Гл. р., Хал. Цяпер і мацыклет [матацыкл] — не вялікая штука. Стала больш, як коней. Гл. р., Кл. Плыты — не вялікая штука, як пройдзеш пад мост, тады лёгка, ідзі і ідзі, дзе той Багрымаў! Тамсама.

Параўн. (у руск.): не велика важность.

НЕ ВЯЛІКІ ХЛЕБ. 1. Не вельмі добра (жывецца, пачуваецца), не мёд.

Перабраўся, а ўвосень давай назад. Мусіць, не вялікі хлеб там: ні лесу, ні саду, ні людзей сваіх. Гл. р., Н. Жыц.

2. Невысокая аплата працы, не зусім забяспечаныя ўмовы жыцця.

— І там [на пасадзе вартаўніка] не вялікі хлеб. — Не вялікі хлеб — не вялікі, але ж свежая капейка. Месяц прайшоў — і грошы, а не тое, як было раней, што не ведаеш, як будзе, калі што будзе: год робіш, а тады толькі плаціцьмуць. Гл. р., Кл. Ада*сь перайшоў у камбінат і давольны, хай не вялікі хлеб, але больш [зарабляе], як у школе за стоража. Малад. р., Радашк. Збіраліся пераязджаць з Новага Жыцця ў Клетнае, адале [але, а потым] перадумалі: не вялікі хлеб, не вялікае што ў тым і ў Клетным, гарод добры, але гразі там не вылезці, а рабіць так сама. Гл. р., Кл. Лаза і лыкі — хлеб не вялікі. Тамсама.

НЕ ГЛЯДЗЕЦЬ НІ ВОКА НІ БОКА. НЕ ГЛЕДЗЯЧЫ НІ ВОКА НІ БОКА. Не асцерагаючыся, не зважаючы ні на што (бегчы, несціся, ляцець).

Ведама дзеці: кінуцца бегчы, не глядзяць ні вока ні бока. Навагр. р., Скрыш. Бацьку ўбачылі, дык праз балота, праз кусты, не глядзяць ні вока ні бока. Тамсама. Куды вы? Пруцца не гледзячы ні вока ні бока. Навагр. р., Свіц.

НЕ ДАВАЦЬ СТУПІЦЬ каму. Гл. СТУПІЦЬ НЕ ДАВАЦЬ каму.

НЕДАЛЁКА ШУКАЮЧЫ. Як спасылка на блізкае, вядомае таму, хто гаворыць, і яго субяседнікам.

У Сымонавых — недалёка шукаючы — усе хлопцы змерлі, толькі адзін жыве. Гл. р., Кл. Не хто, а — недалёка шукаючы — слаўкаўскія [людзі з вёскі Слаўкавічы] і тыя на сабе* мо’ за трыццаць вярстоў насілі зразу з вайны насенне, каб пасеяць сабе. Гл. р., Луч. У іх, недалёка шукаючы, з кожненькае хаткі хоць адзін, а дзе і тры, а дзе і пяць чалавек у войну [вайну] страціліся. Акцябр. р., Парэч.

НЕ ДАЦЬ ДЫХАЦЬ (дыхнуць) каму. Гл. ДЫХАЦЬ НЕ ДАЦЬ каму.

НЕ ДАЦЬ ПРАМЫТАЕ ВАДЫ. Гл. ВАДЫ ПРАМЫТАЕ НЕ ДАЦЬ.

НЕ ДАЦЬ СТУПІЦЬ каму. Гл. СТУПІЦЬ НЕ ДАЦЬ каму.

НЕ ЗА НАШЫМ БОГАМ. Вельмі даўно, пры зусім іншых умовах, абставінах. Відаць, узнікненне фразеалагізма адбылося на гістарычнай аснове — са змяненнямі палітычных і рэлігійных адносін на Беларусі.

Было даўно, не за нашым богам. Люб. р., Чыж. (Лінг. зб.). Гэта яшчэ не за нашым богам было, як Чыжэвічы кажуць [як называюць вёску — Чыжэвічы]. Тамсама. Гэтта не за нашым богам людзі пасе*лі [пасяліліся]. Тамсама.

Гл.: за дзедам шведам.

НЕ ЗВЕСЦІ (зводзіць) ВОЧ (аччу, вачэй) з каго, чаго. Гл. ВОЧ НЕ ЗВОДЗІЦЬ з каго, чаго.

НЕ ЗНАЙ НЕ ВЕДАЙ. Без прычыны, ні з таго ні з сяго, зусім невядома (чаго, дзеля чаго, чаму хто пачаў сварыцца, абвінавачваць каго).

Хіба толькі сёння такая? Яна спракуве*чна [спрадвечна] так: не знай не ведай чаго ўскінецца і з гразёю змяшае. Гл. р., Кл. А чаму ты? А чаго ты не знай не ведай чапляешся? Тамсама.

НЕ КІЕМ, А (дык) ПАЛКАЮ. Усё адно, тое самае; адзін чорт. Як адказ на пытанне.

— Што ты робіш? Гэта ж трэ’ перш араць, а потым сеяць. — Не кіем, а палкаю, — кажа ён, — дый робіць, як сам хоча. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Я на свіннях была [свіней даглядала], а мая Гануля на каксагызе, а ўчора сказалі, каб я на каксагыз хадзіла, а Гануля на ферму. І нашто так? Мне ўсё адно — не кіем, а палкаю. Гл. р., Кл. А чаго ты сёння? Чаму не заўтра? — Не кіем, дык палкаю: схаджу сёння — а заўтра дома. Гл. р., пас. Я. Куп.

НЕ КУЕЦЦА, А ПЛЕШЧАЦЦА. Выходзіць не так, як хочацца.

Хэ-э-э, брат! У цябе ж, брат, не куецца, а плешчацца. Хіба так падкопваць трэба? Пабачыш, пасохнуць [дрэвы]. Асіп. р., Карыт. У нашае мамы дык усеё ідзе на лад, вы — шчаслівая, мама, а ў нас вечна не куецца, а плешчацца. Асіп. р., Вер.

Гл.: ні куецца ні плешчацца.

НЕ МЁД. Нялёгка, цяжка, з цяжкасцямі.

Як відно, то і ў небе не мёд. Ваўк. п., з-пад Свісл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). На тым хутары з кучай дзяцей не мёд быў. Малад. р., Гран.

НЕ НА МАЕ (твае, яго) ЗУБЫ што, каму. Не хапае ў каго магчымасці, спрыту, умення, сілы на што.

Слабе*ц ты! Ты на ёй [на жарабіцы] не праедзеш і сто метраў. Не на твае зубы аб'ездзіць такую чарці*ху. Малад. р., Бак. Першаку кубак? О не! Не на мае зубы такі кубак. Я і не вып'ю, а каб выпіў, то і ногі задзярэш з такой халеры. Гл. р., Байл. Удаўцу ажаніцца цяжэй. Як старая — не хоча, як маладая, то глядзі, ці на твае зубы. Кап. р., Ванел. Параўн. са значэннем неметафарызаваным: Мяса, начальнік, ужо не на мае зубы. Яблык і той цвёрды яму, не на яго зубы. Стары, думаеце. Малад. р., Бак.

Параўн. (у руск.): не по зубам.

НЕ НАПУСКАЦЬ (напусціць) НА ВОЧЫ каго. Гл. НА ВОЧЫ НЕ НАПУСКАЦЬ каго.

НЕ ПАНЯЦЬ ВЕРЫ. Гл. ВЕРЫ НЕ ПАНЯЦЬ.

НЕ ПАЦЯГНУЦЬ НОГ. Гл. НОГ НЕ ПАЦЯГНУЦЬ.

НЕ ПІЎШЫ, НЕ ЕЎШЫ. Зусім галодны, макулінкі ў роце не было, расіначкі ў роце не было.

У тую блакаду былі сем дзён у балоце не піўшы, не еўшы. Гл. р., Касар. Увесь дзень не піўшы, не еўшы на рыбе. Гл. р., Сымон. Ён доўга блукаўся, маркотны, не піўшы, не еўшы. Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР).

Гл.: ні макулінкі ні расінкі ў роце не было.

НЕ ПРАЙСЦІ (яго, іх і г. д.) РУК. Гл. РУК (яго, іх і г. д.) НЕ ПРАЙСЦІ (не прамінуць).

НЕ ПРАМІНУЦЬ (яго, іх і г. д.) РУК. Гл. РУК (яго, іх і г. д.) НЕ ПРАЙСЦІ (не прамінуць).

НЕ ПРЫ ТАБЕ (вас) КАЖУЧЫ, НЕ ТАБЕ (вам) КАЖУЧЫ, НЕ ТУТ КАЖУЧЫ. Як ветлівая просьба (да таго, каму кажуць) прабачыць за тое, што самому апавядальніку здаецца неэтычным, непрыемным.

Ого, нарыў ў вусе! Доктар расказваў, што недзе за Глускам, не пры табе кажучы, з нарыву памёр чалавек. Нарыў вельмі вялікі. Гл. р., Кл. А ў Адэлі, не пры вас кажучы, дзяцей багата хворых на адзёр. Гл. р., Байл. У яго, не вам кажучы, жывот хворы, нястраўнасць з нешчага [з нечага, з чагосьці] Пух. р., Суц. Не вам кажучы, у іхай [іхняй] хаце дух цяжкі. Гл. р., Кл. З нешчага [з нечага, з чагосьці], не пры табе, хлопча, кажучы, памяшаўся. ‘Шчэ да вайны на інжынера вучыўся. Мусіць, на нейкую хваробу хварэў. Гл. р., Барб. Радзіла, пажыла з месяц і, не тут кажучы, тронулася. Гл. Ён, не пры вас кажучы, ці і паправіцца [падужэе]. Мсц.

НЕ РАЎНУЮЧЫ ЯК. Параўноўваючы, робячы параўнанне і адначасова засцерагаючы нават ад думкі пра супадзенне.

Нешта ўкусіла (у Канюшнішчах стога кідалі), дык нага не раўнуючы як ступа. Апухла і ссінела вельмі. Доктар даў нечага прыкладаць. Пабеглі па машыну. Лячыцьмуць, казаў доктар, у Глуску, а не — і далей павязуць. Гл. р., Кл. З чаго так? І што зрабілася? Малако не раўнуючы як слізь якая, паспрабавала варыць што — адкіпае, чуць пры агні, і адбяжыць. Тамсама. Ідзе схуднелы, абы-як надзеты, не раўнуючы як той старац. Тамсама.

НЕ САБРАЎШЫ РОЗУМУ. Не разважыўшы, не абдумаўшы, не раздумаўшыся.

Мяне матка..., не сабраўшы розуму, замуж аддала. Віцеб. п. (П. Шэйн, БНП, 1962). Паехалі ў свет, не сабраўшы розуму, страціліся, сцерліся і назад [вярнуліся]. Уш. р., Вашк. Нешта ж вы збіраецеся [у дарогу], не сабраўшы розуму. Уш. р., Чэр.

НЕ САГРЭЦЬ МЕСЦА. Нядоўга, мала прабыць (пратрымацца, папрацаваць, пажыць) на адным месцы; не абжыцца на адным месцы, не пакінуць следу сваёй дзейнасці.

Які з яго толк? Такі не сагрэе месца, толькі шукае і перамяняе. Скід. Ну, што батрак, ці парабак? Батрак робіць, а жыве гэтак, каб не надта месца сагрэў. Малад. р., Бак. — Прыехаў і месца не сагрэў. Адзін гадок прабыў. — Месца не сагрэў, але сам, кажуць, пагрэўся і пераехаў адсюль. Навагр. р., Люб. Ён нідзе месца не сагрэе. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).

НЕ СВАІМ ГОЛАСАМ. Роспачліва, ненатуральна (крычаць, плакаць, галасіць).

Раве той мядзведзь не сваім голасам, а другі як убачыў тое, дык як пусціўся наўцекача. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., СРБП). Спужалася, дык як крыкне не сваім голасам. Гл. р., Кл. Каб так за яблыкі? Не сваім голасам гарланіць? Дзярж. р., Чарк.

НЕ СПУСКАЦЬ З ВОКА каго. НЕ СПУСЦІЦЬ З ВОКА каго. Пільна сачыць за кім.

Мо' на хвілінку спусціла з вока [дзяўчынку] і чаго натварыла! У таз вады і ўсе цацкі ў ваду паўкідала. Падумаць! Няможна з вока спусціць. Малад. р., Радашк. Табе ён не трэба? А чаму ж ты яго не спускаеш з вока? Ведаю!.. У клубе як?.. За вечар з вока не спусціла. Тамсама.

НЕ СПУСКАЦЬ З ЯЗЫКА каго, што. Гаварыць (працягла, часта) пра каго, што.

Як дурню што пападзе на язык, то пакуль не забудзецца, не спускае з языка. Чач. Пападзіся ёй на язык, дык год з языка не спусціць. Бераз.

НЕСЦІ (перці) МОХ З БАЛОТАМ (з балота). З адцен. зніжальн., дакору.

Досі ўжо вам бразгаць. А дзе ж тая праўда? Яшчэ і спірацца будзеце? Нясе напераменку то адзін, то другі мох з балотам. Мсц. р., ст. Ход. Мох з балота прэ, нечага [няма чаго] слухаць. Мсц. р., Зар. (Лінг. зб.).

НЕ ТАБЕ (вам) КАЖУЧЫ. Гл. НЕ ПРЫ ТАБЕ (вас) КАЖУЧЫ.

НЕ ТУДЫ ЧЫРКА НОСАМ ГЛЯДЗІЦЬ. У кагосьці зусім іншыя думкі, зусім іншы намер, чым ён сам гаворыць; хтосьці мае затоеныя думкі, затоены намер.

Слухалі мы яго, але бачу — не туды чырка носам глядзіць. Няма ў мяне яму веры. Бяроз. р., Белаз.

НЕ ТУТ КАЖУЧЫ. Гл. НЕ ПРЫ ТАБЕ (вас) КАЖУЧЫ.

НЕ ЎБАЧЫЦЬ (белага, божага) СВЕТУ. Гл. СВЕТУ (белага, божага) НЕ БАЧЫЦЬ.

НЕ ЎБІЦЬ НОСУ. Гл. НОСУ НЕ ЎБІЦЬ.

НЕ Ў СВАЕ ДУХІ. Гл. НЕ Ў СВОЙ ДУХ.

НЕ Ў СВОЙ ДУХ, НЕ Ў СВАЕ ДУХІ. Многа, ненасытна (есці).

Не ў свой дух есць. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Не ў свае духі ён есць — мусіць, конская ежа напала. Сак. п. (Тамсама).

Гл.: конская ежа (напала).

Гл.: (як) не ў сябе.

НЕ Ў СЯБЕ. Гл. ЯК НЕ Ў СЯБЕ.

НЕ ЧУЦЬ СМАКУ Ў ЯЗЫКУ. Гаварыць абы-што, абыякава, балбатаць, малоць языком.

Што з твае тае гавары* [гаворкі]! Ты век не чуеш смаку* ў языку, хвошча толькі, як з-пад зямлі. Гл. р., Кл.

НЕШТА НЕЙКАЕ. Штосьці; штосьці невядомае, штосьці загадкавае, якаясьці загадка.

Нешта нейкае ды ёсць. Малад. р., Радашк. Тэлеграму адбіў, грошай каб. Нешта нейкае з ім там зрабілася. То жыў сабе і пасылкі слаў, а то просіць прыслаць. Гл. Мусіць, нешта нейкае зрабілася, што назад вярнуўся. Збіраўся на год, а тут… Гл. р., Кл. Нешта нейкае, што далі аж два запасныя аўтобусы. Мін. р., Рахм.

НІ АДСЮЛЬ НІ АДТУЛЬ, НІ ССЮЛЬ НІ СТУЛЬ. Нечакана і раптоўна, невядома адкуль (пра з'яўленне кагосьці, чагосьці).

Прычапіліся так, што хлопец аж прасіцца пачаў. А тут ні адсюль ні адтуль нейкі ідзе ды давай на іх сварыцца, на гэтых прыстава*каў. Пух. р., Шчытк. Адзін стралец забіў лося, выразаў печань і, распаліўшы ў лесе агню, пячэ на ражоначку. Ажно ні ссюль ні стуль выскоквае чорт. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІ). Ні ссюль ні стуль хмарка і такой бяды нарабіла. Скід. р., Жыт.

Параўн. (у руск.): откуда ни возьмись.

НІ ВАЛА НІ КАЛА ў каго. Анічога няма. Літаральна — ні зямлі кавалка, ні гаспадаркі. Кол — старадаўняя мера плошчы зямлі. І. Насовіч: кажуць як дакор камусьці за бядноту. (І. Нас., СБП).

У краскоўцаў некаторых было па сто, па трыста дзесяцін, а ў каго не было ні вала* ні кала*. Гл. р., Кл.

Параўн. (у руск.): ни кола ни двора.

НІ ГНЕВУ (крыўды) НІ ЛАСКІ ў каго. 1. Бесхарактарнасць.

Ні гневу ні ласкі. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). У нашай Параскі ні гневу ні ласкі. (БППФ). Цялё ты і больш нічога! Ні гневу ў цябе ні ласкі. Мін. р., Чыр. А з цябе ні крыўды ні ласкі, як у тае* Параскі. Гл. р., Вайц.

2. Абыякавасць.

Забірай, кажам, свае манаткі, а ў нас да цябе ні крыўды ні ласкі. Мін.

НІ ДНЯ НІ НОЧЫ (няма, не было, не будзе). Бесперапынна, нязменна; і дзень і ноч.

Жылі мы ў памешчыка арандатарамі. Зямлю трымалі, рабілі важка, не было ні дня ні ночы. Петрык. р., Агол. (Хрэстам.). Няма яму ні дня ні ночы, робіць і робіць. А нашто так? Светл. р., Асташ. Такія грымоты, што аж зямля стогне, няма ні дня ні ночы; ...на небе кіпіць як у гаршку. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП). Сварацца і сварацца, няма ім ні дня ні ночы. Малад. р., Сыч. Няма яму ні дня ні ночы, цёнгле лезе ў вочы. Слон. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).

НІ ЖЫВЫ НІ МЁРТВЫ. 1. Аслупянелы з пярэпалаху, страху.

Тады воўк падышоў [да елкі] і становіцца дубам на яе. А багач той ні жывы ні мёртвы сядзіць, не ведае, дзе ён — ці на тым свеце, ці на гэтым. Сен. п. (Е. Рам., БС, IV).

2. Пра нерухавага, неэнергічнага, вялага чалавека.

Хто які! Усякія людзі бываюць. А што з яго смяяцца: ні жывы ні мёртвы? Нікому ж не займае. Гл. р., Сымон. Ой, хацела ж мяне маці за чацвёртага аддаць, а той чацвёрты — ні жывы ні мёртвы, — ой, не аддай мяне, маць. (ПБН).

НІ ЗА ПАНЮХ ТАБАКІ. Ні за што, ні за што ні пра што, марна, дарэмна (загінуць, прапасці). “Панюх (табакі)” — ад тых часоў, калі модна было нюхаць табаку (бралі крышачку, на адзін “панюх” табакі ў шчопці і нюхалі).

Без прыкметы ў такой нетры адразу заблудзіш і прападзеш у лесе ні за паню*х табакі. Сл. п., Бох. (А. Сержп., КАБСП). Не паспелі людзі і ахнуць, як ён сунуў у самы агонь. — Прапаў чалавек ні за панюх табакі, — кажуць людзі. Тым часам мужык выскачыў з агню, акрыўшыся коўдраю, дый вынес з хаты малое дзіця. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП).

Гл.: ні на нюх табакі.

НІ ЗА ШТО НІ ПРА ШТО. Дарэмна, зусім без падстаў, без прычыны.

Ні за што, ні пра што — без прычыны. (І. Нас., СБП). А чаго ён ні за што ні пра што накрычаў на мяне? Бых. А ты маўчала б? Ні за што ні пра што як граззю ў вочы… Мсц., Каўш.

НІЗКІ НА ВОЧЫ. Блізарукі (параўн.: нізка нахіліцца, каб бачыць, каб разгледзець штосьці).

І меншанькі нізкі на вочы? Чаму ж гэтак? Мусіць, чытае, а не глядзелі, як ён чытае? Валож. р., Пярэж. Хлопцу, як нізкі на вочы, нічога, а дзяўчыне, нізкай на вочы, глядзі, ганьба. Тамсама. Надумала тая мачаха збыць са свету падчарку. А як? І каб людзі не ўведалі!.. Назбірала вужовак, ну, вужовых грыбоў, наварыла і накарміла падчарку. А яна з'ела — з ёю нічога ні зрабілася, а тады ‘шчэ і відучая стала, ды толькі што на вочы нізкая. Гл. р., Кл.

НІКОМУ НІ Ў ШАПКУ. Не прасіць чыёйсьці ласкі, не кланяцца нікому.

Купілі сваю медагонку. Цяпер нікому ні ў шапку. Бял. р., Кл. (Матэр. для сл.). Як прасіцца пад'ехаць, то пама*лу [паціху] пайду і нікому ні ў шапку. Бярэз. р., Паг. Свайго не меўшы, кладзіся спаць не еўшы, а цяпер у нас сваіх [аўтамашын у калгасе] поўна, — едзь на сваёй машыне і нікому ні ў шапку! Тамсама.

НІ КУЕЦЦА НІ ПЛЕШЧАЦЦА. Кепска паводзіцца, няма ўдач, не шанцуе.

Ні куецца ні плешчацца. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Што Паўлюк? Жыве сабе. У дзецях толк, хату зрабіў, што трэба. А ў мяне, скажы, ні куецца ні плешчацца. Гады* не тыя, хаты і не скончыла, а дачка — мо' не забыліся? — хворая. Мін. р., Лекар.

Гл.: не куецца, а плешчацца.

НІ КРЫЎДЫ НІ ЛАСКІ. Гл. НІ ГНЕВУ (крыўды) НІ ЛАСКІ.

 

НІ (ані) ЛАДУ НІ (ані) СКЛАДУ дзе, у каго. З адцен. дакору. Беспарадак, бесталкоўшчына.

Ані ладу ані складу. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Няма з яго ні ладу ні складу. Сак. п. (Тамсама). Жывучы дваіх душою і бедаваць: “Чуць стачылі канцы”? То ў вас хіба ні ладу ні складу. Акцябр. р., Рацм.

НІ МАКУЛІНКІ (макуліначкі) НІ РАСІНКІ (росачкі) У РОЦЕ НЕ БЫЛО. З адцен. спагадл. Зусім галодны, зусім не піўшы, не еўшы (працяглы час).

Другі дзянёк, а ён ні макулі*нкі ні расі*нкі ў рот не браў. Докш. р., Шкл. Ні макуліначкі ні росачкі ў рот не браў. Докш. р., Бяг.

НІ МЛЁН НІ ТАЎКАЧ. Няздатны, няздара, няўмека. Млён — ручка ў жорнах.

Ні млён ні таўкач. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). На якое ліха такі зяць? ён жа ні млён ні таўкач. З-пад Дзісны.

НІ МОВЫ НІ ГЛОВЫ. Няўдалец, няўдаліца.

Было сабе ў аколіцы дзвёх [дзвюх] дзяўчат, от такіх, як той казаў, што ні мовы ні гловы. Ваўк. п., Кус. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2).

НІ НА НЮХ ТАБАКІ. Ані, ані дробачкі, ні кропелькі, ні крошачкі (не мець, няма). “Нюх (табакі)” — з тых часоў, калі было модна нюхаць табаку, калі бралі крышачку, на адзін “нюх” табакі ў шчопці і нюхалі.

Не ма*е нат [нават] ні на нюх табакі, Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).

Гл.: ні за панюх табакі.

НІ ПОРАХУ НІ СІНЯГА. Анічога (няма, не засталося, не пакінулі, не знайшлі).

Як жаніўся, у яго не было ні пораху ні сіняга; ажаніўся, пажылі як людзі. І дзеткі пайшлі як дзеткі. І ўсё ў іх е [ёсць]. Гл. р., Кл. Прыйшлі з блакады — ні ў кога ні пораху ні сіняга. Люб. р., Загал.

НІ РОДУ НІ ПЛОДУ ў каго. Без родных, без сваякоў, без радні, адзінокі.

Была адна дзяўчынка-сірацінка, дык яна цёнгле плача, так плача, што не мае ні роду ні плоду. Ваўк. п., Ганч. (М. Фед., ЛБ, І). У гэтага Гітлера, муся, ні роду ні плоду. Гэта ж каб людская матка, яна б яго сваёй рукой труцізнаю атруціла. Малад. р., Бак.

Параўн.: без роду без пароду.

Параўн. (у руск.): без роду без племени.

НІ РУК НІ НОГ у каго. Не магчы, быць не ў змозе.

Як не еў, то не мог, а як пад’еў, то ні рук ні ног. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). А ў нас кажуць: Не еўшы нудна, а пад’еўшы трудна; як не еў, то не мог, а як пад’еў, то ні рук ні ног. Пух. р., Шацк. Ведама, як вып’е, то не будзе ні рук ні ног. Гл.

НІ СВАТА НІ БРАТА ў каго. Без родных, без сваякоў, без радні, адзінокі.

Атож не скучае!.. Адзін, ні свата ні брата. Цягне на сваё селішча. Гл. р., Кл. Я с войны остался здесь, недалеко за Минском. Как здесь кажут: ни свата ни брата. С братками-белорусами вместе партизанил, вместе и сад садили, вместе живем. Малад. р., ст. Уша.

НІ СЕЛА НІ ПАЛА. Без падставы, без выяўнай прычыны, нечакана.

А ты так заўсёды: ні села ні пала — дай, баба, сала. Мін. Прыбег: “Ужо збіраюся”. От, ні села ні пала, дай бабе сала! Гл. А нашто так? Ні села ні пала: “Едзь!”. Тамсама.

НІ СЕМЯ НІ ЕМЯ. Ані няма, літаральна: няма ні есці, ні насення.

Цяпер, дзякаваць богу, ёсць усё. А то было зразу пасля вайны ні семя ні емя. Мсц. Пайшла замуж, а вясной у хаце ні семя ні емя. Тамсама. Параўн.: бульбу, дзеткі, нада [трэба] перабраць: каторую на семя, каторую на емя. Мсц. р., Зар. (Лінг. зб.).

НІ СЛАВЫ НІ ЎЖЫТКУ. Нічога добрага.

Пішаце ўсё і пішаце. А што з яго, з таго пісання? З яго вам ні славы не ўжытку. Руж. А з нашага каханнечка ні славы ні ўжытку, чорным вочкам няма спання, а ножкам спачынку. Пруж. п., Выс. Гр. (Р. Шырма, БНП, 1).

НІ СЛЫХУ НІ ПРОСЛЫХУ. Ніякіх вестак (звестак), нічога не чуваць (пра кагосьці, штосьці).

Ні слыху ні прослыху. (І. Нас., СБП). Дзе яны? Куды падзеліся? Ніхто не чуў, ні слыху ні прослыху. Барыс. р., Земб.

НІ ССЮЛЬ НІ СТУЛЬ. Гл. НІ АДСЮЛЬ НІ АДТУЛЬ.

НІ ТОЕ НІ ГЭТА. 1. Нешта невыразнае, неакрэсленае; ні тое ні сёе.

А ў вас выйшла ні тое ні гэта. Сян. Але раз адна баба прынесла сукно, палажыла на камень ды кажа: пашый мне ні тое ні гэта. Ён узяў і пашыў ёй ні тое ні гэта: адзін рукаў у плячо ўшыў, а другі адзаду. Сен. п. (Е. Рам., БС, ІV). Як ні рабі, то не скажа: “добра”. Яму век “ні тое ні гэта”. Уш. р., Вашк.

НІ ЎГАМОНУ НІ ЎТАЛОНУ. Няма супакою, няма ўпыну.

Хоць бы вы, дзеці, на мінутку знайшлі сабе ўталон, — ні ўгамону ні ўталону. Мсц. р. (Г. Юрч., Пол.). І сыны такія: на іх ні ўгамону ні ўталону. Мсц.

НІ Ў КОЛА НІ Ў МЯЛА. Няўмека, няздатны (чалавек, рэч).

Ні ў кола ні ў мяла. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). А ты ў іх адзін такі, што ні ў кола ні ў мяла. Мсц. Бацька быў багаты, а сын ні ў кола ні ў мяла. Усё тое парахнёй рассыпалася. Леп. р., Лясн. Аз.

НІ Ў НОС НІ ПА НОСЕ. Анічога не значыць, ані не дзейнічае што на каго.

Калі б каму, а гэткаму што? Сказаў ты, а яму ні ў нос ні па носе. Слова яму, гэткаму, мала. Малад. р., Сыч. Табе як — не ведаю, а мне нуль, ні ў носе ні па носе. Малад. р., ст. Уша.

НІ Ў ПІР НІ Ў ВІР. Нявартасны, непрыгодны, непрыдатны. І. Насовіч: кажуць з прыкрасці... на няздатнага чалавека або на адзенне..., якое нельга апранаць, каб паказацца ў людзі. (І. Нас., СБП).

І малады ні ў пір ні ў вір. Мсц. Ды з вамі ж ні ў пір ні ў вір. Барыс. р., Стах.

 

НІ (ані) У ПЯЦЕ НІ (ані) У ГАЛАВЕ хто, што каму. Ані не рупіць, ані не турбуе,. ані не хвалюе.

Ведаеце, чаго я ў рэдакцыю прыйшла? Ну, скажыце, што за гаспадар з яго? Ані не глядзіць гаспадаркі. Скажы, а яму ані ў пяце ані ў галаве. Мо' каб напісалі праз [пра] яго. Гл. р., Жаўвін. Чаго ‘шчэ мне? Як хочаце, так рабіце, а мне ані ў пяце ані ў галаве. Мне свой клопат карціць. Няма тут чаго ўпікаць мне. Асіп.

НІ Ў ЯКІМ РАЗЕ. Ніколі, ніяк, ні ў якім выпадку, ні за што.

Дзе бачылі! Мае* ні ў якім разе ў ягады не пойдуць: лянуюцца. Малад. р., Бак. Я ні ў якім разе не вазьмуся, няхай што хочуць кажуць. Малад. р., Сыч. Вы там ні ў якім разе не праедзеце: суха ці не суха, а машына буксаваць будзе. Малад. р., Раёўка.

НІ ХАДУН НІ СЯДУН. 1. Няўдаліца, нерухавы. М. Федароўскі: недарэка безуладны. Слон. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).

Ні ён табе зрабіць штось, ні ён табе каб пагаварыць пра што. Праўду кажуць: з яго ні хадун ні сядун. Шчуч. р., Раж.

2. Хворы (чалавек.).

Сыны з'ехалі хто куды. А я ўжо ні хадун ні сядун. То буду і дажываць на гэтым хутары. Не мне пераносіцца. Навагр. р., Мон.

НІ ХАТЫ НІ ЛАПАТЫ ў каго. Анічога (няма ў каго).

За Польшчаю гэтта граніца была. Дрэнна мы жылі, за ўсё штраф плацілі, ні хаты ні лапаты ў сям'і. Лях. р., Вял. Рож. (Лінг. зб.). Цяпер, як у каго ні хаты ні лапаты, ніякая не ганьба. Гл. р., Слаўк.

НІ ЦЮК НІ ЧЫМ ЧАГЕНЬКА. Анічога няма (няма нават чым дроў адсекчы) (І. Нас., СБП).

Гл.: ні чым чаго ні чым чагенька.

НІЧОГА НЕ ЗРОБІШ. 1. Не даць рады, не ў змозе даць рады.

Я і так угаварыць хацеў, я і сплаціць думаў, а ён — і ні блізка. Нічога не зробіш! Так і асталося. Гл. р., Кл. Раззлаваўся пан, але нічога не зробіш. Ваўк. р., Утк. (Хрэстам.).

2. Інакш нельга, раз так выходзіць (выйшла); мусіш пагадзіццца, нідзе не падзенешся.

Нічога не зробіш, трэба адрываць кручок: такога холаду не палезеш адчэпліваць. Гл. р., Хал. Хацелі ці не [ісці] у салдаты, а трэба, нічога не зробіш, браце. Акцябр. р., ст. Рацм. Калі так, калі я вам так трэба, то нічога не зробіш, хадзем. Карэл. р., Мірат.

Гл.: нічога не парадзіш.

Параўн. (у руск.): ничего не попишешь.

НІЧОГА НЕ ПАРАДЗІШ. 1. Не даць рады, не ў змозе даць рады.

Такая ўпартая ды наравістая, што з ёю ён нічога не парадзіць. Сл. п., Бох. (А. Сержп., КАБСП). Бачыць, што нічога не парадзіць з упартым чалавекам, от і пытае яго, што яму трэ'. Тамсама.

Гл.: нічога не зробіш.

Параўн. (у руск.): ничего не попишешь, ничего не поделаешь.

2. Інакш нельга, раз так выходзіць (выйшла); мусіш пагадзіцца, нідзе не падзенешся.

Нагараваліся з ёю бацька з маткаю, але нічога не парадзяць, бо, ведама, сваё дзіця не кацяня — за плот не выкінеш. Сл. п. (А. Сержп., КАБСП). Не так яму шкада грошай, як таго сабакі, але нічога не парадзіш, — паехаў сваёю дарогаю. Тамсама.

НІЧОГА НІЧАГУЦЕНЬКА (нічагусечка. нічагесенька, нічагутэнька). Анічога, зусім нічога няма, не было.

Як пабра*ліся [пажаніліся, узялі шлюб], нічога нічагуценька ў іх не было. Сышліся як стаяць. Малад. р., Бак. Падышлі далей, стаіць будынак, ...ажно там нічога нічагутэ*нька няма, адно [толькі] жывіна [жывёла] стаіць і стрэльбы вісяць. Ваўк. п., Руд. (М. Фед., ЛБ, І). З насення ў мяне няма нічога-нічагуцечка. Акцябр. р., ст. Рацм. Нічога нічагесенька. Рэч.п. (Ч. Пятк., КДПР).

НІЧОГА НІЯКАГА. Анічога (не здарылася, не зрабілася, не было).

Дык там нічога ніякага не зрабілася. А ты — толькі абы гаварыць. Мін. р., Слаб. Нічога ніякага не было, пасядзелі і разышліся. Кап. р., Пук.

НІЧОГА САБЕ. Гл. НІШТО (нічога) САБЕ.

НІ ЧУТКІ НІ ПРАЧУТКІ. Ніякіх вестак (звестак), нічога не чуваць (пра кагосьці, штосьці).

Каторая пара! А іх ні чу*ткі ні прачу*ткі. Гл. р., Хал. Як пазвалі ў ваенкамат, як пачалася вайна, з таго ні чуткі пра яго ні прачуткі. Гл. р., Ад. На нейкую хваробу хворы быў і з'ехаў адсюль. А куды — ні чуткі ні прачуткі. Акцябр. р., Рацм.

НІ ЧЫМ ЧАГО (чагенька). Анічога, ні чым рабіць, ні што рабіць.

І да таго, браце ты мой, дайшло, што хлеба нечым сеяць, няма семяно [насення], ні чым чаго, ні божа мой. Гом. п. (Е. Рам., БС, ІV). Яго ж бацька некалі так звёў гаспадарку, што не было ні чым чагенька, дык зямлю прадаваў. Ст. Жлоб.

Параўн.: ні цюк ні чым чагенька.

НІШТО (нічога) САБЕ. 1. Някепскі, нядрэнны.

Другі зяць у іх нішто сабе. І усе ў іх — бацька, дзядзькі, цёткі — нішто сабе людзі. Мін. р., Гат. Зруб нішто сабе, але за такія грошы можна [купіць] новенькі, з-пад сакеры [сякеры]. Гл. р., Вайц. Жонка старэйшая за яго, а ‘шчэ нішто сабе бабка, лёгкая [рухавая, мае спрыт]. Акцябр. р., Рацм. Так і нішто сабе чалавек, а пабачыцца з шкляным богам, то бяда. Малад. р., Радашк. Ён у нас нічога сабе — і паслухае, і зробіць, толькі скажы. Лаг.

2. Някепска, нядрэнна.

— Ну, і як жывяце*? — От, нішто сабе, калупаемся яшчэ патроху, е [ёсць] хлеб, е і да хлеба. Гл. р., Дубр. Табе, кажаш, холадна? А мне нічога сабе. Леп. р., Вор.

Параўн. (у руск.): ничего себе.

НІЯКІМ ПРАВАМ. Ніяк (аніяк), ніякім чынам, ніякім спосабам (нельга, няможна).

Туды ехаць трэ' было цераз ліхую, вельмі трускую грэблю ды цераз балота. От уз'ехалі яны на грэблю ды на каладзяны мост, дык драбінкі скачуць, бы здатны хлопец казачка. Трымалася, трымалася паганая баба, але ніякім правам утрымацца не мажэ [не можа]. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Як ні стараўся ён выбіцца на сваю гаспадарку, нельга ніякім правам, бо як тут гаспадараваць, калі ў цябе ні кала* ні двара, калі няма за што рук зацяць. Тамсама. Быў такі паганы канакрад, што от ніякім правам не ўпільнуеш, хоць ты зубамі дзяржы. Тамсама. Пойдуць нашы бабы ў лес па грыбы ці рваць ягады, дык ось адкуль ні возьмецца той стражнік ды не то адбярэ грыбы ці ягады, але і хусткі паздзірае ды яшчэ наздзекуецца. Ужо не раз збіраліся нашы дзецюкі адсадзіць яму печанцы, ды ніякім правам не могуць яго злавіць, бо ён, злодзей, вельмі хітры. Тамсама.

НОГІ АДБІВАЦЬ. НОГІ АДБІЦЬ. Стамляцца з беганіны, хадні, няспынных клопатаў.

За раніцу, пакуль управілася ды ўхадзілася — усё дагледзела, печ прапаліла, есці наварыла — дык яй-богу ногі адбіла. Гл. р., В. Таварына [жывёліна], мой ты браце, і тая ўсякая бывае. Адно грызе і грызе, з чарады не выйдзе, дзень пасеш — што і на вочы не нойдзе. А другое, халера такая, наставіць рогі і ідзе куды ногі нясуць. Ногі адаб'еш за дзень. Гл. р., Баян.

НОГІ (ножкі) БІЦЬ. Марна хадзіць і стамляцца; хадзіць і стамляцца без вынікаў, без карысці.

— Дзень ногі [на паляванні] білі, а што забілі? — Нічога не ўбілі. Мсц. Наўкола возера пойдзеце? А мы дык не пайшлі б: вярстоў сем [вакол Свіцязі] ногі біць. І ніякае ж патрэбы! Навагр. р., Свіц. Дарма, Ясю, ходзіш, дарма ножкі б'еш. Беласт. п., Гарад. (Р. Шырма, БНП, І). Чорт вед за што толькі ногі збіла! Гл. р., Ад.

НОГІ ВЫПРУЦІЦЬ (выцягнуць). З адцен. груб. Памерці.

— Ато як сперажу, дык і ногі выпруціш, — пужае ён кабылку. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Перш прапалі ўсе свінні, потым кабыла, качаючыся, перавярнулася ў яму ды, скажы ты, пакуль ён агледзеўся, дык яна і ногі выпруціла. Тамсама. Выменяў такую каняку, што не прыехаў ён і да гасподы, бо яна ўпала пасярод дарогі дый ногі выпруціла. Сл. п., Бох. (А. Сержп., КАБСП). Убачыла тое маладзіца..., ухапіла ламачыну ды як сперазала таго шуляка*, дык ён і ногі выпруціў. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП). Што ж яе на лячэбніцу? Яна ўжо ногі выпруціла. Гл. Баюся, што скора і сама ногі выцягну. Бял. р., Кл.

Параўн. (у руск.): ноги протянуть.

НОГІ ВЫЦЯГНУЦЬ. Гл. НОГІ ВЫПРУЦІЦЬ (выцягнуць).

НОГІ ПАПРАСАТЦЬ. Гл. ПАПРАСТАЦЬ НОГІ.

НОГІ СТУПАЦЬ (стаптаць). Знясіліцца, доўга працуючы на нагах, многа ходзячы.

Мае дачушкі, я ўжо і зубы з'еў і ногі сту*паў, ходзячы за статкам. Паст. р., Воцк. (Хрэстам.). Пахадзіўшы гэтулькі (пачуй, дзе толькі ні былі яны!), дык і ногі стопчаш без пары. Малад. р., Улан.

НОГ НЕ ПАЦЯГНУЦЬ. Вялікая стомленасць, знясіленасць.

Сеў ён, праехаў трохі, а конь той і ног не пацягне. Гом. п., Бел. (Е. Рам., БС, ІV). Так пазморваліся, так выбіліся з сілы, што ног не пацягнуць, здаецца, не свае ногі. Мой вацеты [вось гэты] і ног не пацягне. Гл. р., Кл. Хай іх няхай з тымі арахамі. За дзень змучылася, дальбог не пацягну ног. Тамсама.

НОСАМ ВЕТРЫЦЬ. Гл. ВЕТРЫЦЬ НОСАМ.

НОСАМ ЗААРАЦЬ. Паляцець, па*даючы ад удару, штуршка ці зачапіўшыся за штосьці.

Адлезь, а то носам заарэш! Мін. р., Круп. Напіўшыся, прычапіўся, што той узяў ды грабануў, што аж носам заараў. Мін. р., Куты*. Пабягу, думаю, простаю дарогаю, І пабегла… Мо' пяць разоў на тваёй простай дарозе носам заарала. Карэння, галля там!.. Называецца, спраста*ла дарогу. Гл. р., Кл. Глядзі ў мяне! Ато заарэш носам. Тамсама.

НОСАМ КЛЯВАЦЬ. Гл. КЛЯВАЦЬ НОСАМ.

НОСАМ КРУЦІЦЬ. З адцен. дакору, асудж. 1. Не пагаджацца, выказваць нязгоду, але не выяўна, не аргументуючы нязгоды.

Так з ім і сыдзешся! ён, хоць я*к яму, то носам круціць будзе. Бешанк. Даю дваццаць рублёў, а ён яшчэ тут носам круціць. Мала? Дык і гэтага не будзе. Уш.

2. Доўга, прыдзірліва выбіраць, перабіраць.

Мар'я круціла-круціла носам, а цяпер ніхто і не сватае, а ладная [прыгожая, прыстойная] дзеўка. Уш. р., Арэх. (Лінг. зб.). Перакідае хлопцамі сюды-туды, носам круціць, а нічога завіднага, — так сабе. Бяры што даюць, а носам не круці. Смал. р., Пятр. (Тамсама).

НОСАМ ПАВЕТРЫЦЬ. Гл. ПАВЕТРЫЦЬ НОСАМ.

НОС ВЫСОКА НЕСЦІ. Быць ганарыстым, зазнавацца; задзіраць нос.

— З вамі проста гаварыць, усё і ведаеце пра нашае жыццё. А другі ж з горада — не пагаворыш! Тут родзіцца, вырасце, а прыедзе, дык ужо высока нос нясе дый гаварыць па-нашаму не хоча. — А чаго там нос высока несці? У дарозе з Карэл. на Навагр. Адзін выб'ецца на чалавека, дык глядзіш і радуешся з яго, а другі — нос высока нясе. Асіп. р., Вер. Ой ты, мілы, не фарсі, высока носа не нясі. Карэл. р., Лукі (Матэр. для сл.).

Параўн.: Хоць нічога не знойдзе, затое [але] хораша пройдзе! Сл. р., Цал.

Параўн. (у руск.): драть нос, задирать нос.

НОС ПАДЦЕРЦІ. Гл. ПАДЦЕРЦІ (уцерці) НОС.

НОС УЦЕРЦІ. Гл. ПАДЦЕРЦІ (уцерці) НОС.

НОСА (носу) НЕ ЎБІЦЬ. НЯМА ДЗЕ НОСА (носу) УБІЦЬ. Цесна, непраходна.

А кругом шумеў божы гай ды стаяў з веку густы ды цёмны, што і носу не ўваб'еш. Сл. п., Бох. (А. Сержп., КАБСП). Кончылася дарожка, ды пайшоў такі густы лес, што і носа не ўбіць. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Цяснота, што ў тую канцылярыю не ўваб'еш носу. Гл. р., Кл. Ты каб пабачыў! На церабяжы так пазаростала, што носу не ўбіць. Тамсама. Столькі ўсяго ў хаце, што і носа няма дзе ўбіць. Люб. р., Чыж. (Лінг. зб.). Назбіралася людзей, што носа няма дзе ўбіць. Тамсама.

НОЧ У НОЧ (ночка ў ночку). Штоноч, кожную ноч (ночку), не прапускаючы ніводнай ночы (ночкі).

У аднаго гаспадара была поўная яма картопель [бульбы] каля дарогі, а сусед яго ноч у ноч падыходзіў з мяхом дый выносіў картоплі. Ваўк. п., Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Мне і грошай тых не трэба. Ночка ў ночку старажаваць? Вартаваць? Ці свята, ці нядзеля — ідзі, як вада, і ідзі. Малад. р., Кр. А мой мілы дома не начуе, ночка ў ночку на кані гарцуе. Віл. п., Зім. (Р. Шырма, БНП, ІІ).

НЯДОБРАЯ РУКА. Гл. ЛІХАЯ (нядобрая) РУКА.

НЯМА ДУРНЫХ! 1. Рашучае выказванне нязгоды з кім, адмаўлення (ад прапановы, умовы, занятку).

— Так рана, Францавіч, дахаты? — А ліха яе бяры з рыбаю: холадна. Няма дурных сядзець у гэткую халадэ*чу. Мін. р., Астр. Гарад. Ці хто яго праў! Лёну няма, а каб і быў? Прадзі, снуй, вытчы… Няма дурных цяпер прасці і ткаць. Купіў гатовага, — галава без клопату. Пух. р., Скобр. Вы бы знали! Как мне понравилось это. Переехали в Минск, и в первый день на работе услышала от тети Альжбеты (уборщицей работала): “Няма дурных”. Как-то сильно, звучно и мягко, неоскорбительно. Вот как я восприняла. Мін.

2. Не абманіш; не спадзявайся, што не разбіраюся, не разумею.

Няма дурных за свет ехаць. Хочаш — сам едзь, а мяне не падбукройвай. Гл. р., Кл. Няма дурных: расці*, расці* (гарбузы), а гарбузікі прадавай… Тамсама.

Параўн. (у руск.): нашел дурака!

НЯМА ЗНАЦЬ. Невядома.

На* ж табе ўсе грошы, калі ты ўкраў. Але чаму не прызнаваўся раней? — Сказаў гэтак, і няма знаць, дзе дзеўся. Сен. п. (Е. Рам., БС, ІV). Брала дваццаць рублікаў, і няма знаць, дзе падзеліся. Бых. Няма знаць і цяпер, хто тут хадзіў. Тамсама. Няма знаць, як сказаць. Тамсама. Цяпер ён гукае няма знаць каго. Гом. п., Выл. (Е. Рам., БС, ІV). Даў закуску няма знаць адкуль і дос [досыць] усім. Сен. п., Шарн. (Е. Рам., БС, ІV).

НЯМА РАДЫ. 1. Безвыходнае становішча, няма выйсця, няма ратунку, нічога не парадзіш.

— А закусваць маеш? — Не. — То... я цябе пачастую! Няма рады, ідзе чалавек. Сак. п., з-пад Сух. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Пацягся чорт у балота; ужо не бяжыць, а паўзе чуць не ракам. Пасядзеў ён там — няма рады: кроў льецца бы з вепрука. Сл. п., Чуч. (А. Сержп., СРБП). Тут усе папрыбягалі... і смяюцца, дык ён, няма рады, ды на воз, паехалі, ажно закурэла. Лід. п., з-пад Раж. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2).

2. Не хапае (няма) сілы, магчымасці.

Няма рады давалакчы да хаты. Гродз. р., Канч.

НЯМА Ў ЖЫЦЦІ. Памёр; ужо нябожчык.

Мікодыма даўно няма ў жыцці, ён мо' і семдзесят не пажыў. Гл. р., Кл. Нікога — ні братоў, ні сястры, — нікога ў жыцці няма. Тамсама.

Параўн. (у руск.): нет в живых.

НЯМА ЧАГО. Не варта, не трэба, не патрэбна.

Больш у грыбы не пайду: няма чаго, сям-там нойдзеш [знойдзеш] добрага [добры грыб — баравік, дабрак]. Гл. р., Хал. Бацькі рыззем трэслі, а вам цяпер няма чаго бедніцца. Тамсама.

НЯМА ЧАГО КАЗАЦЬ. 1. Сапраўды, праўда што — як сцверджанне, як пацверджанне чагосьці.

Але, няма чаго казаць, ён быў добры чалавек. Бывала папросіш, дык ніколі не адкажа, паможа ў бядзе. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Няма чаго казаць, — добрая гаспода. Тамсама.

2. Як выказванне нестаноўчай ацэнкі, нестаноўчага стаўлення да кагосьці, чагосьці.

Ну і сядло, — няма чаго казаць! Але такому “кавалерысту” добра будзе… Гл. р., Кл.

НЯМА ЧАГО РАБІЦЬ. Інакш нельга, мусіш пагадзіцца, нідзе не падзенешся; нічога не парадзіш, нічога не зробіш.

Цяжка парабку расставацца з дзяўчынаю, але няма чаго рабіць, трэ' слухаць, бо як наняўся, дык бы запрадаўся. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Няма чаго рабіць, выдаў цар маніфест, што дае людзям слабоду і зямлю. Тамсама. От прышлі яны ў яго край, знайшлі тую вёску, дзе ён жыў, але там ужо без гаспадара і хатка яго абярнулася ды яе хлопцы расцягалі на агонь. Няма чаго рабіць, трэба жыць як набяжыць. І пачаў ён будаваць сабе харомы ды заводзіць гаспадарку. Тамсама. У аднаго вельмі беднага чалавека памерла дзіця. Прасіў, прасіў..., але ніхто не пайшоў капаць я*му. Няма чаго рабіць, трэ' йсці [трэба ісці] самому капаць я*му для свайго дзіцяці. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП). Неяк з вайны [пасля вайны] усё хітраваў. Людзі нешта робяць, кожны нешта ма*е. Адале і ён, няма чаго рабіць, за трактарыста пайшоў і робіць, як усе. Гл. р., Барб.

Гл.: нічога не пара*дзіш.

Гл.: нічога не зробіш.

Параўн. (у руск.): ничего не поделаешь, ничего не попишешь.

НЯМА ШТО. 1. Нічога не зробіш, нічога не парадзіш; як прызнанне, што трэба пагадзіцца з сітуацыяй, становішчам; што нельга зрабіць так, як хочацца.

Засталася я адна-адненькая. Няма што! Давай рабіць, — гаспадарка ж на маіх руках. Скід. р., Гал. Кажа: “Клікніце яе!” Але сёстры нешта не хацелі, але такі, няма што, прыклікалі. Ваўк. п., Кукл. (М. Фед., ЛБ, ІІ, 1). Ну, садавіся [сядай], хоць ты адна збірала, будзем удваіх есці. Дзеўка, няма што, села, выця*гае з збанка і есць, а ён усё прыгаршчамі. Тамсама.

2. Нічога не скажаш, неабвержны факт, ісціна.

Палешукі, няма што, разумныя людзі. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Яны, няма што, лепш умеюць. Скід. р., Чарл.

НЯМА ШТО каму. Проста, лёгка каму.

Яму тут пераскочыць няма што. Навагр. р., Падкас. Мне дзвесце грамаў няма што выпіць. Навагр. р., Любча. А мне зрабіць гэта няма што. Раз — і ўсе. Навагр. р., Вал.

НЯМА ЯК. Нельга, не магу (не можаш, не можа і г. д.), не ў змозе, не выпадае, нязручна, няма магчымасці.

Рака глыбокая і шырокая, — няма як перайсці. Лях. р., Мін. Ісці — дзе бачылі! — няма як: ванзэ*лкі вялікія. Ці хто іх дацягне! Малад. р., Раёўка. Паехала б з табою, але ж няма як: недагледжанае ўсё. Гл. р., Кл. На ноч няма як кідаць нязгрэбленае [сена]: нарвецца дождж. Толькі шкадава*цімеш. Гл. р., Хал. А мне... сказалі, што яе абакралі, яна ж не ведае, што там дома робіцца. Мне няма як казаць ёй проста. Пух. р., Гар. (Хрэстам.). Летась прасілася, а сёлета ўжо няма як, сорам. Навагр. р., Скрыш.

НЯЎЖО Ж НЕ! Не інакш! а як жа! Станоўчы адказ на пытанне.

Баба пытае: “Зрабіла?” — А яна: “Няўжо ж не!” Ваўк. п., Новікі (М. Фед., ЛБ, ІІ, 1). — А Юзя ваша паедзе? — Няўжо ж не! Малад. р., Кр. — А Якубава ж ці паступіла? — А няўжо ж не! Мін. р., Раўк.

НЯЎРОКАМ КАЖУЧЫ. Каб не сурочыць, каб гэтак і засталося, не змянілася (пры апавяданні пра станоўчае, пра змены ў добры бок).

Мой жа, няўрокам кажучы, перастаў піць. Малад. р., Клім. (Матэр. для сл.). Нас, няўрокам кажучы, хвароба абмінула. Што такі страшны хадзіў грып! Узда. Няўрокам кажучы, мае гурочкі хораша гараць [цвітуць]. Гл. р., пас. Я. Куп. Ён у нас, няўрокам кажучы, і хварэць перастаў, Валож. р., Рак.

Параўн. (у руск.): чтобы не сглазить.

НЯХАЙ (хай) САБЕ (і). 1. Згода, дазвол.

— Вы забарануеце і едзьце канюшыны [па канюшыну]. — Хай сабе і так будзе. Гл. р., Кл. — Мо' каб сёння пагуляў ён, а ты папасі за яго. А тады ён папасе. — Няхай сабе пагуляе. Тамсама. Пытаюся, ці можна, каб Міша пахадзіў у школу, — так, каб не запісвалі: яму шэсць [гадоў] толькі. — Няхай сабе ходзіць. Тамсама. Адставім стол ды папалуднуем: а ён няхай сабе спіць. Гарад. п. (Е. Рам., БНК.). Хай сабе і блізка лес, а на сабе ж дроў не наносіш. Гл. р., Н. Жыц. — Вашых дзвярэй ніяк не ўмею зачыніць. — Клопат вялікі! Няхай сабе адчыненыя. На дварэ ж цёпла. Віл. р., Вяз.

2. Як выказванне абыяк, ці пагардл. да каго, чаго.

— Вязеш на продаж рыбу? — Няхай сабе і так, — кажа ён ды сцёбае кабылку пугаю, каб не слухаць, што там гавораць. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). — Чаму ты не запляцешся? Не сорам табе? — Няхай сабе. Мне і так добра. Гл. р., Кл. Вельмі мне галава баліць! Хай сабе гавораць. Пагавораць і сціхнуць. Хай сабе памелюць языкамі. Валож. р., Пярш. Умею ці не ўмею, — няхай сабе! Мін. р., Лыс. Г.

Параўн. (у руск.): пускай себе, пусть себе, пускай, пусть.

НЯЧЫСТАЯ СІЛА. 1. Д'ябал, чорт.

Ну вось, гарэлку гэту выдумаў нячыстая сіла. Гор. п. (Е. Рам., БС, ІV).

2. З адцен. абурэння, крыўды. Ліха, бяда.

Што за нячыстая сіла! Сама ў іголку ўцягнула нітку, палажыла і ніяк не знайду. Мін. р., Вос. І якая там нячыстая сіла? Як вечар — нехта ў сад ходзіць. Гл. р., Кл.

ПАБІЦЦА Ў ЗАКЛАД. Гл. ІСЦІ (біцца) У ЗАКЛАД.

ПАБРАЦЦА ЗАГРУДКІ. Гл. БРАЦЦА ЗАГРУДКІ.

ПА ВЕК вякоў (ве*каў). Да скону, назаўсёды.

Даўбі [дзятлу] па век ве*каў, што сабе хочаш і калі хочаш. Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР). Такі мур будзе па век вякоў. Калінк. р., Юр.

ПАВЕСІЦЬ ГАЛАВУ. Гл. ГАЛАВУ ЗВЕСІЦЬ (павесіць).

ПАВЕТРЫЦЬ НОСАМ. Гл. ВЕТРЫЦЬ НОСАМ.

ПАВІЦЦА ТРУБОЮ (у трубы). Гл. У ТРУБЫ (у трубу) ВІЦЦА.

ПА (самыя) ВУШЫ. 1. Глыбока (уваліцца, усунуцца, ускочыць у балота, у рэчку).

Валы праламалі лёд дый увязлі ў гразі па самыя рогі. Хацеў выпрагчы валоў, дый сам ускочыў у палонку па самыя вушы. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП).

2. Вельмі (забрудзіцца, вымачыцца).

Увэдзгаўся па вушы ў гразь. Карэл. р., Лукі (Матэр. для сл.). На часінку выбеглі з хаты, а прыйшлі, то па самыя вушы мокрыя. Гл. р., пас. Я Куп.

3. Вельмі многа (бруду, смецця).

Малання памерла, а ён адзін душою жыве. Дык што ж стары мужчына? Ні ён агле*дзець сябе, ні ён прыбраць у хаце. У той хаце па вушы смецця. А што толькі з посуду — усе чысценька на стале стаіць. Дык, кажа, хоча братаву ўнучку ўзяць і ўсё [маёмасць] на яе перапісаць. Гл. р., Кл.

4. Вельмі многа (пра багацце, прадукты).

Было ўсяго па вушы. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).

5. Вельмі многа (працы, клопату, спраў, доўгу).

Як жалаванне пабольшылі, то на якое ліха вам тая карова? Толькі клопату па вушы. Гл. р., Кл. Залез у доўг па вушы. Навагр. р., Вал. У яго і сяння [сёння] доўгу па вушы. Арш. р., Коп.

ПА (самыя) ВУШЫ ЎЛЯЛЮШЧЫЦЦА ў каго. Гл. УЛЯЛЮШЧЫЦЦА (утрэскацца) ПА (самыя) ВУШЫ ў каго.

ПАВЫБІРАЦЬ ВОЧЫ каму. Гл. ВОЧЫ ВЫБІРАЦЬ каму.

ПАВЫДЗІРАЦЬ ВОЧЫ каму. Гл. ВОЧЫ ВЫБІРАЦЬ каму.

ПАВЫЙМАЦЬ ВОЧЫ каму. Гл. ВОЧЫ ВЫБІРАЦЬ каму.

ПАВЫКОЛВАЦЬ ВОЧЫ каму. Гл. ВОЧЫ ВЫБІРАЦЬ каму.

ПАВЫПОРВАЦЬ ВОЧЫ каму. Гл ВОЧЫ ВЫБІРАЦЬ каму.

ПАВЫЦЯГВАЦЦА ЯК ЛУТЫ. Гл. ВЫЦЯГНУЦЦА ЯК ЛУТЫ.

ПАДАБІВАЦЬ ДА АБУХА што. Гл. ДАБІВАЦЬ ДА АБУХА што.

ПАДАВАЦЬ ГОЛАС (галасок, галасочак). Гл. ГОЛАС (галасок, галасочак) ПАДАВАЦЬ.

ПАДАГНУЎШЫ ХВОСТ. Гл. ПАДТУЛІЦЬ ХВОСТ.

ПАДАГНУЦЬ ХВОСТ. Гл. ПАДТУЛІЦЬ ХВОСТ.

ПАД АДЗІН СТРУП. Адно пад адным (дзеці), з малою розніцаю ў гадах.

Шасцёра дзяцей ды ўсе пад адзін струп. Маці вайною памерла, дык мучыліся, пакуль у прыют [дзіцячы дом] не забралі. Сл. р., Шантар. Як бывала, дык сямей такіх (не вы ж кажаце, хата дзяцей, а ўсе пад адзін струп) багата было. А цяпер няма такіх. Сл.

ПАДАЦЬ ГОЛАС (галасок, галасочак). Гл. ГОЛАС (галасок, галасочак) ПАДАВАЦЬ.

ПАДАЦЬ (слаць) ЛІСТАМ. Вельмі дагаджаць, быць пакораю, вельмі мякка і пакорна размаўляць.

А ці трэба было так ужо падаць лістам перад ім? Хойн. р., Алекс. — Так ужо годзіць зяцьку, так хорашанька з ім, так ужо лістам сцеле! — Адзін кінуў, дык баіцца. З таго і лістам сцеле. На тое цешча, на тое зяць! Гл. р., Кл. Гаворыць, як лістам сцеле. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Толькі слухайце яго!.. Ён вам будзе ў вочы глядзець і так ласкавенька гаварыць будзе, што, здаецца, толькі табе ён добры, а пойдзе і абгаворыць, ‘шчэ выдумае бог ведае чаго. Сапсеў, зморшчыўся, а такі самы астаўся. Такія ўсе, што лістам сцелюць. Кап. р., Пясоч.

ПАДБІВАЦЬ (падбіць) КАНЦЫ. Гл. КАНЦЫ ПАДБІВАЦЬ.

ПАДВЕСЦІ ПАД ДУРНОГА ХАТУ. Абмануць, абдурыць, свядома прывесці кагосьці да непрыемнасці.

Не слухай ты круцяля гэтага. Ён як бач падвядзе цябе пад дурнога хату і сам сухі будзе. Зэльва (П. Ст., Пол.).

ПАД (самае) НЕБА. 1. Высокі, вялікі.

Як на бяду, нарос гэты ячмень пад самае неба. Ваўк. п., Кр. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Вырас над неба, а дурань як трэба. Малад. р., ст. Уша.

2. Высока.

Як навучаць старыя маладых [пра буслоў], збяруцца, круцяцца, а што далей, то ўгору і ўгору, пад самае неба. Гл. р., Вольн.

ПАДНЯЦЦА НА НОГІ (на ножкі). Гл. ПАДЫМАЦЦА НА НОГІ (на ножкі).

ПАДНЯЦЬ ВОЧЫ. Гл. ПАДЫМАЦЬ ВОЧЫ.

ПАДПІЛОЎВАЦЬ (прыціраць) РОГІ. Гл. ПАДПІЛАВАЦЬ (прыцерці) РОГІ. Уціхамірваць, ставіць на сваё месца (непамяркоўнага, задзірыстага, колкага). Параўн.: падпілаваць (рогі) — канкрэтнае дзеянне, у выніку якога бык становіцца менш небяспечны для статка; на поўдні Беларусі былі практыкі-жывёлаводы, якія ўмелі “прыцерці рогі” цяляці, каб рогі не раслі вялікія і мелі пэўную форму.

Вельмі не скачы, не такіх бачыў! Знойдуцца і табе падпілаваць рогі! Гл. р., Кл. Неяк быў, глядзеў, узіраўся і кажа: “Хтось рогі падпілуе табе!” Стаўб. р., Шкал. Каго вучы*ць, а каму трэба рогі прыцерці. Гл. р., Весн. Ты, браток, асцеражне*йшы будзь, бо так прытруць рогі, што… Ты лішняга нарываешся. Гл.

ПАД ПЛОТ ВАЛІЦЬ (кідаць) што. Гл. ЗА ПЛОТ (пад плот) ВАЛІЦЬ (кідаць) што.

ПАД ПЯТЫ КОЛЕ. З адцен. жартаўл. ці іран. Вельмі страшна, вялікі страх.

Стаяў, а мне так калола пад пяты. Скід. р., Лун. Іх ужо пад пяты добра коле. Ваўк. п., з-пад Свісл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2).

 

ПАДТУЛІЦЬ (прыхіліць, схіліць, падагнуць, апусціць) ХВОСТ. ПАДТУЛІЎШЫ (падагнуўшы, апусціўшы) ХВОСТ. З адцен. асудж. Стаць больш сціплым, менш прэтэнцыёзным, збавіць самаўпэўненасць.

Узяўся тут на ўсіх. Дык мужчыны як узяліся за яго, як падсыпалі, дык перастаў вучыць і насміхацца, а тады ціхенька падтуліў хвост — і ходу. Гл. р., Сымон. Падагнуў хвост дый пайшоў. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Прыхіліў хвост. (І. Нас., СБП). Схіліў хвост ды пад мост. Тамсама. Ты як скажаш, як ён сам зрабіў, дык пабачыш, зразу хвост апусціць. Малад. р., Радашк. Падтуліўшы (падагнуўшы, апусціўшы) хвост — скроміўшыся, пазбавіўшыся самаўпэўненасці. З таго [пасля таго, з таго выпадку] ісці*ме, то не стане: а падтуліўшы хвост бокам, каб і не зачапіў ніхто. Гл. р., Слаўк. Каб хоць слова!.. Пайшоў падагнуўшы хвост. Уш. р., Лясн. Аз. Чаго яшчэ апраўдваешся? Пайшоў бы падагнуўшы хвост. Мін. р., Гуя*.

ПАДЦЕРЦІ (уцерці) НОС. Паказаць камусьці перавагу, вышэйшасць; правучыць.

А ты маўчаў бы, а то нос падатрэ!.. Докш. р., Глін. Яму не падатрэш носу!.. Ведае і чорнае і белае. Малад. р., Бак. А што, уцерці носа? Яму калісь уватруць носа. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Рана сілаю выхваляешся. Яшчэ магу так табе ўцерці нос… Малад. р., Сак.

ПАДЫМАЦЦА НА НОГІ (ножкі). ПАДНЯЦЦА НА НОГІ (на ножкі). 1. Уставаць, станавіцца.

Кабыла пырхнула дый паднялася на ногі. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП). Падыміся, дзіцятка, на ножкі, хай цётка змерае. Гл. р., пас. Я Куп.

2. Пачынаць хадзінь пасля хваробы, знясілення.

Другі дзянёк, як паднялася на ногі. З нядзелі да нядзелі праляжала на пасцелі. Гл. р., Кл. Я ж толькі ўчора паднялася на ногі. Бярэз. р., Бл. Доўга яго насіла па моры, доўга пякло на сонейку, пакуль нарэшце выкінула на бераг. Насілу падняўся ён на ногі, але не мажэ [не можа] хадзіць. Сеў на камень дый сядзіць. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП).

3. Падрастаць і пачынаць зарабляць на сябе, набірацца сілы, убірацца ў сілу.

Калі на ногі падняўся, ды за ско*там [статкам] пайшоў. Арш. р., Пугл. (Хрэстам.). Яго колісь аддаў бацька падпа*сычам. Падняўся Міхаль на ногі, але... бацька памёр. Маз. п., Запол. (А. Сержп., СРБП). От даў бог ім дзеткі на радасць ды на ўцеху. От ужо падняліся на ногі дзеткі. Сл. п. (Сержп., КАБСП). Так і жывуць людзі, бы вада цячэ ў рацэ. А розум хаць [хоць] ціха, памале*чку ды ўсё расце, расце і падымецца на ногі. От як вырасце той, ясны бы сонейка, розум ды пачне свяціць людзям у вочы та [ды] усе пазнаюць, з чаго ліха на свеце, пазнаюць праўду... Маз. п., Гаўр. (А. Сержп., СРБП). Давай… дадзім ім грошы, няхай багацее, няхай акрыяе хоць, няхай на ногі падымецца. Хоцім. р., Ял. (Хрэстам.). Падняўся наш бедны на ногі, засеяў абмежкі ды логі. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП).

ПАДЫМАЦЬ ВОЧЫ. ПАДНЯЦЬ ВОЧЫ. Глядзець, пазіраць на каго.

Яму падняць вочы сорам. Акцябр. р., Рацм. Вінаваты, дык на судзе і воч не падняў. Гл. р., Кл. Падняў вочы ўгару, паглянуў. Ваўк. п., з-пад Лыск. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Падыме ён вочы, зірне на яе, і здаецца яму, што гэта не сіротка, а тая царэўна, што кажуць у казках. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП).

ПАДЫХОДЗІЦЬ, ЯК СВІННІ НАБЭДРЫКІ (на*бадры). З адцен. іран. Ані не падыходзіць. Набэдрыкі (набадры) — шлеі (шляя), частка збруі.

Так яму капялюш падыходзіць, як свінні набэ*дрыкі: на галаве капялюш, а бацінкі есці просяць. Гл. р., пас. Я. Куп. На голых сценах картачак навешала, — падыходзіць, як свінні набэ*дрыкі. Гл. р., Кл. Падышло, як свінні на*бадры. Кап. р., Аксам.

ПАЕЛІ І ПАЛІЗАЛІ. З адцен. жартаўл. ці іран. Позна! Спазніліся! Параўн.: таму, хто прыйшоў з гульні і спазніўся на вячэру: “У вас прапелі? А ў нас паелі!” Гл. р., Кл.

ПАЗАПЛЯТАЦЬ ВОЧЫ. Гл. ЗАПЛЕСЦІ ВОЧЫ.

ПАЗБІВАЦЬ РОГІ. Утаймаваць, паставіць на сваё месца (порсткага, нявытрыманага, рэзкага да людзей). Параўн.: Шкадліваму кату хвост уцінаюць.

Ты ўсіх ядом гатовы есці. Але нарвешся на кагось — пазбівае рогі. У дарозе з Бераст. на Ваўк. Няма тут каму, каб рогі пазбіваў, — усё ён бачыць, на ўсіх ён. Гл. р., Кл.

Параўн. (у руск.): обломать рога, сломить рога.

ПАЗНАЦЬ СМАК. Адчуць задавальненне, асалоду, прыемнасць.

Толькі тады ад зямлі пазнаць смак можаш, як на яе гною паложыш. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Ты ‘шчэ не пазнаў смаку рыбу лавіць. Гл. р., Кл. Хоць на што трэба смак пазнаць. Тамсама.

ПАЙСЦІ ВАЙНОЮ. Гл. ІСЦІ ВАЙНОЮ.

ПАЙСЦІ ЗА ВАДОЮ. Гл. ІСЦІ ЗА ВАДОЮ.

ПАЙСЦІ З СЛЫХАМІ. Знікнуць, прапасці без весткі; знікнуць без следу.

Пайшлі з слыха*мі. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Што з яго [з прымака]? Чуць якое што, ён з слыха*мі пойдзе. У дарозе з Ваўк. на Зэльву.

ПАЙСЦІ НА ДАБРО. Гл. ІСЦІ НА ДАБРО.

ПАЙСЦІ НА СВЕТ. Гл. НА СВЕТ ПРЫЙСЦІ (пайсці).

ПАЙСЦІ НА СВОЙ ХЛЕБ. Гл. ІСЦІ НА СВОЙ ХЛЕБ.

ПАЙСЦІ РУКОЮ. Гл. ІСЦІ РУКОЮ.

ПАЙСЦІ СУПРАЦЬ (проці) ВАДЫ. Гл. ІСЦІ СУПРАЦЬ (проці) ВАДЫ.

ПАЙСЦІ Ў ЗАКЛАД. Гл. ІСЦІ (біцца) Ў ЗАКЛАД.

ПАЙСЦІ Ў ПРЫМЫ. Гл. ПРЫМАЦЦА (прыставаць, ісці) Ў ПРЫМЫ.

ПАЙСЦІ Ў СТВОЛ (у столь). Гл. ІСЦІ Ў СТОЛЬ (у ствол).

ПАЙСЦІ Ў ТАНОК. Гл. У ТАНОК ІСЦІ (пайсці).

ПАЙШЛА ПОГАЛАСКА. Гл. ПОГАЛАСКА ПАЙШЛА.

ПАЙШЛО СЛІЗКА. Гл. ІДЗЕ СЛІЗКА.

ПАКАЗВАЦЦА НА ВОЧЫ каму. ПАКАЗАЦЦА НА ВОЧЫ каму. Паяўляцца перад кім.

Даўно ўжо і на вочы паказваўся. Мядз. р., Нар. Каб правінава*ціўся, то ён бы на вочы не паказаўся. Гл. р., Кл. Каб не паказваўся на вочы, ...пан са свету перавядзе. Бых. п. (Е. Рам., БС, ІV). Нарэшце прагнала яго, каб і на вочы не паказваўся, а сама пабегла на бераг мора, каб паслухаць таго цудоўнага спеву. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП).

ПАКАЗВАЦЬ (паказаць) КІПЦЮРЫ. Гл. КІПЦЮРЫ ПАКАЗВАЦЬ.

ПАКАЗВАЦЬ ПАЛЬЦАМ на каго. Гл. ПАЛЬЦАМ ПАКАЗВАЦЬ на каго.

ПАКРУЦІЦЬ (папакруціць) ГАЛАВОЮ. Гл. КРУЦІЦЬ ГАЛАВОЮ.

ПАКУЛЬ ВОЧЫ НЕ ЗАЧЫНІЛІСЯ чые. Пакуль смерць не настала, пакуль жыццё не скончылася.

Ці мне памагацьмуць? Я ім памагацьму, покуль вочы не зачыняцца. Гл. р., Кл. Не дараваў, покуль і вочы не зачыніліся, так забідзелі [скрыўдзілі]. Гл. р., Зубар.

ПАКУЛЬ НОГІ НОСЯЦЬ каго. Пакуль ногі носяць — пакуль у змозе, пакуль можа рухацца, больш ці менш працаваць.

Матка маткай: пакуль ногі носяць — усё дзецям. Мін. р., Сёмк. Гарад. Каб пакуль ногі насілі, то чаму ж? Жыла б сабе з імі. Абжыліся, і добра. Але ж на тое гады*. Лаг. р., Мач.

ПАЛАЦЬ (гарэць) агнём. Гл. АГНЁМ ГАРЭЦЬ (палаць).

ПА ЛЕВАЙ РУЦЭ. Злева.

Ішлі з нейкімі ўтраіх, па правай руцэ высокі, па левай — меншы. Гл. р., Кл.

Гл.: па правай руцэ.

ПАЛЬЦАМ ПАКАЗВАЦЬ (тыцкаць, вытыкаць) на каго. Звяртаць увагу на каго, што з адмоўнаю ацэнкаю, характарыстыкаю.

Глядзі, дзеўка, каб пальцамі не паказвалі!.. Шануйся, кажу табе. Гл. р., Кл. Усе яго пальцамі вытыкаюць. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Хто, а дзеўкаю быўшы, абы-як не зробіш: як што — і тыцкацьмуць пальцамі. Гл. р., Кл.

ПАЛЯЦЕЦЬ НОСАМ (у зямлю). Гл. ЛЯЦЕЦЬ НОСАМ (у зямлю).

ПАМАЛОЦЬ ЯЗЫКОМ. Гл. МАЛОЦЬ ЯЗЫКОМ.

ПАМАЦАЦЬ КІЕМ РЭБРЫ каму, чые. Выцяць, ударыць.

Будзеш лазіць у чужы сад, дык нехта, пабачыш, памацае кіем рэбры. Гл. р., Кл. Даў бы ты на дзень (каня) цыгану, то ён як памацаў бы кіем рэбры — выгнаў бы натуру. Гл. р., пас. Я. Куп.

Гл.: кіем рэбры памацаць.

ПАМІЖ ЛІХА І ГОРА (паміж ліханька і горанька). У горы, у бядзе, калі ў кагосьці не адна непрыемнасць, бяда.

Усё жыццё сваё жыла паміж ліха і гора. Не тое, дык тое. Ст. Малад. Дабра відзела [бачыла] мала, а больш было жыць паміж ліханька і горанька. Муся [мусіць, мабыць], шчасце маё такое. Мой загінуў яшчэ ў тую [першую сусветную] вайну. А сын у польскім войску быў. І сын не вярнуўся. А цяпер старая зусім гэткая, добра, што людзі не цураюцца. Тамсама.

Гл.: між молата і кавадла.

Параўн.: Адна бяда не ходзіць, за сабою другую водзіць (БППФ).

ПА НЕМАЛЫМ ЧАСЕ. Праз працяглы адрэзак часу, даўгавата счакаўшы.

Сказаўшы тое, стары пачаў збірацца ў дарогу. Па немалым часе пайшоў стары ад прошчы да прошчы. Засталіся сыны без бацькі, а гаспадарка без гаспадара. Сл. п., Чудз. (А.Сержп., КАБСП). Па немалы*м часе падышла пара і радзіўся ў яе гэты хлапчук. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Кажуць, што папараць цвіце толькі аднэйка [аднойчы, адзін раз] у рок [год] на Купала. Па немалым часе прыходзіць Купала. Тамсама. Але ось заграе музыка жаласліва і заплачуць і лес і дуброва, набяжыць хмурка [хмарка], і з неба слёзкі так і пальюцца… Але ось па немалым часе музыка ад жаласлівага ды на вясёлае зверне. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП).

ПАНЕСЦІ (кінуць) НА ЎХАБУ каго. Пра паводзіны чалавека, калі ён губляе кантроль за сабою і робіць глупства.

І робіць, і ў хаце гаспадар як гаспадар, адале [а потым, раптам] панясе яго на ўхабу, — запіў і ніякага толку. І бацька, казалі, такі самы. Не ты ж кажаш: ідзе, ідзе, адале і панясе на ўхабу. Гл. р., Вайц. “Кінуць на ўхабу” — тое, што і “панесці на ўхабу”, але з адценнем большай нечаканасці, больш рэзкага змянення (пра чалавека). Так, думаеш, з ім і лёгка?.. На рыбу, бывала, пойдзем; ловіць, ловіць, а тады яго і кіне на ўхабу: “Ты вінаваты, што не ловіцца! Хадзем на возера!” Якое возера! Патаміліся, што ног не здалею цягнуць, а ён — “возера”!.. Гл. р., Кл.

ПАНСКАЯ ХВАРОБА. Прытворства, прыкідванне хворым, нямоглым, лічыць сябе няздольным да працы пры хваробе, якая не робіць чалавека непрацаздольным. Як адгалоскі былых сацыяльных адносін. Параўн.: Панская хвароба — мужыцкая сіла.

Да дактароў ездзіць ды ўсё панскае хваробы шукае. Які там хворы?! Каб мне, лічуся здаровы, ды яго здароўе! Навагр. р., Усел. Саромеюся сказаць: падумаюць дый скажуць: на панскую хваробу захварэла. Во гэтак..., рана ўстаць не магу, у галаве — як шум, звя*ну ўся. Нічога не рабіла, а ўсё адно як стамілася. Ст. Белар.

ПА НЯДОЎГІМ ЧАСЕ. Неўзабаве, праз невялікі адрэзак часу, нядоўга счакаўшы.

Спужаўся ён і чакае бяды. Па нядоўгім часе захварэла яго матка дый памерла. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Стаім. Аж па нядоўгім часе падышла пасажырка (пасажырскі аўтобус) і прывёз нас усіх. У дарозе з Сін. на Сл.

Гл.: па хуткім часе.

ПАПАДАЦЦА НА ЯЗЫК (языкі) каму. Гл. ПАПАСЦІСЯ НА ЯЗЫК (языкі) каму. Станавіцца аб'ектам гутаркі, размовы людзей, вельмі схільных гаварыць пра другіх, паўтараць, пераказваць пачутае.

— Пападзіся ёй на язык, дык год з языка не спусціць. — Не так я і баюся каго! Што там пападуся ёй на язык? Бераз. А яму лепш не пападайся на язык. Гл. Добры на язык не пападзецца. Гл.

ПА ПРАВАЙ РУЦЭ. Справа.

Стаяць малайцы па правай руцэ. Пруж. п., Шак. (Р. Шырма, БНП, 1).

Гл.: па левай руцэ.

ПАПРАСТАЦЬ НОГІ. З адцен. жартаўл. Пахадзіць, пашпацыраваць (пасля працяглага сядзення).

Заседзеліся, трэба папрастаць ногі. Паходзім давай. Кап. р., Ванел. Хай яго хай! Абрыдала сядзець паўдня ў аўтобусе, хадземце, хоць папрастайма ногі! У дарозе з Мін. у Сл. Ну, во — не вы ж кажаце! — хоць ногі папрасталі. Тамсама.

ПАПРАЎДЗЕ КАЖУЧЫ. Па сутнасці, на самай справе, шчыра кажучы.

Папраўдзе кажучы, то і баяцца няма чаго. Баран. р., Моўч. Яна ж, па праўдзе кажучы, сама вінаватая: таму, таму расказала, дык і прыйшлі і пытаюцца ў яе пра тыя лістоўкі. Малад. р., Радашк. Мы, папраўдзе кажучы, не перагароўваемся. Сл. р., Кл.

ПАПУСКАЦЬ ЛЕЙЦЫ. ПАПУСЦІЦЬ ЛЕЙЦЫ. Паслабляць увагу, патрабаванні, пільнасць, даваць аслабку.

На гаспадарцы лейцаў не папускай: парадку не будзе. Гл. р., Кл. А хлопцам толькі папусці лейцы — на галаву ўссядуць. Тамсама. З імі [вучнямі] лейцаў не папускай. Тамсама. Такі ў іх бацька: папусціў лейцы, дык што хочуць робяць, Тамсама. Папусці адно лейцы. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).

ПАРАХНЁЙ РАССЫПАЦЦА. Марна траціцца, марна гінуць (пра рэчы, багацце).

Бацька быў багаты, а сын ні ў кола ні ў мяла. Усё тое парахнёй рассыпалася. Леп. р., Лясн. Аз. Што там нажываць? Сцягвай усё ўсякае, а яно, праўду кажаш, рассыплецца парахнёй. Дзецям трэба будзе — нажывуць, а на дзяцей не назапасішся. Тамсама.

ПАРЫЦЬ КОСЦІ Ў ЗЯМЛІ. Гл. У ЗЯМЛІ КОСЦІ ПАРЫЦЬ.

ПАСАД (у пасад) САДЗІЦЬ (слаць). ПАСАД (у пасад) ПАСАДЗІЦЬ (паслаць). Рассцілаць снапы на таку (каб малаціць).

Пасадзе*м пасад да схадзе*м няротаў [нератоў] паглядзім. Гл. р., Баян. Ты пасад садзіцьмеш, а я хочу [хачу] абмесці кругом. Гл. р., Кл. Збіў пасад — і пакуры сабе, а то — пасадзіўшы пасад, курыць?! Тамсама. У пасад садзяць і тады малоцяць. Уздз. р., Цяпл. (Хрэстам.). У нас: пасад слаць. Карэл. р., Сін. Слаб.

ПАСАДЗІЦЬ НА ПАСАД. Гл. НА ПАСАД САДЗІЦЬ.

ПАСАДЗІЦЬ (паслаць) ПАСАД (у пасад). Гл. ПАСАД (у пасад) САДЗІЦЬ (слаць).

ПАСАДЗІЦЬ У КРАПІВУ. Гл. У КРАПІВУ ПАСАДЗІЦЬ.

ПАСКАКАЦЬ ДРОЗДЗІКА. 1. Паскакаць. З адцен. жартаўл., звычайна пры звароце да дзяцей.

Паскачаш дроздзіка — будзе цукерка. Стоўб.

2. Пакалаціцца, падрыжэць (на холадзе). З такім значэннем ужываецца на паўночнай Вілейшчыне.

3. Памучыцца пры бяссіллі ці бездапаможнасці ў цяжкай сітуацыі.

Звезлі нас за свет, ну і паскакаў я дроздзіка!.. Малад. р., Бак. А то вёз раз, і дуга зламалася. Вецер, снег, дарогу замяло. Во паскакаў дроздзіка, пакуль вырабіўся. Нясвіж. Там, брат, дроздзіка паскачаш. Тамсама.

ПА СКОРЫМ ЧАСЕ. Гл. ПА ХУТКІМ (скорым) ЧАСЕ.

ПАСЛАЦЬ ПАСАД (у пасад). Гл. ПАСАД (у пасад) САДЗІЦЬ (слаць).

ПАСТАВІЦЬ ВОЧЫ на каго. Позіркам, выглядам выявіць варожасць да каго.

Сказаў Антон гэтак, дык Гэля паставіла вочы на яго. Шчуч. р., Будр. Чуць што не так, дык і паставіць вочы. Валож. р., Пярэж.

ПАСТАВІЦЬ НА НОГІ. 1. Выхаваць, давесці да сталасці і самастойнасці.

Хацеў, каб усіх іх [сваіх дзяцей] на ногі паставіць. Ажно, бачыце, таварыш ляснічы, самога ногі не трымаюць. Навагр. р., Райца. Ён не аднаго паставіў на ногі. Так і з Юзікам і з Колем. А яе? Куды яе? Хай робіць дома. Гл. р., пас. Я. Куп.

2. Вылечыць.

Які слабы ляжаў, а дактары паставілі на ногі. Бара*навіч мала — у Мінск забіралі. Баран. р., Гарадз.

ПАСТАВІЦЬ НА СВАІМ. Рашуча, без кампрамісу дабіцца здзяйснення намеру.

Яна гатова і чорту душу запрадаць, абы паставіць на сваім. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Каб чорт на чорце сядзеў, то я на сваім пастаўлю. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Каб д'ябал на д'ябле сядзеў, то ён на сваім паставіць. Сак. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Хоць нагавіцы застаўлю, а на сваім пастаўлю. Тамсама. Хоць сам у крыві, а на сваім пастаўлю. Тамсама. Слухаць не хацеў, а стала, стала на сваім: хутар той, кажу, выкінь з думкі. Купіш, а ці разжывешся на хутары? І бачылі? У дарозе з Ліды на Навагр.

ПА ТОЙ РАЗ. Пасля таго, пасля таго выпадку, здарэння; з таго часу, з таго выпадку, здарэння.

Адзін раз ускочылі ў слівы. А я: “А куды?!” Па той раз і на двор не зірнуць. Гл. р., Кл. Па той раз ужо з чалавекам сполкі не меў. Слон. п., Гор. (М. Фед., ЛБ, 1). Як правучылі, па той раз — як адрэзала; больш ні разу не прыходзілі. Карэл. р., Ярэм. Па той раз ужо яна агонь сама шануе і ўсіх навучае, бо ёй добра далося ў знакі. Ваўк. п., Дварч. (М. Фед., ЛБ, І). Колісь [калісьці] тут знайшоўся падрадчык: плыты гналі. Вельмі ўмешваўся і кіраваў. Праганялі праз мост. Ну, ён і ўзяўся кіраваць. Усе клейні скруціла і выгнала на бераг. Выкіраваў на адзін бок. Па той раз годзе! Гл. р., Кл.

ПАТРЭСЦІ КІШЭНЮ (кішаню). Гл. Трэсці КІШЭНЮ (кішаню).

ПА ХУТКІМ (скорым) ЧАСЕ. Скора, зусім мала счакаўшы, праз кароткі адрэзак часу. Бяжыце, дзетачкі, па хуткім часе і я буду там. Гл. р., пас. Я. Куп. Вы паехалі, а па скорым часе і ён прыйшоў. Малад. р., Радашк. Штоб [каб] па скорым часе, то і адратавалі б [тапельца]. Гл. р., Побл.

Параўн. (у руск.): вскоре, в скором времени.

ПАЦЯГНУЛА НА АБАЛОНЬ. Пахудзеў, памарнеў хтосьці, у выніку змяніўся і колер твару. Абалонь — верхні пласт хваёвай драўніны; калі параўноўваць абалонь са стрыжанем, то яна адрозніваецца колерам — белы з сіняватасцю, адрозніваецца меншаю трываласцю і параўнаўча хуткаю падатнасцю.

Што з ім? Вельмі нешта пацягнула на балонь. Чэрвен. р., Карз. У нас — я з былой Ігуменшчыны [Чэрвеншчыны] — як хто пахудзеў ці аслабеў, дык кажуць: “пацягнула на абалонь”. Мін.

ПА ШТО ДЗЕНЬ. Штодзень, штодзённа.

Рада паненка, кліча паніча кожны дзень. Ездзіць той… па што дзень. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП). Мужыкі абяднелі, пухнуць ад голаду, бо некалі хлеба зрабіць: пані зганяе па што дзень у двор. Тамсама.

ПА ШЫІ НАКЛАСЦІ каму. Гл. НАЛАЖЫЦЬ У КАЎНЕР (у каршэнь) каму.

ПА ШЭРСЦІ ГЛАДЗІЦЬ каго. Гл. ГЛАДЗІЦЬ ПА ШЭРСЦІ каго.

ПЕРАКІНУЦЦА СЛОВАМ з кім. Загаварыць з кім, крышку, вельмі мала паразмаўляць з кім.

Прыедзьце хоць калі, а то ўсё неяк то на станцыі, то ў Нава*грудку, перакінемся словам, а не нагаворымся. Навагр. Ды я з ім і словам не перакінуўся: прыехаў, а ён ад'язджаў, толькі і пабачыў. Навагр. р., Падкас.

ПЕРАВЕСЦІ СА СВЕТУ каго. Гл. СА СВЕТУ ЗБАВІЦЬ(збыць) каго.

ПЕРАЕСЦІ КІШКІ каму. Гл. КІШКІ ПЕРАЯДАЦЬ каму.

ПЕРАЯДА СЭРЦА. Гл. АД'ЯДА (перая*да) ДУШЫ (сэрца).

ПЕРАЯДАЦЬ КІШКІ каму. Гл. КІШКІ ПЕРАЯДАЦЬ каму.

ПЕРЦІ МОХ З БАЛОТА (з балотам). Гл. НЕСЦІ (перці) МОХ З БАЛОТА (з балотам).

ПЕРЦІ ЗА АБЕДЗВЕ ШЧОКІ. З адцен. асудж., іран. Прагна есці, на поўны рот.

Але ось памале*ньку ачухаўся поп і давай перці мёд за абедзве шчокі, толькі барада трасецца, бы ў казла. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., СРБП). Хто як, — то скажа, то пасядзіць, а то як сеў, дык толькі прэ за абедзве шчокі. Гл. р., Слаўк.

Параўн. (у руск.): уплетать (уписывать) за обе щеки.

ПЕРШ-НАПЕРШ. Найперш, на самым пачатку.

Каго толькі там [у пекле] не было! Перша-наперш вынырнула лысая галава ксяндза, а поруч з ёю кіпелі ў смале доўгія кудлы папа, ...разам выскачылі з смалы маладзенькая паненка, абняўшыся з старым панам, старая пані... Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Там, бачу, Васіль Катлінскі стаіць. Камендант перш-наперш папытаўся ў мяне, хто ён. Пух. р., Верк. (Хрэстам.). Ну, дачушкі, ідзіце ў ягады, каторая перш назбірае поўную каробку, тая перш-наперш замуж пойдзе. Слон. п., Студар. (М. Фед., ЛБ, ІІ, І). Перш-наперш я выцягнуў ерш [рыфма: перш — ерш]. Гл. р., Кл. Перш-наперш пад'есці трэба, а тады ба*чыцьмем, як і што. Гл. р., Стражы*.

Параўн. (у руск.): прежде всего, перво-наперво.

ПЕЧАНІ АДСАДЗІЦЬ. Гл. АДСАДЗІЦЬ ПЕЧАНЦЫ (печані).

ПЕЧАНЦЫ АДСАДЗІЦЬ. Гл. АДСАДЗІЦЬ ПЕЧАНЦЫ (печані).

ПІЦЬ (смактаць) КРОЎ. З адцен. асудж., пагардл. Здзекавацца, мучыць, вельмі жорстка абыходзіцца, эксплуатаваць.

Быў сабе багатыр [багаты чалавек] такі скупы-скупы, што, як кажуць, у яго зімою і лёду не дастанеш, ды вельмі паганы... Проста драў з людзей скуру і піў кроў, як тая п'яўка... Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР). Кідайце... Вас абманваюць, кроў нашу п'юць. Кінулі работу жнеі ў гарадзішчанскага памешчыка і разышліся. Мін. р., Стр. (Хрэстам.). Каб каліль [калі-небудзь] вы паслухалі ды пазапісвалі, як яна лаецца ды кляне… От дык кляне…“Ты ўсё жыццё кроў піў”. “Папапілі мае крыві”. “Крыві мае напіўся!” Гл. р., Кл. Хіба мала людское крыві выпіў! ‘Шчэ ў старое ўрэмя [за старым часам, пры царызме] служыў ды ўдаваў людзей. Тамсама. Я знелюбіў усіх зямельнікаў [уласнікаў зямлі] — ці багатых, ці хоць і небагатыя. Увесь век смакталі з мяне на сваёй зямлі маю кроў. Бацька парабкаваў, я пяцьдзесят гадочкаў парабкаваў. Малад. р., Бак. Хто з нашага брата толькі не смактаў крыві! Адны прыходзілі, другія адыходзілі. А нам му*кі былі. Тамсама.

Параўн. (у руск.): пить кровь, сосать кровь.

ПЛАСТАМ ЛАЖЫЦЦА. Гінуць (пра групы, вялікую колькасць людзей).

Тут накінуліся на каваля, а ён ухапіў аднаго за чуб ды як замахнецца кругом сябе, дык войска пластам лажыцца. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП). Прыязджаў тут нейкі, мо' палкоўнік ваенны. Расказваў, як у нейкую вайну лажылася пластам войска, — хто з марозу, а каго так забівалі. Стаўб. р., Рубяж.

ПЛАТКІ ПРАПІВАЦЬ (прапіць). Гл. ПРАПІВАЦЬ ПЛАТКІ.

ПЛЕСЦІ ГЛУПСТВА. Гл. ГЛУПСТВА ПЛЕСЦІ.

ПЛЕСЦІ (збіраць, хапаць, хватаць) З ДУБА ВЕЦЦЕ. З адцен. асудж., дакору. Гаварыць абы-што, малоць языком, малоць лухту.

Што ты пляцеш з дуба вецце? Чашн. р., Краснал. Чаго раскрычаліся? Нашто збіраць з дуба вецце? Тамсама. А ты б перастала б нечага плесці з дуба вецце. Чашн. р., Латыг. Ат, яна заўсёды хватае з дуба вецце. Верхнядз. р., Н. Лад. Ну!.. Пайшла хватаць з дуба вецце. Тамсама. Назбірала з дуба вецця і расказвае, а бабы вушы распусцілі і слухаюць. Леп. р., Арэх. (Лінг. зб.).

Гл.: не чуць смаку ў языку.

Гл.: несці мох з балотам.

ПЛЕСЦІ ЛАПЦІ (з кашалямі). НАПЛЕСЦІ ЛАПЦЕЙ (з кашалямі). З адцен. асудж., дакору. Гаварыць абы-што, малоць языком, малоць лухту.

Ат! Пляцеш ты лапці з кашалямі. Акцябр. р., ст. Рацм. Вы пойдзеце туды? Зноў? О! Той вам нагаворыць, — ён напляце вам лапцей з кашалямі. Толькі слухай, то нарасказвае. А вы ж, кажуць, усе чысценька спісваеце [запісваеце]? Гл. р., Зубар. Не пляці ты лапцей, не чмуці людзей. Мы самі з вусамі. — Я... праўду кажу. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП).

ПЛЕСЦІ СМАЛОВАГА (смольнага, смаленага) ДУБА. Гаварыць несусвеціцу, абы-што.

Тут, у Валеўцы, адзін хадзіў, запісваў песні, — хоць што запісваў. Просіць, каб мы казалі ці спявалі, а сам — слова не скажаш: толькі пачнеш, а ён і пачне сам, гаворыць і гаворыць, ат, пляце смаленага дуба. Навагр. р., Вал. Пляце смаленага дуба. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Ці не перастаў бы ты смаловага дуба плесці? Нясвіж. р., Гарадз.

Гл.: смаловы (смольны, смаляны) дуб.

Гл.: верзці грушкі (грушы) на вярбе.

Гл.: злажыць смаленую кабылу.

ПЛЯСКАЦЬ У ЛАДКІ. Гл. У ЛАДКІ ПЛЯСКАЦЬ.

ПЛЯЧЫСТЫ НА ЖЫВОТ. З адцен. жартаўл. ці іран. Пра таго, хто многа есць.

— А як бляху вантрабянкі ўтрубілі ўдваіх [удвух]? — Як было, то было, што з'елі — не схавалі. — У вас уся парода плячыстая на жывот. Бабр., аўтавакзал. Такі на жывот плячысты, а тонкае кроквы адзін не ўздубіш [не ўсцягнеш на зруб]? Гл. р., Кл. Ты, брат, плячысты на жывот! Каб так рабіў, то і добры б быў! А то есць — пацее, а робіць... аж мерзне. Валож. р., Пярэж.

ПОГАЛАСКА ПАЙШЛА. Панеслася чутка, плётка.

З нічога погаласка не пойдзе. Гл. р., Слаўк. Неяк пайшла тут погаласка, што знайшліся Бараноўскага сыны. Дзе ж вернуцца, калі немцы пабілі? Гл. р., Кл.

ПОГАЛАСКУ ПУСЦІЦЬ. Разнесці, распаўсюдзіць чуткі.

Погаласку пусцяць, з ветру вяроўку саўюць. Карэл. р., Лукі. Пусцілі погаласку, што канцэрт прыедзе. Тамсама (Матэр. для сл.). Пусцілі погаласку, што бачылі Міхасёвага Пракопа ў Мінску, а таго даўно на свеце нямаш [няма]. Гл. р., Кл. Нейкі чорт пусціў погаласку, дык людзі расхапалі ў лаўцы ўсё чысценька. Тамсама.

ПОТАМ УМЫВАЮЧЫСЯ. Вельмі стараючыся, вельмі напружваючы ўсю сілу, многа і няспынна працуючы.

У нас і даўней каторыя жылі нішто сабе. Але ж як жылі? Яны ж потам умываючыся тое багацце набывалі. Гл. р., Слаўк. Што вы на Аніся? Ён усю жытку сваю рабіў потам умываючыся. Нядзіва, што і сыноў вывучыў. Гл. р., Кл.

Параўн. (у руск. кніжн. з бібл.): в поте лица.

ПОЎНЫ ЯК ВОКА. Вельмі поўны (поўна), роўна з берагамі (пасудзіны) ці нават крыху вышэй.

Прывезлі дваццаць бутэлек — чыстых як шкло, а поўных як вока. Гл. р., Н. Жыц. Ані не шкадуе: наліў усім поўна як вока. Гл. р., Кл. І нашто разліваць дабро? І так поўна як вока, а ён яшчэ лье. Маст. р., Граб. (П. Ст., Пол.). От наліў чарку — поўна як вока! Як я стукацца ёю буду! Хіба адпіць. Тамсама.

ПОЎНЫЯ КОСЦІ. Вельмі многа (злосці).

Злосць узяла тую дзеўку, а яна хаць [хоць] была маленькая, ды злосці поўныя косці. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). У іх ува ўсіх злосці поўныя косці, — парода такая. Гл. р., Вольн. Чуць што, дык у яе на ўсіх злосці поўныя косці. Гл. р., Кл. Злосці поўныя косці — такі, што і ў касцях злосць. Бял. р., Кл.

ПРАВІЦЬ МАЛЕБНЫ. Гл. МАЛЕБНЫ ПРАВІЦЬ.

ПРАГЛЕДЗЕЦЬ ВОЧЫ (вочкі). Гл. ВОЧЫ (вочкі) ПРАГЛЕДЗЕЦЬ.

ПРАЗ СЯБЕ БРАЦЬ. ПРАЗ СЯБЕ ПАПАБРАЦЬ. Рабіць непасільнае.

А нашто цераз сябе браць? Хоць дзе — ці галавою, ці рукамі — праз сябе не бяры. Хіба ж не відно, што праз сябе ўзяў? І на* табе... худы, слабы. Галава і галава [баліць]... Высах на трэску. Гл. р., Кл. Атавы далі колькі хто хоча. Дык ён праз сябе як папабраў, як папабраў... Усенькую восень ляжыць жыватом. Тамсама.

ПРАЗ СЯБЕ ПАПАБРАЦЬ. Гл. ПРАЗ СЯБЕ БРАЦЬ.

 

ПРАЗ СЯБЕ ЎЗЯЦЬ. Гл. ПРАЗ СЯБЕ БРАЦЬ.

ПРАЙМАЕ (праняло) ЦЫГАНСКІМ ПОТАМ каго. Гл. ЦЫГАНСКІМ ПОТАМ ПРАЙМАЕ каго.

ПРАПІВАЦЬ ПЛАТКІ. ПРАПІЦЬ ПЛАТКІ. З. Радчанка: калі сватам скажуць пра згоду аддаць дзеўку замуж, тады пачынаюць піць за здароўе жаніха і нявесты, гэта называецца прапіць платкі. (З. Радч., ГНП).

Вы ў іх не пытайцеся пра такое. Хіба яны скажуць, як платкі прапівалі? Лоеўскі р., Руд.

ПРАПЛАКАЦЬ ВОЧЫ (вочкі). Гл. ВОЧЫ ПРАПЛАКАЦЬ (выплакаць).

ПРАСВЕТЛАЯ ГАДЗІНА (гадзінка), ПРАСВЕТЛАЯ ЧАСІНА (часінка). Палёгка, адпачынак, лепшы час — як супрацьлеглае беспрасветнасці ў працы, клопатах.

А той... запрогся, бы чорны вол у саху, дый не бачыць прасветлае гадзіны. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). А нашто так, сынок? Бацька цёмны ды чорны быў, ніколі прасветлае гадзіны не бачыў. А ты? Ты вывучыўся, усё нажыў, а чаму ты дзень пры дні, вечар у вечар сядзіш і сядзіш? Ты ж не бачыш прасветлае гадзіны, няма ў цябе, дальбог, прасветлае часіны. За работаю ты нічога не ўбачыш. Кажу, дык смяешся… Які тут смех?.. Гл. р., Кл. Даўней рабілі [працавалі], не бачылі прасветлае гадзінкі. Гл. р., Байл. Людзі працуюць дзень і ноч, ніколі не бачаць прасветлае часіны. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). У дзецях як каму пашанцуе: хто ўсю сваю жытку рады з іх, а хто праз іх не ведае прасветлае часіны. Гл. р., Кл.

ПРАСВЕТЛАЯ ЧАСІНА (часінка). Гл. ПРАСВЕТЛАЯ ГАДЗІНА (гадзінка).

ПРАЦІРАЦЬ ВОЧЫ (вочкі) НА КУЛАК. ПРАЦЕРЦІ ВОЧЫ (вочкі) НА КУЛАК. Плакаць, бедаваць.

Не едзь ты, дзяўчына, у тыя Жа*ры, рабі тут, дома. Пратрэш ты вочкі на кулак, нагаруешся там адна, папомніш тады мяне. Уш. р., Слаб. Не раз праз яе працірала вочы на кулак. Уш. р., Вашк.

ПРАЧУХАНКІ ДАЦЬ каму. Гл. ДАЦЬ ПРАЧУХАНКІ каму.

ПРОПАСЦІ НАПАЛІ. Ненаеднасць, ненасытнасць, вялікі апетыт.

Цэлы дзень ясі, — пропасці напалі, Кап. р., Пук. Мусіць, на цябе пропасці напалі: усю дарогу ясі. Дзярж. р., Валяр. Ці на вас пропасці напалі? Сл. р., Гр.

Гл.: конская ежа.

Параўн. (у руск.): волчий аппетит.

ПРОСЬМА (просам) ПРАСІЦЬ. Вельмі шчыра і настойліва прасіць, прасіць напрамілы бог.

Просьма прасіць. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Я ў вас просам прашу: прадайце мне, я ж не з Мінска. Ці ж начаваць тут? А заўтра купяць? Вам нядоўга прадаць. Ну, я ведаю, сышлі вашы часы [рабочы час]. Мін., Камар. Як стала просам прасіць, то і ўзяў. Дае*ду, дзякаваць богу. У дарозе з Мін. на Люб.

ПРЫБРАЦЬ СА СВЕТУ каго. Гл. СА СВЕТУ ЗБАВІЦЬ (збыць) каго.

ПРЫГОН (прыгоны) СЛУЖЫЦЬ. Адрабляць паншчыну, прымусова працаваць на пана.

Ім кожны дзень трэба было прыгон служыць ісці, а сабе работаць [рабіць, працаваць] і не было калі. Дык яны днём на прыгоне..., а прыйшоўшы з прыгону, ноччу ...на ніву ідуць, жаць пры месячку. Сян. (Е. Рам., БС, ІV). А то ён зразу прыгоны служыў. Гом. п. (Тамсама).

ПРЫ ДУШЫ. У наяўнасці (няма, не было рубля, капейкі, гроша).

А каб прыйшлося што на што, то і гроша ніхто пры душы не знайшоў бы. Лід. п., Хільч. (М. Фед., ЛБ, ІІ, 1). Ці ж можна, каб так жыць? Прыехаў у госці, а ў яго пры душы рубля няма. Гл. р., пас. Я. Куп. Вы здымаць [фатаграфаваць], а ў мяне пры душы каб грош, каб капейка, — няма. Баран. р., Каўп.

Параўн. (у руск.): за душой.

ПРЫЙДЗЕ НА ДУМКУ што. Гл. НА ДУМКУ ПРЫХОДЗІЦЬ што.

ПРЫЙСЦІ НА СВЕТ. Гл. НА СВЕТ ПРЫЙСЦІ (пайсці).

ПРЫЙСЦІСЯ ДА СПАДОБЫ каму. Гл. ПРЫПАСЦІ ДА СПАДОБЫ каму.

ПРЫЙСЦІ Ў ГАЛАВУ каму. Гл. ПРЫХОДЗІЦЬ У ГАЛАВУ каму.

ПРЫЙШЛІ КАПЦЫ каму (прыйшоў капец) каму. Канец, смерць.

Бачыць Салімон, што непрыяцелю прыйшлі капцы. Маз.п., Луч. (А. Сержп., СРБП). Доўга хварэў пан, чуць не паўгода пракачаўся. Усе думалі, што яму прыйшлі капцы. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., СРБП). Бачыць Кашчэй, што прыйшлі яму капцы, давай ён прасіцца. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП). А на вельмі хітрага хіба не прыйдуць капцы? Гл. р., Слаўк. Найшлі на яго дванаццаць галодных ваўкоў... Няма ў Музы*кі нічога ў руках, толькі пад пахаю ў мяшэчку скрыпка. Што тут рабіць? Думае Музы*ка, што тут пачаць. Прыйшоў яму капец. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП).

ПРЫЙШЛО НА ДУМКУ што. Гл. НА ДУМКУ ПРЫХОДЗІЦЬ што.

ПРЫКАРАЦІЦЬ ВЕКУ. Гл. ВЕКУ ЎКАРАЦІЦЬ (прыкараціць).

ПРЫМАЦЦА (прыставаць, ісці) У ПРЫМЫ. ПРЫНЯЦЦА (прыстаць, пайсці) У ПРЫМЫ. Станавіцца прымаком (параўн.: у гаворках на захад ад Мінска “станавіцца прымакай”).

Забылася, адкуль, — хадзіў тут дзяцюк, хацеў прыняцца ў прымы. А нашто ён Ганне? Гл. р., Кл. З вайны быў як стаіць. Ён недзе стражоўскі [з вёскі Стражы*]. Дык прыняўся ў прымы і жыве. Тамсама. Які ж з яго хлопец, што шукае, дзе ў прымы прыстаць? Тамсама. На чорта, кажа, я ў прымы прыставаў? Тамсама. Хіба не той год было, як ты прыстаў у прымы? Гл. р., Зубар. Нашто бо кажуць: “Прымацкі хлеб сабацкі”? Як не было свае ні хаты ні лапаты, дык ішоў у прымы. Гл. р., Слаўк. Адзін хлопец пайшоў у прымы. Ваўк. п., з-пад Мсціб. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2).

ПРЫМАЦЬДА ДУШЫ (да сэрца) што. Гл. БРАЦЬ ДА ДУШЫ (да сэрца) што.

ПРЫМАЦЬ (браць) У ПРЫМЫ каго. ПРЫНЯЦЬ (узяць) У ПРЫМЫ каго. Узяць за зяця каго, прычым зяць-прымак пераходзіць жыць у хату жонкі, у сям'ю цесця.

Пусцілі погаласку, што бяруць у прымы салдата. Гл., Барб. Бачаць бацькі*, што недачаканне замуж аддаць, ось і знайшлі чалавека, у прымы прынялі. Гл. р., Кл. Татачку прасілі: “Татачка родненькі, хоць за двор аддавайце, хоць у прымы прымайце”. Гом. п., Дзятл. (З. Радч., ГНП). Аднекуль добрага хлопца ўзялі, прынялі ў прымы і жывуць. Гл. р., Вольн. Як цяпер, то і не лічыцца, што прымаць у прымы: ува ўсіх роўнае хаджайства [гаспадарка]. Гл. р., Зубар. Дык вазьмі ў прымы, калі хваліш. Каб ішоў бы, узяла б. Валож. р., Сак. (Хрэстам.). Падказвалі, каб Ганна ўзяла каго ў прымы. Гл. р., Кл.

ПРЫНЯЦЬ ГОРА. Гл. ГОРА ПРЫНЯЦЬ.

ПРЫНЯЦЬ ДА ДУШЫ (да сэрца) што. Гл. БРАЦЬ ДА ДУШЫ (да сэрца) што.

ПРЫНЯЦЬ ЛАСКУ. Гл. ЛАСКУ ПРЫМАЦЬ.

ПРЫНЯЦЬ У ПРЫМЫ каго. Гл. ПРЫМАЦЬ (браць) У ПРЫМЫ каго.

ПРЫПАСЦІ (прыйсціся) ДА СПАДОБЫ каму. Спадабацца, прыйсціся да густу.

Панятоўскага паслалі да Кацярыны, дык ён ёй да спадобы надта прыпаў. Ваўк. п., Шыл. (М. Фед., Л Б, ІІІ, 2). Калі прыпаў ёй да спадобы, то хай сабе так і будзе. Гродз. р., Аз. Тут, мамачка, не ўмешвайцеся, хіба з ім вам жыць? Прыйшоўся ёй да спадобы — хай сама думае. Мо' ж не сем гадкоў. Мін. р., У Гл. А мне ўсё да спадобы прыходзіцца. Малад. р., Бор.

ПРЫСТАВАЦЬ НА КПІНКІ да каго. Гл. КЕПІКІ СТРОІЦЬ з каго.

ПРЫСТАВАЦЬ У ПРЫМЫ. Гл. ПРЫМАЦЦА (прыставаць, ісці) У ПРЫМЫ.

ПРЫСТАЦЬ ДА БЕРАГУ. Замацавацца на пэўным месцы, заняць пэўнае месца ў грамадстве, спыніцца на пэўным занятку, перастаўшы мяняць занятак, месца.

За шмат што браўся і шмат дзе быў, а з нічым (sic!) астаўся. Да ніякага (sic!) берагу не прыстаў. Навагр. р., Падкас. Як на мой розум, то ці вучыўся, ці не вучыўся, а прыстань да нейкага берагу. Так усе людзі робяць. Навагр. р., Любча.

ПРЫСТАЦЬ У ПРЫМЫ. Гл. ПРЫМАЦЦА (прыставаць, ісці) У ПРЫМЫ.

ПРЫСЫПАЦЬ (пяском) ВОЧЫ каму, чые. ПРЫСЫПАЦЬ ВОЧЫ каму, чые.

Пакуль і пяском воч не прысыпалі, усё дзеткам старалася, дагаджала. Натое маці дзеткам! Гл. р., Кл. Здагадаўся цар, што тады... будзе давольны, як яму пяском прысыплюць вочы. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП). Усяк будзе, пакуль не прысыплюць пяском вочак, будзеш і рады, будзеш і горны. Гл. р., Слаўк.

ПРЫТКНУЦЬ (свае) ТРЫ ГРОШЫ (грошыкі). З адцен. папроку, дакору. Нечакана і без патрэбы ўлезці, умяшацца ў размову, гутарку, спрэчку.

Меншы надта рухавенькі і з языком любіць улезці. Стануць штось гаварыць, і ён прыткне свае тры грошы. Стаўб. р., Мікал. А без цябе не абыдзецца? Усюды свае тры грошыкі прыткнеш... Валож. р., Пярэж.

Параўн. (у руск.): совать (свой) нос, соваться с носом (со своим носом).

ПРЫХІЛІЦЬ ХВОСТ. Гл. ПАДТУЛІЦЬ ХВОСТ.

ПРЫХОДЗІЦЬ НА ДУМКУ што. Гл. НА ДУМКУ ГІРЫХОДЗІЦЬ што.

ПРЫХОДЗІЦЬ У ГАЛАВУ каму. ПРЫЙСЦІ Ў ГАЛАВУ каму. З'яўляцца (пра думку, намер, задуму, план).

А прыйдзе бывала пану ў голаў [галаву] якое ліха, дык давай яму, хоць радзі; даставай і тады, хоць бы на надвор'і сыпалася каменне. Сл. п., Бох. (А. Сержп., КАБСП). Ні разочку мне і ў галаву не прыходзіла, што мае дзеці так зрабіць змогуць. Мін. р., Угл. І што яму ў галаву прыйшло? З чаго ён так? Асіп. р., Яс.

ПРЫЦЕРЦІ (прыціраць) РОГІ. Гл. ПАДПІЛОЎВАЦЬ (прыціраць) РОГІ.

ПУДЛА ДАЦЬ. Гл. ДАЦЬ ПУДЛА.

ПУСКАЦЬ КАЧКІ. Нізка кідаць на ваду (камень, трэску ці іншае што), каб кінутае, удараючыся аб паверхню вады, рабіла скачкі.

Хадзі, дык навучу пускаць ка*чкі. Глядзі як: кінь, каб каменьчык плясь-плясь-плясь па вадзе, каб ляцеў далёка. Гл. р., Кл. Каб чарапком, во добра ка*чкі пускаць, толькі плясь-плясь-плясь, мо' больш як дзесяць разоў. Тамсама. А ты, Юзік, умееш ка*чкі пускаць? Ты пускаў качкі хоць калі? Гл. р., пас. Я. Куп.

ПУСКАЦЬ ЧМУТ. Гл. ЧМУТ ПУСКАЦЬ.

ПУСТАЯ МАЛАТАРНЯ. Гл. МАЛАТАРНЯ ПУСТАЯ.

ПУСТОЕ МАЛОЦЬ. Гл. МАЛОЦЬ ПУСТОЕ.

ПУСЦІЦЬ НА СВЕТ каго. НА СВЕТ ПУСЦІЦЬ каго.

ПУСЦІЦЬ ПОГАЛАСКУ. Гл. ПОГАЛАСКУ ПУСЦІЦЬ.

ПЯРВЕЙШЫМ ЧЫНАМ. Найлепш, як мага лепш.

Як яго звалі-бо, што з Крацкова? Ну, што сена на часць касілі? Што было мо' дзвесце дзесяцін (сенажаці)? Дык усё казаў: “Ты мне пярвейшым чынам зрабі сёлета, то і на лета накосіш, будзе і табе, будзе і мне. Ты, Міхаль, як захочаш, то пярвейшым чынам зробіш”. Гл. р., Кл.; Люб. р., Крацк.

ПЯТРОЎСКІ ЧАРВЯЧОК. Светлячок. Пятроўскі — з таго, што свеціцца ён прыкладна ў так званую пятроўку.

Папараць зацвітае [народнае паданне] у глухую поўнач; блісне як волас перапаліць, нача [як, быццам, бы, усе адно як] пятроўскі чарвячок, дый шчэзне [знікне]. Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР).

ПЯТЫ ПАГРЭЦЬ (абагрэць, сагрэць). Звычайна з нестаноўчаю ацэнкаю, з адцен. асудж. (за паспешлівасць, безразважнасць, нявытрыманасць). Пабыць (мала, крыху), агледзецца, звыкнуцца.

Не паспела на новым мейсцы [месцы] пяты пагрэць, а ўжо ў заработкі [дадатковы прыработак] кінулася… Карэл. р., Лукі. Ды яна (нявестка) такая! Не паспела пяты абагрэць, а ўжо свякроўцы загадвае. Карэл. р., Любан. Як будзеш перабягаць з мейсца на мейсца, то пятаў не сагрэеш, то не вельмі разжывешся. Карэл. р., Крын.

ПЯЦЬ ЖЫЛЫ, ВЫПІНАЦЬ ЖЫЛЫ. На ўсю сілу, з усёй сілы натужвацца (штосьці робячы).

Устае парабак досветкі, пне жылы ды малоціць. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). А чаго мы жылы пну*цьмем? Сл.

РАБІНАВАЯ (арабінавая) НОЧ. Цёмная, з ветрам, маланкаю, грымотамі і навальным дажджом ноч. Гл. цікавыя меркаванні пра паходжанне гэтага выразу ў кнізе члена-карэспандэнта АН СССР Ф. П. Філіна “Лексика русского литературного языка древнекиевской эпохи” (Уч. зап. Ленинград, пед. ин-та им. А. И. Герцена, т. 80, 1949, стар. 258—259), у артыкуле А. М. Фінкеля (“Вопросы языкознания”, 1956, № 4, стар. 92—95). Ф. Філін выказвае здагадку, што выраз гэты, які бытуе і сёння ў беларускіх, смаленскіх гаворках, трапіў у кіеўскае койнэ з зямель крывічоў. Ч. Пяткевіч: рабок (птушка Tetrao Bonasio Lin.) ёсць героем усім вядомай рабінавай ночы, у часе якой бура расцярушвае, рассейвае рабкоў, якія трымаюцца чародкамі. Рабінавая иоч бывае між прачыстымі (другая палавіна жніўня — першы тыдзень верасня). Перуны б'юць адзін за адным, страшэнны лівень лье..., а бліскавіца блісь ды блісь, здаецца, што ўвесь свет гарыць. У гэтую ноч рабкі як паразлятаюцца..., то ўжо так і жывуць па адным. Таму гэтая ноч завецпа рабінавая. Ч. Пяткевіч дадае: пра кожную бурлівую ноч кажуць: “Ото ж рабінавая ноч, няхай бог крые; добры хадзяін [гаспадар] і сабакі не выжане на двор. (Ч. Пятк., КДПР).

Тады набраў сабе падтопы і пайшоў паліць пана, даждаўшы рабінавай ночы. Гор. п. (Е. Рам., БС, IV). Арабінавая ноч — навальнічная ноч. Сл. п. (А. Сержп., Грам. нарыс).

Параўн. (у руск.): воробьиная ночь.

РАБІЦЦА НА ЯБЛЫКІ. ЗРАБІЦЦА НА ЯБЛЫКІ. Паяўляцца на шэрсці (пра каня) цёмным кружкам, акругленым плямам.

Худога каня купіў, а вунь як паправіўся, што зрабіўся аж на яблыкі. Лельч. р., Сін. П. (Хрэстам.). Дагледзіш, дык на яблыкі зробіцца. Калінк. р., Юр.

РАБІЦЬ ВАЛА З БЛЫХІ. Гл. З БЛЫХІ РАБІЦЬ ВАЛА.

РАБІЦЬ ДЗЕЛА. Працаваць, займацца справаю.

Адзін [сын] просты, шчырыю..., а другі якісь шарахвост, ...лічыў сябе вельмі разумным і не хацеў рабіць простага мужчынскага дзела. Перш бацька сварыўся, але бачыць, што нічога не памагае. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Пакуль бацька ўздужаў [быў дужы„ была сіла], дык ён сам правіў гаспадаркаю, а сыны толькі рабілі дзела, а як бацька пастарэў ды ўжо не ўздужаў прыганяць сыноў да работы, то разумны сын пачаў агінацца... Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). ...шкода было аставацца без дурнога рабоцька, што хадзіў цёмны ды чорны, бы комін, а дзела рабіў за ўсіх. Тамсама.

РАБІЦЬ ЗВОДЫ (зводу). НАРАБІЦЬ ЗВОДАЎ (зводы). Пляткарыць, зводзіць, нагаварваць на кагосьці. Зводы (звода) — плёткі (плётка).

Яго жонка зводы робіць, перадае другому, так толькі і жыве. Смал. р., Пятр. (Лінг. зб.). Нарабіла зводы. Лях. р., Кур. (Тамсама).

РАБІЦЬ ЛАД. ЗРАБІЦЬ ЛАД. 1. Прыходзіць да згоды, пагоджвацца, прыходзіць да ўзаемнага паразумення.

Ён быў такі ўпарты, што з ім ніхто не мог зрабіць ніякага ладу. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП).

2. Жаніць.

— Ці не пара нам свайму Кузёмку рабіць лад? — А я кажу, што ён яшчэ малады хлапчук, што яму яшчэ не запах хвартух. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП).

3. Жаніцца, браць шлюб і гуляць вяселле.

Дачуўся царэвіч, што там такая гожая дзяўчына, прыехаў туды, узяў яе..., каб зрабіць лад. Сл. п., (А. Сержп., КАБСП). Па немалым часе парабчук і тая дзяўчына зрабілі лад. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП).

РАБІЦЬ ЛАСКУ каму. ЗРАБІЦЬ ЛАСКУ каму. Форма ветлівай, далікатнай просьбы: калі ласка.

Каму? Яму, такому, ласку рабіць? Мін. р., Коўш. Мы ж чакалі гэтак — усе ўсімі. Ну то зробце [зрабіце] ласку — зайдзіце да нас, пасядзіце з намі. Уш. р., Вашк. Як просяць ласку зробіць [зрабіць] — дык чаго?! Тамсама. Зробце мне такую ласку — падвязіце. Ды я ж не прашу зрабіць мне ласку, — я за сваё. Мін. р., Лекар.

Параўн. (у руск. кніжн.): сделать одолжение, оказать любезность.

РАБІЦЬ ЛІХА каму. ЗРАБІЦЬ ЛІХА каму. Шкодзіць каму.

А зрабіць табе ліха я не ўмею, бо нікому не раблю ліха. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). А за што табе ліха рабіць? Ты ж ніколі нікому нічога. Гл. р., Кл.

РАБІЦЬ СКЛАД. Гл. СКЛАДАЦЬ (рабіць) СКЛАД.

РАБІЦЬ ШКОДУ каму. Гл. ШКОДУ РАБІЦЬ каму.

РАБОЧЫ ЧАС. 1. Гадзіны, дні, тыдні, калі на сельскай гаспадарцы многа працы, якую нельга адкласці (сяўба, жніво, выполванне).

Аднаго разу, у рабочы час, калі цэлая сям'я выйшла ў поле... Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР) Ніколі ж не было так, каб у рабочы час рыбу лавілі. Як прыйдзе рабочы час — усе ўсімі, ці малое, ці старое — рабілі дзень і ноч. Карэл. р., Мірат.

2. Рабочы дзень, пэўная колькасць гадзін працы, службы.

А чаму нікога няма ў рабочы час? Навагр. р., Вал.

РАДАНЬКІ (ра*дачкі) ДАВАЦЬ (даць). Гл. ДАВАЦЬ РАДЫ.

РАДА Ў РАДУ. Параіцца, параіўшыся, добра абдумаўшы.

— От — кажа — мусіць, Клін украў, то яго работа. Ра*да ў ра*ду, выйшла на тое, што пайшлі на скаргу... Ваўк. п., з-пад Росі (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). [Вёсцы пагражае страшэнная змяя, і людзі] рада ў раду, нара*дзіліся [вырашылі]... набраць саломы, занесці, аблажыць кругом і спаліць. Сак. п., Хадар. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2).

РАДУ БРАЦЬ (узяць). Гл. БРАЦЬ РАДУ.

РАДЫ (ра*дачкі, ра*данькі) ДАВАЦЬ (даць). Гл. ДАВАЦЬ РАДЫ.

РАЗВЯЗАЦЬ ЯЗЫК. Гл. ЯЗЫК РАЗВЯЗАЦЬ.

РАЗІНУЎШЫ РОТ. Гл. РОТ РАЗЯЎЛЯЦЬ (разяваць).

РАЗІНУЦЬ РОТ. Гл. РОТ РАЗЯЎЛЯЦЬ (разяваць).

РАЗНЕСЦІ КОСЦІ (костачкі) чые. Гл. КОСЦІ (костачкі) РАЗНЕСЦІ чые.

РАЗЯЎЛЯЦЬ РОТ. Гл. РОТ РАЗЯЎЛЯЦЬ (разяваць).

РАЗЯЎЛЯЮЧЫ РОТ. Гл. РОТ РАЗЯЎЛЯЦЬ (разяваць).

РАЙ У РАЙ. Як акрэсленне прыгажосці, раскошы.

Харошае свята... рай у рай. Леп. р., (П. Шэйн, БНП, 1874). Тут, братка, рай у рай! Уш. р., Лясн. Аз.

РАСКІНУЦЬ РОСКІДКУ. Узараць загон так, каб на сярэдзіне загона была разора, г. зн. каб раскінуць роскідку, трэба начынаць узорваць загон з бакоў (краёў).

Увосень лепш раскінуць роскідку. Гл. р., Кл. Роскідку раскінуць прасцей, як скласці склад. Тамсама.

Гл.: скласці склад.

РАСПУСЦІЦЬ ЯЗЫК. З адцен. асудж., дакору. Разбалбатацца, гаварыць многа, лішняе, гаварыць непатрэбнае ці непрыстойнае.

Раопусціў язык як хурманскі біч. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Паездзіў, хваліцца, па гарадах, а розуму не набраўся, толькі язык распусціў. Матляеш, як той хвастом. Дайшоў, што бацьку і матцы “ты” кажа. Валож.

РАССЫПАЦЦА ПАРАХНЁЙ. Гл. ПАРАХНЁЙ РАССЫПАЦЦА.

РАСТРЭСЦІ КОСЦІ (костачкі) чые. Гл. КОСЦІ (костачкі) РАЗНЕСЦІ (растрэсці) чые.

РАСЦЕ Ў РОЦЕ. Гл. У РОЦЕ РАСЦЕ.

РАЎЦІ РОВАМ. Гл. РОВАМ РАЎЦІ.

РОВАМ РАЎЦІ. РОВАМ ЗАРАЎЛІ. 1. Моцна, громка плакаць.

Што не купіла балетак, дык ровам раўла. Гл. р., Кл. Зубы [баляць], мае даражэнькія, хоць ты ровам раві. Асіп. р., Карыт. Прыйшоў той знахар, агледзеў яго, дастаў з торбачкі якоесь зелле, растоўк яго з салам дый добра вышмараваў ім пана з галавы да ног. На другі дзень пан зароў ровам, бо з яго злезла скура і цела пакрылася струпамі, як у шалудзька. Сл. п., Бох. (А. Сержп., КАБСП).

2. Моцна, громка зараўці.

Ваўкі ўспалі, дык цялуха ровам раўла. Гл. р., Бяроз. Як гне*нула рагамі ў бок, дык [карова] ровам зараўла. Гл. р., Байл.

Параўн. (у руск.): ревмя реветь, рёвма реветь.

РОГІ ПАДПІЛОЎВАЦЬ (прыціраць). Гл. ПАДПІЛОЎВАЦЬ (прыціраць) РОГІ.

РОГІ ПАЗБІВАЦЬ. Гл. ПАЗБІВАЦЬ РОГІ.

РОГІ ПРЫЦІРАЦЬ. Гл. ПАДПІЛОЎВАЦЬ (прыціраць) РОГІ.

РОЗУМУ НАБІРАЦЦА. РОЗУМУ НАБРАЦЦА. Разумнець.

Пачалі людзі прыслуха*цца ды розуму набірацца. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП). Ты думаў!.. Розуму набраліся (з адцен. іран.): Пры саменькім хлевушку агню наклалі. А каб я не найшла на іх?.. Гл. р., Кл. Розуму набраліся: кінуць-рынуць і ехаць немаве*д куды. Тамсама. Так набраўся розуму, што і бацькоў не слухаеш? Навагр. р., Свіц. А як стаў нелапы*м хлапчуком, дык ужо такога набраўся розуму, што пачаў і старшых вучыць. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Зірнуў ён туды-сюды дый пазнаў, што яго сыны набраліся розуму, што страляюць тады, як звер набяжыць, а рыбу ловяць, як сама ў кош лезе. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП).

РОЗУМУ ПЫТАЦЦА (пытаць). Выпрабоўваць з жартамі ці кпінамі; жартаваць, кпіць.

Чаго, скажы ты, трэба? Дзела якое ці розуму пытацца прыйшоў? Малад. р., Радашк. Такі ўжо ж ён разумны!.. Жартачкі ўсё, прыйшоў тут розуму пытацца. У дарозе з Малад. у Мін. — Кума, мая кумачка, дзе жывеш? — Ці ты, куме, розуму пытаеш, ці ты мае хатачкі не знаеш? Мсц. р., Багацьк. (М. Гар., НП).

РОСКІДКУ РАСКІНУЦЬ. Гл. РАСКІНУЦЬ РОСКІДКУ.

РОТ РАЗІНУЎШЫ. Гл. РОТ РАЗЯЎЛЯЦЬ (разяваць).

РОТ РАЗІНУЦЬ. Гл. РОТ РАЗЯЎЛЯЦЬ (разяваць).

РОТ РАЗЯЎЛЯЦЬ (разяваць). РОТ РАЗІНУЦЬ. РОТ РАЗЯЎЛЯЮЧЫ. РОТ РАЗІНУЎШЫ. 1. Крычаць.

Чаго тут рот разяўляць? Раскрычалася немаве*д чаго! Люб. р., Паг.

2. Плакаць.

Ой-ёй-ёй! Які нехарошы [непрыгожы] ты! Разінуў рот, і слёзы цякуць. Які ты!.. Гл. р., Сымон.

3. Сказаць.

Лісаветка ж не дасць вам рота разінуць, — з ёю слова не скажаш. Гл. р., Кл.

4. Выяўляць няўважлівасць, бяздумна гледзячы на штосьці, кудысьці.

Чаго стаіць там? Рот разінуў і стаіць. Гл. р., Хал. Разявіў рот і стаіць. Гл. р., Кл.

Гл.: разіньку прадаваць.

5. Выяўляць прагнасць, хцівае жаданне (атрымаць штосьці, авалодаць чымсьці).

Усё дай ды дай... На гатовае кожын разявае рот. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). На наш каравай роту не разявай. Гл. р., Вольн. Каб яму ўсё!.. І рот разінуў. Чаго стаіць там рот разявіўшы? Гл. р., Кл. Усе хто што [робяць], а то стаіць рот разінуўшы, як за*ткала [заткала — жмук ануч, якім затыкалі адтуліну ў столі, праз якую выходзіў дым у так званых курных, без коміна, хатах]. Тамсама. Паслала, каб выпісаў корму якога, а ён пастаяў рот разінуўшы і прыйшоў з пустымі рукамі. Тамсама.

РОТ РАЗЯЎЛЯЮЧЫ. Гл. РОТ РАЗЯЎЛЯЦЬ (разяваць).

РУКА ЛЁГКАЯ чыя, у каго. Гл. ЛЁГКАЯ РУКА чыя, у каго.

РУКА ЦЯЖКАЯ чыя, у каго. Гл. ЦЯЖКАЯ РУКА чыя, у каго.

РУК ЗАЛАЖЫЦЬ (няма за што). Гл. РУК ЗАЦЯЦЬ (залажыць) (няма за што).

РУК ЗАЦЯЦЬ (залажыць) (няма за што). Становішча, сітуацыя, калі чалавек застаецца без нічога, з голымі рукамі.

Нямашака ў Праўды хлеба, няма за што рук зацяць, і пайшоў ён прасіць, каб брат пазычыў мерку хлеба. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Жыве сабе Ціхон у сваёй старэнькай хатачцы ды маўчыць зубы сцяўшы, хоць часамі няма за што рук зацяць. Сл. п., Пярэвал. (А. Сержп., КАБСП). Як ні стараўся ён выбіцца на гаспадарку, нельга ніякім правам, бо як тут гаспадараваць, калі ў цябе няма за што рук зацяць. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Згарэла гумно ў беднага, усё роўна як яго языком злізала. Бядуе бедны, няма за што рук зацяць. Тамсама. Прыйшлі на пагарэлішча, за што рукі зацяць? Лях. р., Мін. Але ось настаў там вялікі голад. Прапаў немаль [амаль] увесь статак. Пухнуць людзі ад голаду, жыватамі качаюцца, — няма за што рук залажыць. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП).

РУКІ АДРАБІЦЬ. З адцен. спагадл., жальбы. Вельмі стаміцца.

Ой, дзеткі, сёння я рукі адрабіла, адпачну трохі. Баран. р., Моўч. Папарабіла з маленькіх гадкоў, рукі свае адрабіла. Баран. р., Каўп. Я ўжо, дзеткі, рукі адрабіла, а вы не слухаеце мяне. Папомніце: як перакінуся, прападзяце як мухі. Кап. р., Аксам. Сіротанька робіць, рукі адрабіў — на сірату кажуць, што да карчомкі хадзіў. Слон. п. (П. Шэйн, БНП, 1962).

РУКІ АТРАПАЦЬ (атрэсці). Гл. І РУКІ АТРАПАЦЬ (атрэсці).

РУКІ КАРОТКІЯ. Няма магчымасці, сілы ці ўлады (зрабіць штосьці, справіцца з чымсьці, з кімсьці).

Са мною справіцца рукі ў цябе кароткія. Стане твая машына — і просішся, калупаешся, а без мяне і нічога. Гл. р., Бярэж. Узяць бы яе [замуж] узяў, але рукі кароткія!.. Гл. р., пас. Я. Куп.

Параўн. (у руск.): руки коротки.

РУКІ НЕ ДАХОДЗЯЦЬ. Не было (няма) часу, не выпадала (зрабіць, рабіць што).

Да ўсяго, брат, рукі не даходзяць. Дзе там паспець… Навагр. р., Вал. Ніяк рукі не дойдуць парадак зрабіць. З рамонту беспарадак такі. Тамсама. Не дайшлі старога рукі абрэзаць сад, нарасло лішняга галін, загусцелі [дрэвы]. Карэл. р., Крын.

Параўн. (у руск.): руки не доходят.

РУК (яго, іх і г. д.) НЕ ПРАЙСЦІ (не прамінуць). 1. Апынуцца ў чыёйсьці ўладзе.

Гэты, гаворыць, нашых рук не пройдзе. Гор. п. (Е. Рам., БС, ІV). Як таго генерала, што камандаваў сволаччу? Не прайшоў нашых рук, — злавілі! Гл. р., Зубар.

2. Апынуцца ў руках, стаць уласнасцю (пра рэчы, украдзеныя, узятыя хітрасцю, падманам).

Каб ён не баяўся, што не даруюць, — а людзі ўсё бачаць і не забудуць, — то рук яго не прамінула б. Гл. Кумпяк той іх рук не прамінуў, яны закусілі ім. Гл. р., Кл.

РУКОЙ ДАСТАЦЬ. Як (хоць) РУКОЙ ДАСТАЦЬ. Зусім блізка.

Блізка, хоць рукою дастаць. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Да іх — як рукою дастаць. Люб. Адсюль да Райцы — рукой дастаць, гуляючы і зайсці можаце. Навагр. р., Вал. Хадземце, тут ужо зусім блізенька, праз лясок тут рукой дастаць. Малад. р., Пор.

РУКУ ЗАСТРАМІЦЬ каму. Даць хабару, падкупіць каго.

Мусіць, руку застраміў, дык і спадзяваўся, што выйдзе. Аж тут… Малад. р. Трэба, братка, было руку застраміць, толькі ведаць каму. Паны любілі, каб падсунуў. Малад. р., Баяры.

РЫБУ Ў МУТУ ЛАВІЦЬ. Гл. У МУТУ РЫБУ ЛАВІЦЬ.

РЫЗЗЕМ ТРЭСЦІ. Гл. ЛАТАМІ (рыззем) ТРЭСЦІ.

РЫЗЫ ДЫ ЛАТЫ. 1. Падзёртая, залатаная, бедная вопратка.

Усякія шляхта [са значэннем зборнасці-множнасці] былі, — былі багатыя, былі і такія, што на іх толькі рызы ды латы. Гл. р., Хал.

2. Надзвычайная беднасць, галеча.

Казаўся [здаваўся] наш сват багаты, аж толькі рызы ды латы. Барыс. п. (П. Шэйн. БНП, 1962).

РЭБРЫ ДЫ (і) СКУРА. Гл. СКУРА (рэбры) ДЫ (і) КОСЦІ.

РЭБРЫ КІЕМ ПАМАЦАЦЬ чые, каму. Гл. ПАМАЦАЦЬ КІЕМ РЭБРЫ чые, каму.

РЭЗАЛА ДЫ КРОІЛА. Як зламоўнае пажаданне невыноснага болю.

Пустадомак той улез у мае грады і ўсе сонечнікі [сланечнікі] пазразаў. Каб яго рэзала ды кроіла яго!.. Гл. р., Кл. Іду, аж паліцаі рэжуць карову — нейдзе [недзе] забралі. Толькі зірнула… Хай вас рэжа ды кроіць вас! Тамсама.

САБАКАМІ ІРВАЦЬ. Моцна балець.

Не відзіла [не бачыла] крапівы, абстрыкалася, цяпер ногі сабакамі ірвуць. Уш. р., Арэх. (Лінг. зб.). Нахадзіўся за дзень па лесе, аж ногі сабакамі ірвуць. Тамсама.

САБРАЦЬ НА СТОЛ. Гл. ЗБІРАЦЬ НА СТОЛ.

САДЗІЦЬ НА ПАСАД. Гл. НА ПАСАД САДЗІЦЬ.

САДЗІЦЬ ПАСАД (у пасад). Гл. ПАСАД (у пасад) САДЗІЦЬ (слаць).

САЛА НАГУЛЬВАЦЬ. САЛА НАГУЛЯЦЬ. Тлусцець, таўсцець.

Во ім [паказваючы на чалавека] то трэба лячыцца, а табе, пытаюся ў цябе, нашто ехаць? Ну, чаго ты паедзеш у тую санаторыю? Хіба толькі сала нагульваць? Сл. Бачыш, як выходзіць у горадзе: паробіш [папрацуеш] — табе водпуск, нагуляй, нагульвай сала. Мін. р., Лекар. Авечкі пасвіць лягчэй, а свінні цяжка. Пасучы*, сала не нагуляеш. Гл. р., пас. Я. Куп.

САМА РАЗ. 1. Акурат; акурат падыходзіць, акурат адпавядае.

Каму ж на свята гнаць [пасвіць статак]? Са*ма раз табе, меншаму. Асіп. р., Яс. Табе мая шапка са*ма раз! Гл. р., Кл. Вы на рост меншы, то вам сама раз на канапе [спаць]. Бераз. Купіла я сабе гатовую сукенку. Малыя купляюць, а чаму мне не купіць?! І сама раз, як на мяне шытая. Кап. р., Аксам.

2. З адцен. іран., дакору. Не вельмі (хтосьці зробіць штосьці)!

Ён пойдзе? Са*ма раз ён пойдзе!.. Яму каб заплаціў, а так не ўпросішся. Бабр. р., Бр.

САМ НЕ СВОЙ. Гл. ЯК САМ НЕ СВОЙ.

САМ САБЕ ПАН (гаспадар). Незалежны ні ад кога.

Вы як хочаце. А я за пугу — і сам сабе пан [пра становішча пастуха]. Гл. р., Кл. Каб за ляснічага вывучыўся! Ляснічы, братка, сам сабе пан, Мін. р., Гуя. А ён адзін у школе, сам сабе пан (пра настаўніка ў аднакамплектнай школе]. Гл. р., Вайц. — Не, — кажа Асілак, — не затым я прыйшоў, каб светам панаваць, а затым, каб аслабаніць свет ад паноў, бо ўсякі чалавек сам сабе пан. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП).

Параўн.: нікому ні ў шапку.

САМ САБОЮ. 1. Без догляду.

Каб дзецям даць лад [вывесці на жыццёвую дарогу, уладкаваць у жыцці], трэба і галавою і рукамі рабіць. Самі сабою толькі хвоі растуць. Гл. р., пас. Я. Куп.

2. Самастойна, сваімі сіламі.

А дзе-бок той Сцяпан з Баянава? Колісь у Савеце рабіў. Як узяўся, як стаў вучыцца і сам сабою вывучыўся. Гл. р., Кл. Ужо навучыўся сам лячыць. Пайшоў ён ужо сам сабою [адзін, без апекуна, настаўніка] і ўслышаў [пачуў], што бо*льная [хворая] ёсць. Гарад. п. (Е. Рам., БНК, 1962).

3. У адзіноцтве, без падтрымкі.

І ў бацькі не была сірата, і гаспадара [мужа] мела. А ўсю жытку адна, сама сабою. Гл. р., В.

СА СВЕТУ ЗБАВІЦЦА (збыцца). Памерці, загінуць, рукі на сябе налажыць.

Думаеш жаніцца, а прыходзіцца са свету збыцца. Арш. п., Талач. (Е. Рам., БНК). Раскажы, што Ганнанька з свету збавілася. Мсц. р., Багацьк. (М. Гар., НП). А ўжо Аўдашка з свету збавіўся, з свету збавіўся, пераставіўся. Тамсама.

СА СВЕТУ ПЕРАВЕСЦІ каго. Гл. СА СВЕТУ ЗБАВІЦЬ (збыць) каго.

СА СВЕТУ ПРЫБРАЦЬ каго. Гл. СА СВЕТУ ЗБАВІЦЬ (збыць) каго.

СА СКУРЫ ВЫПІНАЦЦА. Гл. ВЫПІНАЦЦА СА СКУРЫ.

СА СКУРЫ ПРЭГЧЫСЯ. 1. Старацца як моц-сіла, як ёсць моцы-сілы.

Што так, што так стараўся перагнаць! Ён са скуры прогся і нічога. У дарозе з Люб. на Сл.

2. Выявіць незвычайную, павышаную цікаўнасць і жаданне.

Хочацца бабе паглядзець, што там такое ў гаршку. Ведама, вельмі цікава. Аж са скуры пражэцца баба... паглядзець... Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП). А чаго так са скуры пражэшся? Стоўб.

СВАЕ ГАДОЎЛІ. 1. Не куплёная (жывёліна, птушка), а выгадаваная сваімі рукамі.

Шкода збываць і кароўку: як ні е [ёсць] — свае гадоўлі. Гл. р., Барб. У нас свінні свае гадоўлі. Саліг. р., Краснад.

2. Тутэйшы.

Схаўрусавалі ўсе тры нялюдскія, два наязджалыя, а той жа свае гадоўлі. Гл. р., Кл.

СВАЕ РАБОТЫ. Не куплёнае, а зробленае (згатаванае, падрыхтаванае) сваімі рукамі.

Я люблю свае работы сыр. Сл. р., Трухан. Свае работы [каўбаса] смачнейшая і спажытнейшая. Навагр. р., Скрыш. Мае ж [рукавіцы] свае работы, то і цяплейшыя за твае. Гл.

СВАЁ БРАЦЬ (узяць). Гл. БРАЦЬ СВАЁ.

СВЕТАМ ЗАГАВЕЦЬ. Памерці, загінуць; душою загавець.

Як пайшоў — мо гадоў трыццаць — і светам загавеў. Слон. Ну, а каб не гэтак сталася, то яны ўсе светам загавелі б. Слон. п., з-пад Моўч. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2).

СВЕТАМ ЗАПАНАВАЦЬ. Быць над усімі, быць над светам.

— Будзь у нас старшы, і тады мы ўсім светам запануем. — Не, — кажа Асілак, — не затым я прыйшоў, каб светам панаваць, а затым, каб аслабаніць свет ад паноў, бо ўсякі чалавек сам сабе пан. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП).

СВЕТ БЕЛЫ. Гл. БЕЛЫ СВЕТ1, БЕЛЫ СВЕТ2.

СВЕТ БРЫДЗІЦЬ. Гл. БРЫДЗІЦЬ СВЕТ.

СВЕТ ЗАВЯЗВАЦЬ (засланяць, зачыняць) каму. СВЕТ ЗАВЯЗАЦЬ (засланіць, зачыніць) каму. Рабіць чыёсьці жыццё без радасці і шчасця, губіць жыццё.

Мы ж ёй усе [кажам]: пагуляй, паспееш [замуж]. Паспееш, кажу, сабе свет завязаць. Гл. р., Слаўк. Семнаццаты гадок, а ён — стары халера! — звёў яе, завязаў бедненькай свет. Гл. р., Кл. Чужыя жаночкі як перапялочкі, а мая няўдала, свет мне завязала. Брасл. р., Перабр. (Р. Шырма, БНП, 1). Ой, ты дзевачка ды ты харошая, ой, малайцу свет завязала ды гуляці заказала. Гом. п. Дзятл. вол. (З. Радч., ГНП). Ён малады хлопец, ...грэх яму свет завязваць. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Чаго так рана ісці замуж? Нашто сабе свет завязваць? Гл. р., Сымон. Мой татачка-свет завязаў мне свет, мая мамачка-зара мяне замуж аддала. Ельскі р., Махн. (Хрэстам.). Гневаешся, як я сядно [усе адно] табе свет зачыніла. Ці я табе свет засланіла? Гл. р., Слаўк. Ты майго не заараў, ты майго не закасіў, і я табе свету не зачыніў. Гл. р., Кл. А!.. зачыніў ты мне свет… Тамсама.

СВЕТ ЗАЙМАЦЬ. Быць непатрэбнікам, быць не карысным людзям, грамадзе; быць цяжарам камусьці.

Нашто ж я буду свет займаць, калі я нікому нінавошта непатрэбна? (А. Сержп., КАБСП). Навучы, мой саколе ясны, навучы, каб і я не дарам свет займала. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., СРБП). Смерць? Чорт яе забяры! Не баюся смерці. Вельмі страх, каб доўга не займала свету маладым. Гл. р., Барб. Займае толькі свет. Тамсама.

СВЕТ ЗАСЛАНЯЦЬ каму. Гл. СВЕТ ЗАВЯЗВАЦЬ (засланяць) каму.

СВЕТ ЗАЧЫНІЎСЯ. Пра страту разумнага, рэалістычнага ўспрыняцця (рэчаў, фактаў, сітуацый).

Табе хіба свет зачыніўся? Кругом дзяўкі, эсталькі [гэтулькі многа] дзявок, і маладых і ўсякіх, а ён — падумайце самі! — на чужыя дзеці ідзе. Гл. р., Зубар. Бралі за брыгадзіра на трактарыстаў. А ён — “лепей сам буду на трактары”. Брыгадзіру, ведамна, вальней, і плата, мусіць, большая, куды і паехаць — машыну лягчэй знайсці; усе ж хлопцы хацелі, каб ён быў за брыгадзіра. Дык дзе ж! Свет яму зачыніўся. Гл. р., Хал.

СВЕТ ЗАЧЫНЯЦЬ каму. Гл. СВЕТ ЗАВЯЗВАЦЬ (засланяць) каму.

СВЕТ З ПРАСВЕТАМ. Вельмі многа (абысці, выхадзіць, прайсці).

Свет з прасветам абхадзілі за дзень. Уш. р., Арэх. (Лінг. зб.). Абышлі свет з прасветам і толькі паўвядра галабоняў [буякоў, дурніц набралі]. Тамсама.

СВЕТ НЕ БАЧЫЎ. Надзвычай, незвычайна (прыгожы, разумны, непрыгожы, ліхі, нягодны).

Але ось пайшла чутка, што прыве*злі такога гожага хлопца, якога свет не бачыў. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Хоць гожая, як макаў цвет, але лянівая ды сварлівая… і свет не бачыў. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Такога ліхога свет не бачыў. Гл. р., Кл. Ілгун — свет не бачыў. Малад. р., Радашк.

СВЕТ УБАЧЫЦЬ. Зажыць інакш, куды лепш.

З таго хутара як выбраліся, дык я свет убачыла. Гл. р., Стар. Робіш і робіш, сынок. Эс-тулькі [гэтулькі] вучыўся! А калі ты ўбачыш свет? Гл. р., Кл.

СВЕТУ (белага, божага) НЕ БАЧЫЦЬ. СВЕТУ (белага, божага) НЕ ЎБАЧЫЦЬ. 1. Быць вельмі занятаму, не мець спачыну, вольнай часіны.

Век гараваў, не бачыў свету белага. Гл. р., пас. Я. Куп. Як пойдуць адно за адным [дзеці], то і не ўбачыш свету божага. Дзяцей гадаваць не абы-што! Гл. р., В. Таму тое, таму тое, — свету не бачу праз вас. Мін. р., Засл. Жылі мы бывала — хай бог не дае. Пражыла я пяцьдзесят гадоў і свету не бачыла. Бабр. р., Пл. (Хрэстам.). Аддаюць апошняе, а самі ходзяць галодныя ды толькі за працаю свету божага не бачаць. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП, 1911). За дзеўкамі свету не бачыць. Сак. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).

2. Жыць у стра*дзе, у цяжкасцях, несупынна гараваць, жыць у палоне каго, чаго.

Ні я, ні бацька мой свету белага не бачыў, абодва парабкамі пражылі. Ён у адных, а я ў другіх [паноў]. Малад. р., Бак. За кулаччам свету не бачу. Гом. п., Дзятл. вол. (З. Радч., ГНП). За Зосяй свету не бачыш. Малад. р., Заг.

3. З адцен. іран.

Ты за сном свету не відзіш. Сян. (Е. Рам., БС, ІV). Ён [рабін] такі пісьменны, такі навучны, такі разумны, што за розумам свету не бачыць. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП).

СВІСТАЦЬ ЧОРТАМ. Гл. ЧОРТАМ СВІСТАЦЬ.

СВОЙ БРАТ. Чалавек аднолькавага стану і становішча.

Толькі вось з'явіліся такія людзі, што захацелі збагацець, от і пачалі яны ашукоўваць ды крыўдзіць людзей, …часам і свой брат, які-небудзь круцель. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Найгорай, як такі занудлівы ды стане хоць малым начальнікам. Свой брат, а не вельмі паспагадае. Кап. р., Ванел.

СВОЙ ХЛЕБ. Сваё самастойнае месца ў жыцці, свая пасада, свой заработак.

Абы ў кожнага хлеб свой. Хай жывуць на здароўечка. З вайны ўсім хапіла гора. А цяпер пападымаліся на ногі, свайго хлеба дабіліся. Гл. р., Зубар.

Гл.: пайсці на свой хлеб.

Гл.: есці свой хлеб.

Гл.: быць на сваім хлебе.

СВЯРБІЦЬ СКУРА чыя, у каго. Гл. СКУРА СВЯРБІЦЬ.

СВЯРБІЦЬ ЯЗЫК чый, у каго. Гл. ЯЗЫК СВЯРБІЦЬ чый, у каго.

СВЯТЫМ ДУХАМ (жыць). Нічога не еўшы.

Святым духам, Іван, жыць не будзеш: ро*біць [рабіць, працаваць] і тамака [там] трэба. Чаго адказваешся? Ці святым духам збіраешся жыць. Уш. р., Арэх. (Лінг. зб.). А мы так і чакалі вас? Святым духам жылі? Падпільнавалі і пажывіліся. Мін. р., Стар. С.

СЕРАДА З-ПАД ПЯТНІЦЫ ВІДАЦЬ. 1. Няўмела затоена, прыхавана, схавана штосьці.

Пазвалі ў пракуратуру, а ён думаў выкруціцца. “Чаму ў вас ячмень?” “Адкуль тое ды другое?” Стаў ён і сюды і туды, але ж дзе? Серада з-пад пятніцы відаць. Убачылі, што грэў рукі. Гл. р., Кл. І нашто-бо няпраўду казаць? Кажаш так, а мы ж бачым: у цябе серада з-пад пятніцы відаць. Наманіў, а тут прагаварыўся! Тамсама.

Параўн. (у руск.); шито белыми нитками.

2. З адцен. жартаўл. Ніжняя вопратка відаць з-пад верхняй.

Ото прыбралася! У цябе ж, Тэкля, серада з-пад пятніцы відаць. Гл. р., Кл. Нябожчык Ціт як бывала ні надзенецца, дык усё серада з-пад пятніцы відаць. Кажух доўгі, а на кажух — світа кароткая. Тамсама.

СЕСЦІ НА чый ХЛЕБ. Гл. СЯДЗЕЦЬ НА чыім ХЛЕБЕ.

СКІНУЦЬ СОН. Паспаць крышку, калі вельмі хочацца спаць і чалавек не можа працаваць, ісці.

Ужо і паспаў? Так скора? Можа якіх дзесяць мінут. У нас дык кажуць скінуў сон. Навагр. р., Падкас. Прыляж трошкі, скінь сон. Гл. р., Кл. Нашто мне сон скінуць? Мне каб заснуць ды захрапці, каб вечар і ноч. О! тады б я “скінуў сон”! Тамсама.

СКІПЕЦЬ (ускіпець) НА НАЖЫ. Загінуць.

Ці адзін скіпеў на нажы? Панапіваюцца, бывала, да нажоў даходзіла. Мсц. р., Ход. Хай кіне піць. Выпіў і пайшоў задзірацца, чапляцца. Недзе скіпіць на нажы. Гл. р., Баян. Пастой жа, не кажы, а то скіпіш на нажы. Гом. п., Дзятл. вол. (З. Радч., ГНП). Маўчы, шэльма, не кажы, а то скіпіш на нажы. Мсц. р., Багацьк. (М. Гар., НП). Не лезь да яго, а то ўскіпіш на нажы! Кап. р., Аксам.

СКЛАДАЦЬ (рабіць) СКЛАД. СКЛАСЦІ (зрабіць) СКЛАД. Рабіць, праходзіць першыя дзве баразны так, каб адна баразна адвальвалася насупраць другой; антанімічны гэтаму — раскінуць роскідку.

Пачакай, сыночак, бягай [бяжы], лепей папрасі, хай дзядзька складзе склад. А вы ж нігодзін [ніводзін] не складзяце складу, дык загон будзе крывы. Гл. р., Кл. Над Рэйтана ніхто харашэй не складзе складу. Што б, здэцца [здаецца], склад зрабіць? А паспрабуй, — не ўсякі. Тамсама.

СКОК ПЕРАСКОКАМ. З адцен. іран. Хапаючыся і з беспарадкам (рабіць што, расказваць пра што).

Ты такі не будзь, што ў цябе ўсё скок пераскокам. Дзе б рабіў адно за адным, а то ўсё робіш скок пераскокам. Мін. р., Салом. Змоўч! Ты ж не раскажаш. Стане казаць — і пайшоў скок пераскокам. Тамсама.

СКРОІЦЬ ПОРТКІ. З адцен. іран. Набіць, даць лупцоўкі.

А табе за такі глум трэба было, каб хто скроіў порткі. Зэльва. От скроілі яму порткі. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).

СКРУЦІЦЬ ГАЛАВУ. Гл. ГАЛАВУ СКРУЦІЦЬ.

СКУЛЬ НІ ВОЗЬМЕЦЦА. Гл. АДКУЛЬ (скуль) НІ ВОЗЬМЕЦЦА.

СКУРА ГАРЫЦЬ чыя, у каго. З адцен. дакору, асудж. Няўрымслівы, залішне рухавы і з гэтага шкадлівы (хлапчук, падлетак, юнак), быццам скура просіць супакаення — пакарання.

На ім скура гарыць, — так і глядзі: нашкодзіць. Дзе павернецца — і наробіць ліха. Малад. р., Клім. На майго Юрку бывала: “Што Юрка? Гарыць скурка”? Мін. р., Салом. Якое там з яго вучэнне будзе, калі на ім скура гарыць? Малад. р., Бак.

СКУРА (рэбры) ДЫ (і) КОСЦІ. РЭБРЫ ДЫ СКУРА. Вельмі схуднелы, спятрэлы (чалавек, жывёліна).

Ехаў чалавек дарогаю да места [горада, мястэчка], наганіў [здагнаў] бабу старую, абдзертую, толькі скура і косці. Сак. п., Дрыга (М. Фед., ЛБ. І). Гэта баба старая, худая, адно скура ды косці, а такая... дужая, што чалавека як муху задушыць. Слон. п. (М. Фед., ЛБ, 1). На вясну выгналі [статак] — адно скура ды косці. Малад. р., Бак. Адно [толькі] косці ды скура. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Нагналі [пра фашысцкі лагер смерці], дык — родненькая мая! — няможна глядзець: косці ды скура. Мін. р., Лекар. Конь!.. Рэбры ды скура на ім… Малад. р., Бак. Конік той рэбры ды скура. Стаўб. р., Мікал. Хіба на ім араць? Толькі рэбры ды скура. Малад. р., Радашк.

Параўн. (у руск.): кожа да кости.

СКУРА СВЯРБІЦЬ. З адцен. жартаўл. ці іран. Няўрымслівы, гарэзлівы, залішне рухавы, быццам просіцца на пакаранне.

На маім вагэтым [вось гэтым] Колі надта скура свярбіць. Круціцца, шкодзіць. Дзіва, што з імі ў школе цяжка! Мін. р., Угл. Няма табе ўпыну. Шкура на табе свярбіць. Рэ*меня просіць. Гл. р., Байл. Такая натура, што без дубца свярбіць шкура. Сл. п., Гаўрыльч. (А. Сержп., СРБП). Свярбіць, бачу, твая, хлопча, скура, заробіш дубца. Мін. р., Сен.

Гл.: скура гарыць.

СКУРУ ЗЖАРЫЦЬ каму. Гл. ЖАРЫЦЬ У СКУРУ каму.

СЛАЦЬ ЛІСТАМ. Гл. ПАДАЦЬ (слаць) ЛІСТАМ.

СЛАЦЬ ПАСАД (у пасад). Гл. ПАСАД (у пасад) САДЗІЦЬ (слаць).

СЛЕДАМ ЗА ДЗЕДАМ. Жыць, рабіць, паводзіцца з захаваннем традыцый, прытрымлівацца традыцый, як жылі, рабілі, паводзіліся дзяды, продкі. М. Федароўскі прыводзіць польскую паралель i?? torem przodk?w (ісці шляхам продкаў) (М. Фед., ЛБ, ІV).

Рабіць хату, то не такую. Ты прывык следам за дзедам. На якое ліха гэткую нізкую рабіць? Навагр. р., Свіц. Тлумачэнне І. Насовіча выразна звужанае: “Кажуць, калі жонка прыходзіць туды, дзе яе гаспадар”. (СБП). З падобным значэннем ужываецца выраз і сёння, але зусім не абавязкова пры такой сітуацыі, калі следам за гаспадаром прыходзіць гаспадыня (за мужам — жонка).

Я прыйшла, сяджу..., а тут і ты следам за дзедам. Гл. р., пас. Я. Куп. Не дасцё бабе і хвілінкі пасядзець. Баба да нас — і вы [унукі] следам за дзедам. Бяроз. р., Воc.

СЛЕД ЗАМЯЛО чый, каго. Знік бясследна хто.

Толькі на трэці дзень трохі ачухаўся пан і вялеў злавіць Рымшу — так звалі таго дзецюка. Ды куды там, — яго і след замяло. Сл. п., Чудз. (А. Сержп... СРБП). Папераразалі драты [тэлефонную лінію]. А пакуль немцы прыехалі, дык партызанаў тых след замяло. Пух. р., Шацк.

СЛЕПНЕМ ЛЕЗЦІ Ў ВОЧЫ. Гл. СЛЯПІЦАЮ (слепнем) ЛЕЗЦІ Ў ВОЧЫ.

СЛЁЗКАМІ АБЛІВАЦЦА (залівацца, умывацца). Гл. СЛЯЗЬМІ (слёзкамі, слёзачкамі) ЗАЛІВАЦЦА (аблівацца, умывацца).

СЛІНКУ КАЎТАЦЬ. Прагна, хціва глядзець на штосьці прыманлівае, але недасягальнае, недаступнае.

Тым часам ужо даўно пара абедаць, а пані ды паны ходзяць каля тых патравак ды толькі слінку каўтаюць ды аблізваюцца. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Пазіраеце на яе, падступіцца саромеецеся, а ўсе слінку каўтаеце. Кл. р., Мер.

СЛОВА ДАТРЫМАЦЬ. Гл. ДАТРЫМАЦЬ СЛОВА.

СЛОВА ПА СЛОВЕ. Паступова, мала-памалу (пра развіццё размовы; пра пераход гутаркі ў спрэчку, у сварку).

— Нашто ты мне ваду спаскудзіў?! — Як-та я спаскудзіў?.. Так гэта слова па слове сцяліся біцца. Ваўк. п., Дварч. (М. Фед., ЛБ, ІІІ). І слова па слове давай сварыцца. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ). Мы ж з Бабруйску разам дыбалі — пяцьдзесят дзве вярсты. Слова па слове разгаварыліся і паладзілі так. Гл. р., Пяц.

СЛОДЫЧ УЖЫВАЦЬ (ужыць). Гл. УЖЫВАЦЬ СЛОДЫЧ.

СЛУЖЫЦЬ ПРЫГОН (прыгоны). Гл. ПРЫГОН (прыгоны) СЛУЖЫЦЬ.

СЛЯЗЬМІ (слёзкамі, слёзачкамі) ЗАЛІВАЦЦА (аблівацца, умывацца).

 

СЛЯЗЬМІ (слёзкамі, слёзачкамі) ЗАЛІЦЦА (абліцца, умыцца). З адцен. спагадл. Слёзна, горка плакать.

Больш навіноў ніякіх табе не пасылаю [у лісце да салдата рускай царскай арміі], бо ты і сам ведаеш, як у нас е [ёсць] і пры чым мяне, бяздольніцу, пакінуў — адно дзень пры дні мушу слязьмі залівацца дый тым згарняцца. Сак. п., з-пад Сух. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Спляце з ружы вянок, узложыць яго на галоў (галаву), зірне ў люстэрка дый зальецца горкімі слёзкамі. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Толькі скажуць што, і слязьмі зальецца. Гарад. — Як табе, дзеванька, з матухнай расстаціся, з свякровай спазнаціся? — А я так расстануся, …спазнаюся: коскамі апушчуся, слёзкамі абаллюся. Віцеб. п. (П. Шэйн. БНП, 1962). Багатая сястра мёд, віно п'е, бедная сястра слёзачкамі лье. Мін. (П. Шэйн, БНП, 1962). Сядзела Агатка, коскамі спусціўшыся, слёзкамі абліўшыся. Барыс. п., (П. Шэйн, БНП, 1962). Села яна пад лазою, аблівалася слязою. Мсц. р., Багацьк. (М. Гар., НП). Чужая радзіма мёд-віно п'е, а свая радня слёзкі лье. Тамсама.

 

СЛЯПІЦАЮ (слепнем, асою, асвою) ЛЕЗЦІ Ў ВОЧЫ. Назойліва прыставаць, невыносна дакучаць.

Жонка і слухаць не хоча, сляпіцаю лезе ў вочы ды кажа, што ён яе не любіць, што кахае другую, ...калі не хоча ей сказаць нават аднаго слоўца. Сл. п., Бох. (А. Сержп., КАБСП). Бывае горача і заедзь [мухі, авадні, слепні] сляпіцаю ў вочы лезе. Рэч. п. (Ч. Пятк. КДПР). Гэта ж такі чалавек, што сляпіцай у вочы лезе. Ашм. р., Гальш. Перастань ты ў вочы лезці. Каб за што, а то за няма нішто лезе сляпіцаю ў вочы. Гл. р., Барб. А хай не лезе сляпіцаю ў вочы. Гл. р., Байл. Дзе ты валочышся...? — пытае яна ды сляпіцаю лезе ў вочы. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП). Нельга адкасацца ад яго, слепнем у вочы лезе. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП). Асою лезе ў вочы. Ашм. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Чуць хто пакажацца, дык ось — адкуль ні возьмецца — той сабачка коціцца, бы куля, брэша, аж ахрыпне ды сляпіцаю лезе, пакуль тая жанчына не абароніцца сама ды не скажа: “Пайшоў вон!”. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП).

СМАК ПАЗНАЦЬ. Гл. ПАЗНАЦЬ СМАК.

СМАКТАЦЬ КРОЎ. Гл. ПІЦЬ (смактаць) КРОЎ.

СМАКТАЦЬ (цягнуць), ЯК ВУЖ. З адцен. асудж. 1. Сушыць каго, паціху і непрыкметна адымаць жыццё чыё.

Каб ведалі ды каб зналі!.. На людзях адзін, а дома не той. Аленку да магілы давёў. Ці за слова, ці за што — смактаў, як вуж, пакуль душою загавела. Гл. р., Кл.

2. Часта і доўга выпіваць.

Была ж дзеўка як дзеўка. А, бач, пасля вайны прападае і гіне. Які ўжо год толькі і смокча, як вуж. Гл. р., Н. Жыц. Каб мужчына, а гэта жонка!.. І так цягне, як вуж. І не п'яная. От, даў бог памочніцу!.. Маст. р., Граб. (П. Ст., Пол.).

СМАК ЧУЦЬ. Мець, адчуваць задавальненне, прыемнасць.

Прыйшоў Кандрат і пытаецца: “Мо' навучыце, паночку, як жыць багата, — каб мала рабіць і багата жыць. А то я век гарую і смаку не чую”. Разгневаўся пан. Гл. р., Кл. Дзе смак чуюць, там днююць і начуюць. Тамсама. Цяпер, нябось, хто гаруе [шмат, багата працуе], той і смак чуе. Мін., Камар. Як я цябе пацалую, то мо' тыдзень смак той чую. Малад. р., Радашк.

СМАЛЕНЫ ДУБ. Гл. СМАЛОВЫ (смольны) ДУБ.

СМАЛІЦАЮ ЛЕЗЦІ. Настойліва прыставаць, невыносна дакучаць.

— А ты, кажуць, куды гэта тут, шастапала, прэшся! А ён на гэта не зважае дый лезе смаліцаю. Ваўк. п., Вільч. (М. Фед., ЛБ, ІІ, І). Ніяк няможна ад іх адагнацца, усюды смаліцаю лезуць. Тамсама.

Гл.: сляпіцаю (слепнем, асвою, асою) лезці ў вочы.

Гл.: лезці ў вочы.

Гл.: асакою скакаць у вочы.

СМАЛІЦЬ МАЛАНКАЮ. Гл. МАЛАНКАЮ СМАЛІЦЬ.

СМАЛОВЫ (смалены, смольны) ДУБ. Недарэчнасць, несусвеціца, небывалае. Бытуе ў Навагр., Карэл., Лід., Слон., Нясвіж. і іншых раёнах.

Гл.: плесці смаловага (смаленага, смольнага) дуба.

Параўн.: грушкі (грушы) на вярбе.

Параўн.: смаленая кабыла.

СМАЛЯНУЦЬ МАЛАНКАЮ. Гл. МАЛАНКАЮ СМАЛІЦЬ.

СМАРГОНСКАЯ ПАЛІТЫКА. Няўмелае, медзведзяватае абыходжанне. І. Насовіч: кажуць таму, хто парушае правіла ветлівасці.

Гл.: студэнт смаргонскай акадэміі.

СМЕХІ (смешкі, смешачкі) СТРОІЦЬ з каго. Гл. КЕПІКІ СТРОІЦЬ з каго.

СМЕХУ ВАРТА. З адцен. зніжальн. Смешна! Смех!

Толькі пасмяяцца! Далібог, смеху варта: стары, а зрабіў, як малы. Мін., Камар. Маўчы лепей: смеху варт ехаць у горад напітку накупляць!.. Мін. р., Бараўл. Смеху варта: дваццаць год на машыне; і трэба, зажыгання не выключыў, і сеў акумулятар. Мін. Робіць так, што смеху варт. Малад.

СМОЛЬНЫ ДУБ. Гл. СМАЛОВЫ (смалены) ДУБ.

СОН СКІНУЦЬ. Гл. СКІНУЦЬ СОН.

СПАСЦІ З ЦЕЛА. Схуднець.

Кашляе і з цела спала. Казалі, вельмі прастудзілася. Гл. р., Кл. Як да дзела — абы не спасці з цела. Светл. р., Казл. (Матэр. для сл.).

СПАЦЬ І КУРЭЙ БАЧЫЦЬ. Пра вельмі пільнага, хітрага і непрыкметнага (чалавека). Можна меркаваць, аснова ўзнікнення фразеалагізма — уяўленне пра лісіныя прытворствы, хітрасць.

Вам, здэцца [здаецца], што не вельмі такая. А, браце, спіць і курэй бачыць. Лішняга не скажа, яна табе не прагаворыцца. Гл. Ваша баба спіць і курэй бачыць: нічога не прапусціць. Гл. р., Кл.

Параўн. (у руск.): спать и видеть.

СПІНУ ЎГНУЎШЫ. Гл. УГНУЎШЫ СПІНУ.

СПЛЯСКАЦЬ У ЛАДКІ. Гл. У ЛАДКІ ПЛЯСКАЦЬ.

СПРАКОН ВЯКОЎ. СПРАКУ ВЕКУ. Спрадвечна, ад веку.

Тут яна [веска Дулебы] спракон вякоў. Бярэз. р., Дул. Старыя кажуць, што такой сухаты* спракон вякоў не было, Смал. р., Пятр. Як цяпер, мо' спраку веку тут жылі якіясь людзі. Секлі лес, рабілі поле, лавілі рыбу ў рэчцы, звера білі ў лесе. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП).

Параўн. (у руск.): испокон веков.

СПРАКУ ВЕКУ. Гл. СПРАКОН ВЯКОЎ.

СПУСКАЦЬ З ВОКА каго. СПУСЦІЦЬ З ВОКА каго. Страчваць пільнасць, пераставаць сачыць за кім.

Мо' на хвілінку спусціла з вока [дзяўчынку], і чаго натварыла! У таз вады і ўсе цацкі ў ваду паўкідала. Падумаць! Няможна з вока спусціць. Малад. р., Радашк.

СПЯВАЦЬ НА ХЛЕБ. Гл. НА ХЛЕБ СПЯВАЦЬ.

СТАНАВІЦЦА НА ХВАСЦЕ. Гл. НА ХВАСЦЕ СТАНАВІЦЦА.

СТАНОВІЦЦА (станавілася) У РОЦЕ. Гл. У РОЦЕ СТАНОВІЦЦА (станавілася).

СТАЦЬ НА СВАІМ. Гл. ПАСТАВІЦЬ НА СВАІМ.

СТАЦЬ У (вялікай) АДГОДЗЕ. Адгадзіць, аддзячыць за дапамогу, за добрую справу.

Зажані [загані] нас на лепшую травіцу, то і я табе стану ў вялікай прыгодзе, стану ў вялікай адгодзе. Ваўк. п., з-пад Свісл. (М. Фед., ЛБ, ІІ, 1).

Гл.: стаць у (вялікай) прыгодзе.

СТАЦЬ У (вялікай) ПРЫГОДЗЕ. Спатрэбіцца пры выпадку; спатрэбіцца ў цяжкім ці безвыходным для кагосьці становішчы, пры незвычайным здарэнні.

Не бі нас, то мы табе станем у велькай [вялікай] прыгодзе. Ваўк. п., з-пад Росі (М. Фед., ЛБ, 1). Адно ж [толькі ж] той шчупак кажа да яго: “Пусці мяне, то я табе стану ў вялікай прыгодзе”. Ваўк. п., Кукл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 7).Хлопчык у плач: “Ой, ой, не хачу! Як я цябе буду рубаць, калі ты нам у гэтакай вялікай прыгодзе стаў”. Ваўк. п., з-пад Росі (М. Фед., ЛБ, ІІ, І). Дзеўка-дзявіца, русая касіца, дай мне лыжачку кашы, я табе стану ў прыгодзе. Слон. п., з-пад Моўч. (М. Фед... ЛБ, ІІ, 1).

СТАЯЦЬ НА ПЕРАШКОДЗЕ. Гл. НА ПЕРАШКОДЗЕ СТАЯЦЬ.

СТАЯЦЬ НА ПРАЎДЗЕ. Гл. НА ПРАЎДЗЕ СТАЯЦЬ.

СТАЯЦЬ НА СВАІМ. Рашуча, цвёрда трымацца сваёй думкі, свайго намеру, свайго патрабавання.

Матка давай адгаворваць ды не пушчаць. Куды там! Дзеўка стаіць на сваім. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Хоць стрэль — на сваім стаіць. Акцябр. р., Забал. Просіць, каб поп пахаваў дзіця [без платы]. Як ні прасіў бедны, поп стаіць на сваім ды і толькі. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП).

Гл.: наважваць на сваё.

СТАЯЦЬ У ВАЧАХ (уваччу*). Пра моцнае зрокавае ўражанне; убачанае (зрокавы вобраз) уразіла і не сціраецца з памяці.

Хай іх няхай — баравікі тыя! І заснеш, а яны ўваччу стаяць. Гл. р., Кл. Я і цяпер, здэцца, бачу нябожчыка Мацея. Успомніш — і стаіць уваччу. Тамсама. Нашто было? Дваццаць гадоў, а пажар у Максімаўцы стаіць у вачах. Малад. р., Заг. Хто як хто, а той ваш Алік — дзе ён цяпер? — стаіць у вачах: мо і пятнаццаць не было, а ў разведку хадзіў. Мін. р., Даўб.

СТАЯЦЬ У ВУШАХ (увушшу*). Пра захаванне моцнага слыхавога ўражання; пачутае ўразіла і не сціраецца з памяці.

Мне — што думаеце! — і цяпер стаіць у вушах, як у Лясінах крычалі людзі. Усё — і хаты, і двары — і людзей усіх спалілі ў вайну. Мін. р., Масл. Паездзілі на цецярукі, дык увушшу стаяла бур-лу, бур-лу мо пяць дзён. Гл. р., Вайц. Мы каля Маста ўжо былі, аж нехта як зараве пад мастом, страшна-страшна. І цяпер у вушах стаіць. Мы драла адтуль! Уш. р., Арэх.

СТОЛЬКІ І СТОЛЬКІ (толькі і толькі). Ужываецца ў паведамленні, у апавяданні замест паўтарэння колькасці, разавасці, цаны.

Я так і сказала: столькі і столькі скрыначак. Мін., Камар. Я і кажу: у мяне было толькі і толькі [грошай] на кніжцы [ашчаднасці]. Гл. р., Кл. — А колькі ты хочаш за яго (за сена)? — Толькі і толькі. Слон. п., Радзівіл. (М. Фед., ЛБ, І).

СТОРЧ (стоць) ГАЛАВОЮ. Гл. СТРОМ (сторч) ГАЛАВОЮ.

СТРОІЦЬ КЕПІКІ (кепікі, кпінкі) з каго, Гл. КЕПІКІСТРОІЦЬ з каго.

СТРОІЦЬ СМЕХІ (смешкі, смешачкі) з каго. Гл. КЕПІКІ СТРОІЦЬ з каго.

СТРОМ (сторч, стоць) ГАЛАВОЮ. 1. Стрымгалоў (гнаць, паганяць).

Ой, доню, доню, бі кацюбою, дварака з хаты стром галавою. Пруж. п., Шак. (Р. Шырма, БНП, ІІ). Такога жаніха — малако на губах — папруць сторч галавою. Гл.

2. Ніц, галавою ўніз (упасці, паляцець). Звалілася свякроў з тыну стоць галавой у крапіву. Карэл. р., Дзяляц. (Р. Шырма, БНП, І). Што вы ўсчапіліся? Парэнча чуць ліпіць. Не было ‘шчэ, — паляціць каторы сторч галавою. Гл. р., Кл.

СТУДЭНТ СМАРГОНСКАЙ АКАДЭМІІ. Няўмелы, няўклюдны, медзведзяваты ў абыходжанні. Выраз узнік у сувязі з тым, што некалі ў Смаргоні ўтаймоўвалі мядзведзяў.

Адкуль такі ўзяўся во гэты студэнт смаргонскай акадэміі? Прайшоў, то ўсім ногі паабіваў. Малад. І ў нас так скажуць: “Ах ты студэнт смаргонскай акадэміі, ах ты мядзведзь!” Літва, Свянцяны — Швенчаняляй. Не давялося сустрэць у гутарковай мове выраз “смаргонская акадэмія”. Ён пранік і занатаваны ў рускай літаратурнай мове. Всякие зверинцы, фокусники, сморгонская академия отбивали публику от театра. В. Давыдов, Рассказ о прошлом. Ну, господа, — начинает он, — предварительно потоптавшись на одном месте, как это приличествует всякому оратору, получившему первоначальное образование в городе Сергоче и потом с честью окончившему курс наук в сморгонской академии. С. -Щедрин, Сатира в прозе. Цытата прыводзіцца з кнігі А. М. Бабкіна “Лексикографическая разработка русской фразеологии” (М., 1964).

Гл.: смаргонская палітыка.

СТУПІЦЬ НЕ ДАВАЦЬ каму. Як толькі можна звязваць, скоўваць кагосьці, дзейнасць чыюсьці; не даваць праходу, не даваць быту.

Такая ліхая свякруха, такая ліхая свякруха, што ступіць [нявестцы] не дасць. Гл. р., Кл. “Добра” ў іх… Кажуць, што не даюць ступіць, не тое што. Тамсама. Ён ступіць мне не даваў. Толькі і правяраў, дзе я, што я. Нашто тое брыгадзірства мне? Мядз. р., Нар.

СУХОТЫ КІШАНЬКОВЫЯ ў каго. З адцен. жартаўл. Безграшоўе, няма грошай у кагосьці.

Браце ты мой, сухоты кішаньковыя ў мяне. Каб капейка!.. І тае няма. Мін., Камар. — А што такое сухоты кішаньковыя? — Не панімаеце [разумееце] кішаньковых сухотаў? Мусіць, заўсёды з грашыма жывяце*. Як пуста ў кішэні! Наш тата любіў казаць: хварэеш, братка, на кішаньковыя сухоты. Тамсама.

Гл.: хварэць на кішэнь.

Гл.: хварэць на кішаньковыя сухоты.

СУШЫЦЬ ГАЛАВУ. Гл. ГАЛАВУ СУШЫЦЬ.

СХАВАЙ (свае, твае) ТРЫ ГРОШЫ (грошыкі)! Замаўчы! Не твая справа! Не вытыркайся!

Схавай свае тры грошыкі. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Каб я на тваім месцы, то памаўчала б. Схавай твае тры грошы, лепей будзе. Карэл. р., Ярэм.

СХАПІЦЦА Ў РОЖКІ. Гл. БРАЦЦА Ў РОЖКІ.

СХІЛІЦЬ ХВОСТ. Гл. ПАДТУЛІЦЬ ХВОСТ.

СЦЯЎШЫ ЗУБЫ. Гл. ЗУБЫ СЦЯЎШЫ.

СЫПАЦЬ МАКАМ. НАСЫПАЦЬ МАКАМ. 1. Пісаць дробнымі літарамі, дробненька.

Ну, як ты пішаш?! Сыпле макам, а ты прачытай… Уш. р., Лясн. Аз. Ну і насы*паў ты макам! Хіба мікраскопам (sic!) чытаць… Тамсама.

2. Гаварыць вельмі хутка, дробненька.

Ты за вучыцельку не будзеш. Хто ж цябе разбярэ, як ты сыплеш макам? Кл. р., Сін. Сыпле макам, як з аўтамата якога. Тамсама.

СЫПАЦЬ НЕ ПАДСЯВАЮЧЫ. Гл. МАЛОЦЬ (сыпаць) НЕ ПАДСЯВАЮЧЫ.

СЫРЫЦУ ВЫКРУЦІЦЬ (выкручваць) з каго. Гл. ВЫКРУЧВАЦЬ СЫРЫЦУ з каго.

СЫСЦІ НА ПУСТЫ (ліхі) КАНЕЦ. Поўнае маральнае падзенне.

Колісь тут Ціт жыў, і сыны ў яго былі, тры сыны. І ўсе, усе тры сышлі на пусты канец. Так што нікога з іх няма нідзе [ніводнага нашчадка]. Конан за нейкае зладзейства, а Мікалай — як дурань гатовы — усунуўся ў паліцыю і сцёрся недзе. Гл. р., Кл. А так нядобра: то спяць да паўдня, то гуляць ідуць; удзень гуляюць, вечар прыйдзе — гуляюць. Так ні на што не навучацца [пра дзяцей], дойдуць да ліхога канца. Тамсама. Хадзіцьмеце, покуль на ліхі канец сы*дзеце. Гл. р., Бярэж.

СЭРЦА АД'ЯДА. Гл. АД'ЯДА (пераяда) ДУШЫ (сэрца).

СЭРЦА (сэрцайка) ГНАІЦЬ. СЭРЦА (сэрцайка) ЗГНАІЦЬ. СЭРЦА ГНОЯЧЫ. Атручваць жыццё камусьці, знявечваць кагосьці непашанаю, знявагамі, кепскім абыходжаннем.

Яны ўсё маёй дачушцы сэрца гнаілі, маёй Рэнечцы сэрцайка згнаілі. З прычытання. Дзярж. А я выкачала кашулечку, па двары ходзячы, а-а-а, сэрца гноячы. Мсц. р., Багацьк. (М. Гар., НП).

 

СЭРЦА КРОІЦЬ (без нажа). Катаваць, мучыць, тэрарызаваць. Параўн.: кроіць (звычайнае значэнне) — рэзаць, разразаць.

За што ты, скажы, маё сэрца кроіш? Не вывучылася? Я вінаватая? Чаму ж не вывучылася? Тады — гуляць, і зноў — гуляць… Гл. р., Кл. Ты без нажа маё сэрца кроіш. Навагр. р., Навас. На вадзіцу ідзе і коніка вядзе, коніка поіць, маё сэрца кроіць. Леп. п. (П. Шэйн, БНП, 1962). Каб я знала, зачыніла б вароты, каб не кроіў маё сэрца. Сл. п. (П. Шэйн, БНП, 1874). Не стой, не стой блізка… і не крой майго сэрца. Бо ты стаіш блізка мяне і з другою гаворыш. Сэрца маё маладое без нажа кроіш. Ваўк. п., Вял. Гр. (Р. Шырма, БНП, І). Па ваду ідзе, дзяньдобры дае, мае сэрданька як нажом крае. Пруж. п., Шак. (Р. Шырма, БНП, І).

Параўн. (у руск.): истязать, мучить.

СЭРЦА ПЕРАЯДА. Гл. АД'ЯДА (пераяда) ДУШЫ (сэрца).

СЯБЕ ГЛЯДЗЕЦЬ. Гл. ГЛЯДЗЕЦЬ СЯБЕ.

СЯДЗЕЦЬ НА чыім КАРКУ. З адцен. папроку, дакору. Быць у каго на ўтрыманні і быць для каго клопатам, абцяжарваючы яго.

Падраслі ўдалыя дзяўчаты, дык іх наперабой пачалі сватаць дый пабралі замуж. А тая ўпартая дачка асталася сядзець у бацькоў на карку. Сл. п., Чудз. (А. Сержп... КАБСП). От з тае пары мо' і да тых час [часоў] паны і... сядзяць у тых палешукоў і палевікоў на карку, мучаць іх. Тамсама. А ты чаго? Ці ён на тваім карку сядзіць? Мядз. р., Нар.

Параўн. (у руск.): сидеть на шее.

СЯДЗЕЦЬ НА чыім ХЛЕБЕ. СЕСЦІ НА чый ХЛЕБ. Быць на чыім утрыманні.

Мусіць, ні адна маці не глядзіць, каб як на гатовае, каб хутчэй на дзіцячы хлеб сесці. У дарозе са Сл. у Люб. Ці вучыцца далей, ці дзе рабіць [працаваць], а не будзе сядзець на бацькавым хлебе. Лаг. р., Лаг. Да самых салдатаў [службы ў салдатах] на бацькавым ды на матчыным хлебе сядзецьмеш? Гл. р., Цясн.

СЯДЗЕЦЬ У ДЗЕЎКАХ. Гл. У ДЗЕЎКАХ СЯДЗЕЦЬ.

СЯДЗЕЦЬ У СЕДНЯХ. Быць без руху, без здольнасці (сілы) хадзіць.

Ілля калісь столькі-та лет [гадоў] сядзеў у седнях, а потым... устаў ён і пайшоў на сваіх нагах. Гом. п. (Е. Рам., БС, ІV).

ТАГО І ТАГО. Ужываецца для скарачэння паведамлення, каб не паўтараць, пра што ўжо паведамілі.

— Чаго ты ідзеш у свет? — Таго і таго, — кажа ён. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП) — А чаго ты маўчаў? — Таго і таго, — кажу. Гл. р., Кл. — А цяпер? — Таго і таго, кажу, прыйшла да вас. Віл. р., Ілья.

ТАКІМ ПАРАДКАМ. Гэтак, так; такім чынам (зрабіць, расказаць).

Такім парадкам мужык адгану*ў [адгадаў] панскую страту. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Як рабіцьмеш такім парадкам, менш рассыплецца. Гл. р., Кл.

ТАКІМ РАЗАМ. Так, такім чынам.

От наш чалавек пасадзіў яго на воз дый павёз. Такім разам вярнуўся да гасподы [дадому, дахаты] той гаспадар. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП).

ТАК І ТАК. Ужываецца замест пераказу, паўтарэння ўжо вядомага слухачу — таго, пра што ўжо расказвалася.

Аднаго разу прыйшоў падарожны і просіцца нанач, а яны кажуць: “Так і так. Мы самі не можам у хаце начаваць”. Ваўк. п., М. Азяр. (М. Фед., ЛБ, І). Зайшла, думаю, скажу, — я ж праўду расказвацьму. Кажу яму: так і так. А ён, мае родненькія, мае каханыя, і ў той бок не глядзіць. Гл. Прыходзіць бацька дый кажа: так і так, мой сын хоча з ёю пабрацца. Сл. п., Бох. (А. Сержп., КАБСП).

ТАКОЙ (такое) БЯДЫ! З адцен. спагадл., з мэтай супакоіць кагосьці. Драбніца! Не бяда! Нічога, анічога!

Такой бяды! Мы не баімося патопы, — раз чалавеку смерць! Слон. п., Радзівіл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Такой бяды! Не надта просім — валы* ў нашых руках. Ваўк. п., Новікі (М. Фед., ЛБ, ІІ). Ці варт? Не купіў — дык не купіў. Такое бяды! Гл. р., Вер. Такое бяды! Што не ўзяў замуж?! Будзе... жаніх, мо' йшчэ [яшчэ] не такі, а лепшы. Гл. р., Зубар. Згубіў мой раз грошы, ды так убіваецца… Я і кажу на яго: “Такое бяды! Будзем жыць — нажывём”. Каб за грошы ўбівацца так? Каб за грошы сварыцца? Гл. р., Кл.

Гл.: толькі тае і бяды!

ТАМ І ТАМ. Ужываецца ў апавяданні, паведамленні замест паўтарэння пра тое, дзе штосьці зрабілася, адбылося, дзе штосьці ляжыць, знаходзіцца.

Шукайце, каець [кажа], там і там. Сен. п. (Е. Рам., БС, ІV). — А дзе браў? — Там і там, кажу, назбіраў за дзень кошык. Гл. р., Сымон.

ТАНОК (таночак; танкі, таночкі) ВАДЗІЦЬ. ТАНОК (таночак; танкі, таночкі) ЗАВОДЗІЦЬ. З адцен. паэтычн. Вадзіць карагод (-ы), скакаць.

Старыя, добра кажаш, а і мы танкі вадзілі. Маз. р., Міх. Старыя суды судзяць, а маладыя танкі водзяць. Гом. п., Дзятл. вол. (З. Радч., ГНП). Па вуліцы дзеўкі танкі водзяць. Тамсама. Чом [чаму] на вуліцу не выходзіш, дзеўкам танкі не заводзіш? Тамсама. [Няма каму] папераду хадзіці, таночкаў завадзіці. Тамсама. Там дзяўчаты водзяць таночкі. З народнай песні.

Гл.: у танок ісці (хадзіць).

ТЛУМІЦЬ ГАЛАВУ чыю, каму. ЗАТЛУМІЦЬ ГАЛАВУ чыю, каму. Стамляць каго дакучаннем, шумам, пазбаўляць каго магчымасці думаць, працаваць, жыць.

Вы мне сваёй чытанінай затлумілі ўжо галаву. Бераз. Дайце пасядзець мне, не тлуміце мне галавы. Тамсама. Тлумілі ўсю ноч галаву. Бял. р., Кл. (Матэр. для сл.).

ТО БОКАМ, ТО СКОКАМ. Гл. ТО СКОКАМ, ТО БОКАМ.

ТОЛЬКІ (і) БАЧЫЛІ (яго, яе, іх). Пра таго, хто раптоўна, нечакана і бясследна знік.

Узгра*баўся неяк на воз і паехаў, толькі яго і бачылі! Ваўк. п., з-пад Свісл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2) Усхапіўся Салімон ды як пусціцца наўцекача, — толькі яго і бачылі. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП). Дачушцы пасаг, а сыны? А сын у пер'е абрасце — толькі і бачыла! Гл. р., В. Дзьмухнуў табакаю ў вочы, — дык воўк пайшоў, толькі ён яго і бачыў. Лід. п., з-пад Жалуд. (М. Фед., ІІІ, 2).

ТОЛЬКІ І ТОЛЬКІ. Гл. СТОЛЬКІ І СТОЛЬКІ.

 

ТОЛЬКІ (адно, ажно) ПЯТКІ ЗАБЛІШЧЭЛІ (заблішчалі, забліскацелі). З адцен. жартаўл. ці іран. Вельмі хутка (пабег, панёсся).

Во паляцеў, толькі пяткі заблішчэлі! Мін. р., Раг. Паперла, ажно пяткі забліскацелі. Ваўк. п., з-пад Мсціб. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Папёр, адно пяты забліскацелі. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Бізуном па кані, адно пяты заблішчалі! Ваўк. п., з-пад Свісл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2).

ТОЛЬКІ ТАЕ І БЯДЫ. З адцен. спагадл., з мэтай супакоіць каго. Драбніца! Не бяда! Нічога (анічога)!

Не ўзялі [на машыну] — даклыпаю памалечку. Толькі тае і бяды! Гл. р., Кл. Толькі тае і бяды, што мак не ўрадзіў! Не ўрадзіў мак, пабудзем і так. Гл. р., Ад.

Гл.: такой (такое) бяды!

ТОЛЬКІ Ў СВЕЦЕ ПАШУКАЦЬ. Незвычайны (са станоўчай ці адмоўнай характарыстыкай); нельга знайсці, цяжка знайсці такога (чалавека, прадмет, мясціну).

І вырас з яго такі ўрвіс [прайдзісвет, прайдак, сарвіцель] ды злодзей, што толькі ў свеце пашукаць. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Ого Малінаў! Пашукаць у свеце! Там жыць і не паміраць. Гл. р., Кл.

ТО СКОКАМ, ТО БОКАМ. З цяжкасцямі, з мукамі.

Кідаўся, перабіваўся то скокам, то бокам. Смал. р., Пятр. То скокам, то бокам, але неяк перажылі ўсё. Мін. р., Гарадз. Перажыў яксьці то бокам, то скокам. Перажывём яксьці то бокам, то скокам. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).

ТРАПІЦЬ У НЕРАТ. Знянацку, нечакана апынуцца ў безвыходным становішчы, трапіць у безвыходнае становішча.

Надта лёгкі на ўсё: насіўся, насіўся дый трапіў у нерат. Валож. р., Рак. Ты, братка мой, трапіў у нерат, а цяпер ні ўзад ні ўперад. Тамсама.

Параўн. (у руск.): попасть как кур во щи.

ТРАСЦУ (трасцы) СХАПІЦЬ. З адцен. зламоўн. Не атрымаць, не ўзяць, не пакарыстаць!

Вайна пачалася, дык ён кінуўся забіраць. А ўсе: “Не! Не тваё!” Трасцы схапіў. Гл. р., Кл. Усё дай ды дай. На гатовае кожын рот разявае. Мо' трасцу схопіш, а не рыбу. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Такі бацька быў ненаедны. Дзе што — і ён тут. Не любілі ўсе. І тут трасцы ён схопіць! Гл. р., Барб.

ТРОНУЦЦА З РОЗУМУ. Гл. З РОЗУМУ ТРОНУЦЦА.

ТРУБОЮ ВІЦЦА. Гл. У ТРУБЫ (у трубу) ВІЦЦА.

ТРЫ ЧВЭРЦІ ДА СМЕРЦІ (тры чвэрткі да смерткі). Пра слабога, нямоглага, якому нядоўга асталося жыць, існаваць, ліпець.

Кажу ж на іх: куды там хапацца-лапацца? Калі ўжо тры чвэрці да смерці, то пакінь маладым: ім жа ж трэба, яны і зрабіць лепш зробяць. Стоўб. Зразу немцы порстка хадзілі [пра фашысцкую акупацыю], а тады і відаць па іх было, што ім тут тры чвэрткі да смерткі. Самі казалі: “Дойч капут, Гітлер капут”. Гл. Нашто ім усё гэта? Старому ўжо тры чвэрткі да смерткі, а ўсё мала, а ўсё каб больш. Івян.

ТРЫМАЦЬ ЯЗЫК (за зубамі). Гл. ЯЗЫК ТРЫМАЦЬ (за зубамі).

ТРЭБА (патрэбны) ЯК САБАКУ (сабацы) ПЯТАЯ НАГА. Зусім, ані (не трэба, не патрэбны, хто, што каму).

Трэба яму матацыкл як сабаку пятая нага! Гл. Такі патрэбны як сабаку пятая нага. Малад. р., Радашк. Трэба мне ты, як сабацы пятая нага. Пух. р., Суц. Так мне той прыма*ка [прымак] трэба, як сабаку пятая нага. Мін. р., Лыс. Г. Ты мне трэба? Як я без цябе? Ты трэба мне як сабацы пятая нага. Гл. р., Стар. Так яму той мацыклет [матацыкл] трэба як сабацы пятая нага. Люб. р., Ляск. Дужа патрэбен — як сабацы пятая нага. (І. Нас., СБП).

ТРЭСЦІ КІШЭНІ (кішаню). ПАТРЭСЦІ КІШЭНЮ (кішаню). З адцен. жартаўл. Выдаткоўвацца, выдаткоўваць на штосьці грошы.

— Увесну канчацьме школу, а бацьку — трасі кішэню. — Патрасеш кішэню, а дзе будзеш? — На аднаго сына і кішэню не патрэсці? Гл. р., Кл. Вучыў сына — трос кішаню, ажаніць — трасі кішаню. Валож. р., Рак.

ТРЭСЦІ ЛАТАМІ (рыззем). Гл. ЛАТАМІ (рыззем) ТРЭСЦІ.

ТУМАНАМ АТУМАНІЦЬ. Свядома абмануць, увесці ў зман.

Наезджага якогась і кармілі і паілі. Але ж! Зяця мецьмуць!.. А ён такі мяккі, а ён такі добры… Так хітра туманам атуманіў, што і сёння чакаюць. А дзе ён прыедзе!.. Дзе бачылі! Ваўк. Туманам атуманіў. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).

ТЫЛЫЛЫ БІЦЬ. Гл. БІЦЬ ЛЫНДЫ (тылылы).

ТЫМ РАЗАМ. Тады, на той раз, тым часам.

А мы тым разам яблыкаў не прывозілі. Шчуч. р., Будр. Захацеў ехаць у сваты і тым разам у дзядзькі выенчыў, што паехаў да трэцяй. Лід. п., з-пад Раж. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Чаму ж тым разам нас абмінулі? Ашм. р., Гальш. — Дзядзька, у вас гаршкі пабяруць? — Не пабяруць, — і пайшоў сабе. А нявестка тым разам пайшла ды на воз, ды за гаршка. Калін. р., М. Аўц. (Хрэстам.).

ТЫМ ЧАСАМ. 1. Адначасова з чымсьці, у той самы час.

Ён [гаспадар] выехаў з двара, аб'ехаў навакол, паставіў на агародзе каня, а сам у пуні захаваўся. Тым часам прыходзіць ксёндз, прыносіць гарэлкі. (Е. Рам., БНК, 1962). І пабег з млына. Тым часам заспявалі пеўні. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП).

2. На самой справе.

Я пашкадаваў дзіцяці, хацеў зрабіць лепш..., а тым часам зрабіў амылку [памылку]. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Прадалі, а тым часам не трэба было прадаваць: не лішні. Гл. р., Кл.

ТЫЦКАЦЬ ПАЛЬЦАМ на каго. Гл. ПАЛЬЦАМ ТЫЦКАЦЬ на каго.

ТЫЯ ГАДЫ. Бывала, раней — як неакрэслены мінулы час: і некалькі гадоў, і дзесяткі гадоў таму назад, за памяццю (таго, хто расказвае).

Тыя гады ў Крацкоў [касіць сена] ехалі з таранамі ды з квасам, вады лю*дскае не бачылі, руду адну пілі. Гл. р., Кл. Тыя гады* на Юр'я хадзілі расу калаціць. Тамсама. Тыя го*ды ў Бабрусак [Бабруйск] на кані ездзілі. Хіба язда? Толькі туды і назад двое сутак. Гл. р., Вольн. Абшчыпалі мальцы ноччу ўсе грушы. Тыя гады* ў мяне сабака быў, дык баяліся, дужа лоўкі сабака быў. Леп. р., Ст. Леп. (Хрэстам.).

У АБЦУГІ БРАЦЬ (узяць) каго. Гл. БРАЦЬ У АБЦУГІ (у шчыпцы) каго.

У АДНЫХ ГАДАХ (гадках). Гл. АДНЫ ГАДЫ (гадкі).

У АДЗІН ГОЛАС. 1. Згодна, зладжана (казаць, прасіць, прапаноўваць, патрабаваць, выказваць згоду).

Ведама, у карчме заўжды людзей шмат. Сеў ён сабе ў куточку дый прыслухоўваецца, што людзі гавораць. Толькі ось чуе ён, што ўсе ў адзін голас жаляцца ды бядуюць, але ніяк не расшалопае чаго. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). А тут яны ў адзін голас крычаць: дзяліцца ды дзяліцца. Пачалі браты дзяліцца. Тамсама. Ужо ножкі прытупіліся [шукаючы], а ўсе ў адзін голас кажуць, што бачыць не бачылі і ведаць не ведаюць. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП).

2. Адначасова, як па камандзе. — Не, — кажуць ксяндзы ў адзін голас, — цяпер не трэба ехаць на воды, бо мы ўжо вылечыліся. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП).

У АДЗІН ГУК. Адначасова, разам (сказаць, зрабіць стрэлы).

У адзін гук выстраліць. Ваўк. п. (М. Фед., Л Б, ІV). Давайце крыкнем у адзін гук, то пачуе. Ваўк.

У АДЗІН МОМАНТ. Вельмі хутка.

Усходзіцца навальніца ды градам у адзін момант загубіць усё збожжа. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Я цябе ў адзін момант абгуляю. Лях. р., Мін.

УБАЧЫЦЬ СВЕТ. Гл. СВЕТ УБАЧЫЦЬ.

УБІРАЦЦА Ў ПУХ. Гл. У ПУХ УБІРАЦЦА.

У БОГА ЦЯЛЯ ЎКРАСЦІ. Правінаваціцца, стаць горшым за іншых.

А чаму мяне не паслалі? Хіба я ў бога цяля ўкраў? І я ў бога цяляці не ўкраў. Гл. р., Кл.

УВАБРАЦЦА Ў ПУХ. Гл. У ПУХ УБІРАЦЦА.

УВАГНАЦЬ У ЗЯМЛЮ каго. Гл. У ЗЯМЛЮ ЎВАГНАЦЬ каго.

УВАГУ МЕЦЬ на каго, на што. Гл. МЕЦЬ УВАГУ на каго, на што.

У ВАЧАХ (уваччу*) СТАЯЦЬ. Гл. СТАЯЦЬ У ВАЧАХ (уваччу).

У ВІРЫ НА КАЛУ. З адцен. непаш., дакору. 1. Далёка і невядома дзе, ліха ведае дзе.

Так і знайсці тых мальцаў! У віры на калу чорт носіць. Дзе б паднеслі да станцыі, дык і блізка [няма, не відаць]. Мсц. р., ст. Ход.

Параўн. (у руск.): у черта на куличках.

2. Без пэўнага, сталага месца (пра таго, хто не трымаецца аднаго месца жыцця, працы, хто абыякавы да свайго гонару, рэпутацыі).

Дзе бацька? Той недзе круціцца ў віры на калу, што ніхто не знае, дзе і што. Мсц.

У ВОЧЫ. На вачах, на бачнасці, у прысутнасці, адкрыта, у твар (казаць, гаварыць).

У вочы ён адзін, а за вочы другі. У вочы які “добранькі”!.. А як за вочы, то... А той іх, што забілі на вайне, — той не такі. Уздз. р., Пяс. Я казала за вочы, я і ў вочы скажу табе: няможна разбіваць чужое сям'і. Гл. р., Кл. Ведаеш — скажы ў вочы. Пух. р., Шацк.

У ВОЧЫ АСОЮ (асвою, слепнем, сляпіцаю) ЛЕЗЦІ. Гл. СЛЯПІЦАЮ (слепнем) ЛЕЗЦІ Ў ВОЧЫ.

У ВОЧЫ ЛЕЗЦІ каму. Гл. ЛЕЗЦІ Ў ВОЧЫ каму.

У ВОЧЫ НЕ БАЧЫЦЬ. Зусім не бачыць.

Я твае машоначкі [торбачкі з грашыма] і ў вочы не бачыў. Ваўк. п., з-пад Мсціб. і Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Тое лета яблыка і ў вочы не бачылі, а сёлета поўна. Пух. р., Дук. Чаа [чаго] ты, каа [кажа]: я ніякіх тваіх валоў у вочы не бачыў. Гор. п. (Е. Рам., БС, ІV).

У ВУШАХ (увушшу*) СТАЯЦЬ. Гл. СТАЯЦЬ У ВУШАХ (увушшу*).

У ВЫРАЙ ЗБІРАЦЦА. Дажываць, канчаць жыццёвы шлях; збірацца на той свет.

Не мае* гады* ў рыбу хадзіць, не мае* гады* на кірмаш ездзіць, — у вы*рай збірацца трэба. Гл. Дзе мне, Раману, старому ўжо, ехаць за свет? Тут роджаны, тут век звекаваў, тут і ў вырай збіраюся. Гл. р., Вольн. Быў ў Трахіма старога. — Знябыўся, кажа, хлопча, няма сілы-моцы, памру. — Не, ‘шчэ ля пчолак паходзіце і на вяселлі пе*цьмеце [будзеце спяваць]. — Дзе мне ля пчолак? Збірацца ў вырай трэба. Гл. р., Кл. Што тая жытка? Жыткі тае… Покуль чалавек абрасце ў пер'е, то і збірайся ў вырай. Гл. р., Стражы*.

У ВЯЛІКІХ ГАДАХ. У старэчым узросце.

Баба наша ўжо ў вялікіх гадах. Гл. р., Зубар. І Трахім, і Канстантын, і Хведар — усе браты — памерлі ў невялікіх гадах. Гл. р., Кл. А ён у вялікіх гадах? Люб.

УВЯРНУЦЬ У КОСЦІ каму. Гл. ДАЦЬ У КОСЦІ каму.

У ВЯРОЎКУ ЛЕЗЦІ. Ствараць сабе (з неразумення, няведання, недасведчанасці) цяжкае ці безвыходнае становішча.

Ведама, заўжды знойдзецца дурных людзей, што яны гатовы самі ў вяроўку лезці. Яны і сказалі панам, дзе жыве асілак. Набралі гэта паны маскалёў [салдатаў рускай царскай арміі] і напалі на Асілка. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП). Не лезь ты, чалавеча, у вяроўку з ватэтаю [гэтаю] таргоўляю [гандлем], не з тваёю галавою тут: ні цябе, то сам сябе абманіш. Гл. р., Вайц.

У ГАРЭЛЦЫ МОКНУЦЬ. З адцен. іран., грэбл. Многа і часта піць.

Ён у гарэлцы мокне. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Ей у гарэлцы мок бы. Тамсама. Сюды прыслалі агента. Месяцы два ў гарэлцы мок, дык прагналі. На якое ліха такі чалавек? Скід. р., Гал. І бацька яго мок у гарэлцы. Скід. р., Лун.

У ГАДЫ ЎЦЯГНУЦЦА. Гл. УЦЯГНУЦЦА Ў ГАДЫ.

У ГАЛАВЕ ЗАКРУЦІЛА (закруціць) каму. Гл. ЗАКРУЦІЛА (закруціць) У ГАЛАВЕ каму.

У ГАЛАВУ БРАЦЬ (узяць) што. Гл. БРАЦЬ ДА ГАЛАВЫ (у галаву) што.

У ГАЛАВУ ЎРОІЦЦА. Гл. УРОІЦЦА Ў ГАЛАВУ.

УГАРУ ГЛЯДЗЕЦЬ. Гл. ГЛЯДЗЕЦЬ (заглядаць) У ЧАРКУ (глыбока).

УГНУЎШЫ СПІНУ. Вельмі стараючыся, шчыруючы (рабіць штосьці).

Ты каб на сваю сядзібу, то не то вазіў бы, а на руках насіў бы гной, а тут — “хворы”… Сабе дык угнуўшы спіну робіш, а тут, хочаш, каб за цябе рабілі. Мін. р., Бараўл. Яна як скажа, дык я так і кінуся рабіць угнуўшы спіну?.. Хай пачакае! Мін., Камар.

У ГОРЛЕ ЎТАПІЦЬ што. Гл. УТАПІЦЬ У ЖЫВАЦЕ (у горле) што.

У ДОШКУ (у трэску) ВЫРАБІЦЦА. З адцен. непаш., пагардл. Моцна схуднець, высахнуць.

І чаго яна так ужо залягае за гэтаю работаю? У дошку вырабілася?! Маст. р., Дзяр. (П. Ст., Пол.). У трэску вырабілася, — от худая стала! Слон. р., Ст. С. (П. Ст., Пол.).

УДЗЕРЦІ ШТУКУ. Гл. ШТУКУ ЎРЭЗАЦЬ (адпаліць).

У ДЕЎКАХ СЯДЗЕЦЬ. У ДЗЕЎКАХ ЗАСЕДЗЕЦЦА. Не выходзіць замуж.

Лепш у дзеўках сядзець, як на нялюбага глядзець. Сл. р., Паг. Сядзіць яна ў дзеўках, а ніхто і не думае пасылаць сватоў, бо ўсе добра даведаліся, якая гэта цаца. Сл. п., Бох. (А. Сержп., КАБСП). Каб не маці, яна б у дзеўках не сядзела. Гл. р., Хваст. Глядзі! Будзеш сам вінаваты, як дачка ў дзеўках заседзіцца. Гл. р., Сымон. Лепш у дзеўках сівець, як з нялюбым паршывець. (БППФ).

У ДЗІЎ ДЗІВІЦЦА. У ДЗІЎ ЗАДЗІВІЦЦА. З адцен. паэтычн.

Тая дудка заспявала: “Заграй, заграй, дударнічку, мае сястрыцы — здраднічкі...” Так яны сталі ў дзіў дзівіцца. Слон. п., з-пад Моўч. (М. Фед., ЛБ, ІІ, 1). Увайшла ў хату, аддае мачысе работу, а баба ў дзіў задзівілася. Тамсама.

У ЖЫВАЦЕ ЎТАПІЦЬ што. Гл. УТАПІЦЬ У ЖЫВАЦЕ што.

УЖЫВАЦЬ СЛОДЫЧ. УЖЫЦЬ СЛОДЫЧ. Атрымліваць асалоду, ласавацца.

Малады ж пан не глядзеў на хаджайства [гаспадарку], а толькі думаў, каб ужыць слодыч. Маз. п., Луч. (А. Сержп.,СРБП). Паны ў навуку ішлі і за грошы слодыч ужывалі: паненкі, віно, катацца, цёплых водаў [курортаў] шукалі. Малад. р., Бак.

Параўн. (у руск. са старасл.): насладиться, наслаждаться.

У ЖЫЦЦІ. Гл. БЫЦЬ У ЖЫЦЦІ.

У ЗАКЛАД БІЦЦА (ісці, пабіцца, пайсці). Гл. ІСЦІ (біцца) У ЗАКЛАД.

УЗБІВАЦЦА (выбівацца) НА ГАСПАДАРКУ. УЗБІЦЦА (выбіцца) НА ГАСПАДАРКУ. Станавіцца гаспадаром, набываць гаспадарку. З былых сацыяльных, прыватніцкіх адносін.

Папагараваў той Кандрат, а ніяк не ўзбіўся на гаспадарку. Гл. Цяпер не баліць галава, што сыну трэба ўзбівацца на гаспадарку. Акцябр. р., Парэч. Як ні стараўся ён выбіцца на сваю гаспадарку, нельга ніякім правам, бо як тут гаспадараваць, калі няма за што рук зацяць. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП).

УЗБІВАЦЦА НА ЖЫТКУ (на жыццё). УЗБІЦЦА НА ЖЫТКУ (на жыццё). 1. Увайсці (матэрыяльна) у сілу, пабудавацца, набыць, наладзіць гаспадарку, абжыцца. Фразеалагізм адлюстроўвае былыя сацыяльныя адносіны, клопаты і старанні дробнага ўладальніка-ўласніка.

Што з тае гаспадаркі? Покуль узаб'ецца на жытку, няма і жыць каму. І добра, што сынам цяпер не трэба гаспадаркі. Гл. р., Байл. На куплёным хлебе [пра селяніна, які не меў нават свайго хлеба] не ўзаб'ешся на жытку. Каня купіць, хату збудаваць, падворак увесь. Дык адцураўся б і шнуроў [вузенькіх палосак-загончыкаў] тых. Гл. р., Кл. Тады толькі Рэйтанавыя ўзбіліся на жы*цце [жыццё], як пападросталі хлопцы. Тамсама.

2. Пачаць жыць, як жывуць іншыя, заняць пэўнае месца ў жыцці, як і іншыя людзі.

Жыў той Кандрат і не мог ніяк на жыцце ўзбіцца. Гл. р., Кл.

 

У ЗВАНЫ БІЦЬ. 1. Званіць.

Назаўтра давай у званы біць, каб... выходзілі. Ваўк. п., Ян. Як свята бывала, з самай раніцы б'юць у званы. Цяпер адвыклі ўжо людзі. Ашм. р., Гальш.

2. З адцен. пагардл. Балбатаць, малоць (званіць) языкамі, пустазвоніць.

А ёй хоць пра каго, — абы ў званы біць. Малад. р., Радашк.

У ЗЯМЛІ (у зямельцы) КОСЦІ ПАРЫЦЬ. Быць пахаванаму.

Які ж той бог? Я, старая, жыву, мне за семдзесят, а сынкі даўно ў зямельцы косці параць. Каб быў бог, то хіба так было б?! Малад. р., Вяз. Даўно, родненькія, няма ні старога, ні старой. Мо' гадкоў дзесяць, як у зямлі косці параць. Лаг. р., Бел. Вайна пазабірала. З нашае радні без пары параць косці ў зямлі больш за дваццаць душ. Хто на фронце, а каго тут зністожылі [знішчылі]. Стар. Дар.

Гл.: зямлю парыць.

У ЗЯМЛЮ ЎВАГНАЦЬ каго. Замучыць, са свету звесці, загнаць у труну.

Не трэба, Малання, казаць так на людзей. Ну хіба? Як хто памёр, дык конча [абавязкова] нехта і вінаваты, дык нехта ў зямлю ўвагнаў? Гл. р., Кл. Не бойся: работа з розумам [разумна робячы] не ўгоніць у зямлю. Гл. р., Вольн. Яны хацелі б, усе яны, без пары ў зямлю ўвагнаць. Кап. р., Ванел.

УЗЯЦЦА ЗА РОЗУМ (за галаву). Гл. БРАЦЦА ЗА РОЗУМ (за галаву).

УЗЯЦЦА Ў РОЖКІ. Гл. БРАЦЦА Ў РОЖКІ.

УЗЯЦЬ ВЕРХ. Гл. БРАЦЬ ВЕРХ.

УЗЯЦЬ ДА ГАЛАВЫ (у галаву). Гл. БРАЦЬ ДА ГАЛАВЫ.

УЗЯЦЬ ДА СЭРЦА (да душы) што. Гл. БРАЦЬ ДА СЭРЦА (да душы) што.

УЗЯЦЬ ЗА СЯБЕ каго. Гл. БРАЦЬ ЗА СЯБЕ.

УЗЯЦЬ ЗА ШЧЭЛЕПЫ каго. Гл. БРАЦЬ ЗА ШЧЭЛЕПЫ каго.

УЗЯЦЬ (сабе) НА ВУС. Гл. БРАЦЬ (сабе) НА ВУС.

УЗЯЦЬ РАДУ. Гл. БРАЦЬ РАДУ.

УЗЯЦЬ СВАЁ. Гл. БРАЦЬ СВАЁ.

УЗЯЦЬ У АБЦУГІ (у шчыпцы) каго. Гл. БРАЦЬ У АБЦУГІ (у шчыпцы) каго.

УЗЯЦЬ У ПРЫМЫ каго. Гл. ПРЫМАЦЬ (браць) У ПРЫМЫ каго.

УЗЯЦЬ ШЛЮБ. Гл. БРАЦЬ ШЛЮБ.

У КАЗІНЫ РОГ ЗАГНАЦЬ каго. Гл. ЗАГНАЦЬ У КАЗІНЫ РОГ каго.

У КАЗЛЫ ГУЛЯЦЬ (граць). З адцен. іран. Пра ўпартых і непамяркоўных, якія не саступаюць адзін аднаму, нават б'юцца.

Усяк у іх бывае. Калі дружаць, а калі за няма нішто ў казлы гуляюць. Мін. р., Астр. Гарад. Як мае суседы [суседзі], з самае раніцы давай у казлы гуляць. Мін., Камар. У казлы граюць — б'юцца. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).

УКАРАЦІЦЬ (прыкараціць) ВЕКУ. Гл. ВЕКУ ЎКАРАЦІЦЬ (прыкараціць).

У КАРШЭНЬ (у каўнер) НАЛАЖЫЦЬ каму. Гл. НАЛАЖЫЦЬ У КАЎНЕР (у каршэнь) каму.

У КОСЦІ ДАЦЬ (увярнуць, усыпаць) каму. Гл. ДАЦЬ У КОСЦІ каму.

У КОСЦІ ЎЕСЦІСЯ каму. Вельмі дакучыць і збрыдаць.

Гэтыя шпакі мне ні крышку ўжо ў косці ўеліся. Вунь з тае вішні ўсе ягады паабрывалі. Баран. р., Серамавічы. (Хрэстам.). Каму як, а мне, лесніку, вельмі ўеліся ў косці гэтыя гарадскія турысты. Як пройдуць, то шкоды і наробяць: сякуць, агонь паляць, газет тых, слоікаў, кансерваў… Навагр. р., Свіц.

У КРАПІВУ ПАСАДЗІЦЬ. Сказаць так, каб аж запякло; вострым, колкім словам дапячы камусьці, прычыніць непрыемнасць.

Наш гэты Голуб будзе табе гаварыць смешачкамі, жартачкамі ды гэтымі жартачкамі ў крапіву пасадзіць. Мін. р., Салом. Сказаў гэтак — ну… у крапіву пасадзіў! Тамсама. Ён і цябе пасадзіць у крапіву. Тамсама.

УКРОІЦЬ ШТУКУ. Гл. ШТУКУ ЎРЭЗАЦЬ (адпаліць).

У ЛАДКІ ПЛЯСКАЦЬ. У ЛАДКІ СПЛЯСКАЦЬ. Воплескамі (апладысментамі) выказваць пахвалу, захапленне, ухваленне.

Ён так умее сказаць і прыказаць, што ў бяседзе [на балі] і ў ладкі сплешчуць. За такое варта ў ладкі пляскаць. Гл. р., Кл. Ого наш бацька! Штукант быў. Вясёлы які. “Бяду” як спяваў! Толькі ў ладкі сплешчуць. Тамсама.

У ЛАПЦІ АБУЦЬ. 1. Давесці да беднасці, нястачы (лапці — прыкмета беднасці).

Гу*лі [гулянне] не аднаго ў лапці абулі. (БППФ).

2. Абхітраваць, абмануць, абвесці вакол пальца.

Не ў такіх руках быў і вырабіўся. Ён хоць каго ў лапці абуе, — такі хітрэц. Гл. р., Кл.

3. Даказаць сваё, сваю праўду, спрактыкаванасць, дасведчанасць.

Ты хоць і вучаны, а з ім, кажу табе, няма як займацца і прыставаць. Ён не такога як стой у лапці абуе. Што казаць, — у яго і рукі і галава. Гл. р., В.

Гл.: Лінг. зб., стар. 200.

УЛЕЗЦІ З ЯЗЫКОМ. Гл. З ЯЗЫКОМ УЛЕЗЦІ.

УЛОГАМ ЛЯЖАЦЬ. Гл. УНЯДУЗЕ (улогам) ЛЯЖАЦЬ.

У ЛЮДЗІ АДДАВАЦЬ каго. У ЛЮДЗІ АДДАЦЬ каго. Гл. АДДАВАЦЬ У ЛЮДЗІ каго.

УЛЯЛЮШЧЫЦЦА (утрэскацца, урэзацца) ПА (самыя) ВУШЫ ў каго. З адцен. іран., жартаўл. Закахацца ў каго.

У мяне гэткія яблыкі, што як купляць будзеш, то ў харошую [прыгожую] улялюшчышся па самыя вушы, нішто, што сам не надта маладзён. Купляй, чалавечку. Мін., Камар. Не малады і жанаты, а бачыш — утрэскаўся па самыя вушы. Гл. р., Вольн. Мы давай яго патыкаць, што... па вушы ў Ганну ўрэзаўся, — дык чуць не біўся. Гл. р.,Кл.

Параўн. (у руск.): влюбиться (врезаться) по уши.

УМЫТАЯ РАСІЦАЮ (роскаю). З адцен. паэтычн. Прыгажуня, красуня. Паходжанне звязана з даўнім вераваннем і звычаем: на Юр'я (6 мая) абтрэсалі расу, “купаліся” ў расе на пашні, абмываліся расою; калі дзяўчына “патрапіць” умыць твар расою ў патрэбную часінку, то стане прыгажуняю.

Гляджу, мая даражэнькая, дык вашаму Карпу трэба не абы-якая, яму конча трэба за жонку роскаю ўмытая: я*к рукі, та*к харошы, кучаравы. А бачыла ж сама на свае вочы скакаць пайшоў!.. Гл. р., Блізн., Кл. Алесіха бывала прыедзе ўранні і да вечара гаворыць. Яна, яшчэ казала: расіцаю ўмытая. Гл. р., Кл.

У МУТУ РЫБУ ЛАВІЦЬ. Выкарыстоўваць для сябе людскую сумятню, бязладдзе, непарадак. І. Насовіч: шмат хто карыстаецца сумятнёю другіх. (І. Нас., СБП).

Ён любіў у муту рыбу лавіць, каго пасварыць, хай чубяцца. Жлоб. р., Кр. Бер.

У НОГІ. Энергічна кінуцца ўцякаць, кінуцца бегчы.

За шапку і ў ногі. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Так гэта пасхваталіся, за дзетак ды ў ногі. Тамсама. Хутчэй выйшаў з хаты... дый у ногі. Лід. п., з-пад Раж. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2).

УНЯДУЗЕ (улогам) ЛЯЖАЦЬ. Хварэць, быць прыкаваным да пасцелі працяглы час, без перыядычнага палепшання стану здароўя.

Ці ведаюць яны? Дачка вельмі ўнядузе ляжала. Стрэціце, дык перакажыце. Рэч. Дзесь маё дзіцятачка ўнядузе ляжала. Гом. п., Дзятл. вол. (З. Радч., ГНП). Мая донечка ўнядузе ляжала. Тамсама. Шустрая была Лісаветка: усё подбежкам і подбежкам, а цяпер улогам ляжыць, рукі — ногі адняло. Уш. р., Судзіл. — А як бабка твая — здаровая? — Дзе там! Сёмую нядзелю[тыдзень] улогам ляжыць, ...есці не ўстае. Уш. р., Арэх. З каляд дзед улогам ляжыць. І ў больніцу вазілі, і што мы ні рабілі… — Авох цямненькая! Такая пакута! Так трудзіцца [мучыцца]! Дзевяты месяц улогам ляжыць! Уш. р., Навас.

УПАСЦІ Ў НОГІ. Пакланіцца прыніжаючыся, упасці ніц перад кімсьці.

Бедненькая маці ваша ўпала ў ногі, просіць, каб уратавалі сыночкаў. Што бедная маці не зробіць, ратуючы дзетак сваіх!.. А ён звер зверам, адкапсануў. А назаўтра паліцыянты расстралялі. Гл. Дый упала свайму бацюхну ў ногі: “Ой, не аддай, не аддай мяне”. З народнай песні. Гл. р., Кл.

УПЕНЬ ЗБІЦЬ. Вельмі здрасаваць, сцерці, змяць (пасевы, гароды).

За Глускам, казалі, вельмі град быў, то ўпень збіў усю пашню*. Гл. р., Кл. Коні збілі ўпень вашыя грады — а вы не бачыце… Гл. р., пас. Я. Куп.

 

У ПЕР’Е АБРОСТАЦЬ. У ПЕР'Е АБРАСЦІ. 1. Станавіцца на свае ногі, выходзіць на свой хлеб, на самастойнае жыццё.

Дачушцы пасаг, а сыны? А сын у пер'е абрасце — толькі і бачыла! Гл. р., В.

2. Абжывацца.

Што тая жытка? Жыткі тае… Покуль чалавек абрасце ў пер'е, то і збірайся ў вырай. Гл. р., Стражы*. У пер'е абрасці. У пер'е абра'стае. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).

3. Разбагацець.

Возера гэта купіў адзін з Міра. Кажуць, нейкі з бедных, а падладзіўся дзесь, аброс у пер'е, а тады купіў Свіцязь. Навагр. р., Навас.

Гл.: у пух убірацца.

У (самую) ПЕРШУЮ РУКУ. У першую чаргу, найперш (зрабіць штосьці, адбыць).

Трэба адбыць у самую першую руку. Слон. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Што — а гэта зрабіць у першую руку. Навагр. р., Ят.

У ПРЫМЫ БРАЦЬ (прымаць, прыняць, узяць) каго. Гл. ПРЫМАЦЬ (браць) У ПРЫМЫ каго.

У ПРЫМЫ ІСЦІ (пайсці, прымацца, прыняцца, прыставаць, прыстаць). Гл. ПРЫМАЦЦА (прыставаць, ісці) У ПРЫМЫ.

У ПУХ УБІРАЦЦА. У ПУХ УВАБРАЦЦА. Абжыцца.

А ён ужо ўвабраўся ў пух: хата добрая, матацыкл купіў, дзеці вучацца. Бял. р., Кл. Не паспелі дзеці ўвабрацца ў пух, а тут вайна… Тамсама.

Гл.: у пер'е абростаць.

У РОЖКІ БРАЦЦА (схапіцца, узяцца). Гл. БРАЦЦА Ў РОЖКІ.

УРОІЦЦА Ў ГАЛАВУ. Прыйсці ў галаву, карцець (пра думку, намер, задуму).

Ліха яго ведае, што яму ўроілася ў галаву! Узяў, адышоў адтуль, выразаў ладны дубец ды падкраўся, ды як выцягне дубцом!.. Гом. п. (Е. Рам., БС, ІV). Не згадаеш, што ў галаву яму ўроіцца. Рэч.

У РОТ НЯЙДЗЕ. Не да смаку, не пад густ (страва, прадукт).

Хто каштэлю [гатунак яблыкаў] любіць, а мне ў рот няйдзе. Мін., Камар.

У РОЦЕ РАСЦЕ што. 1. У рот не лезе, ані не хочацца есці, ані няма апетыту ў хворага ці расхваляванага чалавека; калі чалавек пачынае есці, страва не глынаецца, здаецца, што яе ў роце становіцца больш, чым узяў у рот.

І чаму такія дзеці пайшлі цяперака? Не хочуць есці, і ўсё. А як і корміш іх, то ў роце расце. Маст. р., Граб. (П. Ст., Пол.). Я ўздумаю (паспрабую] што з'есці, дык яно ў мяне ў роце расце. Гл. р., Кл. Вярнуўся з гораду, пасадзіла за стол. Узяў есці, а потым: “Нешта маё сэрца пабольвае; ем, дык не есца; вазьму — у роце расце ўсе. З чаго гэтак?” А ноччы [ноччу]гарачка падхапілася. Трэба везці ў бо*льніцу [бальніцу]. Мін. р., Слаб.

2. Непрыемная на смак страва, непрыемны прадукт.

Прадаваць памідоркі прадаю, а сам, дальбог, не ем, вазьму — дык у роце расце. Мін., Камар. — Пакаштуй, — кажа, — мае*, сама зрабіла. — Узяла ў рот, дзе там! Я ем, а яно ў мяне ў роце расце. Ні з'есці, ні выплюнуць. Гл. р., пас. Я. Куп.

Параўн. (у руск.): в рот нейдет.

У РОЦЕ СТАНОВІЦЦА (станавілася). У рот не ідзе.

— Мамачка, кажа, так не рада, што замуж пайшла. Ён і нішто сабе чалавек, але ўсё ў іх — не кажы*це!.. Сяду за стол — у роце становіцца. Адале [а з часам] я смяялася. А яна: “Маўчы лепш”. Гл. р., Стражы*. Як есці, калі становіцца ў роце? Гл. р., Кл. Ой, сеў браток абед есці, мае дзеткі пайшлі з хаты. Ой, сеў браток і дзівіцца, яму ў роце становіцца. Пруж. п., Шак. (Р. Шырма, БНП, ІІ). Паўмесяца нічога не ела. Вазьму — дык у роце станавілася. Навагр. р., Радаг.

УРЭЗАЦЦА ПА (самыя) ВУШЫ ў каго. Гл. УЛЯЛЮШЧЫЦЦА (утрэскацца) ПА (самыя) ВУШЫ ў каго.

УРЭЗАЦЬ ШТУКУ. Гл. ШТУКУ ЎРЭЗАЦЬ (адпаліць).

У СВЕТ ВОЧЫ. Куды вочы панясуць, куды вочы глядзяць (ісці, ехаць).

Як зрабілася такое няшчасце, то ўсё збрыдала, гатова была ісці ў свет вочы. Карэл. р., Палуж. Пайшоў у свет вочы — гэтак, як і пайшоў куды вочы глядзяць. Карэл. р., Заг.

У СВЕЦЕ ПАШУКАЦЬ. Гл. ТОЛЬКІ Ў СВЕЦЕ ПАШУКАЦЬ.

У СВІНЫЯ ГАЛАСЫ (у свіны голас). 1. І. Насовіч: жыта сеюць у свіны голас; ёсць гаспадарская прыкмета: добра, выгадна сеяць жыта тады, калі свінні пішчаць, адчуваючы набліжэнне халадоў. (І. Нас., СБП). Наўрад ці можна пагадзіцца з такім тлумачэннем. На Навагрудчыне, на Парыччыне гэта выслоўе мае значэнне: позна, запознена, са спазненнем. Такое тлумачэнне вынікае і з прыкладаў фраз, і з наступнага назірання: гаспадыня звычайна даглядае свіней пасля таго, як уходзіцца каля печы, дагледзіць гаспадарку, і галодныя свінні падаю*ць галасы.

Абдумаўся ў свіныя галасы. Светл. р., Рас. (Матэр. для сл.). Каб раней, а то сабраліся ў свіныя галасы. Карэл. р., Сін. Слаб.

Параўн. (у руск.): к шапочному разбору.

2. Моцна (крычаць).

Ці ўвечары, ці рана — усё крычыць у свіны голас. Не зоймецца нічым. Смал. р., Пятр. (Лінг. зб.). Чаго ты равеш, як у свіны голас? Тамсама.

УСЕ ЎСІМІ. З падкрэсл. экспрэс. Усе; усе да аднаго, усе чыста.

Усё лецечка ўсе ўсімі [усёй сям'ёй] рабілі душы* паслуха*ючы. Гл. р., Н. Жыц. Пасялкоўскія ўсе ўсімі ў ягады пайшлі. Гл. р., Кл. Мы ж чакалі гэтак! Усе ўсімі чакалі! Леп. р., Вашк.

УСЁ АДНО. 1. Тое самае, таксама, аднолькава, няма розніцы.

Прайшло гэтых дваццаць пяць гадоў, усё адно як дваццаць пяць месяцаў. Клім. п. (Е. Рам., БС, ІV). Не вады ты жадаеш, мяне з свету збываеш; ты з свету збудзеш, усе адно табе будзе. (Я. Чач.). От якіясь мешчанчукі давай шуткаваць ды кпіць з тае жанчыны, а яна гаворыць ім усё адно, што як на торзе. Сл. п... Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Хоць за грошы, хоць дарам, усё адно ідзе. Клім. п. (Е. Рам., БС, ІV).

2. Абавязкова, не гледзячы ні на што.

Не цяпер, то ў чацвер. А ён табе ўся ‘дно [усё адно] не даруе. Гл. р., Кл. Я ўся ‘дно прадавацьму: ці тут, ці на базар везці. Тамсама. — Чаго заходзіцеся? — Новая важатая сказала: “Вы, рабяты”. А ён кажа: “Усе адно як мы жарабяты ці якія цяляты”. Навагр. р., Вал.

УСЁ ЎСЯЛЯКАЕ (усякае). Абы-што; усё, што хочаце.

У месце [у горадзе] накупляў ўсяго ўсялякага. Слон. п., Студар. (М. Фед., ЛБ, 1). Так ужо яны там гуляюць і яму даюць усяго ўсялякага есці, а ён не хоча. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, 1). Нам тата ўсяго ўсялякага навёз з горада. Малад. р., Гаішча. Стары Цімох усё ўсякае расказваў пра Манджурыю [Манчжурыю], пра хунхузаў, а. Рыгорчык пра Бесарабію, пра баўгараў [балгараў], — як усё ўсякае бачыў, як усё ўсякае робіцца. Гл. р., Кл.

УСЁ ЧЫСТА (чысценька) (як ёсць). 1. Літаральна ўсё, усё без выключэння (рабіў, выконваў).

І рабіў усё чыста як ёсць. Гор. п. (Е. Рам., БС, ІV).

2. Дачыста, начыста.

Прыехалі [па сена], а нехта забраў усё чыста як ёсць, — скажыце, усё чысценька як ёсць. Мсц. р., ст. Ход. Каню ўсып на ноч пуд аўса — за ноч з'есць усё чыста. Гл. р., Кл.

УСІМ ГОЛАСАМ. На ўсю моц, на ўсю сілу (крычаць, спяваць, галасіць), на ўвесь голас.

Наталля — ёй за восемдзесят, — а яшчэ як зацягне ўсім голасам!.. Во-бок [ну, дык] прырода! Гл. р., Кл.

У СІЛУ (у сілачку) УБІРАЦЦА. У СІЛУ (у сілачку) УБРАЦЦА. Узмацнець, узмацніцца, набрацца сілы.

Пачакайце, хай толькі падрасце, хай толькі ў сілу ўбярэцца… Гл. р., Кл. Такому жыту суша нястрашная: яно ўжо вельмі ў сілу ўбралася. Малад. р., Міг. Ведама, год трыццаць будзе, тады ў сілу ўбярэцца. У трыццаць самая сіла. Уздз. р., Маг. Хай убіраецца ў сілу. Гл. р., Кл. Гадуй, пакуль у сілачку ўбярэцца. Тамсама. Вырас асілак, увабраўся ў сілу, і давай ён збірацца ў свет. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБСП).

 

УСКІДАЦЬ (бразгаць) НА ВОЧЫ (на вока). УСКІНУЦЬ НА ВОЧЫ (на вока). Наўмысна і зласліва напамінаць (камусьці пра штосьці непрыемнае, пра памылку, няўдачу).

Ганна маўчыць: як толькі што азавецца, дык тая і ўскіне на вочы. Гл... р., Кл. Баіцца, я ўскіну на вочы. Хіба забылася? Гл. р., Вайц. А што там такое будуць на вока ўскідаць? Вельмі баюся я Вас!.. Гаварыце, а хто слухацьме? Тамсама. Я ішла ўжо [замуж] паджылой дзеўкай, дык ён мне ўсё часта ўскідваў на вочы, што нікому не трэба была. ...ён мне і бразгае на вочы, што з гразі выцягнуў. Глыб. р., Лаз. (Хрэстам.).

УСКІПЕЦЬ НА НАЖЫ. Гл. СКІПЕЦЬ (ускіпець) НА НАЖЬТ.

У СКУРУ ЖАРЫЦЬ каму. Гл. ЖАРЫЦЬ У СКУРУ каму.

УССЕСЦІ НА ГАЛАВУ каму. Гл. НА ГАЛАВУ ЎССЕСЦІ каму.

У СТВОЛ (у столь) ІСЦІ (пайсці). Гл. ІСЦІ Ў СТОЛЬ (у ствол).

УСТУПІЦЬ У ХАЛЯВУ. Гл. У ХАЛЯВУ ЎСТУПІЦЬ.

УСХАДЗІЦЦА НА ГАЛОВАХ. Гл. НА ГАЛАВЕ (на галовах, галавою) ХАДЗІЦЬ.

УСЫПАЦЬ У КОСЦІ каму. Гл. ДАЦЬ У КОСЦІ каму.

УСЯЛЯКАЕ (усякае) РОЗНАЕ. 1. Абы-што, без разбору.

Я не надта ганяюся за баравікамі. Усялякага рознага назбіраю, — што саліць, а што марынаваць. Малад. р., Радашк. Ганна казала, навезлі [у краму] усякага рознага. Гл. р., пас. Я. Куп. Казалі, нявестка ўсякага рознага навезла поўную хату. Гл. Я і кажу, перабраць трэба: што непатрэбнае — тое вон, а ўсякае рознае — спарадкаваць. Гл. р., Кл.

2. З адцен. пагардл. Нікчэмнасць (пра чалавека).

А ты і скажы ёй: усякае рознае хай не лезе сваім носам. Каб усякае рознае гаварыла на іх?! Гл. р., Кл.

УСЯКАЯ ЎСЯЛЯЧЫНА. Абы-што, без разбору; усе, што хочаце.

От пачала яна чапляць на сябе ўсякую ўсялячыну, каб стаць інакшаю, як людзі. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Навезлі ўсялякае ўсялячыны. Лях. р., Мін.

Гл.: усялякае рознае.

Гл.: усё ўсялякае (усякае).

УТАІЦЬ ДУХ. Гл. ДУХ УТАІЦЬ.

У ТАКІМ РАЗЕ. Тады, пры такіх абставінах, варунках, умовах; у такім выпадку.

Я ў такім разе грошай на кніжкі не дам. Малад. р., Радашк. Вы ўсе паедзеце, а што ж мне ў такім разе рабіць? Малад. р., Красн. Баба пакрычыць, пакрычыць у такім разе..., нарэшце і сунімецца. Сл. п., Млын. (А. Сержп., СРБП).

Параўн. (у руск.): в таком случае.

У ТАНОК ІСЦІ (хадзіць). У ТАНОК ПАЙСЦІ. З адцен. паэтычн. Вадзіць карагод, скакаць.

І колісь багата ўсякіх танцаў хадзілі. Як пойдуць бывала ў танок, глядзець хораша. Ні як там ту*пы-ту*пы, а хораша, далікатненька. Будзе ісці старое [дзядуля, бабуля], — стане і падзівіцца. Я не тут роджана, а і тут, у нашых Стража*х, хораша ў танок хадзілі, таночкі вадзілі. Гл. р., Стражы*. Параўн.: Шосту люблю, сёму вазьму, з восьмай ажанюся, з дзевятаю ў танок іду. Гродз. р., Лаша (Р. Шырма, БНП, 1). Саўю вянок ды пайду ў танок. Гом. п., Дзятл. вол. (З. Радч., ГНП). Звіла вянок дый пашла ў танок. Тамсама.

Гл.: танок (таночак, танкі, таночкі) вадзіць.

У ТАНОК ПАЙСЦІ (хадзіць). Гл. У ТАНОК ІСЦІ (хадзіць).

УТАПІЦЬ У ЖЫВАЦЕ (у горле, у юкле) што. З адцен. ганьбы. Пражыць, праесці, прапіць (грошы, гаспадарку). Юкла — вялікі ненасытны жывот, пуза. Гл. р., Кл.

Нашто кажуць: штоб [каб] не ежка ды не адзежка, дык было б грошай дзежка! Во як ён зрабіў: багацце бацькі нажывалі, а ён прасвістаў, у жываце ўтапіў. У дарозе з Оршы на Крыч. Мо' і выбралі б цябе за брыгадзіра. Але куды? Табе гаспадарку — утопіш у юкле ўсю гаспадарку. Ты ж, як толькі, — і п'еш. Дзе такога ставіць за брыгадзіра? Гл. р., Кл. Ён сваю гаспадарку ў горле ўтапіў. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).

У ТРУБЫ (у трубу, трубою) ВІЦЦА. У ТРУБЫ (у трубу, трубою) ПАВІЦЦА.З адцен. паэтычн. Вельмі добра расці (пра збажыну).

Расло жыта на салому высокае, аж у трубу вілося! Слон. р., з-пад Моўч. (М. Фед., ЛБ, 1). Абшчэпяцца ўдзвюх і пакоцяцца, каб жыта ў трубы вілося, а месцечка [мясцінка] тое, дзе жыта дажнуць, выпалюць, а тады качаюцца і гавораць: “Ніўка, ніўка, аддай маю сілку, а я цябе жала — сілку пацярала [страціла, загубіла], а на нівачку гнаёк, а на мяне, маладую лаёк”. Мсц. р., Багацьк. (М. Гар., НП). Зарадзіла ў пана жыта, павілося ў трубы. Смал. р., Малін. (Р. Шырма, БНП, ІІ).

УТРЭСКАЦЦА ПА (самыя) ВУШЫ ў каго. Гл. УЛЯЛЮШЧЫЦЦА (утрэскацца) ПА (самыя) ВУШЫ ў каго.

У ТРЭСКУ ВЫРАБІЦЦА. Гл. У ДОШКУ (у трэску) ВЫРАБІЦЦА.

УХАДЗІЦЬ УХОДЖКУ. Гл. УХОДЖКУ ЎХАДЗІЦЬ.

У ХАЛЯВУ ЎСТУПІЦЬ. З адцен. іран. Заганарыцца пры змене грамадскага, службовага стану. Параўн. у Янкі Купалы: Покі Юрка не меў чына, быў нішто сабе дзяціна. Жыў з людзьмі... Збеглі годы чарадою, ён сягоння старшынёю і братам з сваёй жа вёскі падбівае ўжо падноскі. І. Насовіч: кажуць (1) жартоўна, калі хто пры звычайнай стрыманасці, роўнасці альбо сціпласці раптоўна ўзрушваецца, успыхвае; (2) кпліва, насмешліва, калі хто ўзбройваецца супраць старэйшых за сябе, як бы замест лапцяў абуў боты і заганарыўся. (І. Нас., СБП).

Іншы за брыгадзіра стане, і то не дайсці да яго, не прыступіцца і блізка. Гэтак і Яська, добра кажаш, у халяву ўступіў, дык і не той хлопец. У дарозе з Малад. на Віл. — Ты мне, кажа на сына, уступіў у халяву, дык ужо і з маткі гатовы насмяяцца? Трасца матары іх! Тамсама.

У ХАМУТ БІЦЬ (даць). Гл. БІЦЬ У ХАМУТ.

УХОДЖКУ ЎХАДЗІЦЬ. Ухадзіцца (пра гаспадыню) з гаспадаркаю: выпаліць у печы, згатаваць снеданне, дагледзець жывёлу, прыбраць у хаце.

Баба ўходжку ўхадзіла, а дачкі як няма, так няма. Слон. п., з-пад Моўч. (М. Фед., ЛБ, II, І). Толькі ўхадзіла ўходжку, а яны і едуць. Ну і я з імі. Зэльва.

УЦІРАЦЦА КУЛАКОМ. УЦЕРЦІСЯ КУЛАКОМ. Слёзна плакаць.

Уто [ну і] нягодны ды дакучлівы! Лезе і лезе, покуль дасць так, што ўватрэшся кулаком. Гл. р., Кл. Утрэцца ціхенька кулаком і маўчыць. Тамсама. Глядзі, хлопча, каб кулаком не ўціраўся! Акцябр. р., Парэч.

УЦЯГНУЦЦА Ў ГАДЫ. Састарэць, дажыць да старэчага ўзросту.

Уцягнуўся ў гады, дык сілы ўжо няма і рабіць не магу, рукі баляць. Сл. р., Шантар. Як і сам уцягнешся ў гады, пачуеш рукі і ногі. Тамсама.

У ЦЯНЬКУ (у цяньках) АГІНАЦЦА. Гл. АГІНАЦЦА Ў ЦЯНЬКУ (у цяньках).

У ЧАРКУ ГЛЯДЗЕЦЬ (заглядаць) (глыбока) Гл. ГЛЯДЗЕЦЬ (заглядаць) У ЧАРКУ (глыбока).

У ШЧЫПЦЫ БРАЦЬ (узяць) каго. Гл. БРАЦЬ У АБЦУГІ (у шчыпцы) каго.

У ЯБЛЫКІ (у яблычкі). Цёмныя кругі, круглыя плямы на шэрсці ў каня.

Давайце, начальнік, свайго ў яблыкі, то яшчэ і гэтага сабаку дам у прыдачу. Малад. р., Бак. Перад калгасам у Аляксея быў сівы конь у яблычкі. А мы ў бацька прасілі: “Купе*це, татка, такога ў яблычкі”. Гл. р., Кл. Раскармілі, паправіўся, увесь у яблычкі, і крыж раздваіўся. Асіп. р., Карыт.

Гл.: зрабіцца на яблыкі.

Параўн. (у руск.): в яблоках.

ХАДЗІЦЬ ГАЛАВОЮ. Гл. НА ГАЛАВЕ (на галовах, галавою) ХАДЗІЦЬ.

ХАДЗІЦЬ НА ВАДУ. Ганяць плыты.

Хадзілі на ваду. Гл. р., Кл. Сходзіш на ваду — капейка ў кішэні. Тамсама. На ваду хадзіў. Гл. р., Зубар. Любіў на ваду хадзіць. Гл. р., Хал.

ХАДЗІЦЬ НА ГАЛАВЕ (на галовах). Гл. НА ГАЛАВЕ (на галовах, галавою) ХАДЗІЦЬ.

ХАДЗІЦЬ НА ПАРЫ. Перад блізкімі родамі.

Маладыя — хто як. Дзіва, што не ведаюць, а даўней, бывала, так і казалі: “Як хадзіла на пары*”. Яна ўжо ходзіць на пары*. Ган. р., Ліп. Яна, бачыце, была тоўстая [цяжарная] і хадзіла на пары. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., СРБП).

Параўн. (у руск.): на сносях.

ХАДЗІЦЬ У ТАНОК. Гл. У ТАНОК ІСЦІ (хадзіць).

ХАЙ САБЕ (і). Гл. НЯХАЙ (хай) САБЕ (і).

ХАТКУ САСТРОІЦЬ каму. Знішчыць, удаць ворагу кагосьці.

Паехаў у Мінск, а яны ўбачылі [паліцэйскія] і хатку састроілі. Ніхто і не бачыў, дзе яны яго звезлі. Чалавек быў добры. Смал. И вот соседка услышала однажды: “Трэба хатку састроіць ім”. Она и догадалась: значит, не свои они люди, могут вреда наделать. Надо менять место встреч. (З успамінаў пра падпольную дзейнасць). Мін.

ХВАРЭЦЬ НА КІШЭНЬ (на кішэню). ЗАХВАРЭЦЬ НА КІШЭНЬ (на кішэню). З адцен. іран. ці жартаўл. Не мець грошай, быць на безграшоўі.

Быў бы ашчаднейшы, то не хварэў бы на кішэнь. Свісл. Хварэе на кішэнь. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Захварэў, брат, на кішэню. Сл.

Гл.: сухоты кішаньковыя.

ХЛЕБ АДБІРАЦЬ АД (у) каго. ХЛЕБ АДАБРАЦЬ у (ад) каго. З адцен. асудж., дакору. Пазбавіць (выцясненнем кагосьці з пасады) магчымасці зарабляць на пражытак.

Мой жа сын у цябе хлеба не адбірае: вы сваё, а ён сваё рабіцьме. Гл. р., Зубар. У другую нядзелю прыйшоўшы, як толькі пацягнуў смыком [хлопец хоча навучыцца ад музыкі іграць на скрыпцы], дык музы*ка перш пабляднеў як смерць, а потым пачырванеў, як балячка, дый думае сабе: — Добра цяміць; як я буду яго вучыць, то ён скора ад мяне хлеб адбярэ. Трэба яго знеахвоціць да скрыпкі. Рэч. п. (Ч. Пятк..., КДПР).

ХЛЕБ АДДАНЫ каму. Помета, аддзяка, кепства за кепства, квітаны доўг. І. Насовіч: кажуць, пагражаючы помстаю, або тлумачаць, што прычыненая крыўда — адплата, помста, і прыводзіць адпаведнік — квітаны доўг. (І. Нас., СБП).

Нарабіў каму ліха, цяпер хай і яму тое будзе, хай яму будзе хлеб адда*ны. Грод. Хлеб адда*ны — знявага за знявагу, зло — на зло. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Ты нагаворыш на яго, то і табе гэты хлеб будзе адданы. Мін. р., Клад. Не дапамагла, а нашкодзіла яму, то і табе хлеб адданы. Мін. р., Засл.

Гл.: дзякаваны хлеб.

Гл.: квітаны доўг.

Параўн. (у руск. кніжн. бібл.): око за око, зуб за зуб.

ХЛЕБА КАВАЛАК. Гл. КАВАЛАК (кусок) ХЛЕБА.

ХЛЕБ ГОРКІ. Гл. ГОРКІ ХЛЕБ.

ХЛЕБ ЕСЦІ. Мець пражытак, мець на пражыццё, мець сродкі на жыццё.

Ой, Улянка, дзякуй богу, што вывучыўся. Ці цяжка, ці лёгка са свае галавы хлеб есці, а за нас лепей жыве, хай сабе і багата робіць, кажаш, і ўночы піша і чытае. Гл. р., Кл. Класаў шэсць-сем, а там на трактарыстага ці на шофера пойдзе. Кажаце: “Вучыцца”. Не ё*н, бачу і сама, будзе з навукі хлеб есці. Яму хлеба не есці з вучэння. Малад. р., Крас. Мусіць, не адна маці не глядзіць, каб як на гатовае, каб хутчэй дзіцячы хлеб есці. У дарозе са Сл. у Люб. Гуляў бы, — а хлеб есці трэба?! Мсц. р., Зарэч.

ХЛЕБ ЦЯЖКІ. Гл. ЦЯЖКІ ХЛЕБ.

ХМАРА ХМАРАЮ. Незлічона многа, вялікая колькасць, многа-многа.

Каб бачыў! Назбіралася качак дзікіх на возеры — хмара хмараю, аж чорна іх. Гл. р., Кл. А па турынскай дарозе войска ішло хмара хмараю. Тамсама.

Параўн.: (у руск.): видимо-невидимо.

ХОДЗІЦЬ ПРА ТОЕ. Гаворыцца пра тое, справа ў тым, гутарка (клопат) пра тое.

А тут ходзіць пра тое, як прыстроіцца [прыладзіцца]. Гродна. Ходзіць не пра тое, як ехаць, а ці трэба гэтак рабіць? Ці трэба ехаць? Тамсама. І ў нас ходзіць пра тое, як будзе. Гродз. р., Аз.

Параўн. (у руск.): дело в том, речь о том.

ХОЦЬ ВАДЫ НАПІСЯ. З адцен. паэтычн. Вельмі прыгожы (з твару), прычым знешняя прыгажосць спалучаецца з чысцінёю маральнаю.

Была адна дзеўка, харошая — хоць вады напіся! А яна любіла надта аднаго хлопца, а яго на вайне забілі. Ваўк. п., Кус. (М. Фед., ЛБ, ІІ, І). Ах і дзяўчына — хоць вады напіся! Карэл. р., Пагар. А хлопец — адным словам і прыгожы, хоць вады напіся. Тамсама. Яна — дык хоць вады напіся, а ён (жаніх) — ат… Карэл. р., Лукі.

Гл.: хоць паглядзіся.

Параўн. (у руск.): с лица не воду пить, не с лица воду пить (зусім іншага плану і зместу).

ХОЦЬ ВАЎКОЎ ГАНЯЙ. Вельмі холадна (у хаце, у іншым будынку).

У такой хаце хоць ваўкоў ганяй. Бял. р., Кл. (Матэр. для сл.). Бывала сям'я была вялікая, напалім, ды надыхаюць… А цяпер жыву адна на такую ваўкаўню [вялікую хату], дык у ёй ці рана, ці вечар [ці ўранку, ці ўвечары] хоць ваўкі ганяй. Гл. р., пас. Я. Куп.

ХОЦЬ ВЫКРУЧВАЙ. ХОЦЬ ВЫКРУЦІ. Вельмі, да ніткі, аж цячэ (мокры, потны, спатнелы; змокнуць, прамокнуць).

Каб так выкачаўся [у снезе]! Прыцягла* [прыцягнула хлапчука] у хату — мокры, хоць выкруці. Усё на ім мокрае, хоць выкручвай. Гл. р., пас. Я. Куп. Покуль здагналі, аж пот пацёк. Я так сабе, а Мікалай, як ні е [ёсць], у гадах, спацеў, хоць выкручвай. Тамсама. Ляжа спаць, то змакрэе, што на ім усё хоць выкруці. Смарг.

ХОЦЬ (ты) ГАЦЬ ГАЦІ. Многа, вельмі многа. Параўн.: гаць — грэбля з бёрнаў праз балота, забалочаную мясціну; гаціць — (1) рабіць грэблю праз балота, забалочаную мясціну; (2) завальваць балаціну, яму; (3) бясследна выдаткоўвацца.

Тут панентак (sic!) хоць гаць гаці, самі яны чапляюцца на карак. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). А тут адусюль наз'язджалася паноў, паняў, паненак, хаць [хоць] ты гаць гаці. Сл. п., Бох. (А. Сержп., КАБСП). Тым часам сабралася паноў, што хаць [хоць] гаць гаці ды па галовах хадзі. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП).

Параўн. (у руск.): хоть пруд пруди.

ХОЦЬ ЖЫВОТ РАСПЕРАЖЫ. Гл. ХОЦЬ РАСПЕРАЖЫСЯ.

ХОЦЬ (граблямі) ЗАГРАБАЙ. Вельмі многа, густа-часта (грыбоў).

А грыбоў многа было ў нашым лесе, хоць заграбай. Малад. р., Хаж. (Хрэстам.). Хадзілі за Кліманты, там іх [грыбоў] хоць граблямі заграбай. Малад. р., Удр.

ХОЦЬ (касою) КАСІ. Вельмі многа, густа-многа (грыбоў).

Грыбоў хоць касі. Слон. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Зайшлі пад Канюшнішчы, дык там рыжкоў [рыжыкаў] хоць касою касі. Гл. р., Байл. Ягады — хоць шуплюй, а грыбоў у лесе... хоць касі. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП).

Гл.: хоць (шупелем) шуплюй.

ХОЦЬКІ НЯХОЦЬКІ. Гл. ХОЧУЧЫ НЕ ХОЧУЧЫ.

ХОЦЬ КУЛАЧОК ПАД БАЧОК. Хоць памірай. Можна думаць, гэта эліпсіс з “Хоць лажыся, падклаўшы кулачок пад бачок, дый памірай”.

Усё пагарэла. І трэба ж удаве так, — хоць ты зацячыся, ніякае дапамогі, хоць кулачок пад бачок. Люб. р., Чыж. (Лінг. зб.).

ХОЦЬ МАХАЛАМ МАХАЙ. Не адбіцца, не адкараскацца (пра кагосьці вельмі дакучлівага), няма рады. Махала — галінка, якою адганяюць мух, іншых насякомых.

Пана*трылі куры ў пшаніцу хадзіць, хоць махалам махай. Докш. р., Шкл. (Матэр. для сл.). Хоць ма*халам маха*й, то не аджанешся [адгонішся]. Грод. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).

ХОЦЬ (ты) НА ВАДУ БРАШЫ. Гл. НА ВАДУ БРАХАЦЬ.

ХОЦЬ НА ВОЎКА ЗЛЕЗЬ (уссядзь). Цемрадзь, беспрасветная цемра.

Ноч была цёмная — хоць на воўка злезь. Шчуч. р., Вял. Б. (Хрэстам.). А на дварэ, братка ты мой, хоць на воўка ўссядзь. Карэл. р., Заг.

ХОЦЬ ПАГЛЯДЗІСЯ. З адцен. паэтычн. Вельмі гожы, прыгожы.

Такая ж яна харошая — хоць паглядзіся. Кап. р., Аксам.

Гл.: хоць вады напіся.

ХОЦЬ ПАДАЙ ЛІСТАМ. Вельмі дагаджаць, быць пакораю.

А ці трэба было так ужо па*даць лістам перад імі? Хойн. р., Алекс. Прыйшла матка, дык дачка расказала, што такі ён наравісты, што хоць па*дай перад ім лістам. Хойн. р., Вал. (Хрэстам.).

ХОЦЬ ПАЛКАМІ БАРАБАНЬ. Пуста (у хаце, свірне, складзе, краме); пуста — толькі рэха.

Здаецца і жалаванне добрае, а ў хаце хоць палкамі барабань. Веры не даць: каб гэтак нічогачка не было. Вял. р., Кл. Па хлеб не паслалі, а ўчарашняе разабралі ўсе чысценька. Зайшлі, каб на дарогу булак узяць, а там хоць палкамі барабань. У дарозе з Папл. на Бераз.

ХОЦЬ ПУЗА РАСПЕРАЖЫ. Гл. ХОЦЬ РАСПЕРАЖЫСЯ.

ХОЦЬ РАСПАРЫСЯ. Гл. ХОЦЬ РАСПЕРАЖЫСЯ.

ХОЦЬ РАСПЕРАЖЫСЯ, ХОЦЬ ЖЫВОТ (пуза) РАСПЕРАЖЫ, ХОЦЬ РАСПАРЫСЯ. Уволю, колькі хочаш (есці, наесціся).

Рабіць — рабілі, але і есці ўсім — хоць расперажыся. Кап. р., Ванел. Еж хоць расперажыся, толькі рабіць не лянуйся. Сл. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). На Яна — нажа*ла, на Пятра — напякла, на Барыса — еж хоць распарыся. Ашм. і Пруж. пп. (М. Фед., ЛБ, ІV). Цесць і выпіў і з'еў..., хоць жывот расперажы. Хойн. р., Вал. (Хрэстам.). Есці — хоць пуза расперажы. Бял. р., Кл. (Матэр. для сл.).

ХОЦЬ РУКОЙ ДАСТАЦЬ. Гл. РУКОЙ ДАСТАЦЬ.

ХОЦЬ РЭПУ СЕЙ. З адцен. іран. 1. Вельмі брудны (пра чалавека).

Бараноўскі, бывала, што панядзелак глядзеў, ці чыстыя дзеці. Як толькі шыя нямытая, пальцам: “У цябе шыя хаць [хоць] рэпу сей”. Гл. р., Кл. Закасала рукаў, ажно там хоць рэпу сей. Слон. п., з-пад Моўч. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2).

2. Роўна, як і не было нічога. Увесь [згарэў маёнтак], пане: чыста, гладка, хаць [хоць] рэпу сей. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП).

ХОЦЬ ТЫ ШТО. Ніяк, ніякім чынам (не прыдумаць выйсця; не дадумацца, як зрабіць штосьці; не выходзіць, не атрымліваецца).

Але колькі ён ні думаў, як ні круціў галавою — от хоць ты што, нічога не прыдумае. Сл. п., Бох. (А. Сержп., КАБСП). Завязаць завязалі, а развязаць — хоць ты што не развязваецца. Гл. р., Сымон.

ХОЦЬ (шу*пелем, шу*плем) ШУПЛЮЙ. Вельмі многа, густа-многа (пра ягады, жалуды, арэхі, лесавыя яблыкі, грушы).

Ягады — хоць шуплюй, а грыбоў у лесе... хоць касі. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП). Прыйшлі ў Слаўкаўскі лес, дык арахоў пад арэшынамі хоць шупелем шуплюй. Гл. р., Кл.

ХОЧУЧЫ НЕ ХОЧУЧЫ, ХОЦЬКІ НЯХОЦЬКІ. Вымушана, інакш нельга.

Бачу, што непярэліўкі, і пайшоў хочучы не хочучы. Гл. Хоцькі няхоцькі, а ідзе што дзень: сам узяўся, сам падрадзіўся. Мсц. Хоцькі няхоцькі, ды з'ездзіў. Тамсама. Хочучы не хочучы, а ідзеш: каманда.

ХТО ЯГО (яе, вас, іх) ВЕДАЕ (знае). 1. Як выказванне няпэўнасці, няўпэўненасці, сумнення.

Хто іх ведае, мо' і праўда. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП). Хто яго знае, паночак, здаецца, і раблю з рання да вечара. Касцюк. р., Ял. (Хрэстам.).

2. Невядома.

Хто яго ведае, чаго ён такі ўпарты. Хто яго ведае, куды ён паехаў; мацыклет [матацыкл] загуркаў у той бок, паехаў тудою некуды. Гл. р., Сымон. Хто яго ведае, як тут рабіць, што тут чыніць. Люб. р., Палаж.

Параўн. (у руск.): почем (как) знать, кто его знает.

ЦАНЫ НЯМА каму, чаму. Вельмі дарагое, неацэннае.

Свёкра прадала — шэлег узяла, ...татку купіла — сто рублёў дала, а за мамку-матачку цаны няма. Гом. п., Дзятл. вол. (З. Радч., ГНП). А з яго рабоцька — цаны няма. Акцябр. р., Рацм. Надта ж люблю сваё [прыгатаваную сваімі рукамі каўбасу, вяндліну], і цаны на яго няма. Мін. р., Угл.

ЦАПУ-ЛАПУ. Хапаючыся; хапаючыся і абыякава (рабіць).

Спярша сядзіць рукі склаўшы, а пасля ўжо цапу*-лапу*. Цапу*-лапу* — і сабралася. Бял. р., Кл. (Матэр. для сл.). Ты ж усё [заўсёды] так — цапу-лапу робіш. Хіба так што зробіш добра? Збіраецца — цапу-лапу. Што забудзе, што згубіць. Гл. р., Кл.

ЦАЦКУ ЗРАБІЦЬ сабе, каму. Гл. ЗРАБІЦЬ ЦАЦКУ сабе, каму.

ЦЕНЬ НА ЦЕНЬ. Без прыдачы, без даплаты ці іншай кампенсацыі (мяняць, абменьваць рэч на рэч).

Давай мяняцца без прыдачы — цень на цень, — ні я табе, ні ты мне нічога. Рагач. А мы цень на цень і не гледзячы памяняліся. Гл. Давай памяняймася: твая [хата] меншая, мая большая. Цень на цень! Гл. р., Кл. Памяняліся цень на цень. Тамсама.

Параўн. (у руск.): ухо на ухо, баш на баш.

ЦЕРЦІ ДНІ (дзянькі). Гл. ЗВОДЗІЦЬ ДНІ (дзянькі).

ЦЕЦЯРУК ГЛУХІ. ЦЯЦЕРА ГЛУХАЯ. З адцен. груб., зняважл. Чалавек, які кепска чуе.

Нясі, кажу, цецярук глухі! Дваццаць разоў крычы табе! Гл. р., Кл. — Сам ты цецярук глухі! Тамсама. На тваю бабу яны кажуць цяцера глухая? А чаму так? Гл. р., пас. Я. Куп. А чаму кажуць на чалавека “цецярук глухі”, а на яе “цяцера глухая”? Не ведаеш? І не знаеш? Бо ён, як такуе, нічога не чуе, блізка падпусціць. Іх страляюць. Тамсама. А чаго там “цецярук глухі”? У глухога [глухому] не прападзе: недачуе, дык прыкладзе. Мін.

ЦЁГАМ ЦЯГАЦЬ што. Валакчы, цягнуць.

Жарэбчык у хлеў не ішоў, дык пакацілі, адале [а потым] звязалі і цёгам цяглі [цягнулі] у хлеў. Гл. р., Кл. А цяпер трактарам цёгам цягаюць [бярвенні]. Асіп. р., Раж. А што каб падрабіць [падставіць] такія сані пад хату і цёгам цягнуць? Гл. р., Кл.

ЦЁМНЫ ДЫ ЧОРНЫ хто. Беспрасветнае, бескультурнае жыццё чыё, каго.

Хадзіў цёмны ды чорны, бы комін, а дзела рабіў за ўсіх. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). У Максіма зямлі было і хлеба было, але цёмны ды чорны быў. Гл. р., Кл. Сялянская жытка век вяком была цёмная ды чорная. Гл. р., Слаўк.

ЦІ БЛІЗКА ЦІ ДАЛЁКА. Дзесьці; невядома, як далёка; невядома, на якой адлегласці.

Ці блізка ці далёка жылі колісь два родныя браты. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Ідуць ды ідуць, а ці блізка ці далёка, самі не скажуць. Стаўб. р., См.

ЦІ ВЕДАЕШ! Ужываецца ў рэпліцы-адказе пры абвостраным, падкрэсленым жаданні звярнуць увагу на адмоўнае, кепскае ў чыімсьці характары, у чыіхсьці адносінах да людзей, ва ўчынках.

Ён — ці ведаеш! — усё з гонарам нейкім: “Вам не раўня!” Гл. р., Хал. Ого! Тая!.. Ці ведаеш!.. Шчытаецца [лічыцца] самая разумная, за ўсіх разумнейшая, за ўсіх вартаўнейшая. Гл. р., Кл.

Гл.: ці чуеш!

ЦІ ДОЎГА ЦІ КОРАТКА. Гл. ЦІ ДОЎГА ЦІ МАЛА (каротка).

ЦІ ДОЎГА І МАЛА (каротка), ЦІ МНОГА ЦІ МАЛА. Невядома, колькі часу; невядома, многа ці мала часу.

Млосць узяла бабу. Ці доўга ці мала яна ляжала, толькі ось ачухалася трохі і дзівіцца, што гэта было, Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП). Спадабаўся ён пану дый наняўся служыць намеснікам. Ці доўга ці мала ён праслужыў, толькі ось сустракае раз тую гожую дзяўчыну. Тамсама. Тым часам тыя людзі купілі сабе добрага каня ды колы, селі сабе, бы паны, на воз дый ездзяць ад вёскі да вёскі. Ці доўга ці мала яны ездзілі, а грошы ў іх растуць і растуць. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., СРБП). І мы пусціліся ў танцы, на іх гледзячы. Ну вот гулялі ці доўга ці мала... Сен. п., Шэмет. (Хрэстам.). Ішлі тыя слугі ці доўга ці мала, ці доўга ці каротка. Гарад. п., Вараўл. вол. (Е. Рам., БНК). Пражылі яны там з жонкай ці многа ці мала — не ведаю я гэтага. Сен. п., Расн. вол. (Е. Рам., БС, ІV).

ЦІ МНОГА ЦІ МАЛА. Гл. ЦІ ДОЎГА ЦІ МАЛА (каротка).

ЦІХА І СВЯТА. Таямніца; таемна; так, каб і слоў не было.

Прысвоілі чужое і хочуць, каб было ціха і свята? Навагр. р., Скрыш. Яна ж толькі падзенькава*ць хацела. За што можа быць абіда [крыўда]? Нашто гэтак? Няхай будзе ціха і свята. Тамсама.

Параўн. (у руск.): шито да крыто, шито-крыто.

ЦІ ЧУЕШ! Ужываецца ў рэпліцы-адказе пры падкрэсленым, абвостраным жаданні звярнуць увагу на адмоўнае ў чыімсьці характары, у чыіхсьці адносінах да людзей, ва ўчынках.

Ваша Ганна — ці чуеш! — лішняга разумная. Гл. р., Кл. А Сяргей — ці чуеш!.. — не захоча з сабою браць ні аднаго з вас. Тамсама. На таго кажа, што браў, а сам — ці чуеш!.. — прыкладзе каму? Не вельмі што! Гл. р., пас. Я. Куп.

ЦІ ШТО. 1. Як выказванне сумнення, меркавання, няпэўнасці, няўпэўненасці, пабуджэння.

— Дзядзьку, скінь ты свае нагавіцы і дай мне. — Ля [глянь], здурнеў, ці што? Ваўк. п., Дварч. (М. Фед., ЛБ, ІІ, 2). Саснілася яму, ці што, — узялі ў атопак пеўня запрэглі. Сен. п. (Е. Рам., БС, ІV). Госць будзе, ці што, — вугаль выскачыў. Лёзн. р., Шэрк. (Хрэстам.).

2. Як выказванне згоды ў выніку ўступкі. — Кумка, галубка, падвязі яшчэ лапку адну. — Ну, то палажы ўжо, ці што, ажно [але] сам не валіся, бо... саначкі паломіш. Слон. п., Студар. (М. Фед., ЛБ, ІІ, І).

Параўн. (у руск.): что ли.

ЦІ ЯКОЕ ЛІХА. Як выказванне сумнення, меркавання, няпэўнасці, няўпэўненасці, пабуджэння; ці што.

Мо' то і зусім не людзі, а малпы ці якое ліха. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Ці прытварыўся, ці якое ліха яму. Гл. р., пас. Я. Куп.

Гл.: ці што.

Параўн. (у руск.): что ли.

ЦЫГАНСКІМ ПОТАМ ПРАЙМАЕ каго. ЦЫГАНСКІМ ПОТАМ ПРАНЯЛО каго. Дрыжыкі, адчуванне холаду, прамярзання.

Здэцца [здаецца] і холаду з вечара не было. Пайшоў на старажоўства ў свіце, дык пад раніцу што так цыганскім потам праняло, што ногі перасталі гнуцца. Гл. р., Хал. У плашчыку добра цыганскім потам праймае? Ведацьмеш кавалерства!.. У дарозе з Гл. на Акцябр. Як пройме цыганскім потам, прыбяжыць. Гл. р., Кл.

ЦЫРКАЦЬ ПАКРЫСЕ (па крошцы, па кроплі, па кропельцы). Памалу, пакрысе, няспорна.

На гной [вазіць гной] трэба кінуць два “Беларусы” [так называюць шмат у якіх раёнах Беларусі трактары маркі “Беларусь”], а то на кані хіба работа? Цыркацьмеш па крошцы, што і знаку не будзе. Гл. р., Кл. Гною ў нас не пабольшала. А ўдабрэння [угнаення] таго цыркалі па кроплі. Летась тон [тоны] тры, сёлета з чатыры. Гл. р., Сял. Сястра трохі памагае, але што — цыркае па кропельцы, калі больш трохі, а калі менш, а раз, праўда, і 15 [рублёў] прыслала. Гл. р., Балаш.

Параўн. (у руск.): через час по (чайной) ложке.

ЦЭЛАЯ ВАЙНА. Багата людзей.

Ад Захар'і выйшла цэлая вайна людзей. І чаго тыя мужчыны збіраліся ў яго? Гл. р., Кл. Каб бачыла! Матухны мае! Як высыплюцца з усіх вагонаў, — цэлая вайна! Акцябр. р., ст. Рацм.

ЦЯГНУЦЬ ЖЫЛЫ. Вельмі старацца працаваць, напружваючы ўсю сілу; працаваць, рабіць на ўсю сілу.

А нашы людзі... цягнуць жылы ды з усяе сілы пнуцца, дзела спраўляюць, а ліха маюць. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП, 1911).

Гл.: выпінацца са скуры.

Гл.: пяць жылы.

ЦЯГНУЦЬ, ЯК ВУЖ. Гл. СМАКТАЦЬ (цягнуць), ЯК ВУЖ.

ЦЯГНУЦЬ ЯРМО (яром. ярэмчык). Бесперапынна і цяжка працаваць.

Яму каб такі, штоб [каб] цягнуў ярмо і не азываўся. Гл. р., Кл. Век свой цягнуў ярэмчык. Тамсама. Ведама, маркотна кожын дзень ад самых пяўнёў ды аж да змроку цягнуць яром, бы вол, што табе аж вочы выпірае. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП).

ЦЯГУ (цягі) ДАЦЬ. Гл. ДАЦЬ ЦЯГУ (цягі).

ЦЯЖКАЯ РУКА чыя, у каго. 1. Пра таго, хто моцна і балюча б'е [б'ецца].

Здаецца, сухарлявы такі, а дасць — не ўтрываць, такая цяжкая рука ў яго. Малад. р., Радашк.

2. Пра таго, хто прыносіць няўдачу ў справе.

Ты не бярыся дзерава [стрэмку] выймаць, бо ў цябе рука цяжкая, толькі змучыш дзіцятка. Гл. р., Кл.

ЦЯЖКІ ХЛЕБ. Жыццё з цяжкаю працаю.

Што ка-а-жаш! У лесе [на распрацоўцы лесу] хлеб вельмі цяжкі. Дзень пры дні на сіле і на сіле. Лес [праца ў лесе, на лесараспрацоўцы] здароўе адбірае. Вам — не тое: машыны пайшлі, брыгадамі робіце. А то з пілкаю тае*ю ўдваіх… Гл. р., Слаўк. На зямлі [праца земляроба, праца селяніна] цяжкі, кажаш, хлеб, але як толк, то галаве спакой і здароўю здорава. Гл. р., Хал. Пахадзіў у кузню: “Цяжкі хлеб”. І шукае лягчэйшага хлеба. Усё яму каб лёгкага хлеба. А каму цяжэйшы хлеб? Лянуецца. Дзе такому толк? Гл. р., Вер.

ЦЯЦЕРА ГЛУХАЯ. Гл. ЦЕЦЯРУК ГЛУХІ. ЦЯЦЕРА ГЛУХАЯ.

ЧАМУ НЕ! Як сцверджанне: можна! згода! а як жа!

— Падвязіце мяне трохі, бо і я ў гэтую сторану іду. — А мой саколік, чаму ж не! — можна, садавіцеся [сядайце]. Лід. п., Хільч. (М. Фед., ЛБ, ІІ, 1). — Навучы ты мяне гэтак граць. — Добра, — чаму не! — адно бяда, што ў це [у цябе] пальцы закароткія і затоўстыя. Ваўк. п., Вішн. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). — То і я пайду з вамі. — Чаму не! Хадзем. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІ, 1). — Чуеш, калі ты парадзіш абмануць нашага папа, то я табе... маёнтак запішу. — Чаму не! Паспрабую, паночку. Ваўк. п., Руд. (М. Фед., ЛБ, ІІ, 1).

ЧМУТ ПУСКАЦЬ. ЧМУТ ПУСЦІЦЬ, ЧМУТУ НАПУСЦІЦЬ. Задурваць галаву, ачмучваць.

Дык чорт гэта аддзёр... карча і паказвае, а чалавеку здалося, люлька ды цыбук залаты, а сама сярэбраная, бо чорт яму чмуту напусціў. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІ, 1). Як чорт на чалавека чмут пусціў. Ваўк. п., Кук. (М. Фед., ЛБ, ІІ, 1). — Ну, то ціха, ціха, на табе яшчэ селядца! — і гэта, пусціўшы чмут, даў яму лыка. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІ, 1). Не слухай, унучка, гэтакага круцяля: ён толькі чмут пускае. Зэльва. Цыганы вялікія... чараўнікі. Яны могуць чмут у вочы пусціць. Сак. п., з-пад Сух. (М. Фед., ЛБ, ІІ, 1).

ЧОРНЫ ВОЛ НАСТУПІЎ НА НАГУ. Цяжка стала, адчуў цяжкасць і адказнасць становішча.

А як наступіў чорны вол на нагу — прыбег і дзядзьку ўспомніў: “Прышліце грошай...” Гл. р., Кл. ...лічыў сябе вельмі разумным і не хацеў рабіць простага мужыцкага дзела. Перш бацька сварыўся, але бачыць, што нічога не памагае, дык плюнуў дый думае сабе, — ну, няхай толькі чорны вол наступіць на нагу, то ён кіне сваё вымышлянне ды будзе, як усе людзі. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП).

ЧОРТАВА КОДЛА. Нягоднікі, негадзіўцы, не*людзі (пра чыюсьці радню, сям'ю). Кодла (Гл. р.) — кроўная радня, з адцен. пагардл.

А з якое сям'і той Гітлер быў? Мусіць, з нейкага чортавага кодла. Бо так з людзьмі рабіць, так чыніць!.. Спамяне*ш войну [вайну] — не дай бог, што рабілі тут [пра нямецка-фашысцкіх акупантаў]. Гл. р., Кл. А хіба яна не з таго самага чортавага кодла? І яна не лепшая за іх. Пажывяце* — бачыцьмеце кодла чортавае. Гл. р., Барб.

Параўн. (у руск. кніжн. бібл.): адово отродье, исчадие ада.

ЧОРТАМ СВІСТАЦЬ. ЧОРТАМ ЗАСВІСТАЦЬ. З адцен. асудж., пагардл. Бурна і зусім нечакана рэагаваць, страшэнна абвінавачваючы каго і пагражаючы; вельмі злавацца, варожа ставячыся да каго.

А чаго ж ты чортам свішчаш? Ці я вінаваты, што так выйшла? Гл. р., Кл. Ускочыў і засвістаў чортам. Ні яму расказаць, ні яго ўгаварыць. Тамсама. Ці хіба з ім слова скажаш? Чуць што — і засвішча чортам. Тамсама.

ЧОРТАМ ПАДШЫТЫ. З адцен. ганьбы. Несумленны, шкадлівы, нялюдскі (чалавек), негадзівец.

Ці ж іх не ведаеш, што за людзі? А ўсе — і бацькі, і сыны — чортам падшытыя. З імі ніколі ладу не дабярэш. Ты з дабром, а ён перавернецца і да цябе чортам. У дарозе з Ваўк. на Слон. Чортам падшыты — лотр, негадзівец, несумленны. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Яна чортам падшытая, ветраўная. У дзеўках была гуляшчая. Малад. р., Клім.

ЧОРТА НАРАДЖАЦЬ (раджаць). Гл. Д'ЯБЛА НАРАДЖАЦЬ.

ЧОРТА ШТО. Нічога, анічога.

Чорта што ён зрабіў, гультай такі. Акцябр. р., ст. Рацм. Так, зноў тыя хадзілі, але чорта яны што ўгледзелі: ось, напрацаваўшыся, дзе ім пільнаваць? Ваўк. п., з-пад Росі (М. Фед., ЛБ, ІІ, 1).

ЧОРТ (кадук) НЕ БЯРЭ каго. ЧОРТ (кадук) НЕ ВОЗЬМЕ каго. З адцен. нядобразычл. Нічога не здараецца з кім, не шкодзіць каму. Кадук — чорт, ліха.

Яшчэ гарэй [горш] стала людзям, і пачалі яны рабіць панам зэмсту [помсту]: то свіран спаляць ці гумно..., але… пана чорт не бярэ, — ён ў суседа дастане. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Зірнеш і дзівішся, чаму гэта багатага чорт не бярэ, чаму гэта град дойдзе да яго рэза дый закруціць назад ці зверне ў бок. Тамсама. А пасынка дык і чорт не бярэ, несалёную капусту жарэ. (П. Шэйн. БНП, 1962). Кадук яго не бярэ — жыве без бяды, без гора. (І. Нас., СБП). Кадук яго не бярэ! Жыве — і як! Гл. р., Кл. А кадук іх не возьме, тваіх курэй! Пасядзі з намі, пагамонім. Тамсама. Ён нядобры. У Аляксея ўсе былі хворыя, Аж ён нешта хадзіў [да Аляксея]. Выйшаў, дык і пытаюцца: “Як там яны!” А ён: “І чорт іх не бярэ”. Во чалавечынка!.. Тамсама.

 

ЧОРТУ ДУШУ АДДАЦЬ. З адцен. пагардл. Памерці.

Нямаль [амаль, амаль што] нядзель [тыдняў] сем пракачаўся пан, чуць чорту душы не аддаў. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., СРБП). А той нямецкі, што ўсё каб граніцу змяніць, каб вайною пайсці, яшчэ не аддаў чорту душы? У дарозе з Мін. на Сл.

ЧОРТ ЯГО (яе, іх) МАЕ (меў)! З адцен. зніжальн., дакору. Як сцверджанне адсутнасці: няма, не мае (не меў) і не магло быць.

— Хіба каб у Максіма? — Чорт яго меў! Каб у Максіма быў гэблік? Дзе бачыў! Гл. р., Кл. Шукаў, каб дзе падмёткі. Дык чорт іх мае! Абышоў Глуск і не купіў. Гл. У людзей па пяць, па дзесяць машын, а ў нас чорт іх мае. Дзве і тыя няспраўныя, паламаныя. Гл. р., Дак. Каб чаго? Сакеры [сякеры] — і то чорт яе мае, ходзіць, пазыча*е. Тамсама. Чорт іх меў, тых пілак! Тамсама. Але праўду кажуць людзі, што пан і тады праў, як сведак чорт маў [меў; рыфмуюцца праў — маў]. Сл. п., Бох. (А. Сержп., КАБСП). Прыйшла... пакрова, усе жыты заскарадзелі, што аж вока рве як глянеш, а на палянцы чорт мае — не ўзышло. Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР). Чорт меў бы тых грошай, каб не сыны, — сыны даюць. Кап. р., Ванел.

Гл.: багі яго (яе, іх) мелі!

ЧУЖОЕ ХАТЫ ПІЛЬНАВАЦЬ. Бавіць, траціць час у суседа (суседзяў).

Свае работы чортвед колькі, а яна чужое хаты пільнуе! Гл. р., пас. Я. Куп. Толькі чужых хат пільнуе ды абгаворвае каго як. Люб. р., Трайч.

ЧУЦЬ ДУХІ ПЕРАВОДЗІЦЬ. Гл. ЛЕДЗЬ (чуць) ДУХІ ПЕРАВОДЗІЦЬ.

ЧУЦЬ ДЗЕНЬ (дзянёк). Як толькі займае на дзень, хвіліны перад світаннем.

Чуць дзень выехалі, а к ночы ў Любані былі. Які зімою дзень?! Гл. р., Хал. Чуць дзянёк, а Міхаль папёрся некуды. Куды-бо ён так рана? Гл. р., Кл. У грыбы трэба [выходзіць] чуць дзянёк, а то збяруць добрыя людзі, а не* — пахаваюцца. Тамсама.

Гл.: чуць свет (святок).

ЧУЦЬ НОГІ ПРЫЦЯГНУЦЬ. Гл. ЛЕДЗЬ (чуць) НОГІ ПРЫЦЯГНУЦЬ.

ЧУЦЬ НОГІ ЦЯГНУЦЬ. Гл. ЛЕДЗЬ (чуць) НОГІ ЦЯГНУЦЬ.

ЧУЦЬ СВЕТ (святок). Як толькі пачынае світаць, на самым пачатку світання.

І чуць свет, дык, браце, застрачылі кругом, проста няма куды дзецца. Пух. р., Верк. (Хрэстам.). Як толькі чуць святок, мы вышлі з гумна. Мядз. р., Мац. (Хрэстам.). Тарэнта дык той чуць святок, ужо і на рацэ [вудзіць рыбу]. Гл. р., Кл.

Гл.: чуць дзень (дзянёк).

ЧУЦЬ ШТО (малечку). Як толькі штосьці здарыцца; пры ўсякім выпадку. Малечку — драбніца (драбнічка), дробязь, дробязнае, дробная праява.

Гэ' і ліхі пан. Ты яму годзіш, шчыра робіш, а ён табе..., чуць што — жыўцом скуру злупіць. Сл. п. (А. Сержп., СРБП). Хаця чуць што ма*лечку, дык ён ужо і крычыць. Гл. р., Кл. Чуць што ма*лечку спамылюся [памылюся], то хоць з хаты сыдзі. Тамсама.

ЧЫМ ДУХ. Як ёсць духу, як ёсць сілы, як моцы стае.

Дык ён чым дух прыбег дый кажа... Ваўк. п., з-пад Мсціб. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2).

ЧЫН ЧЫНАМ (чынаром). Найлепш, найлепшым чынам, як не трэба лепш.

— Васілеўскі? Малады? Жыве чын чынаром, дырэктарам [школы] за ракою ў Пагарэлцы. Жалаванне велькае [вялікае], усе ёсць. Што яму? Малайчына ён. Карэл. р., Сін. Слаб. Сядзьма на грузавік і паехалі проста да канала, чын чынам даедзем. Кл.

ЧЫНЫ НАКЛАДАЦЬ. Павышаць (званне, на пасадзе).

Ён яго, бач, падвышуе, чыны накладае, штоб як-ніяк, а яго сапхпуць. Гом. п., Выл. (Е. Рам., БС, ІV).

ЧЫСТА ХАДЗІЦЬ КАЛЯ ПОСУДУ (пасудку, чаркі, міскі, талеркі). Добра піць, есці, з'ядаць ці выпіваць усё, што падаюць, наліваюць. І. Насовіч: насмешка з чалавека, які выпівае да дна гарэлку, колькі б разоў ні падносілі. (І. Нас., СБП). Дадамо: выраз ужываецца і жартоўна, без насмешкі.

У нас... каля посуду чыста ходзяць. Ашм. р., Гальш. Што як што, а ты, браце, чыста каля посуду ходзіш. Гл. р., В. Чыста каля міскі ходзіш. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, IV). У нас каля кілішка чыста ходзяць. Тамсама. Каб так у пракосе, а каля чаркі то чыста ходзіць. Малад. р., Бак.

 

ШАРВАРКУ АДРАБЛЯЦЬ. З адцен. іран. Абы адбываць абавязак, абыякава працаваць, не клапоцячыся, не рупячыся пра вынік працы, пра поспех.

Наша афіцыянтка ледзь ногі перастаўляе. Ну, ані не стараецца, — шарварку адрабляе. Малад. р., Радашк. Лесніку ў паноў не выпадала шарварку адрабляць. Там трэ' было рабіць і нагамі і рукамі, і мазгаваць трэба. Стаўб. р., Шкал. Прыйшлі — то рабіце, а то што — шарварку адрабляеце? Карэл. р., Крын. Няма чаго тут адрабляць шарварку. Тамсама.

Гл.: Лінг. зб., стар. 193—198.

ШАРКІ НА БАРКІ. Вельмі паспешліва, з вялікім паспе*хам, нядоўга збіраючыся (пабегчы, уцячы, кінуцца ўцякаць). Баркі, мабыць, з польскай мовы (плечы).

Я тут ша*ркі на ба*ркі і драла. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).

Гл.: лахі пад пахі.

ШКЛО БАЧЫЦЬ. Гл. БАЧЫЦЦА З ШКЛЯНЫМ БОГАМ.

ШКЛЯНОГА БОГА БАЧЫЦЬ. Гл. БАЧЫЦЦА З ШКЛЯНЫМ БОГАМ.

ШКОДУ РАБІЦЬ каму. Шкодзіць, рабіць кепства, прычыняць страту (страты) каму.

Надумалі ката* павесіць: вельмі шкоду робіць, такі шкадлівы, што хай не жыве. Але ніхто не зробіць гэтага. Пух. р., Рус. Матыльчык такі пекны, ладны, шкоды не робіць, то грэх забіваць. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, 1). З тых пор шкоды не рабілі. Тамсама. Там зямля трасецца і велькія [вялікія] шкоды робіць. Тамсама. Чаго, гусак, не жэнішся, чаго так і ходзіш? Кажуць дзеўкі, жалуюцца, што ты шкоду робіш. Гл. р., Кл.

ШЛЮБ БРАЦЬ (узяць). Гл. БРАЦЬ ШЛЮБ.

ШЛЮБ (у) ШЛЮБАВАЦЬ. Браць шлюб. (Словы шлюб, шлюбаваць ад кораня люб).

Паехала Кася шлюбу шлюбаваці. Беласт. п., Пясч. (Р. Шырма, БНП, І). Калі забылася на шлюб шлюбаваць, то як прыедзем, спытаешся хоць у каго дома. Ад курсанта-настаўніка з Беласточ.

Гл.: узяць шлюб.

ШТО ДУША ПРЫМАЕ. Што да душы, чаго толькі хочацца (пра вялікі выбар страў, пра вельмі багаты стол).

Казала ж мая ўнучка: была на курорце, дык не нахваліцца, не нагаворыцца. Есці — што душа прымае. Мін. р., Засл. У іх усяго што толькі душа прымае, але што, — старыя абодва, слабенькія сталі. Мін. р., Гат.

ШТО КАЖУХОМ ПА ПЕЧЫ. Гл. ЯК (што) КАЖУХОМ ПА ПЕЧЫ.

ШТО НА РОТ НАЛЕЗЕ. З адцен. зніжальн., пагардл. Абы-што (пра гаворку).

Ах, панок, панок, гамоніш, што на рот налезе. Сен. п. (Е. Рам., БС, ІV). Баўтануў, што на рот налезла. Бешанк.

ШТО НА ШТО, АЛЕ (а, то). 1. Ужываецца пры падкрэсліванні якойсьці з'явы, падзеі, здарэння, пры выдзяленні якогасьці прадмета, з'явы.

Што на што, але вяселле зрабілі гучнае. Ваўк. п. — А чаго, сынку, хочаш? — Прыйшоў, ка [кажа],... па быдла. — О, ужо што на што, але гэтага не будзе. Ваўк. п., Дварч. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Ты кажаш, што Ясь вінаваты. Што на што, а Ясь так не зробіць. Малад. р., Радашк. Што на што, але з такою б хэўраю не пайшоў бы. Гл.

2. На выпадак, пры выпадку. Чалавек давай бедаваць: “Палову гаспадаркі ма*ю, а каб прыйшлося што на што, то і гроша ніхто пры душы не знайшоў бы”. Лід. п., Хільч. (М. Фед., ЛБ, ІІ, 1).

ШТО ПУГАЮ ПА ВАДЗЕ. Гл. ЯК (што) ПУГАЮ ПА ВАДЗЕ.

ШТО РАЗ. Чым далей, з кожным разам, з часам.

Была ў яго дачка... ды палюбіла найміта, а ён яе. Што раз часцей сталі спатыкацца ці трэба, ці не трэба і прыстаўней (sic!) паглядаць адно на адно. Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР). На вясне неяк забалела нага, а што раз больш і больш балець стала. У бальніцы з месяц ляжаў. Гл. р., Сымон.

ШТО (тут) РОБЯЧЫ? ШТО (тут) РАБІЎШЫ? Як устаўное словазлучэнне, якое ўжываецца ў апавяданні, паведамленні перад тым, як паведаміць пра рашэнне, пра новы крок таго, пра каго апавядаецца, паведамляецца.

У цёмным лесе заступае (sic!) яго ноч, ён — што робячы? — сышоў з дарогі, разлажыў агонь дый пячэ сабе рыбу. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). А ў. яго стрэльба была не набіта, дык ён — што робячы? — як парне* мядзведзя ножыкам. Тамсама. Прыехалі да двара, а ў таго пана былі вельмі ліхія сабакі, дык яны — што робячы? — улезлі ў маказы*н [фанетычнае напісанне слова М. Федароўскага], а там стаяла куфа спірытусу, дык гэта спірытус з мукою змяшалі дый далі сабакам. Тады яны хвасты з хвастамі пазвязвалі дый павешалі. Тамсама. Дык яны — што рабіўшы? — пайшлі да аднаго гаспадара прасіцца нанач. Тамсама.

ШТО Ў БОГА ДЗЕНЬ. Штодзень, кожны дзень (з экспрэсіўнаю падкрэсленасцю).

Што ў бога дзень ідзе і ідзе [на працу]. Робіць і робіць. То і дзеткі так. Гл.р., Кл. Ля чаго [дзеля чаго, чаму] так ты? Удзень вучыш [студэнтаў], што ў бога дзень ідзеш, а ноч у ноч сядзіш? Ці так усе? Удзень вучыў бы, а вечар пагуляў бы. Тамсама. У нашай хаце што ў бога дзень навіна, бо нас шмат. Малад. р., Бак. А што ў бога дзень, ды прасцень. Мсц. р., Багацьк. (М. Гар., НП).

ШТУКА ВЯЛІКАЯ! Несумненна, бясспрэчна, канечне і не выклікае здзіўлення. 1. Штука вялікая, што ў малатарню [змалаціць ячмень] лягчэй! Гл. р., Слаўк. Штука вялікая, што наловіць [рыбы] сеццю! Гл. р., Хал. Вялікая штука, што вывучыўся! Вам не нам, — толькі вучыся! Мае равеснікі мо' да салдатаў [да прызыву ў салдаты] тавар ганілі [статак пасвілі]. Гл. р., Кл.

ШТУКІ (штучкі) ВЫТВАРАЦЬ. Гл. ВЫТВАРАЦЬ ШТУКІ (штучкі).

 

ШТУКУ ЎРЭЗАЦЬ (адпаліць, удзерці, укроіць). Зрабіць штосьці незвычайнае, недарэчнае, такое, што здзівіць людзей.

Во нас вучыў вучыцель [настаўнік]. Якую штуку ўрэжа хто, дык, брат, дасць так, што і заўтра пама*цаеш. Гл. р., Вольн. Сава вечна ўрэжа якую штуку. Гл. р., Кл. Чулі, якую штуку адпаліў? Адвёз ад Глуска жанок, тады пассаджваў, кінуў і паехаў. Гл. р., Кл. Я яму лепшую штуку ўдзяру: абярнуся пасцеллю. Сен. п. (Е. Рам., БС, ІV). Я яму лепшую штуку ўдзяру, як будзе ён ехаць, я абярнуся яблынкаю. Тамсама. Ці панскім коням хвасты паадрэзвае, ці ваду з става выпусціць або ўдзярэ яшчэ якую-небудзь штуку, што і смех людзям сказаць. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Я яму лепшую штуку ўкрою: я яблынкаю абярнуся — залатое яблыка, сярэбранае. Сен. п. (Е. Рам., БС, ІV). Тады адна гаворыць: “Я яму штуку ўкрою! Як будзе ён назаўтра ехаць, захочацца яму піць. Дык я абярнуся крыніцаю; ён нап'ецца, я яго з'ем”. Тамсама. За што ж, кажу, цябе дырэктар прагнаў? Муся, нейкую ўкроіў штуку? Малад. р., Міг.

ШУКАЦЬ ГУЗА (гузя*кі) (на галаву, на лоб). ЗНАЙСЦІ ГУЗА (гузя*ку). Нарывацца на непрыемнасці; паводзіць так, што вынікі — непрыемнасці.

Хай другія ідуць, сварацца з ім, а нашто табе шукаць гуза на галаву? Маст. р., Граб. А цяпер, як знайшоў гуза на галаву, то ўсё ходзіць і круціць мажджамі, як сухім з вады выйсці. Маст. р., Граб. (П. Ст., Пол.). Шукалі яны, хлопча, гуза на свой лоб і знайшлі. Гл. р., пас. Я. Куп. Ну, ты сёння шукаеш гуза на галаву! Гл. р., Кл. Усюды ўлезе, чэпіцца смала смалою. Але так усё яму не сходзіцьме. Шукае гуза на галаву — і будзе! Тамсама. Не шукай гузякі на свой лоб. Светл. р., Асташк. Сядзеў бы ціха, а то насіўся, шукаў сабе гузякі. Тамсама.

ШЧЫЛІНКІ ПРЫНЯЎШЫ (сядзець). Прытаіўшыся, быццам не дыхаючы; як мыш пад венікам; як прусак у шчылінцы.

Залез гэты недавя*рак пад печ і сядзіць шчы*лінкі прыня*ўшы, баіцца вылезці. Карэл. р., Лукі. А як пачалі страляць, то мы ўсе пахаваліся і сядзелі шчылінкі прыняўшы. Тамсама. А ты сядзі шчылінкі прыняўшы і не сунься не ў свае проса. Тамсама.

ШЫЮ (шыйку) СТАНЧЫЦЬ. З адцен. жартаўл. ці іран. Схудзець, пахудзець. Танчы*ць — ад тонкі.

Гаспадарка маўчыць, але шыйку [шыю] танчы*ць. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Каб, як некалісь бацька, лецейка пакасіў, то станчы*ў бы шыю. Грод. Ды якая гэта хвароба? Якаясь панская хвароба. Хварэў, што і шыі не патанчыў. Тамсама.

ЮШКУ СПУСЦІЦЬ. Разбіць нос, так выцяць па носе, што з носу пацячэ кроў.

Малы, а карузлівы такі! Лезціме, лезціме, пакуль хто юшку спусціць. Гл. р., пас. Я. Куп. Што даўней? Што вы тое бываляшняе бясконца хваліце? За адну зямлю папабіліся! Юшку спускалі адзін аднаму. Гл. р., Кл.

 

ЯЗЫК АБ ЗУБЫ (каля зубоў) БІЦЬ. З адцен. жартаўл. ці іран. Па-пустому, дарэмна гаварыць; балбатаць, малоць языком.

Што рабілі? Язык аб зубы білі. Мсц. То што, кажа, буду язык каля зубоў біць, калі вы самі ведаеце. Ваўк. п., Дварч. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Ведама ж, сядзелі і язык каля зубоў білі. Малад. р., Радашк.

ЯЗЫКАМІ АБМЫВАЦЬ каго. Гл. АБМЫВАЦЬ ЯЗЫКАМІ каго.

ЯЗЫКАМІ ЗВАНІЦЬ. Гл. ЗВАНІЦЬ ЯЗЫКАМІ.

ЯЗЫК ВЫСАЛАПІЎШЫ. Спяшаючыся, выбіваючыся з сілы (бегчы, працаваць).

Устаньма, Юзік, раней, не трэба будзе бегчы язык высалапіўшы. Гл. р., пас. Я. Куп. Бегала язык высалапіўшы, Шукаю яго, а ён? А ён — няма совесці! — зацёгся ў сталоўку з нейкім, як сам, паселі і сядзяць. Гл. Ён у нас вечна такі, у грыбы — і то язык высалапіўшы прэ. Тамсама. Спалі, а цяпер язык высалапіўшы нясіся. Мсц.

Параўн. (у руск.): высуня (высунув) язык.

ЯЗЫК ВЫСАЛАПІЦЬ. Зусім замарыцца, выбіцца з сілы.

Ну, што ж ён адзін? Аднаму адгортаць [ад малатарні салому] няможна, бо і да абеду не дацягне. Ён ужо і так язык высалапіў. Гл. р., Кл. Пройдзе, пройдзе і язык высалапіць: “Ой, задыхаўся”. Гл. р., Байл.

ЯЗЫК ВЫТЫКАЦЬ (выткнуць). Гл. ВЫТЫКАЦЦА З ЯЗЫКОМ.

ЯЗЫК ЗАВЯЗВАЕЦЦА (будзе завязвацца, завязаўся) чый, у каго. ЯЗЫК ЗАВЯЖАЦЦА (завязаўся) чый, у каго. Раптоўна змаўкаць (пра збянтэжанага, уражанага, узрушанага, нясмелага).

Як на экзамене, дык у яго язык завязваецца. Хацеў я казаць, а ты так сказануў, што мне і язык завязаўся. Во як ты ўмееш памагчы. Гл. Пра Кацярыну сказала, дык: “А ты хіба не з ёю была, не разам?” Дык той і язык завязаўся. Глядзіць — як мову адняло. Гл. р., Кл. А ты ёй скажы праўду, то ей і язык завяжацца. Гл.

ЯЗЫК З-ЗА ЗУБОЎ ВЫБІВАЕЦЦА чый, у каго. Балбатлівасць, схільнасць многа і пустога гаварыць.

Як калі: калі-то ў цябе язык з-за зубоў выбіваецца, а сённечы ты не хочаш гаманіць. Люб. р., Чыж. (Лінг. зб.). Ды глядзі ж, каб лішняга язык з-за зубоў не выбіваўся. Сл. р., Семеж.

ЯЗЫК МЕЛЕ. З адцен. зніжальн. Язык (чый) меле — (хтосьці) языком меле, гаворыць абы-што, без толку, балбоча, меле.

Ну што твой язык меле? Кажаш, а слухаць няма чаго. Абы толькі. Гл. р., пас. Я. Куп. Млын меле — мука будзе, язык меле — бяда будзе. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).

Гл.: малоць языком.

Гл.: языковае мліва.

ЯЗЫК НАБОК. Зусім аслабець, выбіцца з сілы; з капылля далоў.

Ты з ім не скосішся. Дзесяць пракосаў прагоніш, і язык набок. Гл. р., Кл. Пазірнеш — здаровы Лукаш мужчына, а як рабіць, то раз, два — і язык набок. Тамсама.

ЯЗЫК НА ПЛЯЧО. 1. Спяшаючыся і не зважаючы на стому; язык высалапіўшы.

Язык на плячо і папёр. Асіп. р., Градз.

2. Знясіліцца, зусім аслабець.

Прайшоў — і язык на плячо, хоць нясі яго. Чэр.

ЯЗЫКОВАЕ МЛІВА. Пустая гаворка, пустая мова, балбатня.

Языковае мліва негадзівае. Гл. р., Кл. Языковага мліва ў мех не насыплеш. Тамсама.

Гл.: малоць языком.

Гл.: язык развязаць.

Гл.: язык аб зубы біць.

ЯК АГНЮ (жару) УХАПІЎШЫ. Хутка і на часінку (забегчы, заехаць да кагосьці). Паходзіць, можна лічыць, вось з чаго: яшчэ параўнаўча нядаўна, некалькі дзесяткаў год назад, людзі бераглі запалкі, эканомілі на запалках і сусед да суседа бегаў узяць агню — узяць жару, каб распаліць у печы, на камінку; трэба было хутка бегчы, каб вугольчыкі не згарэлі.

Зайшоў, сказаў нешта такое, што я і не разабрала, і панёсся як агню ўхапіўшы. Малад. р., Радашк. Момант пабыў як агню ўхапіўшы. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, І). Быў як агню ўхапіўшы. Тамсама (М. Фед., ЛБ, ІV). Заехала як жару ўхапіўшы. Крыч. р., Каран. Бяжыш як жару ўхапіўшы!.. Мсц.

ЯЗЫКОМ МАЛОЦЬ (намалоць, памалоць). Гл. МАЛОЦЬ ЯЗЫКОМ.

ЯЗЫК ПА-ЗА ВУШШУ ХОДЗІЦЬ у каго. Пра таго, хто ахвотна слухае плёткі, хто сам пляткарыць; “язык па-за вушшу ходзіць” — быццам бы язык апярэджвае слых, раней “ловіць” словы, чым вуха.

У яго язык па-за вушшу ходзіць. Крыч. р., Ціньк. Я і гавару на яе: што табе сказаць? У цябе ж язык па-за вушшу ходзіць. Мсц.

ЯЗЫК РАЗВЯЗАЎСЯ ў каго. 1. Пачаў гаварыць, разгаварыўся хтосьці пасля маўчання.

Як чалавек галодны, то ён маўчыць, а як наесца хлеба, то і язык у яго развяжацца. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Каб бачылі! Каб чулі! Зусім не такая стала Соня мая. Адкуль тое і бралася ў яе! Язык развязаўся, спытацца спытаецца і раскажа пра ўсё. Усё замуж нарабіў, дзеткі пайшлі. Мін. р., Лекар.

2. З адцен. асудж., дакору. Разбалбатаўся, разлапатаўся, гаворыць лішняе хтосьці.

А ці не завельмі язык у цябе развязаўся? Гаворыш, чаго і не трэба. Навагр. р., Свіц.

ЯЗЫК (языкі) РАЗВЯЗАЦЬ. 1. Прымусіць, падахвоціць, схіліць кагосьці размаўляць, гаварыць.

Мы і так, мы і гэтак, а ён маўчыць, ніяк языка яго не развязаць. Валож. р., Сак. Пакуль не выпілі па чарцы, дык усе былі ціхія, а чарка языкі развязала. На тое госці. Мін. р., Куты*.

2. У народнай паэзіі “язык развязаць” — даць здольнасць гаварыць, размаўляць (таму, хто не гаварыў, у каго “язык быў завязаны”).

Першы раз загралі — Іванку розум далі, другі раз загралі — у сэрца жаласці нагналі, трэці раз яны загралі — язык Іванку развязалі. Сл. п., Рож. (А. Сержп., СРБП).

3. Язык развязаў хтосьці — загаварыў, хто не меў жадання ці схільнасці весці размову, размаўляць з кімсьці.

Думалі: ну, як піцьме, то язык развяжа, весялейшы стане, а ён маўчыць моўчкі; які быў хмурны, такі і сядзіць хмурны, слова не ўчулі. Гл. р., Зубар. Са*ва ваш маўчыць бывала, маўчыць, а як развяжа язык — і папарэгтваеш. Гл. р., Кл.

4. З адцен. асудж. Стаць залішне гаваркім, балбатлівым.

А ты мо' змоўк бы! Ведаць ці ведаеш, а развязаў язык і махаеш, як хвастом. Мелеш што напала, усялякую благату*. Мін. р., Салом.

ЯЗЫК РАСПУСЦІЦЬ. Гл. РАСПУСЦІЦЬ ЯЗЫК.

ЯЗЫК СВЯРБІЦЬ чый, у каго. Невыце*рпнае жаданне сказаць, паведаміць, выказацца.

Калі што знае, дык на языку не затрымае, не мажэ [не можа] ні есці, ні спаць, каб другім не сказаць. От так свярбіць у яго язык. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Калі так язык свярбіць у цябе, то прыкусі вазьмі, а малоць абы-што — не мялі. Валож. р., Пярш. Язык яму свярбіць. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).

Параўн. (у руск.): язык чешется.

ЯЗЫК ТРЫМАЦЬ (за зубамі). Змоўчваць, не гаварыць пра штосьці.

Мужу твайму трэба наравіць, ён жа ні лежань ні гультай, дык жывіце сабе з богам, дый язык свой трымай. Хойн. р., Вал. (Хрэстам.). Калі ясі пірог з грыбамі, трымай язык за зубамі. Гродз. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).

ЯК БАБЕ (пані) СЕСЦІ. З адцен. жартаўл. Вельмі мала (пра плошчу зямлі, гароду, двара, сядзібы).

У нас у каго як — у каго ладны кавалак [ворнай зямлі] быў, а ў нас — ат! — як бабе сесці. Але як выраблялі ды гнаілі, то свайго хлеба было, не прыкупляў, кабаны са два выкарміць хапала. А грош які — то заработкаў шукалі. Малад. р., Сыч. Лёну таго — як бабе сесці, а другі дзянёчак корпаюся, урасло травою, проста на дзёран пабралася. Гл. р., Дак. Такая цяснота ў вас! Ваш, тата, двор як пані сесці. Гл. р., Вольн.

ЯК БАЧЫШ (бач, байч). Хутка і спрытна, за вокамгненне, за адзін момант.

Як затрубіць, дык як бач ад усіх старон пазбягаліся. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Як стрэліў, дык як бач... казла ўскуманты разнесла. Тамсама. Усе завінуліся, дык як бач скончылі. Малад. р., Клім. (Матэр. для сл.). Тыя асобы як бач недзе падзеліся, а дзед і цяпер ходзіць. Слон. п., Студар. (М. Фед., ЛБ, І). Дрэвы... як бачыш паўставалі, пазабівалі стражнікаў і зноў паклаліся на сані. Ваўк. п., з-пад Зэльвы (М. Фед., ЛБ, І). Ты папрасіў бы ў Конана, — ён як бачыш зробіць другі [ключ]. Гл. р., Кл. Як бачыш напісала пісьмо. Бял. р., Кл. (Матэр. для сл.). Калі купляцьмеце, я вам як байч прыпру [сліў] — ці кош, ці два, ці тры. Гл. р., Кл.

Параўн. (у руск.): мигом, сразу.

ЯК БЕЗ РУК без чаго, без каго. Бездапаможнасць, бездапаможна.

Што казаць тут? Як жа без каня жыць? Без каня як без рук. Малад. р., Бак. Асталася адна ў хаце. Хаджу як без рук. Непатрэбніцаю стала. Гл. р., Кл. Паехала, казалі, у горад: сыны там. І назад. У адно: “Я там была як без рук. Нашто мне так?” Тамсама.

ЯК БЫ НІ БЫЛО, АЛЕ (а). Ва ўсякім разе, выпадку, пры ўсіх умовах, пры ўсіх вару*нках.

Як бы ні было, а ён на інжынера выйшаў. А ты? Малад. р., Вал. Едзе бывала блізніцкі шляхчыч (шляхціч), конь за рубель, а збруя за дваццаць, — з гу-у-у-у-зікамі, блішчы-ы-ы-ы-ць! Конь ногі чуць перастаўляе. Трэба стаць, дык пугі дасць, але каб не вельмі бачылі, а сам на ўсё горла — “Тпру-у-у-у!” Як бы ні было, паедзем ва Ушач [Ушачы]. Уш. р., Вашк.

Параўн. (у руск.): как бы то ни было, а (но).

ЯК БЯРОЗА ЛІЦЦА. Гл. БЯРОЗАЮ ЛІЦЦА.

ЯК ВАДОЮ ПЛЫСЦІ. Суцэльнаю плынню, несканчоным патокам (пра рух людзей).

А на свята людзі як вадою плылі. Гродз. р., Аз. Людзі на кірмаш ехалі як вадою плылі. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Да яе людзі як вадою плылі. Тамсама. Быў я ў Вільні, глянеш на станцыі — людзі як вадою плывуць. Скід.

ЯК ВОКА ДАСТАНЕ (згледзіць, кіне, схопіць). Гл. ЯК ВОКАМ ДАСТАЦЬ.

ЯК ВОКАМ ДАСТАЦЬ. ЯК ВОКА ДАСТАНЕ. ЯК ВОКАМ ЗГЛЕДЗЕЦЬ. ЯК ВОКА ЗГЛЕДЗІЦЬ. ЯК ВОКА КІНЕ. ЯК ВОКАМ КІНУЦЬ. ЯК ВОКАМ СКІНУЦЬ. ЯК ВОКА СХОПІЦЬ (схваціць). ЯК ВОКАМ СХАПІЦЬ (схваціць). ЯК ГЛЯНУЦЬ. ЯК ЗАВІДАЦЬ. Як толькі можна (пра адлегласць, далечыню, шырыню) убачыць; як толькі далёка бачыць вока; часта ўжываецца з выразным перабольшаннем.

Завішавала балота як вокам дастаць. Гл. р., Байл. Пад Гомелем дык як вока дастане палі і палі. Няма там, як у нас, лесу. Глядзіш — і як там без лесу людзі жывуць? Гл. р., Кл. Туды [на поўнач] лясы і лясы, а сюды [на поўдзень] поле і поле як вокам згледзець. Карэл. р., Сін. Слаб. Самалётаў як вока згледзіць, усё неба засланае! Гл. р., Кл. Ідуць, дык ідуць, ажно стаіць велькая [вялікая], як вокам кінуць, вёска. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Там азёры — як вока кіне. Віл. А туды пойдуць палі як скінуць вокам. Стаўб. р., Заямн. Туды — лес і лес, што і не абысці, а сюды, у гэты бок, поле як вока схопіць, як вокам схваціць. Стаўб. р., См. Быў адзін вельмі добры маёнтак. Зямлі як вока схваціць, а зямля добрая, зраджайная [урадлівая, ураджайная], от, здаецца, пасадзі дзіця, дык і тое вырасце. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Аж з усіх старон пацукі як стануць злятацца да таго кала*, цэлы дзядзінец занялі — як глянуць. Ваўк. п., з-пад Ізаб. (М. Фед., ЛБ, І). Як вокам дастаць, як вокам ахапіць. Лясы былі. А то — як глянуць поле і поле. Свісл. р., Кват. Так яны па слядах за ім ідуць, ідуць, аж стаіць гара — высокая, як завідаць. Ваўк. п., з-пад Свісл. (М. Фед., ЛБ, 1). Мне каб давалі зямлі як завіда*ць — то я і не ўзяў бы. На якое ліха клопату столькі! Скід. р., Чарл. Тут круціцца [Нёман] як вуж, а пад Гродняю, дык ёсць роўны, просты — як завіда*ць. Масты.

Параўн. (у руск.): насколько глаз хватает, куда достает глаз.

ЯК ВОКАМ ЗГЛЕДЗЕЦЬ (скінуць, схапіць). Гл. ЯК ВОКАМ ДАСТАЦЬ.

ЯК ВОЛАС ПЕРАПАЛІЦЬ. Вельмі хутка, імгненна і лёгка. Папараць зацвітае (народнае паданне) у глухую поўнач; блісне, як волас перапаліць, нача [як, быццам] пятроўскі чарвячок, дый шчэзне [знікне]. Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР).

ЯК ГА. Вельмі хутка, імгненна, за вокамгненне (так хутка, як крыкнуць, як сказаць “га”).

— Я збегаю як га! — Ты на ўсё як га! Ваўк. — Нясі мяне да сястры! — Дык як га дыван [дыван-самалёт] і занёс яго. Ваўк. п., Дыхн. (М. Фед., ЛБ, ІІ), Так я гэта рвануў, дык як га! і пераскочыў на другі бок. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2).

Гл.: як стой.

Гл.: як бачыш (бач, байч).

ЯК ГЛЯНУЦЬ. Гл. ЯК ВОКАМ ДАСТАЦЬ.

ЯК ГРАЗІ. Вельмі многа (звычайна пра ягады, садавіну).

Вішні зарадзілі! Як гразі іх. Мсц. А сліў у іх сліў! Сліў, дальбог, як гразі. Гл. р., Кл. Даўней — чаго, а ўюноў як гразі было: у любой канаве, у вужарох [выжарынах], у балацінах. Гл. р., пас. Я. Куп. А пта*шша [птушак]… было ўсюды поўна, як гразі! Пух. р., Жыц. (І. Серб., БС).

ЯК ДЗЕНЬ БЕЛЫ. Увесь дзень, цалюткі дзень (ад світання да змяркання).

Як дзень белы шукала. І дзе толькі не хадзіла! І дзе толькі не пыталася! А яго як няма, дык няма. Гл. р., В. Яна ж як дзень белы на нагах. Пайшла і пайшла. Гл. р., Кл. Я ж ад рання да змяркання, ей-богу, як дзень белы гляджу ды ўзіраюся, ці не ідзе сынок мой. Але дзе яму ісці? Тамсама.

ЯК ДОБРЫ ДУРАНЬ. Вельмі наіўна, па-прастацку.

Чалавеку ўмовілі, што мазуры сляпыя родзяцца. Той, як добры дурань, напаткаўшы ў нядзелю мазура на рынку, кажа: “Пастой, чалавеча! Ці... праўда...” Сак. п. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Прынеслі пакет на яго, а я, як добры дурань, узяла і распісалася. А што зараз рабіць? Карэл. р., Лукі.

ЯК ДРОЎ. Вельмі многа (чагосьці вартаснага, каштоўнага).

От, кажа, ідзіце ў лес пад луг, то там як дроў мяса ляжыць. Ваўк. п., з-пад Гн. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Ты б хацеў, каб сала было як дроў? Гл. р., Кл. У мае* дачкі рыбы як дроў. Тамсама.

ЯК ЖАР ГАРЫЦЬ. Палымнее, чырванее.

У іх сад як жар гарыць [пра чырвань яблыкаў на яблынях]. Гл. р., Луч. Тыя гады пазірнеш на Скобраўку, дык уся Скобраўка як жар гарыць. Адны вішні! А нейкае лета, мусіць, пазалетась, нешта зрабілася з вішнямі, пасохлі. А ў нашых Пухо*вічах не. Пух. Без сонца рабіна як жар гарыць. Мсц. р., Багацьк. (М. Гар., НП).

ЯК ЖАРУ ЎХАПІЎШЫ. Гл. ЯК АГНЮ ЎХАПІЎШЫ.

ЯК ЗАВІДАЦЬ. Гл. ЯК ВОКАМ ДАСТАЦЬ.

ЯК ЗАВЯЗАЦЬ. Поўна (паўнюсенька, паўнютка).

Насы*пала адных круп торбу як завязаць, другіх рукаўчык, семяня [семя лёну] усыпала з гарнец. Гл. р., Кл. Прынеслі лясёнку культуры [культурнае, сеянае травы] як завязаць. Гл. р., пас. Я. Куп. Злавілі з вайны нейкіх [злачынцаў з гадоў нямецка-фашысцкай акупацыі] і судзяць. І я паслухаць мелася. Але дзе?! Людзей [у судзе] як завязаць. Гл.

ЯК ЗА СЯБЕ ЗАКІНУЦЬ. З адцен. жартаўл. Хутка з'есці, выпіць, прычым многа.

Кажаце на яго, што багата есць. Дык жа Іванчык на рост малы, а сеў, то горшчык [бульбы] і скавародку сала і мяса як за сябе закінуў. Гл. р., пас. Я. Куп. Як спёка, люблю кіслае, жбан кіслага [малака] як за сябе закіну. Гл. р., Кл. Што ў сталоўцы абед? Два як за сябе закіну. Люб. Купіў два абеды ў Мінску і як за сябе закінуў. Мсц.

ЯК З ІГОЛКІ ЗНЯТЫ. Зусім новы (пра даўно сшытую вопратку, іншы даўно зроблены прадмет).

Як з іголкі зняты. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Хваліся: дзесяць рокаў [гадоў], як купіла, а як з голкі знятая. Тамсама.

ЯКІ-ТАКІ? Што за? З выяўнаю нязгодаю, недаверам, з адцен. зніжальн.

— Нам дазволіў ляснік. — Які-такі ляснік? Малад. р., Бор. Быў адзін мужык ды такі здаровы, як дуб. Ніякае ліха… не прыставала, ніякая хвароба не магла прыступіцца. — Якая-такая хвароба? — кажа ён, — я жоднае [ніякае] не знаю. От няхай прыйдзе, дык яшчэ пабачым, хто каго зломіць. Сл. п., Бох. (А. Сержп., КАБСП).

ЯКІ ЯМУ (ёй, ім) ЧОРТ! ЯКОЕ ЯМУ (ёй, ім) ЛІХА! Вокліч — як выказванне незадаволенасці, неўразумення.

Які ёй чорт. Чаго стаіць так доўга? Слон. п., з-пад Моўч. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Які ім, маім ніткам, чорт! Рвуцца і рвуцца. Гл. р., пас. Я. Куп. Які яму, Карнею таму, чорт! Крычыць на ўвесь двор. Ці яго рэжа хто, ці ён што? Гл. р., Кл. Якое яму ліха! То тухне, то палае [прымус]. Тамсама. Якое ім [гусям] ліха! Як ноч — крычаць і крычаць. Ці не тхор іх пужае? Хай бы пастку паставілі. Тамсама.

Параўн. (у руск.): что за черт!

ЯК (што) КАЖУХОМ ПА ПЕЧЫ. Немілагучна, няскладна (пра спяванне, гаворку). Паходзіць з непрыемнага дысанансавага ўражання: шум скарэлага кажуха, калі яго сцягваюць з печы.

Вы пе*еце як кажухом па печы. Без Чырунчыкавых [дзяўчат з сям'і Чыруна] не выходзіць у вас. Гл. р., Кл. Нейкі тут аж з Мінску расказваў што так хораша! Як з пісанага бярэ. А то — гаворыць як кажухом па печы. Гл. р., пас. Я. Куп.

ЯК ЛЁДУ. Роўна, якраз, не больш і не менш.

Кіло два рублі як лёду. А вы калі хочаце — купляйце, хочаце — не. Мін., Камар. Дала сто рублікаў як лёду. Гл. р., Кл.

ЯК ЛІСТАМ СЛАЦЦА. Гл. ЛІСТАМ СЛАЦЦА.

ЯК ЛІСТАМ СЛАЦЬ. Гл. ЛІСТАМ СЛАЦЦА.

ЯК ЛІХОЙ СКУЛЕ. Вельмі старанна, рупліва (дагаджаць камусьці наравістаму, прыдзірліваму, капрысліваму, непамяркоўнаму).

Гадзі яму як ліхой скуле. Гродз. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Колькі жыла, столькі і гадзі*ла, як ліхой скуле, то свякрусе, то заўвіцы. Гл. р., Барб. Годзіш, як ліхой скуле, а што табе? Гл. р., Кл. Усе яго баяліся і гадзілі яму, як ліхой скуле. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП).

ЯК МАЕ БЫЦЬ. Як трэба, як павінна быць, як след, нармальна, у парадку, па-сапраўднаму, як патрабуецца.

Удзень яно [дзіця] сабе будзе забаўляцца, вясёленькае як мае быць, а аб якой там пары так пачне дзерціся, — крычыць, крычыць, аж да самай поўначы. Ваўк. п., Шанд. (М. Фед., ЛБ, І). У месце [у горадзе, у мястэчку] накупляў усяго ўсялякага, дастаў кума і ўжо ўсё як мае быць. Слон. п., Студар. (М. Фед.,ЛБ, ІІ). Назаўтра багаты аддаў брату ўсё як мае быць. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Той толькі дзьмухнуў у рулю, дык стрэльба і стала як мае быць. Тамсама. Сляпы і глухі вязуць перадок, а бязногі сядзіць ды кіруе. І едуць яны як мае быць: дзе яма, там пакажа глухі, дзе выюць галодныя ваўкі, там перасцеражэ сляпы, а дзе трэ' ўбачыць стрэчнага ды запытаць у яго дарогі, там паможа бязногі. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП).

Параўн. (у руск.): как следует, как надо, как полагается, по-настоящему, честь-честью.

ЯК МОЦ (сіла), ЯК МОЦ-СІЛА, ЯК СІЛА-МОЦ. Максімальна напружваючыся; напружваючы ўсю сілу, усю моц.

Узяў га*чку ды як моц давай пя*рыць. Малад. р., Радашк. Бяжы як твая моц. Навагр. р., Мон. Рабіў як сіла. Стараўся на ўсю сілу. Гл. р., Вольн. Бегалі, крычалі як моц-сіла. Малад. р., Радашк.

Гл.: як моцы стае.

Гл.: як маеш (меў) моцы (сілы).

Гл.: колькі моцы (сілы).

Гл.: з усёй (усяе) моцы (сілы).

Параўн. (у руск.): что было силы (сил), что есть силы (сил); изо всех сил; на всю силу.

ЯК МАЕШ (меў) МОЦЫ (сілы). Максімальна напружваючыся; напружваючы ўсю моц, усю сілу.

Бяжы, кажуць, як маеш моцы! Бяжы! Ваўк. р., Дварч. Гукаў як меў моцы. Ну, ды што ж? Скід. р., Лун. Як мае сілы тузае ляйчынамі ды б'е кабылку, гоніць баржджэй. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП).

Гл.: як моц (сіла).

Гл.: як моцы (сілы) стае.

Гл.: колькі моцы (сілы).

Гл.: з усёй (усяе) моцы (сілы).

Параўн. (у руск.): что было силы (сил), что есть силы (сил); изо всех сил.

ЯК МОЦЫ СТАЕ. ЯК МОЦЫ СТАНЕ. Максімальна напружваючыся; напружваючы ўсю мои, усю сілу.

Крычыць як моцы стае. Малад. р., Радашк. Раблю як моцы стае, а ты пахваліць баішся. Малад. Беглі як моцы ставала і не здагналі. Малад. р., ст. Баяры.

Гл.: як моц (сіла).

Гл.: як маеш (меў) моцы (сілы).

Гл.: колькі моцы (сілы).

Гл.: з усёй (усяе) моцы (сілы).

Параўн. (у руск.): что было силы (сил), что есть силы (сил); изо всех сил; на всю силу.

ЯК НА ЖЫВОТ (крычаць). Моцна і безупынна (крычаць, раўці).

Тарахціць, едзе Ілля, крычыць як на жывот, аж неба і зямля дрыжыць, Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП). А пан раве ад таго зелля (лекаў) як на жывот. Гл. р., Сымон.

ЯК НА ЗАКАЗ. Аднолькавыя, аднолькавай якасці.

Грыбкі як на заказ: чысценькія, беленькія і роўненькія. І паўнюсенькая каробка! Гл. р., Кл. Сабраліся як на заказ; хоць адзін каб умеў паказаць, а то — ніводзін не ўмее. Тамсама.

ЯК НА ЗАЎТРА (трэба). Вельмі марудна, марудзячы, памалу.

Едзе як на заўтра. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Хутчэй еж, а то — як на заўтра трэба. Гл. р., Кл. Хоць куды збіраецца ён як на заўтра. Асіп. р., Гоман.

ЯК НА СТО КОНЕЙ СЕЎ. Вельмі, надзвычайна (рад).

І такі ўжо рад, як на сто коней сеў. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2).

ЯК НА (тое) ЛІХА. Як на няшчасце; на няшчасце.

Узышла на кладку і, скажы, як на тое ліха, мая нясёнка развязалася. Гл. р., Кл. Як на тое ліха, у гумно ў гэты час прыйшоў пан. Шчуч. р., Маск. (Хрэстам.). Як на тое ліха, дык і карова не пахадзі*ла. Докш. р., Шкл. (Матэр. для сл.). Тут ён падумаў, што яго ўжо ніхто не прыкмеціць, але як на ліха, насустрэк [насустрач] чорт нясе кума. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП).

Гл.: як на тое.

Параўн. (у руск.): как на беду.

ЯК НА ТОЕ. 1. На няшчасце, як на няшчасце.

Плаці, кажа, цётка штраф. Сораму мне!.. Глядзяць людзі… А як на тое, і грошай не маю. Баран. р., Кут.

2. На шчасце, як на шчасце.

Паслухай жа, Грышка. Страху набраліся! Пад'язджаем пад базар на Старажоўцы. Вось і бягуць двух [паліцэйскія]. “Адкуль!” “Куды?” “Што?” І ў воз. А я як на тое, карзінку паставіла між нас: тут Федзя, тут я, і карзінка відаць. Ён [паліцэйскі] мац за карзіну — бутэлькі. Забралі і пайшлі. Мін. р., Лекар.

ЯК НЕ ЛЫСЫ. І НЕ ЛЫС. 1. Быццам зусім нічога не ведае, быццам зусім нічога не зрабіў, а ні не вінаваты; быццам нічога не здарылася, не зрабілася.

Гэты п'е, а той… хутчэй сядло на каня, прыйшоў і сеў як не лысы. Сак. п., Др. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Хацеў увайсці да другога, ажно чуе: ідзе..., дык хутчэй зачыніў і сядзіць сабе як не лысы. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІ). — Ці няма чаркі гарэлкі? — пытае маскаль [салдат рускай царскай арміі]. — Е [ёсць], кажа паніч, і прынёс... цэлую пляшку. Глынуў… і не лыс. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП).

2. Вельмі проста, хоць бы што.

Павёў іх Іванчык у балота. Сам скача з купіны на купіну і не лыс, а яны не пападуць на купіну ды ўсе шубоўсь у гразь: вымазаліся, як чэрці. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП).

Параўн. (у руск.): как ни в чем не бывало.

ЯК НЕ Ў СВАЕ ДУХІ. Гл. НЕ Ў СВАЕ ДУХІ.

ЯК НЕ Ў СЯБЕ. Багата, ненасытна (есці, піць).

Во гэтай плоймы — качаняты ды гусяняты — не накарміць, есці на іх не набрацца, жаруць як не ў сябе. Наеліся, паплавалі — і зноў каб есці. Гл. р., Стар. Што ж такое? Усе дзівіліся, і дактары не памагалі: есць як не ў сябе, а худы як таран. Аж-бо, кажуць, нейкі раба*к вельмі доўгі, забылася, як завецца. Гл. Тут немца аднаго [з гадоў нямецкай акупацыі] Бочка звалі. Ледзь павернецца і есць як не ў сябе. Мін. р., Буц. Есць не ў сябе. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ. ІV).

ЯК НІ ЁСЦЬ (а). 1. Усё-такі.

Я так сабе, а Мікалай, як ні е [ёсць], у гадах, спацеў, хоць выкручвай. Гл. р., пас. Я. Куп. Як ні ёсць, а ты ж маладзейшы за Юзю, ты і саступі. Малад. р., Красн. Сёлета, як ні ёсць, хто не ленаваўся, — усе маюць [сена]. І нарасло, і брыгадзір не той самы. Мін. р., Нялід.

2. Ва ўсякім разе, пры любых абставінах, пры любым параўнанні.

Як ні е [ёсць], а з яго розумам, а з яго галавою жыць будзе. І як жыцьме! Гл. р., Кл. Пра што кажаш? Хіба яна правінілася, што не ўжыла з ім? Як разлу*чаная, дык і нядобрая? Горшая за ўсіх? Ну, разлу*чаная, ну з дзіцем, ну не такая ву*чаная, — але, як ні ёсць, варт (sic!) за любую з вас. Тамсама.

Параўн. (у руск.): какой (какая, какое) ни на есть, как ни как, как бы там ни было.

ЯК ПАНІ СЕСЦІ. Гл. ЯК БАБЕ (пані) СЕСЦІ.

ЯК ПРАЗ ЗЯМЛЮ ПРАВАЛІЎСЯ. Гл. ЯК (бы, быццам) У ЗЯМЛЮ (праз зямлю) ПРАВАЛІЎСЯ.

ЯК (што) ПУГАЮ ПА ВАДЗЕ. Без ніякага ўздзеяння; без выніку, следу.

Кажаш ты на нас, а нам як пугаю па вадзе. Кажы сабе, а мы не шманалі і не шманаем. Гл. р., пас. Я. Куп. Хіба — нашто кажаце? — я не хачу, каб ён вучыўся? Штодзень кажу: вучыся! А яму ўсё мае гэта старанне што пугай па вадзе. Малад. р., Радашк. Твая во гэта навука ім як пугаю па вадзе. Каб на вечарынку кожненькі ў бога дзянёк!.. Гл. р., Кл. А ім усё як пугай па вадзе, скажы ці не — адно ліха. Мін. Рабіў, а з мае работы як пугаю па вадзе. Гл. Выгаварыла, а той выгавор яму як пугаю па вадзе. Гл. р., Ключ.

Параўн. (у руск.): как горох от стены, как горох о стену.

ЯК ПЯРЫНКУ СПАЛІЦЬ. Вельмі хутка і лёгка.

— Дыван, дыван, нясі мяне да бяссмертнай царыцы! — Як пярынку спаліць, так і стаў у яе. Царыца ў ім (sic!) надта закахалася. Ваўк. п., Дыхн. (М. Фед., ЛБ, 1). Цябе ўзлаваць — як пярынку спаліць. Гродз. р., Бел.

ЯК РУКОЮ АДНЯЛО (зняло). Зусім і хутка прайшло, знікла (пра боль, стому, перапалох, бяссонніцу).

Як баліць дзіравы зуб, то ў дзірачку ўваткні малесенькі дробачак камфары або насып цёртага пораху, то адразу як рукою боль адніме. Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР). Як стаў так рабіць, дык, скажыце, як рукою адняло: стаў спаць ціхенька, роўненька. Гл. р., Кл. А калі дзіця спужаецца дзе, звадзі яго туды, пакажы ды хорашанька раскажы пра ўсё, — дык як рукою адніме. Тамсама. Паставілі банкі, дык як рукой зняло. Бял. р., Кл.

ЯК РУКОЮ ДАСТАЦЬ. Гл. РУКОЙ ДАСТАЦЬ.

ЯК САБАКУ (сабацы) ПЯТАЯ НАГА. Гл. ТРЭБА (патрэбны) ЯК САБАКУ ПЯТАЯ НАГА.

ЯК САМ НЕ СВОЙ. Збянтэжыўся, страціў валоданне сабою, надзею на выхад са становішча.

Жонка, як самая не свая… Пабегла. Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР). Мікіта трохі пастаяў ды як сам не свой павалокся ў млын. Тамсама. Пастукаў хтось у дзверы, адчынілі, — маладзіца ці дзяўчына стаіць. — Я, кажа, — Жэнева жонка. Стаім мы як самі не свае: чуць не чулі, што ажаніўся, а яно, бачыш як… Малад. р., Заг. Закрычаў, дык тое дзіцятка глядзіць у вочы як само не сваё. Навагр. р., Падкас. Што з імі рабіць? Змерзлі [буракі, морква]… Я сама не свая, дальбог. Гл. р., Кл. Яна ж вельмі не хацела за яго ісці. А я ўгаварыла. Цяпер яна ходзіць як сама не свая і я як сама не свая. Во які, выходзіць, замуж. Тамсама. Ходзіць як сам не свой. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ. ІV).

ЯК СВЕТ СВЕТАМ. Спрадвечна, спраку веку, заўсёды.

Як свет светам было гэтак: рабі, дык і зробіш. Вільня. Мусіць (мабыць), як свет светам чалавека цягне туды, дзе на свет пайшоў. Малад. р., Дубр.

ЯК СВЕТ СОНЦАМ. На ўсходзе сонца, з сонцам.

Назаўтра бацька гаворыць: “Я пайду”. Я рад. Як свет сонцам устаў бацька, рана-рана. Сен. р., Шэмет. (Хрэстам.).

ЯК СІЛА (сіла-моц). Гл. ЯК МОЦ (сіла).

ЯК СЛЕД. Як трэба, як павінна быць.

Памыюся як след. Мсц. Не паспеў расплаціцца як след з мужам. Чач. р., Гоц. (П. Ахр., БК).

ЯК СТАІЦЬ. Без нічога, без рэчаў, маёмасці (пра таго, хто з любой прычыны нічога не мае).

Як пабраліся [пажаніліся, узялі шлюб], нічога нічагуценька ў іх не было. Сышліся як стаяць. Малад. р., Бак. З пажару выскачыў як стаіць. Мін. р., Засл. Прыехаў з заработкаў як стаіць, — ні каму, ні сабе нічога не прывёз. Гл. р., Кл. З вайны быў як стаіць. Тамсама.

ЯК СТОЙ. Вельмі хутка (збегаць, схадзіць, злётаць, зрабіць штосьці).

Толькі грошы — на адной назе збегаю, як стой збегаю! Сл. р., Трухан. Архіп бывала верацяно зробіць як стой. Вераценнік адным словам. Гл. р., Кл. Сядзе на каня, дык як стой будзе тутака [тут]. Асіп. р., Карыт. Як стой згарэла [хата]. Гл. р., Кл.

Гл.: як бачыш (бач, байч).

Гл.: як га!

ЯК ТАБЕ (вам) КАЖУ. Вельмі хутка, — так хутка, як надта коратка сказаць.

Як табе, Мікола, кажу расхапілі [бульбу на базары]. Са*ма капаюць людзі, няма калі везці на базар. Усе на копцы. Мар. Гор. Яны як вам кажу парэзалі [пілою з маторам] цэлага дуба. Гл. р., Стар. Скажы, толькі шугануў, і як табе кажу згарэла хата, што і не выхапілі анічагенечкі. Гл. р., Кл.

ЯК ТОЙ КАЗАЎ. КАЗАЎ ТОЙ. Як звычай казаць, гаварыць; як ёсць завядзёнка казаць, гаварыць.

Было сабе ў аколіцы дзвюх дзяўчат, от такіх, як той казаў, што ні гловы, ні мовы. Ваўк. п., Кус. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Нам, як той казаў, картофлі [бульбы] не купляць. Навагр. р., Ваўк. Мы, як той казаў, жылі там адным гуртам. Тамсама. Як той казаў, ні перастояла, ні высыпалася. Слон. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). За адну картофліну, казаў той, спрэчак не робяць. Валож. р., Сак. Нам з бабай, казаў той, толькі і жыць: усё гатовае, усё ў нас ёсць. Барыс. р., Вял. Трасц. Параўн.: За ўсё свае жыццё ён, як кажуць, не скрыўдзіў і малога дзіцяці. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП).

Параўн. (у руск.): как говорится.

ЯК У БОГА ЗА ПАЗУХАЮ. Спакойна, без клопатаў, без трывог і з дастаткам (жыць, пражываць).

Жыве сабе тая жанчына як у бога за пазухаю, усё ў яе е [ёсць], ніякага клопату не мае. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Зажыў з тых часоў той чалавек як у бога за пазухаю: усяго... даволі, усе яго шануюць. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП). Сыны вашы ў бога не вераць, а жывуць, бацька, як у бога за пазухаю. Гл. р., Кл.

ЯК У БУБЕН БІЦЬ. Гаварыць у адзін голас; гаварыць громка і голасна пра незвычайную навіну.

От пачаў я закурваць люльку, аж чую: усе як у бубен б'юць, што белы рускі цар заваяваў якоесь чужое царства. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). А ведама, скажы жонцы, то яна куме, кума суседцы, суседка дзя*нне, а там усе як у бубен б'юць. Сл. п., Бох. (А. Сержп., КАБСП). А ці было чаго, каб пытаўся? З якое прычыны вы як у бубен білі? Ганц. р., Чудз.

ЯК (бы, быццам) У ЗЯМЛЮ (праз зямлю) ПРАВАЛІЎСЯ. Знікнуць, прапасці хутка і бясследна.

Шукаў ён, шукаў, — няма, от бы ў зямлю правалілася. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). На возе было трохі саломы. Я і запаліў жмак. Зірнуў назад, а ён чорт ведае дзе дзеўся, от бы ў зямлю праваліўся. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП). Ну, дзе ж той ножык? Толькі быў і як праз зямлю праваліўся. Бя.л. р., Кл. (Матэр. для сл.). Нямаш [няма] самага лепшага вала, — от бы праз зямлю праваліўся. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). І так шукалі і гэтак шукалі, быццам праз зямлю праваліўся. Тамсама.

Параўн. (у руск.): как (точно) сквозь землю провалился.

ЯК У ПРОЦЬМУ ПАЙСЦІ. Страчвацца, бясследна знікаць, быццам у прорве, у бяздонні (пра матэрыяльную дапамогу). Колькі ўжо чаго не давалі — усё як у процьму ідзе. Бял. р., Кл. (Матэр. для сл.). А ў іх што з'ядаецца, а што раскідаецца. І зараблялі і настара*ліся, а ўсё як у процьму пайшло. Бераз.

ЯК У РУКУ ДАСЦЬ. Спраўдзіцца (сон).

Але хоць сон — гразь, толькі іншы сон як у руку дасць. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Іншы сон як у руку дасць. Тамсама. От, сон, паночку, як у руку даў. Ваўк. п., з-пад Свісл. (М. Фед., ЛБ, 1). Часам сон як у руку дасць. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).

ЯК (бы) ЯЗЫКОМ ЗЛІЗАЛА. Раптоўна і цалкам знікла штосьці.

Згарэла гумно беднага, усё роўна як яго языком злізала. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП). Як зрынуўся вал-валам [пра наступ савецкага войска ў 1944 г.], дык таго немца скрозь як языком злізала. Гл. р., Стражы*. Пакуль збегліся людзі, дык і тушыць няма чаго: счысціла двор [згарэў двор], бы языком злізала Сл. п., Бох. (А. Сержп., КАБСП). Усхадзіўся такі віхор, што занялася ўся веска дый змокла [згарэла], от бы языком злізала. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП).

ЯМУ ВЫСТАЯЦЬ (выбіць). Доўга прастаяць, забавіцца.

Бывай, галубачка, пабягу, а то я ўжо тут яму выстаяла. Белаз. Не баўся ж там. Ты ж так: як пойдзеш куды, там і яму выстаіш. Тамсама. Гаварыла, узяўшыся за клямку, пакуль яму выбіла. Тамсама.


1968

Тэкст падаецца паводле выдання: Ф. Янкоўскі. Беларуская фразеалогія. Фразеалагізмы, іх значэнне, ужыванне. -- Мінск: Вышэйш. школа, 1968. — 451 с.
Крыніца: http://mowaznaustwa.ru/