epub
 
Падключыць
слоўнікі

Франц Кафка

Дрэвы

Бо мы - не раўнуючы як пні, што засталіся ад дрэваў у снезе. Здаецца, што яны ляжаць на паверхні: пхні нагой - і яны пакоцяцца прэч. Ды не, гэтага не будзе, бо яны моцна сядзяць у зямлі. Але, паглядзі, і гэта ўсё толькі здаецца.



Пераклад: Лявон Баршчэўскі

Беларуская Палічка: http://knihi.com