Францішак Аляхновіч

Беларускі тэатр

Абсяг творчасці Францішка Аляхновіча (1883–1944) быў надзвычай шырокі: ён займаўся драматургіяй, паэзіяй, прозай, публіцыстыкай, тэатразнаўствам, выступаў як рэжысёр і акцёр, вёў культурна-асветніцкую і грамадскую работу.

"Беларускі тэатр" – першае даследаванне нацыянальных тэатральных традыцый, нарыс гісторыі беларускага тэатра ад яго пачатковых форм да моманту поўнай прафесіяналізацыі – узнікнення Беларускага дзяржаўнага тэатра.

У манаграфіі Ф. Аляхновіча лаканічна выкладзены праблемна-навуковы аналіз генезісу і паэтыкі нацыянальнага тэатральнага мастацтва. Аўтар паслядоўна аналізуе фальклорныя вытокі беларускага тэатральнага мастацтва, асэнсоўвае здабыткі батлейкі і школьнай драмы з яе інтэрмедыямі. Кніга ўводзіць ў гісторыю нацыянальнай сцэны не толькі забытыя факты, з’явы, падзеі, але і імя самога яе аўтара як акцёра, рэжысёра, драматурга, арганізатара тэатральнай сцэны і як тэатразнаўца, уносіць шмат новага ў разуменне тэатральных і агульнакультурных працэсаў Беларусі.

Спампаваць (9 МіБ)

Крыніца: leb.nlr.ru

/
Выявы старонак пададзеныя толькі для хуткага азнаямлення. Каб атрымаць лепшую якасць, спампуйце твор цалкам.
PDF файлы можна прагледзець праз Adobe Reader, DJVU файлы - праз DjView