Францішак Аляхновіч

Пан міністар

Францішак Аляхновіч (1883–1944) – выдатны дзеяч беларускага адраджэння, паэт, акцёр, рэжысёр, першы беларускі тэатразнаўца, аўтар шэрагу драм, большасць якіх напісана паводле фальклорных сюжэтаў. Яго творам уласцівы востры сацыяльны змест і дэмакратызм, займальнасць інтрыгі, дынамізм дзеяння і выразнасць мовы.

Сатырычная камедыя “Пан міністар” – бліскучая палітычная сатыра на псеўдабеларускіх дзеячаў. Яна была напісана напярэдадні выбараў дэпутатаў у польскі Сойм і мела актуальны канкрэтны змест. Жаданне галоўнага героя завалодаць партфелем міністра фінансаў і хітрыкі, на якія пускаецца герой, – вядучая сюжэтная лінія. П’еса створана ў класічным стылі, развенчвае тых, хто, адчуўшы перамены ў грамадстве, спрабуе выкарыстаць палітычную кан’юнктуру.

Спампаваць (3878 КіБ)

Крыніца: nlb.by

/
Выявы старонак пададзеныя толькі для хуткага азнаямлення. Каб атрымаць лепшую якасць, спампуйце твор цалкам.
PDF файлы можна прагледзець праз Adobe Reader, DJVU файлы - праз DjView