epub
 
падключыць
слоўнікі

Францішак Багушэвіч

«Хто над жалезнай струной запануе...»

 

Хто над жалезнай струной запануе,

Аж яна плача, то грыміць громам, то стогне,

То так смяецца, рагоча, танцуе,

Што душа цвёрдая здрогне, -

Той і над сэрцам панаваць можа,

Бо дар музыкі, то Твой дар, Божа!

Іграй жа свету, а хто ўчуе тоны,

Той не прапашчы, той будзе збавёны.

 

18-20.07.1897

 


20.07.1897

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае