epub
 
падключыць
слоўнікі

Францішак Багушэвіч

«Я стары, таму й не знаю...»

 

«Ці ты знаеш, маладзенькі...»

 

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

Я стары, таму й не знаю;

Я знаёмы з іншым краем:

З тым, дзе Лена і Пячора,

З тым, дзе багна і вазёры,

З тым, дзе горы, з тым, дзе стэпы,

З тым, дзе прах дзядоў у склепах,

Што палеглі на чужыне,

Волі прагнучы Айчыне.

Сёння ж кат стаіць над ёю...

А ці знаеш ты пра тое?..

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

 


1886-1900?

Пераклад: Сяржук Сокалаў-Воюш
Тэкст падаецца паводле выдання: Багушэвіч Ф. Творы / Францішак Багушэвіч ; [укладанне, прадмова Я. Янушкевіча ; каментарыі У. Содаля, Я. Янушкевіча; мастак Г. Хінка-Янушкевіч]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1991. - 308 с.