epub
 
падключыць
слоўнікі

Францішак Багушэвіч

«Ото ж, браце, давядзецца...»

 

Ото ж, браце, давядзецца

Нам з табой вачмі сваімі

Бачыць, як свет западзецца

Са ўсім чыста і са ўсімі.

 

Казаў Шмуйла: «Не паможа

Жадна сіла - ўсё прапала!

Астануцца, - кажа, - можа,

Жыдкоў колькі - і то мала, -

 

Каб было каму астаткі

Грошы, водку, розна збожжа,

Пазбіраць усе манаткі,

Ці не купіць іх хто, можа?

 

А што рэшта ўсё загіне:

І кабылы, і каровы,

І авечкі, і ўсе свінне.

А там калісь, можа, новы

 

Свет паўстане, - кажа Шмуйла, -

Што жыдоўскі свет то будзе».

Згінець пан, прапаў хамула,

А з жыдоў настануць людзе.

 


1886-1900?

Тэкст падаецца паводле выдання: Багушэвіч Ф. Творы / Францішак Багушэвіч ; [укладанне, прадмова Я. Янушкевіча ; каментарыі У. Содаля, Я. Янушкевіча; мастак Г. Хінка-Янушкевіч]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1991. - 308 с.