epub
 
падключыць
слоўнікі

Францішак Багушэвіч

Шумяць сосны

 

На вяршынях сумна сосны

Зашумелі ціха,

Невясёлыя іх вёсны,

Бо наўкола ліха.

 

Бо наўкола пні, магілы,

Гора і няволя,

Вецер нішчыць рэшту сілы,

Рвуцца буры з поля...

 

І шумяць, нібы сіроты,

Нібы рэкі ў горах,

Бо не ведаюць, хто потым

Попел іх прыгорне?..

 

Што расціме на вяршынях,

Калі іх не будзе?..

Зашумелі сіраціны,

Слёзы ў сумным гудзе...

 

Як калісьці падрасталі,

Вольным было поле,

А каменне не сціскала

Каранёў няволяй:

 

Іх дубы абаранялі,

Кожны - нібы волат,

Грабы вежамі стаялі,

Людна было ўкола!..

 

Ўсё злягло, зіма гарцуе

На спусцелым полі,

Шуму іх ніхто не чуе,

Плачуць сосны з болю!..

 

Хай жа сосны з болю млеюць,

Сэрцы ўзрушаць людзям,

Бо хто плач іх зразумее,

Мёртвых той абудзіць!..

 

Плачце, родныя, няўцешна,

Плачце на ўсе грудзі!

Мо абудзіце памершых

І радасней будзе...

 


1886-1900?

Пераклад: Алег Лойка
Тэкст падаецца паводле выдання: ЛіМ, 1965, 23 сак.