epub
 
падключыць
слоўнікі

Францішак Багушэвіч

«Жыццё - вандроўка на чоўне па моры...»

 

Жыццё - вандроўка на чоўне па моры,

Смерць - гэта прыстань пасля працы рупнай.

Многім даецца раскоша без гора,

Вось яны й лічаць, што ўсё ім даступна.

Лічаць сягоння, а заўтра ўжо свята

Вераць, што будуць Пятром так прыняты,

Як і ў Пятровічаў - без выключэння!..

О, каб так стала! Даўно ўсе цячэнні

Мора людскога чарнелі б чаўнамі,

Першы да іх паімчаўся б я з вамі,

Бо тут я прыняты быў гэтак сардэчна,

Што лепшага месца не трэба мне вечна.

 

Р. 1897, дня 20 ліпеня,

Коўна, дом паноў Пятровічаў

 


20.07.1897

Пераклад: Куба Паўтаржыцкі
Тэкст падаецца паводле выдання: Раса нябёсаў на зямлі тутэйшай: беларуская польскамоўная паэзія XIX ст. / укладанне, прадмова і каментарыі У. Мархеля. – Мінск, 1998?