У кнізе Іова
гаворыцца і пра тых,
што зневажаюць паніжаных,
крыўдзяць убогіх,
перад нямоглымі ганарацца, -
але Гасподзь
гэтакімі пагарджае.
Сустрэнеш у ёй і звесткі
пра дзівы ўсялякія,
што ўчыніў
Бог у істотах розных:
у дзікіх звярах,
у нябесных птушках
і ў рыбінах водных, -
і разам з тым тлумачэнне,
што азначае якое дзіва,
што таямніца якая кажа.