epub
 
падключыць
слоўнікі

Франсуа Марыяк

Цень

У дні, калі упал спыняў усё жыцьцё,

Калі жарліва сонца на зьнямоглых нівах

Да сэрца вінаграднік прыгортвала маўклівы,

У час, калі шыхты зьнясіленых касцоў

Гнялі траву крыжамі целаў нерухлівых,

Адным-адзін у тыя дні пякельля, пылу,

Наўпрост прад сном зямлі прыгнечана-панылым,

Аглушаны цыкадаў незьлічоных цвыркаценьнем,

Я прагнуў сэрца вашага, як прагнуў ценю.



Пераклад: Ніна Мацяш