Недзе коткі мяўкаюць марцовыя,
Пошчак крокаў чую аддаля...
- Залюляная тваімі словамі,
Трэці месяц не засну ніяк.
Ты са мною, бессань, ночку кожную,
Пазнаю твой нерухомы твар.
Беззаконьніца, сяброўка гожая,
Што, не даспадобы песьня-дар?
За вакном, за белаю тканінаю
Прыцемак блакітны струмяніць...
Мо суцешыш дальняю навінаю?
Ну чаму з табой мне лёгка быць?