epub
 
Падключыць
слоўнікі

Ганна Ахматава

Дваццаць першага. Ноч. Панядзелак...

Дваццаць першага. Ноч. Панядзелак.

Цьмяны контур сталіцы імгліць.

І прыдумаў жа нейкі пустэльнік,

Што бывае любоў на зямлі.

 

З-за ляноты сваёй ці маркоты

Ўсе паверылі, так і жывуць:

Ад сустрэч да разлук і згрызоты.

І любоўныя песні пяюць.

 

Але іншым адкрылася тайна,

Спачывае на іх цішыня...

Гэта так апякло нечакана,

Што цяпер нібы хворая я...



Пераклад: Пятро Макарэвіч

Беларуская Палічка: http://knihi.com