epub
 
падключыць
слоўнікі

Ганна Ахматава

«Я усміхацца перастала...»

Я усміхацца перастала,

Марозны вецер вусны студзіць,

Адной надзеяй меней стала,

Адною песняй болей будзе.

А песню гэтую міжволі

Аддам на смех і ганьбаванне,

Бо так нясцерпна рэжа болем

Душу любоўнае маўчанне.



Пераклад: Валянцін Рабкевіч