epub
 
падключыць
слоўнікі

Ганна Ахматава

«На шыі пацеркаў драбкі...»

На шыі пацеркаў драбкі,

Хаваю рукі ў муфце цёплай,

З вачэй, няўважлівых такіх,

Ня ўпадзе больш сьлязы ніводнай.

 

І твар бляднейшым выдае,

Бо апранула шаль ліловы,

Прычоска простая мая

Мне дастае амаль да броваў.

 

Палётам назавеш хіба

Хаду нясьпешлівую гэту,

Бы пад нагамі пляц плыта,

А не квадрацікі паркету.

 

Раскрыты бледны рот крыху,

Уздых і выдых цяжкі, рэдкі...

Дрыготка на грудзях нясу

Няспраўджанае стрэчы кветкі.



Пераклад: Тацяна Папова