epub
 
Падключыць
слоўнікі

Ганна Ахматава

Надпіс на няскончаным партрэце

Ах, не ўздыхайце пра мяне,

Туга - занятак грэшны, марны.

Вось тут, на шэрым палатне

Узьнікла я так дзіўна-цьмяна.

 

Рук-крылаў хваравіты зьгіб,

Ў вачах маіх - усьмех шалёны.

Ня здолела б я іншай быць

Ў чаканьні горкай насалоды.

 

Ён так хацеў, так загадаў,

Сказаўшы мёртва-злыя словы.

Мой рот трывожна запалаў,

На шчокі лёг налёт сьняговы.

 

Бязгрэшна-вінаваты ён,

Сышоў, ня мне глядзіць у вочы,

Але перадсьмяротны сон

Мне больш нічога не прарочыць.



Пераклад: Тацяна Папова

Беларуская Палічка: http://knihi.com