epub
 
падключыць
слоўнікі

Ганна Ахматава

«Нашы сэрцы не скаваныя...»

Нашы сэрцы не скаваныя,

І каханьне - не астрог.

Многа шчасьця канаванага

Знойдзеш вольны на шляхох.

 

Я ня жалюся, ня плачу, не:

Шчаснай долі мне ня мець.

Не цалуй стамлёных вуснаў мне -

Цалаваці прыйдзе сьмерць.

 

Адышла туга нясьцерпная,

На ёй сьнежнае сяйво...

Лепшы ты - чаму, ня ведаю -

Ад выбраньніка майго.



Пераклад: Тацяна Папова