Не з лірай улюблёнага
Іду я чараваць –
Трашчотку пракажонага
Нясу я, каб спяваць.
Не раз вам дружна ахнецца
З праклёну і выцця.
І смелыя шарахнуцца
Прэч ад майго жыцця.
Малох не срэбра выбеліў,
Не марнай славы ход:
Я пад крылом пагібелі
Жыла ўсе трыццаць год.