epub
 
падключыць
слоўнікі

Ганна Ахматава

«Новы дзень - і новая трывога...»

Новы дзень - і новая трывога,

ўсё мацнее збожжа сьпелы пах.

Ты, ласкавы, дадзены мне Богам -

Заставайся так.

 

Ў вершалінах авяльгі сьпяваюць -

Толькі ўночы робіцца цішэй.

Я вясёлых восаў адганяю

Ад смарагдавых тваіх вачэй.

 

На дарозе дзесь званочак грае -

Лёгкі гук на памяці у нас.

Каб цябе суцішыць, засьпяваю

Пра растаньня вечаровы час.



Пераклад: Тацяна Папова