epub
 
падключыць
слоўнікі

Ганна Ахматава

Пятая ружа

Soleil ты звалася, ці чайнай,

I чым магла б ты быць яшчэ.

Наколькі ж стала незвычайнай ―

Што не забыць цябе лягчэй.

 

Ты ззяннем прывіднага лета

Напамінала райскі сад.

Быць і петраркаўскім санетам

Магла б, і лепшай ад санат.

 

Мы будзем піць тваё дыханне,

Табой мой дом благаславім.

Была ты, як само каханне,

Хоць справа тут зусім не ў ім.

 

1963



Пераклад: Мікола Кандратаў