epub
 
падключыць
слоўнікі

Ганна Ахматава

«Сябра правяла я да вітальні...»

Сябра правяла я да вітальні.

Лётаў побач залацісты пыл.

Гук паважны, разьвітальны

Са званіцы плыў.

 

Кінутая - выдумалі слова! -

Я ня ліст, ня кветка, каб кідаць.

Толькі вочы ўжо мае сувора

Ў люстра пацямнелае глядзяць.



Пераклад: Тацяна Папова