epub
 
падключыць
слоўнікі

Ганна Ахматава

«Сягоньня не прынесьлі мне ліста...»

Сягоньня не прынесьлі мне ліста:

Забыўся напісаць, ці, можа, зьехаў;

Вясна як пошчак срэбранага сьмеху,

Гайдае лёгка караблі вада.

Сягоньня не прынесьлі мне ліста...

 

Яшчэ надоечы ён быў са мною,

Ласкавы, закаханы, толькі мой,

Ды то было зімою сьнегавой,

Цяпер вясна з атрутнаю тугою,

Яшчэ надоечы ён быў са мною...

 

Я чую, як смык лёгкі, трапяткі,

Бы ў прадсьмяротным болі, бьецца, бьецца,

І страшна мне, што сэрца разарвецца,

Не дапішу пяшчотныя радкі...



Пераклад: Тацяна Папова