epub
 
падключыць
слоўнікі

Ганна Ахматава

Ў гразі – мой хлеб і ў муці – воды...

Ў гразі – мой хлеб і ў муці – воды

Вакол мяне атрутны гам.

Нашто апошнюю свабоду

Ператварылі ў балаган?

Ці не таму, што не глумлюся

Над горкай гібеллю сяброў?

За тое, што не разлучуся

З маркотнаю зямлёй бацькоў?

Хай так. Без ката і без кулі

Паэту анідзе не быць.

Нам – пакаянныя кашулі,

Са свечкай нам ісці і выць.



Пераклад: Пятро Макарэвіч