epub
 
падключыць
слоўнікі

Ганна Ахматава

«Ў сераду а трэцяй звар'яцела...»

Ў сераду а трэцяй звар'яцела

Я, дзівак-хлапец!

Бо аса, што звонка так зьвінела,

Укалола мне пярсьцец.

 

Я яе прыціснула зьнячэўку,

І памерла быццам бы яна,

Ды канец атрутны джала-стрэмкі

Быў гастрэйшы ад верацяна.

 

Пра цябе, дзівак, заплачу можа,

Ці, магчыма, мне ўсьміхнешся ты?

Паглядзі - вось на пярсцы прыгожа

Зіхаціць пярсьцёнак залаты.



Пераклад: Тацяна Папова