Ўсе тут п'яніцы, прасталыткі,
Невясёла як разам нам!
На сьцяне у аблоках кветкі
Разам з птушкамі - сумна там.
Зацягнуўся ты чорнай люлькай,
Дзіўны дым па-над ёй відаць.
Я сягоньня ў спадніцы вузкай,
Каб зграбнейшаю выглядаць.
На вакенцах набітыя дошкі -
Навальніца за імі ці сьнег?
Да вачэй асьцярожнае коткі
Падобныя вочы твае.
Як жа ж, як маё сэрца тужыць!
Мо чакаю, што прыйдзе сьмерць?
А тая танцорка будзе
Ў пякельным вагні гарэць.