epub
 
падключыць
слоўнікі

Гарнэт Эн Шульц

Зімовае ўбранне

У белай футры цэлы свет,

У коўдры мяккай, нібы воўна,

Наш домік з садам, двор, ставок -

Так выглядае ўсё цудоўна.

Павольна кружацца сняжынкі,

Як быццам чары хто наслаў.

Усё прыціхла ў наваколлі,

Зімовы час ужо настаў.

 

Алея ўбралася у вэлюм

Ялінкі - гарнастая футра,

Слупы стаяць у белых шапках

Каля стаўка спаважна й мудра.

Сцяжынцы ёмка і утульна

Паміж пушыстых берагоў.

А зоркі шлюць святло з нябёсаў, -

Не трэба нават ліхтароў.

 

Зямля сагрэлася пад снегам

І спіць сабе пад ім спакойна,

Цяплейшай коўдры і не трэба.

Каб зіму зімаваць прыстойна.

Прыроды чары нам паслаў -

Іскрыстыя, ўсцешныя -

Гасподзь, і ціха пажадаў,

Каб цешыліся, грэшныя.



Пераклад: Алена Таболіч