* * *
Свет вам кажа, каб малілісь,
Свет вам кажа працаваць,
Каб як рыба, век вы білісь,
Каб багатых адзяваць.
Люд! арэш ты, засяваеш,
Бʼеш абухам, тчэш, куеш...
А які прыбытак маеш,
Што ўсе сілы аддаеш?
Дзень і ноч ты пры машыне,
То ля ткацкага станка,
То ў зямлі глыбока гіне
Сіла, дух працаўніка.
Насыпаеш рог дабра ты,
Поўніш хлебам і віном...
Ну, а сам ты ці багаты?
Як жывеш сваім дабром?
Хто з вас хату добру мае?
Грошы? хлеб? адзежу? кут?
Дык скажы: карысць якая
Для цябе, працоўны люд?
Ўсё, над чым вы працавалі,
Націралі мазалі, –
Ўсё, што ваша , ўсё забралі,
А ў заплату вам далі
Тые ковы, што кавалі,
Той заржаўлены ланцуг,
На каторы век трымалі
Ваша цела і ваш дух...