epub
 
Падключыць
слоўнікі

Іда Пілецкая

Сон на Куццю

З польскай — І. Пілецкай

 

Сюды, ка мне, за стол, хто другам,

Хто свой, ўсе сядзьма разам;

Ты, жонка, дзеткі, брацця, кругам,

Во гэтта — пад абразам!

 

Ка мне, дружкі! хай вас угледжу;

Вітаю хлебам, соляй.

Куцця сягоння, сам не ўседжу

Адзін з сваёю доляй.

 

На стол, як чынім векаў многа,

Сянца паслаў, глядзіце.

Падбліжцеся ж!.. вянком старога

Свае ўсе акружыце!

........................................................

Стол доўгі, ўкруг свае ўсе самі,

Твар кожны весел, ясны,

У кожнага душы раямі

Снуюцца думкі шчасны.

 

І разам слуг людок нясмелы

Нам пасадзіці трэба,

Ўсіх братняй згоды анел белы

Багаславіць хай з неба.

....................................................

Падайце ўборы мне яркія,

Ў жалобных нахадзіўся,

Пры мне сягоння ўсе блізкія,

Сягоння Бог радзіўся.

....................................................

....................................................

Пуста кругом!.. Гэй, гэй, свае дзе?

Дзе анел захаваўся?..

...................................................

Снуюцца цені... сэрца брэдзе...

Не чуюць... Сам застаўся.

 

24 жніўня 1906



Пераклад: Янка Купала

Беларуская Палічка: http://knihi.com