epub
 
Падключыць
слоўнікі

Ігнат Канчэўскі

«Па святой зямлі - Яго святыя ногі...»

Па святой зямлі - Яго святыя ногі,

Да схілёных голаў - рук святых прыткненне...

Падарожнага пазналі ўсе дарогі,

І даюць Яму прытулак ўсе каменні.

Буйны вецер - адгалосак грознай буры,

Прыбліжонай буры ды для нас далёкай.

Сціхнуць нема ўраз сляпыя ўсе віхуры,

Як пачуюцца Яго святыя крокі.

І пазнаюць вобраз чысты і чаканы

Ўсе блудніцы, ўсе, хто ў зморы і агідзе,

Ўсе, хто брудны быў, слабы ці хворы, п'яны,

Бо ім штось шаптаў увесь час праканана:

- Так, Ён прыйдзе, Ён напэўна прыйдзе!

 




Беларуская Палічка: http://knihi.com