У манаграфіі комплексна даследуюцца беларускія мястэчкі 18 - пачатку 19 стагоддзяў. На падставе прац айчынных і замежных аўтараў, архіўных дакументальных крыніц, картаграфічных матэрыялаў, мемуараў, перыядычнага друку аналізуюцца пытанні, звязаныя з палажэннем мястэчак у структуры населеных пунктаў Беларусі, асаблівасцямі іх функцыяніравання, сацыяльна-дэмаграфічнай, этнаканфесійнай сітуацыі, роляй гэтых паселішчаў у сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці Беларусі ў азначаны перыяд. Кніга будзе цікавая і карысная для навукоўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, усіх, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.