epub
 
Падключыць
слоўнікі

Іван Бунін

«І трава, і чмялі, і бутоны, й калоссі...»

І трава, і чмялі, і бутоны, й калоссі,

І блакіт, і спякотны настой...

Прыйдзе час, і Гасподзь да адказу запросіць:

“А ці быў ты шчаслівы пры долі зямной?”

 

І забуду я ўсё, толькі ўспомню імгненна

Палявыя шляхі між калосся і траў –

І ў салодкіх слязах упаду без маўлення

К міласэрным каленям Хрыста!



Пераклад: Пятро Макарэвіч

Беларуская Палічка: http://knihi.com