epub
 
падключыць
слоўнікі

Іван Бунін

Святло незгасальнае

Там, дзе вечныя госці,

     Ў гаі старых бяроз,

Не магілы, не косці –

     Царства радасных кроз.

Летні вецер матляе

     Зелень па-над зямлёй –

Й да мяне далятае

     Свет усмешкі тваёй.

Не пліту, не распяцце –

     Бачу я ўсё ярчэй

Інстытуцкае плацце,

     Ззянне зорных вачэй.

Хіба ты адзінока?

     Хіба ты не са мной

Ў нашым даўнім, далёкім,

     Дзе быў юным з табой?

Ў свеце кола зямнога,

     Відавочнага дня,

Маладога, былога

     І мяне тут няма!



Пераклад: Пятро Макарэвіч